Инфоурок / Другое / Другие методич. материалы / Артыкул "Афармленне знешняга выгляду чалавека ў фразеалогіі Якуба Коласа"
Только сейчас Вы можете пройти дистанционное обучение на курсах повышения квалификации прямо на сайте "Инфоурок" со скидкой 40%. По окончании курсов Вы получите печатное удостоверение о повышении квалификации установленного образца (доставка удостоверения бесплатна).

Открыт приём заявок на новые курсы повышения квалификации:

- «Профилактическая работа в ОО по выявлению троллинга, моббинга и буллинга среди подростков» (108 часов)

- «Психодиагностика в образовательных организациях с учетом реализации ФГОС» (72 часа)

- «Укрепление здоровья детей дошкольного возраста как ценностный приоритет воспитательно-образовательной работы ДОО» (108 часов)

- «Профориентация школьников: психология и выбор профессии» (108 часов)

- «Видеотехнологии и мультипликация в начальной школе» (72 часа)

- «Патриотическое воспитание дошкольников в системе работы педагога дошкольной образовательной организации» (108 часов)

- «Психолого-педагогическое сопровождение детей с синдромом дефицита внимания и гиперактивности (СДВГ)» (72 часа)

- «Использование активных методов обучения в ВУЗе в условиях реализации ФГОС» (108 часов)

- «Специфика преподавания русского языка как иностранного» (108 часов)

- «Экологическое образование детей дошкольного возраста: развитие кругозора и опытно-исследовательская деятельность в рамках реализации ФГОС ДО» (108 часов)

- «Простые машины и механизмы: организация работы ДОУ с помощью образовательных конструкторов» (36 часов)

- «Федеральный государственный стандарт ООО и СОО по истории: требования к современному уроку» (72 часа)

- «Организация маркетинга в туризме» (72 часа)

Также представляем Вашему вниманию новый курс переподготовки «Организация тренерской деятельности по физической культуре и спорту» (300/600 часов, присваиваемая квалификация: Тренер-преподаватель).

Смотреть список всех 216 курсов со скидкой 40%

Артыкул "Афармленне знешняга выгляду чалавека ў фразеалогіі Якуба Коласа"

библиотека
материалов

Н. А. Богдан

УА ГДУ імя Ф. Скарыны (г. Гомель)


АФАРМЛЕННЕ ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ЧАЛАВЕКА

Ў ФРАЗЕАЛОГІІ ЯКУБА КОЛАСА

Сучасная лінгвістыка робіць акцэнт на неабходнасці глыбокага шматбаковага вывучэння чалавека і яго шматмернага свету як унікальнага аб’екта пазнання. У сувязі з гэтым з’яўляецца магчымасць разгляду знешнасці чалавека, якая, як правіла, адлюстроўвае ўнутраны, маральны свет асобы. Знешні выгляд чалавека – гэта адлюстраванне ў першую чаргу павагі да самога сябе.

Паняцце “знешнасць” шырока ўжываецца як у паўсядзённым жыцці, так і ў розных дысцыплінах. Паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, знешнасць – гэта “вонкавы, знешні выгляд” [1, с. 503].

Псіхолагі высветлілі, што ў паняцце “знешнасць” уваходзяць тры групы элементаў: 1) фізічнае аблічча (формы і рысы твару, прапорцыі фігуры, колер скуры, валасоў, вачэй – усё, што чалавеку даецца ад прыроды); 2) рухі, паставы, жэсты, міміка, інтанацыі голасу (функцыянальныя прыкметы, г.зн. тое, што праяўляецца ў дзеянні); 3) афармленне знешнасці: адзення, абутку, прычоскі і г.д. [2, с.105].

Цікавым уяўляецца падыход да вывучэння праблемы знешнасці чалавека ў культуры. У прыватнасці, С.М. Яроменка адзначае, што сутнасць чалавека і яго індывідуальнасць не вычэрпваюцца толькі ўнутранымі, псіхалагічнымі, духоўнымі пачаткамі, “каб жыць і быць у свеце, чалавек павінен, перш за ўсё, быць увасоблены ў гэтым свеце, займаць у ім пэўную прастору, быць адчувальным, бачным, цялесным. Акрамя розуму, сумлення, доўгу і г. д., у чалавека ёсць плоць, голас, паходка, міміка, жэсты, ён апранае сваё цела ў вопратку, вешае на яго ўпрыгажэнні і г.д.” [3, с. 4]. Вонкавае аблічча чалавека разглядаецца як знешняя форма існавання і праяўлення ўнутранага, суб’ектыўнага свету чалавека.

У межах артыкула звернем увагу на афармленне знешняга выгляду чалавека ў фразеалогіі Якуба Коласа, класіка сусветнай і беларускай літаратуры, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Менавіта асоба чалавека, яго знешні і ўнутраны свет, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі мастака слова. А фразеалагічныя адзінкі (ФА) дазваляюць вобразна, ёмка, сцісла не толькі і не столькі назваць, колькі ахарактарызаваць, даць ацэнку знешняму выгляду чалавека. Дадзенае пытанне ў фразеалогіі яшчэ не атрымала шырокага вывучэння, што і абумовіла наш зварот менавіта да гэтай тэмы.

Мэтай артыкула з’яўляецца выяўленне спецыфікі афармлення знешняга выгляду чалавека ў фразеалогіі Якуба Коласа. Крыніцай устойлівых адзінак паслужыў “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа” [4].

Сярод ФА, аб’яднаных агульным значэннем ‘афармленне знешняга выгляду чалавека’, можна выдзеліць наступныя групы:

  1. ФА, што характарызуюць адзенне чалавека. Адзенне – своеасаблівы “пашпарт” чалавека, які ўказвае на полавую, сацыяльную, класавую прыналежнасць. Паводле тлумачальнага слоўніка, адзенне – “сукупнасць прадметаў з тканіны або футра, якія надзяваюць і носяць на сабе” [5, с. 36]. Адзенне можа расказаць многае пра чалавека, гэта першая інфармацыя, што атрымлівае сустрэчны пры камунікатыўным акце. Паводле народных уяўленняў, адзенне “выступае як неадлучная частка яго носьбіта, калі ў сілу ўступаюць законы кантактнай магіі, згодна з якімі прадметы, што судакраналіся паміж сабой, будучы раз’яднанымі, застаюцца ў сімпатычных адносінах” [6, с. 18].

Дадзеная група ў фразеалогіі Якуба Коласа прадстаўлена наступнымі адзінкамі: не палічыць дзірак пра вельмі старое, паношанае (адзенне), калені голыя пра неахайную вопратку каго-н., якая павінна сведчыць аб яго нізкім матэрыяльным дастатку, латка ў лаце падраны, абшарпаны; зношаны. Сюды аднясём і ФА, якія не толькі называюць, але і характарызуюць чалавека паводле якасці адзення: рэбры свецяцца пра таго, хто апрануты ў падраную вопратку, бедна, нячыстая сіла пра людзей у брудным, запэцканым адзенні, чорнарабочых, хоць партрэт пішы прыгожы, акуратна і добра апрануты.

Характарыстыцы адзення Якуб Колас у фразеалогіі адводзіць важную ролю. Так, устойлівыя адзінкі не палічыць дзірак і латка ў лаце перадаюць дрэнны стан і якасць адзення герояў: [Насця − да Кузьмы] − А я не хачу, каб у нашай хаце бруд быў. На тваёй шынелі дзірак не палічыш [4, с. 161]; Шлі яны ад хаты к хаце, / З вёскі ў вёску, з краю ў край, / У сярмяжках − латка ў лаце, / З адным толькі словам – дай [4, с. 295].

Не столькі пра неахайную, падраную вопратку сведчаць устойлівыя выразы калені голыя і рэбры свецяцца, колькі паказваюць дрэннае матэрыяльнае становішча герояў, што знаходзіць свой адбітак на знешнім выглядзе адзення: Цяпер, васпане майстру, усе мільянерамі сталі. У іншых калені голыя, па карку вошы поўзаюць, а мільёнамі кідаецца [4, с. 228]; Свецяцца рэбры скрозь катанкі / А праз шапку чуб прабіўся [4, с. 470].

Не толькі называе, але і характарызуе знешні выгляд чалавека паводле класавага статуса выраз нячыстая сіла, які выкарыстоўваецца для наймення людзей (чорнарабочых) у брудным, запэцканым адзенні: − Гэй, нячыстая сіла! − дабрадушна крычыць пажылы муляр да чорнарабочых [4, с. 494]. Са станоўчага боку адзенне характарызуе фразеалагізм хоць партрэт пішы, які не толькі ўказвае на добрую якасць, стан адзення, але і дае станоўчую ацэнку ўсяму знешняму выгляду гераіні: Паглядзелася Насця ў люстэрка, сама сябе не пазнала: ну, проста хоць партрэт пішы [4, с. 398].

  1. ФА, што характарызуюць абутак чалавека. Паводле тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы, абутак – “прадмет адзення для ног: выраб са скуры ці іншых матэрыялаў, звычайна з цвёрдай падэшвай, якія носяць на нагах” [5, с. 24]. Гэтая група ў фразеалогіі Якуба Коласа прадстаўлена толькі адным устойлівым выразам выскаліць зубы пра дзіравы, паношаны абутак.

Паўсядзённым відам абутку ў простага народа былі лапці, а ў святы або на кірмаш насілі боты, чаравікі, якія беражліва захоўваліся. Так, выгляд дзіравага, паношанага абутку, камашоў (камашы чаравікі з паўхалявамі [7, с. 220]) перадае фразеалагізм выскаліць зубы: Эх, выскалілі зубы, камашыкі мае! [4, с. 215]. У аснову дадзенай адзінкі пакладзены вобраз выскалу зубоў, які ў беларускай міфалогіі сімвалізаваў смерць. Менавіта з гэтым ва ўяўленні чалавека і асацыіраваўся паношаны, дзіравы абутак.

Такім чынам, афармленне знешняга выгляду чалавека ў фразеалогіі Якуба Коласа прадстаўлена ФА, што характарызуюць адзенне і абутак. Большасць вылучаных устойлівых адзінак характарызуюць знешнасць чалавека з адмоўнага боку і перадаюць не толькі дрэнны стан, якасць адзення і абутку (не палічыць дзірак, латка ў лаце, выскаліць зубы), але і нізкі матэрыяльны дастатак чалавека (калені голыя, рэбры свецяцца), яго класавы статус (нячыстая сіла). Толькі адзін устойлівы выраз (хоць партрэт пішы) з процілеглага боку характарызуе адзенне, даючы знешняму выгляду чалавека станоўчую ацэнку.

ЛІТАРАТУРА

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. Г – К / [Рэд. тома А.Я. Баханькоў]. – Мінск: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. – 768 с.

  2. Немов, Р.С. Психология / Р.С. Немов. – М.: Владос, 2001. – 640 с.

  3. Яременко, С.Н. Внешность человека в культуре: автореф. дис. ... д-ра филос. наук / С.Н. Яременко. – Ростов н/Д: ДГТУ, 1997. – 41 с.

  4. Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа: звыш 6000 слоўн. арт. / уклад. А.С. Аксамітаў [і інш.]; пад рэд. А.С. Аксамітава. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 655 с.

  5. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў / пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; афармленне А.М. Хількевіча. – 3-е выд. – Мінск: БелЭн, 2002. – 784 с.

  6. Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с.

  7. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 4. К – Каята / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; уклад. В.Л. Авілава [і інш.]; рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск: Беларус. навука, 1988. – 327 с.



Самые низкие цены на курсы переподготовки

Специально для учителей, воспитателей и других работников системы образования действуют 50% скидки при обучении на курсах профессиональной переподготовки.

После окончания обучения выдаётся диплом о профессиональной переподготовке установленного образца с присвоением квалификации (признаётся при прохождении аттестации по всей России).

Обучение проходит заочно прямо на сайте проекта "Инфоурок", но в дипломе форма обучения не указывается.

Начало обучения ближайшей группы: 27 сентября. Оплата возможна в беспроцентную рассрочку (10% в начале обучения и 90% в конце обучения)!

Подайте заявку на интересующий Вас курс сейчас: https://infourok.ru

Общая информация

Номер материала: ДВ-150736

Похожие материалы

2017 год объявлен годом экологии и особо охраняемых природных территорий в Российской Федерации. Министерство образования и науки рекомендует в 2017/2018 учебном году включать в программы воспитания и социализации образовательные события, приуроченные к году экологии.

Учителям 1-11 классов и воспитателям дошкольных ОУ вместе с ребятами рекомендуем принять участие в международном конкурсе «Законы экологии», приуроченном к году экологии. Участники конкурса проверят свои знания правил поведения на природе, узнают интересные факты о животных и растениях, занесённых в Красную книгу России. Все ученики будут награждены красочными наградными материалами, а учителя получат бесплатные свидетельства о подготовке участников и призёров международного конкурса.

Конкурс "Законы экологии"