Инфоурок Коррекционное обучение Конспекты“Чалавек і свет”, урок-падарожжа. Тэма “Расліны лесу: ліставыя дрэвы”, 2 клас (по программе для детей с трудностями в обучении)

“Чалавек і свет”, урок-падарожжа. Тэма “Расліны лесу: ліставыя дрэвы”, 2 клас (по программе для детей с трудностями в обучении)

Скачать материал

Урок-падарожжа па прадмету “Чалавек і мір”

Тэма: “Расліны лесу: ліставыя дрэвы”

Мэты: Фарміраваць канкрэтныя ўяўленні аб ліставых дрэвах, іх асаблівасцях і значэнні ў прыродзе; развіваць цікавасць да вывучэння прыроды; выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да прыроды роднага краю.

 

Ход урока:

 

I. Арганізацыйны момант

Псіхалагічны настрой і рэлаксацыя.

 - Я вельмі рада бачыць вас такіх прыгожых. Спадзяюся, што вы будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго.

- А зараз адкажыце на пытанні:

Ø Які зараз ўрок?

Ø Які сення дзень тыдня?

Ø Якая сення дата?

Ø Якая пара года?

Ø Якое надвор'е?

- Пакажыце, калі ласка, з якім настроем вы прыйшлі на ўрок. Калі ў вас цудоўны, вяселы настрой – падніміце чырвоную картачку. Калі настрой не вельмі добры – зяленую картку. Ну, а калі настроя зусім няма, вам сумна – то сінюю картку. (Пры дапамозе картак высвятляецца настрой дзяцей).

 

-  А зараз паглядзіце ўважліва на камп’ютэр.

 

(Прэзентацыя “УРОК”).

Пакуль дзеці глядзяць слайды настаўнік зачытвае верш Н.Галіноўскай.

 

Нас кліча дрэва кожнае,

Травінка і ручэй,

Вядзе сцяжынка росная.

Не адставай, хутчэй!

Нас птушкі, насякомыя,

І рыбы, і звяры

Дагэтуль незнаемыя,

Вітаюць, як сябры.

 

-  Вы, напэўна здагадаліся, што сення будзе не просты ўрок, а які (падарожжа). Мы з вамі пойдзем у лес.

-  А як вы думаеце, легка ісці ў лес? (Не, доўга і нялегка.) Таму перад нялегкай дарогай нам трэба набрацца моц. Для гэтага сядзьце роўненька, пакладзіце рукі на на парту, заплюшчыце вочкі і паслухайце музыку і мяне.

 

 

 

 

РЭЛАКСАЦЫЯ

Уявіце сабе, што зараз лета. Сонейка пагладжвае вас сваімі прамянямі, вам становіцца цепла, прыемна. Раптам вы апынуліся ў прыгожым зяленым лесе. Вакол вас шмат высокіх дрэў, якія памахваюць вам сваімі галінкамі. Над вашымі галовамі летаюць легкія, прыгожыя матылькі. Птушкі шчабечуць вам свае прыемныя песні. Вы прыходзіце на вялікую светлую палянку, лажыцеся на мяккую траву і глядзіце ў прыгожае блакітнае неба, па якім легка плывуць пухнатыя воблакі. Вам вельмі захацелася спаць, але вас чакае цікавае і прыемнае падарожжа, таму зараз вы адкрыеце свае вочкі і паглядзіце спачатку адзін на аднаго, а потым на мяне і ўсім ўсміхніцеся.

Кінезіялагічнае практыкаванне: «Лянівыя васьмеркі”.

Намаляваць у паветры ў гарызантальнай плоскасці “васьмеркі” па 3 разы кожнай рукой, а затым паўтарыць гэты рух абедзвума рукамі.

 

-  Для таго каб нам адправіцца ў цікавае падарожжа, трэба выканаць некалькі заданняў.

 

II. Праверка дамашняга задання:

-  Адгадайце загадку і даведаецеся, якое слова будзе стаяць у самым версе.

Яно для ўсіх нас добры друг,

Хоць дзіваком здаецца,

Таму што вясною адзене кажух,

А ўвосень раздзяецца.

ДРЭВА

-  На якія 2 групы можна падзяліць дзікарослыя дрэвы?

-  Якія дрэвы адносяцца да ліставых, вы здагадаецеся з тэлеграм, што да нас прыйшлі.

 

Адна я ў лесе з белаю карой,

Паю вас сокам веснавой парой.

БЯРОЗА.

 

Нішто не ляцела, нішто не спужала,

А ўся затрамцела я, уся задрыжала.

АСІНА.

 

І сто гадоў я малады,

Маё насенне – жалуды.

ДУБ.

Вясною красуня лясная

Між цвецені пышна бялею.

Увосень я ўся ажно ззяю,

Каралямі ўся чырванею.

РАБІНА.

 

Я зацвітаю кожным летам

Непышным, ледзь прыкметным цветам,

Але як толькі зацвіту,

Дык пчолкі чуюць за вярсту.

ЛІПА.

 

Якія дрэвы адносяцца да хвойных, вы здагадаецеся, калі разгадаеце рэбусы.

        А

НАСОС   - СОСНА

Л К Е А - ЕЛКА

        2  3 1 4

-  А чым адрозніваюцца ліставыя і хвойныя дрэвы? (У ліставых – лісце, а ў хвойных – іголкі).

-  А зараз я буду паказваць вам малюнкі лясоў, а вы адкажыце, як называюць такія лясы. Для гэтага вам патрэбна ўспомніць самыя распаўсюджаныя дрэвы.

 

III. Новая тэма

 

Вось зараз мы з вамі зможам адправіцца ў наша падарожжа. А называцца яно  будзе “Расліны лесу: ліставыя дрэвы”. На працягу нашага падарожжа мы павінны ўдакладніць свае веды аб ліставых дрэвах, іх асаблівасцях і значэнні ў прыродзе.

-  Як вы думаеце, лепш пайсці пешшу, або паехаць на машыне? Чаму пешшу лепей? (Карысна для здароўя, не забруджваем навакольнае асяроддзе).

-  І яшчэ нам трэба ўспомніць правілы паводзін ў лесе. (Вучні называюць іх).

v Не ламаць галінкі дрэў і хмызнякоў.

v Не пашкоджваць кару дрэў.

v Не збіраць бярозавы сок.

v Не рваць кветак.

v Ядомыя ягады, арэхі збіраць так, каб не пашкодзіць галінкі.

v Не збіваць грыбы, нават атрутныя.

v Не лавіць насекомых.

v Не разараць мурашнік.

v Не кранаць птушыныя гнезды.

v Не лавіць дзікіх жывел.

v Не шумець.

v Не паліць вогнішча, траву вясной.

v Не выкідваць смецце.

-  Малайцы, вы гатовы да падарожжа.

 

-  У лес мы пойдзем не адны.  А хто будзе нас суправаджаць, вы зараз здагадаецеся.

 

Загадка :

Хоць не ляснік, хоць не цясляр,

А ў лесе важны гаспадар –

Пасаду доктара займае:

Тук-тук! – ён дрэвы правярае.

ДЗЯЦЕЛ.

-  Як вы думаеце, чаму менавіта Дзяцел пойдзе с намі? (Ен – сябар дрэваў, лечыць іх. Без Дзятла ў лесе загінуць ўсе дрэвы).

-  Ну, што, пайшлі?

 

Тлумачэнне настаўніка.

Зараз я вам раскажу пра самыя вядомыя дрэвы.

Ліпа.

Ліпа – стройнае, высокае дрэва з густой, пышнай кронай. Лісты падобныя на сэрцайкі. У ліпы цемны ствол. У пару цвіцення пучкі ветак так густа пакрываюць дрэва, што яно здаецца залатым. Кветкі ліпы сваім прыемным пахам прывабліваюць пчол. Ліпа – цудоўны меданос. Настой кветак часта ўжываюць пры прастудных захворваннях. Ліпу называюць самым гарадскім дрэвам. Яна часцей за ўсе сустракаецца ў парках, скверах. Плады ліпы – маленькія арэшкі. Яны доўга застаюцца на дрэве. Раней з драўніны ліпы выразалі посуд, цацкі, а з кары плялі лапці. Цяпер робяць матрошак, распісны посуд і музычныя інструменты.

 

- Якое значэнне мае ліпа для жывел і чалавека?

- Дзе часцей сустракаецца гэта дрэва?

- Што раней рабілі з драўніны ліпы?

- А што робяць зараз? (Адказы вучняў).

Бяроза.

Бяроза – прыгожае высокае, стройнае дрэва, якое вельмі часта сустракаецца на нашай радзіме. Яе можна пазнаць здалек: белы з чорнымі плямамі ствол, доўгія гнуткія галінкі ведаюць усе. Вясной у бярозы вырастаюць доўгія каташкі. Гэта кветкі. Потым з іх паявяцца плады з насеннем. Насенне разносіць вецер. Гэта дрэва любіць святло, прастору. Расце на палянках, узлесках. У бярозавым гаі светла і святочна таму, што ва ўсіх бяроз белыя ствалы. Людзі любяць бярозу за яе прыгажосць. Любяць за трываласць: бяроза не баіцца маразоў, вятроў. У старадаўнія часы кару бярозы (бяросту) выкарыстоўвалі замест паперы для пісьма. З бярозы робяць фанеру, сувеніры, мэблю.

 

- Якая асаблівасць ў знешнім выглядзе бярозы?

- Дзе расце гэтае дрэва?

- Як раней выкарыстоўвалі кару бярозы?

- Што зараз робяць з бярозы?

(Адказы вучняў).

 

Работа з падручнікам.

«Асіна». – стар. 17 – 18.

Ø Пытанні на стар. 18. Параўнанне асіны і бярозы (ствол, кветкі).

Ø Работа па схеме на стар. 18.

Ø Пабудаванне выказванняў па намаляванай схеме.

Ø Слоўнікавая работа: паходжанне слоў “падасінавік” – пад асінаю; “чырвонагаловік” - чырвоная галоўка; “дрыжыць, як асінавы ліст” – лісце асіны часта дрыжаць, трымцяць на вятру. Састаўце сказы з дадзенымі словамі.

 

- Дзеці, а якія яшчэ ліставыя дрэвы вы ведаеце?

(Адказы вучняў).

 

Дуб

Моц, веліч і прыгажосць дуба прываблівае кожнага. Ен можа пражыць доўга – 500 і больш гадоў. Корані яго ўходзяць глыбока ў зямлю, і таму не пужаюць ніякія буры. Пладамі дуба – жалудамі, любяць ласавацца лясныя жывелы. У старажытныя часы з дуба будавалі караблі.

 

- Як выглядае дуб?

- Колькі гадоў ен можа пражыць?

- Якія ў яго плады?

- Што раней рабілі з дуба?

(Адказы вучняў). 

Клен

Клен – востралістнае дрэва. Вельмі рана, ужо ў першай палове мая, яго галінкі пакрываюцца жоўта-зяленымі букецікамі кветак. На квітнеючы клен ахвотна ляцяць пчолы. Для іх гэта сапраўдны “санаторый”. Пасля доўгай зімоўцы пчолам есць чым  падмацавацца. З аднаго гектару кляновых дрэў можна атрымаць 200 кг. меду. З лісця атрымліваюць жоўтую фарбу. З клену робяць музычныя інструменты.

 

- Як выглядае клен?

- Што можна атрымаць з кляновых дрэў?

- Што вырабляюць з клену?

(Адказы вучняў). 

Іва

Іва любіць бераг ракі. Яна так і цягнецца да вады, нахіляе свае “плакучыя галінкі”. Гэтыя галінкі такія гнуткія, што людзі могуць плесці з іх кошыкі. У івы легка адрастаюць корані, ей легка прыжыцца на новым месцы. Івамі часта ўмацоўваюць берагі рэк. З кары івы атрымліваюць лекі.

 

- Як выглядае іва?

- Што атрымліваюць з кары івы?

(Адказы вучняў). 

 

Рабіна

Рабіна вельмі прыгожае дрэва, асабліва ўвосень. Полымем загараюцца гронкі  на фоне лісця, якое падобна на пер'е. У ягадах не толькі прыгажосць, але і карысць, хаця яны з гаркаватым прысмакам. Асабліва шмат у рабіне вітаміна С.

 

- Якая карысць ад рабіны?

(Адказы вучняў). 

 

Значэнне дрэў.

·     Насеннем елкі і сасны, пладамі арэшніку і дуба кормяцца многія птушкі і звяры. Пад дрэвамі жывелы хаваюцца ад непагадзі, на галінках ладзяць свае жылле.

·     Дрэвы і кусты ахоўваюць вадаемы ад высыхання і ачышчаюць паветра. Асабліва ачышчаюць паветра ад пылу і сажы таполі. Яны выдзяляюць кіслароду больш, чым іншыя дрэвы. Адна таполя дае кіслароду столькі, колькі тры ліпы, або чатыры сасны, або сем елак.

 

Гульня “Сілуэты дрэваў”.

-  Я буду паказваць вам сілуэт дрэва, а вы паспрабуеце адгадаць яго.

-  А дзе расце гэтае дрэва? (Бяроза – на палянках, узлесках. Дуб – у дубравах, парках. Іва – на беразе рэк. Клен – у парках, скверах.)

 

Работа па картках “Дрэвы”.

-  Паглядзіце на малюнкі. Каля тых, дзе намаляваны толькі дрэвы, у клетачцы напішыце літару “Д”.

-  Раскажыце пра будову дрэва.

 

Работа па картках “Ліставыя і хвойныя дрэвы”.

-  Разгледзьце малюнкі. Назавіце агульным словам ўсе, што намалявана. Правядзіце лініі каляровым алоўкам так, каб аб’яднаць расліны ў 2 групы. Назавіце кожную групу. Чым яны адрозніваюцца? Што іх аб’ядноўвае?

                            Фізкультхвілінка.

Вецер дзме ў нашы твары,

Калыхае дрэўцы.

Нам ісці прыемна зараз

Па знаемай сцежцы.

Бачым, зайкі паскакалі

Мы ўслед бяжым,

Вось стаміліся, адсталі,

Селі і сядзім.

 

Работа па картках “Выпраў памылкі”.

-  Мастак зрабіў памылкі. Дапамажыце яму іх выправіць. Як называюцца дрэвы, на якіх растуць гэтыя плады?

 

IV. Замацаванне пройдзенага матэрыялу

- А зараз Дзяцел хоча праверыць, як вы засвоілі матэрыял.

 

Работа каля дошкі: “Трэці лішні”.

Сярод дрэў есць трэцяе лішняе. Ваша задача яго знайсці, убраць і растлумачыць, чаму вы яго выбралі.

 

Гульня “З якога дрэва лісток?”

Я буду паказваць малюнкі лістоў, а вы адкажыце, з якіх яны дрэў.Як назваць гэтыя лістікі (з клену – кляновы і г.д.).

 

Задача на кемлівасць

Рашыце задачу.

У першы дзень ваверка сарвала з бярозы 10 шышак, а на другі – 5. Колькі ўсяго шышак сарвала ваверка за 2 дні?

-  А дзе растуць шышкі?

 

“Якое дрэва?”

Выберыце правільны адказ на пытанне: якое дрэва вельмі карысна для здароўя чалавека? а) асіна            б) дуб                    в) ліпа. Чаму ліпа карысна для нас?

 

Гульня “Хто больш?”

Назавіце як мага больш ліставых дрэў. Хто не ведае, выбывае з гульні.

 

- Вельмі добра, Дзяцел вамі задаволены. І ўсе вы атрымліваеце падарункі ад яго. Перадае вам яго сябар Дзятла. На галінцы напісаны словы. Прачытайце іх: “Дзеці, беражыце прыроду!”  Для чаго трэба берагчы прыроду? І яшчэ Дзяцел падрыхтаваў для вас дыпломы. (Настаўнік уручае дыпломы).

 

V. Рэфлексія

-  Пра што мы размаўлялі на ўроку?

-  Якое значэнне маюць для нас дрэвы?

-  Ці спадабаўся вам ўрок?

-  На дошцы вы бачыце дрэва. У кожнага з вас на парце ляжыць па лісціку. Калі вам спадабаўся урок, вам было ўсе зразумела і легка, вы выконвалі заданні без памылак, прымацуйце яго на вершаліне дрэва. Калі ў вас узнікалі маленькія праблемы – пасярэдзіне. А калі вам было цяжка, незразумела, вы рабілі шмат памылак – то ўнізе.

 Пакажыце, калі ласка, які зараз у вас настрой. Калі ў вас цудоўны, вяселы настрой – падніміце чырвоную картачку. Калі настрой не вельмі добры – зяленую картку. Ну, а калі настроя зусім няма, вам сумна – то сінюю картку.

 

VI. Дамашняе заданне

Ст. 18, саставіць расказ пра асіну.

Урок скончаны. Да пабачэння!

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "“Чалавек і свет”, урок-падарожжа. Тэма “Расліны лесу: ліставыя дрэвы”, 2 клас (по программе для детей с трудностями в обучении)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по ипотечному кредитованию

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 042 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.04.2021 1393
    • DOCX 109 кбайт
    • 32 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Левшенко Виталия Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Левшенко Виталия Николаевна
    Левшенко Виталия Николаевна
    • На сайте: 6 лет и 9 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 68117
    • Всего материалов: 32

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Блокчейн и его применение в управлении и бизнес-процессах

36 ч. — 180 ч.

от 1580 руб. от 940 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Система управления рисками в промышленности в соответствии с ГОСТ Р ИСО 14001-2016, ГОСТ Р 58969-2020, ГОСТ Р 54135-2010

72 ч.

1750 руб. 1050 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Основы лесного хозяйства и устойчивого лесоуправления

36/72/108 ч.

от 1580 руб. от 940 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы искусствознания

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Здоровые взаимоотношения: адаптация и развитие ребенка через привязанность и игрушки

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 89 человек из 38 регионов
  • Этот курс уже прошли 60 человек

Мини-курс

Мозг и психотерапия: влияние, методы и направления

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 61 человек из 29 регионов
  • Этот курс уже прошли 27 человек