Инфоурок Другое КонспектыУрок по белорусскому языку "Прыназоўнік"

Урок по белорусскому языку "Прыназоўнік"

Скачать материал

Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Мэты:

·        спрыяць засваенню вучнямі значэння і сінтаксічнай ролі прыназоўніка, які разам са склонавым канчаткам выражае граматычную залежнасць назоўніка, займенніка ці лічэбніка ад іншых слоў у словазлучэнні і абазначае разнастайныя тыпы адносін;

·        практычна пазнаёміць з ужываннем невытворных прыназоўнікаў у структуры дзеяслоўных, іменных і прыслоўных словазлучэнняў;

·        удасканальваць уменне выконваць разбор прыназоўнікавага словазлучэння, ставіць сэнсавае пытанне ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць сродкі сувязі, а таксама ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа прыназоўнік уваходзіць;

·        выхоўваць любоў і павагу да роднага краю.

Тып урока: Камбінаваны.

Ход урока

 

                  I.                        Арганізацыйны момант.

Вітанне. Вызначэнне падрыхтаванасці да заняткаў. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Слова да слова, слова да слова –

Гэта бацькоўская родная мова,

Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

                                             Артур Вольскі

              II.                        Праверка дамашняга задання.

Настаўнік выклівае аднаго вучня, каб той услых зачытаў дамашняе заданне, а ўсе астатнія праверылі. Патрэбна было выпісаць з тэксту знаёмыя службовыя часціны мовы. Другі вучань зачытвае ўласныя назвы, ужытыя ў тэксце.

Практыкаванне 243:

Прыназоўнікі: пад, па, на, у, пра, да, сярод.

Злучнікі: і, прычым, што, але і.

Часціцы: і.

Уласныя назвы: “Мінск – падарожжа па горадзе”, касцёл Святых Сымона і Алены, Ратуша, манумент Перамогі, Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Уладзімір Караткевіч, максім Багдановіч, Стэфанія Станюта.

Уласныя назвы пішуцца з вялікай літары. У складаных назвах кніг, дзяржаўных устаноў з вялікай літары пішацца першае слова.

           III.                        Актуалізацыя ведаў

Настаўнік: Якія самастойныя часціны мовы вы ведаеце?

Якія службовыя часціны мовы вы ведаеце?

Зараз я прапаную вам размеркаваць нашыя часціны мовы ў два слупочкі: самастойныя (левы бок дошкі) і службовыя (правы бок дошкі).

Настаўнік падымае лісток з напісанай на ім часцінай мовы, а вучні размяркоўваюць у правільны слупок і прымацоўваюць да дошкі.

Самастойныя часціны мовы:

ü Назоўнік

ü Прыметнік

ü Лічэбнік

ü Займеннік

ü Прыслоўе

ü Дзеяслоў

Службовыя часціны мовы:

ü Прыназоўнік

ü Злучнік

ü Часціца

 

Устаўце прапушчаныя словы (табліца змешчана на дошцы).

Адрозненне

Самастойныя часціны мовы

Службовыя часціны мовы

1.     Маюць ……… (лексічнае)значэнне і абазначаюць прадмет, …..(прымету),…..(дзеянне), ……, (колькасць).

1.Нічога не абазначаюць і не маюць ярка выражанага …… ……..(лексічнага значэння).

2.     Змяняюцца.

2.    ………..(не змяняюцца).

3.     З’яўляюцца ……. …….(асобнымі членамі сказа).

3.Не бываюць …….. …….(асобна членамі сказа).

4.     Могуць ужывацца ……….. (самастойна) ў мове.

4.Ужываюцца толькі разам з ………. ………(самастойнымі часцінамі мовы).

 

Арфаграфічная хвілінка. Адзін вучань працуе каля дошкі з заданнем на картцы. У астатніх дзяцей карткі ляжаць на партах, і яны гэта таксама запісваюць у сшытак, падбіраючы літары.

На месцы пропускаў устаўце літару або літары.

Брэс…кая крэпасць, лю…кія галасы, салда…кі сон, сакаві…кі вецер, кіргі…кі эпас, вільню…кія сябры, каўка…кія горы, нясві…кі кірмаш, кана…кія турысты, Навагру…кі замак, юна…кі клуб, турыс…кі паход.

Правільны варыянт адказу: Брэсцкая крэпасць, людскія галасы, салдацкі сон, сакавіцкі вецер, кіргізскі эпас, вільнюскія сябры, каўказскія горы, нясвіжскі кірмаш, канадскія турысты, Навагрудскі замак, юнацкі клуб, турысцкі паход.

Настаўнік: Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне. Вучні працуюць самастойна, потым па ланцужку правяраюць.

1 варыянт          

 

2 варыянт

 радостный –

почетный –

капустный –

солнце –

счастливый –

устный –

несчастный –

 

поздно –

областной –

по дорожке –

вокзал –

в бочке –

на нитке –

братский –

 

 

1 варыянт          

 

2 варыянт

радостный – радасны

почетный – пачэсны

капустный – капусны

солнце – сонца

счастливый – шчаслівы

устный – вусны

несчастный – няшчасны

 

поздно – позна

областной – абласны

по дорожке – па дарожцы

вокзал – вакзал

в бочке – у бочцы

на нитке – на нітцы

братский – брацкі

 

 

IV. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Паведамленне настаўніка

Сёння на ўроку мы больш падрабязна пазнаёмімся з такой службовай часцінай мовы як прыназоўнік. Вызначым, якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае прыназоўнік.Навучымся ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.

V.               Знаёмства з новай тэмай.

Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.

Напрыклад, у сказе Шмат прыгожых месцаў ёсць на свеце пры дапамозе назоўніка на выражаюцца прасторавыя адносіны паміж назоўнікам свеце ў М.скл і дзеясловам ёсць: ёсць (дзе?) на свеце.

Прыназоўнік паказвае на залежнасць аднаго слова ад другога і служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Галоўным словам у такіх словазлучэннях можа быць дзеяслоў, радзей – назоўнік, прыметнік, прыслоўе, нават фразеалагізм. Сама назва гэтай часціны мовы нават падказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім. але паміж прыназоўнікам і назоўнікам  (ці займеннікам, лічэбнікам) можа стаяць слова або некалькі слоў, якія паясняюць назоўнік: Капалі бульбу. Цэлымі днямі, ад ранняга ранку да позняга змроку, Ганна рабіла на полі.

Прыназоўнікі нязменныя, асобна ўзятыя, яны не з’яўляюцца членамі сказа. Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.

Вучні самастойна перачытваюць тэарэтычны матэрыял падручніка.

Фізкультхвілінка

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галовы ўверх падняць, на чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.

VI.            Праверка разумення вучнямі новага матэрыялу.

Настаўнік: Звернемся да практыкавання 245. Прачытаем тэкст, вызначым яго стыль і тып, падбярэм загаловак. Выпішам з тэксту 5 словазлучэнняў  з прыназоўнікамі (на выбар). Вызначым, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца галоўнае і залежнае словы і ў састаў якого члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.

Вучні выконваюць самастойна, а потым разам з настаўнікам правяраюць.

Тып тэксту – апавяданне, стыль – мастацкі.

Магчымыя загалоўкі: “Куцця”, “Святочная вячэра”, “Салодкія ўспаміны”.

Прайшоў(дз) як? у (прын) размовах(наз);

Жывуць (дз) дзе? ля (прын) возера (наз);

Запрошаныя (дзеепрым) з кім? з (прын) жонкамі (наз);

Прыехалі (дз) куды? да (прын) дзядзькі (наз);

Ежу (наз) якую? з (прын)мёдам (наз).

VII.        Замацаванне новага матэрыялу.

Настаўнік: Давайце зачытаем верш Янкі Купалы “Бацькаўшчына”(Ляжыць на партах).

З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —

 Неразарваная веквечна павуціна:

 Зямля мяне галубіць, як вернага сына,

 А сонца мне душу не кідае туліць,

 

Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць

 Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:

 Што роднай нівы я мільённая часціна,

 Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.

 

Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,

 Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,

 Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.

 

I калі здзекуецца нада мною хтосьці —

Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,

 Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.

Скажыце, якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

Давайце знойдзем усе прыназоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым тэксце. Што мы можам сказаць пра іх?

І так, як вы ўжо зразумелі, прыназоўнік — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.

Так, у сказе За ракой туманяцца лугі пры дапамозе прыназоўніка за выражаюцца адносіны паміж назоўнікам ракой ( у творным склоне) і дзеясловам туманяцца.

Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць пры ім ( пры назоўніку).

Прыназоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога.

Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.

Настаўнік: практыкаванне 246. Прачытаем тэкст, вызначым яго тып і стыль. А зараз выпішам сказ з аднароднымі членамі, графічна абазначым іх.

Стыль тэксту публіцыстычны, тып – разважанне.

Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае.

Гульня “Лішняе”

Настаўнік: Я зачытваю вам словазлучэнні, вы ўважліва іх слухаеце. Калі вы адчуваеце, што словазлучэнне лішняе і не падыходзіць да нашай тэмы – пляскаеце ў далоні. Лішнімі для нас з’яўляюцца тыя словазлучэнні, якія не маюць у сваім складзе прыназоўніка. Дамовіліся?

Адносіцца да азёр, на паўднёвым усходзе, выцякае з возера, выцякае рэчка, рабіла на полі, плошча яго, работа з дрэвам, вялікае возера, прабіраецца ў раку, багатая і чыстая,сукенка з шоўку,сустрэцца ў нядзелю, зарастаюць раслінамі, сухі і вясёлы, ёсць на свеце, з’явіцца па просьбе, спазніцца па прычыне.

 

VIII.    Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

Што новага вы даведаліся пра прыназоўнікі?

Што для вас было самым цікавым на ўроку?

Якое заданне здалося самым цяжкім?

На дошцы ў нас намалявана піраміда з трыма ўзроўнямі.

3 узровень: урок прайшоў удала. Я актыўна ўдзельнічаў у працы класа, з заданнямі справіўся паспяхова. Я вельмі задаволены сабой.

2 узровень: сёння на ўроку не ўсе заданні апынуліся такімі ўжо і лёгкімі. Мне было цяжка, але я справіўся. Я цалкам задаволены сабой.

1 узровень: заданні на ўроку былі занадта цяжкімі. Мне патрэбна дапамога.

Дык колькі ж з нас апынуліся на вяршыні?

IX.            Дамашняе заданне, інструктаж па яго выкананні.

§ 33, практыкаванне 248. Дома вы павінны спачатку вызначыць стыль тэксту, асноўную думку. Затым выпісаць з тэксту словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным пры дапамозе прыназоўніка, выканаць іх разбор. Абазначыць галоўнае слова, паставіць пытанне да залежнага, вызначыць склон.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок по белорусскому языку "Прыназоўнік""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Директор по маркетингу

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 267 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 03.03.2017 8006
    • DOCX 29.2 кбайт
    • 201 скачивание
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Мацкевич Екатерина Васильевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Мацкевич Екатерина Васильевна
    Мацкевич Екатерина Васильевна
    • На сайте: 7 лет и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 73963
    • Всего материалов: 6

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 152 человека

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 67 регионов
  • Этот курс уже прошли 847 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 475 человек из 69 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 324 человека

Мини-курс

Финансовое руководство: от планирования до успеха

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 43 человека из 23 регионов
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Мини-курс

Волонтерство: история, типы и роль в образовании

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Политология: теория, практика, законодательство

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе