Инфоурок Другое СтатьиЭсэ "Легенды і паданні валмянскай зямлі"

Эсэ "Легенды і паданні валмянскай зямлі"

Скачать материал

http://ruzacbs.ru/sites/default/files/inline/images/kalendar_ogorodnika_i_sadovoda_ukraini_2018_lunnii.pngДзяржаўная ўстанова адукацыі

“Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа”

 

 

 

 

 

Эсэ “Легенды і паданні валмянскай зямлі”

 

 

 

 

 

Рубанік Наталля Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Валмянскі ВПК ДС-БШ»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Волма, 2021


 

Мой родны куточак! Ты самы прыгожы, самы непаўторны! Твае чароўныя краявіды, твой мілагучны шум лясоў, неабсяжныя прасторы лугоў, таямнічыя легенды і паданні кранаюць сэрца і назаўсёды застаюцца ў душы кожнага, хто нарадзіўся ці хоць адзін раз пабываў тут. Беларуская вёска беражліва захоўвае свае традыцыі і звычаі. Народныя апавяданні перадаюцца з пакалення ў пакаленне і застаюцца ў памяці кожнага чалавека.

Рухаючыся са сталіцы нашай Радзімы ў бок Гродна, нельга прапусціць асаблівы для нашай краіны знак – вышэйшую кропку Беларусі, гару Дзяржынскую, якая да 1958 года мела назву Святой. Менавіта на яе схілах, за восем кіламетраў адсюль, прывольна раскінулася вёска Волма - мая радзіма. Я запрашаю вас зрабіць невялікае падарожжа па  наваколлях нашай вёскі і даведацца пра некаторыя легенды і паданні, якія з даўніх часоў перадаюцца з вуснаў у вусны мясцовымі жыхарамі.

Паданне пра паходжанне назвы вёскі Волма

Надпись: 1. – Возера ВолмаDSCN0273Адно са старажытных паданняў расказвае пра паходжанне назвы нашай вёскі. Стары Жамойскі князь Сідарчайла заўсёды карыстаўся правам першай шлюбнай ночы. Яго слова павінна было быць законам для падданых, непакорных жорстка каралі. І вось князь прызначыў дзень і час, калі прыгожай дзяўчыне-ліцвінцы і Налібу, воіну, майстру на ўсе рукі, трэба было браць шлюб. Не мог Наліб аддаць каханую ў рукі старого жорсткага князя. Вырашылі маладыя збегчы. Схаваліся яны на супрацьлеглым беразе ракі, у непраходным гушчары. Наліб збіраў кветкі для каханай, дзяўчына пляла вянок. Шчаслівыя, яны не заўважылі, як пагоня акружыла іх. Мужны Наліб абараняў каханую, сваё жыццё ён аддаў дастойна. Сідарчайла загадаў дзяўчыне скарыцца, а калі тая адмовілася, корд маланкай палыхнуў па яе шыі. “Вось табе і шлюб”, - прахрыпеў князь. Добрыя людзі пахавалі маладых на высокім беразе ля ракі, якую назвалі імем дзяўчыны - Волма, а непраходную пушчу - Налібокскай. Такім чынам, населены пункт Волма атрымаў сваю назву ад рачулкі Волма, што працякае праз вёску.

Паданне пра вадзяны млын

У наваколлі нашай вёскі выбіваецца з глыбінь зямлі гэтая самая  невялікая, але стромкая рачулка Валмянка, бяжыць да аднаго з азёраў, што нізкаю размясціліся вакол вёскі, нырае ў люстэрка вады і нясе свае воды магутнаму Нёману. Рухаючыся ад бабровых плацін і былой мяжы ва ўсходняй частцы вёскі, можна ўбачыць, што на беразе возера размешчаецца вадзяны млын.

Надпись: 2. – Вадзяны млынПабудаваны ён быў яшчэ ў 1829 годзе. Тут малолі муку не толькі жыхары Волмы, а прыязджалі і з суседніх вёсак. Цяпер ён пустуе. Але мясцовая моладзь упэўнена, што праходзіць ноччу каля млына небяспечна, бо здаецца, што там хтосьці ёсць і нешта там адбываецца. А людзі сталага ўзросту не здзіўляюцца расказам маладых, бо спакон вякоў лічылася, што менавіта на млынах жыве нячыстая сіла.

Выяву нашага млына можна ўбачыць і на беларускай маркцы, якая выпускаліся ў серыі “Драўлянае дойлідства Беларусі”.

Чортаў камень Ратынскі

У ваколіцах сустракаецца шмат камянёў-волатаў, якія былі прынесены ў даўні час ледавіком. Пра іх існуюць легенды, адна з якіх апавядае, што камяні быццам нараджаюцца глыбока ў нетрах зямлі, там растуць, выспяваюць, а потым зямля сама выштурхоўвае іх на паверхню. Вось чаму кожны год выварочваюцца ўсё новыя і новыя валуны, і няма ніякай надзеі калі-небудзь сабраць іх з поля.

А вось другая легенда, якая сведчыць, што камяні, як трава, дрэвы ці пасеянае збожжа, растуць. Спачатку паступова, непрыкметна для вока. Таму і трапляюцца то зусім “маладыя”—велічынёй з арэх каменьчыкі, то “дарослыя”, а то і шматпудовыя камяні, якім не адна тысяча гадоў. Лічыцца, што лепш за ўсё камяні растуць у дождж ці навальніцу.

Надпись: 3.- Рэспубліканскі геалагічны помнік прыроды 
Чортаў камень Ратынскі
Каля в. Мянькі ў лесе, за 1 км на захад ад вясковых хат, знаходзіцца вялікі камень-валун (3,6 м вышыні над зямлёй, 6 м па акружнасці ў рост чалавека). Гэта помнік прыроды, і з ім звязана такая легенда: калісьці чорт нёс гэты камень, каб кінуць яго на людзей - за нешта іх пакараць. У той час, калі ён пралятаў над в. Мянькі, заспяваў певень, і чорт выпусціў камень, не данёсшы яго да вёскі. Вось і ляжыць ён колькі часу ў тым месцы. Чортаў камень Ратынскі – гэта помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Паданні, звязаныя з касцёлам Святога Яна

У цэнтры вёскі на самым высокім месцы, дзе зараз знаходзіцца касцёл святога Яна, стаяў касцёл Унебаўзняцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў пабудаваны з дрэва ў 15 стагоддзі. З даўніх часоў сярод мясцовых жыхароў ходзіць паданне, якое апавядае, што ў час вайны са шведамі, калі праз вёску праходзілі войскі, то адзін з камандзіраў загадаў з касцёла зрабіць стайню. Усіх коней на ноч завялі ў памяшканне касцёла, а раніцай адбыўся цуд - на вачах здзіўленых  і перапалоханых шведскіх ваенных выводзілі Надпись: 4. –Касцёл Унебаўзняцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пачатак 20 ст.сляпых коней. Уражаныя ўланы ў хуткім часе пакінулі вёску і больш сюды не вярталіся.

Волма. Костёл Пресвятой Девы ÐœÐ°Ñ€Ð¸Ð¸Цікавым з’яўляецца і гісторыя пра адзін з выхадаў падземнага хода з касцёла. Знаходзіцца ён на мясцовых могілках каля каменнага слупа 1840 года, які і паклаў пачатак захаванням. Існуе легенда, што з касцёла ішлі тры падземныя хады: адзін вёў на могілкі, другі – у капліцу ў сядзібе Ваньковічаў, трэці – у склеп аднага з жыхароў в.Свідоўшчыны (цяпер склеп належыць сям’і Ліпніцкіх).

А асабліва захапляльным можна назваць паданне пра мясцовую ікону Святога Роха, якая з’яўляецца духоўнай заступніцай нашага наваколля.

Надпись: 6.- Ікона Святога Роха Валмянскай парафііОписание: http://g1.schoolnet.by/krutogor/images/volma-svyta1.JPGНадпись: 5.- Каменны слуп 1840 года на Валмянскіх могілках, які паклаў пачатак захаванням З даўніх часоў Святы Рох з’яўляецца заступнікам людзей ад цяжкіх хваробаў, бедаў і  пажараў, а таксама апекуном асуджаных і медыцынскіх работнікаў. Лічыцца, што іконы з выявай Святога Роха і малітвы, звернутыя да яго, дапамагаюць людзям  змагацца з рознымі хваробамі і бедамі. Адна з такіх ікон ёсць і ў нашай мясцовасці. Па словах мясцовай жыхаркі в. Волма Голуб А.Д., недалёка ад вёскі Кавальцы быў маёнтак Яхімова, якім валодала пані Свідава. Людзі з Кавальцоў наймаліся да яе на работу. А ў той час лютавала хвароба халера, ад якой людзі паміралі нават у полі, калі працавалі ў гаспадыні. Тады пані Свідава вырашыла паехаць у Рым і купіць ікону Святога Роха. Гэта было ў 1812 годзе. Кажуць, у канцы вёскі Кавальцы за адзін дзень пабудавалі капліцу, дзе і змясцілі ікону. Як сцвярджаюць, пасля гэтага халера адступіла, і людзі больш не паміралі. Пры Савецкай уладзе капліцу разбурылі, але жанчынам удалося выратаваць ікону Святога Роха і схаваць у доме, дзе жыў сляпы чалавек. Калі памерлі жыхары гэтага дома, ікону перанеслі ў другі дом, дзе яна знаходзілася каля 50 гадоў. Пасля ікона захоўвалася, ад чужых вачэй, у Мурашка Леаніды, якая не аддавала ікону нікому, нягледзячы па патрабаванні ўлад. Ікону заклейвалі пад шпалеры, хавалі пад ложак, каб яе ніхто не забраў. Абраз удалося захаваць да нашых дзён. Кожны год 16 жніўня праходзяць фэсты ў гонар Святога Роха, ікону з крэсным ходам нясуць у вёску Волма ў касцёл Святога Яна. На гэта свята збіраецца мноства людзей не толькі з нашай мясцовасці, але і ўсёй вобласці. Абрад вынасу іконы строга рэгламентаваны і выконваецца з пакалення ў пакаленне.

Пра родныя мясціны можна гаварыць бясконца. Тут шмат тайнаў , якія хочацца разгадаць, цікавых месцаў, якія прымушаюць зазірнуць у гісторыю краю. Прыязджайце да нас у госці, і мы зможам разам адкрыць сакрэты, якія хавае ў сабе валмянская зямля.


Спіс выкарыстаных крыніц

1.           Валахановіч А., Рудовіч А.. “Валмянскі сельскі Савет”.- Дзяржынск: “Сцяг Кастрычніка”, 2003.

2.            “Экологический информационно-образовательный центр “Волма”.-UNESCO, 2009

3.           https://www.culture.ru/storage/images/3f486ad3eed7f56e479055588438ee81/b753aff6a93875b5ac42ac4a98af6a9f.png“Успаміны жыхароў в. Волма”. Тэксты ўспамінаў знаходзяцца ў Музеі быту ДУА “Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Эсэ "Легенды і паданні валмянскай зямлі""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Управляющий рестораном

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

У артыкуле можна даведацца пра легенды і паданні валмянскай зямлі

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 661 727 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.02.2021 675
    • DOCX 10.8 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Рубаник Наталия Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Рубаник Наталия Владимировна
    Рубаник Наталия Владимировна
    • На сайте: 3 года и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 7683
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 282 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Мини-курс

Эффективность обучения школьников на уроках литературы

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Подготовка менеджеров по продажам: аспекты телефонных переговоров

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Цифровая трансформация в бизнесе: аспекты управления и развития

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе