Инфоурок Белорусский язык Другие методич. материалыАглядная экскурсія "Хата ў жыцці беларуса"

Аглядная экскурсія "Хата ў жыцці беларуса"

Скачать материал

 

Дзяржаўная установа адукацыі

“Сярэдняя школа №5 г.Наваполацка”

 

 

 

 

Хата
 ў жыцці беларуса
 

 

 

 


Метадычная распрацоўка

агляднай экскурсіі:

 

 

 

 

 

 

 

 

Аўтар:

Сугакова Ганна Чаславаўна,

кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея

 “Хата ў жыцці беларуса”

 

 

 

 

2016

Метадычная распрацоўка агляднай экскурсіі “Хата ў жыцці беларуса”

Задачы:

v  праз знаёмства з традыцыйнай сямейнай абраднасцю Паазерскага краю  паглыбіць веды вучняў аб жыцці нашых подкаў у мінулыя часы;

v  выкарыстоўваючы мясцовы матэрыял, сабраны этнографамі XIX – XX стст. і сябрамі музея пад час экспедыцый па Паазерскаму краю садзейнічаць усведамленню вучнямі адметнасці і своеасаблівасці традыцый, быту, сямейнай культуры нашых продкаў;

v  садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця павагі да культурнай спадчыны беларускага народа.

Працягласць экскурсіі: 45 хвілін

Узрост дзяцей: 5 – 7 класы

Ход экскурсіі

1-ы экскурсавод запрашае ў музей і пачынае экскурсію.

            Вы знаходзіцеся ў музеі “Хата ў жыцці беларуса”. Тут вы зможаце даведацца, як жылі раней менавіта на гэтых землях нашы продкі.

А ці ведаеце вы, як выглядаў наш горад 100 год таму?

Адказы вучняў. Напрыклад: “Наваполацка тады яшчэ не было. Год яго нараджэння – 1958”

А што ж было у той час на месцы Наваполацка?

Адказы вучняў. (Звычайна дзеці кажуць, што раней на гэтым месцы былі толькі лес і балота)

На самой справе, калісьці на  месцы Наваполацка і яго прамысловай зоны былі вёскі: Шніткі, Слабада, Падкасцельцы, Серадома. Усяго 30 весак існавала і знікла ў сярэдзіне 20-га стагоддзя. (Дадатак №1)

Менавіта для таго, каб мы з вамі і нашыя нашчадкі ведалі гісторыю нашай маленькай радзімы і створаны гэты музей.

Што ж азначала хата для беларуса ў даўнія часы? Якое значэнне яна мела ў яго жыцці? Хто-небудзь можа адказаць на гэтае пытанне? (Адказы вучняў)

А зараз давайце паслухаем, што на гэтае пытанне адкажуць нашы экскурсаводы. А напрыканцы экскурсіі мы вернемся да гэтага пытання яшчэ раз. Аўтар найбольш поўнага і грунтоўнага адказу атрымае невялікі падарунак ад музея (гэта можа быць мяшэчак, напоўнены лекавай травой, або самаробная лялька-абярэг з нітак)  і магчымасць пакінуць ў кнізе водгукаў свае уражанні і пажаданні.

2-і экскурсавод

Галоўным момантам у жыцці кожнага селяніна была пабудова хаты.

На Полаччыне  часта хату будавалі так, што да яе сцен шчыльна прымыкалі гаспадарчыя памяшканні .  (Звяртаецца увага вучняў на макет кампактнай сядзібнай забудовы, зроблены вучнямі школы). Такі тып сядзібнай забудовы на беларускіх землях сустракаўся толькі на Паазер’і.

 Пабудова пачыналася з  выбару месца і будаўнічых матэрыялаў. Вельмі адказным момантам лічылася закладка хаты. На Полаччыне існавала павер’е, па якім майстры не маглі адыходзіць ад месца працы да таго часу, пакуль не будзе закладзены першы вянец. І вось наступаў самы адказны і хвалюючы момант – перасяленне сям’і ў новы пабудаваны дом (улазіны). У першую чаргу гаспадары пераносілі з сабой самыя каштоўныя рэчы: дзяжу, агонь (вугалі), ручнікі, абразы. А зараз пытанне: як вы думаеце, чаму рытуал перасялення ў новы дом атрымаў назву “улазіны”? (Версіі вучняў). Справа ў тым, што ў новую хаты навасёлы не заходзілі праз дзверы, а залазілі праз вакно, адсюль і “улазіны”.              Каб жыццё ў новай хаце было салодкім, трэба было ўсе чатыры вуглы памазаць мёдам. Перасяленне прымяркоўвалася да поўні, каб усяго было поўна. (Дадатак №2)

Пасля гэтага дзеці заходзяць у наступнае памяшканне.

 3-і  экскурсавод

Радзіны

            Нараджэнне дзіцяці – гэта адзін з дзіўных цудаў прыроды. Людзям ва ўсе  часы хацелася, каб будучы чалавек нарадзіўся здаровым, прыгожым, сумленным. Будучая маці, чакаючы дзіця, абавязкова рыхтавала ручнік са своеасаблівым арнаментам у выглядзе зорачак, якія сімвалізавалі чалавека. Лічылася, што такі ручнік прынясе дзіця шчасце, здароўе, дабрабыт.

Самым важным момантам радзіннай абраднасці былі хрэсьбіны. Пад час хрэсьбін быў звычай варыць “бабіну” кашу. Яе варылі з ячных ці грэчневых круп, запраўлялі маслам або салам. Кашу выносілі ў чыгунку, накрытым талеркай.  У гэтую талерку ўсе прысутныя павінны былі складваць грошы або іншыя падарункі. Усё сабранае аддавалі бабцы–павітусе, але, нярэдка, яна аддавала частку малому “на мыла”. Потым кум павінен быў адным ударам разбіць чыгунок аб стол і з чарапка накарміць усіх прысутных.  (Дадатак №3)

4-ы экскурсавод.

Выхаванне дзяцей і падлеткаў.

            Бацькам вельмі хацелася, каб іх дзеці былі працавітымі, сумленнымі, добрымі, гасціннымі. І ўсяму гэтаму трэба было навучаць.

 Трэба адзначыць, што ў мінулым дзеці добра ведалі азбуку жыцця. На іх долю выпадала шмат недзіцячай працы, а нярэдка - і гора. Рана набывалі дзеці пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, павагі да бацькоў,  старэйшых і клопаты аб малодшых. Гэта значыць, дзеці пачыналі сталець раней.

            Бацькі павінны былі быць добрым прыкладам для сваіх дзяцей. У добрай сям’і, дзе быў мір, спакой і згода паміж бацькамі, панавалі такія ж адносіны і паміж дзецьмі. “Якая дошка, такая і стружка, якая маці, такая і дачушка” – казалі нашы продкі.

            Лічылася, што дзеці ва ўсім павінны падпарадкоўвацца бацькам, іначай – “Дасі дзецям волю, адбярэш долю”.

            У выхаванні дзяцей вялікую ролю адыгрывалі гульні і забавы. Набор цацак у сялянскіх дзяцей быў вельмі сціплы. Любімай цацкай дзяўчынак была лялька з дрэва ці гліны. Лялек таксама рабілі з анучаў.

Абавязковым прадметам дзіцячых гульняў быў мячык. Яго валялі з воўны  і  прапітвалі дзёгцем.

Да нас дайшло шмат народных гульняў і забаў, якія не толькі забаўлялі, але і многаму іх вучылі. А  зараз мы прапануем вам згуляць “У вузел”. Гэтая гульня была калісьці любімай забавай мясцовых жыхароў. Правілы такія. Усе становяцца у круг, шчыльна прыціскаючыся адзін да аднаго і перадаюць за кругам з рук у рукі ручнік, заваязаны ў вузел. “Вада”, той хто ў цэнтры круга, павінен здагадацца, у каго знаходзіцца “вузел”. Для таго, каб было лягчэй здагадацца, трэба час ад часу “ваду” біць па плячах “вузлом”. Калі будзе вызначаны ўладальнік “вузла”, ён становіца “вадай”, а той, хто здагадаўся, у каго быў ручнік, становіцца ў круг. (Гульня “Вузел”) (Дадатак №4)

Галоўную ролю ў выхаванні дзяцей адыгрывала праца.

Дзеці пасвілі птушак, цялят, свіней.

“Пастухоўскі  век” пачынаўся з 7 гадоў і працягваўся да 12 . Пастушкі збіралі лекавыя расліны, грыбы, ягады.

У вольны час яны рабілі  цацкі, дудкі з дрэва ці чароту. Плялі кошыкі, капелюшы, лапці. (Дадатак №5)

З 12-13 гадоў хлопчыкі пачыналі выконваць больш складаныя работы: аралі, баранавалі, пачыналі касіць.

З 12 гадоў дзяўчат прывучалі прасці. Спачатку самы горшы лён. Кужаль пралі з 16-17гадоў. У гэтым узросце дзяўчатам трэба было наткаць палатна, навязаць карункаў для пасагу.(Дадатак №6)

Да 18 гадоў амаль кожны юнак і дзяўчына ўмелі выконваць усе работы.  І, калі трэба, маглі поўнасцю замяніць бацькоў, дарослых.

4 экскурсавод.

Вяселле.

            Важнейшай падзеяй у жыцці чалавека было вяселле. Адным з асноўных момантаў вясельнай абраднасці было сватанне. Сваты заходзілі ў хату дзяўчыны і выдавалі сябе за купцоў ці падарожных. Калі дзяўчына была згодна выйсці замуж за гэтага хлопца, то яна прымала ад сватоў хлеб, калі не, то сваты ехалі пакрыўджаныя дамоў. У нас, на Паазер’і, пад час сватання, каб паказаць сваю згоду або нязгоду ісці замуж за хлопца,  дзяўчаты выкарыстоўвалі  нават венік. А зараз уявіце сябе сватамі і паспрабуйце зразумець сэнс маіх дзеянняў. (Дзяўчынка-экскурсавод пачынае месці падлогу ў накірунку ад ганка ў хату, што азначае згоду)

Пасля ўдалага сватання  ўсе пачыналі рыхтавацца да вяселля. У “зборную суботу” сяброўкі звівалі  маладой вянок. А жанчыны – каравайніцы пяклі каравай. Ён павінен быць вялікі, прыгожы, смачны, бо каравай – гэта сімвал багацця, шчасця маладой сям’і.

На вяселлі павінна быць весела, таму там абавязкова  гучаў гармонік, спявалі песні. А яшчэ на вяселле абавязкова ўпрыгожвалі  конскую вупраж  шумёламі, якія прыгожа і звонка звінелі. (Наведвальнікам прапануецца пазвінець у шумёлы)(Дадатак №7)

Пасля вянчання маладыя павінны былі зайсці ў хату па вывернутым кажусе, каб быць багатымі, шчаслівымі.

Маладым пад час вяселля дарылі вось такую ляльку: “Жаніх і нявеста”. Яна – сімвал аб’яднання маладых у адзінае цэлае, у адну сям’ю. Ляльку падносілі маладым з пажаданнямі быць разам у радасці і ў бядзе, ісці праз жыццё “рука аб руку”, нарадзіць шмат дзяцей. Пасля нараджэння кожнага дзіцяці лялькі крыху рассоўвалі ў бакі , а на руку падвешваліся маленькія лялечкі. Усё жыццё такая лялечная сям’я вісела ў самым пачэсным месцы хаты – на покуці.

            Абавязкова на вяселлі былі ручнікі. Ручніком з сімвалам моцнай сям’і бацька звязваў маладым рукі, каб жылі, як звязаныя.

5 экскурсавод.

Пахаванне.

Смерць не выклікала ў беларусаў вялікага жаху. Раней казалі: “Круці, не круці, а павінен памерці”.

 Старыя людзі рыхтавалі сабе адзенне “на смерць”. Яно павінна было быць чыстым і новым. Абавязкова рыхтавалі белую кашулю.

            Памінальныя дні адзначаліся на дзевяты, саракавы дзень і таксама ў год. Ёсць у беларусаў і ўсеагульныя дні памінання: Дзяды, Радаўніца. У гэтыя дні ўспаміналі сваіх памерлых продкаў, расказвалі пра іх жыццё. Увогуле, беларусы раней лічылі, што кожны чалавек павінен ведаць свой род да пятага ці сёмага калена. Мы, экскурсаводы і сябры музея, імкнёмся таксама як мага глыбей ведаць свой род. Сведчаннем таму з’яўляецца дадзены радавод. (Дадатак №8)

 Пяты экскурсавод прапануе дзецям замацаваць матэрыял і праводзіць невялікую віктарыну (па расказаным вышэй). За кожны правільны адказ дзеці атрымліваюць жэтоны, а пасля экскурсіі аб’яўляецца самы ўважлівы.

Пытанні віктарыны “Сямейныя святы і абрады ”.

1.       Якім чынам адбывалася перасяленне ў новую хату?  

2.      Што такое “бабіна каша”?

3.      Якія цацкі былі ў дзяцей?

4.      Якую працу выконвалі дзеці?

5.      Якімі дзеяннямі дзяўчына паказвала сватам сваю згоду на шлюб?

6.      Да якога калена павінен быў ведаць чалавек свой род?

7.      Якія дні памінання продкаў вы ведаеце?

6 экскурсавод.

Печ.

А зараз давайце зойдзем у хату беларускага селяніна, якой яна была ў канцы XIX- пачатку XX ст.

Справа або злева ад ўвахода знаходзілася печ. Каля печы быў качарэжнік, дзе быў састаўлены пячны інвентар. Гэта качарга, вілкі, лапата і інш. Унутры печ мела под, на якім палілі дровы і гатавалі страву. Закрывалася печ засланкай. Верхняя частка печы – ляжак – служыла месцам адпачынку, яшчэ там сушылі адзенне, зерне, ягады, травы.

Печ – гэта цеплыня, здароўе застуджанаму. Печ – гэта і гарачая, смачная ежа. Па народных павер’ях печ была ахоўніцай дабрабыту.

А зараз давайце паглядзім, якія гаспадары і гаспадынькі  завіталі да нас. (Дзяўчынкам прапануецца дастаць з дапамогай вілак чыгункі , а хлопчыкам патлумачыць прынцып дзеяння прасаў. Экскурсаводы па неабходнасці карэктуюць і дапаўняюць дзеянні і адказы наведвальнікаў ) (Дадатак №9)

            Ля сцяны ставілі куфар. Праз куфар праходзіла ўсё жыццё чалавечае. Там мы знойдзем і пялюшку першынца, і кашулі, і безрукаўкі, спадніцы, хусткі, дываны, паясы і   ручнікі. Яны не падобныя адзін да аднаго. У кожнай мясцовасці  свае колеры і ўзоры. Адметнасцю беларускага ручніка з’яўляецца геаметрычны арнамент. Пазней з’явіліся ручнікі, аздобленыя кветкамі. І яшчэ адно ўпрыгожванне – тканыя посцілкі . (Дадатак №10)

А зараз пытанне. Паглядзіце, калі ласка, уважліва вакол і скажыце,  дзе  адпачывалі нашыя продкі? (На печы, на ложку, на лавах, маленькія дзеці спалі ў калысцы). Па народных павер’ях, нельга трымаць у хаце, а тым больш гушкаць пустую калыску. Таму ў нашай калысцы таксама ляжыць дзіця. Я прапаную вам праспяваць калыханку, каб дзіця хутчэй заснула.  (Дадзенае заданне прапануецца ў асноўным дзецям малодшага ўзросту, але вучні 5-6-ых класаў таксама вельмі любяць пагушкаць калыску). (Дадатак №11)

7 экскурсавод.

Ільнаводства.

Ільнаводства – адзін з распаўсюджаных заняткаў на Беларусі, асабліва на Віцебшчыне.

Лён у даўнія часы апрацоўвалі ўручную. Каб аддзяліць семя ад ствала, білі невялікімі драўлянымі пранікамі. Затым ствалы  льну расцілалі на лузе, потым сушылі, мялі на мялцы, трапалі. Потым ачышчалі драўляным грэбнем і шчоткай. Пасля атрымлівалася гатовае валакно. Гэта галоўная сыравіна для ткацкага промыслу. Пралі з дапамогай верацяна на прасніцы. Праз некаторы час на змену верацяну прыйшоў калаўрот. Я прапаную вам паспрабаваць спрасці льняную нітачку з дапамогай верацяна і прасніцы так, як гэта рабілі некалі нашы з вамі прапрабабулі. (Вучні па жаданню выконваюць дадзенае заданне) (Дадатак №13)

8  экскурсавод.

Покуць.

Покуць – чырвоны кут – найбольш шаноўнае месца ў хаце. На покуці развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі  (набожнікамі), пучкі асвечаных у царкве жытнёвых каласоў і траў. Покуць заўсёды размяшчалася па дыяганалі ад печы. (Дадатак №12)

На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім звычайна пакідалі хлеб, жбан з малаком, пакрытыя ручніком. 

Калі сям’я садзілася за стол, на покуці займаў месца гаспадар. Пасля яго па старшынству садзіліся іншыя члены сям’і.

Да столі падвешваўся павук – сімвал дабрабыту. Існавала павер’е: трэба  стаць пад павуком і чакаць. Калі павук пачынаў круціцца, то ў гэтага чалавека добрыя думкі. Калі ж павук “заміраў”, то гэта азначала, што  чалавек задумаў нешта нядобрае.(Па жаданню вучні могуць пастаяць пад павуком, каб “праверыць” сябе).

У зімовы час сялянская хата пераўтваралася ў майстэрню. У доўгія вечары тут рабілі лыжкі і посуд, плялі лапці і розныя ёмістасці, пралі, ткалі, шылі адзенне, вышывалі. Ля кутняй сцяны,  бліжэй да парога, паміж “бабіным кутом” і покуццю, ставілі кросны для ткацтва. (Экскурсавод садзіцца за кросны, расказвае і паказвае прынцып іх дзеяння) Пры націсканні на панажы, ніты разыходзяцца, утвараючы ў аснове зеў. У яго пракідваюць чаўнок з навітым на цэўку ўтком. Атрымліваецца палатно. З яго шылі адзенне, рабілі абрусы, ручнікі. Потым усё прыгожа вышывалі. Ніжэй вокнаў, амаль на ўсю даўжыню сцен, ставіліся лавы. На іх сядзелі, а ноччу маглі спаць. Лавы служылі ў беларусаў амаль 100 гадоў.

9  экскурсавод.

Бабін кут.

Насупраць печы быў бабін кут. Тут рыхтавала есці гаспадыня. Звычайна вісела паліца. На ей стаяў гліняны посуд: збаны, спарышы, неабходныя рэчы ў гаспадарцы. Бо ў іх добра захоўвалася малако, смятана, тварог, топленае сала і іншае.

Тут  жа была і маслабойка. Можа хто-небудзь раскажа і пакажа як з ёй працавалі? (Вучні па жаданню расказваюць і паказваюць. Экскурсаводы па неабходнасці карэктуюць і дапаўняюць адказы і дзеянні наведвальнікаў) У яе налівалі смятану і ўручную білі масла.

Некалі ў кожнай вясковай хаце былі начоўкі. У іх мылі бялізну і рыхтавалі мяса для каўбас. Старыя начоўкі выкарыстоўвалі ў гаспадарцы як карыта, з іх куры і гусі пілі ваду.

А зараз адгадайце загадку: “У аднаго парсюка два лычы.” (Гэта начоўкі, перавернутыя яны нагадваюць парсюка, які задрамаў на зямлі.)

На стале мог стаяць самавар. У нас самавар ручной работы  з’яўляецца вельмі   каштоўным экспанатам.

10  экскурсавод.

Выхад з хаты ў сенцы.

А цяпер давайце зноў выйдзем у сенцы. Гэта халодны пакой, прыбудаваны да хаты, у якім гаспадары захоўвалі розныя рэчы : цэп, сякеру, серп, граблі, жорны, або  ручны млын. На іх малолі муку і для сабе, і для жывелы. У ступе таўклі зерне. Яе рабілі з цвердага дрэва: дуба або граба. (Дадатак №14)

            Давайце выйдзем на вуліцу.

            Тут у нас знаходзіцца студня, або калодзеж. Не ў кожнай весцы жыў чалавек, які мог выкапаць студню. Спачатку трэба было знайсці жылу – падземную крыніцу, а потым  капаць. Капаць умела і асцярожна, каб не засыпаць зямлёй. А людзям ёсць  падказка: “ Капай калодзеж ў шчаўёвым месцы, - вада з’явіцца”.

Даўней рабілі студню з жураўлём. Калі гаспадар адыходзіў ад дома, журавель сваім рычагом – вагай, як крылом, махаў яму на развітанне. А калі вяртаўся дамоў, ён шчыра вітаў яго і запрашаў прагнаць смагу крынічнай вадой. А цяпер загадка: “На той свет ідзе -  скача. З таго  свету ідзе  - плача.” (Вядро ў калодзежы)

А зараз паспрабуйце дастаць вады з калодзежа, не разліўшы ні кропелькі. (На вуліцы каля музея знаходзіцца малая архітэктурная форма ў выглядзе калодзежа з жураўлём. Перад пачаткам экскурсіі да калодзежа прыносіцца некалькі вёдзер вады, якая потым наліваецца ў калодзежнае вядро. Такім чынам, для дзяцей нямя ніякай небяспекі, і ў той жа час яны маюць магчымасць на практыцы даведацца пра прынцып дзеяння такога калодзежа. (Дадатак №15)

        Па заканчэнні экскурсіі дзецям зноў прапануецца замацаваць праслуханы матэрыял. Экскурсавод праводзіць віктарыну. Вучні спрабуюць зрабіць выснову: якое значэнне мела хата ў жыцці беларуса. Аб’яўляецца самы ўважлівы наведвальнік музея, які і атрымлівае сімвалічны падарунак, зроблены сябрамі музея (лялька, мяшэчак з зёлкамі).

Віктарына “Хата беларускага селяніна”.

1.      Дзе знаходзілася печ у хаце?

2.      З якіх частак складалася печ?

3.      Дзе раней захоўвалі ручнікі, посцілкі, адзенне?

4.      Чым адрозніваліся беларускія ручнікі ад іншых?

5.      Дзе знаходзіўся чырвоны кут

6.      Хто займаў месца ў чырвоным куце?

7.      Чым упрыгожвалі покуць?

8.      Якая мэбля стаяла ў чырвоным куце?

9.      Што сімвалізуе павук?

10.  Колькі гадоў служылі лавы?

11.  Што знаходзілася паміж бабіным кутом і покуццю?

12.  Якое месца ў хаце называлася бабіным кутом?

13.  У чым мылі бялізну і рыхтавалі мяса для каўбас?

14.  У чым выраблялі масла?

15.  У чым захоўвалася малако?

16.  Якія прадметы знаходзіліся ў сенцах?

17.  На чым малолі муку?

18.  У чым таўклі крупы?

19.  Як  выглядалі  раней калодзежы?

20.  Як выбіралі месца для калодзежа?

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадаткі

Дадатак 1

 

На пачатку экскурсіі

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 2

 

Аповед пра “Улазіны”

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 3

 

Аповед пра “Радзіны”

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 4

 

 

 

 


 Дадатак 5

 

Пад час гульні ў “Вузел”

 

Аповед пра выхаванне дзяцей і падлеткаў

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 6

Аповед пра выхаванне дзяцей і падлеткаў

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 7

 

Аповед пра шумёлы і вяселле

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 8

 

 

Аповед пра памінанне продкаў

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 9

 

Каля печы

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 10

Аповед пра куфар

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 11

 

http://4.bp.blogspot.com/-9WgqL45Nir0/Vpu0niFY-EI/AAAAAAAAAVo/fbaEyBrxNxo/s1600/DSC05718.JPG
 

 

 

 


Дадатак 12

 

Каля калыскі

 

На покуці

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 13

Аповед пра ільнаводства

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 14

 

У сенях

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 15

Каля калодзежа

 
 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Аглядная экскурсія "Хата ў жыцці беларуса""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Ландшафтный дизайнер

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 661 048 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 27.09.2016 7107
    • DOCX 3.1 мбайт
    • 68 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Сугакова Анна Чеславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Сугакова Анна Чеславовна
    Сугакова Анна Чеславовна
    • На сайте: 8 лет и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 66466
    • Всего материалов: 20

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Инновационные технологии в преподавании географии детям с ОВЗ

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 31 человек из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 145 человек

Курс повышения квалификации

Теоретические основы детской и подростковой психиатрии

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 43 человека из 23 регионов
  • Этот курс уже прошли 104 человека

Мини-курс

Интерактивные материалы на печатной основе

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 57 человек из 25 регионов
  • Этот курс уже прошли 30 человек

Мини-курс

Основы классической механики

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы управления проектами: от концепции к реализации

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эмоциональная сфера детей: диагностика, особенности и регуляция

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 27 человек из 15 регионов
  • Этот курс уже прошли 13 человек