Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Другое / Научные работы / Даследчая праца "Слова жывое, роднае, гаваркое ў камедыі Я.Купалы "Паўлінка"

Даследчая праца "Слова жывое, роднае, гаваркое ў камедыі Я.Купалы "Паўлінка"



Внимание! Сегодня последний день приёма заявок на
Международный конкурс "Мириады открытий"
(конкурс сразу по 24 предметам за один оргвзнос)


  • Другое

Поделитесь материалом с коллегами:

Уводзіны


Ёсць людзі, пра якіх колькі ні кажы, а ўсё мала,,. Хто яны, чым адметны, што асаблівага ў іх жыцці?

Ты вечна будееш сярод нас,

I непаўторнае тваё імя Легендай стане ў вяках...

Словы-прадказанні Максіма Танка яшчэ мацней упэўнілі нас у правільнасці выбару таго пісьменніка, аб творчасці якога мы хацелі б не толькі паразважаць, але і паглыбіць свае, як мы зразумелі потым, невялікія веды. А яшчэ больш хочацца, каб гэтая даследчая праца не была комам, як першы блін, а прынесла прыемнае слухачам, і карысць хоць каму-небудзь. I тады, магчыма, гэты хто-небудзь захоча яшчэ раз дакрануцца да непаўторнай творчасці таленавітага і мудрага, поўнага веры і душэўнай чысціні, глыбокага духам чалавека, з празаічным, аднак такім яркім жыццём, многія творы якога надоўга западаюць у душу, а часам становяцца спадарожнікам і дарадцам.

Янка Купала... I яго ўсім вядомая п’еса «Паўлінка», якая з’яўляецца і сёння для многіх тэатраў, асабліва Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы, візітнай карткай. Гэта ж трэба! Аж з 13 года мінулага стагоддзэ.я гэты жартаўліва-сумны «абразок з сялянскага жыцця» не сходзіць ні з вуснаў, ні са сцэны. Чаму? Чым вабіць? I ці толькі нас?

3 некалькімі пытаннямі мы звярнуліся да сваіх аднагодкаў. Употай, канешне, разважалі: «Мы ўжо ў 9-ым класе, а вывучалі ў 8. Ці памятаюць яны?!» Як жа мы ўсцешыліся, калі, паказаўшы вокладку захапляючай нас «Паўлінкі», убачылі, што рэспандэнты не толькі добра памятаюць змест і аўтара, дык яшчэ сумелі пераўпэўніць нас, у чым цікавасць п’есы.

Мэта нашага даследавання : раскрыць, прааналізаваць мову персанажаў, паказаць не толькі яе мастацкія асаблівасці, але і сапраўдную прыгажосць і непаўторнасць сакавітага беларускага слова.

Задачы даследавання:

  • паказаць Я. Купалу як выдатнага драматурга, стваральніка класічнай беларускай нацыянальнай камедыі і драмы, вялікага знаўцу роднага слова;

  • даць агульную характарыстыку камедыі «Паўлінка»;

  • раскрыць, прааналізаваць і паказаць мову персанажаў камедыі, яе мастацкія асаблівасці;

  • дакрануцца яшчэ раз да вечна жывога, непаўторнага, беларускага слова;

  • паказаць высокае майстэрства аўтара ў стварэнні непаўторных вобразаў праз мову.

«Паўлінка» напісана ў першай палове XX ст., але яна і зараз цікава для шырокага кола чытачоў і гледачоў. Чым вабіць? Чым займае гэтая незамыславатая п’еса?

  1. Можа тым, што ў гэтай камедыі ставяцца і вырашаюцца праблемы актуальныя і сёння?

  2. Можа тым, што драматург намаляваў галерэю незвычайна жывых, яркіх харазстараў?

  3. А можа і тым, што аўтар так праўдзіва перадае невычэрпнасць багацця вуснай творчасці і жывой народнай мовы?

3 гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да сваіх равеснікаў. На іх далі згоду адказаць 50 вучняў 10-х класаў нашай школы. Адказы размеркаваліся такім чынам:hello_html_140d2742.png

3 1-м пытаннем згадзіліся 35% рэспандэнтаў; з 2-м пытаннем згадзіліся 15%рэспандэнтаў; з 3-м пытаннем згадзіліся 50% рэспандэнтаў;

Паколькі наша думка супадае з думкай болыпасці рэспандэнтаў, мы вырашылі даследаваць гэта пытанне. І так, тэма нашага даследавання “ Слова жывое,роднае, гаваркое…” ў камедыі Янкі Купалы “ Паўлінка” .








1 Янка Купала - выдатны драматург


«Нельга знайсці куток у Беларусі, у якім не ведалі б «Паўлінку», не карысталіся б вострымі і кемлівымі прыказкамі персанажаў п’есы», - так сведчыць беларускі паэт Валянцін Таўлай1.1 сапраўды, поспех «Паўлінкі» вялікі.Пішучы свае першыя драматургічныя п’есы, Янка Купала рабіў вялікую справу - закладваў падмурак беларускага прафесіянальнага тэатра. Пагэтаму, з яго імем непарыўна звязана гісторыя беларускай драматургіі.ерад беларускай літаратурай стаяла задача стварэння новага тэатральнага рэпертуару, у якім бы знайшлі адлюстраванне гістарычныя перамены, якія адбыліся ў масах беларускага народа пасля рэвалюцыі 1905 года. Менавіта гэтая буйная па сваім значэнні задача і была выканана Янкам Купалам. (9)анешне, яго прыход ў драматургію быў падрыхтаваны ўсёй яго папярэдняй дзейнасцю, Пераходным этапам на творчым шляху пісьменніка ад паэзіі да драматургіі з'явіліся «Адвечная песня» (1908 г.), «Сон на кургане» (1910 г.). Ужо тут выявілася ўменне аўтара ствараць драматычныя калізіі2, будаваць дыялог, даваць трапныя моўныя характарыстыкі дзеючым асобам.Знаёмства з дзейнасцю беларускага тэатра несумненна мела вялікае значэнне, яно дало новы штуршок творчасці Купалы-драматурга, дапамагло яму болыш ясна ўсвядоміць неабходнасць стварэння рэалістьгчнай драматургіі вялікіх сацыяльных абагульненняў. (4)

Менавіта па гэтай прычыне ў 1912 і 1913 гадах (Дадатак 1) Купалам былі напісаны яго лепшыя драматургічныя творы - фарс3-вадэвіль4 «Паўлінка» і драма «Раскіданае гняздо».ахлівая эпоха панавання цемрашальства ў краіне ў той час, паклала свой адбітак на змест і форму купалаўскіх твораў, на іх агульны настрой, Ды інакш і быць не магло. Кожны вялікі мастак адлюстроўвае ў сваіх творах пэўныя, найбольш істотныя рысы той эпохі, у якую ён жыве. Не з’яўляецца выключэннем у гэтых адносінах і аўтар драматургічных твораў.

2 Агульная характарыстыка камедыі «Паўлінка»


Камедыя «Паўлінка» азначае новы этап на шляху творчага развіцця Янкі Купалы. Яна з’яўляецца класічным творам беларускай нацыянальнай драматургіі.южэт «Паўлінкі» нагадвае сюжэт многіх народных песень і казак, у аснове якіх ляжыць матыў бескарыслівага і шчырага кахання маладых людзей, шчасцю якіх перашкаджаюць саслоўныя забабоны бацькоў.

Паўлінка, дачка дробнага засцянковага шляхціца Сцяпана Крыніцкага, кахае вясковага настаўніка Якіма Сароку і карыстаецца ўзаемнасцю. Маладыя людзі мараць аб шчаслівым супольным жыцці. Бацька Паўлінкі працівіцца гэтаму «няроўнаму» (як ён думае) шлюбу і нават слухаць не хоча аб вяселлі маладых. Якім Сарока для яго - гэта «мужыцкае насенне», «свінапас» ды да таго ж яшчэ «забастоўшчык» і «бязбожнік». Сцяпан Крыніцкі хоча парадніцца з ганарлівым і дурнаватым шляхціцам Адольфам Быкоўскім, якога памылкова лічыць багатым, разумным і культурным чалавекам. Заканчваецца камедыя драматычна-камічнай сітуацыяй. Якіма Сароку арыштоўваюць па даносу Сцяпана Крыніцкага за распаўсюджванне рэвалюцыйных лістовак, а Адольфа Быкоўскага выганяюць з дому, як злодзея.

Распрацоўваючы традыцыйна-фальклорны сюжэт, Янка Купала здолеў напоўніць твор значным актуальным для свайго часу зместам, паставіў важныя сацыяльныя праблемы, прасякнутыя духам таго часу.

Не многія ведаюць, што на матэрыяле, які ле у аснову камедыі «Паўлінка», Купала спачатку намерваўся напісаць празаічны твор пад назвай «А вербы шумелі». Захаваліся яго пачатковыя старонкі, дзе апавядаецца пра нешчаслівае каханне Паўлінкі і Міколы. Іх дыялог амаль цалкам уключаны ў камедыю, толькі ў ёй замест Міколы выведзены Якім Сарока. У спісе дзейных асоб, як сведчаць аўтографы, акрамя вядомых персанажаў, былі яшчэ два: Кастуся, 20-гадовая сястра Паўлінкі, і Мікіта Кутас, 23-гадовы сусед Крыніцкіх.

А яшчэ, мала хто ведае, што прататыпамі вобразаў камедыі сталі жывыя, какнкрэтныя людзі, якіх добра ведаў сам драматург. Так, напрыклад, Сцяпан Крыніцкі спісаны з заможнага селяніна Гілярыя Аблачымскага; Паўлінка - з дачкі Аблачымскага Ядзі, прыгожай маладой дзяўчыны, у якую быў закаханы адзін час сам Купала; Якім Сарока – са стрыечнага брата Ядзі, сельскага наетаўніка Мечыслава Багдановіча, безнадзейна закаханага ў Ядзю; Адольф Быкоўсісі - з шляхціца Павелака Ваяводскага, які вельмі ганарыўся сваім шляхецтвам і лічыў для сябе за знявагу размаўляць з сялянамі - «мужыкамі»; Пранцісь Пустарэвіч - з брата Гілярыя Аблачымскага - Пранцішка Аблачымскага, вядомага сваёй скупасцю і п’янствам. Усе гэтыя людзі пазнавалі сябе ў купалаўскай камедыі; з ўспамінаў Аляксандры Луцэвіч, сястры. Купалы, вядома, напрыклад, што Пранцішак Аблачымскі, убачыўшы «Паўлінку» на сцэне, так пакрыўдзіўся на Купалу, пгго перастаў з ім вітацца і праклінаў гэтага «дзівака-пісьменніка».

Усе вобразы камедыі «Паўлінка» арганічна звязаны з беларускім фальклорам, хоць прататыпы гэтых вобразаў узяты з самога жыцця.

Вусная народная творчасць у «Паўлінцы» з’яўляецца адным са сродкаў тыпізацыі, лепкі характараў, сродкам паказу таго, як гэтыя тыпавыя характары дзейнічаюць у тыпавых абставінах. (6)

Высокія ідэйна-мастацкія вартасці камедыі «Паўлінка», яе глыбокая народнасць, багацце і каларытнасць мовы, невычарпальны народны гумар і сатыра, арганічны сплаў лірычнага і сатырычнага, камедыйнага і драматычнага спрыялі велізарнейшаму поспеху яе на сцэне. Першая пастаноўка «Паўлінкі» была ажыццёўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком. Прэм’ера спектакля адбылася 27 студзеня 1913 года ў Вільні, на ёй прысутнічаў сам Янка Купала (Дадатак 2). Газета «Наша ніва» адзначала той цёплы прыём, які аказалі гледачы новай беларускай п’есе і яе аўтару: «Аўтара публіка выклікала на сцэну і, абдзяляючы густымі воплеекамі, падала яму памятку - падарунак ад віленскіх беларусаў, залаты гадзіннік з надпісам: «Аўтару «Паўлінкі» віленскія беларусы 27 студзеня 1913 г,».

3 незвычайным поспехам ішла «Паўлінка» і ў Пецярбургу, Яна была пастаўлена членамі Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў С.- Педярбургскага ўніверсітэта 9 лютага 1913 года (Дадатак 3). «Паўлінку» публіка прыняла дужа прыхільна, як нават і не спадзяваліся ўстраіцелі вечарынкі.

У дакастрычніцкі перыяд камедыя «Паўлінка» ставілася не толькі ў гарадах і не толькі тэатрам Ігната Буйніцкага5 ці Беларускім музычна-драматычным гуртком. Яна з вялікім поспехам ішла таксама ў беларускіх мястэчках і вёсках, яе ставілі шматлікія аматарскія гурткі мастацкай самадзейнасці.

Праз некалькі год, ужо ў савецкі час, «Паўлінка» не страціўшы сваёй актуальнасці трывала ўвайшла ў рэпертуар Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра з пачатку яго заснавання (1920). Гэты тэатр паставіў больш за тысячу спектакляў па купалаўскай п’есе. Кожны новы яго сезон адкрываецца Купалавай «Паўлінкай». А ў 1945 годзе Беларускі ўрад прысвоіў лепшаму тэатральнаму калектыву рэспублікі - Першаму Беларускаму дзяржаўнаму тэатру імя Янкі Купалы. I ў гэтым акце была выражана павага да памяці вялікага паэта, прызнанне значэння яго творчасці ў развіцці беларускай драматургіі і тэатра.

Паспяхова ставілася «Паўлінка» таксама тэатрамі Расіі, Украіны, Латвіі і Балгарыі (Дадатак 4).

Паколькі «Паўлінка» - адна з самых папулярных, любімых народам беларускіх п’ес, то сваё месца яна знайшла і ў кіно. Так, у 1954 г. камедыя была экранізавана, тым самым, стаўшы даступнай шматмільённаму кінагледачу.

П’еса «Паўлінка» з’яўляецца вялікім дагсягненнем беларускай нацыянальнай камедыяграфіі дакастрычніцкага перыяду. (4)


3 Аналіз мовы персанажаў камедыі «Паўлінка»


Хачацца пачаць з персанажа, які нам вельмі падабаецца, чые погляды на ўклад жыцця, каханне, асабістае шчасце вельмі нам імпануюць. Паўлінка...

Паўлінка - маладая, прыгожыя, дзевятнаццацігадовая дзяўчына, -

галоўная гераіня камедыі. Гэта вакол яе канцэнтруецца ўсё дзеянне твора.

Гэта з ёю так ці інакш звязаны ўсе астатнія дзеючыя асобы п’есы. Яе характар выпісаны драматургам з найвялікшай мастацкай сілай, найбольш поўна і ярка паказаны ў разнастайных жыццёвых сітуацыях і сутыкненнях.

Паўлінка пратэстуе супраць старых сямейных традыцый, супраць дамастроеўскага1 укладу жыцця, супраць сямейнага дэспатызму, рашуча і смела адстойвае права выбіраць сабе суджанага. У гутарцы з цёткай Агатай, якая раіць ёй змірыцца са сваім становішчам, не пярэчыць бацьку і выйсці замуж за Адольфа Быкоўскага, Паўлінка цвёрда і настойліва заяўляе: «А няхай сабе будзе, што мае быць - я свайго-такі даб’юся, або згіну, каб і следу не засталося». Яшчэ большая цвёрдасць і настойлівасць Паўлінкі выяўляецца ў яе размове з бацькам, які, абсалютна не лічачыся з пачуццямі і пажаданнямі дачкі, хоча навязаць ёй сілай у жаніхі нялюбага, ненавіснага Адольфа Быкоўскага.

«П аў л і н к а. А як жа годнасць гэтага... гэтага, ну, як яго... што некалі татавым зяцем зробіцца?..

С ц я п а н. . ..Пан Адольф Быкоўскі!..

П а ў л і н к а. Ну, хіба татка, для яго другой дачкі пастараецеся або самі з ім ажэніцеся, каб перарабіць яго з простага чалавека на свайго зяця.

С ц я п а н. А ты што? Зломак?

П а ў л і н к а. Зломак не зломак, але і за ламаку не пайду.

С ц я п а н. А дзяга на што?

Паўлінка. На ўсё, толькі не на паганяку к замужству.

С ц я п а н. Каханенькая, родненькая, яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім...

П а ў л і н к а. Татка, ведаеш не сягоння, за каго я толькі пайду, або за нікога.

С ц я п ан. (.змяніўшыся, кідаючы лыжку па стол). Што?.. За каго?..

П а ў л і н к а (устаючы і ідучы к ложку). За каго? За Якіма.

С ц я п а н (стукаючы кулаком па стале). Маўчы, гадаўка! Раз сказаў, каб гэтага шэльмы і звання не было ў маёй хаце, каб яго імені я не чуў ніколі... гэтага не давярка, гэтага... гэтага забастоўшчыка! Дык і не забывайся аб гэтым, каханенькая, родненькая...». (Дадатак 5)

Вобраз Паўлінкі створаны Янкам Купалам выключна на аснове яе ўласных рэплік і выказванняў. Паводле слоў крытыка М. Яроша1, мова Паўлінкі здзіўляе нас савёй чаруючай прыгажосцю, народнай вобразнасцю, пераходам ад лірычнай усхваляванасці да энергічнага пратэсту, ад лагоднага гумару да іроніі.Вялікае месца ў моўнай характарыстыцы Паўлінкі займае вусная народная творчасць. Народныя песні, частушкі, прыказкі і прымаўкі, трапныя словы і звароты, эпітэты і параўнанні, узятыя з жывой, гутарковай мовы, арганічна ўваходзяць у слоўны партрэт гераіні, з’яўляюцца неад’емнай часткай яе паэтычнага аблічча.Вясёлая, жыццярадасная, вострая і дасціпная на язык, Паўлінка вельмі моцна любіць народную песню. У словах песні яна выказвае і сваю радасць, і сваю тугу, і сваё пачуццё да Якіма:

У гародзе ячмень родзіць,

А да мяне Якім ходзіць.

Радзі, радзі, ячмень, гусцей, - Хадзі, хадзі, Якім, часцей!

Песня раскрывае запаветныя мары гераіні, падкрэслівае яе душэўнае хараство. Добра, напрыклад, перадаюцца ў журботнай песні ўнутраны настрой гераіні, яе хваляванне, трывога за сваё асабістае шчасце, прадчуванне таго, што яна можа страціць самага блізкага і роднага ёй чалавека:

Ой, ляцелі гусі дый з-пад Беларусі,

Селі яны, палі на сівым Дунаі!

Селі яны, палі, ваду замуцілі

Дый нас, маладзенькіх, з сабой разлучылі.

Бадай тыя гусі марне запрапалі,

Як мы любіліся - цяпер перасталі.

(Дадатак 6)

Аднак сумны настрой гераіні не з’яўляецца галоўнай, вызначаючай рысай яе характару, Паўлінка здатная і на вострую насмешку, і на здзеклівую іронію. Паслухаем той песенны дыялог, які вядзе яна ў час танцаў з Адольфам Быкоўскім, і мы пераканаемся ў гэтым.

А д о льф (танцуючы, прыпявае) Танцовала рыба з ракем,

А пятрушка з пастарнакем, А цыбуля дзівовала,

Цо пятрушка танцовала.

П а ў л і н к а (адпяваючы)

А на печы, на лучыне, Дзеўкі грошы палічылі; Налічылі паўталера Дый купілі кавалера...

А доль ф

Сядзіць голуб на галіне, Салавей на ветке;

С аднэй дзевушкай гуляю, Другая в прыметке.

П аўл і н к а

Ажаніся, не ляніся,—

Будзеш панаваці:

3 аднэй будзеш свінкз пасвіць, 3 другой заганяці.

Беспадстаўную фанабэрыстасць і ганарлівасць Адольфа Быкоўскага Паўлінка высмейвае таксама з дапамогай народных словазваротаў, фразеалагізмаў5, параўнанняў6 7, прыказак8 і прымавак: «I собіла ж богу стварыць гэткую чапялу недарэчную!», «Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!», «Што ж гэта, пан Адольф, надуўся, як мыш на крупы або як апошняе ў печ усыпаўшы?», «Трэба шэршня за нос павадзідь, каб і дзесятаму заказаў, як жонкі купляць», «Не так, пан Адольф, бярэ шклянкі; трэба вось як. (Паказвае.) Ну і зграбны ж! не раўнуючы — як вол да карэты».Затое колькі пяшчоты, замілавання ў словах і выразах, якімі Паўлінка надзяляе свайго каханага: «Якімку арыштавалі! Майго саколіка ненагляднага арыштавалі! Маю зорачку ясную арыштавалі... Такі ён міленькі, такі прыгожанык, такі паслухмяны».

Прыказкамі і прымаўкамі карыстаецца Паўлінка ў гутарцы з Якімам, калі хоча стрымаць яго паспешліваець і гарачнасць («Э-э!!! Не туды, мой дурненькі Якімка, паехаў!», «Уедзеш гэтак у нерат, што ні ўзад, ні ўперад»), або супакоіць яго («Смелы будзь, як у бога пад прыпечкам»).

Незразумелую ўпартасць свайго бацькі, пгго хоча парадніцца са шляхціцам Адольфам Быкоўскім, Паўлінка падкрэслівае наступнай прыказкай: «Хоць ты яму кол на галаве чашы, дык нічога не выдзеўбеш».

У адказ п’янаму суседу Пустарэвічу, які збіраецца выпіць хаўтурнага па Якіму Сароку, Паўлінка зноў жа знаходзіць надзвычай трапныя, узятыя з народньх крыніц словы і выразы: «Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варт!»

Такім чынам, песня, прыпеўка, прыказка, прымаўка займаюць вялікае месца моўнай характарыстыцы галоўнай гераіні купалаўскай камедыі. 3 дапамогай невычэрпных багаццяў беларускага фальклору Янка Купала намаляваў вобраз Паўлінкі, натуры шматграннай, сумленнай і пгчырай, паэтычнай і сраснай. Мова Паўлінкі ўвабрала ў сябе лепшыя элементы агульнанароднай мовы. Яна гранічна выразная, дасціпная, лексічна багатая, разнастайная па стылю і рытміцы.

Мова іншых герояў камедыі таксама вельмі блізкая да гутарковай, да мовы казак, песень, прыказак і прымавак1.

Далей паназіраем над мовай блізкага для Паўлінкі чалавека, яе каханага - Якіма Сарокі. Нельга не захапіцца тымі словамі, з якімі звяртаецца да Паўлінкі Якім. Аўтар, каб перадаць пяшчотныя пачуцці да каханай, смела карыстаецца эпітэтамі2, параўнаннямі, сімваламі3, якімі так і перасыпана мова хлопца.на выяўляе глыбокі лірызм героя, яго шчырую і непасрэдную натуру, яго найвялікшую сілу пачуцця любві да каханай. Цёплымі, сардэчнымі словамі размаўляе Якім са сваёй «галубкай бяскрылай »: «Гэта будзе ад цябе, маё ты сонейка, залежаць. Як захочаш — такая і песенька выйдзе: або вясёлая, радасная, як бы самое неба яснае, або сумная, гаротная, як асеннія хмары над гэтай зямелькай чонай ». Або: «Трудна-то яно трудна, але няма таго злога, каб не выйпша на добрае. Хоць бы, прымерам, мы з табой так зрабілі: выбраўшы падхадзячую часіну, калі стары будзе не ў злосці, узяліся з табой за рукі, .падышлі да яго; укленчылі і сказалі: так і так, наш добры бацечка, - я люблю Паўлінку, а я люблю Якімку - вельмі -вельмі моцна, так, што і жыцця нам аднаму без аднаго нямашака, ну дык супакойце нашы сэрцайкі, дайце нам пазваленне ўзяць ды пажаніціся».Але на жаль, Якім Сарока выступае ў камедыі як эпізадычны персанаж, які дзейнічае болын за сцэнай, чым на сэне, пагэтаму для нас моўны вобраз сельскага настаўніка застаецца недастаткова акрэсленым.

Нельга застацца ў баку, і абысці ўвагай мову сталага пакалення. Напрыклад, Сцяпана Крыніцкага, бацькі Паўлінкі.Ствараючы вобраз Сцяпана Крыніцкага, драматург таксама шчодра Сцяпан Крыніцкі, як і многія іншыя персанажы камедыі, гаворыць прыказкамі і прымаўкамі, народнымі ідыёмамі і словазваротамі. Мова яго яркая, вобразная, афарыстычная, простая і складная, нярэдка рыфмаваная, прасякнутая дабрадушным гумарам і незласлівай іроніяй: «Калі не маю цяпер, дык буду мець у чацвер», «Гэта для нас блін ды яшчэ маслам падмазаны», «ГІі села, ні пала, захацела баба еала!», «Ночка не пятровая, а пакровая», «Яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім», «Жыта повен аруд і сала не адзін пуд», «Для чаго Калядкі — добрыя святкі, што пад’еў, ды на палаткі», «Блізка то блізка, але каб не было слізка», «Што было, тое сплыло», «Зробім суд, перасуд, добрым складам над гэтым гадам», «Спаць пайшла, калі гэткага знайшла» і інш. (2) Гэтыя прыклады, узятыя з мовы Сцяпана Крыніцкага, сведчаць аб тым, што мы маем справу з чалавекам, які выйшаў з працоўнага асяроддзя і якому таксама не чужы народны склад думак пачуццяў.Але ці заўсёды мова Сцялана Крыніцкага такая складная, прыгожая, вобразная? Нярэдка яна бывае і грубай, нават вульгарнай. Яьсіма Сароку Сцяпан інакш не называе, як «хамуйла», «недавярак», «гарэтык», «плюгаўства», «свінапае». Камічна гучаць у яго мове славутыя «каханенысія, родненькія», або «дзве дзюркі ў носе і сканчылося». А ўспомнім, напрыклад, тую мясціну ў камедыі, калі Сцяпан Крыніцкі ўпершыню з’ўяляецца на сцэне перад гледачом. Паслухаем, якія ён словы гаворыць, якія песні спявае.

«Альжбета (кладучы пакункі на куфар і раздзяваючыся, да Сцяпана). Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць!

С ц я п ан. Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш... Валасы доўгія, а розум кароткі. (прыпявае.)

Ой, там, на гарэ,

Мужык жонкай арэ,

: А другая падбягае:

«Запражы ж ты мяне»...

(Дадатак 7)

Як бачым, мова Сцяпана Крыніцкага супярэчлівая. 3 аднаго боку, яна характарызуеццца наяўнасцю паэтычных, вобразных, салраўдных народных элементаў, а з другога, у ёй сустракаюцца грубыя словы і выразы.Чым гэта можна растлумачыць? Нас гэта пытанне вельмі зацікавіла, і мы вырашылі з болышай увагай аднесціся да мовы гэтага персанажа. На нашу думку, супярэчдівасць мовы Сцяпана Крыніцкага растлумачваецца супярэчлівасцю характару гэтага чалавека. Па 000свайму паходжанню Сцяпан Крыніцкі - выхадзец з працоўнага асяроддзя. Таму і гаворыць ён проста, трапна, складна, выкарыстоўваючы народныя выслоўі, ідыёмы, прыказкі, прымаўкі.Драматург адначасова паказвае буйным планам і адмоўныя рысы ў характары гэтага чалавека. Захапіўшыся панскай шляхецкай культурай, Сцяпан Крыніцкі пачынае саромецца свайго «мужыцкага» паходжання. Ен упарта трымаецца патрыярхальных поглядаў, звычак, традыцый, якія аджылі ўжо свой век, сталі перашкодай на шляху новага, прагрэсіўнага. (6). У сваёй упартасці Сцяпан даходзіць часам да абсурду. Ен, напрыклад, прымае Адольфа Быкоўскага за культурнага, разумнага і багатага чалавека:

«С ц я п а н. (сустрсікаючы Адольфаў дзверах).А-а\ Нарэшце з’явіўся, дарагі госцік! Што ж гэта, каханенькі, родненькі, так доўга чакаць на сябе нас заставіў?

