Инфоурок Начальные классы КонспектыКанспект урока па прадмеце "Чалавек і свет" 2 клас на тэму "Рыбы"

Канспект урока па прадмеце "Чалавек і свет" 2 клас на тэму "Рыбы"

Скачать материал
библиотека
материалов

Тэма: Рыбы

Мэты: фармiрамаваць пэўныя ўяўленні пра рыб, асаблівасцях іх будовы, якія дапамагаюць прыстасавацца да жыцця ў вадзе; вучыць бачыць і ўсталёўваць узаемасувязі паміж асаблівасцямі будовы і ўмовамі жыцця; садзейнічаць усведамленню навучэнцамі неабходнасці падтрымання ўзаемасувязяў у прыродзе, выхаванню жадання захоўваць чысціню вады ў вадаёмах.

Ход урока

I.       Арганізацыйна – матывацыйны этап

II.      Праверка дамашняга задання

-         Дакажыце, што матылі - гэта насякомыя.

-         Чаму матылі не могуць жыць без раслін?

-         Раскажыце пра цудоўныя ператварэнні матылёў.

-         Чаму матылёў трэба берагчы? (Адказы.)

IІІ.    Тэма, мэта ўрока, матывацыя

Гульня "Якое слова лішняе?"

·        ёрш, сом, дажджавы чарвяк, лешч, акунь;

·        шчупак, акунь, чарапаха, лінь, акула;

·        сом, карась, матыль, плотка, ратан.

-         Як вы лічаце, якая тэма сёнішняга ýроку?

Настаўнік. Сёння мы пабываем на рыбалцы. Выявім лепшага знаўцу рыб. Нам трэба ведаць:

1.      Якіх жывёл мы завём рыбамі.

2.      Чым яны адрозніваюцца ад іншых жывёл.

3.      Умець усталёўваць асаблівасці будовы цела, іх паводзіны

і лад жыцця. СЛАЙД №3

ІV.   Работа над новай тэмай

Настаўнік. Вы купаліся ў рацэ, возеры, басейне? Вам лёгка сабе прадставіць, наколькі цяжка перасоўвацца, калі ваша цела пагружана ў ваду. Чаму? (Вада - больш шчыльнае асяроддзе, чым паветра.)

- Як жа рыбы прыстасаваліся да жыцця ў вадзе? Гульня.

1.      Абцякальная форма цела, пляскатая з бакоў.

2.      Галава завострана.

3.      Ёсць плаўнікі.

4.      Яна слізкая: пакрыта луской і сліззю. Гэта неабходна для абароны, шпаркасці руху.

5.      Рыбы дыхаюць жабрамі.

 

СЛАЙД №4

- Якія часткі цела можна вылучыць у рыб? (Галава, тулава, хвост.)

У рыб ёсць пузыр з паветрам - плавальны пузыр. Ён робіць рыбу лёгкай і хуткай.

Перш чым адправіцца на рыбалку,  паслухайце парады вопытнага рыбалова.

СЛАЙД №5

1.      Рыбнае месца там, дзе над вадой кружаць чайкі.

2.      Рыба там добра ловіцца, дзе над вадой растуць гарлачыкі, скарбонкі.

СЛАЙД №6

3.      Карась ловіцца, калі квітнее шыпшыннік.

4.      Плотка ловіцца, калі выляцелі стракозы.

5.      Шчупак добра ловіцца, калі на дубе распускаецца лістота.

Добрага вам улову!

- Хто з вас быў на рыбалцы? Якую рыбу вы лавілі? (Адказы.)

Фізкультхвілінка.

Адпраўляемся на рыбалку. Дзеці  выцягваюць малюнкі рыб і распавядаюць пра іх падрыхтаваныя вучні.

СЛАЙД №7 Паведамленне вучня.

СЛАЙД №8 Праца з навучальным дапаможнікам.

СЛАЙД №9 Паведамленне вучня.

СЛАЙД №10 Паведамленне вучня.

- Чым харчуюцца рыбы? (Воднымі раслінамі, чарвякамі, лічынкам камароў, стракоз. Рыбы-драпежнікі - іншымі рыбамі, але ўжываюць у ежу і расліны.)

СЛАЙД №11

Рубрыка "Цікава ведаць". СЛАЙД №12-15

Рыба-меч развівае хуткасць 130 км/гадзіна. Ёсць рыбы гіганты і карлікі. Самая вялікая - кітовая акула, даўжыня яе цела дасягае 20 м, а маса - да 15 т. Самая маленькая рыбка - бычок пандака - даўжынёй да 11 мм. Рыба-даўгавечнік - бялуга, яна можа жыць да 100 гадоў.

Настаўнік. У прыродзе сустракаюцца дзіўныя рыбы. Напрыклад,

у вадаёмах Беларусі ёсць рыба - "барометр". Яна даволі чула рэагуе на змены паказчыкаў барометра. Гэта рыба - уюн. За суткі перад дажджом яна паднімаецца на паверхню вады.

  Гульня "Пазнай рыбу па апісанні".

1.      Гэтых рыб завуць "гаспадарамі глыбінь". Цела без лускі, маюць вялікі рот, маленькія вочкі і доўгія вусы. (Сом.)

2.      Самая распаўсюджаная рыба, якую выгадоўваюць у вадаёмах. У Беларусі яе 28 выглядаў. (Карп.)

3.      Хвастом віляе, зубастая, але не брэша. (Шчупак.)

4.      Форма цела гэтай рыбы нагадвае змяю. Яна драпежнік. Есць жаб, смаўжоў, маленькіх рыбак. (Вугор.)

Прыемнае паведамленне.

У выніку прынятых мер па ахове прыродных рэсурсаў колькасць рыбы рябушка вырасла, і яна выключана са спісу Чырвонай кнігі РБ.

Значэнне рыб.

Рыбу выкарыстоўваюць у дыетычным сілкаванні. Яна багатая кальцыем і фосфарам. Чырвоная і чорная ікра багатая вітамінамі. Рыбін тлушч - лячэбны сродак.

V. Замацаванне матэрыялу

Настаўнік. Да чаго можа прывесці забруджванне вадаёмаў? (Могуць загінуць рыбы.)

-        Што будзе, калі знікнуць шчупакі? (З'явіцца шмат хворай рыбы, пустазельных выглядаў рыб.)

-        Чаму нельга лавіць малькоў - рыб? (З іх вырастаюць рыбы.)

-        Складзіце ланцуг харчавання для вадаёма. (Расліны - >плотка -> шчупак -> чалавек) СЛАЙД №16

Рубрыка "Для дапытлівых" стар.82

Прачытаць самастойна.

VI.    Падвядзенне вынікаў уроку.

VII.   Дамашняе заданне.

СЛАЙД №17

 

  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
    Пожаловаться на материал
Курс повышения квалификации
Курс профессиональной переподготовки
Учитель начальных классов
Скачать материал
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Возрастные особенности детей младшего школьного возраста»
Курс повышения квалификации «Организация проектно-исследовательской деятельности учащихся в рамках реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Воспитание и социализация учащихся в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Психолого-педагогические аспекты инклюзивного образования в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Средства педагогического оценивания и мониторинга в работе учителя в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Теория и практика инклюзивного обучения в образовательной организации в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Мотивация учебной деятельности в условиях реализации ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности педагога-дефектолога: специальная педагогика и психология»
Курс повышения квалификации «Психолого-педагогическая диагностика в современном образовательном процессе»
Курс профессиональной переподготовки «Теория и методика обучения информатике в начальной школе»
Курс повышения квалификации «Организация рабочего времени учителя начальных классов с учетом требований ФГОС НОО»
Курс повышения квалификации «Техники креативного мышления как инструмент формирования общих компетенций по ФГОС»
Курс повышения квалификации «Формирование и развитие ключевых компетенций школьников в интересах устойчивого развития региона»
Курс профессиональной переподготовки «Музыка: теория и методика преподавания в сфере начального общего, основного общего, среднего общего образования»

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.