Инфоурок Другое СтатьиАрганізацыя навучання беларускай мове на павышаным узроўні

Арганізацыя навучання беларускай мове на павышаным узроўні

Скачать материал

                    Арганізацыя навучання беларускай мове на павышаным узроўні

У адпаведнасці з Праграмай дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2015 год, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2015 г. № 110, забеспячэнне даступнасці і якасці паслуг адукацыі з'яўляецца мэтай, накіраванай на захаванне і ўмацаванне чалавечага патэнцыялу для ўстойлівага развіцця дзяржавы. Адзін з механізмаў дасягнення дадзенай мэты — увядзенне ў X—XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі профільнага навучання, якое спалучае вывучэнне вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і наведванне прафесійна арыентаваных факультатыўных заняткаў.

Як падкрэсліла Р. С. Сідарэнка, перавагі профільнага навучання відавочныя. На дзяржаўным узроўні профільнае навучанне будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай адукацыі і створыць неабходныя ўмовы для забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага і духоўнага развіцця краіны.

Для навучэнцаў профільнае навучанне выступае сродкам фарміравання здольнасці планаваць свой прафесійны і жыццёвы шлях на аснове суаднясення уласных магчымасцей і запытаў грамадства наконт прафесій і спецыялістаў.

     Профільнае навучанне – гэта сродак дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання, які дазваляе за кошт змен у структуры, змесце і арганізацыі адукацыйнага працэсу больш поўна ўлічваць інтарэсы, схільнасці і здольнасці навучэнцаў, ствараць умовы для навучання старшакласнікаў, згодна з прафесійнымі інтарэсамі і выбарам далейшай адукацыі.

    Профільнае навучанне накіравана на рэалізацыю асобасна- арыентаванага вучэбнага працэсу, пры гэтым значна пашыраюцца магчымасці пабудовы вучнем індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.

Адна з асаблівасцей профільнага навучан­ня — гэта яго прафесійная арыентаванасць. Пры выбары профілю вучні павінна ўсведамляць сваё  ХАЧУ, МАГУ, ТРЭБА, бо толькі свядомы выбар будзе гарантам поспеху.

Асноўнымі мэтамі ўвядзення профільнага навучання з'яўляюцца:

·        забеспячэнне належнага ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі выпускнікоў, больш поўнага задавальнення іх адукацыйных запытаў, гатоўнасць да працягу адукацыі па абраным профілі і паспяховай працоўнай дзейнасці;

·        прадстаўленне навучэнцам роўных магчымасцей для вывучэння агульнаадукацыйных прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўнях;

·        стварэнне ўмоў для працоўнага (прафесійнага) навучання і атрымання навучэнцамі адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага);

·        забеспячэнне пераемнасці ў змесце, метадах і формах навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Асноўныя задачы профільнага навучання:

·        Забяспечыць паглыбленае вывучэнне асобных прадметаў праграмы;

·        Стварыць умовы для ажыццяўлення дыферэнцыяцыі зместу навучання  старшакласнікаў з шырокімі і гнуткімі магчымасцямі пабудовы школьнікамі індывідуальных адукацыйных праграм;

·        Спрыяць усталяванню роўнага доступу да паўнавартаснай адукацыі розным катэгорыям, якія навучаюцца ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, індывідуальнымі схільнасцямі і патрэбамі;

·        Пашырыць магчымасці сацыялізацыі навучэнцаў, забяспечыць пераемнасць паміж агульнай і прафесійнай адукацыяй, больш эфектыўна падрыхтаваць выпускнікоў школы да засваення праграм вышэйшай прафесійнай адукацыі.

У цяперашні час значна ўзрастаюць патрабаванні да якасці падрыхтоўкі выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў, што выяўляецца перш за ўсе ў іх здольнасці самастойна і свядома ажыццяўляць выбар будучай прафесійнай дзейнасці, актыўна ўключацца ў вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У сувязі з гэтым актуалізуецца праблема ўдасканалення адукацыйнага працэсу на старэйшай ступені агульнаадукацыйнай школы. Яе эфектыўнае рашэнне перш за ўсе звязана з пабудовай зместу адукацыі на аснове шырокай профільнай дыферэнцыяцыі, якая дазваляе больш поўна ўлічваць як інтарэсы і здольнасці навучэнцаў, так і запатрабаванні грамадства і дзяржавы ў фарміраванні сацыяльна актыўнай і творчай асобы грамадзяніна.

Фарміраванне X профільных класаў можа праходзіць па некалькіх мадэлях:

·        мадэль 1: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным  узроўні аднолькавыя навучальныя прадметы;

·        мадэль 2: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя навучальныя прадметы;

·        мадэль 3: аб'яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць асобныя наву­чальныя прадметы на павышаным узроўні, і навучэнцаў, якія вывучаюць усе навучаль­ныя прадметы на базавым узроўні.

Адна з асаблівасцей профільнага навучан­ня — гэта яго прафесійная арыентаванасць.

Пры ўвядзенні профільнага навучання мяркуюцца два узроўні вывучэння вучэб­ных прадметаў — базавы і павышаны.

Выкладанне вучэбных прадметаў на ба­завым узроўні арыентавана на забеспячэнне пераважна агульнаадукацыйнай і агульна-культурнай падрыхтоўкі навучэнцаў.

      Вывучэнне вучэбных прадметаў на па­вышаным узроўні скіравана на будучую прафесійную адукацыю навучэнцаў, развіццё іх індывідуальных здольнасцей шляхам больш глыбокага, чым прадугледжваецца базавым курсам, засваення асноў навук, сістэматычных ведаў па вучэбным прадмеце.

     Павышаны ўзровень вывучэння вучэбнага прадмета – узровень засваення вучнямі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце, арыентаваны на набыцце навучэнцамі сістэматычных ведаў і спосабаў дзеянняў, які забяспечвае развіцце сродкамі вучэбнага прадмета прадметных і асобасных здольнасцей (кампетэнцый), неабходных для працягу абранага напрамку адукацыі, асобаснага самаразвіцця і прафесійнага самавызначэння, а таксама для ўсвядомленага і эфектыўнага вырашэння адукацыйных і жыццёвых  задач.

    Для рэалізацыі павышанага ўзроўню вывучэння беларускай мовы ў X класе распрацавана вучэбная праграма (105 гадзін у год), змест якой складаюць наступныя раздзелы: «Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства», «Маўленне», «Тэкст», «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», «Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення», «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення», «Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага».

     Такім чынам, прыярытэтнай задачай профільнага навучання становіцца фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага маўлення навучэнцаў, таму засваенне і асэнсаванне ўсіх моўных адзінак на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі адбываецца ў аспекце культуры маўлення, што і перадаюць назвы раздзелаў вучэбнай праграмы. У сувязі з гэтым пашыраюцца веды вучняў пра нормы беларускай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя), сродкі і прыёмы маўленчай выразнасці, стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці моўных сродкаў беларускай мовы, удасканальваюцца ўменні даваць ацэнку чужым выказванням і рэдагаваць уласныя. Разам з тым рэалізацыя новага інтэграванага зместу на аснове міжпрадметных сувязей прадугледжвае пашырэнне паняційнага апарату, звязанага з інтэграцыяй міжпрадметных навучальных курсаў (мова, культура маўлення, стылістыка, рыторыка), засваенне вучнямі паняццяў «стылістычная норма», «стылістычная памылка» і інш.
    На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі на павышаным узроўні развіццё моўнай кампетэнцыі навучэнцаў адбываецца ў напрамку пашырэння іх слоўнікавага запасу, у тым ліку за кошт лінгвістычнай і міжпрадметнай тэрміналогіі (лексіка такіх дысцыплін, як мова, маўленне, культура маўлення, стылістыка, рыторыка), знаёмства з творамі (фрагментамі твораў) беларускай літаратуры, засваення актуальнай грамадска-палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай лексікі, а таксама развіцця граматычнага ладу маўлення.
   Вучэбны матэрыял, звязаны з фарміраваннем лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі, пададзены ва ўводным раздзеле «Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства» (мова і нацыянальная культура, мова і гісторыя народа і г.д.), раздзеле «Лексіка. Фразеалогія» (безэквівалентная лексіка, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі і інш.), а таксама праз культуразнаўчыя тэксты, якія адлюстроўваюць разнастайныя праявы культуры беларускага народа (звычаі, побыт, каштоўнасці і інш.)

   Мультыпрофільнае навучанне – адзін з варыянтаў арганізацыі профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, які прадугледжвае рэалізацыю індывідуальных адукацыйных траекторый навучэнцаў і стварэнне профільных груп для вывучэння прадметаў на павышаным узроўні з улікам прафесійных намераў, схільнасцей, запатрабаванняў і інтарэсаў вучняў.

Пры гэтым кожны вучань мае індывідуальны расклад заняткаў. Індывідуалізацыя, што мае на ўвазе мультыпрофільнае навучанне, з’яўляецца найважнейшым фактарам павышэння матывацыі школьнікаў і адказнасці за сваё навучанне. Хацелася б звярнуць увагу яшчэ на адну акалічнасць: пры мультыпрофільнай мадэлі разам у групе вучацца падлеткі з аднолькавым ці блізкім узроўнямі навучанасці, падобнымі ці блізкімі адукацыйнымі прыярытэтамі… А калі вучні маюць аднолькавую матывацыю і ўзровень падрыхтоўкі, то і вынікі іх работы, як паказвае практыка, атрымліваюцца больш высокімі.

  Менавіта, мультыпрофільны клас створаны ў нашай школе ў гэтым навучальным годзе. Так як быў сфарміраваны адзін 10 клас, то даволі лагічным было рашэнне адміністрацыі з ўлікам запатрабаванняў вучняў і іх бацькоў пайсці па 3 мадэлі фарміравання профільных класаў- гэта аб’яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць асобныя навучальныя прадметы на павышаным ўзроўні, і навучэнцаў, якія вывучаюць усе навучальныя прадметы на базавым узроўні. У класе – 5 профіляў і базавы ўзровень. 8 вучняў абралі вывучэнне беларускай мовы на павышаным ўзроўні..

        

  Адразу хочацца сказаць, што першапачаткова я з асцярогаю паставілася да работы ў гэтым класе, але ўжо першы месяц працы паказаў, што плюсаў, канечне, значна больш. Па-першае, гэта павелічэнне колькасці гадзін з 1 да 3( можна і больш). Другое, невялікая колькасць вучняў, што дае магчымасць ажыццявіць аобасна- арыентаваны падыход да кожнага. Па – трэцяе, свядомае самавызначэнне і выбар прадмета, які будзе вывучацца на павышаным ўзроўні, што грае немалаважную ролю, бо значна прасцей працаваць з мэтанакіраванымі, матываванымі навучэнцамі.

Асноўным крытэрыем выбару метадаў і сродкаў навучання ў такім класе з'яўляецца ўзровень падрыхтаванасці навучэнцаў, сфарміраванасці ў іх прыемаў вучэбнай дзейнасці, агульнавучэбных уменняў і навыкаў. У мяне ў класе вучні прыблізна аднаго ўзроўню падрыхтаванасці, што значна аблягчае работу.

Усе яны будуць здаваць ЦТ па беларускай мове,  таму ўся мая дзейнасць накіравана на гэта. Я пабудавала сваю работу наступным чынам: вывучаемы матэрыял  разбіла на пэўныя блокі, модулі згодна з праграмай, і пасля пэўнага раздзелу мы выконваем тэматычныя тэсты, заданні, практыкаванні , накіраваныя на адпрацоўку практычных навыкаў і ўменняў, у дадатак да тых практыкаванняў і заданняў, якія змешчаны ў падручніку. Напрыклад,  прайшлі правапіс вялікай літары і правапіс слоў асобна, разам, праз дэфіз выконваем тэсты гэтай тэматыкі, прайшлі тэму фанетыка і арфаэпія, выконваем заданні гэтага тэматычнага блоку і г.д.

    Так як вучню профільнага класа неабходна засвойваць вялікі аб'ем інфармацыі, то яе мэтазгодна прадстаўляць у сціснутай форме ў выглядзе памятак, апорных схем, інструкцый, алгарытмаў, блок-схем, табліц. Безумоўна, гэта патрабуе ад настаўніка часу на падрыхтоку, але дае магчымасць больш грунтоўнай падрыхтоўкі для вучняў, тым больш, што яны, як ніхто іншы, у гэтым зацікаўлены.Як паказала практыка, асноўнай формай арганізацыі ўрока ў профільным класе з'яўляецца урок-практыкум. Пры адсутнасці тэарэтычнага матэрыялу ў падручніку -  урок- лекцыя.

    З мінусаў я магу адзначыць адсутнасць падручніка (карыстаемся падручнікам 10 і 11 класаў); вялікая колькасць кантрольных работ , няма канкрэтных рэкамендацый, якія сродкі, метады, прыёмы, тэхналогіі выкарыстоўваць пры выкладанні прадмета на павышаным ўзроўні.

Напэўна, не кожны настаўнік ведае, што этымалогія слова «ўрок» вядзе свой пачатак ад старажытнарускага «урекать» - псаваць, шкодзіць, ганьбіць. І мне б хацелася, каб кожны настаўнік, у якім бы класе ён не працаваў, імкнуўся навучыць, дапамагчы, параіць, накіраваць, але ніякім чынам не нашкодзіць.

                                               

                                                      Літаратура

1.     Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. 13 студзеня 2011 г. № 243-3 // Нац. рыестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь – 2011. – № 13 – 2/1795.

2.     Инструктивно-методическое письмо «Об организации в 2015/2016 учебном году профильного обучения на III ступени общего среднего образования», Министерство образования Республики Беларусь, 22.05.2015 № 05-21/90-и.

3.     Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі на 2015/2016 навучальны год (ПастановаМіністэрстваадукацыіРэспублікі Беларусь 11.05.2015 № 38).

4.     Инструктивно-методическое письмо «Об организации образовательного процесса при изучении учебных предметов и проведении факультативных занятий в учреждениях общего среднего образования в 2015/2016 учебном году», Министерство образования Республики Беларусь, 25.06.2015 / Приложение 1«АсаблівасціарганізацыіадукацыйнагапрацэсупрывывучэннівучэбныхпрадметаўБеларускаямова і Беларускаялітаратура».

5.     Канцэпцыявучэбнагапрадмета «Беларуская мова». Загад Міністэрства адукацыі №675 ад 29.05.2009.

6.     Канцэпцыявучэбнагапрадмета «Беларуская літаратура». Загад Міністэрства адукацыі №675 ад 29.05.2009.

7.     Гурчонак, А. В. Арганізацыя тлумачэння арфаграфічных правіл з дапамогай апорных канспектаў / А. В. Гурчонак // Беларуская мова і літаратура. – 2010. – № 6–7, 10; 2011. – № 4, 5.

8.     Глинский, А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении / А. А. Глинский. – Минск : Зорны верасень, 2008.

9.     www.edu.gov.byМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10. www.adu.by– Нацыянальны інстытут адукацыі.

11. www.academy.edu.by– Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

12. www.moiro.by – Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Арганізацыя навучання беларускай мове на павышаным узроўні"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Копирайтер

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 540 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.04.2017 3878
    • DOCX 28.7 кбайт
    • 27 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гончарова Ирина Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гончарова Ирина Александровна
    Гончарова Ирина Александровна
    • На сайте: 8 лет
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 203711
    • Всего материалов: 50

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 483 человека из 70 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Финансовое моделирование и управление инвестиционными проектами

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Социальная и поведенческая психология

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 29 человек из 17 регионов

Мини-курс

Психология аддикции: понимание и распознование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 26 человек из 19 регионов