Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Начальные классы / Конспекты / Гульня-падарожжа "Сцяжынкамі роднага краю"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 26 апреля.

Подать заявку на курс
  • Начальные классы

Гульня-падарожжа "Сцяжынкамі роднага краю"

библиотека
материалов
hello_html_m15b470d2.gif

































Мэта: фарміраваць грамадзянскую пазіцыю, выхоўваць любоў да роднага краю.

Задачы: замацоўваць і пашыраць веды вучняў аб прыродзе роднага краю; фарміраваць правільныя паводзіны дзяцей у навакольным асяроддзі; выхоўваць любоў да роднай прыроды.

Ход мерапрыемства

Дзеці чытаюць вершы

1.Над прасторай сінявокай Беларусі

Пралятаў з калыскай у дзюбе бусел.

Аглядаў лясы ён і палетак,

У калысцы нёс матулям дзетак.

Нас таксама ён прынёс на Беларусь,

Кожны з нас – патомны беларус.

Ведайце ўсе. Я ганаруся

Тым, што нарадзіўся ў Беларусі!


2. Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь - мая Радзіма.


3. Між лясамі ды азёрамі –

Васільковыя палі…

Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі.


4. Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.


5. Радзіма у нас бязмежная,

Спякотная і снежная

Радзіма лагодная,

Нібы матуля родная.

А самае галоўнае:

Усе ёй дзеці - родныя.


(прэзентацыя “Мой родны край”)


  • Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі. Наша гульня-падарожжа дапоўніць вашы веды аб родным краі. Выпраўляемся ў вандроўку, а каб было б цікавей, запросім з сабой аднаго казачнага героя. Лясны гаспадар вельмі любіць дапытлівых, разумных дзяцей, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Гэта Лесавічок. Лесавічок падрыхтаваў для вас цікавыя заданні ў дарогу, каб не сумавалі і з карысцю правялі час. Песня з якой мы пачнём падарожжа, створыць бадзёры, радасны настрой. (Песня)

Віктарына.

  • Чалавек і лес – спрадвечныя сябры. Лес – гэта грыбы і ягады, лекавыя расліны, каштоўная драўніна. Лес дапамагае захоўваць у зямлі вільгаць. Без яго перасохлі б рэкі і азёры. Але самае галоўнае – лес ачышчае паветра ад шкодных рэчываў і дае ўсяму жывому кісларод. Вось мы і прыйшлі да першага прыпынку. І першае заданне ад Лесавічка.


Гульня “З якога дрэва лісток”

Каманды атрымліваюць канверты, у якіх знаходзяцца лісточкі з розных дрэў. Дзеці павінны адказаць, з якіх дрэў лісточкі.


  • Старшакласнікі падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра дрэвы і зараз падзеляцца её з усімі.


Сасна – вечназялёнае хвойнае дрэва. Сасновы бор прываблівае прыемным пахам. Птушкі ласуюцца насеннем сасновых шышак. Яго любяць таксама вавёркі, бурундукі.

Елка – самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Яе драўніна добры будаўнічы матэрыял, з яе вырабляюць высокаякасную паперу, робяць музычныя інструменты: балалайкі, гітары.

Дуб – магутнае ліставое дрэва, жыве доўга. У Белавежскай пушчы ёсць дубы, якім каля тысячы гадоў. Драўніна дуба цвёрдая, трывалая і даўгавечная. З яе вырабляюць цудоўную мэблю.

Ліпа з даўніх часоў лічылася свяшчэнным дрэвам: на ліпавых дошках пісалі абразы. З кары ліпаў рабілі абутак – лапці. Ліпавы цвет ужываецца як лекі. З драўніны робяць музычныя інструменты, мэблю.

Бязоза – беластволая прыгажуня, з тонкімі галінкамі і прыгожым лісцем. Гэтае дрэва – сімвал усяго самага светлага, чыстага. Белы колер кары засцерагае ад сонечных апёкаў. Праз чорныя рысачкі на ствале дрэва дыхае.

Паданне пра бярозку.

Калісьці вандраваў на свеце сляпы стары з хлопчыкам-павадыром, шукаў, як пазбавіцца ад слепаты. Да якіх толькі знахароў ні звяртаўся ён, якімі зёлкамі ні лячыўся – нічога не дапамагала. Неяк даведаўся стары, што ёсць на зямлі месца з крыніцай жывой вады, якая лечыць усе хваробы. Доўга яны шукалі тое месца. І вось аднойчы прывёў хлопчык старога ў бярозавы гай, прасякнуты сонечным святлом. Надрэзаў сляпы ствол бярозкі, пырснуў сокам на свае вочы, і здарыўся цуд – адкрыўся перад ім увесь навакольны свет, ва ўсёй сваёй прыгажосці. Як падзяку за пазбаўлееня ад страшнай хваробы пабудаваў стары ў гаі манастыр, які стаў пачаткам горада Бяроза, што знаходзіцца ў нас на Беларусі.


  • Цікавы ў нас атрымаўся адпачынак. Працягваем наша падарожа. Ну вось мы з вамі мінулі лясок, прайшліся сцяжынкай уздоўж ляснога азярца і апынуліся на ўскрайку бору. І тут Лесавічок падрыхтаваў заданне. Згубіліся словы – назвы звяроў. Зараз вы падумаеце, параіцеся і затым адшукаеце іх.

Гульня “Згубіліся словы”

  • Трэба пераставіць літары так, каб атрымаліся словы – назвы звяроў.

  1. О в к ў \воўк\

У б з р\зубр\

Я ц а з\ўаяц\

  1. О ж к ы в\вожык\

З я м д е з ь в д \мядзведзь\

І л а с\ліса\


  • Дапамаглі звярам – ад іх вялікі дзякуй. Лес – гэта царства раслін, жывёл, птушак, насякомых. Калі гінуць расліны, гінуць і жывёлы, і чалавек. Вось чаму мы павінны берагчы і захоўваць раслінны і жывёльны свет роднага краю. (“Танец маленькіх качанят”)

  • А зараз Лесавічок хоча праверыць, ці ведаем мы казкі.

Віктарына па казках.

  • Вось мы з вамі прыйшлі на луг. Якіх толькі траў, кветачак тут няма! Якія прыемныя пахі. А зараз Лесавічок праверыці ці ведаеце вы палявыя і лугавыя кветкі.

Гульня “Збяры букет”

На дошцы прымацаваны вазы. Лесавічок называе кветку, дзеці знаходзяць яе сярод прапанаваных і прымацоўваюць да вазы.

  • Якія прыгожыя букеты ў вас атрымаліся. З якіх кветак яны складзены? (паўтарыць назвы кветак). Заўсёды помніце: сарваная вамі кветачка гіне і больш нікога не парадуе сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Давайце любавацца кветкамі і не рваць іх без патрэбы. А букеты складаць з паперы або маляваць у альбомах.

  • Прыемна марыць пра летні адпачынак: паходы, экскурсіі, наведванне цікавых куткоў роднага краю. Давайце яшчэ раз успомнім як трэба сябе паводзіць, калі адпачываеш на прыродзе.

Заданне. З прапанаваных правіл дзеці выбіраюць тыя, якімі трэба карыстацца і пра якія важна заўсёды памятаць.

  1. Правілы паводзін ля вадаёмаў

  • Прыбірай за сабой смецце

  • Не кідай смецце ў ваду

  • Не пій ваду з вадаёмаў

  • Без дарослых не купайся


  • Не прыбірай за сабой смецце

  • Крычы ва ўвесь голас

  • Кідай смецце ў ваду

  • Пій ваду з вадаёмаў

  • Купайся без дарослых


  1. Правілы паводзін у лесе

  • Не ламай галінкі дрэў

  • Не разбурай гнёзды, мурашнікі

  • Не парушай лясную цішыню

  • Не распальвай вогнішча

  • Прыбірай за сабой смецце


  • Ламай галінкі дрэў

  • Разбурай гнёзды, мурашнікі

  • Парушай лясную цішыню

  • Распальвай вогнішча

  • Не прыбірай за сабой смецце


Расказ бярозкі”

Я бярозка белая,

У лесе я жыла,

Расказаць бяду сваю

Я да вас прыйшла.


Я шумела весела

Летам і вясной,

Птушак песні звонкія

Чула над сабой.


Да мяне йшлі людзі

У спякотны дзень.

Прахалодай лашчыў іх

Мой прыемны цень.


Гора ці бяда якая,

Думала – міне.

Ды задзіра-хлопчык

Скокнуў да мяне.


Ён падрэзаў ножыкам

Усю маю кару.

Так мне забалела,

Думала – памру.


Дрэвы як і людзі,

Кожнаму – баліць!

Дык нашто ж бярозку

Рэзаць ці паліць?


Бо бярозка кожная

Вельмі хоча жыць,

З ветрыкам шаптацца,

З птушкамі дружыць.


  • Тысячы вушэй слухаюць нас, тысячы вачэй назіраюць за намі, тысячам жывых істот мы можам зрабіць вельмі балюча. Нават не задумаўшыся аб гэтым. Мы пагуляем і пойдзем, а там, у лесе, ля рэчкі, застануцца паламаныя намі галінкі, параненныя дрэвы, пашкоджаны мурашнік…

ЗАПОМНІЦЕ:

Каб размокла, згніла, змяшалася з зямлёю кінутая ў лесе газета, патрэбен цэлы год; пустая бляшанка будзе ляжаць у зямлі некалькі гадоў; поліэтыленавы пакет – дзесяткі гадоў. Асколкі шкляной бутэлькі так і будуць псаваць нашу цудоўную зямлю сотні гадоў! Беражыце прыроду!

  1. Кажуць, ёсць краіны-цуды,

Дзе зусім няма зімы.

Мы ж не рвёмся анікуды.

Любім свой куточак мы.

  1. Куды ні глянь – лясы шумяць,

Цвіце над полем гай,

А поле – вокам не абняць,

І гэта ўсё мой край!

  1. Пшаніца, жыта на палях,

Усюды ўраджай,

Стагі, як горы на лугах,

І гэта ўсё – мой край!

  1. Жыве, працую наш народ

Ці ў снежань, ці ў май.

І харашэе з году ў год

Мой родны, вольны край!

(гучыць песня)

  • Вось і скончылася наша падарожжа. Што вам найбольш спадабалася?

  • Я вельмі задаволены вамі. Я рады, што падрастаюць такія добрыя, разумныя дзеткі, якія ўжо так многа ведаюць. Ад мяне і лясных жыхароў для вас смачны пачастунак.






























Хто лепш ведае свой край

  1. Як называецаа наша краіна?

  2. Назавіце сталіцу нашай краіны

  3. Як завуць прэзідэнта РБ?

  4. Чаму Беларусь называюць “сінявокай”?

  5. Колькі абласцей у нашай рэспубліцы (назваць)?

  6. З якімі краіна праходіць граніца (пералічыць)?

  7. У якой воблаці жывём мы?

  8. Назавіце імя беларускага першпдрукара.

  9. Штогод 9 мая адзначаецца свята, якое называецца…

  10. Штогод 3 ліпеня адзначаецца свята, якое называецца…

























З У Б Р В О

З А Я Ц Ў К

В О Ж Ы К

М Я ДЗ В Е ДЗ Ь Л І С А А Л Е Н Ь Л О С Ь В А В Ё Р К А ДЗ І К



Віктарына па беларускіх казках

  1. Дзед пытаецца ў казы:

  • Каза, мая козачка, дзе была? Што ты ела, што піла?

Каза кажа:

  • Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі. (Каза-дзераза)

  1. Прыбегла курачка да каровы:

  • Карова, Карова, дай масла!

  • Нашто табе масла?

  • Пеўнік ляжыць, не дыхае. (Як Курачка Пеўніка ратавала)

  1. Касіў касец на лузе. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Прыйшоў да яго воўк і кажа:

  • Чалавеча, што ясі? (Лёгкі хлеб)

  1. Думала ліса, што на цэлы дзень наелася, але нават і пакаштаваць з гэтай высокай пасудзіны ежы не давялося. (Ліса і Журавель)

  2. Чаго, зайчык, плачаш?

  • Як жа мне не плакаць. Была ў мяне хатка лубяная…(Зайкава хатка)

  1. - Мёрзні, мёрзні воўчы хвост. (Ліса і Воўк)










Прыбірай за сабой смецце

Не кідай смецце ў ваду

Не пій ваду з вадаёмаў

Без дарослых не купайся

Не прыбірай за сабой смецце

Крычы ва ўвесь голас

Кідай смецце ў ваду

Пій ваду з вадаёмаў

Купайся без дарослых

Не ламай галінкі дрэў

Не разбурай гнёзды, мурашнікі

Не парушай лясную цішыню

Не распальвай вогнішча

Прыбірай за сабой смецце

Ламай галінкі дрэў

Разбурай гнёзды, мурашнікі

Парушай лясную цішыню

Распальвай вогнішча

Не прыбірай за сабой смецце



Автор
Дата добавления 06.12.2015
Раздел Начальные классы
Подраздел Конспекты
Просмотров1074
Номер материала ДВ-234959
Получить свидетельство о публикации

Идёт приём заявок на международный конкурс по математике "Весенний марафон" для учеников 1-11 классов и дошкольников

Уникальность конкурса в преимуществах для учителей и учеников:

1. Задания подходят для учеников с любым уровнем знаний;
2. Бесплатные наградные документы для учителей;
3. Невероятно низкий орг.взнос - всего 38 рублей;
4. Публикация рейтинга классов по итогам конкурса;
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://urokimatematiki.ru


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ


"Инфоурок" приглашает всех педагогов и детей к участию в самой массовой интернет-олимпиаде «Весна 2017» с рекордно низкой оплатой за одного ученика - всего 45 рублей

В олимпиадах "Инфоурок" лучшие условия для учителей и учеников:

1. невероятно низкий размер орг.взноса — всего 58 рублей, из которых 13 рублей остаётся учителю на компенсацию расходов;
2. подходящие по сложности для большинства учеников задания;
3. призовой фонд 1.000.000 рублей для самых активных учителей;
4. официальные наградные документы для учителей бесплатно(от организатора - ООО "Инфоурок" - имеющего образовательную лицензию и свидетельство СМИ) - при участии от 10 учеников
5. бесплатный доступ ко всем видеоурокам проекта "Инфоурок";
6. легко подать заявку, не нужно отправлять ответы в бумажном виде;
7. родителям всех учеников - благодарственные письма от «Инфоурок».
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://infourok.ru/konkurs

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх