Инфоурок / Другое / Другие методич. материалы / Аналіз урока В.Быкава "Незагойная рана"

Аналіз урока В.Быкава "Незагойная рана"

Курсы профессиональной переподготовки
124 курса

Выдаем дипломы установленного образца

Заочное обучение - на сайте «Инфоурок»
(в дипломе форма обучения не указывается)

Начало обучения: 22 ноября
(набор групп каждую неделю)

Лицензия на образовательную деятельность
(№5201 выдана ООО «Инфоурок» 20.05.2016)


Скидка 50%

от 13 800  6 900 руб. / 300 часов

от 17 800  8 900 руб. / 600 часов

Выберите квалификацию, которая должна быть указана в Вашем дипломе:
... и ещё 87 других квалификаций, которые Вы можете получить

Получите наградные документы сразу с 38 конкурсов за один орг.взнос: Подробнее ->>

библиотека
материалов

Васіль Быкаў “Незагойная рана”. “ Вобраз галоўнай гераіні”

(аналіз урока літаратуры ў 7 “А” класе)


Дадзены ўрок – другі ў сістэме ўрокаў, адведзеных на вывучэнне твора. На этапе падрыхтоўкі да дадзеных заняткаў мною ставілася наступная мэта: дапамагчы вучням зразумець душэўны стан маці, якая чакае сына з вайны; вызначыць ролю бытавых дэталей, успамінаў, эпізадычных вобразаў апавядання ў раскрыцці драматызму становішча старой Тэклі; развіваць навыкі калектыўнай працы, творчага мыслення; спрыяць выхаванню ў вучняў суперажывання, спагады, чуласці; падвесці іх да разумення антыгуманнай сутнасці вайны.

Для вырашэння пастаўленай мэты мною была праведзена грунтоўная папярэдняя праца, аб чым сведчыць вялікая колькасць заданняў апераджальнага характару (як індывідуальных, так і групавых).

На этапе рэалізацыі пастаўленай мэты я арганізавала работу вучняў так, каб яны самі здабывалі веды і былі арыентаваны на атрыманне найбольшай колькасці станоўчых адзнак.

Стымуляванне пазнавальнай актыўнасці ажыццяўлялася мною праз непасрэдны ўдзел кожнага з вучняў у працысе пошуку адказаў на прапанаваныя пытанні і заданні.

На арганізацыйным этапе я паспрабавала настроіць вучняў на шчырую працу-развагу на матэрыяле добра засвоенага дома тэксту. Пошук розных спосабаў выканання пастаўленай задачы, вызначэнне асабістай ролі кожным з вучняў не пакінуў нікога абыякавым.

Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу, фармулёўка праблемных пытанняў і заданняў, устаноўка на глыбокае вывучэнне і трывалае запамінанне спрыялі якаснаму працэсу супрацоўніцтва “настаўнік-вучань”.

На этапе актуалізацыі ведаў праверка дамашняга задання ажыццяўлялася за кошт выкарыстання дакладных пытанняў і франтальнага апытання, якое дапамагло мне зразумець узровень авалодвання тэкстам. Асацыятыўны ланцужок да слова “вайна” прымусіў кожнага з вучняў асабіста адрэагаваць на заданне і настроіцца на працу, што, бясспрэчна, мэтазгодна з пункту гледжання дыдактыкі.

Пошук заканамернасцей, аналіз, сінтэз і абагульненне, прычынна-выніковыя сувязі – вось тыя асноўныя прыёмы развіцця мыслення, якія былі скарыстаны мною на розных этапах урока.

Змена відаў дзейнасці, чаргаванне складанага і лёгкага матэрыялу, выяўленне незразумелых слоў, іх тлумачэнне з дапамогай прыкладаў, вобразнасць, эмацыянальнасць, змена інтанацый у працэсе падачы матэрыялу, на мой погляд, дазволілі мне кіраваць увагай вучняў на ўроку. А сувязь твора з жыццём дазволіла кожнаму прымяніць матэрыял на сябе, зрабіць яго даступным для поўнага разумення.

Улік індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей вучняў, выкарыстанне ўласнага вопыту ў працэсе тлумачэння матэрыялу і працы з тэкстам, акцэнтаванне ўвагі на ключавых момантах твора і, як вынік, ключавых высновах, самастойна зробленых вучнямі, спрыяў забеспячэнню якаснага ўспрымання матэрыялу.

Гістарычная даведка пра сям’ю Настассі Фамінічны Купрыянавай дазволіла вучням, на мой погляд, асэнсавана дайсці да высновы, што не літаратурны герой, а рэальная жанчына можа быць ахвяраю вайны і, адпаведна, аб’ектам доследу. Гэта, бясспрэчна, спрыялу ўсведамленню таго, што вайна цесна звязана з рэальнасцю, што, у сваю чаргу, дазволіла вучням зразумець яе сацыяльны аспект: вайна – трагедыя.

Завочнае знаёмства з помнікамі ахвярам вайны дазволіла ўсвядоміць кожнаму, што вайна як вялікае сацыяльнае зло характэрна не толькі беларусам, а і людзям любых нацыянальнасцей.

Чытанне верша Васіля Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…” канчаткова прымусіла вучняў псіхалагічна пранікнуцца тэмай і паспрыяла самааддачы кожнага з вучняў у працэсе супрацоўніцтва з настаўнікам.

На працягу ўсяго ўрока вучні стымуляваліся мною да самаацэнкі і ўзаемаацэнкі. Аб’ектыўнасць ацэньвання ведаў, уменняў і навыкаў вучняў у працэсе самаацэнкі і самакантролю ажыццяўлялася адпаведна нарматывам. Этап падвядзення вынікаў дазволіў трынаццаці вучням выставіць станоўчыя балы.

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання на працягу ўсіх этапаў урока дапамагло эфектыўна арганізаваць працэс працы з тэкстам, зрабіла ўрок даступным і наглядным, дапоўніла асацыятыўны візуальны рад.

Лічу, што ўсё запланаванае мною на ўроку паспяхова ажыццявілася. У адведзены час уся ўвага была сканцэнтравана вакол тэксту, што, бясспрэчна, поўнасцю адпавядае методыцы вывучэння мастацкіх твораў.









2

Самые низкие цены на курсы переподготовки

Специально для учителей, воспитателей и других работников системы образования действуют 50% скидки при обучении на курсах профессиональной переподготовки.

После окончания обучения выдаётся диплом о профессиональной переподготовке установленного образца с присвоением квалификации (признаётся при прохождении аттестации по всей России).

Обучение проходит заочно прямо на сайте проекта "Инфоурок", но в дипломе форма обучения не указывается.

Начало обучения ближайшей группы: 22 ноября. Оплата возможна в беспроцентную рассрочку (10% в начале обучения и 90% в конце обучения)!

Подайте заявку на интересующий Вас курс сейчас: https://infourok.ru


Общая информация

Номер материала: ДБ-102837
Курсы профессиональной переподготовки
124 курса

Выдаем дипломы установленного образца

Заочное обучение - на сайте «Инфоурок»
(в дипломе форма обучения не указывается)

Начало обучения: 22 ноября
(набор групп каждую неделю)

Лицензия на образовательную деятельность
(№5201 выдана ООО «Инфоурок» 20.05.2016)


Скидка 50%

от 13 800  6 900 руб. / 300 часов

от 17 800  8 900 руб. / 600 часов

Выберите квалификацию, которая должна быть указана в Вашем дипломе:
... и ещё 87 других квалификаций, которые Вы можете получить

Похожие материалы

Получите наградные документы сразу с 38 конкурсов за один орг.взнос: Подробнее ->>