А д о л ь ф. Пахвалёны ў хату!

С ц я п а н. (да Адольфа)Проша ж, проша далей, сюды, дзе бліжэй кут і дзе ўсе тут».

У Адольфа Быкоўскага на паверку не аказалася ні культуры, ні розуму, ні багацця. Зняважліва, груба, як самадур і дэспат, ставіцца Сцяпан да жонкі і дачкі, а Якіма Сароку гатовы зусім са свету зжыць. Затое як ён угоднічае перад Адольфам Быкоўскім!Усе гэтыя рысы характару Сцяпана Крыніцкага (як станоўчыя, так і адмоўныя) знаходзяць мастацкае выяўленне ў яго мове. Супярэчлівасць характару героя і накладвае глыбокі адбітак на яго мову.

Жыве у вялікай дружбе з трапным народным словам, з прыказкамі і прымаўкамі, з песнямі і прыпеўкамі і сваяк Крыніцкіх, Пранцісь Пустарэвіч. На наш погляд, ён - адзін з найбольш каларытных персанажаў камедыі, які добра запамінаецца чытачу і гледачу. Пры першым знаёмстве з гэтым персанажам можа паказацца, што гэта некультурны, адсталы чалавек - і толькі. Мы яго заўсёды бачым п’янаватым, з запаветнай бутэлькай («свянцонымі кроплямі»), Мова гэтага чалавека густа перасыпана словамі-паразітамі («глупства, пане дабрадзею», «собственно», «вось-цо-да»).Пакорліва прымае ён на сябе ўсе тыя праклёны і абразлівыя мянушкі, якімі надзяляе яго жонка («мачыляпа», «рызнік», «начніца касавокая», «анцыхрыст», «падла», «ламака», «недарэка», «кукса-морда», «трухлявая калода», «А каб ты, тудэма-сюдэма, бокам ездзіў !», «Каб яму моль пяты пабіла»).Аднак толькі такое ўяўленне аб Пранцісю будзе, бясспрэчна, няпоўным. Гэты персанаж характарызуецца і цэлым радам прывабных рыс. Ён добра разбіраецца ў людзях і падзеях, можа даваць ім правільныя і дакладныя характарыстыкі і ацэнкі. Пранцісь любіць усё роднае, беларускае: звычаі, традыцыі, песні, танцы. Скептычна і нават з’едліва ставіцца ён да шляхты, да ўсіх тых, хто задзірае нос і не хоча падаць рукі свайму брату-мужыку. Такую характарыстыку Пранцісю Пустарэвічу мы можам даць выключна на падставе яго ўласных рэплік, выказванняў аб людзях і аб сабе, Рэплікі гэтыя прасякнуты народнай дасціпнасцю, вострай іроніяй, знішчальным сарказмам.

Так, у адрас гасцей, што неахайна паводзілі сябе за сталом, Пранцісь трапна заўважае: «Собственно, ці свінні елі, ці шляхта паласавалася — гэтак вось-цо-да, стол выглядае, пане дабрудзею». Асабліва з’едлівыя рэплікі Пранцісь кідае ў адрас Адольфа Быкоўскага. Калі Быкоўскі назваў песню, якую збіраліся заспяваць госці, мужыцкай, то Пранцісь злосна яму адказвае: «Але, мужыцкую, але вось-цо-да! А васпан, собственно, сваю панскую схавай свінням на снеданне». Шляхецкую фанабэрыю Адольфа Быкоўскага Пранцісь Пустарэвіч дасціпна высмейвае і наступнай рэплікай: «Собственно, хоць у кішэні пуста, затое ногі сыплюць густа. Каб яму яшчэ ды мой розум растаропны, дык зусім было б добра, пане дабрудзею».

У сатырычным плане падаецца Купалам і Адольф Быкоўскі, ускосная характарыстыка якога ў пачатку п’есы даецца іншымі персанажамі - Сцяпанам Крыніцкім, Альжбетай, Паўлінкай. Асабліва трапна характарызуе яго Альжбета ў размове са сваім мужам: «Э-э! Я думала, хто там!.. Ажно нічога людскога. Толькі ездзіць ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш мае, а сам дык голы, як бізуш). Гэтыя яе словы настройваюць чытача і гледача на пэўнае ўспрыманне вобраза шляхціца Быкоўскага, які раскрываецца галоўным чынам у другой, трэцяй і чацвёртай з’явах другога акта п’есы. Пры яго абмалёўцы драматург свядома згушчае сатырычныя фарбы. У характары і паводзінах Быкоўскага няма нічога натуральнага, а ўсё толькі напускное, фальшывае. Гэты герой Купалы нахабна выхваляецца, хлусіць, бязмерна ганарыцца прыналежнасцю да шляхецкага роду, манернічае, трымае сябе фанабэрыста ў адносінах да другіх, не заўважае сваіх аднагодкаў, знаёмых. Пра гэта сведчаць яго размовы з Паўлінкай і яе маткай, з тымі гасцямі, што прыйшлі да Крыніцкіх на вечарынку.

П а ў л і н к а. Што ж гэта пана Адольфа конь хацеў разнясці?

А д о л ь ф. А як жа! Тры сотні вясной заплаціў і толькі клопату нажыў.

Але ў мяне ўсё так! Каровы мае кожная варта па якой сотні рублёў; як загілююць летам, дык і на добрым кані іх не ўгоніш.

П а ў л і н к а (хітравата), Пэўне і авечкі ў пана Адольфа таксама гілююць?

А д о л ь ф. А так, так! Маю пятнаццаць старых і дваццаць маладых. Як ударыць гарачыня, дык яны чуць не ўсе чыста круцяцца на адным месцы.

П а ў л і н к а (ідучы па гарбату для сябе ,убок). Матыліцы авечак мучаць, як і сам тут (паказваючы пальцамі на сваю галаву) матылі мае, а думае, што яны згінуць.

Бессаромная пахвальба і хлусня Быкоўскага асабліва відавочныя тады, калі ён гаворыць пра свае зямельныя ўладанні і ўраджаі.

Альжбета. Які ж сёлета ўраджаі ў пана Адольфа?

А д о л ь ф. А нінгго сабе. (Відам лгучы.) Жыта нажаў коп са дзвесце, аўса таксама са дзвесце, ячменю - з сотню.

Адзін з гасцей. А колькі ж у пана зямлі?

А дол ь ф. Валокі з паўтары добрыя будзе.

Г о с ц ь. I лес будзе?

А д о л ь ф (абціраючы хустачкай лоб). А як жа - ёсць: з паўвалокі, калі не болей. Сосна ў сасонку.

Г о с ц ь. I сенажаць ёсць?

А д о л ь ф. Ёсць, ёсць! Над самай рэчкай, таксама з паўвалочку.

М у з ы к а. Дык ў пана ўсяго з паўвалочку ворнай зямлі?

А д о л ь ф. Н-нуу, так! 3 добрую паўвалочку!

Альжбета. У нас ворнай зямлі, мусіць, і са тры валокі будзе, і то мы столькі не нажалі.

П а ў л і н к а. Пан Адольф лепшы, відаць, за нас гаспадар.

Адольф. О, у мяне гаспадарка ні ў чым не зблыніць. У мяне жонка і то будзе лепшая, як у ва ўсіх.

Падкрэсліваючы сваю пагарду да ўсяго роднага, нацыянальнага, Адольф Быкоўскі адмаўляецца танцаваць «Лявоніху» і прызнае толькі «модныя», панскія танцы» («Гэрцпольку», «Падзі-спаць», «Манчыз», «Падзікварту»), Дасціпна выкрывальнай, сапраўды камічнай сцэнай у п’есе з’ўяляецца тая, дзе ён «навучае» Паўлінку «модным» танцам, Без толку выкручваецца ён на сцэне, вытылінгвае пад язык і паказвае, як трэба танцаваць: «Вось так, вось так! Правую ногу сюды, а левую туды. Галава ў левы бок, а задам пад парог, ды вось так!.. Раз, два, тры, то направа, то налева». Усе прысутныя караюць Адольфа Быкоўскага смехам. А. Пранцісь Пустарэвіч кідае пры гэтым саркастычную заўвагу: «А гэта што такія, собственно, за выкрутасы, як у цырку ці ў сумашэдшым доме?»

Беларус па паходжанню, Адольф Быкоўскі імкнецца гаварыць не «па- мужыцку», а «па-панску» і ўпрыгожвае сваю мову польскімі словамі і зваротамі: «Старую трэба пшыдусіць, а маладую пшымусіць», «Дзякую, дзякую, вашэці». (Цадатак 8). Але ўсё гэта зноў жа толькі манернічанне, поза, рысоўка і таму, як усякае крыўлянне, выглядае асабліва карыкатурна. Калі ж Адольф Быкоўскі застаецда адзін на адзін з сабою, то ўвесь налёт яго знешняй галантнасці, уяўнай культурнасці, далікатнасці адразу знікае, і мы бачым гэтага чалавека такім, які ён на самай справе: грубым, вульгарным, неачэсаным, дурнаватым. Аб гэтым красамоўна сведчаць рэплікі, якія кідае Адольф Быкоўскі, застаўшыся адзін на адзін, у адрас Паўлінкі: «Відаць, дзеўка ўлялюекалася ў мяне па самую шыю», «Вось так на ўсе бакі дзеўка! Адным словам, як сторублёвая кабыла. Гэткая дыхт для мяне жонка».

Беларускіх народных песень Адольф Быкоўскі не прызнае, называе іх «мужыцкімі». Спявае толькі «панскія» песні і перакручаныя рамансы пра нейкіх «лабэндзяў »і «гапэмбаў» ды пра «хладную шаль» і «чорную душу». Але і са сваімі спевамі зноў трапляе Адольф Быкоўскі ў камічную сітуацыю, і ўсе яго прэтэнзіі на свецкасць, адукаванасць, культурнасць церпяць поўны крах.

Нярэдка здараецца так, што Адольф Быкоўскі забываецца на сваю ролю адукаванага, культурнага, галантнага маладога чалавека, і тады з яго вуснаў можна пачуць тыповую, «мужыцкую» частушку:

На поле камяніста - Ні праехаць, ні прайсці,

Нашы дзевачкі фарсіеты - Нельга к ім і падысці.

Або:

Ты бярозачка, бярозачка мая, Ты, бярозка, нецярэбленая; Тваё лісце не сярэбранае,

Нашы дзеўкі непаседлівыя.

Гэтым эпізодам падкрэсліваецца, пгго Быкоўскі на самой справе звычайны селянін, а ніякі не дваранін з адпаведным свецкім выхаваннем. Атрымліваецца неадпаведнасць паміж жаданнямі, уяўленнямі героя і рэальнасцю, што надае сітуацыі камічнасць. (11)

Пры стварэнні вобраза Адольфа Быкоўскага Янка Купала абапіраўся на багатыя фальклорныя-гістарычныя традыцыі. Так, у гэтым вобразе адлюстроўваюцца характэрныя якасці і асаблівасці мовы той часткі тагачаснай правінцыяльнай беларускай шляхты, жая імкнулася ва ўсім браць прыклад з польскіх паноў. Таму людзі, падобныя Быкоўскаму, надзвычай насычалі сваю мову польскімі словамі і выразамі. І песні, танцы, мова з’яўляюцца адным з важнейшых сродкаў стварэння гэтага вобраза, раскрыцця яго характару. (8)






Заключэнне


Такім чынам, прааналізаваўшы мову персанажаў камедыі, мы робім вывад:

«Паўлінка», з пункту гледжання кампазіцыйнай структуры, сюжэтнай лініі і непаўторнасцю характарыстыкі вобразаў герояў камедыі - адна з лепшых беларускіх п’ес. (3)Не сакрэт, у мове любога чалавека адлюстроўваецца яго душа, яго жыццёвыя інтарэсы, ідэалы, сімпатыі і антыпатыі, духоўныя запатрабаванні і культурны ўзровень. Сапраўдныя мастакі слова з вялікай адказнасцю адносяцца да моўнай характарыстыкі сваіх герояў, старанна адбіраючы з усяго моўнага запасу менавіта тыя словы, выразы, моўныя звароты, мастацкія асаблівасці, якія характарызуюць іх як прадстаўнікоў пэўнага асяроддзя.

Персанажы любога мастацкага твора, як вядома, гавораць той мовай, якою надзяліў іх сам пісьменнік. Такім чынам, мова кожнай дзеючай асобы праламляецца праз успрыманне аўтара, які, зыходзячы з ідэйна-мастацкай сутнасці таго ці іншага героя, падбірае для яго пэўныя словы і выразы з улікам тыповых асаблівасцей персанажа. Тут мастак слова павінен стаць падобным да кампазітара, які чуе ў жыцці вельмі многа гукаў, але адбірае для музыкі найболын характэрныя, здольныя выявіць думкі і пачуцці аўтара музычнага твора. Для драматурга ж важна яшчэ і тое, як гучыць слова або той ці іншы выраз у п’есе, таму што яны будуць вымаўляцца ўголас на сцэне; з гэтага пункту гледжання драматург асабліва павінен быць падобным да кампазітара, клапаціцца аб самім тоне, гучанні мовы, якою ён надзяляе дзеючых асоб. (6)

Пераадольваючы цяжкасці працы ў драматургічным жанры, Янка Купала ў «Паўлінцы» дасягнуў значных поспехаў у стварэнні псіхалагічных партрэтаў сваіх герояў. Драматург зрабіў вельмі многа па выкарыстанню багацця агульнароднай мовы, па адбору найбольш важкіх і дакладных слоў і выразаў, якія, будучы ўкладзенымі ў вусны дзеючых асоб, стварылі іх пераканаўчыя і ясныя характарыстыкі. Характары герояў камедыі, як у люстры, адбіваюцца ў іх уласнай мове. Гэта сведчыць аб выключным валоданні Купалам багаццем беларусай народнай мовы, яе лексікай і фразеалогіяй.

Драматургіная спадчына Янкі Купалы з’яўляецца адным з самых каштоўных духоўных здабыткаў беларускага народа. Гэта вышэйшае мастацкае дасягненне ва ўсёй беларускай дакастрычніцкай літаратуры.

Мы ўпэўнены, што Янка Купала, магчыма, сам не ведаючы, які рэзананс можа даць мова персанажаў у яго п’есе, дзякуючы свайму вялікаму пісьменніцкаму таленту, душэўнай пранікальнасці, стварыў “жывое, роднае, непаўторнае слова…” ў сваей выдатнай камедыі.

1’Вапяншн Паўлавіч Таўлай - беларускі паэт. Аўтар паэмы «Непераможная», зборнікаў паэзіі «Выбранае» (1947); «Вершы і паэмы» (1955). Пісаў літартурна-крытычньм (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля) і публіцыстычньм артыкулы.

2Калізія - супярэчнасць, проціпастаўленне характараў або характараў і абставін, якое рухае дзеянне ў творы, вымушае герояў рабіць пэўньм ўчынкі, выказваць думкі, выклікае пэўньм перажыванні.

3’Фарс - лёгкая камедьм, адзін з відаў народнага тэатральнага прадстаўлення, у якім высмейваліся адмоўньм з'явы жыцця; або невялікая бытавая камедьм, у якой прысутнічае грубаваты камізм.

4Вадэвшь - жанр драматычных твораў, лёгкая камедьм з займальнай інтрыгай у аснове сюжэта; дзеянне суправаджаецца музыкай, спяваннем куплетаў, танцамі.

5 Ггнат Буйніцкі - выдатны акцёр і рэжысёр, збіральнік народных песень, стваральнік першага беларускага нацыянальнага тэатра.

6!Фразеалагізм - устойлівыя спалучэнні слоў.

7Параўнанне - мастацкі прыем, у аснове якога ляжыць супастаўленне дзвюх з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую.

8Прыказка — гэта кароткае вобразнае (нярэдка рыфмаванае) народнае выслоўе (выказванне), якое мае павучальны характар, заключае ў сабе глыбокую думку.Яна звычайна складаецца з дзвюх частак - паведамлення і вываду: «Людзей слухай, а свой розум май», і г. д.

18



57 вебинаров для учителей на разные темы
ПЕРЕЙТИ к бесплатному просмотру
(заказ свидетельства о просмотре - только до 11 декабря)


Автор
Дата добавления 30.10.2016
Раздел Другое
Подраздел Научные работы
Просмотров34
Номер материала ДБ-300499
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх