Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Воспитательная работа / Другие методич. материалы / Фарміраванне асноў ЗЛЖ. Інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі (з вопыту працы)
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Воспитательная работа

Фарміраванне асноў ЗЛЖ. Інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі (з вопыту працы)

библиотека
материалов

Фарміраванне асноў ЗЛЖ.
Інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі
(з вопыту працы)

  1. Ролік 1 (справаздача аб дзейнасці класнага калектыву з 01.09.2014 года па 24.03.2016 года)

Здаровы лад жыцця, на мой погляд, толькі элемент усёй сістэмы выхаваўчага працэсу. А што ў нас сістэма працы наладжана, напэўна, даволі відавочна з відэасправаздачы.

Некалі (а было гэта ўсяго толькі паўтара гады таму!), узяўшы 5 “Б” клас, я ўсім сцвярждала, што мне дастаўся клас вельмі добры і прадуктыўны для любога віду дзейнасці.

Васьмёра чалавек прыйшло з ДУА “Гімназія № 2 г. Наваполацка”, адзін прыехаў з горада Луганска (Украіна), 15 чалавек – касцяк былога 4 “Б” класа, за якіх асабістая ўдзячнасць Галецкай Ірыне Мікалаеўне. Разам з дзецьмі я “ўзяла” і цудоўных бацькой, людзей адэкватных і ўдзячных, з рознымі поглядамі на выхаванне і часам паралельнымі жыццёвымі канцэпцыямі, але пры гэтым такіх, якія амаль дакладна ўспрымаюць усе нюансы супрацоўніцтва “школа-сям’я”.

На першым жа бацькоўскім сходзе мы калегіяльна вырашылі, што і як будзе арганізавана ў класе, пры гэтым усё намі агучанае не разыходзілася з агульнапрынятымі нормамі і правіламі паводзін. У першым пратаколе мы алдюставалі, што прымаем своеасаблівыя “Правілы ўнутранага распарадку для вучняў класа”. Вось некаторыя вытрымкі з асноўных абавязкаў вучняў, якія так ці інакш датычацца іх здароўя і бяспекі:

1. Паважаць правы і інтарэсы усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, быць ветлівымі і дысцыплінаванымі.

2. Не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення.

3. Выконваць рацыянальны рэжым дня і харчавання, правілы асабістай  і грамадскай гігіены.

4. Арганізаваць стапрацэнтны прыём гарачага харчавання ў сталовай.

5. Не карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі камунікацыі, якія не маюць адносін да адукацыйнага працэсу.

6. Прыходзіць на  заняткі і іншыя мерапрыемствы не пазней, чым за 10 хвілін да іх пачатку, не  спазняцца.

7. Падтрымліваць чысціню і парадак на працоўным месцы, у класе, ва ўстанове, на тэрыторыі ўстановы.                         

8. Ажыццяўляць дзяжурства па класе і па сталовай у адпаведнасці з графікам.

9. Вучням забараняецца:

  • без патрэбы хадзіць па школе;

  • перамяшчацца ў верхнім адзенні;

  • бегаць па лесвіцы і калідорах;

  • сядзець на падваконні;

  • адчыняць вокны і стаяць ля іх;

  • уставаць і садзіцца на парэнчы лесвічных агародж;

  • крычаць, шумець, ужываць непрыстойныя выразы і жэсты;

  • піхаць адзін аднаго, прымяняць фізічную сілу, кідаць розныя прадметы;

  • гуляць у гульні, небяспечныя для здароўя;

  • прыносіць у школу выбуховыя рэчывы, газавыя балончыкі і іншыя староннія прадметы;

  • паліць у будынку школы і на яе тэрыторыі.

Бясспрэчна, усё гэта так ці інакш спрыяе здароўезберажэнню ўсіх удзельнікаў адукацыйна-выхаваўчага працэсу.

А далей мы проста перайшлі да канкрэтных спраў: гутаркі па здароўезберажэнню і адпаведныя пратаколы па іх. Пры гэтым я знаёмлю з правіламі бяспекі пад подпіс як дзяцей, так і іх бацькоў. Шматлікія тэматычныя мерапрыемствы, прагляд відэафільмаў пра СНІД, шкодны ўплыў курэння, алкаголю, наркатычных рэчаваў, пра камп’ютарную і гульнёвую залежнасці, а ім ў супрацьвагу – фільмы пазітыўнай накіраванасці пра фізічна моцных людзей, пра нязломнасць духу.

Мне стала ўжо прывычна – дзеці даўно і ва ўсім мне давяраюць, прыслухоўваюцца да майго меркавання па тым ці іншым пытанні.

Вучні класа вельмі крэатыўныя. Іх патэнцыял можна выкарыстоўваць у любым накірунку. Таму працэнт паспяховых мерапрыемстваў па ЗЛЖ вельмі вялікі.

Пазнаёмлю вас з найбольш цікавымі мерапрыемствамі мінулага і бягучага навучальных гадоў.

09.10.2014 года – класная гадзіна “Быць здаровым – быць шчаслівым!”

Сярод паняццяў “грошы”, “высокааплатная пасада”, “сям’я”, “здароўе”, “прэстыжная адукацыя”, “шчасце”, “маёмасць”, “прэстыжная праца”, “кар’ера” вучні выбралі самае галоўнае і важнае слова, без якога ўсё астатняе ў жыцці зусім не важна, – “ЗДАРОЎЕ”! А дапамог дзецям у гэтым доктар Айбаліт (Мархель Аляксандр).

Свой працяг класная гадзіна мела на бліжэйшым бацькоўскім сходзе, бо, як высветлілася, некаторыя бацькі маіх вучняў курылі ў штодзённым жыцці. Былі гэта як таты, так і матулі. Наслухаўшыся аповеду аб небяспецы ад злоўжывання цыгарэтамі, дзеці пачалі мне гаварыць пра тое, што яны перажываюць за родных. Я расказала аб гэтым бацькам. Як вынік – двое чалавек пазбавіліся за непрацяглы час гэтай звычкі, бо, бясспрэчна, пашкадавалі дзяцей. Я ж толькі лішні раз упэўнілася, што гэта харошыя людзі, якія могуць пазбавіцца залежнасці ў залежнасці ад патрэб любімых людзей – уласных дзяцей!

Вольга Іванаўна на нашых класных і інфармацыйных гадзінах часты госць. Высока ацаніла яна і гэта наша мерапрыемства пра здароўе, асноўнай задачай якога было прымусіць кожнага падумаць над праблемай персанальнай адказнасці за сябе і тых, хто побач.

Мне ўвогуле падабаюцца мерапрыемствы, дзе мая задача, задача настаўніка, толькі каардынацыя дзеянняў і прымус да думання. Вельмі часта такія мерапрыемствы глядзяцца на адным дыханні, здаюцца лёгкімі ў арганізацыі і малавыдатковымі. Але гэта не так. Я ўжо даўно зразумела, што за кожным поспехам хаваецца тытанічная папярэдняя арганізацыйная праца. І вось тут, на мой погляд, вельмі важна, каб было паразуменне і падтрымка (і сярод класнага калектыву, і сярод педагогаў, і з боку адміністрацыі).

Мы шматразова былі адзначаны дырэктарам нашай ДУА, Міцлер Л.М., якая амаль заўжды прысутнічае на нашых шматлікіх мерапрыемствах і дае высокую ацэнку як дзецям, так і настаўнікам, якія іх падрыхтавалі.

Мне пашчасціла, у мяне ёсць сябар-паплечнік – Лядзінская Г.Б., з якой мы адна адну разумеем з паўслова. Вельмі хутка пішуцца сцэнарыі, арганізавана і імгненна праводзяцца рэпетыцыі, з’яўляецца ўвесь неабходны рэквізіт. Да таго ж, і дзеці нашых класаў сябруюць. Усе магчымыя мерапрыемствы мы праводзім разам: святы, конкурсы, паездкі, экскурсіі. Вось і ў хуткім часе па лініі станоўчай арганізацыіі вольнага часу арганізуем паездку ў г. Магілёў.

24.05.2015 года адбыўся пешы паход у вёску Ахотніца. Задумваўся ён як мерапрыемства краязнаўча-пазнаваўчага плану з удзелам бацькоўскай грамадскасці. Напярэдадні прайшоў дождж, гэта была нядзеля, таму рушылі ў паход далёка не ўсе. Але тыя, хто адважыўся і не пабаяўся “намачыцца”, засталіся вельмі задаволенымі. Гэта мерапрыемтсва прынесла карысць не толькі з боку паляпшэння фізічнай вынослівасць (ісці ў тэмпе і даволі доўга могуць, як высветлілася, далёка не ўсе!), але і ў плане пабудовы ўзаемаадносін з аднакласнікамі, бацькамі, вучыла сумеснай прадуктыўнай дзейнасці. У паходных умовах мы варылі кашу, перапраўляліся праз невялікую раку і проста ладзілі сумесны быт (гулялі і адпачывалі).

2. Ролік 2 (паход)

11.03.2016 года – класная гадзіна “Камп’ютарная залежнасць”.

Інтэрнэт (англ. Internet, МПА: [ˈɪn.tə.net]) – сусветная сістэма аб’яднаных камп’ютарных сетак. Часта згадваецца як Сусветная сетка або Глабальная сетка, а таксама проста Сетка. Пабудавана на базе стэка пратаколаў TCP/IP. На аснове інтэрнэту працуе Сусветная павуціна (World Wide Web, WWW) і мноства іншых сістэм перадачы дадзеных. Напрыканцы 2011 года колькасць карыстальнікаў, якія рэгулярна выкарыстоўваюць інтэрнэт, склала каля 2,3 мільярдаў чалавек.

Згодна з дакладам Міжнароднага саюза электрасувязі аб “Вымярэнні інфармацыйнага грамадства 2011”, Беларусь знаходзіцца ў “верхняй” групе краін па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), будучы 52-й у сусветным рэйтынгу.

Калі карыстацца дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, то на 01.01.2016 года колькасць насельніцтва складае 9 498 400 чалавек, а колькасць карыстальнікаў інтэрнэту – 8 400 000 чалавек. У параўнанні з насельніцтвам зямлі, якое складае 7.2 мільярды чалавек, карыстальнікі Сеткі – 3.2 мільярды чалавек.

Сацыяльныя сеткі цікавыя лічбы і факты:

1) У 2010 годзе каля 96% насельніцтва планеты мелі доступ да сацыяльных сетак з дапамогай розных сродкаў камунікацыі;

2) Сацыяльныя сеткі – самы распаўсюджаны варыянт арганізацыі вольнага часу ў сетцы Інтэрнэт;
3) У ЗША кожная восьмая пара спалучаецца шлюбам дзякуючы сацыяльным сеткам;
4) Для таго, каб дасягнуць 50 мільёнаў карыстальнікаў, радыё спатрэбілася 38 гадоў, тэлебачанню – 13, Інтэрнэту – 4, iPod – 3 гады, а самай папулярнай амерыканскай сацыяльнай сетцы
Facebook, каб дасягнуць колькасці ў 100 мільёнаў карыстальнікаў, трэба было менш за 9 месяцаў;

5) Калі б сацыяльную сетку можна было назваць краінай, яна была б на чацвёртым месцы па колькасці насельніцтва, г.зн. дзесьці паміж Злучанымі штатамі Амерыкі і Інданезіяй;
6) Наша суседка Расія прызнана краінай з самай актыўнай інтэрнэт-аўдыторыяй: у сярэднім карыстальнік праводзіць каля 6.6 гадзін і праглядае каля 1 307 інтэрнэт-старонак за тыдзень;

7) Дэпартамент адукацыі ЗША апублікаваў дадзеныя аб тым, што студэнты, якія навучаюцца онлайн, пераўзыходзяць колькасць студэнтаў на стацыянары;

8) 80% кампаній шукаюць супрацоўнікаў па сродках сацыяльных сетак;

9) Колькасць фаловераў Эштана Катчэера і Брытні Спірс параўнальна па колькасці з насельніцтвам Ірландыі, Нарвегіі або Панамы;

10) Сучаснае пакаленне лічыць e-mail перажыткам мінулага, замяняючы яе кантактамі ў сацсетках;

11) У свеце налічваецца каля 200 000 000 блогаў. Пры гэтым 54% карыстальнікаў штодня пішуць пасты і выкладаюць кантэнт у Сетку;

12) 78% спажыўцоў давяраюць меркаванням сваіх онлайн-сяброў больш, чым афіцыйным крыніцам.

Вось і мне з вучнямі захацелася паразважаць над праблемамі інтэрнэтзалежнасці, а таксама “агучыць” тых вучняў, якія ў класе, па меркаванні вучняў, маюць найбольшую схільнасць да гэтай звычкі.

3. Ролік 3 (развагі пра інтэрнэт)

Няма адзінага калектыву – няма поспеху ні ў адным пачынанні.



Начало формы

Конец формы



3

Автор
Дата добавления 26.05.2016
Раздел Воспитательная работа
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров244
Номер материала ДБ-099496
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх