Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Начальные классы / Конспекты / Канспект свята беларускай мовы. Літаратурная гасцінная

Канспект свята беларускай мовы. Літаратурная гасцінная

  • Начальные классы

Поделитесь материалом с коллегами:

Літаратурная гасцёўня “Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем”


В: Добры дзень, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Добры дзень, паважаныя дарослыя! Мы рады вітаць вас у нашай зале. Сённяшняе мерапрыемства мы прысвячаем роднай мове.


Разгортваем першую старонку “Бясцэнная спадчына”.

Адкрываюць тайну

Вершы:

Родны край

У свеце лепшы!


Вучні:

Многа моў на гэтым свеце,

Многа слоў у іх букеце.

Многа думак, многа згадак,

Многа гукаў і загадак.

Але ёсць адна такая,

Словы ў ёй нібы звіняць.

Трэлі гукі разліваюць

І ляцяць, ляцяць, ляцяць…


Родная мова – зараначка матчына,

Наша любоў і бясцэнная спадчына.

Я люблю сваю мову родную,

Мілагучную і пяшчотную.

Нібы сонейка прамяністае,

Грэе душы яна нашы чыстыя.

Словам можна з сястрой абмяняцца

І з суседзямі павітацца,

Падзяліцца марай з сябрамі,

Добрай ночы!” сказаць мілай маме.


Над зямлёй крыляе бусел,

Скачуць конікі ў траве.

Дзед жыве ў Беларусі,

І бабуля тут жыве.

Тут жывуць і тата з мамай,

Брацік мой, мая сястра,

Тут жыву і я таксама.

Беларусь – мая зямля!

Край лясоў, лугоў і рэчак,

1

Ён квітнее з году ў год, -

І на свеце будуць вечна

Край наш родны і народ.


Куды ні глянь – лясы шумяць,

Цвіце за полем гай,

А поле – вокам не абняць.

І гэта ўсё – мой край.

Пшаніца, жыта на палях,

Усюды ўраджай,

Стагі, як горы на лугах.

І гэта ўсё – мой край.


Жыве, рпацуе мой народ

Ці ў снежань, а ці ў май,

І харашэе з году ў год

Мой родны, вольны край.

Куды ні глянь – лясы шумяць,

За полем рэчка, гай.

І ў сэрцы песні не стрымаць

Пра мой любімы край.


Гучыць песня




Старонка другая “З крыніц народных”


В: У нас на цэлай Беларусі

Кожны двор і кожная хата

Мае прыказак багата –

У кожнай справе, у кожным дзеле.

Іх прымеціць толькі штука,

А там кожнаму навука.


Прыказкі і прымаўкі… колькі іх у жыццёвай мудрасці! Вось паслухайце:

Малады верабей, ды спрытны.

У чужое проса не сунь носа.

Прыказкі і прымаўкі – сапраўдны моўны скарб. Яны надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. Вы, напэўна, не раз чулі іх і самі ўжывалі. Я пачынаю, а вы працягвайце:


  • У адно вуха ўпучціў, а ў другое - …(выпусціў)

  • Хочаш есці калачы – не сядзі на …(пячы)

2

  • Хто працуе. Той не …(сумуе)

  • Гультай за работу, а мазоль за …(руку)

  • Сёння зробіш – заўтра як …(знойдзеш)

  • Хто працуе, таму і …(шанцуе)

  • І сам не гам, і …(другому не дам)

  • Лёгка пасварыцца, цяжэй …(памірыцца)

  • Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто …(праўду кажа)

  • Той не можа быць другам, хто ў бядзе …(абыдзе кругам)

  • Не зыч ліха другому, каб не давялося …(самому)

  • У гасцях добра, а дома…(лепш)

  • Што сёння аддасі, тое заўтра два разы …(знойдзеш)


В: З крыніц народных прыйшлі да нас лічылкі, заклічкі, дражнілкі.


Вучні:

Дзівяцца ўсе дома – не пазнаць Арцёма!

Ой, чароўная хусцінка: хлопчык гэта, ці дзяўчынка?


Вельмі важны наш індык, ён камандаваць прывык.

Ды ў двары смяюцца куры з фанабэрыстай натуры.


Дожджык, дожджык, грыбасей.

Я Ірына, ты Андрэй.

Па-над хатай аблачынка.

Хлопчык ты, а я дзяўчынка.

Ты алень, а я лісічка.

Брацік ты, а я сястрычка.


З рыбы-трапятушкі наварылі юшкі,

Юшка закіпела, каштаваць прыспела.

Табе – лыжка, табе – лыжка,

Табе – не, стань направа ад мяне.


Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Выйшаў зайка пагуляць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Зараз я іду шукаць.


В: Дзеці! Вы любіце загадкі? Так, усе любяць загадкі, бо ў іх у займальнай форме адлюстроўваюцца гаспадарчая і працоўная дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, праца, быт, расліны і жывёльны свет. Загадкі вучаць думаць, развіваюць кемлівасць, фантазію.


3


Загадкі:

Кішэні не мае, а слонца хавае.

Страху не знае, ад ветру ўцякае.

Хоць і сляпая, слязу пралівае. (Хмара)


Важна ходзіць па таку, хваліцца бясконца:

- Без майго “ку-ка-ра-ку” не ўзышло б і сонца. (Певень)


Падушка з падворка на рэчку кіруецца часта,

З ног не здымае чырвоныя ласты. (Гусак)


Вілы вострыя на лбе, цэлы дзень траву скубе.

Прыйдзе з пашы вечарком – пачастуе малаком. (Карова)


З людзьмі сябруе, хату вартуе.

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам. (Сабака)


У гародзе пад кустом незвычайны вырас дом.

Трэба ратаваць гарод, бо жыве ў тым доме …(Крот)


Гэты дзядзька-будаўнік малатком біць не прывык.

Тук-тук доўгім носам, вось дом будзе восам.

І працуе – глянуць люба. Інструмент у дзядзькі – дзюба. (Дзяцел)


Ловіць ён мышэй умела і вужак ганяе смела.

На клубок і мяч падобны, хоць калючы, але добры.

Знойдзе грыб – не трэба кошык:

Прынясе на спінцы…(Вожык)


Лета ён хадзіў – знямог, намазоліў лапу.

На зіму стамлённы лёг у бярлог-канапу. (Мядзведзь)


Працаўніца шчыравала мех арэхаў назбірала.

І грыбоў шмат насушыла, спелых шышак нанасіла,

Прыхавала ўсё ў дупло, каб зімой на стол на стол было. (Вавёрка)


Каля ціхае крыніцы збудаваны дом з ігліцы.

Можа вам знаёмы ён? Жыхароў у ім мільён.

Тут шчыруюцьусе чыста – вось чаму навокал чыста. (Мурашы)



В: А зараз, мае паважаныя, мы перагортваем трэцюю старонку, вершаваную.


4

Вершаваная старонка “Вось якія мы”


Не затрымалася І. Муравейка

Раніцой сказала мама :

- Збегай, Танечка, ты ў краму.

Купіш мыла і вяртайся,

Ды нідзе не затрымайся.

І яна ішла, спяшалася,

Анідзе не затрымалася.

Толькі трошкі пасядзела

Са сваёй сяброўкаў Нэлай.

І не больш адной хвіліны ела з Дашаю маліны.

Па дарозе стрэла Галю,

Раз у хованкі згулялі.

А купацца – дык Гануля

Проста сілай зацягнула.

А калі дамоў вярталася

Дык на вуліцы смяркалася.


Мы ўсё можам Еўдакія Лось

Гэта праўда, што на свеце

Ёсць яшчэ такія дзеці,

Што не ўмеюць маляваць,

Шыць, ляпіць і пілаваць,

Лялькам хаткі будаваць?

А ці праўда, што на свеце

Ёсць яшчэ такія дзеці,

Што лянуюцца спяваць,

У ладкі пляскаць, танцаваць?

- Гэта, цётачка, не мы!

Мы з інакшае гурмы.

Мы што хочаце змайструем,

І спяём, і патанцуем.

Хата родная падчас

Ходзіць ходырам ад нас!


Аленка і каленкі Кастусь Жук

У маленькае Аленкі

Ад гульні баляць каленкі,

Бо не слухаецца маці –

Поўзае ўвесь дзень па хаце.

Вось схаваўся недзе мішка.

Вось пад стол залезла кніжка.

Закаціўся самакат –

5

Не дастаць ніяк назад.

Ухапіўшы ў лапы мячык,

Пад тахтой схаваўся зайчык.

Нават лялька – вось гарэза! –

Запаўзла цішком за крэсла.

Трэба ўсіх іх адшукаць,

Трэба ўсіх укласці спаць,

Хоць яна малая ростам.

Гэта ўсё зрабіць – няпроста:

Толькі на каленках можна

Запаўзці пад стол, пад ложак…

А не поўзала б Аленка-

Не балелі б больш каленкі.


Збірайся ў школу, Леначка Паўлюк Прануза

Лёг вецер спаць пад яблыні

У садзе на мурог,

І з вечара да раніцы

Ён цішыню бярог.

Прачнуўся і галінкаю

Пастукаў у акно:

Збірайся у школу, Леначка!”

- А я не сплю даўно.

І сонейка здзівілася,

Як у пакой зашло:

Засланы ложак чысценькі,

Прыбрана ўсё было.

Партфель заззяў ад радасці:

Ён скарбаў уладар.

Усё яму даверылыі –

І сшыткі, і буквар.

У ім пенал з алоўкамі

І ежа на запас.

У шлях такі збіраецца

Дзяўчынка ў першы раз.


Як Васілёк вучыў урок І. Муравейка

Белы-беленькі дзянёк,

З хмары сыплецца сняжок.

Шум і крыкі на катку,

Сумна толькі Васільку.

Ля акна адзін сядзіць,

Праз акно на двор глядзіць.

Кніжка ўпала са стала,

6

Вучня новага знайшла.

Кот яе чытаць пачаў:

Трэба “мама”, а ён – “мяў”.

І ў Жучка занятак ёсць –

Карандаш грызе бы косць.

Кажа маме Васілёк:

- Потым вывучу ўрок,

Хоць хвіліначку пайду

Пагуляю па ільду.

І яго хвіліначка, -

Нібы з гумы нітачка,

Расцягнулася яна

Аж да самага цямна.

Кажа маме Васілёк:

- Ранкам вывучу ўрок.

Не паспеў раздзецца ён –

Да яго падкраўся сон.

Вельмі хутка ноч прайшла –

Быццам бы і не была.

Сонца стукае ў акно:

- Уставаць пара даўно.

І заплакаў Васілёк:

- Я не вывучыў урок…


Колькі кот набіў пасуды Алесь Бачыла

Я расказваць вам не буду,

Колькі кот набіў пасуды,

Хай раскажа сам Валерка, -

Чайнік, супнік, дзве талеркі,

Ажно сем гаршкоў з пад кветак

І ў дадатак – пяць разетак.

А спытаюць – скрывіць рот:

- Гэта ўсё пракляты кот…

Кот – дык кот…”

І ўсё таму

З рук сыходзіла яму.

Мо сышло ю і гэтым разам –

Не змахні з серванта вазу.

Ваза ў друз – Валерка ў пот:

Як сказаць, што скінуў кот?

Хто ж паверыць той мане –

Кот жа вазу не скране.

Вось дык гора… Вось бяда…

Ды і коціка шкада –

7

Зноў пратураць за парог!

Мама нават не журыла.

А за шчырасць – пахваліла.

Рад Валерка,

Рада мама,

І, вядома, кот – таксама.

Мусіць, з радасці тае

Ён пасуды больш не б’е.


В: З чаго пачынаецца новы дзень?

Вучань:

Ну, вядома, з новай казкі.

Казка любіць небыліцы,

Хоць і праўды не баіцца.

Быццам птушка залатая,

Свет шырокі аблятае.


В: Чытайце казкі, бо няма

У іх хлусні ніколі,

Чытайце казкі, бо яны

Нясуць нам радасць толькі,

Святлом і шчырасцю заўжды

Напоўняць нашы сэрцы.

Чытайце казкі і ў дабро

Заўсёды, дзеці, верце!


Старонка апошняя “Казачная”


Запрашаем на сцэну 2 “Б” клас з казкай “Мышка і неслухмянае мышаня”


Па палянцы бегла мышка, на ёй шызая манішка,

На малых танклявых ножках валасяныя панчошкі.

А насустрач – мышаня:

- Мама! Мамачка мая! Прабягала блізка тут рыжуха – ліска.

- Пабяжым у хатку-норку!

- Ды не можа быцьгаворкі, у нары няма чым дыхаць, -

Пачала малая хныкаць.

Неўзабаве мышка-маці была ў норцы, была ў хаце,

Сілкавалася, маўчала…Мышаня ж усё пішчала,

Перад норкаю-хацінай не змаўкала ні хвіліны.

  • Дык заходзь, дачушка, у хатку, дам я смачную аладку.

  • Не хачу аладкі тое, мне б што іншае, другое.

  • Дык заходзь, дачушка, у домік, я пастаўлю масла слоік.

  • Не хачу я масла тога, мне б зярнятка залатога.

8

  • Дык заходзь, дачушка, у хату, дам табе я круп багата.

  • Не хачу я круп, не трэба, добра мне і тут, пад небам

Дыхаць лепей, чым у хаце…

Раптам піск пацула маці, - мышаня прыбегла ў норку

І заплакала так горка.

- Што з табой, мая дачушка?

- Ты даруй мне, я няслушка, я за гэта пакарана –

Хвосцік, бачыш, адарваны тою рыжаю лісой,

Засталася ледзь жывой.


4 “А” клас з казкай “Янка-запытанка”


Ледзь паснедаўшы, ад ранку да начы безперастанку

Задае пытанні Янка, па мянушцы Запытанка:

  • Мама, а чаму, скажы, цеста ходзіць у дзяжы?

А чаму ў каровы рогі? А куды вядуць дарогі?

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

  • А чаму гурок зялёны? Клён чаму завецца клёнам?

Хата дзятла на – сасне? Воўк адзін жыве ці не?

Толькі ўспомніў пра ваўка – скок аднекуль шэры,

І схапіў ён хлапчука:

- Будзе мне вячэра!

Хоць прыйшла бада такая, ды хлапец усё пытае:

  • А чаму бяжыш як сонны? А ці мыў ты вушы сёння?

Воўк ад злосці аж засоп, за каўнер хлапчыну згроб,

Да нары не дацягнуў, бо адразу ж праглынуў.

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

Рады, сыты, Воўк смяецца. Толькі што гэта – здаецца,

Янкі хоць і не відаць, ды ён зноў пачаў пытаць:

  • А чаму трасешся ты? А нашто звярам хвасты?

А нашто мне цёмны кут? А спяваць ці можна тут?

Ах ты, Янка, Янка-Запытанка!

Воўк – дадому. Ды дарма. Там Ваўчыца кажа:

  • Цішыні з табой няма. Хто пры шуме ляжа?

Воўк – у госці. Але не! Усе праходзяць міма:

  • Паляўнічы не міне праз цябе нас, мілы!

І паплёўся Воўк удаль, у абласны лясны шпіталь,

Да ўрача ўваліўся Воўк, трошачкі павыў і змоўк.

Саслабелы Воўк ляжыць. Янка сцежкаю бяжыць

Ды ўсё пытаецца… А звяры кідаюцца

Хто ў балота з усіх ног, каб убачыць іх не мог!

Усе баяцца Янку, Янку-Запытанку!


9


3 “Б” клас з казкай “Журавель і чапля”


На адным канцы балота была хата Жураўля,

На другім канцы балота Чапля шэрая жыла.

Надакучыла сівому жыць самотна Жураўлю,

Блукаць па буралому па балотнаму гніллю,

Слухаць ноччу жаб бяссонных рогат, шум у трысніку,

Перагуды, перазвоны камароў у талаку.

Вось задумаў ажаніцца ды на Чаплі Журавель

І пайшоў да маладзіцы па імшарах, па дрыгве.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, - Чуравель ідзе-брыдзе,

Праз сем дзён прыйшоў да Чаплі і гаворыць:

  • Добры дзень! Ці не хочаш за мяне ты выйсці замуж?

А яна кажа:

  • Што ты, - кажа, - гэта сабе выдумаў сп’яна?

Непрыгожы, даўганогі, - лепш ідзі, адкуль прыйшоў… -

І пабрыў сваёй дарогай сумны Журавель дамоў.

Ды адумалася Чапля, што дарма за Жураўля,

За балотнага суседа, яна замуж не пайшла.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, - у хату Жураўля ідзе.

Праз сем дзён прыходзіць Чапля і гаворыць:

  • Добры дзень! Ці не возьмеш мяне ў хату? –

Журавель ёй кажа: - Не! Дзе з такой, як ты чубатай

Паказацца ў свеце мне? Шыя выгнута вужакай,

Хараства ні ў чым няма, і ўбор твой аніякі,

І нягодная сама.

Калі Чапля з хаты выйшла, Журавель пашкадаваў,

Што пакрыўдзіў яе лішне, што за жонку не ўзяў.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, - па дрыгве і па вадзе

Ізноў сватацца да Чаплі Журавель ідзе-брыдзе.

І так ходзяць яны ў сваты цэлы свій птушыны век,

І стаяць іх воддаль хаты па канцах балот і рэк.


2 “А” клас з казкай “Як Ліса вучылася лётаць”


Лісе ў нары не спіцца, не ляжыцца:

Надумала крылатай стаць Лісіца6

  • А-ах!.. Хоць бы раз мне паглядзець з-пад хмар

На родны свій лясны гушчар!..

І вось Лісіца-разумніца пайшла ўранку

за парадай да Бусла:

  • Паслухай, Бусел, і не рагачы…

Мяне, мой любы, лётаць навучы…

Хоць смех стрымаў, усё ж здзівіўся Бусел:

10

  • Ды ты, Рыжуха, звар’яцела, мусіць!..

Яна ж сваё:

  • Не смейся, не крычы. Мяне ты, Бусел, лётаць навучы.

  • Што ж для пачатку ў неба панясу цябе я сам.

І… За каршэнь Лісу ён ухапіў.

  • А-ах, калі ласка, мілы…

Сінечу неба рассякаюць крылы. Вішчыць Ліса:

  • Дзівіцеся, лясы, якія крылы выраслі ў Лісы!

Цяпер змагу я лётаць і сама! Пусці мяне,

Мой дружа, не трымай! Які ў мяне шчаслівы

Сёння дзень! Уніз ляціць Ліса,

А ўнізе – пень. Крычыць Ліса:

- Калі ён хоча жыць, хай адбяжыць!

А пень стаіць сабе, як пень…

Стаў цёмнай ноччу для Лісіцы дзень.


4 “Б клас з казкай “Чаму зайцы грызуць кару на дрэвах”


Заяц Жабку напаткаў ля лясной дарожкі.

  • А куды ты Жабка скачаш?

  • Пагуляю трошкі.

  • Я таксама пагуляю, мы як згаварыліся.

  • Зай, нядрэнна было б нам, каб мы падружыліся.

  • Згодзен, Жабка, падружыцца, сябраваць з табою,

Удваіх не будзем знацца з горам, ды з бядою.

  • Пойдзем разам да мяне, ты не пашкадуеш,

Цеста з цукрам замяшу, паясі, скаштуеш.

Прывяла да дому Жабка Зайку, пасадзіла,

А сама, як абяцала, цеста замясіла.

Палажыла цеста Жабка на вялізным сподку.

Зай вусамі шавяльнуў:

  • Пах які салодкі.

І задумаў абхітрыць Жабку касавокі.

- Кінем сподак, паляціць ён жа недалёка,

І пакоціцца, тады, хто яго дагоніць,

Той і цеста першы з’есць, вусны пасалодзіць.

  • Добра, згода, - хай так будзе, -

Жабка адказала, наліла вады ў той сподак,

Каб цеста адстала.

Заяц сподак шпурлянуў, той і пакаціўся,

І штосілы тут жа шэры ўслед за ім пусціўся.

Дагнаў сподак Заяц хітры, глянуў першым чынам,

Цеста ў сподку не было, - што тут за прычына?

11


І да Жабкі Зай прыбег, стаў нібы сіротка,

Тая злізвае з кары цеста – ёй салодка.

Касавокі зразу сцяміў, як тут што зрабілася:

Цеста выпала са сподка – к дрэву прыляпілася.

  • Жабка, любая галубка, ты ж паела ўвесь вяршок,

То пакінь я паспытаю таго цеста хоць нізок.

  • Ведай, Зайка, што вяршок і нізок у цеста – смак.

З’ем усё, схітрыць хацеў, ну які ты мне дружбак?!

Засталіся толькі рэшткі таго цеста на кары.

І грызуць кару на дрэвах зайцы ў лесе з той пары.



3 “А” клас з казкай “Хворы жораў”


У жураўкі-жорава галава як волава –

Ацяжэла, не падняць, боль такі, што не суняць.

Па балоце, па вадзе, да яго ж ніхто не йдзе.

Ані лекаў, ні парад, хіба хвораму хто рад?

Стогне, вохкае наш жораў, пэўна вернецца не скора.

Цяжка тут, сярод балота – сум і боль, і адзінота…

  • Кру-і-кру! Кру-і-кру! – Пэўна, хутка я памру.

Прыляцелі крумкачы, каб жураўку палячыць.

  • Добры дзень? Здароўе ваша мы паправім.

Што у вас, кашаль? Да яды ці ёсць ахвота?

У грудзях у вас хрыпота?

- Дарагія дактары, галава ў мяне гарыць…

- Супакойся і не плач! – важна вымавіў крумкач.-

У пасцельку ляж, не злазь, вось табе для ножак мазь.

Вось бутэлечка мікстуры, ад яе цяпло па скуры

Пабяжыць да самых пятак… На кмпрэсы пачка ваты.

Акруці, ухутай грудзі, галава балець не будзе…

Ды паставім мы дарэчы з дзесяць банек вам на плечы.

Запульсуе ў жылах кроў, будзеш, жораў, ты здароў.

  • Вам за лекі дзякуй шчыры – паляцець змагу ў вырай.

І жураўка праз гадзіну і пасцель сваю пакінуў,

І падняўся так высока, што яго не ўбачыш вокам.

- Кру-і-кру! Кру-і-кпу! – Буду жыць я не памру.


В: Павжаныя сябры! Мы зачыняем сваю літаратурную гасцёўню.


Не проста ўсловы мы гуляем –

На мове роднай размаўляем.

У час дасветны, вечаровы

Кажу пяшчоты цёплай словы:

12

  • Дзень добры, сонейка над гаем!

Ідзі праменна родным краем,

Гукай вясну з зямной далечы.

Вітанне шлю, марозны вечар!

Ты запалі ў нябёсах зоркі,

Няхай зіхцяць, вядуць говаркі,

Чаруюць нас красой нязводнай.

Гаворым мы на мове роднай.


Усім вялікі дзякуй!



































13








Автор
Дата добавления 30.08.2016
Раздел Начальные классы
Подраздел Конспекты
Просмотров93
Номер материала ДБ-170758
Получить свидетельство о публикации

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх