Инфоурок Всеобщая история Научные работы“Асаблівасці аброчнага абрада “Варвараўская свяча”

“Асаблівасці аброчнага абрада “Варвараўская свяча”

Скачать материал

 

 

 

 

 

 

 

“Асаблівасці аброчнага абрада “Варвараўская свяча”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ______________________________________________________

3

Глава 1 Культурна-гістарычны аспект узнікнення абраду “Свяча” на Беларусі_________________________________________________________

 

6

1.1 Рэгіянальныя святы даўніх беларускіх плямёнаў, або  “Другое кола каляндарных святкаванняў”________________________________________

 

6

1.2  Сакральныя атрыбуты  рытуальна-абрадавага комплексу «Свяча»_____

8

Глава 2 Асаблівасці аброчнага абраду “Варвараўская свяча”_____________

10

2.1 Рэлігійная асаблівасць:чаму менавіта Варвара стала заступніцай беларускіх жанчын?________________________________________________

 

10

2.2 Гістарычная асаблівасць абраду __________________________________

11

2.3  Храналогія абрадавых падзей ____________________________________

15

ЗАКЛЮЧЭННЕ___________________________________________________

19

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ  КРЫНІЦ _________________________________

20

ДАДАТАК_______________________________________________________

21

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Янка Купала

Генетычна перадаецца нам з пакалення ў пакаленне цiкавасць да мiнулага. У iм мы бачым свае кapaнi, якiя мацуюць нас духоўна. 3 неаслабнай увагай вывучаем падзеi сiвой даўнiны, каб даведацца, як жылi нашы продкi, i спрабуем узяць ад ix ўсё лепшае, што было iмi назапашана, а галоўнае не паўтараць памылак cвaix папярэднiкаў. 3 гонарам вымаўляем iмёны людзей, чые заслугi перад суайчыннiкамi былi найбольш значнымi. Усё гэта наша Спадчына, аб якой мы павiнны памятаць i не аддаваць яе забыццю.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Адыходзіла і гублялася многае — лёс не песціў беларусаў. Але тое, што засталося, раскрывае перад намі, сучаснікамі, па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа — пранікнёнага творцы і ашчаднага захавальніка лепшага, таленавітага. Духоўная культура — паэма жыцця беларускага народа на ўсіх этапах гісторыі, люстра яго душы, невычэрпная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў. Гэта сукупнасць духоўных каштоўнасцей, створаных і ствараемых людзьмі ў працэсе грамадска-гістарычнай дзейнасці. Уключае веды, працоўныя навыкі, звычаі і традыцыі, розныя віды мастацтва, народнай творчасці, уяўленняў і вераванняў, што перадаюцца ад пакалення да пакалення і забяспечваюць цэласнасць і стабільнасць этнасу. Традыцыі народа — гэта тая шматвяковая спадчына, якая найбольш выразна адлюстроўвае яго духоўнае аблічча і ўнутраны свет, дазваляе адчуць сувязь часоў і пакаленняў. Адраджэнне традыцый народнай культуры (нематэрыяльнай спадчыны) — гэта шлях духоўна-маральнага абнаўлення нашага грамадства. Асноўныя формы працы ў гэтым кірунку: пошук, вывучэнне, адраджэнне і папулярызацыя сярод насельніцтва тых свят і абрадаў, якія існавалі і зараз існуюць у розных рэгіёнах Беларусі.

Тыя, у каго ёсць жаданне вытлумачыць паходжанне абрадаў і звычаяў таго краю, дзе яны нарадзіліся, павінны мець на ўвазе, што гэта справа хоць і нялёгкая, але цікавая.

Вывучаючы традыцыі свайго краю мы далучаемся да сваіх каранёў, да сваёй гісторыі, да сваёй спадчыны, яшчэ раз даказваючы, што без ведання мінулага не можа быць у чалавека будучага. Я правяла сацыялагічнае апытванне сярод навучэнцаў нашай установы адукацыі і высветліла, што не ўсе ведаюць назвы асноўных праваслаўных святаў, не ведаюць, якімі традыцыямі вядома наша мясцовасць (Дадатак А). Менавіта цікавасць да культуры і гісторыі роднага краю абумовіла  выбар тэмы майго даследвання “Асаблівасці аброчнага абрада “Варвараўская свяча”. Праца над дадзенай тэмай дасць  адказы на наступныя пытанні: якую культура-фарміруючую нішу запаўняў гэты абрад і якім чынам ён суадносіўся з жыхарамі вёскі Басценавічы.

     Аб’ект даследавання: рэгіянальны рытуальны абрад “Свяча” ва ўсходніх

раёнах Беларусі.

      Прадмет даследавання: аброчны абрад “Варвараўская свяча” вёскі

Басценавічы Мсціслаўскага раёна.

Мэта: збор матэрыялаў і даследванне  асаблівасцей  аброчнага абраду “Варвараўская свяча”.

Задачы:

1.     Пазнаёміцца з тэарэтычнымі асновамі пытання даследавання.

2.     Правесці сацыялагічнае апытванне ўдзельнікаў абраду з мэтай высвятлення яго асаблівасцей.

3.     Адзначыць  значнасць абраду “Варвараўская свяча” для  захавання культурнай спадчыны  Мсціслаўскага раёна.

4.     Садзейнічаць папулярызацыі самабытнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны сярод маладога пакалення.

Гіпотэза:

Калі вызначыць культурна-гістарычны аспект абраду «Варвараўская свяча», то гэта дазволіць абудзіць цікавасць школьнікаў да родных мясцін, глыбей пазнаць культуру нашых продкаў, стварыць умовы па захаванню дадзенай традыцыі.

Метады: праца з даведачнай літаратурай, гутарка, інтэрв’ю, аналіз звестак, экспедыцыя ў вёску Басценавічы.

Навуковая навізна работы заключаецца ў тым, што была зроблена спроба аднавіць у памяці вяскоўцаў тое, што бяззваротна адышло ў нябыт,  сістэматызаваць гэты матэрыял на паперы.

Тэарытычная значнасць работы: атрыманыя ў выніку даследавання матэрыялы расшыраюць нашы веды аб багацці культуры нашага краю.

Практычная значнасць работы заключаецца ў тым, што атрыманыя ў ходзе даследавання вынікі могуць быць выкарыстаны настаўнікамі і навучэнцамі пры вывучэнні краязнаўства на ўроках беларускай літаратуры, у пазакласнай працы, для пашырэння турыстычнай прывабнасці рэгіёну.


Глава 1 Культурна-гістарычны аспект узнікнення абраду “Свяча” на Беларусі

1.1 Рэгіянальныя святы даўніх беларускіх плямёнаў, або  “Другое кола каляндарных святкаванняў”

Гісторыя традыцыйнай культуры беларусаў сведчыць аб тым, што ў розных рэгіёнах, акрамя асноўнага корпуса абрадаў, існавалі рэгіянальныя рытуальныя комплексы. Напрыклад, у Кіраўскім раёне ў адзінае абрадавае кола каляндарнай цыклічнасці былі ўцягнуты да 15 вёсак, якія паядноўваліся паміж сабой сістэмай гадавых кірмашоў. Падчас кожнага наступнага каляндарнага свята кірмаш праводзіўся ў адной з гэтых вёсак, але на яго з’язджаліся людзі з усіх навакольных паселішчаў. Прыязджалі загадзя, начавалі ў сваякоў або блізкіх людзей, каб распачаць гандаль як мага раней. У гэтым рэгіёне дадатковым кансалідуючым фактарам былі не столькі асноўныя гадавыя святы, колькі прысвяткі, або, як мы іх называем, святы другога кола народнага календара. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі такім дадатковым этнакансалідуючым фактарам стаў абрад «Свяча», аднак часавая прымеркаванасць яго правядзення ў розных мясцінах была свая. Па меркаванню многіх навукоўцаў, «Свята свечкі» — гэта не што іншае, як прататып старажытных славянскіх свят, прысвечаных язычніцкім багам, якім прыносілі ахвярапрынашэнні ў выглядзе воску, мёду, піва, каб палепшыць дабрабыт, мець шчасце, удачу на паляванні. Менавіта аб гэтым сведчаць пісьмовыя крыніцы XIIXVII стст. Пасля прыняцця хрысціянства ахвяраванні ў выглядзе воску і мёду засталіся, толькі набылі дакладную акрэсленасць праз абрад, які ў некаторых мясцовасцях Беларусі завецца «Вынас свечкі» [1, с. 572]. Да гэтага часу як у расійскіх, так і ў беларускіх навуковых крыніцах вядомыя толькі агульныя звесткі пра існаванне «свячных» абрадаў [6, с. 256]. Напрыклад, В. І. Басько і Т. Б. Варфаламеева ў артыкуле «Вялікдзень» адзначаюць: «Амаль па ўсёй тэрыторыі Сярэдняга Падняпроўя ад велікоднага святочнага тыдня да Ушэсця распаўсюджаны звычай “спраўляць іконы”, “свечы” ў гонар святых…» [2, с. 79]. Крыху больш разгорнутая інфармацыя падаецца ў энцыклапедычным выданні «Міфалогія беларусаў». Л. Дучыц, І. Клімковіч, В. Лабачэўская, Г. Лапацін у артыкуле «Свяча» адзначаюць, што абрад бытуе ў вёсках Гомельскай, Магілёўскай, Бранскай і Смаленскай абласцей. Пры гэтым яны слушна заўважаюць, што абрад уяўляе сабой «абрадавы комплекс “свяча + абраз”» [4, с. 437]. Акрамя таго, неабходна звярнуць увагу на дзве акалічнасці, пра якія ўзгадваюць гэтыя беларускія даследчыкі. У адным выпадку яны сведчаць: «Склаўся пэўны рытуал пераносу свячы. Пераносіць яе маглі толькі рытуальна чыстыя людзі. Нельга было пераносіць свячу праз вуліцу, пакуль чарга не дойдзе да апошняга дома». У другім месцы адзначаюць, што «ў новым доме старыя і новыя гаспадары абменьваліся хлебам» [4, с. 439]. У 2-томным энцыклапедычным выданні «Беларускі фальклор»  пра разглядаемую абрадавую практыку не ўзгадваецца, аднак, у якасці ілюстрацыі да артыкула «Свечка» падаецца фотаздымак аброчнай свечкі з в. Пералёўка Веткаўскага раёна, зроблены ў 2004 г. [5, с. 503].

Фотаздымак 1.1 - Аброчная свечка з в. Пералёўка Веткаўскага раёна

У сувязі з тым, што апісанняў абраду «Свяча» ў навуковым абароце вядома абмежаваная колькасць, лічу неабходным даць падрабязнае апісанне храналогіі абрадавых падзей, раскрыць іх семантыку і функцыянальнае прызначэнне галоўных абрадавых атрыбутаў, удзельнікаў і рытуальных дзеянняў. На мой погляд, гэтыя святы ўяўляюць сабой самы архаічны пласт традыцыйнай культуры, які бярэ свой пачатак яшчэ з глыбіняў родава-племянной даўніны. Хутчэй за ўсё яны былі ключавым комплексам каляндарных святкаванняў кожнага племені, яго формулай ДНК, у якой факусіраваўся код родавай прыналежнасці і адначасова яго адметнасць сярод іншых суседзяў.

1.2  Сакральныя атрыбуты  рытуальна-абрадавага комплексу «Свяча»

Паняцце «свяча» адносна дадзенага абраду мае два семантычныя гарызонты асэнсавання. З аднаго боку, назвы свяча, гуляць свячу, пайшлі на свячу ахопліваюць увесь рытуальна-абрадавы комплекс, які паядноўвае членаў згуртавання і штогод аднаўляе гісторыю стварэння саюзу з абавязковым улікам гендарнай прыналежнасці (мужчынскія або жаночыя згуртаванні). З другога боку, назва абраду паходзіць ад асноўнага прадмета абрадавых падзей — аброчнай свечкі. Менавіта яна кансалідуе і штогадовую паўтараемасць абраду, і непасрэдную прадметна-дзейнасную і персанальную ўключанасць у сакральную прастору хаты, у якой галоўны атрыбут захоўваўся на працягу апошняга года. У кожным рытуальна-абрадавым комплексе існуе кола галоўных атрыбутаў, прадметаў, якія падчас рытуальнага дзеяння выконваюць пэўную ролю, а па заканчэнні абраду могуць стаць сімвалічным «захавальнікам» памяці аб падзеі і, у залежнасці ад сітуацыі, неабходнасці, умоў самастойна выконваць прадуцыравальную ці ахоўную функцыю. Нягледзячы на тое, што абрад «Свяча» існуе ў розных рэгіёнах Беларусі, яго галоўнымі або асноўнымі атрыбутамі аказаліся:

• ікона святога ахоўніка;

• самаробныя свечкі.

Пры гэтым у адным месцы, напрыклад у в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна, на першы план выходзіла Варвараўская свечка, а абраз пакутніцы Варвары толькі завяршаў цэласнасць усяго абраду. У в. Чарапы Шклоўскага раёна, наадварот, галоўным быў складзень (трохстворчаты абраз) у гонар святога Мікалая Цудатворцы, а тры вялікія свечкі толькі дапаўнялі выкананне абраду адпаведнымі атрыбутамі [3, с. 15].

Такім чынам, формы існавання «Свячы», якія гістарычна склаліся на беларускіх землях, былі пэўным чынам звязаны з абрадавай практыкай каляндарнай або сямейна-родавай прымеркаванасці. Па сваёй сутнасці (той асноватворнай ідэяй, якая стала першаштуршком узнікнення абраду) «Свячу» можна аднесці да аказіянальных абрадаў (такіх, напрыклад, як рытуалы, якія выконваліся падчас пажару, абрады выклікання дажджу або яго спынення), аднак з цягам часу ён набыў дакладна вызначаную каляндарную прымеркаванасць — у залежнасці ад дня ўшанавання святога ахоўніка. Але ў такім разе першасным было не столькі знітаванасць абраду з гаспадарчым або земляробчым цыклам жыццядзейнасці соцыуму, колькі комплекс рэлігійных вераванняў і народных уяўленняў, звязаных з жыццём хрысціянскага святога. На самай справе працэс станаўлення абрадавага комплексу «Свячы» быў больш складаным і пашыраным у часе. Ідэя стварэння саюзу замацоўвалася пэўным наборам рытуальных дзеянняў, атрыбутаў, яго ўдзельнікаў. Назапашаны вопыт мог уносіць пэўныя карэктывы, змены, дапаўненні, удакладненні, звязаныя з нейкімі адметнымі сітуацыямі, здарэннямі, аповедамі ўдзельнікаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2 Асаблівасці аброчнага абраду “Варвараўская свяча”

2.1  Рэлігійная асаблівасць: чаму менавіта Варвара стала заступніцай беларускіх жанчын? 

У вёсцы Басценавічы Мсціслаўскага раёна штогод 16 і 17 снежня выконваецца прыгожы, складаны, па змесце таямнічы, а па форме закрыты, з абмежаванай, дакладна вызначанай колькасцю ўдзельнікаў рытуал, які атрымаў назву “Вынас свечкі”. Неабходна заўважыць, што традыцыя “абракання”, аддання аброку шырока вядома на тэрыторыі Беларусі. Аброк — гэта зарок чалавека і адначасова ахвяра Богу ў нейкай экстрэмальнай сітуацыі, у выпадку цяжкай хваробы, непрадказальнай бяды. Абрад вылучаецца  сваёй непаўторнасцю, адметнасцю шматлікіх дэталей, колам удзельнікаў і ідэалагічнай накіраванасцю. Перанос аброчнай свячы прымеркаваны да дня святой пакутніцы Варвары, ушанаванне якой адбываецца 17 снежня. Аднак сам абрад доўжыцца два дні — пачынаецца 16 снежня адвячоркам, а заканчваецца позна вечарам назаўтра. Падчас гутаркі з удзельніцамі абраду я даведалася, чаму менавіта з святой пакутніцай Варварай звязаны дадзены абрад.

Вялікапакутніца Варвара рана пазбавілася маці. Бацька яе, Дзіаскор, быў вядомым чалавекам у горадзе Іліапалі Фінікійскім. Засцерагаючы сваю прыгажуню-дачку ад старонніх вачэй, ён пабудаваў асобны дом і высокую вежу, абкружыў іх высокім тынам і прызначыў надзейную варту. Але прага спазнаць ісціну звязала дзяўчыну з юнымі хрысціянкамі, якія раскрылі ёй вучэнне аб Творцы свету. Праз некаторы час яна прыняла хрышчэнне. Дзіаскор у гневе амаль не забіў дзяўчыну мячом, яна збегла ў сховішча ў горы. Але пастух расказаў бацьку, дзе знаходзіцца яго дачка. З гэтага часу пачаліся яе пакуты. Дзяўчыну кінулі за краты і жорстка здзекваліся. Аднойчы да яе з’явіўся Сам Збавіцель і загаіў усе раны. Аднаго разу ў натоўпе, які назіраў за пакутамі Варвары, апынулася хрысціянка Іуліанія. Яна пачала ўголас абвінавачваць карнікаў. Тыя схапілі яе і катавалі разам з Варварай. Пасля ўсіх пакут цвёрдыя спавядальніцы веры Хрыстовай былі пазбаўлены галавы. Варвару казніў асабіста бацька. Боскае пакаранне не прымусіла сябе доўга чакаць: яго спаліла маланка ў 306 годзе. Адзін дабарадзейны чалавек пахаваў мошчы святых пакутніц і пабудаваў над імі царкву. У XI стагоддзі дачка візантыйскага імператара Аляксея Комніна, княжна Варвара, узяла шлюб з рускім кня­зем Міхаілам Ізяславічам, і перавезла мошчы святой вялікапакутніцы з Канстанцінопаля ў Кіеў, дзе яны знаходзяцца і зараз у Кіева-Міхайлаўскім саборы. Частка мошчаў захоўваецца ў Маскве ў царкве святой пакутніцы на Варварцы. Шмат цудаў адбылося ад святых мошчаў Варвары. Перад смерцю яна малілася, каб Гасподзь кожнага, хто будзе ўшаноўваць яе памяць, захаваў ад выпадковай і нечаканай смерці.

Фотоздымак 2. 1 - Святая пакутніца Варвара

Таму святую вялікапакутніцу Варвару лічаць ахоўніцай ад заўчаснай смерці без пакаяння, а таксама моляцца за дзяцей, у час тугі і смутку.

 

2.2 Гістарычная асаблівасць абраду

Распытваючы у вясковых жанчын пра гісторыю ўзнікнення абраду і даўгалецце менавіта той свячы, якая была ў цэнтры ўвагі многіх людзей, паступова аднаўляўся ланцужок падзей, звязаных з лёсам некалькіх сем’яў, з прадстаўнікамі розных пакаленняў людзей,  я прыйшла да высновы, што гэта свяча існуе ў вёсцы аж з 1905 г. Гэта значыць, што яна засцерагае пэўнае кола вясковага люду на працягу 113 гадоў. Аднак што стала першапрычынай узнікнення традыцыі ўшанавання аброчнай свячы, на жаль, сённяшняе пакаленне вяскоўцаў ужо не памятае. Разам з тым пасляваенная гісторыя яе пераходаў з хаты ў хату добра вядома ўсім. Са слоў, Юліі Андрэеўны Шумянцавай, яшчэ яе бабуля — Сяргеева Наталля Алентаўна, 1892 года нараджэння, памятала як пачалі  праводзіць гэты абрад. І сама потым удзельнічала ў ім. У абрадзе “Варвараўская свечка” ўдзельнічала і бабуля мужа Шумянцавай Ю.А. — Шумянцава Таццяна Уласаўна, 1894 года нараджэння, і яе маці — Кулікова Ганна Васільеўна, 1924 года нараджэння.

Дарэчы, Ганна Васільеўна ўспамінала, што маці прывяла яе на абрад калі ей споўнілася 10 год, і ўсё дзейства яна стаяла за занавескай і ўважліва глядзела што рабілі жанчыны. Зараз у склад жаночага саюза, які аб’яднаўся вакол аброчнай “свячы Варвары”, уваходзяць  прадстаўніцы 9 сем’яў. Пераважная большасць удзельніц — людзі сталага веку, разам з тым да іх кола час ад часу далучаюцца жанчыны сярэдняга ўзросту, часцей за ўсё гэта блізкія сваякі: дачка або нявестка (Дадатак Б).

Даўгунова Г.Н., Жабыка В.Н., Курдасава  З. І., Яўсеянка І.В. – носьбіты абраду “Варвараўская свечка” расказалі пра тое, што яшчэ зусім нядаўна ў вёсцы было два гурты жанчын, якія аб’ядноўваліся вакол дзвюх аброчных свечак. На сёння засталася толькі адна свяча. Калі запытвалі носьбітаў аб тым, як фарміраваўся саюз жанчын у гэтым складзе (перавага магла аддавацца сяброўкам, добрым суседзям, хай сабе і далёкім, але ўсё ж сваякам), адказ быў адназначным: людзей, як правіла, аб’ядноўвала якое-небудзь няшчасце, нядоля, гора ці бяда (Дадатак В).

Праводзячы сваё  даследванне, я высветліла наступныя правілы.

Члены жаночага аброчнага саюза паяднаны паміж сабой шэрагам абавязкаў.

Правіла першае: належным чынам захоўваць сакральны атрыбут, не дапускаць яго пашкоджання, скрадання, абыякавага стаўлення.

Правіла другое: загадзя падрыхтаваць тканіну, стужкі, папяровыя кветачкі і інш. для абнаўлення абрадавага адзення аброчнай свячы-нявесты.

Правіла трэцяе: у дакладна вызначаны дзень і час сабраць членаў саюза, накрыць развітальны стол і стол падзякі у той хаце, якая наступнай стане захоўваць свечку на працягу года.

Правіла чацвёртае: ганарыцца сваёй прыналежнасцю да вузкага кола членаў свяшчэннага саюза.

Правіла пятае: асноўны пастулат узаемаадносін — гуртам, талакой прыйсці на дапамогу аднаму з членаў саюза, калі здарылася якая-небудзь бяда або гаспадыню чакае цяжкая праца, выканаць якую своечасова адной нельга.

Ідэя аб’яднання, якая ляжыць у аснове ўтварэння жаночага саюза і гуртавання яго вакол аброчнай свячы, сама па сабе не новая. Яна даволі шырока прадстаўлена ў філасофіі народнага асэнсавання грамадскага побыту. Талакой будавалі хату, гуртам дапамагалі жаць жыта, выбіраць бульбу, вазіць гной, нарыхтоўваць дровы. Не толькі радзіна, але і ўся вёска дапамагала правесці чалавека ў апошні зямны шлях, усёй вёскай ладзілі вяселлі, сяброўкі, з якімі маці-парадзіха ў маладыя гады хадзіла на вячоркі, дапамагалі пасля нараджэння першынца. Прынцып талочнасці шырока асэнсоўваўся ў народных прыказках, напрыклад: “Адзін з’ясі вала — адна хвала”, “Адна ластаўка вясны не робіць”, “Адзін дуб у полі — гэта не лес”, “Гуртам добра і бацьку біць”, “Моцны статак чарадою, а людзі грамадою”, “Як трывога, то і бягуць адно да аднога”.

Разам з тым варыянтаў абракання існуе некалькі. Здавалася б, значна прасцей і менш клопатна выткаць ручнік або набыць нейкую рэч у краме і ахвяраваць яе храму, аброчнаму крыжу, які стаіць на раздарожжы або ў якім-небудзь свяшчэнным месцы і пры гэтым панесці з сабой тайну споведзі і прашэння аб душэўным спакоі і сямейным суладдзі.

Варыянт публічнага абракання ў в. Басценавічы носіць зусім іншы характар. Захоўваючы тайну прашэння аб нябеснай літасці як толькі адну са складовых частак абрадавага дзеяння, мясцовае абраканне аб’ядноўвала удзельнікаў рытуалу ў непарушнае кола, замыкаючы іх ад бяды і няшчасцяў. Тым самым гэтыя жанчыны ўступалі ў вельмі складаныя сувязі з вясковым соцыумам. Прыходзіла нейкае іншае свята, і яны гуртам прымалі ў ім актыўны ўдзел. Яны хадзілі да сваякоў на вяселлі і памінкі, на хрэсьбіны, дапамагалі ў вырашэнні самых розных праблем, аднак пры гэтым заставаліся своеасаблівым мікрасоцыумам, строга адмежаваным ад усяго астатняга вясковага соцыума, які жыў па сваіх няпісаных, але вельмі моцных абрадавых законах.

Але басценавіцкія жанчыны прынялі іншае рашэнне: адмежаваць ад бяды не ўсю вёску цалкам, а толькі тых, хто сам пажадаў гэтага. Бадай што ў гэтым месцы неабходна зрабіць важнае ўдакладненне.

 Пачатковым штуршком-імпульсам узнікнення рэгіянальнай традыцыі “Свячы” была экстрэмальная вясковая сітуацыя. Паступова да кола ўдзельніц далучаліся тыя жанчыны, якіх па жыцці таксама напаткала бяда.  Аднак з цягам часу той даўні боль загаіўся, а абрад “Вынасу свячы” захаваўся не толькі як зарок перад Нябёсамі дзеля засцярогі — каб бяда больш не паўтарылася, але яшчэ і як прашэнне шчаслівай чалавечай долі для сябе саміх і сваіх дамачадцаў. Як і ў пераважнай большасці фальклорна-этнаграфічных абрадавых комплексаў, так і ў абрадзе “Вынасу свечкі” гарманічна знітаваліся дзве гістарычна-культурныя традыцыі: язычніцкая і хрысціянская.

Асноўнае абрадавае дзеянне разгортваецца вакол аброчнай свячы, аднак побач з ёй пастаянна знаходзіцца абраз святой пакутніцы Варвары. Фактычна можна меркаваць, што свяча, якая па форме і дэкаратыўным аздабленні нагадвае дзяўчыну-нявесту, у нейкай ступені ёсць тая ж самая пакутніца Варвара. Гэта ідэя набывае абрысы перакананасці тады, калі пасля завяршэння працэдуры абнаўлення (пераўтварэння, далеплівання, стварэння нанава) і пераапранання жанчыны спяваюць псалмы, хрысцяцца і цалуюць па чарзе спачатку абраз святой Варвары, а затым і Варварыну свячу або Варвару-свячу (што хутчэй за ўсё адно і тое ж).

З году ў год аброчная свяча пераходзіць з хаты ў хату, ад адной гаспадыні да другой. Паслядоўнаць чаргавання не парушаецца дзесяцігоддзямі. Жанчыны наперад ведаюць, праз які час шаноўная “госця” вернецца “на кругі свае” і зноўку стане надзейным абярэгам для ўсяе хаты, гаспадаркі, а найперш для сям’і.  Гурт жанчын утварае замкнёнае кола, таму і свяча рухаецца з хаты ў хату адпаведна гэтаму колу. І ўсё ж некалі была пачатковая кропка адліку часу (з нейкай хаты-каўчэга ўсё пачыналася), а затым паступова далучаліся іншыя жанчыны. Вось ў той паслядоўнасці свяча і рухаецца. Калі ж нейкая гаспадыня пажадала далучыцца да саюза аднавясковак, то ў яе хату даўгачаканая госця завітае толькі праз столькі гадоў, колькі членаў саюза было да гэтай пары.

 

2.3  Храналогія абрадавых падзей

Разгортванне абрадавых падзей ў в. Басценавічы пачынаецца  ў 18.00.  (магчыма, у гэтай дакладнай часавай прымеркаванасці прасочваецца залежнасць ад царкоўнага пачатку сутак) 16 снежня. Гаспадыня хаты, у якой свяча захоўвалася на працягу апошняга года, выносіць  самы шануемы атрыбут-абярэг і ставіць на прыбраны чыстым белым абрусам стол. Побач знаходзіцца абраз святой пакутніцы Варвары. Свячу распранаюць (яе адзенне пакінуць назаўтра ў царкве пасля асвячэння новага, яно будзе выкарыстана на патрэбы храма). Яе выява нагадвае  чалавека з узнятымі ўгару рукамі. Само тулава было прыкладна сорак сантыметраў у вышыню і сантыметраў дваццаць пяць у таўшчыню. ”Рукі” і “галава” таксама нагадвае  сабой тры  свячы: “рукі” — сантыметраў дваццаць даўжынёй і сантыметраў пяць у таўшчыню, а “галава” — сантыметраў трыццаць вышынёй і сантыметраў сем-восем у таўшчыню.

Фотоздымак 2.2  - Выява свячы

Рукі здымаюць з тулава і размяшчаюць побач. Жанчыны становяцца ў рад, чытаюць малітвы. Далей пачынаецца абрад пераапранання свячы. Кожная жанчына  пачынае выконваць дакладна вызначаную ролю. Гурт жанчын падзяляецца на дзве часткі.  Маладзейшыя жанчыны завіхаюцца побач з “Варварай”, прыкідваючы, якім чынам зрабіць для яе адзенне. Строй складаўся з трох частак: абавязкова белая “кашуля” (сподняя), наверх каляровая сукенка, а ўсю кампазіцыю завяршаў шырокі пояс. Галаву святой ахоўніцы павінен быў упрыгожыць рознакаляровы вянок-вянец. Пакуль маладзейшыя завіхаюцца ля адзення,  старэйшыя жанчыны разаграваюць воск, набыты ў мясцовых пчаляроў. Хто раскатвае цёплы  воск, а хто сукае з трох ільняных нітак кнот для зноў-такі трох свечак. “Воск раскатваюць як ладны блін, кладуць на сярэдзіну кнот і пачынаюць згортваць як сувой. З гэтай свячы робяць адну руку, затым з другой — другую, нарэшце, трэцюю (таксама з кнотам ўсярэдзіне) і прымацоўваюць  да таго месца, на якім узвышаецца галава”, - расказвае Даўгунова Таццяна Васільеўна. Рэшткі воску, а таксама той воск, з якога былі зроблены “рукі” і “галава” ў мінулым годзе, далепліваюць да асноўнага тулава (менавіта таму яно з году ў год павялічвалася па памерах як у вышыню, так і ў таўшчыню).

 

 

 

 

 

 

Фотоздымак 2. 3  - Гатовая свяча

“А паміж “рукамі”, у тым месцы, дзе пачыналася “свяча-галава”, жанчыны прымацоўваюць крыж, таксама зроблены з воску, (па форме нагадвае мальтыйскі крыж — роўныя канцы якога нагадваюць хвост ластаўкі)”, — паведаміла нам Яўсеенка Ірына Віктараўна, самая маладая ўдзельніца абраду.

Нарэшце, калі ўсе складовыя часткі абнаўлення свячы-нявесты падрыхтаваны,  жанчыны распачынаюць  працэс збірання іх у адно цэлае. Тры свячы прымацоўваюць  да сваіх месцаў, на паясніцу павязваюць “кашулю”, зверху “апранаюць” сукенку.

Далей пачынаецца самая “сакральная”, даволі таямнічая частка абрадавых падзей. Са слоў Курдасавай Зоі Іванаўны,  жанчыны бяруць чырвоную стужку даўжынёй у тры метры і адразаюць ад яе роўныя кавалкі, сантыметраў па дваццаць пяць-трыццаць. Кожны з прысутных павінен узяць кавалак стужкі, падысці  да свячы і павязаць сваю стужку пад пояс “Варвары”, загадваючы пры гэтым самыя патаемныя жаданні.  Пасля гэтага пераапранутую свячу-“Варвару” пераносяць і ставяць побач з абразам святой Варвары. Усе тры свечкі (“рукі” і “галаву”) запальваюць.

Пасля завяршэння першай часткі абрадавых падзей, распачынаецца другая — святочнае ўрачыстае развітальнае застолле. Так як абрад праходзіць у час Піліпаўскага посту, стол даволі сціплы: вараная бульба, квашаная капуста, агуркі, кісель.

На наступны дзень, а гэта прыпадае на 17 снежня — дзень святой пакутніцы Варвары, адбываецца асвячэнне свячы ў мясцовым храме — царкве Пакрову Божай маці ў вёсцы Басценавічы.

Толькі пасля гэтага свячу адносяць у дом новай гаспадыні, і цэлы год яна будзе апякаць новую гаспадыню, яе сям’ю і гаспадарку. Няхай сапраўды  будзе шчасце ўсім жанчынам гэтага незвычайнага вясковага саюза в. Басценавічы, якія далучаюцца да штогадовага свяшчэннадзейства і радуюцца таму, што на нашай роднай зямлі да гэтага часу жывуць простыя вясковыя людзі, сэрцы і душы якіх поўняцца надзеяй на лепшую будучыню, на шчаслівы лёс іх дзяцей, на тое, што даўнія традыцыі іх продкаў не згаснуць, а наадварот, будуць надзейным агеньчыкам-маяком у смутным часе абнаўлення нашага грамадства.

     Такім чынам, складаны па сваёй структуры, двухдзённы па часе ўвасаблення аброчны абрад ”Варвараўская свяча” з’яўляецца важнай часткай абрадавай практыкі беларускага народа. Нягледзячы на тое, што ён займае дакладна вызначанае месца ў народна-праваслаўным календары, абрад вельмі моцна звязаны са структурна-семантычнымі аспектамі. Да нашага часу абрад захоўвае сваю актуальнасць і выконвае важныя этнакансалідуючую і выхаваўча-эстэтычную функцыі ў духоўным жыцці вясковага соцыуму.

Фотоздымак 2.4  - Так выглядае свяча, падрыхтаваная к  пераносу да новай гаспадыні

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 У наш час з’явіліся новыя традыцыі і абрады. Аднак жа хочацца, каб тыя традыцыі і звычаі, якіх прытрымліваліся нашы бабулі і прабабулі, не забываліся: у іх укладзены вялікі жыццятворны сэнс. Калі чалавек не ведае свайго мінулага, то і не мае права на будучыню: што ён будзе перадаваць сваім нашчадкам? У сваёй працы я прыйшла да высновы, што адраджэнне традыцый народнай культуры (нематэрыяльнай спадчыны) — гэта шлях духоўна-маральнага абнаўлення нашага грамадства. Нездарма абрад “Варварынская Свечка” прыняты пад ахову дзяржавы як нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь адным з першых (Дадатак Д). У сваім даследванні я вырашыла наступныя задачы: прааналізавала  спецыяльную літаратуру па тэме, правяла сацыялагічнае апытванне ўдзельніц абраду, запісала псалмы, прысвечаныя жыццю святой пакутніцы Варвары, саставіла спіс удзельніц, храналогію правядзення абраду.

Сабраны мною матэрыял даследчай працы ўжо сёння выкарыстоўваецца на ўроках змястоўнага блока “Мая Радзіма Беларусь” у пачатковай школе, на ўроках беларускай літаратуры ў 5-х класах пры вывучэнні тэмы "Мой родны кут у легендах і паданнях", а таксама на класных і інфармацыйных гадзінах і пазакласных мерапрыемствах. Кожны дзень мы карыстаемся спадчынай нашых продкаў і нават не задумваемся над гэтым. І таму я буду  вельмі рада, калі ў сваёй працы закранула і гэта пытанне: быць удзячнымі патомкамі, любіць, паважаць і ганарыцца сваёй гісторыяй і культурай.

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ  КРЫНІЦ

1. Белова, О. В. Свеча / О. В. Белова, И. А. Седакова // Славянские древности : этнолингвистический словарь : в 5 т. / под общ. ред. Н. И. Толстого. — Т. 4. — М.: Междунар. Отношения.  - 2009. - 656 с.

2. Варфаламеева, Т.Б. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / Т. Б. Варфаламеева [і інш.]. — Т. 1 : Магілёўскае Падняпроўе. — Мінск : Бел. Навука. - 2001.- 796 с.

3. Катовіч, А. В. Мікольская «Свяча» – феномен абрадавай практыкі беларусаў (в. Чарапы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) / Аксана Катовіч, Янка Крук. — Мінск : Інбелкульт, 2013. — 94 с.

4. Клімовіч, І. Міфалогія беларусаў : энцыклапед. слоўнік / склад. І. Клімовіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мінск : Беларусь. - 2011.-607 с.

5. Пашкоў, Г.П.  Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Т. 2. — Мінск : БелЭн. -  2005.- 688 с.

6. Терновская, О. А. Братчина / О. А. Терновская, Н. И. Толстая//Славянские древности : этнолингвистический словарь : в 5 т. / под общ. ред. Н. И. Толстого. — Т. 1. — Междунар. Отношения. - 1995. - 257 с.

.

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК А

Вынікі сацыалагічнага апытвання навучэнцаў установы адукацыі

(9-11 клас, 17 вучняў)

1.     Якія святы вы адзначаеце часцей за ўсё ў сваіх сем’ях?

-         хрысціянскія;

-         каляндарныя;

-         усе.

 

 

 

 

 

2.     Ці ведаеце вы, чым славіцца вёска Басценавічы ?

-         Свята-Пакроўская царква – помнік архітэктуры XIX в.

-         Абрад “Варвараўская свяча”.

-         Не ведаю.

Вынікі апытвання паказалі, што навучэнцы ведаюць народныя святы, але не ўсе знаёмы з аброчным абрадам, які захаваўся ў вёсцы Басценавічы.

 

 

 

 

 

ДАДАТАК Б

            Спіс удзельнікаў абраду "Варвараўская  Свяча" в. Басценавічы

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Год нараджэння

Месца працы

Дамашні адрас

1.

Шумянцава Юлія Андрэеўна

1940

пенсіянерка

в. Басценавічы

 

2.

Жабыка Валянціна Нікіцічна

1936

пенсіянерка

в. Басценавічы

 

3.

Драздова Людміла Аляксандраўна

1954

пенсіянерка

в. Басценавічы

 

4.

Даўгунова Таццяна Васільеўна

1955

пенсіянерка

в. Басценавічы

 

5.

Баценка Людміла Мікалаеўна

1957

пенсіянерка

в. Басценавічы

 

6.

Прылепа Зоя Леанідаўна

1965

загадчыца склада

в. Басценавічы

 

7.

Кулікова Лілія Леанідаўна

1968

загадчыца сельскага клуба- бібліятэкі

в. Басценавічы

 

8.

Курдасава Зоя Іванаўна

1968

бібліятэкар

в. Басценавічы

 

9.

Яўсеенка Ірына Віктараўна

1978

повар ДУА “Капачоўскі ВПК ДС-СШ”

в. Басценавічы

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК В

                  Носьбіты абраду "Варвараўская  Свяча" в. Басценавічы

 

 

IMG_1929

 

Шумянцава Юлія Андрэеўна

 

Пазнаёмілася з  правядзеннем абраду “Варвараўская свечка” ў 10 год.

Са слоў Шумянцавай Юліі Андрэеўны: «Нясу аброк па наказу маёй маці».

 

 

IMG_1917

 

Жабыка Валянціна Нікіцічна

 

У абрадзе  “Варвараўская свечка” ўдзельнічае 17 год.

«Пад старасць гадоў засталася я адна: мужык памёр, сын адвярнуўся, не дапамагае. Каб вярнуць сына – звярнулася да свечкі”, - расказала Жабыка Валянціна Нікіцічна.

IMG_1923

Драздова Людміла Аляксандраўна

 

 

У абрадзе “Варвараўская свечка” 24 гады.

“Абраклася на шчасце ў сям’і сына”, - са слоў Драздовай Людмілы Аляксандраўны.

 

Даўгунова Таццяна Васільеўна 

 

У абрадзе “Варвараўская свечка” 21 год.

“Некалькі год у запар звярталася да дактароў, але лепей не становілася. Пасля абракання не адразу, але паступова адчула, што здароўе маё наладзілася”, - распавядала Таццяна Васільеўна.

 

IMG_1896

Баценка Людміла Нікалаеўна

 

У абрадзе “Варвараўская Свечка” 19 год.   

“ Вы ведаеце, да свячы звярнулася я за дапамогай, каб наладзіць сямейнае жыццё – мужык вельмі піў ды чыніў бойкі. А пасля звароту да свячы, праз тры месяцы сямейнае жыццё паступова наладзілася”, - расказала  Баценка Людміла Мікалаеўна.

IMG_1904

Прылепа Зоя Леанідаўна

 

У абрадзе “Варвараўская свечка” 17 год.

Са слоў Прылепа Зоі Леанідаўны: “Абраклася на здароўе малодшага сына”.

 

IMG_1908

Кулікова Лілія Леанідаўна

 

У абрадзе “Варвараўская свечка” 21 год.

Па словах самой Ліліі Леанідаўны, абраклася на сямейнае шчасце.

 

IMG_1928

Курдасава Зоя Іванаўна

 

У абрадзе “Варвараўская свечка” 10 год.

«Абраклася на здароўе дзяцей», - расказала  Курдасава  Зоя Іванаўна.

 

Яўсеенка Ірына Віктараўна

 


 

У абрадзе “Варвараўская свечка” 8 гадоў.

“Абраклася на шчаслівае жыццё пасля пераезду ў вёску Басценавічы,” - расказала  Ірына Віктараўна.

 

 

 

 

ДАДАТАК Г

Псалмы

“Святая  Велікамучаніца Варвара

І всем честное страданіе Твое

Ты же за Хріста пріцерпела Есі

  Хріста твоему”.

 Са слоў жыхаркі вёскі Басценавічы

 Шумянцавай Юліі Андрэеўны.

 

“Велічальная”

Велічаем, велічаем цябе

Святая  Велікамучаніца Варвара

І всем честное страданіе Твое

Ты же за Хріста пріцерпела Есі

Хріста твоем.

Са слоў жыхаркі вёскі Басценавічы

 Даўгуновай Ганны Нікіцічны.

 

Ішлі прайшлі Трі Ангелы, Трі Свяціцелі

На встречу ім Маць Пречістая

“Аці чулі, аці відзелі , Моего Сына,

Вашего Бога?”

Адзін кажыць:– “Мы не чулі”

Другі кажыць:– “Мы не відзелі”

Трэці кажыць:– “Стойце Братцы,

не тойцеся і не бойцеся,

Вашего Сына жыды  укралі,

На крест ручкі распіналі”

Пайшла Маці заплакаўшы,

Дарожачкі не бачыўшы

Дзе след найдзець – крестом кладзець,

Дзе кровь найдзёт- слезой абальёт.                            

 Са слоў жыхаркі вёскі Басценавічы

 Шумянцавай Юліі Андрэеўны.

 

ДАДАТАК Д

Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Магілёўская вобласць

Код

Назва элемента

Месцазнаходжанне элемента

53АК000070

Абрад «Варварынская свяча»

в. Басценавічы
Мсціслаўскага раёна

53АК000058

Мясцовы песенны стыль танцавальнай лакальнай традыцыі міжрэчча Сажа і Проні

в. Галавенчыцы
Чавускага раёна

53БК000064

Творчасць майстроў-шапавалаў, адметная майстэрскім валоданнем унікальнай і рэдкай тэхналогіяй валяльнай здабычы, увасобленай у вытворчасці валяных вырабаў з воўны

Дрыбінскі раён

53БК000065

Тэхналогіі вырабу ўнікальных беларускіх драўляных музычных інструментаў майстрамі Круглянскага раёна пад кіраўніцтвам Аляксандра Антонавіча Харкевіча

в. Ваўканосава
Круглянскага раёна

53АК000069

Тэхналогія ганчарных вырабаў майстрамі Бабруйскага раёна

Бабруйскі раён

53АК000071

Песні традыцыйнага вясельнага абраду

в. Клін

53АК000072

Спеўная традыцыя выканання вясельных і хрэсьбінных песень

в. Паршына
Горацкага раёна

53АК000074

Абрад «Бразгун» і яго складовы элемент: пачытанне іконы святых Пятра і Паўла

в. Наркі
Чэрыкаўскага раёна

53АК000073

Традыцыйная тэхналогія пляцення лапцей

Дрыбінскі раён

Дзіцячы калядны абрад «Куры»

Клічаўскі раён

Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы»

Слаўгарадскі раён

 

 

 

 

ДАДАТАК Е

Этнаграфічная экспедыцыя беларускага фалькларыста Янкі Крука з удзельніцамі абраду (2009 год)

Здымкі прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Святло Кастрычніка”

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК Ё

Фотарэпартаж

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "“Асаблівасці аброчнага абрада “Варвараўская свяча”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Руководитель ремонтной службы

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Генетычна перадаецца нам з пакалення ў пакаленне цiкавасць да мiнулага. У iм мы бачым свае кapaнi, якiя мацуюць нас духоўна. 3 неаслабнай увагай вывучаем падзеi сiвой даўнiны, каб даведацца, як жылi нашы продкi, i спрабуем узяць ад ix ўсё лепшае, што было iмi назапашана, а галоўнае — не паўтараць памылак cвaix папярэднiкаў. 3 гонарам вымаўляем iмёны людзей, чые заслугi перад суайчыннiкамi былi найбольш значнымi. Усё гэта — наша Спадчына, аб якой мы павiнны памятаць i не аддаваць яе забыццю.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 871 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Презентация по истории на тему "Сползание мира к войне" (11 класс)
  • Учебник: «История Конец XIX- начало XXI века. Базовый уровень», Загладин Н.В., Петров Ю.А.
  • Тема: § 22. Международные отношения между двумя мировыми войнами
  • 22.01.2019
  • 728
  • 15
«История Конец XIX- начало XXI века. Базовый уровень», Загладин Н.В., Петров Ю.А.
Презентация по истории на тему: "Уильям Шекспир "
  • Учебник: «Всеобщая история. История Нового времени», Данилов Д.Д., Сизова Е.В., Кузнецов А.В., Кузнецова С.С., Репников А.В., Рогожкин В.А.
  • Тема: § 17. Идеи эпохи Просвещения
  • 22.01.2019
  • 1080
  • 10
«Всеобщая история. История Нового времени», Данилов Д.Д., Сизова Е.В., Кузнецов А.В., Кузнецова С.С., Репников А.В., Рогожкин В.А.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 22.01.2019 829
    • DOCX 4 мбайт
    • 10 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Тихановская Елена Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 7 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 3319
    • Всего материалов: 2

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Бухгалтер

Бухгалтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 23 человека из 16 регионов

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к проведению ВПР в рамках мониторинга качества образования обучающихся по учебному предмету "История" в условиях реализации ФГОС СОО

72/108 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 25 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 170 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по истории в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 111 человек

Курс повышения квалификации

Моделирование современных уроков истории

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 82 человека из 41 региона
  • Этот курс уже прошли 464 человека

Мини-курс

Психологическое консультирование семей: от неблагополучия к гармонии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 29 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек

Мини-курс

Эволюция и современное состояние искусства

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Феноменология в педагогике: основные концепции и их практическое применение

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе