Инфоурок Всеобщая история КонспектыБрашура "Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства як фактар актывізацыі пазнаваўчай і самастойнай дзейнасці навучэнцаў (з вопыту работы)"

Брашура "Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства як фактар актывізацыі пазнаваўчай і самастойнай дзейнасці навучэнцаў (з вопыту работы)"

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ БРАШУРА с ФОТО.doc

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Доцішская сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі

на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

як фактар актывізацыі

пазнаваўчай  і самастойнай

дзейнасці навучэнцаў

 

(з вопыту работы)

 

 

 

 

 

 

 

 

                    Аўтар

                                      Русялевіч А.Р.,

педагог гісторыі і грамадазнаўства

ДУА “Доцішская сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

Доцішкі

2014

Рэкамендавана метадычным саветам дзяржаўнай установы адукацыі “Доцішская сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

Рецэнзент: В.Ф. Сенканец, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

                  ДУА «Доцішская сярэдняя школа»

 

 

 

 

 

 

А.Р. Русялевіч

Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства як фактар актывізацыі пазнаваўчай  і самастойнай дзейнасці навучэнцаў: з вопыту работы педагога гісторыі і грамадазнаўства /склад. А.Р. Русялевіч. – Доцішкі: Выд – ва ДУА “Доцішская сярэдняя школа”, 2014. - 46с.

 

 

 

    

 

 

 

У дадзенай рабоце прадстаўлена справаздача педагога гісторыі і грамадазнаўства па тэме самаадукацыі па выкарыстанню ІКТ на ўроках гісторыі і і грамадазнаўства і іх ролі ў актывізацыі пазнаваўчай і самастойнай дзейнасці навучэнцаў. Змешчаны распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем ІКТ.

Рэкамендуецца педагогам гісторыі і грамадазнаўства агульнаадукацыйных школ.

 

 

 

 

 

 

 

© А.Р. Русялевіч

© ДУА «Доцішская сярэдняя школа», 2014

ЗМЕСТ

 

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА ПЕДАГОГА ……………………………………

4

УВОДЗІНЫ …………………………………………………………………….

5

ГЛАВА I.  УЖЫВАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ І ГРАМАДАЗНАЎСТВА ……….

7

1.1.  Арганізацыя  навучальнага працэса з выкарыстаннем ІКТ ……………

7

1.2. Разнастайнасць сродкаў ІКТ і магчымасцяў іх ужывання на ўроках гісторыі і грамадазнаўства…………………………………………………….

9

1.3. Эфектыўнасць выкарыстання сродкаў ІКТ ……………………………

14

ЗАКЛЮЧЭННЕ ……………………………………………………………….

15

УМОВЫ САМААДУКАЦЫІ …………………………………………………

16

ВЫНІКОВАСЦЬ САМААДУКАЦЫІ ……………………………………….

17

ПРАЦАЁМКАСЦЬ САМААДУКАЦЫІ ……………………………………..

18

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ……………………………………………………

19

ДАДАТАК 1. Спіс прэзентацый да ўрокаў гісторыі і грамадазнаўства ……

20

ДАДАТАК 2. Спіс электронных адрасоў сайтаў ………………………….

23

ДАДАТАК 3. Агульная дынаміка сярэдняга бала па прадметах сусветная гісторыя, гісторыя Беларусі …………………………………………………

 

24

ДАДАТАК 4. План-канспект урока гісторыі Беларусі ў 6 класе. Тэма: “Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезным вяках” .

 

26

ДАДАТАК 5. План-канспект урока гісторыі Беларусі ў 7 класе. Тэма: “Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.” (7 клас) ………………………..

 

34

ДАДАТАК 6. Организация участия обучающихся в дистанционных формах обучения – важное условие развития школьников ……………….

 

42

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА ПЕДАГОГА

 

 


      

Моё педагагічнае крэда:

“Вучыць дзяцей вучыцца!”

 


 

Тэма самаадукацыі: «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства як фактар актывізацыі пазнаваўчай  і самастойнай дзейнасці навучэнцаў.”

Аўтар: Русялевіч Алена Раманаўна

Адукацыя: вышэйшая, БДПУ імя М. Танка

Спецыяльнасць па дыплому: выкладчык гісторыі

Месца працы: ДУА “Доцішская сярэдняя школа”

Педагагічны стаж: 14 гадоў

Стаж работы ў Доцішскай сярэдняй школе: з 2007г.

Выкладаемыя прадметы: гісторыя (6-8кл., 10–11кл), грамадазнаўства (10-11кл.)

Класнае кіраўніцтва: 8 клас

Кваліфікацыйная катэгорыя: І (загад №17 ад 06.05.2014г.)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

 

Камп’ютары інтэнсіўна ўрываюцца ў наша жыццё. Кожны сучасны адукаваны чалавек павінен мець элементарныя веды, уменні і навыкі працы на камп’ютары, быць інфармацыйна кампетэнтным. Таму для сучаснага школьніка камп’ютар стаў неад’емнай часткай яго жыцця, а выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у школьнай адукацыі – актуальнай праблемай. Сучасныя педагогі павінны ўмець кваліфікавана выбіраць і прымяняць з іх тыя, якія ў поўнай ступені адпавядаюць зместу і мэтам канкрэтнай дысцыпліны, садзейнічаюць гарманічнаму развіццю навучэнцаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцей.

Разам з тым, для выкарыстання ІКТ у жыцці патрабуецца новае мысленне, якое неабходна развіваць у дзіцяці з малодшых класаў. Сёння простага паведамлення ведаў педагогам - навучэнцам ужо недастаткова. Робіцца акцэнт на ўласную дзейнасць навучэнцаў па пошуку, усведамленню і перапрацоўцы новых ведаў. Навучэнцы павінны ўмець знаходзіць інфармацыю, аналізаваць, абагульняць, структурыраваць і перадаваць яе іншым, асвойваць новыя тэхналогіі. Вялікую дапамогу ў развіцці гэтых здольнасцей аказваюць урокі з выкарыстаннем ІКТ. Прымяненне гэтых тэхналогій ў навучанні гісторыі і грамадазнаўству тлумачыцца таксама неабходнасцю рашэння праблемы пошуку шляхоў і сродкаў актывізацыі пазнавальнай цікавасці вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей, стымуляцыі самастойнай разумовай дзейнасці.

Асноўная ідэя самаадукацыі: павысіць станоўчую матывацыю навучэнцаў да вывучэння прадметаў гісторыя і грамадазнаўства і якасць ведаў праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Мэта: стварыць ўмовы і сістэму працы з выкарыстаннем ІКТ для актывізацыі пазнаваўчай  і самастойнай дзейнасці навучэнцаў.

 Задачы:

·прааналізаваць навукова-метадычную літаратуру па тэме;

·пазнаёміцца з практыкай выкарыстання ІКТ на ўроках;

·вывучыць структуру і змест ЭСН па гісторыі і грамадазнаўству;

·авалодаць метадамі і прыёмамі стварэння ІКТ;

·правесці адкрытыя ўрокі з выкарыстанне розных відаў ІКТ;

·стварыць ЭСН па гісторыі Беларусі.

Перспектывы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій на ўроках вельмі разнастайныя і бязмежныя. Існуе маса тэхналогій, якія, выканаўшы сваю місію, сыйшлі ў мінулае. ІК тэхналогіі да такіх тэхналогій не адносяцца, так як за імі - будучыня. Яны будуць відазмяняцца: пашырацца, паглыбляцца, мадэрнізавацца, але застануцца ў школах назаўжды. У цяперашні час пашырэнне інфармацыйнай прасторы - асноўная тэндэнцыя грамадскага развіцця, якая адпавядае сацыяльнаму заказу. Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій  адказвае дадзеным патрабаванням. Таму патрэбна пастаянная іх мадэрнізацыя і пошук больш эфектыўных метадаў працы ў адукацыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА I.  УЖЫВАННЕ ИНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ І ГРАМАДАЗНАЎСТВА

 

1.1.        Арганізацыя  навучальнага працэса з выкарыстаннем ІКТ

 

Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх ўрокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці "Я гэта бачыў, я з гэтым працаваў!”, у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.

Метадычныя аспекты прымянення інфармацыйных тэхналогій дазваляюць па-новаму выкарыстоўваць тэкставую, гукавую, графічную і відэаінфармацыю, так як:

-  па-першае, маюць у сваёй аснове строгі алгарытм дзеянняў вучняў (выкарыстанне алгарытмаў, схем-карт, табліц упарадкоўвае працэс навучання);

-  па-другое, у сувязі з вострай праблемай эканоміі часу ў ходзе вучэбнага працэсу перад сучаснай школай таксама стаіць задача – знайсці сродак і прыёмы навучання, якія дазваляюць максімальна эканоміць час на ўроку. Я лічу, выкарыстанне камп’ютара на ўроку з’яўляецца адным з такіх сродкаў.

-  па-трэцяе, я лічу, што навучанне з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, - гэта і ўзроўневая дыферэнцыяцыя, таму што ва ўмовах гэтай тэхналогіі вучань мае права на выбар зместу свайго навучання, узроўню засваення. Пры гэтым, дзейнасць настаўніка павінна забяспечыць магчымасць кожнаму вучню авалодаць ведамі на абавязковым або больш высокім узроўні (па выбары вучня) [1, с.23].

Сам факт правядзення ўрока з выкарыстаннем камп’ютара, Інтэрнета, інтэрактыўнай дошкі інтрыгуе дзяцей, у іх з’яўляецца (няхай знешняя) матывацыя. Навучэнцы адчуваюць патрэбу ў ведах і жаданне працаваць. Ад знешняй матывацыі з’яўляецца цікавасць да вывучэння прадметаў. ІКТ прысутнічаюць на розных этапах маіх урокаў: пачынаючы з праверкі дамашняга задання і заканчваючы рэфлексіяй. Формы і месца выкарыстання камп’ютара, Інтэрнета,  інтэрактыўнай дошкі залежаць ад зместу гэтага ўрока, ад пастаўленай мэты.

Можна вылучыць наступныя функцыі ІК праграм:

 інструментальная (выраб наглядных дапаможнікаў);

 дэманстрацыйная (паказ гатовых дэманстрацыйных праграм, слайдаў, прэзентацый, відэафільмаў);

 навучальная (трэнажоры);

 кантралюючая.

  Магчымы розныя віды ўрокаў з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій:

·        урокі вывучэння новай тэмы з выкарыстаннем камп’ютэра як нагляднага сродка;

·        урокі-даследаванні з выкарыстаннем Інтэрнета для самастойнага пошуку дадатковай інфармацыі;

·        урокі практычнай работы з выкарыстаннем камп’ютара і інтэрактыўнай дошкі для складання тэстаў, крыжаванак і т.п. практыкаванняў;

·        урокі-залікі з выкарыстаннем камп’тара як кантралюючага сродка;

·        інтэграваныя ўрокі і г.д. [4, с.58]

З пункту гледжання выкарыстання ІКТ урокі можна раздзяліць на 4 групы:

-  дэманстрацыйнага тыпу (інфармацыя дэманструецца на інтэрактыўнай дошцы ці любым экране і можа быць выкарыстана на любым этапе ўрока);

-  камп’ютарнага тэсціравання (тэставыя праграмы дазваляюць хутка ацаніць вынік працы, вызначыць тэмы, не да канца засвоенныя навучэнцамі, замацоўваюць зваротную сувязь у сістэме педагог - навучэнец);

-  трэнінга або канструявання (на такім уроку навучэнцы індывідуальна або ў групе працуюць з канструктыўным асяроддзем з мэтай стварэння пэўнага электроннага прадукта);

-  інтэграваныя ўрокі (праводзяць настаўнік-прадметнік і настаўнік інфарматыкі). [5, с.144]

У чым жа перавага інфармацыйных тэхналогій на ўроках гісторыі і грамадазнаўства? Выкананне заданняў ажыццяўляецца самастойна самімі навучэнцамі і пры гэтым суправаджаецца знешняй мовай навучэнца. У настаўніка няма неабходнасці ўвесь час тлумачыць і адказваць на пытанні, увага вучняў накіравана на арыентуючыя схемы, у якіх вучні знаходзяць усё, што трэба ведаць па сутнасці пытання, тым самым выхоўваецца самастойнасць. Роля настаўніка ў такім навучанні – індывідуальная дапамога канкрэтным вучням. [4, с.59]

  Праз кожныя 10 – 15 хвілін  неабходна ажыццяўляць змену формы работы, каб вучні не засумавалі (пісьмовыя практыкаванні за рабочым сталом, работа з інтэрактыўнай дошкай, выкананне творчай работы з прымяненнем Інтэрнета і г.д.).

  З вышэй сказанага вынікае, што падчас прымянянне на ўроку ІКТ веды засвойваюцца навучэнцам дзякуючы яго ўласнай дзейнасці, якая арганізуецца і накіроўваецца так, каб ён меў перад сабой рэальныя арыенціры, што дазваляюць здзяйсняць усе дзеянні правільна і адначасова кантралюючы сябе.

 

1.2. Разнастайнасць сродкаў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і магчымасцяў іх ужывання на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

 

 

Для аптымізацыі працэсу навучання я практыкую ў сваёй рабоце выкарыстанне наступных праграм: Microsoft Word, Microsoft Power Point, Hyper Test, Hot Potatoes, easy Quizzy, AutoPlay Media Studio.

Праграма Power Point валодае вялікім патэнцыялам стварэння наглядна - вобразнага ўяўлення гістарычнага мінулага.  З дапамогай  гэтай праграмы  я ствараю прэзентацыі да ўрокаў або выкарыстоўваю гатовыя, знаходзячы іх у Інтэрнеце. Акрамя гэтага, практыкую стварэнне прэзентацый самімі навучэнцамі (ДАДАТАК 1). Падрыхтаваная і прадстаўленая школьнікамі прэзентацыя дазваляе дасягнуць наступных вучэбна-выхаваўчых мэт:

1.                     У працэсе работы над  прэзентацыяй школьнікі вучацца дабываць інфармацыю з розных крыніц: падручніка, дадатковай літаратуры; выкарыстоўваюць рэсурсы Інтэрнета, ажыццяўляюць адбор неабходнай інфармацыі і яе аналіз. Тым самым адбываецца працэс развіцця пошукава-пазнаваўчай дзейнасці.

2.                     Афармленне прэзентацый развівае эстэтычны густ.

3.                     Прадстаўленне прэзентацыі яе стваральнікамі садзейнічае фарміраванню і развіццю ў іх умення граматна і літаратурна будаваць свае адказы.

Прэзентацыі эфектыўна выкарыстоўваю на розных этапах урока. Пры тлумачэнні новага матэрыялу яны акцэнтуюць увагу навучэнцаў на галоўным у вывучаемым матэрыяле, дапамагаюць складанню плана вывучаемай тэмы. Пры замацаванні ведаў, выкарыстоўваючы праграму Power Point, арганізую групавую дзейнасць навучэнцаў. Гатовыя прэзентацыі дазваляюць зэканоміць час на ўроку, павысіць узровень нагляднасці, унесці элементы займальнасці, ажывіць навучальны працэс і максімальна засяродзіць увагу настаўніка на ходзе ўрока, бо кіраванне праграмай зводзіцца да простага націску на левую клавішу мышы.

Тэкставы рэдактар Microsoft Word выкарыстоўваю для стварэння простых дыдактычных раздатачных друкаваных матэрыялаў, якія прапаноўваю навучэнцам для  самастойнай працы на ўроку. Таксама навучэнцы самастойна з дапамогай рэдактара Word ствараюць уласны інтэлектуальны прадукт, напрыклад рэферат, даклад, паведамленне і інш.

Асабліва зручна выкарыстоўваць камп’ютар для кантроля ведаў. Я самастойна ствараю тэставы матэрыял, адаптаваны да патрабаванняў узроўня ведаў школьнікаў і да ўжывання ва ўрочным працэсе. У гэтым мне дапамагаюць тэсты, заданні створаныя з дапамогай праграм Hyper Test, Hot Potatoes, easy Quizzy, AutoPlay Media Studio. Таксама да гэтай працы прыцягваю і навучэнцаў.

Першы з іх Hyper Test - гэта найбольш просты варыянт, не патрабуе шмат часу і спецыяльных навыкаў працы з камп’ютарам. Я ў рэдактары "Блакнот" набіраю тэсты, адзначаючы правільны адказ знакам "+" і змяшчаю яго ў праграму Hyper Test. Пасля выканання тэста камп’ютар сам выстаўляе адзнаку навучэнцу, мне застаецца толькі зафіксаваць яе.  Вынікі тэсціравання захоўваюцца ў архіве праграмы. Мінусам гэтай праграмы з'яўляецца толькі тое, што ў ёй можна рабіць тэсты аднаго віду - "Выберы правільны адказ".

 Hot Potatoes - гэта больш складаная праграма. Яна дае магчымасць стварыць тэставыя заданні пяці выглядаў:

1.     Крыжаванка.

2.     Пошук адпаведнасці.

3.     Аднаўленне паслядоўнасці.

4.     Запаўненне пропускаў.

5.     Выбар адказу.

Добра тое, што гэты від тэсту можна выкарыстаць нават з вельмі слабымі навучэнцамі або пры вывучэнні новага матэрыялу, бо ён утрымоўвае цэлую сістэму падказак і адпаведную сістэму праверкі ведаў навучэнцаў з карэкцыяй на карыстанне падказкамі.

Праграма easy Quizzyпростая ў выкарыстанні, гнуткая і эфектыўная праграма для стварэння тэстаў розных канфігурацый. Канчатковым вынікам працы праграмы з'яўляецца цалкам аўтаномны выконваемы файл з пашырэннем exe, які можа быць скапіраваны па лакальнай сетцы, адпраўлены па электроннай пошце або запісаны на любы носьбіт.

 Кожны тэст можа мець неабмежаваную колькасць пытанняў розных тыпаў: альтэрнатыўны выбар, выбар аднаго правільнага адказу, выбар некалькіх правільных адказаў, усталяванне правільнай паслядоўнасці, усталяванне адпаведнасці або вольны адказ. Пры гэтым можна наладзіць праграму такім чынам, каб яна паказвала ўсе пытанні тэста або некаторую іх колькасць у адвольным парадку. Адказы таксама могуць прапаноўвацца ў парадку, скарыстаным вамі пры стварэнні тэсту, або ў адвольным парадку. Можна ўсталяваць абмежаванне кожнага тэсту па часе, а таксама ўтрымліваць акно вынікаў на экране на працягу вызначанага перыяду, пасля чаго будзе сфарміравана дэталёвая справаздача па сеансе тэставання. easyQuizzy падтрымлівае ўстаўку малюнкаў, формул і адмысловых знакаў. Тут можна наладзіць розную  сістэму ацэньвання: ад 5- да 12-бальнай.

Мае навучэнцы з лёгкасцю і задавальненнем працуюць з гэта праграмай, складаюць тэсты адзін для аднаго. [5, с.151]

AutoPlay Media Studio - магутны візуальны пакет для хуткага і якаснага стварэння інтэрактыўных прэзентацый, мультымедыйных дадаткаў і іншага ПЗ. Работа з гэтай праграмай займае вельмі шмат часу, але з яе дапамогай можна стварыць усе неабходныя файлы для аўтазапуску і іх графічную абалонку, і гэта будзе паўнацэнны ЭСН.

Камп’ютарнае тэсціраванне дае магчымасць за кароткі прамежак часу фіксаваць, аналізаваць вынік праробленай працы, вяртацца да выкананага задання, працаваць над памылкамі. Навучэнцы маюць магчымасць заняць месца за машынай, ім прапаноўваюцца заданні: адказаць на пытанні тэста, расшыфраваць пазначэнні на малюнку, стварыць тэст для аднакласніка і г.д. Тым часам адбываецца фарміраванне навыкаў самакантролю і самаацэнкі. Атрымоўваецца вельмі цікава, хутка, зручна. Калі навучэнец мае сур'ёзныя цяжкасці, на дапамогу прыходзіць настаўнік - здзяйсняецца індывідуальны падыход у навучанні. У час такога віда дзейнасці навучэнцы замацоўваюць веды, правяраюць сябе і пры гэтым удасканальваюць навыкі працы на камп’ютары. [5, с.156]

Камптар дазваляе выкарыстоўваць гатовыя электронныя праграмныя прадукты. У цяперашні час у адукацыі фарміруецца рынак спецыяльных праграм, створаных для выкарыстання ў якасці сродка навучання на ўроках гісторыі. У сваёй працы я выкарыстоўваю наступныя:

1.                     Электронныя праграмныя прадукты:

·“Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны 16-га стагоддзя”.

·“Сусветная гісторыя Новага часу: 16-18 стагоддзі”.

·“Сусветная гісторыя. Гісторыя старажытнага свету”.

·“ЧГД”.

· “Хроніка Вялікай Перамогі”.

· Вучэбная электронная карта ВКЛ.

2.                     Электронныя сродкі навучання:

·CD “Вялікая энцыклапедыя Кірыла і Мефодзія”.

·“Навейшая гісторыя” (відэафільм).

·Дакументальныя фільмы: “Святыні беларускай зямлі”, “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Я, пятый форт, свидельствую…

·“Мастацкія і архітэктурныя шэдэўры Беларусі”.

·“Музычныя шэдэўры Беларусі”.

·“Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

·Дакументальны фільм “Гісторыя Перамогі”.

·CD “Вайна 1812г.”.

·CD “Замкі Вялікага Княства Літоўскага”.

Так, напрыклад, фрагменты дакументальных фільмаў “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Я, пятый форт, свидельствую…”, “Гісторыя Перамогі” дэманструю на ўроках гісторыі Беларусі 10 класе пры вывучэнні раздзела “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”, творы з ЭСН “Мастацкія і архітэктурныя шэдэўры Беларусі” і “Музычныя шэдэўры Беларусі” – на ўроках гісторыі Беларусі ва ўсіх класах пры вывучэнні тэм, звязаных з культурай нашай краіны.

На сваіх уроках я часта выкарыстоўваю такую форму работы, як апераджальнае паведамленне. Вучні павінны самастойна знайсці патрэбную інфармацыю да новага ўрока. Першай крыніцай інфармацыі, якой я рэкамендую карыстацца пры падрыхтоўцы паведамлення, з’яўляецца “Вялікая энцыклапедыя Кірыла і Мефодзія”. Тут вучні могуць знайсці рознабаковую інфармацыю, паўдзельнічаць у віктарынах, праглядзець відэаролікі. Некаторыя відэаролікі я выкарыстоўваю і на ўроках.

Вельмі зручнай для выкарыстання з’яўляецца вучэбная прагарама “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны 16-га стагоддзя”. Па свайму зместу гэты ЭСН падыходзіць для 6-7 класа. Тут змешчаны карты-схемы, геаграфічныя і гістарычныя слоўнікі, біяграфічныя звесткі пра гістарычных дзеячаў, лагічныя схемы, тэсты, віктарыны і інш. Інфармацыю з дадзенага ЭСН можна выкарыстоўваць на розных этапах урока: пры тлумачэнні новага матэрыяла, пры абагульненні і замацаванні ў канцы ўрока, пры праверцы дамашняга задання. Вялікае ўражанне на дзяцей аказваюць карты-схемы, на якіх, дзякуючы мультымедыйнай анімацыі, адбываюцца віртуальныя змяненні. Так, напрыклад, яскрава паказаны рух ледавіка ў старажытнасці, рух войскаў ВКЛ і крыжакоў у час Грунвальдскай бітвы, павелічэнне тэрыторыі ВКЛ і г.д. Таксама дзецям вельмі падабаюцца тэсты і віктарыны, якія я выкарыстоўваю пры абагульненні ўрока, пры праверцы дамашняга задання, на абагульняючых уроках. Выкарыстанне камп’ютарнага тэсціравання, дзякуючы адваротнай сувязі, істотна змяняе характар самакантроля. Адказваючы на пытанні, вучні могуць параўноўваць уласныя адказы з правільнымі, а ў выпадку з памылкай, звярнуцца да камп’ютара і атрымаць правільны адказ.

Вялікае значэнне на ўроках і пры падрыхтоўцы да ўрокаў мае выкарыстанне магчымасцяў Інтэрнета. Я ў сваёй працы выкарыстоўваю адукацыйныя рэсурсы Інтэрнэта для пошуку гістарычных крыніц, курсаў лекцый, разнастайных метадычных матэрыялаў, газетных і часопісных артыкулаў, рэфератаў, алімпіяд і інш.  У Інтэрнеце ёсць шмат сайтаў (ДАДАТАК 2), прысвечаных асобным гістарычным перыядам і раздзелам гістарычнай навукі. На гэтых сайтах я знаходжу не толькі навучальныя тэксты, але і розныя аб'екты мультымедыя (відэа- і гукавыя файлы, фатаграфіі, карты, схемы і інш.), якія адчыняюць вялізныя магчымасці па іх выкарыстанню ў педагагічным працэсе. Электронныя адрасы гэтых сайтаў прапаную і сваім навучэнцам.

Выкарыстанне Інтэрнета на ўроках гісторыі і грамадазнаўства значна павялічвае аб'ём інфармацыі, задзейнічанай у гістарычнай адукацыі, дазваляе свабодна рэалізоўваць сучасныя інтэрактыўныя тэхналогіі, у тым ліку праектныя і модульныя.

Такім чынам, аналізуючы вышэй сказанае, можна зрабіць вывад, што існуе шмат разнастайных сродкаў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і магчымасцяў іх ужывання ў адукацыйным працэсе, аднак нельга забываць аб тым, што ні камп’ютар сам па сабе, ні ІКТ, ні якія-небудзь іншыя сродкі навучання не ў стане замяніць жывое слова педагога, непасрэдныя зносіны, педагагічныя тэхналогіі. Інфармацыйныя адукацыйныя рэсурсы павінны не замяніць іх, а дапамагчы быць больш дзейснымі і выніковымі. З майго пункту погляду, ужыванне ІКТ трэба разглядаць як адну з магчымых тэхналогій выкладання прадмета, разумна спалучаючы з традыцыйнымі фармацыямі навучання, не захапляючыся і не злоўжываючы модным павевам у сучаснай школе. Выкарыстанне ІКТ у большай ступені гаворыць нам аб адзінстве адукацыйнага працэсу, паколькі іх ужыванне павінна быць арыентавана на вучэбную нагрузку школьнікаў і не парушаць здароўезберагаючых фактараў развіцця навучэнцаў, інакш выніковасць іх выкарыстання будзе невысокай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.3. Эфектыўнасць выкарыстання сродкаў інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій

 

 

Практыка паказала, што сістэматычнае выкарыстанне персанальнага камп’ютара і інфармацыйных тэхналогій на ўроках гісторыі і грамадазнаўства дае магчымасць:

·актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць навучэнцаў;

·павысіць якасць ведаў, узровень выхаванасці, агульнае і спецыяльнае развіццё школьнікаў праз выкарыстанне новых форм, метадаў навучання і выхавання;

·фарміраваць навыкі праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў па стварэнню вучэбных праграм пад кіраўніцтвам педагогаў інфарматыкі і гісторыі;

·забяспечыць высокую ступень дыферэнцыяцыі навучання (амаль індывідуалізацыю);

·павысіць аб’ём выконваемай працы на ўроку, больш аптымальна расходваць сілы і сродкі педагогаў і навучэнцаў для дасягнення ўстойлівых дадатных вынікаў навучання, выхавання і развіцця;

·удасканаліць кантроль ведаў;

·забяспечыць доступ да розных даведкавых сістэм, электронным бібліятэкам, іншым інфармацыйным рэсурсам;

·змяніць у лепшы бок узаемаадносіны з навучэнцамі, далёкімі ад гісторыі, асабліва зацікаўленымі ПК. Яны пачынаюць бачыць у педагогу “роднасную душу”.

За час працы над дадзенай тэмай я ўбачыла, што ў вучняў, якія актыўна працуюць з камп’ютарам, фарміруецца больш высокі ўзровень самаадукацыйных навыкаў, уменне арыентавацца ў патоку інфармацыі, выдзяляць галоўнае, рабіць вывады.

Разам з тым, неабходна ўлічваць, што інфармацыя выкарыстоўваемых ЭСН павінна быць вучэбнай, спецыяльным чынам апрацаванай, змешчанай у нейкае праграмнае асяроддзе і толькі затым прадастаўленай вучню. Такім чынам, становіцца відавочным тое, што работа настаўніка ва ўмовах камп’ютарнага навучання не спрашчаецца, а, наадварот, ускладняецца: настаўнік павінен умець кваліфікавана выбіраць і прымяняць  тыя ЭСН, якія ў поўнай меры адпавядаюць зместу і мэтам  урока, садзейнічаюць гарманічнаму развіццю вучняў з улікам іх індывідуальных здольнасцяў.

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

 

Камп’ютэр на ўроку з’яўляецца сродкам, які дазваляе вучням лепш пазнаць саміх сябе, індывідуальныя асаблівасці свайго навучання, садзейнічае развіццю самастойнасці. Веды засвойваюцца навучэнцам дзякуючы яго ўласнай дзейнасці, якая арганізуецца і накіроўваецца так, каб ён меў перад сабой рэальныя арыенціры, што дазваляюць здзяйсняць усе дзеянні правільна і адначасова кантралюючы сябе. Вопыт работы паказвае, што выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у навучанні гісторыі і грамадазнаўства дазваляе дыферэнцыраваць вучэбную дзейнасць на ўроках, актывізуе пазнавальную цікавасць вучняў, развівае іх творчыя здольнасці, стымулюе разумовую і даследчую дзейнасць.

Аднак нельга забываць аб тым, што ні камп’ютар сам па сабе, ні ІКТ, ні якія-небудзь іншыя сродкі навучання не ў стане замяніць жывое слова педагога, непасрэдныя зносіны, педагагічныя тэхналогіі. Інфармацыйныя адукацыйныя рэсурсы павінны не замяніць іх, а дапамагчы быць больш дзейснымі і выніковымі. Таксама неабходна ўлічваць, што інфармацыя выкарыстоўваемых ЭСН павінна быць вучэбнай, спецыяльным чынам апрацаванай, змешчанай у нейкае праграмнае асяроддзе і толькі затым прадастаўленай вучню.

Выкарыстанне ІКТ у большай ступені гаворыць нам аб адзінстве адукацыйнага працэсу, паколькі іх ужыванне павінна быць арыентавана на вучэбную нагрузку школьнікаў і не парушаць здароўезберагаючых фактараў развіцця навучэнцаў, інакш выніковасць іх выкарыстання будзе невысокай.

Такім чынам, падводзячы вынік, магу сказаць, што ў сучасным грамадстве сістэма адукацыі без выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій проста немагчымая. На дадзеным этапе развіцця, гэта не проста сродак павышэння эфектыўнасці выкладання і паляпшэнні якасці ведаў, а аснова будучых педагагічных тэхналогій, аснова, якая дапаможа нашай краіне ўступіць у эпоху постіндустрыяльнага грамадства і заставацца перадавой і вялікай дзяржавай.  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УМОВЫ САМААДУКАЦЫІ

 

 

На развіццё маёй самаадукацыі па выкарыстанню ІКТ у працэсе выкладання гісторыі і грамадазнаўства аказалі ўплыў наступныя фактары:

1)                    вывучэнне навукова-метадычнай літаратуры;

2)                    наведванне семінараў:

-   АПА г. Мінск “Выкарыстанне інтерактыўных метадаў у навучанні гісторыі і грамадазнаўству (аўтарскія дыдактычныя сістэмы З. Я. Вінаградавай, В.Н. Дудко)” (лістапад 2012г.);

-  НІА г. Мінск “Выкарыстанне ЭСН на ўроках гісторыі і грамадазнаўства” (лістапад 2014г.);

-  ІРА г.Гродна “Выкарыстанне тэхналогій Web 2.0 у адукацыйным працэсе” (сакавік 2014г. на базе ДУА “Воранаўская сярэдняя школа)

3)                    курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі і без катэгорыі ў ІРА г. Гродна (красавік 2013г.);

4)                    наяўнасць у школе неабходнага тэхнічнага забеспячэння: ноутбук, інтэрактыўная дошка, пастаянны выхад у Інтэрнет.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ВЫНІКОВАСЦЬ САМААДУКАЦЫІ

 

 

Выкарыстанне ІКТ у працэсе навучання дазволіла мне:

1) павысіць станоўчую матывацыю навучэнцаў да вывучэння маіх прадметаў і, як следства, іх узровень навучанасці, якасць ведаў;

 2) якасна падрыхтаваць навучэнцаў да экзамена па гісторыі Беларусі за курс базавай школы і да ўдзелу ў раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству;

3) павялічыць сярэднія балы па прадметам сусветная гісторыя, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства (ДАДАТАК 3);

 4) даць адкрытыя ўрокі з выкарыстаннем ІКТ (ДАДАТАК  4, 5);

 5) прыняць актыўны ўдзел у нарадах пры дырэктары (выступленні “Выкарыстанне ЭСН на ўроках гісторыі і грамадазнаўства”, “Выкарыстанне ЭСН на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці”) і раённым МА настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства (выступленне “Организация участия обучающихся в дистанционных формах обучения – важное условие развития школьников” (ДАДАТАК 6);

6) стварыць электронную інтэрактыўную віктарыну “Аперацыя “БАГРАЦІЁН”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПРАЦАЁМКАСЦЬ САМААДУКАЦЫІ

 

 

Працаёмкасць для мяне, як для карыстальніка, складаецца ў наступным:

1. Не ва ўсіх навучэнцаў ёсць хатні камп’ютар, што адмоўна ўплывае на самастойную працу. Адказныя школьнікі ў гэтым выпадку вымушаны працаваць на камп’ютары ў школе або звяртацца за дапамогай да сваіх сяброў, што патрабуе больш часу.

2. Адсутнасць хатняга інтэрнета ў некаторых навучэнцаў.

3. У асобных момантах цяжкасць складае мая асабістая недастатковая камп’ютарная граматнасць.

4. На складанне інтэрактыўных прэзентацый, тэстаў у праграме  AutoPlay Media Studio траціцца шмат часу.

5. Індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў па ўспрыманню дэманстрацыйнага матэрыялу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

 

 

1.                     Волынец, Л. Использование информационных компьютерных технологий в организации учебно-познавательной деятельности / Л. Волынец // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. - №12. – С.72

2.                     Кульневич, С.В., Лакоценина, Т. П. Современный урок / С.В. Кульневич, Т.П. Лакоценина// М.:Учитель, 2005. – С.258

3.                     Пушкарёва, Г.И. Информационны технологии в преподавании истории / Г.И. Пушкарёва // Фестиваль педагогических идей «Открытый урок». – Рэжым доступа: http://festival.1september.ru – Дата доступа 20.10.2013г.

4.                     Радкович, А. Использование информационных технологий на уроках истории / А. Радкович // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. - №12. – С. 68

5.                     Хлебостроев, В.Г., Обухова, Л.А. Информатика и информационно-коммуникационные технологии / В.Г. Хлебостроев, Обухова Л.А.//  Москва. -  2005. – С.173 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 1

 

Спіс прэзентацій да ўрокаў гісторыі і грамадазнаўства

 

п/п

Тэма ўрока

Клас

 

2011-2012 н.г.

 

1

Абагульненне па тэме “Вялікая Айчынная вайна”

10

2

Саюз Беларусі і Расіі. Стварэнне саюзнай дзяржавы

11

3

Цывілізацыі Старажытнай афрыкі і Амерыкі

6

4

Руская культура 16-18стст.

8

5

Мастацтва і літаратура эпохі Адраджэння

8

6

Першабытныя жывёлаводы і земляробы ш бронзавым і жалезным вяках

6

7

Праўленне Кацярыны ІІ

8

8

Эпоха Пятра Вялікага

8

9

Расія ў пачатку 17ст. “Смутны час”

8

10

Адукацыя і навука ў Ст. Грэцыі

5

11

Архітэктура Ст. Рыма

5

12

Асірыя і Вавілонія

5

13

Культура Ст. Рыма

5

14

Рэлігія старажытных егіпцян

5

15

Дзяржава Хамурапі

5

16

Дзяржава фараонаў

5

17

Старажытнагрэчаскае мастацтва

5

18

Культура старажытных егіпцян

5

19

Мастацтва Старажытнага Егіпта

5

20

Абагульненне “Старажытны Егіпет”

5

21

Характар і тэмперамент чалавека

9

23

Настрой і тэмперамент

9

24

Чалавек і культура

9

25

Адукацыя, навука і тэхніка ў ХІХ - пачатку ХХ ст.

9

26

Культура Старажытнай Індыі

5

27

Рэлігія Старажытнай Індыі

5

28

Сем цудаў свету

5

29

Фінікія

5

30

Ахейская Грэцыя

5

31

Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян

6

32

Тэмперамент

9

2012-2013 н.г.

1

Культура Адраджэння

7

2

Жыццё і смерць Жанны д’Арк

7

2

Стогадовая вайна

7

3

Хрыстафор Калумб

7, 8

4

Медыя-азбука па тэме “Чалавек у сістэме рыначных зносін”

11

5

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі

6

6

Культура Беларусі Х-ХІІІ стст.

6

7

Полацкае княства

6

8

Усходнеславянскія плямёны ў ІХ-ХІ стст.

6

9

ВКЛ у ХІV-пач.ХVІ стст.

7

10

Гаспадарка ВКЛ у ХІV- ХV стст.

7

11

Культура Беларусі ў ХІV- ХV стст.

7

12

Утварэнне ВКЛ

7

13

Знешняя палітыка ВКЛ

7

14

Культура Беларусі ў ХVІ – І палове ХVІІ стст.

8

15

Культура Беларусі ў ІІ палове ХVІІ – ХVІІІ стст.

8

16

Падзелы РП

8

17

Сельскае і гарадское жыццё ў ХVІ- ХVІІІ стст.

8

18

Утварэнне РП

8

19

Ф. Скарына

8

20

Адмена прыгоннага права

9

21

Беларусь у вайне 1812 г.

9

22

Беларусь у І палове ХІХ стст.

9

23

Культура Беларусі ў ХІХ стст.

9

24

Паўстанне 1863-1864 гг.

9

25

Развіццё капіталізму. Сталыпінская рэформа

9

26

Беларусь у гады І Сусветнай вайны

9

27

Фарміраванне беларускай нацыі

9

28

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і Лютаўская 1917 г.

9

29

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.

9

30

Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 1920-1930-я гг.

10

31

НЭП у Беларусі

10

32

Становішча Заходняй Беларусі

10

33

Стварэнне Беларускай дзяржаўнасці

10

34

Індустрыялізацыя і калектывізацыя

10

35

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

10

36

Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

10

37

Усенародная барацьба супраць фашыстаў

10

39

БССР у 1945-1953 гг.

11

40

БССР у 1953- сярэдзіна 1960-х гг.

11

41

БССР у 1964-1984 гг.

11

42

БССР у ІІ палове 1980-х гг.

11

43

Развіццё культуры ў 1940-1980-я гг.

11

44

Утварэнне суверэннай РБ. Канстытуцыя

11

45

Міжнародныя адносіны РБ на сучасным этапе

11

46

Сацыяльна-эканамічнае развіццё РБ

11

47

Развіццё навукі і культуры РБ

11

2013 – 2014 н.г.

1

Міфалогія славян

6

2

Гаспадарка, рамяство і гандаль усходніх славян

6

3

Полацкае княства

6

4

Тураўскае княства

6

5

Хрысціянства ў Старажытнай Русі

6

6

Візантыйская імперыя

6

7

Крыжовыя паходы

6

8

Каталіцкая царква

6

9

Заходнееўрапейская культура Сярэдневякоўя

6

10

Утварэнне старажытнарускай дзяржавы

6

11

Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ

7

12

Цэнтралізаваныя дзяржавы

7

13

Мысліцелі, паэты і пісьменнікі Адраджэння

7

14

Грамадства і гаспадарка Маскоўскай Русі

7

15

Японская цывілізацыя

7

16

Цывілізацыі Трапічнай Афрыкі і Амерыкі

7

17

Гісторыя ВКЛ

7

18

Утварэнне беларускай народнасці

7

19

Царква і рэлігія ў ВКЛ

7

20

Культура ВКЛ у канцы ХVI – ХV стст.

7

21

Палітыка беларусізацыі

10

22

Абвяшчэнне і ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці

10

23

Развіццё культуры ў 1920 – 1930-я гг.

10

24

Дзяржава і эканоміка

10

25

Палітычная сістэма РБ

10

26

Грошы ў жыцці людзей

10

27

Палітыка перабудовы

11

28

Хрушчоўская адліга

11

29

Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

11

30

Глабальныя праблемы сучаснасці

11

31

Маладзёжная палітыка

11

32

Сацыяльны партрэт Беларусі

11

33

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы

11

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 2

Спіс электронных адрасоў сайтаў

 

·          http://journal-shkolniku.ru/virtual-ekskursii.html - виртуальные музеи;

 

·          http://news.tut.by/society/309009.html - виртуальные экскурсии по Беларуси;

 

·          http://istorikmo.blogspot.com/p/blog-page_08.html - блог мо учителей истории школы г. Бобруйска;

 

·          http://istoria340.jimdo.com;

 

·          http://history.samohvalovichi.minsk.edu.by/poleznyie-ssyilki;

 

·          http://zs.radgymn.by;

 

·          http://ant-m.ucoz.ru/ - "Виртуальный кабинет истории и обществознания".  На сайте можно найти материалы к урокам истории и обществознания, видеоуроки по истории, web-проекты;

 

·          http://losik71.blog.tut.by/ - сайт с заданиями и подсказками учителя истории Лосика Александра Николаевича.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 3

Агульная дынаміка сярэдняга бала

па прадмету сусветная гісторыя

 

Табліца 1. Вынікі 2010 - 2011 н.г.  

 

Клас

1 чвэрць

2 чвэрць

3 чвэрць

4 чвэрць

Гадавая

 

5 клас

7,25

7,38

7,51

7,38

7,38

 

6 клас

7

7,27

 

 

7,13

 

7 клас

5,63

6,13

 

 

5,88

 

8 клас

7,19

7,25

 

 

7,22

 

9 клас

6,83

6,55

 

 

6,69

 

Усяго

6,78

6,91

7,51

7,38

6,86

 

 

Табліца 2. Вынікі 2011 - 2012 н.г.

Класс

1 чвэрць

2 чвэрць

3 чвэрць

4 чвэрць

Гадавая

5 клас

6,29

6,38

6,31

6,31

6,32

6 клас

7,38

7,38

 

 

7,38

7 клас

7,28

7,31

 

 

7,29

8 клас

6,29

6,38

 

 

6,33

9 клас

7,26

7,22

 

 

7,24

Усяго

6,9

6,9

6,31

6,31

6,98

 

Табліца 1. Вынікі 2010 – 2011 н.г.

 

Класс

1 чвэрць

2 чвэрць

3 чвэрць

4 чвэрць

Гадавая

 

5 клас

6,29

6,38

6,31

6,31

6,31

 

6 клас

6,88

6,88

 

 

7,38

 

7 клас

7,38

7,42

 

 

7,4

 

8 клас

7,29

7,38

 

 

7,33

 

9 клас

7,26

7,05

 

 

7,15

 

Усяго

6,88

6,88

6,31

6,31

6,98

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Агульная дынаміка сярэдняга бала

па прадмету гісторыя Беларусі

 

Табліца 1. Вынікі 2010 – 2011 н.г.

Клас

1чвэрць

2чвэрць

3чвэрць

4чвэрць

Гадавая

Экзамен

Выніковая

6 клас

 

 

7,47

7,6

7,53

 

 

7 клас

 

 

6,5

5,88

6,19

 

 

8 клас

 

 

6,88

7,25

7,06

 

 

9 клас

 

 

6,83

6,92

6,87

7,3

7,6

Усяго

 

 

6,98

7,06

7,24

7,3

7,6

 

 

 

Табліца 2. Вынікі 2011 – 2012 н.г.

Клас

1чвэрць

2чвэрць

3чвэрць

4чвэрць

Гадавая

Экзамен

Выніковая

6 клас

 

 

7

6,75

6,87

 

 

7 клас

 

 

7,56

7,56

7,56

 

 

8 клас

 

 

6,25

6,2

6,22

 

 

9 клас

 

5

6,84

6,74

7,06

7,29

7,29

Усяго

 

5

6,92

6,9

7,1

7,29

7,29

 

 

 

 

Табліца 3. Вынікі 2012 – 2013 н.г.

Клас

1чвэрць

2чвэрць

3чвэрць

4чвэрць

Гадавая

Экзамен

Выніковая

6 клас

 

 

7

7,2

7,1

 

 

7 клас

 

 

7,31

7,56

7,43

 

 

8 клас

 

 

7,56

7,64

7,6

 

 

9 клас

 

 

6,74

6,74

6,74

7,29

7,29

Усяго

 

 

7,15

7,28

7,21

7,29

7,29

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 4

План-канспект урока па прадмету гісторыя Беларусі ў 6 класе

 

Тэма: Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезным вяках                                                                           

Мэта: высветліць этнічныя, сацыяльна-эканамічныя, гаспадарчыя змены, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і жалезным вяках.

Задачы: - характарызаваць працэс пераходу ад прысвойвальнай да вытворчай  гаспадаркі;

-  зразумець шляхі паходжання земляробства і жывёлагадоўлі і асаблівасці іх з’яўлення на тэрыторыі Беларусі;

-  засвоіць паняцці індаеўрапейцы, балты, славяне, германцы,                                  жывёлагадоўля, земляробства, падсечна-агнявое, матычнае, ворнае земляробства, барана-сукаватка, рала, вытворчая гаспадарка;

-  стварыць умовы для развіцця ўмення састаўляць лагічныя ланцужкі, працаваць са слоўнікам, контурнай картай і атласам;

-  спрыяць выхаванню працавітасці, павагі да людзей, якія займаюцца сельскай гаспадаркай.

Тып урока: камбінаваны

Тэхналогія: інфармацыйна-камунікатыўная, элементы праблемнага навучання

Забеспячэнне: контурныя карты і атласы па гісторыі Беларусі для 6 класа, прэзентацыя, вучэбная насценная карта “Старажытнае земляробства і жывёлагадоўля”, рознакаляровыя фішкі, наборы літар для састаўлення слоў жывёлаводы і земляробы, паняцці для састаўлення лагічных ланцужкоў, тлумачальныя слоўнікі, карткі з заданнямі для груп, мультымедыйны комплекс, ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.”

Ход урока

I.                       Арганізацыйна-матывацыйны этап.

(Вучні сядзяць у адвольных групах (2 гр.). Перад пачаткам урока вучням раздаю рознакаляровыя фішкі ў адпаведнасці з узроўнем ведаў).

Настаўнік: Добры дзень, паважаныя вучні. Я рада вітаць вас на чарговым уроку гісторыі Беларусі. Сёння, як заўсёды, мы пачнём з праверкі дамашняга

задання, затым пазнаёмімся з новай тэмай. Я жадаю вам поспехаў. Помніце, што ў канцы працы самыя актыўныя з вас атрымаюць адзнакі за работу на ўроку, а

для таго каб яны былі высокімі, пажадайце адзін аднаму цудоўнага настрою, усміхніцеся, і , вядома, дапамагайце адзін аднаму.

II.                   Праверка дамашняга задання

(Правяраем пр.3 “Супольнасці людзей каменнага веку”)

І вучань – выконвае тэст на кампьютары (ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.”, раздзел “Тэсты” 6 клас)

ІІ вучань - выконвае тэст у сшытку

ІІІ вучань – пісьмова скласці 5 пытанняў па дамашняму параграфу

ІV вучань – адказвае вусна на пытанне: назавіце і ахарактарызуйце асноўныя рысы, уласцівыя племені.

(Выстаўленне адзнак вучням)  

III.               Уступная гутарка

Настаўнік. Малайцы, вы добра справіліся з дамашнім заданнем. За гэта я прапаную вам невялікі конкурс. Кожная група атрымлівае набор літар, з якіх павінна скласці слова. На выкананне задання даю вам 1 хвіліну. Працуем.

(Вучні састаўляюць словы)

Настаўнік. Якія словы ў вас атрымаліся?

Вучні.  І група – жывёлаводы, ІІ група – земляробы.

Настаўнік. Што абазначаюць гэтыя словы?

Вучні.  Жывёлаводы – людзі, якія займаюцца жывёлагадоўляй; земляробы – людзі, якія займаюцца земляробствам.

Настаўнік (праз пытанні падводзіць вучняў да праблемнай сітуацыі)

                   Ці знаёмы вам гэтыя заняткі?

                   Калі яны з’явіліся ў першабытным грамадстве?

                   А хто займаўся жывёлагадоўляй, хто – земляробствам?

                   Якія расліны вырошчвалі, якіх жывёл разводзілі?

Я прапаную вам сёння на ўроку знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Аб’яўленне тэмы і вызначэнне мэтаў урока (сумесна з вучнямі).

Тэма запісана на дошцы.

Настаўнік. Сёння мы будзем працаваць па наступнаму плану (запісаны на дошцы). Давайце з ім азнаёмімся. (вучні зачытваюць)

План  

1. Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі.

2. Распаўсюджанне жывёлагадоўлі.

3. Першыя земляробы.

4. Пераход да вытворчай гаспадаркі.

IV.                 Падрыхтоўка да засваення новага матэрыяла (або Актуалізацыя ведаў)

Настаўнік. Успомніце, якія заняткі першабытных людзей вам ужо вядомы?   

Вучні. Збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, лоўля птушак.

Настаўнік. Як называецца такі від гаспадаркі?

Вучні. Прысвойвальная гаспадарка.

Настаўнік. У які перыяд старажытнага часу яна існавала?

Вучні. У каменным веку.

Настаўнік. Чаму век называецца каменным?

Вучні.  Прылады працы рабілі з камня.

V.                   Новая тэма

Настаўнік. Малайцы, пачынаем вывучаць новую тэму. Першы пункт нашага плана “Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі”.

1.                     Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі .

Настаўнік. (напамінае праблемнае пытанне) Так хто ж і калі прынёс на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю?

На гэтае пытанне вы знойдзеце адказ, калі прачытаеце першы абзац першага пункта параграфа 4 (чытаюць і адказваюць на пытанне).

Настаўнік. Хто такія індаеўрапейцы? З імі нас пазнаёміць … (паведамленне падрыхтаванага вучня пра індаеўрапейцаў).

Настаўнік. Ітак, індаеўрапейцы прыйшлі да нас з Малой Азіі. Давайце паглядзім на карту “Рассяленне індаеўрапейцаў” у атласах і на слайдзе (слайд 1). Адзначце гэту тэрыторыю на вашых контурных картах.

(Вучні працуюць з контурнымі картамі)

Слайд 1. Тэрыторыя рассялення індаеўрапейцаў

 

Настаўнік. Калі індаеўрапейцы прыкладна 2,5 тыс. г. да н.э. прыйшлі на тэрыторыю сучаснай Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, Цэнтральнай Еўропы, яны змяшаліся з мясцовым насельніцтвам, у выніку чаго сфарміраваліся новыя групы людзей. А якія гэта групы, вы даведаецеся, калі прачытаеце ІІ абзац першага пункта, пася чаго запоўніце вось гэту схему.

Слайд 2. Групы новага насельніцтва

Настаўнік. Якія адказы ў вас атрымаліся? (праверка запаўнення схем)

Слайд 3. Групы новага насельніцтва

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Настаўнік. Вы адпачылі, і мы пераходзім да наступнага пункта нашага плана.

2.                     Распаўсюджанне жывёлагадоўлі

Настаўнік. Старажытныя людзі часта і падоўгу галадалі. У першую чаргу з голаду паміралі дзеці і старыя. Таму людзі імкнуліся знайсці сабе больш устойлівыя крыніцы здабывання ежы. Гэта паслужыла першай прычынай з’яўлення жывёлагадоўлі.

Другая прычыны – з’яўленне індаеўрапейцаў, так як яны былі жывёлаводамі і сталі прыкладам для нашых продкаў.

 

Слайд 4. Распаўсюджанне жывёлагадоўлі. Прычыны

 

Настаўнік. Першымі прыручанымі жывёламі сталі сабака, свіння, коні, буйная рагатая жывёла.

Слайд 5. Распаўсюджанне жывёлагадоўлі. Прычыны. Прыручаныя жывёлы

 

Настаўнік. Як вы лічыце, на аснове якога занятка першабытных людзей узнікла жывёлагадоўля? Чаму?

Вучні. На аснове палявання. Таму што ў час палявання людзі маглі назіраць за жывёламі, вывучаць іх павадкі.

Настаўнік. Так. Я з вамі згодна. А яшчэ, часам, паляўнічыя прыносілі з сабой маладых звяркоў, якіх даглядалі на стаянках. Жывёлы пачыналі размнажацца ў няволі. Народжаныя на стаянках цяляты і ягнятыстанавіліся зусім свойскія. Асабліва хутка асвойваліся ў няволі свінні. Пераход ад палявання да жывёлагадоўлі адбыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н.э.

Слайд 5. Распаўсюджанне жывёлагадоўлі. Прычыны. Прыручаныя жывёлы. Пераход ад палявання да жывёлагадоўлі

 

А цяпер з дапамогай слайда самастойна зрабіце вывад па гэтаму пункту плана.

Вучні. Жывёлагадоўля ўзнікла на аснове палявання па наступным прычынам

1)                    голад, адсутнасць пастаянных запасаў ежы

2)                    з’яўленне індаеўрапейцаў (прыкладна 3 тыс. г. д н.э.)

Першымі прыручанымі жывёламі былі сабака, свіння, конь.

Настаўнік. Малайцы. Ідзём далей.

3.                     Першыя земляробы

(Вучні дзеляцца на 2 рознаўзроўневыя групы і 1 пару  ў адпаведнасці з колерам атрыманай фішкі. Арганізацыя работы ў групах і парах)

Настаўнік. Цяпер я прапаную вам папрацаваць у групах і парах. Вы атрымаеце заданні, адказ на якія павінны даць праз 3-4 хвіліны.

Група І (1-2 узровень, фішкі жоўтага колеру)

Знайдзіце ў тэксце падручніка і ў слоўніку тлумачэнні новых паняццяў: падсечна-агнявое земляробства, матыка, рала.

Група ІІ (3-4 узровень, фішкі зялёнага колеру)

Прачытайце пункт 3 пр.4 і пабудуйце два лагічныя ланцужкі з дадзеных паняццяў: матычнае земляробства, падсечна-агнявое земляробства, ворнае земляробства; матыка, барана-сукаватка, драўлянае рала. Назавіце іх.

Пара І (4-5 узровень, чырвоныя фішкі)

Прачытайце пункт 4 пр.4, вызначце і назавіце новы від гаспадаркі, у якой галоўнымі заняткамі з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля.

Слайд 7. Першыя земляробы. Віды земляробства

 

Настаўнік. Вы даведаліся, што такое земляробства, яго віды, прылады працы. Як вы лічыце, на аснове якога занятка першабытных людзей узнікла земляробства? Чаму?

Вучні. Земляробства ўзнікла на аснове збіральніцтва.

Слайд 8. Першыя земляробы. Віды земляробства. Прылады працы

Настаўнік. Так. Земляробства ўзнікла на аснове збіральніцтва. Вучні, якія працавалі ў пары, павінны былі прыдумаць назву новаму віду гаспадаркі. Калі ласка,  які ваш адказ.

Вучні. Здабываючая,вытворчая гаспадарка.

Настаўнік. Давайце паглядзім, як жа яго назвалі гісторыкі (параўноўваюць, робяць вывад: адбыўся пераход ад прысвойвальнай да вытворчай гаспадаркі)

Настаўнік. У гэты час для вырабу прылад працы першабытныя людзі сталі выкарыстоўваць новы прыродны матэрыял - крэмень, які здабывалі ў шахтах. У адрозненні ад камня, крэмень лёгка паддаваўся апрацоўцы.

 

Слайд 9. Здабыча крэменю

Настаўнік. Гэта ўвесь матэрыял, з якім вы павінны былі пазнаёміцца на сённяшнім уроку.  Дома я прапаную вам запоўніць вось такую таблічку. Гэта заданне  5 узроўню.

Слайд 10. Пераход да вытворчай гаспадаркі

IV.                Дамашняе заданне: параграф 4, адказаць на пытанні і заданні. Па жаданню - запоўніць табліцу.

V.                   Абагульненне і замацаванне новага матэрыяла.

Давайце праверым, ці можаце вы адказаць на пытанні, на якія не маглі адказаць у пачатку ўрока.

 

Слайд  11. Праблемныя пытанні

Ці знаёмы вам гэтыя заняткі?

Калі яны з’явіліся ў першабытным грамадстве?

А хто займаўся жывёлагадоўляй, хто – земляробствам?

Якія расліны вырошчвалі, якіх жывёл разводзілі?

 

VI.                Рэфлексія

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 5

 

План-канспект урока па прадмету гісторыя Беларусі ў 7 класе

 

Тэма. Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.

Мэта: забяспечыць засваенне ведаў пра развіццё сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.

Задачы: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць

ü     ведаць:

-  паняцці трохполле, дым;

-  назвы сельскагаспадарчых прылад працы;

-  асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-  прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

ü     умець:

-  апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-  паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-  адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы

2. Садзейнічаць развіццю ўменняў самастойнай працы з вучэбным матэрыялам, развіццю аналітычных і картаграфічных уменняў.

3. Працягваць работу па фарміраванні станоўчых адносін да людзей сельскагаспадарчай дзейнасці, рамесніцкай вытворчасці.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка, мультымедыйны праектар, ноутбук; серп, цэп, жорны, драўляная ступа, грабяні для часання ільну, ільнамялкі; карта “ВКЛ у ХI – ХV стст.”, схема трохполля, карткі з заданнямі, ЭСН “Вучэбная электронная карта ВКЛ”

Ход урока

І. Арганізацыйны этап

Педагог. Добры дзень. Я рада вітаць вас на нашым уроку гісторыі Беларусі.

(падчас прывітання ўстаюць навучэнцы, якія згодны з сцверджаннем)

Я рада вітаць тых, хто сёння ў добрым настроі.

Я рада вітаць тых, хто сёння раніцай паснедаў.

Я рада вітаць тых, хто не вельмі хоча працаваць на ўроку.

Я рада вітаць тых, хто гатовы да актыўнай працы.

ІІ. Праверка д.з.

Педагог. Перш чым пачаць новую тэму, мы праверым засваенне папярэдняй. Якім было дамашняе заданне?

Педагог. Я прапаную вам наступныя формы адказу д.з.:

·выканаць тэст на камп’ютары па параграфу “Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – ХІV ст.”,

·пісьмова запоўніць схему “Сістэма дзяржаўнага кіравання ВКЛ”,

·расказаць як ажыццяўлялася кіраванне сельскай абшчынай, воласцю, зямлёй (пра мясцовыя органы кіравання ў ВКЛ).

 (Праверка, выстаўленне і каменціраванне адзнак)

 

Фота 1. Праверка дамашняга задання

ІІІ. Новая тэма

Аб’яўленне тэмы, пастаноўка задач да ўрока

Педагог. Сёння на ўроку мы працягнем вывучаць гісторыю ВКЛ- адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў сярэдневякоўя, у склад якой доўгі час уваходзілі сучасныя беларускія землі.

Княства Літоўскае,

 Наша Вялікае,

 Шляхта заможная,

 Непераможная,

 Мы не забылі,

 Мы адрадзілі

 Шлях праз стагоддзі твой,

 Княства Літоўскае .

                       Кірыл Азімка

Педагог. Гэтымі радкамі Кірыл Азімка яшчэ раз падкрэсліў любоў і павагу нашага народа да гісторыі ВКЛ.

Тэма нашага ўрока “Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.”.

План, па якім мы будзем працаваць, складаецца з наступных пунктаў:

1.                     Сельскія пасельшчы.

2.                     Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы.

3.                     Прылады працы.

4.                     Гарады.

5.                     Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы.

Педагог. Ці ўсе словы ў назве тэмы і плана вам зразумелыя?

Калі ласка, зыходзячы з тэмы і плана, пастаўце для сябе задачы для работы на ўроку?

Фота 2. Пастаноўка задач урока

 

(Настаўнік выслухвае адказы, карэкціруе, падводзіць да правільных адказаў, дае граматную фармуліроўку задач і запісвае іх на дошцы)

Такім чынам у нас атрымалася, што у канцы ўрока вы будзеце

ü     ведаць:

-  паняцці “трохполле”, дым;

-  назвы прылад працы;

-  асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-  прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

ü     умець:

-  апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-  паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-  адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы.

Педагог. Гэтыя ж задачы запісаны і ў вашых памятках “НаШТОБуЗУ”. Звярніце на іх увагу.

НаШтоБуЗУ

ü     ведаць:

-  паняцці трохполле, дым;

-  назвы прылад працы;

-  асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-  прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

ü     умець:

-  апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-  паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-  адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы.

Актуалізацыя ведаў вучняў

Педагог. Перад вывучэннем новай тэмы мы павінны ўспомніць некаторыя веды, якія спатрэбяцца нам сёння на ўроку. Для гэтага мы, як заўсёды, адкажам на пытанні рубрыкі “Успомніце”

Рубрыка “Успомніце” (с.39)

Навучэнцы. Зачытваюць пытанні  і адказваюць.

 

Педагог. Пераходзім да вывучэння новай тэмы. Першы пункт плана

1.                     Сельскія пасельшчы

Педагог. Асноўная група насельніцтва, якая займалася гаспадарчай дзейнасцю ў ВКЛ, гэта былі сяляне. Сяляне жылі ў паселішчах, якія называліся сёламі або вёскамі. Вёскі размяшчаліся на берагах рэк і азёр.

Як вы думаеце, чаму?

Навучэнцы. У рачных і азёрных далінах былі больш зручныя для земляробства ўчасткі зямлі, а таксама лугі і пашы неабходныя для жывёлагадоўлі.

Педагог. Вёскі складаліся з сялянскіх двароў – дымоў. (Слайд 2) Звярніце ўвагу на новае паняцце дым. Што такое дым?

Навучэнцы.(зачытваюць са слайда) Дым – сялянскі двор.

Педагог. У забудову сялянскага двара ўваходзіла хата і некалькі гаспадарчых будынкаў: клець-свіран, хлеў, гумно. Двары размяшчаліся асобна адзін ад аднаго ці групамі па 2 – 8 двароў. Планіроўка такіх вёсак была бессістэмнай.

Педагог. Чым жа займаліся сяляне? Пераходзім да другога пункта плана.

2.                     Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы

Педагог. Якімі былі асноўныя заняткі сельскіх жыхароў у Раннім і Высокім сярэдневякоўі ў ВКЛ?

Навучэнцы. Земляробства і жывёлагадоўля

Педагог. Як сяляне апрацоўвалі зямлю?

Педагог. Што такое двухполле?

Навучэнцы.  Двухполле – гэта спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім надзел дзяліўся на 2 часкі, адна з якіх засейвалася, а другая - “адпачывала пад парам”)

Педагог. У ХІІІ – ХІV ст. у беларускай вёсцы амаль усё неабходнае для жыцця, як і раней, людзі працягвалі вырабляць у сваёй гаспадарцы. Але з ростам колькасці насельніцтва значна ўзрасла патрэба ў прадуктах харчавання.

Сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца новы спосаб апрацоўкі зямлі, які называўся трохполле. Як вы думаеце, чаму ён так называўся?

Навучэнцы. Таму што зямельны надзел дзяліўся на 3 часткі (3 поля).

Педагог. Правільна. А што маглі сеяць на гэтых частках?

Навучэнцы. 1-я ч. - азімыя,2-я ч. -  яравыя, 3-я ч. - “пад парам”.

Педагог. Давайце праверым свае здагадкі. Зачытайце на с.39 што такое трохполле?

Педагог. Заданне. Зрабіце (замалюйце) схему трохполля (самастойна)

Табліца 1. Схема трохполля

//////////////

//////

…………...

 

(Праверка і ацэнка; схема застаецца намаляванай на дошцы)

Педагог. Што ж сеялі сяляне на сваіх надзелах? Адказваючы на гэта пытанне мы пачнём запаўняць табліцу “Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы” (надрукаваныя табліцы раздадзены перад урокам)

Табліца 2. Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы

Земляробства

Жывёлагадоўля

Дапаможныя заняткі

Промыслы

 

 

 

 

Педагог. Так што ж сеялі сяляне на сваіх землях? (адказы вучняў запісваюцца ў табліцу)

Педагог. Наступная калонка нашай табліцы “Жывёлагадоўля”. Давайце падумаем і ўспомнім, якіх жывёл гадавалі сяляне? (адказы вучняў запісваюцца ў табліцу)

Педагог. Акрамя асноўных, у сялян былі дадатковыя (дапаможныя) заняткі і хатнія промыслы. Гэтыя калонкі табліцы вы запоўніце самастойна, калі прачытаеце 3, 4 абзац на с.40.

(Праверка па КЛЮЧУ і ацэнка. Слайд 3)

Рэфлексія этапа

Педагог. Якіх пастаўленых задач вы дасягнулі, выканаўшы дадзеныя заданні?

Навучэнцы. Мы даведаліся, што такое дым, трохполле і асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі.

3.                     Прылады працы

Педагог. Але гэта яшчэ не ўсе асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі. Працягваем працу ў дадзеным накірунку і пераходзім да трэцяга пункта плана “Прылады працы”.

Для таго каб выконваць нейкую працу, сяляне выкарыстоўвалі прылады працы. Перад вамі некаторыя з іх, якія выкарыстоўвалі сяляне ў нашай мясцовасці (аформлена выстава), а некаторыя вы ўбачыце на слайдах.

Зараз дзяўчынкі раскажуць вам, што рабілі кожнай з гэтых прылад.

 

Фота 3. Выступленне падрыхтаваных вучняў

Серпручная сельскагаспадарчая прылада, нож для жніва. Звычайна выкарыстоўваецца для ўборкі зерневых культур (жніво збажыны) і рэзанні травы (пры нарыхтоўцы фуражных кармоў для хатняй жывёлы).

Цэппрылада для малацьбы зерневых культур. Складаецца з доўгай (да 2 м) драўлянай ручкі і кароткага (да 0,8 м) біла, злучаных сырамятным рамянём (гуж).

Жорнадва каменя, з дапамогай якіх збожжа пераціраецца ў муку. У старажытнасці жорна былі важнай часткай хатняй гаспадаркі кожнай сям'і.

Часалка – прыстасаванне для часання льну. Выраблялася са свінога шчаціння.

Пранік – пляскаты драўляны брусок ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12 ст.(слайд 4)

Ступа – пасудзіна, у якой мелюць або здрабнеюць штосьці пры дапамозе мяла.

Ільнамялкамашына, якая размінае сцеблы ільну і адлучае валакно ад кастрыцы.(слайд 5)

Фота 4. Праца з інтэрактыўнай дошкай

Грэбень для часання ільну – прыстасаванне для раз'яднання кудзелістых (валакністых) пучкоў трапанага ільну.

Саха земляробчая ворная прылада.

 

Фота 5. Праца з інтэрактыўнай дошкай

Рэфлексія этапа

Педагог. Даведаўшыся пра дадзеныя прылады працы, ці можаце вы сказаць, што ў поўнай меры ведаеце пра асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі?

А зможаце апісаць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў?

Вось я гэта і праверу.

Аналіз гравюры Ф.Скарыны “Жніво” (1519г.) (с.39)

Калі звычайна адбываецца жніво?

Якія прылады працы выкарыстоўваюць сяляне?

Хто назірае за работай сялян?

Як вы лічыце, на сваім полі ці на полі феадала працуюць сяляне?

(дабавіць бал таму, хто аналізаваў)

Педагог. Як вы лічыце, ці толькі ад селяніна залежаў памер сабранага ўраджаю? Ад каго або ад чаго яшчэ мог залежаць ураджай?

Мы праверым свае здагадкі, калі прачытаем урывак з гістарычнага дакумента “Баркулабаўская хроніка” (с. 43).

(зачытваюць і адказваюць на пытанне

ФІЗХВІЛІНКА

Фота 6. Фізхвілінка па музыку

Размінка для вачэй

4.                     Гарады

5.                     Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы

Педагог. Вяртаючыся да тэмы ўрока, хачу сказаць, што не толькі ў вёсцы кіпела гаспадарчае жыццё. Неад’емнай часткай тагачаснай гаспадаркі былі гарады, якія не стаялі на месцы, а раслі і развіваліся, з’яўляліся новыя, і заняткі гарадскога насельніцтва.

Педагог. Успомніце, хто жыў у гарадах?

Навучэнцы. Рамеснікі.

Педагог. Хто такія рамеснікі?

Навучэнцы. Рамеснікі – гэта  майстры, якія вырабляюць неабходныя для жыцця прадметы ручным спосабам.

Педагог. Правільна. Таму наступныя пункты, з якімі мы будзем працаваць адначасова гэта “Гарады” і “Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы”. Працаваць будзем у групах.

Педагог. У ХІІІ – ХІV стст. у ВКЛ налічваўся ўжо не адзін дзесятак гарадоў, так як узнікалі новыя, а старыя – мацнелі і павялічваліся. Звярніце ўвагу на карту на слайдзе. (прадэманстраваць на інтэрактыўнай карце гарады ВКЛ) (слайд 7)

Заданне І гр.: назваць прычыны, якія садзейнічалі росту гарадоў на беларускіх землях. (с. 41 п.”Гарады”)

Заданне ІІ гр.: назваць, якія рамесныя спецыяльнасці існавалі? (с. 41 п. “Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы)

Заданне ІІІ гр.: назваць асаблівасці рамесніцкай дзейнасці? (с. 41 п. “Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы)

Фота 7. Праца ў інтэрнеце падчас урока

 

(Праверка працы ў групах)

ІV. Абагульненне і замацаванне ведаў. Выстаўленне адзнак

Гульня “Крыжыкі-нулікі”

V.  Д.з. (запісана на дошцы)

Пр. 8, адказаць на пытанні і заданні.

Пытанне 8 с.42 – на 5 узровень

Дадаткова: знайсці прыказкі і прымаўкі пра працу

VІ. Рэфлексія

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 6

 

Организация участия обучающихся в дистанционных формах обучения – важное условие развития школьников

Термин "дистанционное обучение" (distance education) еще до конца не устоялся как в русскоязычной, так и в англоязычной педагогической литературе. Встречаются такие варианты как "дистантное образование" (distant education), "дистантное обучение" (distant learning). Некоторые зарубежные исследователи, отводя особую роль телекоммуникациям в организации дистанционного обучения, определяют его как телеобучение (teletraining). Но все же наиболее часто употребляется термин "дистанционное обучение".

Дистанционное обучение (ДО) — это одна из форм обучения, представляющая собой взаимодействие учителя и учащихся между собой на расстоянии, отражающее все присущие учебному процессу компоненты (цели, содержание, методы, организационные формы, средства обучения) и реализуемое специфичными средствами Интернет-технологий или другими средствами, предусматривающими интерактивность. Информационные технологии в ДО являются ведущим средством.

Современное дистанционное обучение строится на использовании следующих основных элементов:

ü     среды передачи информации (почта, телевидение, радио, информационные коммуникационные сети),

ü     методов, зависимых от технической среды обмена информацией.

Дистанционное обучение позволяет:

·снизить затраты на проведение обучения (не требуется затрат на аренду помещений, поездок к месту учебы, как учащихся, так и преподавателей и т. п.);

·проводить обучение большого количества человек;

·повысить качество обучения за счет применения современных средств, объемных электронных библиотек и т.д.

·создать единую образовательную среду (особенно актуально для корпоративного обучения).

Существуют следующие формы организации дистанционных занятий:

Чат-занятияучебные занятия, осуществляемые с использованием чат-технологий. Чат-занятия проводятся синхронно, то есть все участники имеют одновременный доступ к чату. В рамках многих дистанционных учебных заведений действует чат-школа, в которой с помощью чат-кабинетов организуется деятельность дистанционных педагогов и учеников.

Веб-занятия — дистанционные уроки, конференции, семинары, деловые игры, лабораторные работы, практикумы и другие формы учебных занятий, проводимых с помощью средств телекоммуникаций и других возможностей «Всемирной паутины».

Для веб-занятий используются специализированные образовательные веб-форумы — форма работы пользователей по определённой теме или проблеме с помощью записей, оставляемых на одном из сайтов с установленной на нем соответствующей программой.

От чат-занятий веб-форумы отличаются возможностью более длительной (многодневной) работы и асинхронным характером взаимодействия учеников и педагогов.

Телеконференции — проводятся, как правило, на основе списков рассылки с использованием электронной почты. Для учебных телеконференций характерно достижение образовательных задач. Также существуют формы дистанционного обучения, при котором учебные материалы высылаются почтой в регионы.

К дистанционному обучению  я привлекаю учеников с 2010. Пока это только участие в дистанционных олимпиадах.

На этапе подготовки провожу информационно-аналитическую  работу  с обучающимися и их родителями. До сведения родителей довожу электронные адреса, на которых размещены задания, а вместе с учениками знакомимся с условиями участия, анализируем задания.

В 2010-2011 уч.г. два моих ученика 9 кл. участвовали в двух интернет-олимпиадах: “Лейкион -2011” и “Великая Отечественная война 1941 – 1945 гг.” Первая была организована в заочной форме. По электронной почте были получены тексты заданий, а через определённое время к установленной дате мы отсылали ответы. Вторая проводилась в режиме он-лайн: за два часа надо было ответить на сто вопросов.

В 2011-2012 уч.г. у меня были сформированы две олимпиадные группы. В них занималось 7 человек: 6 по истории и 1 по обществоведению. На протяжении года ребята приняли участие в четырёх виртуальных интернет-олимпиадах. Две из них были размещены на сайте БГПУ им. М.Танка. Это общая историческая олимпиада, которая состояла из 100 вопросов по всемирной истории разных периодов, и олимпиада, посвященная Победе в Великой Отечественной войне 1941 — 1945 гг. Обе проводились в режиме он-лайн. За 3 часа надо было ответить на 100 вопросов.

Две другие олимпиады представляют собой турниры в интернет-лиге интеллектуального спорта “іЛИС”. Первый турнир назывался "Великое княжество Литовское" и состоял из вопросов по истории ВКЛ. Второй - "Зарубежная история в лицах". Вопросы были посвящены биографиям исторических деятелей разных стран и эпох. Особенность этих олимпиад-турниров в том, что участники имеют возможность не регистрируясь заранее выполнить тренировочные задания, пройти пробное соревнование, а только потом принять участие в финальном туре.

Сейчас, во время летних каникул, проводится пятая турнирная серия, в которой есть турнир "Наша история в лицах". Данную олимпиаду выполняет одна ученица 9 класса. Тренировочные задания можно решать до 31 августа.

Также, я хочу предложить вам и другие электронные адреса, где в учебное время можно будет поучаствовать в интернет-олимпиадах:

1)                    http://yksug.by (Центр дистанционного сопровождения одаренных и способных учащихся "Инсайт" при Гродненском государственном университете им. Я. Купалы);

2)                    http://dshlyceum.grodno.by/ (Дистанционная школа Слонимского районного лицея);

3)                    http://ld.grsmu.by/ (ДИСТАНЦИОННАЯ ОЛИМПИАДА ПО ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ. СИТКЕВИЧ С.А. – постоянная)

4)                    http://www.lyceum.by/ (Лицей БГУ)

5)                    www.turnir.tut.by (интернет-лига интеллектуального спорта “іЛИС”)

В течение двух лет к виртуальным олимпиадам я привлекла 7 человек. Результаты были от 29,7% до 84,2%.

Данная форма обучения позволяет расширить кругозор учащихся, способствует их разностороннему развитию, формированию навыков самоконтроля. Несмотря на то, что, иногда, вопросы олимпиад не соответствуют изучаемому обучающимися историческому периоду, я стараюсь задействовать максимальное количество участников.

Вместе с тем, в данном виде деятельности существуют и некоторые проблемы: не все обучающиеся обеспечены домашними компьютерами и доступом в Интернет, возникают трудности при регистрации на сайтах.

В будущем планирую продолжить активно использовать дистанционную форму обучения в своей работе, к поиску олимпиад в Итернете привлекать самих учеников.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А.Р. Русялевіч

 

Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі

на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

як фактар актывізацыі

пазнаваўчай  і самастойнай

дзейнасці навучэнцаў

 

(з вопыту работы)

 

 

 

 

 

Камп’ютарны набор А.Р. Русялевіч

Вёрстка А.Р. Русялевіч

Падпісана ў друк

Бумага пісшчая. Фармат 210*297

 

 

Надрукавана на прынтары ДУА “Доцішская сярэдняя школа”

 

 

 

 

231393, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аг. Доцішкі, вул. Савецкая, 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДУА “Доцішская сярэдняя школа”

Гродзенская вобласць

Воранаўскі раён

аг. Доцішкі

вул. Савецкая, 4

 

 

 

 

А.Р. Русялевіч, педагог гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Доцішская сярэдняя школа”

аг. Доцішкі, вул. Веснавая, 14

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Брашура "Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства як фактар актывізацыі пазнаваўчай і самастойнай дзейнасці навучэнцаў (з вопыту работы)""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Маркетолог

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Секретарь-администратор

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

А.Р. Русялевіч

Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства як фактар актывізацыі пазнаваўчай  і самастойнай дзейнасці навучэнцаў: з вопыту работы педагога гісторыі і грамадазнаўства /склад. А.Р. Русялевіч. – Доцішкі: Выд – ва ДУА “Доцішская сярэдняя школа”, 2014. - 46с.

 У дадзенай рабоце прадстаўлена справаздача педагога гісторыі і грамадазнаўства па тэме самаадукацыі па выкарыстанню ІКТ на ўроках гісторыі і і грамадазнаўства і іх ролі ў актывізацыі пазнаваўчай і самастойнай дзейнасці навучэнцаў. Змешчаны распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем ІКТ.

Рэкамендуецца педагогам гісторыі і грамадазнаўства агульнаадукацыйных школ.

 

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 625 839 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 19.11.2014 5547
    • RAR 8.2 мбайт
    • 61 скачивание
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Руселевич Елена Романовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Руселевич Елена Романовна
    Руселевич Елена Романовна
    • На сайте: 9 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 35
    • Всего просмотров: 75466
    • Всего материалов: 12

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Копирайтер

Копирайтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Моделирование современных уроков истории

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 74 человека из 39 регионов

Курс профессиональной переподготовки

История и обществознание: теория и методика преподавания в профессиональном образовании

Преподаватель истории и обществознания

500/1000 ч.

от 8900 руб. от 4450 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 37 человек из 19 регионов
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания курса «Россия в мире» на основе синтеза историко-культурного и социально-экономического знания

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 20 человек из 14 регионов

Мини-курс

Фундаментальные принципы здоровья и двигательной активности

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

От Зейгарника до Личко: путь к пониманию человеческой психологии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 15 регионов

Мини-курс

Эффективное продвижение и организация проектов в сфере искусства

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе