Канспект урока па літаратурным чытанні, 4 клас. Міхась Даніленка «Журка».

Предпросмотр материала:

 Канспект урока па літаратурным чытанні (4 клас)

 

Тэма: Міхась Даніленка «Журка».

Тып урока: Урок вывучэння новага матэрыялу.

 

 Мэта:

азнаямленне вучняў са зместам апавядання «Журка» і разуменне яго галоўнай думкі.

 Задачы:

- фарміраваць навыкі правільнага, свядомага і выразнага чытання; вучыць аналізаваць учынкі герояў і вылучаць галоўнае ў тэксце.

- садзейнічаць развіццю звязнага маўлення вучняў, творчага ўяўлення, умення працаваць у групе і парах.

- ствараць умовы для выхавання любові да прыроды, беражлівых адносін да птушак і жывёл, пачуцця спагады.

 

ХОД УРОКА

 І. Арганізацыйны момант (2 хв.)

Метад - Калектыўная праца (стварэнне эмацыянальнага настрою).

«Усміхніцеся адзін аднаму. Сёння нас чакае сустрэча з вельмі цікавым героем. А хто ён — падкажа загадка».

Загадка: Доўгія ногі, доўгая шыя, па балоце ходзіць, жаб знаходзіць. (Журавель).

 

 ІІ. Маўленчая размінка (5 хв.)

Метад - Калектыўная праца.

-  Чытанне верша Л. Дайнекі «У вясновым лесе» (правільнае вымаўленне гука)

Чытанне скорагаворкі пра жураўля (ціха, гучна, хутка).

 «Журавель свой нос вастрыць, у вырай хутка паляціць».

 III. Праверка дамашняга задання- кконкурс на лепшага чытальніка верша П. Броўкі “А ты хоць дрэва пасадзіў?”лооооооооооооооооо

 ІV. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту (5 хв.)

Метад - Гутарка.

-  Што вы ведаеце пра жураўлёў? Чаму яны адлятаюць у вырай? Што можа здарыцца, калі птушка не паляціць з усімі?

-  Паведамленне пра аўтара - Міхася Даніленка. (падрыхтаваны вучань)

Празаік, паэт, публіцыст. Міхась Даніленка нарадзіўся ў 1922 г. у в. Ястрабка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. У трохгадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у невялікі пасёлак Бодры. У 1938 годзе паступіў у Рэчыцкае педвучылішча. Менавіта там і далучыўся да мастацкага слова – у мясцовай раённай газеце «Зара камуны» з’яўляюцца першыя публікацыі. Дакумент аб заканчэнні вучылішча атрымаць не паспеў – пачалася вайна. Вучыўся ў запасным палку ў Казахстане, быў знішчальнікам танкаў. У маі 1942 г. кантужаным патрапіў у палон, адкуль уцёк у 1944 г. Праз год вярнуўся дадому. Працаваў настаўнікам Казярожскай сямігадовай школы Лоеўскага і Ясеньскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна.

Для дзяцей М. Даніленка выдаў кнігі “Вернасць слову”, “Зачараваны гарлачык”, “На вуліцы Сонечнай”, “Ключы бабулі Зімы”. Пісаў таксама вершы. Некаторыя з іх пакладзены на музыку.

Пісьменнік узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, Ганаровай Граматай і дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Выдатнік друку.

 

 V. Слоўнікавая работа (4 хв.)

Метад - Калектыўная праца + індывідуальная (праца са слоўнікам).

Тлумачэнне слоў:

Акалечыць, ямчэй, жаўна, рэшата – у падручніку (с.77)

Выратаваць, вырай, клыпаць, прыручыць, паправіцца - самастойна.

 V. Першаснае азнаямленне з тэкстам (8 хв.)

Метад - Камбінаваны (чытае настаўнік, потым добра чытаючыя вучні).

-  Праверка першаснага ўспрымання: Якія пачуцці выклікала ў вас апавяданне? Каго вам было шкада?

 

 VI. Фізкультхвілінка «Журавель» (2 хв.)

 

 VII. Аналіз тэксту і паглыбленае чытанне (12 хв.)

-         Самастойнае перачытванне твора вучнямі (моўчкі, шэптам, напаўголаса)

Тут мы выкарыстоўваем розныя метады:

1. Індывідуальная праца (выбарачнае чытанне):

  - Знайдзіце ў тэксце і прачытайце, як Журка з’явіўся ў людзей.

  -  Апішыце па тэксце, як выглядаў журавель.

2. Групавая праца (Метад «Партрэт героя»):

  - Класс дзеліцца на 3 групы.

   1 група: Складае характарыстыку Журкі (які ён быў?).

   2 група: Складае характарыстыку людзей, якія яго выратавалі (якімі паказаны людзі?).

   3 група: Складае парады: «Як дапамагчы птушкам зімой?».

Абмеркаванне работы груп.

3. Калектыўная праца (Гутарка па праблемных пытаннях):

  - Пытанні с. 79-80 падручніка.

  - Чаму Журка ўсё ж такі паляцеў у вырай, хоць яму было добра ў людзей? (Абмеркаванне паняцця «прыродны інстынкт», «свабода»).

 

 VIII. Замацаванне вывучанага (5 хв.)

 Метад - Творчая праца.

-  Складанне плана апавядання (сумесна на дошцы).

Прыкладны план:

Частка 1

1. Бяда з жураўлём.

2. Новы дом.

3. Прыручэнне Журкі.

Частка 2

3. Журка шукае сяброў.

4. З надыходам вясны.

Частка 3

5. Развітанне.

 

 IX. Падвядзенне вынікаў і рэфлексія (4 хв.)

-         Падвядзенне вынікаў «Незакончаны сказ».

«Сёння я зразумеў, што...»

«Гэта апавяданне навучыла мяне...»

     -   Ацэньванне работы вучняў

     -   Рэфлексія - «Сонейка і хмарка» (калі на ўроку было цікава — падымаем сонейка, калі цяжка — хмарку).

 

 X. Дамашняе заданне (1 хв.)

Падрыхтаваць падрабязны пераказ апавядання па плане; (па жаданні) намаляваць ілюстрацыю да самага цікавага моманту.

Індывідуальна, вучням з высокім узроўнем -  прыдумаць працяг гісторыі пра тое, як складзецца далейшы лёс Журкі.

 

 

Канспект урока па літаратурным чытанні, 4 клас. Міхась Даніленка «Журка».

    DOCX

Файл будет скачан в формате:

    DOCX

Автор материала

Мазганова Галина Викторовна

учитель начальных классов

  • На сайте: 4 года и 3 месяца
  • Всего просмотров: 18104
  • Подписчики: 0
  • Всего материалов: 14
  • 18104
    просмотров
  • 14
    материалов
  • 0
    подписчиков

Настоящий материал опубликован пользователем Мазганова Галина Викторовна.
Инфоурок является информационным посредником. Всю ответственность за опубликованные материалы несут пользователи, загрузившие материал на сайт. Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете на материал.

ИИ для создания материалов

Создавайте материалы с ИИ

Если готовые материалы не подошли — помогут нейросети

Конспекты, тесты, презентации, рабочие листы и другие материалы по ФГОС — под ваш урок, класс и цели занятия за пару минут.

Попробовать бесплатно

Выберите инструмент

~110

Нейросети могут ошибаться. Обязательно проверяйте ответы.

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы: