Инфоурок / Другое / Научные работы / Чыкалін Аляксей Аляксандравіч - Кавалер ордэна Мужнасці

Чыкалін Аляксей Аляксандравіч - Кавалер ордэна Мужнасці



Московские документы для аттестации!

124 курса профессиональной переподготовки от 4 795 руб.
274 курса повышения квалификации от 1 225 руб.

Для выбора курса воспользуйтесь поиском на сайте KURSY.ORG


Вы получите официальный Диплом или Удостоверение установленного образца в соответствии с требованиями государства (образовательная Лицензия № 038767 выдана ООО "Столичный учебный центр" Департаментом образования города МОСКВА).

ДИПЛОМ от Столичного учебного центра: KURSY.ORG


библиотека
материалов



Герою непераможнаму і бясстрашнаму, hello_html_6ee06d72.jpg

сапраўднаму Чалавеку, якіх мала на зямлі, ПРЫСВЯЧАЕЦЦА






  1. ЧЫКАЛІН АЛЯКСЕЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ: ЧАЛАВЕК І САЛДАТ


1.1 Жыццёвымі дарогамі героя


Чыкалін Аляксей Аляксандравіч нарадзіўся 27 снежня 1976 года ў горадзе Бранску (Расійская Федэрацыя).

Маці – Чыкаліна Зоя Аляксееўна, скончыла швейнае вучылішча, бацька – Чыкалін Аляксандр Іванавіч, скончыў будаўнічы тэхнікум, падпісаў кантракт на службу ў радах узброеных сіл, у выніку чаго яму было паабяцана накіраванне на службу ў Мангольскую народную рэспубліку на шэсць гадоў. (фота 1-2)

hello_html_6879543f.jpghello_html_m20363e3a.jpg


















Маладых людзей на той час гэта вельмі прываблівала, тым больш што Зоя Аляксандраўна, акрамя старэйшай за сябе на два гады сястры, нікога з прамой радні не мела (бацька памёр, а матуля трагічна загінула; выхоўвалі яе апекуны).

Менавіта там, у Манголіі, (фота 3) ва Уланбатары (сталіцы), у 1983 годзе нарадзіўся брат Сяргей. (фота 4-5) Пасля шасці гадоў службы бацьку перавялі ў Беларусь – у Баравуху-1. Але першыя паўгода жылля не давалі, таму сям’я жыла ў родных у Бранску, а Аляксей там пайшоў у першы клас школы № 46 (цяпер – муніцыпальная бюджэтная агульнаадукацыйная ўстанова “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 46” г. Бранска).

hello_html_m63bfa19e.jpg
















Калі з жыллём наладзілася, сям’я пераехала ў Беларусь. Баравуха-1 стала для Аляксея родным домам, у якім ён кожнага ведаў, дзе ўсе былі сябрамі, дзе прайшло маленства і юнацтва, дзе прайшло ўсё яго свядомае жыццё.

hello_html_m3ecb6a53.jpghello_html_4f4c46cc.jpg























У школе быў заўжды актыўным удзельнікам любой добрай справы, мог сам арганізаваць сяброў ці аднакласнікаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці, заўжды меў актыўную жыццёвую пазіцыю, шчырае сэрца і адкрытую душу.hello_html_797315c6.jpg

Як узгадвае Д.І. Пугачэўская, (фота 6) былы псіхолаг Баравухскай сярэдняй агульнаадукацыйнай працоўнай політэхнічнай школы, (фота 7-8) Аляксей “такі быў мудры, бы старычок. Я заўжды раілася з ім у многіх пытаннях, нават у жыццёвых.

Мы ўсе тады дужа зацікавіліся парапсіхалогіяй. У нас пры школе быў створаны гурток для старшакласнікаў “Парапсіхалагічныя магчымасці чалавека”. Самі ведаеце, тады амаль нічога з літаратуры па тэме не было, а Лёша ўмудраўся ўсё ж такі штосьці дзесьці знаходзіць і шчыра дзяліўся з намі.

hello_html_7b817171.jpg


















Мы пагалоўна ўсе зацікавіліся экстрасэнсорнымі магчымасцямі чалавека, астральным зрокам. Але толькі Лёша змог у сабе гэта развіць. Вы не паверыце, але настаўнікі нашай школы ішлі да яго, вучня, каб ён сканіраваў наш арганізм і вынес вердыкт пра тое ці іншае захворванне. Ён ніколі не памыляўся! Лячыў сваёй энергетыкай – рукамі. Гэта яго ўнікальная здольнасць у нас нікога не здзіўляла! Пасля я прасіла яго паспрабаваць паступіць у медыцынскі інстытут, паабяцала паехаць разам з ім і расказаць там аб яго магчымасцях, але Аляксей мне адмовіў…”hello_html_5cfc9477.jpg

Пасля паўгода вучобы ў адзінаццатым класе школы г.п. Баравуха Аляксей накіроўваецца ў Расію, бо бацьку перавялі ў пасёлак Сешча Дубаўскага раёна Бранскай вобласці, (фота 9) а ў Баравусе-1 засталіся матуля з малодшым братам Аляксея – Сяргеем.

hello_html_m7fc17820.jpg














Бясспрэчна, у жыцці нічога не бывае выпадковага. Як нам здаецца, нават тыя мясціны, куды лёс заводзіць чалавека. Вось так сталася і з пасёлкам Сешча, дзе давучваўся Аляксей.

Пасёлак гэты ляжыць на аўтатрасе Бранск-Смаленск за сто кіламетраў ад Бранска. Непадалёку ад пасёлка знаходзіцца ваенны аэрадром цяжкай авіяцыі. (фота 10) Яго будаўніцтва пачалося яшчэ ў 1931 годзе. Тут базіраваўся штаб дывізіі разам з авіяцыйным палком.

hello_html_1798b240.jpg













У час Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася інтэрнацыянальнае падполле. У 2011 годзе пасёлку было прысвоена ганаровае званне “Пасёлак партызанскай славы”.

Цяпер у пасёлку Сешча дыслацыруецца ваенна-транспартны авіяцыйны Солнечнагорскі Чырванасцяжны ордэна Кутузава III ступені полк. Яго фарміраванне адбылося яшчэ ў верасні 1941 года ў Варонежы на базе самалётаў ІЛ-2.

Гісторыя палка гераічная, як і лёс самога Аляксея. 27 лістапада далёкага 1941 года штурмавы авіяцыйны полк пачаў першыя баявыя вылеты, наносячы ўдары па ворагу пад Масквой, і прайшоў слаўны баявы шлях, прымаючы ўдзел у аперацыях пад Курскам, Арлом, на Браншчыне, пад Ленінградам і ва Усходняй Прусіі.

За праяўленыя ў баях доблесць і мужнасць полк быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Кутузава III ступені.

Воіны-авіятары палка праявілі масавы гераізм у разгроме фашысцкіх захопнікаў пад Масквой, за што 566 штурмавому палку было прысвоена ўласнае найменне “Солнечнагорскі”. За гады вайны дванаццаці лётчыкам было прысуджана высокае званне “Герой Савецкага Саюза”, а лётчыку Мыхліку В.І. – двойчы.

Аж да 1996 года полк прымаў удзел у аказанні дапамогі ў ваенных канфліктах, у тым ліку і пад эгідай ААН. У апошнія гады выконваў задачы па ліквідацыі ачагоў міжнароднага тэрарызму ў Паўночна-Каўказскім рэгіёне і іншых “гарачых кропках”.

У 1994-2000 гадах авіяполк удзельнічаў у перавозцы войск, баявой тэхнікі і грузаў у Паўночна-Каўказскі рэгіён для забеспячэння баявых дзеянняў па ліквідацыі бандфарміраванняў.

Тая школа, у якой вучыўся Аляксей, была роднай школай і для будучага Героя Расіі Сяргея Генадзьевіча Марозава, некалі выпускніка Сешчынскай сярэдняй школы, які загінуў у Чачні 12 ліпеня 2001 года, у другой чачэнскай, пра якую Аляксей толькі і чуў, жывучы ўжо ў Беларусі і з болем успамінаючы тую, першую, якая назаўжды ўкрала кавалак маладосці і значна падарвала здароўе…

Жыхары гарнізона свята ўшаноўваюць памяць лётчыкаў, якія загінулі пры выкананні свайго воінскага абавязку. На Сешчынскіх могілках – манументы чатыром загінуўшым экіпажам (у 1956 г., 1972 г., 1976 г., 1997г.). Імёны членаў экіпажаў і іх камандзіраў сталі для афіцэраў палка сімвалам бясстрашша, воінскай доблесці.

Невялікі ваенны гарадок – неадемная частка пасёлка Сешча. Ён – неад’емная частка і жыцця Чыкаліна Аляксея, (фота 11) бацька якога пасля прыезду з Баравухі-1 стаў з борттэхніка верталёта тэхнікам групы ІЛ-76 (ваенна-транспартная авіяцыя), а Аляксей паступова скончыў адзінаццаць класаў.




hello_html_m43c9fae.jpghello_html_m59147ef0.jpg
















Дарэчы, вучоба ў Бранску скончылася крыху раней, чым у Беларусі. Аляксей Аляксандравіч вырашыў абавязкова наведаць родную школу ў Баравусе-1 і сваіх настаўнікаў і сяброў.

На здзіўленне, ён паспеў на выпускны баль сваіх аднакласнікаў. (фота 12-13) Гэта было нечаканым падарункам лёсу як для самога Аляксея, так і для тых, хто з ім дзяліў сцежкі маленства.

Пацверджаннем таму служыць фотаздымак, на якім усе так весела ўсміхаюцца, бо стаяць на парозе новага жыцця і не ведаюць яшчэ, што чакае наперадзе… А побач – нязменны дырэктар – Лузгін Міхаіл Міхайлавіч, якога былыя вучні з цеплынёй успамінаюць і сёння.


hello_html_813328d.jpg

















Калі надышоў час прызыўнога ўзросту, Аляксей паспрабаваў паступіць у Бранскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі, але прахадны был для хлопца, які практычна толькі што прыехаў з іншай дзяржавы, не служыў яшчэ і не меў ніякіх ільгот, хоць і быў амаль у зоне даступнасці (Аляксей меў у выніку здачы экзаменаў 13 балаў з 15 магчымых!), але не дазволіў лічыцца курсантам.

Паступіла прапанова стаць кандыдатам у курсанты, пры гэтым гаворка вялася пра тое, што служба ва ўнутраных войсках МУС РФ дазволіць праз год паступіць пасля падачы рапарта і з улікам гэтай жа экзаменацыйнай кампаніі.

hello_html_m36f3524d.jpg



















Так Аляксей Чыкалін і зрабіў – стаў у рады УВ МУС РФ. (фота 14-16) Са снежня 1994 года ён быў прызваны на тэрміновую службу ва ўнутраныя войскі РФ (Маскоўская ваенная акруга).

У Курску ўнутраныя войскі МУС прадстаўляла вайсковая часць 6699, якая базіравалася непадалёку ад штаба дывізіі і Курчатаўскай атамнай электрастанцыі. Але ў момант напісання даследавання мы аб гэтым не ведалі. Нам давялося самастойна праз аналіз выяў на нарукаўных нашыўках (некаторыя іх памылкова называюць “шаўронамі”) суаднесці прыналежнасць часці з падраздзяленнямі пэўнай ваеннай акругі, напісаць туды запыт і атрымаць пацверджанне, што менавіта 44 АБрАП (Асобая брыгада аператыўнага прызначэння) – гэта і ёсць вайсковая часць 6699.


2.03.93

МО ВВ Оршанско-Хинганский КЗ-Центральный Оршанско-Хинганский округ ВВ

(от 36 кд)

г. Москва

01.01.08 Центральное Оршанско-Хинганское КЗ РК ВВ МВД России

44 ОБрОН (г. Курск в/ч 6699)Асобая брыгада аператыўнага прызначэння



hello_html_1fd5b5a.jpghello_html_60bfed29.jpg





















У лютым падряздзяленне, у якім служыў Аляксей, ажыццявіла палявы выхад на палігон Курск (Маскоўская акруга), бо была пастаўлена задача – ахова штаба дывізіі акругі.

А далей была яшчэ і яшчэ падрыхтоўка. І калі летам 1995 года Аляксей трапіў у Чачню, (фота 17-18) то яму верылася, што ён да ваенных дзеянняў вельмі добра падрыхтаваны. hello_html_1d80b960.jpghello_html_b4caa01.jpg



















Тактыка вядзення бою засвоена, здавалася, дасканала. Але цяжкасці былі, і нават такія, якіх увогуле не чакаў: недахоп фізічнай падрыхтоўкі ва ўмовах горнай мясцовасці і так хутка зменнага клімату, нават тая мініральная вада, якой не намыліцца-не змыцца, чай на якой, колькі цукру ты не сып, будзе горкі або проста празмерна горкі… hello_html_17bf0633.jpg

А далей… Далей Чыкалін Аляксей пра былое гаварыць асабліва не хоча – гэта яўна бачна і адчуваецца ў кожнай яго такой выхаванай прывычцы нікому ні ў чым не адмаўляць…

Мы выраслі. І ўзяліся за зброю. (фота 19-20) Усе. Кожны за сваю. Мы забіваем адзін аднаго па-рознаму.

Колькі іх было, войнаў. На адных здавалася немагчымым ацалець, іншыя нагадвалі бясконцае ўзброенае падарожжа па горных перавалах. Забівалі на тых і на іншых. На першых смерць была бліжэй і відавочней, на іншых з’яўлялася нечакана: у той момант, калі ты працягваў руку да куста глогу...

hello_html_m979da63.jpg




















Тут не кажуць урачыстых слоў і не галосяць па загінуўшых. Жах вайны ў яе будзённасці. І толькі праз пэўны час, прайшоўшы ўсе колы пекла, ты пачынаеш усведамляць, што выцягнуў шчаслівы білет. А было гэтых білетаў – на пальцах пералічыць. І, усведамляючы ўсё, вяртаешся назад.

hello_html_5c0c7dea.jpg

















Вайна перакрэсліла маё жыццё. (фота 21) Нібы нічога не было да яе. Гэта цяжка зразумець блізкім, а мне – немагчыма растлумачыць…

Лёс звёў нас на адных дарогах вайны, і таму мы былі шчаслівыя бачыць у час сустрэчы адзін аднаго жывымі і не хавалі свайго шчасця. (фота 22-23)

Імкнуцца на вайну ў сорак гадоў па-дурному. Па меншай меры, неразумна. Казаць пра гэта няёмка.

hello_html_5b308792.jpghello_html_1b65e4f3.jpg


















І ўсё-такі мы сыходзім. Мы не тое каб недаваявалі, але рана ці позна надыходзіць дзень і гадзіна, калі неабходна дакрануцца адзін да аднаго локцямі, адчуць тую самую непарыўную сувязь сумесна пройдзеных дарог. А потым сядзець і казаць аб тым, аб чым больш ніколі і ні з кім не пагаворыш.

А можа, і недаваявалі. Нашы войны, якія больш значыліся ў афіцыйных зводках узброенымі канфліктамі, дзе шанцаў выжыць было роўна столькі ж, колькі і памерці, нікчэмныя ў параўнанні з той, адзінай – Вялікай Айчыннай.

Мы недабралі тых адчуванняў, пасля якіх ужо не хочацца нічога, акрамя як валяцца ў скамечанай роснай траве, слухаць трэск конікаў над галавой і ўсведамляць сваю жывучасць. Неба ў гэты час павінна быць сіняе і бяздоннае, рака – халодная і няхуткая, а месяц – май, які лёг на плечы шматгадовай стомленасцю вайны, якая толькі што скончылася. Стомленасцю, якая спустошыла настолькі, каб ужо ніколі не хацелася брацца за зброю.

Спусташэнне вайной. Яшчэ не перажытае намі”, – гэта чытаем у Сяргея Станіслававіча Гаварухіна, (фота 24-25) удзельніка дваццаці баявых і трох спецыяльных аперацый, ваеннага карэспандэнта, які ў лютым 1995 года ў Грозным (а ў хуткім часе там з’явіцца і Аляксей Чыкалін!) пры вяртанні са здымак быў абстраляны чачэнскімі баевікамі і атрымаў агнястрэльнае раненне, якое прывяло да ампутацыі нагі.

Гэта яго словы сталі гіпотэзай да нашай працы, бо на дваіх з Аляксеем Аляксандравічам у іх адна вайна!

Сярод яго ўзнагарод – узнагарода як і ў нашага героя – ордэн Мужнасці. Упэўнены, што яго праўдзе, шчыра адлюстраванай у кнігах і фільмах, мы абавязаны верыць!

hello_html_100747ca.pnghello_html_m21f9b9e8.png












Праўда гэтага ўрыўка такая ж пераклічная з праўдаў Аляксея Аляксандравіча, бо вайна – найвялікшае сацыяльнае зло, супрацьстаяць якому могуць толькі сапраўдныя Мужчыны!

Аляксей любіць паўтараць, што ёсць такая армейская прыказка: “Армія – гэта печ, з якой выходзяць сталь або шлак…” Таму кожны выбірае па сабе.

Падчас сустрэч з Аляксеем Аляксандравічам (фота 26-27) адчувалася, што яго вельмі крыўдзіць такое ўжо збітае выказванне наконт выканання загаду. Маўляў, калі табе аддаюць загад, ты проста яго выконваеш, нават іншы раз не бачачы перспектывы, канчатковага выніку. Бываюць заданні, якія ўсяго толькі падманны манеўр, які, магчыма, уратуе жыцці вялікай колькасці людзей. І менавіта ад таго, як хутка і дакладна ты яго выканаеш, і будзе залежыць агульны поспех.


hello_html_136be2d6.jpg


















На памяць прыходзіць выказванне: “Няхай і пустая, але мэта”. Магчыма, у дадзены канкрэтны момант яна і здаецца бессэнсоўнай. Але салдат можа не бачыць усёй паўнаты карціны, якая хаваецца за адным маленькім крокам – выкананай якасна камандай.

Дэвіз Аляксея Аляксандравіча – “Пачні ўсё з сябе!” Менавіта кожны з нас у адказе за кожнае слова, за кожны ўчынак, нават за кожную думку, якая селіцца ў галаве.



hello_html_m6422b8d9.jpg

















Вайну, якой бы крывавай і жорсткай яна ні была, безумоўна, хочацца прапусціць. Але не дае спакою напамін пра раненне, кулявое скразное ў правае плячо.

Калі гэта здарылася, успамінае Аляксей Аляксандравіч, толкам нічога і не зразумеў. Здавалася, рука рэзка рванулася ўніз, аслабла, а ўздоўж яе – капеж, як вясновы, у дзяцінстве… Нічога не адчувалася, толькі з пальцаў на зямлю капала, як тады падалося, вада дажджавая…

На нейкі момант прыйшла эйфарыя, якую імгненна перабіў востры боль, нават адстрэльвацца, здавалася, не было сілы…

Потым быў шпіталь, залатыя рукі ўрачоў і доўгія месяцы рэабілітацыі.

Калі Аляксей Аляксандравіч пра гэта ўспамінае, ён зноў гаворыць пра цудоўных людзей, якія вярнулі яго да жыцця. Шчыра ўдзячны ён Смеяновічу Арнольду Фёдаравічу, (фота 28) загадчыку нейрахірургічным аддзелам рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску, заслужанаму дзеячу навукі, акадэміку НАН Беларусі, прафесару, які, як успамінае сам Аляксей, збіраў яго па шматках і праводзіў у 2006 годзе першую аперацыю па трэпанацыі чэрапа.

Удзячны таксама і сыну Арнольда Фёдаравіча, Смеяновічу Віталію Арнольдавічу, загадчыку нейрахірургічным аддзяленнем № 1 рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі (Мінск), кандыдату медыцынскіх навук, які праводзіў у 2007 годзе паўторную трэпанацыю чэрапа.


hello_html_4968ad5f.jpg

Доўгі час рука зусім не падымалася… Для таго, каб паспяхова прайсці рэабілітацыю, у шпіталі параілі заняцца вышыўкай. Аддаўшы сябе на водкуп урачам, Аляксей Аляксандравіч так і зрабіў. Таму шмат вышываных карцін даўно ўпрыгожваюць яго кватэру, (фота 29-31) з імі прымае ён удзел і ў шматлікіх конкурсах.

hello_html_mb2c866e.pnghello_html_m1f185e4.png







hello_html_m6f62723f.png












Пасля лячэння Аляксей Аляксандравіч даў матулі слова, што назаўжды адкіне думку аб ваеннай кар’еры, паступіць у ПДУ і скончыць яго.

Так ён і зрабіў. Гады вучобы ў ПДУ былі шчаслівымі і яркімі, а, галоўнае, яны былі мірнымі. Актыўная жыццёвая пазіцыя не дазволіла маладому хлопцу сядзець склаўшы рукі – ён стаў начальнікам штаба Службы парадку пры ПДУ.

Вось як пра гэта ўспамінае Сяргей Пятровіч Вярсан, былы начальнік аддзела выхаваўчай работы ПДУ, старшы выкладчык кафедры гісторыі, намеснік дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта: “З Лёшам Чыкаліным я знаёмы з кастрычніка 1998 года. Удзячны лёсу, які падараваў мне сяброўства і таварыства з гэтым чалавекам. Ён – сапраўдны Мужчына, чалавек справы і слова, лідэр, які вядзе за сабой іншых. Ён разумны, абаяльны, сціплы, ініцыятыўны. Яму па-добраму заўжды ўсяго мала, ён імкнецца зрабіць гэты свет лепшым. Гэта добры і сонечны чалавек.

Разам з прарэктарам па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Вікенціем Гаўрылавічам Цыганковым мы прыйшлі да ідэі стварэння студэнцкай Службы парадку ПДУ. Мы разумелі, што навядзенне парадку і ўмацаванне дысцыпліны магчымыя толькі праз супольныя дзеянні адміністрацыі, выкладчыкаў і саміх студэнтаў. Ідэя мела падтрымку ў рэктараце, які заўсёды дапамагаў Службе парадку ў арганізацыі дзейнасці.

Першапачатковы касцяк Службы склалі студэнты, якія адслужылі раней у арміі, а значна пазней у Службу прыйшлі студэнты, рэкамендаваныя дэканатамі. Большая частка з іх вучылася на юрфаку, і для іх гэта было своеасаблівым уваходжаннем у спецыяльнасць.

І вось на гэтым першым, арганізацыйным этапе стварэння Службы парадку я пазнаёміўся з Аляксеем Чыкаліным. На той момант ён быў студэнтам другога курса інжынерна-будаўнічага факультэта, актыўна займаўся прафсаюзнай працай, быў членам прафкама студэнтаў ПДУ. Актыўная жыццёвая пазіцыя, адказнасць і стараннасць, уласцівыя Аляксею, вылучылі яго ў лідэры створанай Службы парадку. Ён стаў начальнікам штаба Службы. (фота 32-34)hello_html_609642f.jpg

Аляксей – чалавек мужнасці, чалавек гонару, чалавек справы. Гэтыя яго якасці былі ў ім першапачаткова, сфарміраваліся, безумоўна, у сям’і, загартаваліся ў час службы ў арміі”.

hello_html_46324007.jpg






















hello_html_7a4a9a34.jpg




















ПДУ падараваў Чыкаліну Аляксею не толькі надзейных сяброў і цікавыя справы, але і каханне… (фота 35)




hello_html_m2054e5e9.png














Што маё – тое маё. Ні больш і ні менш…” – любіць паўтараць наш герой. І адразу адчуваецца, што вайна яго далёка не скончана: вайна за лепшае ў чалавеку, за дабрыню, за высакароднасць учынкаў, за спагадлівасць людскую супраць раўнадушша і чэрствасці, бяздушша і бездухоўнасці.

Зараз Аляксей Аляксандравіч – інжынер па будаўніцтву наваполацкага ХК “Хімік-СКА”, непасрэдна займаецца рэканструкцыяй будынка.

Аляксей Аляксандравіч – чалавек празмерна ўдзячны. Удзячны, у першую чаргу, бацькам, якія далі яму такое выхаванне, Кастрову Віктару Іванавічу, (фота 36) кіраўніку Наваполацкага гарадскога грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, членам якога Аляксей з’яўляецца з 2007 года. Ён удзельнік іншай вайны. Але Устаў аб’яднання воінаў-афганцаў дазваляе кожнаму, хто падтрымлівае мэты і задачы арганізацыі, стаць яе ўдзельнікам. Дарэчы, фіксаваны спіс воінаў-афганцаў горада Наваполацка – 127 прозвішчаў, сярод іх удзельнік чачэнскага канфлікту толькі адзін – Чыкалін Аляксей.

hello_html_m51a4ea31.png
















Вось што кажа пра нашага героя Віктар Іванавіч у сваім тэлефонным інтэрв’ю: “Аляксей – непераможны чалавек! У ім спаўна адлюстраваны лепшыя рысы характару славяніна, нязломнага, непакорнага, якога ніколі і нікому не здалець. Гледзячы на яго, разумееш, што нас ніколі не паставіць на калені, не скарыць!

Наёмнікі гадоў 30-40 ваявалі за грошы, ніколі не рызыкавалі жыццём. А такія хлопцы, як Аляксей, у свае 18-20 ваявалі за ідэю, бо лічылі яе ісцінай. Яны не шкадавалі сябе, былі заўжды моцныя духам.

Дзякуй Аляксею за тое, што ён – Чалавек сумлення і маралі, высакародны, шчыры і чэсны”.

Юзэфовіч Надзея Мацвееўна, (фота 37) старшыня Полацкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае аб’яднанне інвалідаў”, членам якой з 2012 года з’яўляецца Аляксей Аляксандравіч, інвалід II групы, а зараз – намеснік старшыні, у адрас нашага земляка выказвае толькі самыя шчырыя словы. Вось што мы чытаем з яе інтэрв’ю: “Я магу пра Аляксея сказаць многае. І гэта “многае” будзе толькі станоўчым. Маючы абмежаваныя магчымасці (інвалід II групы), Аляксей добра разумее стан душы кожнага з нашых падначаленых і шчыра дапамагае ўсім, чым толькі можа.

Прайшоўшы гарніла вайны, маючы цяжкае раненне, кожную хвіліну змагаючыся за жыццё, Аляксей ведае яму сапраўдную цану. Ён ніколі не пойдзе супраць свайго сумлення! А ў сучасным грамадстве такім людзям вельмі цяжка.

Знешне вельмі прыгожы, адукаваны. А тое, што ўнутры дзеецца, вядома толькі яму і ўрачам, якія шмат разоў практычна вярталі Аляксея з таго свету…

Лёша – часты ўдзельнік і пераможца розных мерапрыемстваў, якія праводзіць Полацкая гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае аб’яднанне інвалідаў”. У 2015 годзе ў Віцебску на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў “Віцебск – 2015”, які з 10 па 13 ліпеня праходзіў у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі кірмаш”, у намінацыі “Мастацкае чытанне” Лёша атрымаў дыплом I ступені за ўласны верш “Чалавек – ён, як вада”.

Лёша – чалавек веруючы. І толькі яму аднаму вядома, што ўсё тое, што адбылося з ім, недарэмна. Выпрабаванне было дадзена на добрае, каб умацаваць чалавека ў веры ва ўласныя сілы. І ён усё змог! Ганаруся ім!hello_html_6b67d8ae.jpg

Цеплыня і дабрыня ў Лёшы, найперш, ад матулі, якая верай і праўдай служыла мужу, дзецям, сям’і. На такіх жанчынах трымаецца сусвет! Толькі ў такіх Жанчын могуць быць такія Сыны!”

Аляксей – матулін сын. А як жа інакш! Менавіта ад яе ён узяў шчырае чалавечае сэрца і ўменне з усім спраўляцца. Іншы раз Зоя Аляксееўна разважае ў роспачы: “Усё, што здарылася ў яго жыцці, здарылася, напэўна, невыпадкова. Усё гэта даецца чалавеку як выпрабаванне на мужнасць, каб, магчыма, пакорна перанесці ўсё наканаванае, умацавацца ў веры.

Дарэчы, вера нас часта выратоўвала. Мы наведваем царкву, Лёша таксама глыбока веруючы чалавек.

За сваё жыццё ён так і не навучыўся хаваць свае ўнутраныя перажыванні. Калі ён мне тэлефануе, я магу адразу зразумець, што ў яго робіцца на душы, ці спакойна яму на сэрцы.

Часам мне здаецца, што яму варта часцей бываць аднаму і крыху спыняцца ад бегу жыцця, бо ад усяго таго рытму, нагрузак адчувае ён сябе фізічна выціснутым ушчэнт.

Як бы там ні было, жыццё бяжыць наперад. Нам усім, мне здаецца, не хапае цеплыні, любові і дабрыні. Мы ўсе маем у ёй патрэбу.

Але часам нам не хапае цярпення ні на сябе, ні, тым больш, на іншых. А варта ўсіх любіць. Усіх вакол! І быць цярплівымі. Калі чалавек хварэе, мы выконваем усе яго капрызы, ладзім яму, стараемся з усіх сіл. Вось так і ў штодзённым жыцці: калі на чалавека нешта найшло (хвароба душы!), варта з апошніх сіл пастарацца дапамагчы яму, бо ён у гэты момант слабы.

Любоў – самае ўсеабдымнае слова!”

Бясспрэчна, Аляксей Аляксандравіч – узор сапраўднага Мужчыны і бацькі для сына Івана. (фота 38-39) Хлопчык на дадзены момант вучыцца ў сёмым класе, сам марыць звязаць жыццё з вайсковай службай.


hello_html_76de9886.jpg


hello_html_716312c8.jpg















Аляксей Аляксандравіч вучыць сына дабрыні і спагадзе, любові да ўсяго жывога, смеласці і чэснасці, а таксама просіць памятаць, што ў жыцці – не як у гульні: кроў ліецца па-сапраўднаму і жыццё абрываецца раз і назаўжды.

А сын слухае бацьку і плануе ваенную кар’еру. Пройдзе час – і гэта будзе трэцяе пакаленне сапраўдных Мужчын роду Чыкаліных!


1.2 Заключэнне


Пракруціўшы ў памяці ўвесь жыццёвы і салдацкі шлях Чыкаліна Аляксея Аляксандравіча, міжвольна думаеш аб тым, а ці не зашмат для аднаго жыцця?.. І адразу ж разумееш, што не! Толькі з такім вось нязломным чалавекам, моцным духам, перапоўненым жаданнем жыць і здзяйсняць, узбагачоным верай, па-сапраўднаму славянінам, гордым і мэтанакіраваным, шчырым, надзейным, сапраўдным і верным, магло здарыцца такое жыццё. Іншы б яго не асіліў!

Сын прафесійнага ваеннага (верталётчыка палка, які дыслацыраваўся ў Баравусе-1, які прайшоў Афганістан, удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС) і празмерна мудрай і клапатлівай простай жанчыны, ён з самага дзяцінства неаднаразова чуў, што такое гераізм, доблесць, адвага і мужнасць.

Ён вырас у любові, дабрыні і цеплыні. Таму і ўмеў заўжды гэтымі якасцямі падзяліцца з тымі, хто меў у іх патрэбу: дапамагаў Полацкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае аб’яднанне інвалідаў”, (фота 40) заўжды актыўна супрацоўнічаў з Наваполацкім гарадскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, дапамагаў Наваполацкаму таварыству аховы жывёл “Сябар”, “Шанец”, цудоўна вышываў і пісаў непаўторныя вершы, быў акцёрам непрафесійнай тэатральнай трупы (удзел у спектаклі хрысціянскай тэматыкі – роля Пілігрыма), сустракаўся з вучнямі школ і іншых навучальных устаноў горада, (фота 41) праводзіў тэматычныя грамадзянска-патрыятычныя сустрэчы выхаваўчай накіраванасці. Ён жыў і жыве! Магчыма, нават за тых хлопцаў, якія жывымі, на жаль, дамоў не вярнуліся…


hello_html_56a4ec9a.jpghello_html_m7e6e2ca6.jpg


У сілу абставін, Аляксей Аляксандравіч, наш зямляк, – гераічны ўдзельнік падзей першай чачэнскай вайны, кавалер ордэна Мужнасці (найвышэйшай салдацкай узнагароды!).

І калі мы падчас напісання працы разважалі над тым, у чым жа заключаецца гэта мужнасць, то прыйшлі да высновы, што яна там, дзе не адступаеш, нават калі страшна, таму што тое, да чаго ты ідзеш, вельмі каштоўнае. А самае дарагое для кожнага з нас, вядома ж, наша бацькоўская вера, наша Радзіма, наша сямя, дзеля якіх не шкада аддаць сваё жыццё, падоранае нам Богам.

Аляксей Аляксандравіч заўжды планаваў ваенную кар’еру. Але што ўсё складзецца менавіта так, напэўна, ніколі не думаў. У кожнага чалавека на зямлі сваё прадвызначэнне! Лёсамі нашымі, на вялікі жаль, не заўжды распараджаемся мы самі… Салдат вайны не выбірае…

hello_html_18f69b15.jpg
















(фота 42 – Чыкалін А.А. з Зарубай Марыяй і Капачам Ціханам у час чарговай сустрэчы)


Не бывае лёгкіх часоў. Кожны час складаны для таго, хто ў ім жыве. Гэта неаспрэчная ісціна! Але бываюць асаблівыя перыяды, нібы прызначаныя для выпрабавання на трываласць, сапраўдную мужнасць, здольнасць захаваць у сабе годнасць і лепшыя чалавечыя якасці. Гэта часы простых Мужчын, рэальных Герояў. І дзякуй Богу за тое, што на долю далёка не кожнага пакалення выпадаюць такія выпрабаванні: неверагодная колькасць трагедый, катастроф, узрушэнняў і войнаў, тым больш, такіх, якой стала першая чачэнская.

Вайна заўсёды несправядлівая, асабліва ў адносінах да тых, хто загінуў… І калі ў нас ёсць людзі, якія прайшлі праз гэта пекла і засталіся жывымі, то наш святы абавязак менавіта ад іх (першакрыніцы!) даведацца аб усёй праўдзе і выказаць шаноўную падзяку за тое, што выпала на іх долю, бо гэта абмінула долю нашу…

Калі мы будзем памятаць пра вайну заўсёды, якое права маюць забыцца пра яе астатнія? Гэтыя войны не апошнія. Колькі іх было пасля Вялікай Айчыннай, колькі будзе яшчэ... Вайна тая крайняя ступень сацыяльнага зла, якая падсвядома прысутнічае ўсюды, і падставай да яе развязкі, перш за ўсё, служыць наша абыякавасць...так сцвярджаў Сяргей Гаварухін. І падчас напісання даследавання мы пацвердзілі гэтыя думкі.

Калі мы будзем памятлівымі і ўдзячнымі, знішчым у сабе абыякавасць да ўсіх і ўсяго, у нас будзе шанс зберагчы самае дарагое – мір на зямлі.

24

Очень низкие цены на курсы переподготовки от Московского учебного центра для педагогов

Специально для учителей, воспитателей и других работников системы образования действуют 65% скидки при обучении на курсах профессиональной переподготовки.

После окончания обучения выдаётся диплом о профессиональной переподготовке установленного образца с присвоением квалификации (признаётся при прохождении аттестации по всей России).

Подайте заявку на интересующий Вас курс сейчас: KURSY.ORG


Общая информация

Номер материала: ДБ-057238

Похожие материалы

Получите наградные документы сразу с 38 конкурсов за один орг.взнос: Подробнее ->>