Инфоурок Начальные классы КонспектыБеларуская мова 1 клас Тэма: Я і мая сям’я. Адзенне і абутак

Беларуская мова 1 клас Тэма: Я і мая сям’я. Адзенне і абутак

Скачать материал

 

Беларуская мова   1 клас

 

Тэма: Я і мая сям’я. Адзенне і абутак

Мэты:

·        вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, паўтарыць пройдзеныя фанетыка-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы, працягваць фарміраванне вымаўленчых навыкаў, пазнаёміць з лексікай, якая абазначае адзенне і абутак,

·        фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, фарміраваць уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры;

·        выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя і каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока:

Арганізацыйны момант

1.Арганізацыйны момант.

Празвінеў ужо званок                                                         

 Пачынаецца ўрок.

Усе за парты дружна селі.

На суседа паглядзелі.

Падмігнулі, усміхнулісь

І да ведаў усе памкнулісь.

-  Я ўсіх вітаю і жадаю Вам здароўя, добрага настрою і поўнага корабу ведаў.

(Празвінеў званок і зноў

У клас сабраў маіх сяброў.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць.)

І. Маўленчая размінка

Давайце прыгадаем, якія гукі беларускай мовы мы вучыліся правільна вымаўляць?

1) –Знайдзіце гэтыя гукі ў словах, якія я буду вымаўляць: “газета”, “воўк”, “цень”, “дзік”, “чайка”, “рабіна”.

2) – У радзе слоў, якія я назаву знайдзіце лішняе слова і скажыце, чаму вы палічылі яго лішнім?

газета, голас, гараж, холад

воўк, лаўка, сава, пеўнік

цень, чапля, цеста, цёплы

дзік, дзень, дом, дзіва

чайка, чашка, чуб, стук

рабіна, рэчка, лапа, рэпа.

ІІ. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

· Гульня «Што чыё?»

Зараз я буду паказваць прадметы, але не буду называць ix,а буду казаць, каму яны належаць.Ваша задача назваць прадмет.

татава (паказвае зубную шчотку), матуліна (паказвае расчоску), бабуліна (паказвае насоўку), Міколкаў (паказвае ручнік), Аленчына (паказвае люстэрка), дзядулева (паказвае мыла).

ІІІ. Новы матэрыял:

      -А зараз паслухайце  і адгадайце загадку:

Яе я кожны дзень нашу, і без яе я не хаджу ні дома, ні на вуліцы-няхай народ любуецца.(Адзенне)

Мяне людзі апранаюць і са мной не замярзаюць.(Адзенне)

– Сёння  мы даведаемся, як называюцца па-беларуску рэчы, якія мы апранаем.

 – Разгледзьце малюнкі на дошцы, прадметы адзення і абутку. Называйце іх па-руску, а я буду перакладаць на беларускую мову (кожнае беларускае слова вымаўляецца хорам).

1.     Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

 А цяпер нам трэба кожны названы прадмет “пакласці” у адпаведнае месца. Адзенне – у шафу, абутак – на паліцы для абутку. (Каля дошцы злучаюць малюнак кожнага прадмета з малюнкам шафы ці паліцы). Скажыце, што вы “павесілі” у шафу? Што “паставілі” на паліцы?

– Паслухайце верш і скажыце, чаму злуецца Фядот?

Калі ранак настае –

гора ад Фядота:

-- Хто надзеў штаны мае?

Куды збеглі боты?

Параверне ўсё ўверх дном,

бегае, злуецца:

-- Тут, на стуле, за сталом,

я іх клаў, здаецца.(Усё класці на сваё месца)

-   Чаму злаваў Фядот ранкам? Як вы разумееце выраз пераверне ўсё ўверх дном? Што вы параіце (посоветуете) Фядоту?

– Паслухайце верш і скажыце, як сукенка можа расказаць, што ела дзяўчынка?

Не расказвала Аленка,

ела суп ці ела кашу.

Лепш за ўсё яе сукенка

Нам сама пра ўсё раскажа.

– Як сукенка можа расказаць, што ела дзяўчынка? Што б вы параілі (посоветовалі) Аленцы? Як вы сочыце за сваім адзеннем?

2.     Замацаванне

Ø Работа па падручніку (с. 22, заданне 1)

- Разгледзьце малюнак. Kiм уяўляе сябе дзяўчынка?

 

 

Доктар Таня

Тата, што ж ты захварэў?

Можа, употай снегу з’еў?

Цi ў мароз пайшоў у летніх

Тонкіх-тоненькіх шкарпэтках?

(Настаўнік паказвае шкарпэткі, а вучні — малюнак у падручніку.)

Ці забыў надзець ты шарф?

(Настаўнік паказвае шарф, а вучні — малюнак у падручніку.)

Бегаць ён перашкаджаў?

Ці твая, магчыма, шапка

(Настаўнік паказвае шапку, а вучні — малюнак у падручніку.)

Так i засталася ў шафе?..

Ну нiчoгa, любы мой,

Мы падлечымся з табой...

                                                                                      (Паводле В. Лукшы)

- Што здарылася з Таніным татам? Якія прычыны гэтага шукала Таня?

- Якія прадметы адзення называла Таня?

Ø  Работа па падручніку (с. 23, заданне 1)

· Падрыхтоўка да слухання

- Паглядзіце на малюнкі. Куды пайшоў хлопчык? Чаму ён стаў распранацца? Паслухайце i скажыце, ці правільна апрануўся хлопчык.

· Слуханне тэксту

Вось дык прагулка!

Сціхла завіруха,                                 

Сонца пасвятлела.

Пахадзіць на лыжах

Янку закарцела.

 

Нацягнуў хлапчына

Пару нагавіцаў(штаны),

Кофту, цёплы світар,

Каб не прастудзіцца,

 

Пінжачок таксама,

А наверх — дублёнку,

Да ўсяго дабавіў

Шапку, шарф, валёнкі.

 

Янка стаў на лыжы

(«Ну й дзянёк— уцеха!») —

I на лес ад дома

Ён пайшоў-паехаў.

 

Доўга йшоў цi мала,

Як дайшоў да лесу,

На суку дубовым

Цёплы шарф пaвeciў.

 

Ды няма ратунку:

Млеюць нoгi, плечы —

Небараку душна,

Быццам ён у печы.

 

Янка, разамлелы,

I дублёнку скінуў,

I пінжак, зняў лыжы

Змучаны хлапчына.

 

Адпачыў, адзеўся,

Ледзь адолеў стому, —

Лыжы ўзяў на плечы

І пабрыў дадому.

                                                                                         (Паводле В. Жуковіча).

Ø Суразмоўніцтва па змесце тэксту

- Чаму не атрымалася лыжная прагулка? Якое адзенне перашкодзіла хлопчыку? Што вы параіце Янку? Як трэба апранацца? Прыгадайце словы з верша, у якіх ёсць гук [дз’].

Ø Хвілінка адкрыццяў

- У вершы прагучала слова «нагавіцы». Як вы думаеце, што гэта за прадмет адзення? (Нагавіцы — цёплыя штаны.) Якая частка слова падказала вам яго значэнне?

Фізкультхвілінка “Бураціна”

Трошкі мы стаміліся –

Але не зусім...

Вочкі ў нас закрыліся.

Дапаможам ім?!

Будзе ў нас зарадка

Зараз для вачэй.

Каб была разрадка,

Зробім ТАК хутчэй.

Вочы паднімаем,

Але не глядзім.

Потым – апускаем.

Так карысна ім.

У бакі паводзім,

Ўверх і ўніз яшчэ.

Разы тры так зробім –

І вачам лягчэй.

Ø Работа па падручніку (с. 22,23)

   Вучні выконваюць дыферэнцыраванае заданне. Дзяўчаты называюць прадметы адзення лялькі-дзяўчынкі, хлопчыкі — лялькі-хлопчыка. Якія прадметы адзення трапілі не на тую старонку падручніка?

Ø Работа ў сшытку (с. 33, заданне 2)

Ø Работа ў сшытку (с. 35, заданне 1)

3.     Вынік урока

- Вымаўленне якіх гукаў беларускай мовы мы паўтарылі? Якія назвы прадметаў адзення i абутку вы запомнілі? Які эпізод тэксту вам асабліва запомніўся?

4.     Рэфлексія

Прадоўжыце сказы:

-На ўроку мне больш за ўсё спадабалася….

- На ўроку мне было цяжка…

- На ўроку я магу пахваліць аднакласнікаў за..

Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: штаны, пінжак, кашуля, чаравікі, спадніца, боты, сукенка, хустка, капялюш, паліто, камізэлька, шалік, адзенне, шапка, прышываць гузік, чысцыць касцюм, апранаць паліто, надзяваць сукенку, павязваць хустку, кішэня, туфлі, красоўкі.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Беларуская мова 1 клас Тэма: Я і мая сям’я. Адзенне і абутак"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Эксперт по взаимоотношениям

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 654 882 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 21.04.2021 2604
    • DOCX 56 кбайт
    • 131 скачивание
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Васильева Татьяна Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 3 года
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 11318
    • Всего материалов: 13

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Копирайтер

Копирайтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Особенности реализации ФГОС НОО для слепых и слабовидящих детей

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 27 человек

Курс повышения квалификации

Методика преподавания информатики в начальных классах

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 67 человек

Курс профессиональной переподготовки

Подготовка детей к школьному обучению в условиях вариативного дошкольного образования и реализации ФГОС НОО

Учитель по подготовке к школе (педагог)

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 306 человек из 60 регионов
  • Этот курс уже прошли 610 человек

Мини-курс

Эффективная самоорганизация и планирование

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 102 человека из 34 регионов
  • Этот курс уже прошли 38 человек

Мини-курс

Дизайн-проектирование: практические и методологические аспекты

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Художественная гимнастика: углубленная физическая подготовка

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе