Канспект урока "Працяжнік паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах"
Инфоурок Родной язык КонспектыКанспект урока "Працяжнік паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах"

Канспект урока "Працяжнік паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах"

Скачать материал


Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах.Працяжнік паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах

Мэты:
стварыць умовы для замацавання ведаў аб правілах пастаноўкі працяжніка паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах;
садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў правільна пунктуацыйна афармляць
бяззлучнікавыя складаныя сказы, інтанаваць іх; спрыяць удасканаленню
ўменняў вызначаць межы прэдыкатыўных часта, заўважаць і выпраўляць памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах;
спрыяць развіццю ўменняў працаваць у парах, групах ісамастойна; спрыяць развіццю ўмення знаходзіць і выпраўляць памылкі ўчужым і ўласным пісьмовым выказванні, ацэньваць сваю працу на ўроку;
садзейнічаць развіццю маўлення вучняў; дапамагчы вучням у фарміраванні
чуйнасці да роднай мовы;

 садзейнічаць фарміраванню гатоўнасці вучняў да прафесійнага самавызначэння.

Тып урока: урок замацавання матэрыялу

Ход урока
І. Арыенціровачна-матывацыйны этап.
1. Аргмомант.
- Добры дзень! Рада бачыць вас сёння на ўроку. А зараз праверце, ці ўсё
неабходнае для працы знаходзіцца на партах. Дэвізам сённяшняга ўрока мы
зробім словы вядомага вам класіка беларускай літаратуры, педагога Якуба
Коласа, з творчасцю якога мы знаёміліся  наўроках літаратуры : ”Добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш”.
Сёння нас чакаюць розныя віды працы, а ацэньваць сваю работу вы
будзеце ў індывідуальных рабочых лістах, якія ляжаць у кожнага на парце.
Колькасць балаў за ўрок – 23,акрамя балаў за правільна выкананыя заданні,
можна атрымаць дадатковыя балы ад настаўніка за актыўную працу на ўроку.
Таму жадаю вам поспеху і актыўнай працы! А таксама балаў ад настаўніка.
2. Актуалізацыя апорных ведаў.
- Прапаную заданне “Такія розныя працяжнікі”.
Вазьміце рабочыя лісты ўрока і выканайце заданне №1. Вам неабходна
ўпісаць умову пастаноўкі працяжніка ў кожным са сказаў. Самаправерка па
ключы.
Прастаўце ў картку колькасць балаў, 1 бал за кожны правільны адказ, такім
чынам, максімальна – 5 балаў.
1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.
Ключ
1. Абагульняльнае слова.
2. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
3. Складаназлучаны сказ.
4. Бяззлучнікавы сказ.
5. Няпоўны сказ.
-

Перабудуйце бяззлучнікавы сказ у  складаназалежны.
3. Матывацыя, мэтавызначэнне.
- Але праблемы і прабелы ў ведах яшчэ ёсць. Таму мы сёння працягваем
працаваць над замацаваннем правіл пастаноўкі працяжніка ў бяззлучнікавых
складаных сказах.(Запіс у сшыткі.)
Паглядзіце на тэму ўрока. Давайце з дапамогай адказаў на пытанні складзём
навучальны маршрут. Навошта? Што адкрыю і пра што
даведаюся? Дзе выкарыстаю?
Вы бачыце значнасць і неабходнасць
засваення гэтай тэмы.
А цяпер зноў звернемся да рабочых лістоў. Выберыце найбольш значныя для
сябе задачы ўрока. (Агучваюць іх).
Задачы:
-
 на ўроку я замацую свае веды і ўменні ў пастаноўцы працяжніка ў  бяззлучнікавых складаных сказах;
- атрымаць добрую адзнаку;
- удасканаліць арфаграфічныя, пунктуацыйныя і маўленчыя навыкі;
- ____________________________________(свой варыянт)
ІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.
Выкананне трэніровачных практыкаванняў.
1. “ Тэарэтычная размінка”.

Для таго каб вырашыць задачы ўрока, неабходна паўтарыць тэорыю.

Суаднясіце бяззлучнікавыя складаныя сказы з сэнсавымі
адносінамі, што ўзнікаюць паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаныхсказах
1) Цягнік нячутна крануўся – пабегла назад прывакзальная плошча. 2)
Адны днямі корпаюцца на градах, другія бегаюць у бліжэйшы лясок у грыбы,
некаторыя проста вылежваюць у гамаку – звычайнае лета ў дачным пасёлку.
3) Умееш быць сябрам – людзі ўмеюць гарнуцца да цябе. 4) Віця  пашпацыраваў па тратуарах, пахадзіў па парку – весялей не стала. 5)Засмяялася – званочак зазвінеў. 6) Хай пойдзе суткі цёплы дождж – папараць зазелянее і дагоніць малады сасняк.
Адносіны: а) супрацьпастаўлення; б) умовы, часу; в) хуткая змена
падзей або вынік; г) абагульненне папярэдніх частак; д) параўнанне.


2. Узаемаправерка па ключы.

 1) – в); 2) – г); 3) – б); 4) – а); 5) – д); 6) – б).

Памяняйцеся лістамі, ацаніце работу суседа .


– Мы рыхтуемся да экзаменаў, таму кожны ўрок паўтараем правілы арфаграфіі.

Лінгвістычная фізкультхвілінка «Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў » дапаможа нам і адпачыць,  іпапрацаваць адначасова. Нашым дэвізам на гэтым этапе ўрока будзе:
Калі табе не ўсё роўна, то рабі ўсё як след.

Запомніце выказванне-запомніце правапіс гэтых прыслоўяў.
Падняліся з месцаў. Умова выканання такая: калі слова пішам разам, тохлопаем у далоні, калі асобна – разводзім рукі. І памятайце пра наш дэвіз.
Пазаўчора, штохвілінна, у адкрытую, урассыпную, зверху, з верху данізу, як след, якраз, мімалётам, раз-пораз, усё роўна, уверх, таксама.
Дзякуй. Прыселі на месцы.
4. Дзелавая гульня “ У рэдакцыі”.
– Далейшая наша праца пройдзе ў форме дзелавой гульні «У рэдакцыі». Я
галоўны рэдактар, буду прапаноўваць заданні, назіраць і адзначаць, як вы
працуеце, як размеркавалі абавязкі, ці ўсе працавалі, ці ўмееце слухаць адзінаднаго. У нас чатыры аддзелы. Прызначым загадчыкаў аддзелаў. Яны будуць ацэньваць работу групы і ўдзел кожнага ў рабоце ўсёй групы. У вас ёсць нструкцыя па выкананні задання, калі ўзнікнуць пытанні, звяртайцеся дакалегі па аддзеле. Калі ваш калега не зусім кампетэнтны ў вырашэнні праблемы, сігналізуйце галоўнаму рэдактару – падыміце чырвоную картку. (Выконваюць заданні ў групах).
1. Аддзел культуры. Інфармацыя перадавалася спецыяльным
карэспандэнтам. Падчас перадачы пачалася навальніца і ўзніклі
праблемы з сувяззю – згублены некаторыя часткі слоў і нават цэлыя
словы.
2. Перакладчыцкі аддзел. Матэрыял прыйшоў на рускай мове, трэба
перакласці на беларускую, бо наша газета беларускамоўная.
3. Карэктарскі аддзел. Матэрыял прымалі па тэлефоне, запісвалі хутка,
знакі прыпынку ставілі там, дзе паспявалі.
4. Літаратурны аддзел. Паразважаць на тэму “ Мая будучая прафесія”,
пажадана выкарыстанне бяззлучнікавых сказаў.
Тэксты запісваем у сшыткі.


Праверка. Такі тэкст атрымаўся? Выстаўленне адзнак загадчыкамі аддзелаў.
Ляцяць гады – мы становімся дарослымі. Яшчэ нядаўна хадзілі ў
дзіцячы садок – сёння заканчваем базавую школу. Перад намі стаіць
пытанне аб выбары прафесіі. Не хочацца памыліцца. “Добра быць у
дарозе, якую сам сабе выбіраеш”, -- пісаў Якуб Колас.
Пра якую жыццёвую дарогу раскажа нам літаратурны аддзел?
--- Кожнаму супрацоўніку рэдакцыі патрэбна ведаць, якія святы адзначаюццаў краіне і як яны правільна пішуцца. Ці ведаеце вы, што ў лютым адзначаюцца 56 святаў, з іх 7 прафесійныя? Вам цікава даведацца пра некаторыя з іх?
Усе назвы святаў састаўныя, таму з вялікай літары пішацца першае слова.
Міжнародны дзень бармена (6 лютага), Міжнародны дзень стаматолага (9 ),Дзень камп’ютаршчыка (14), Сусветны дзень экскурсавода(21).Калі вам
хочацца адзначаць сваё прафесійнае свята ў лютым, выбірайце такія прафесіі.
Але, канечне, я не магу сёння не ўспомніць пра яшчэ адно важнае свята длямяне не толькі як настаўніка беларускай мовы, але і грамадзяніна РэспублікіБеларусь – гэта Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаем 21 лютага.
Наш спецыяльны карэспандэнт падрыхтаваў невялікую інфармацыю.
( Дадатак)
ІІІ. Кантрольна-карэкцыйны этап
1. Выкананне тэставага задання . Азараз я прапаную выканаць тэставае заданне
па варыянтах, каб вы яшчэ раз паглядзелі, цізасталіся ў вас прабелы ў ведах па тэме.

Варыянт 1.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

1.1) Напэўна, матчына доля такая_сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.

2) Дабро прыносіш людзям_з табою людзі як браты.

3) Прапала кароўка _ прападай і вяроўка.

4) Цвітуць лугі_ жаўцее проса_ ўздымае жыта каласы.

5) Пульсуе радасць у прасторах_ залатыя свецяцца агні.

     2.  1) Меднастволы, як выліты, высіцца бор_ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.

           2) Так ужо наканавана небам_ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.

            3) Тут трэба быць пільным_ у верасе заўсёды хаваюцца пільныя баравікі.

          4) Сваё сябрам адкрыеш сэрца _душу сяброў пазнаеш лепш.

           5) Ідзе яна па вуліцы_ лебедзь плыве.

   Варыянт 2.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

 1..    1) Хлеб у возе_няма бяды ў дарозе.

           2) Ноч гусцее_пагасла зара_зорка срэбная ўпала ў ваду.

           3) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа_ спыніцца – не завядзеш.

           4) Праз вокны нічога не было відаць_ іх пакрыў іней.

           5) Падымаешся на гэты ўзгорак _ перад табою адкрываецца прыгажосць.

     2.   1) Надзя хуценька апаласнула халоднай вадой твар_сон як рукой зняло.

           2) Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны Мацеевай хаты_ дзед паехаў у горад.

           3) Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.

           4) Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.

           5)  Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.


Самаправерка па ключы. Адказы: 1 2),3); 2 4),5);3 1),5); 4 1), 3);
Выстаўленне балаў. Максімальна – 4.
-Хто выканаў заданне без памылак? З адной памылкай?
Падлічыце агульную колькасць балаў у рабочым лісце.

Дамашняе заданне. П.29, пр.193. Паўтарэнне. Правапіс не з прыслоўямі.

Рэфлексія.
- Вернемся да задач урока. Ці дасягнулі вы іх?
Падыміце зялёныя карткі тыя, хто пойдзе з урока з добрым настроем.
( Чаму?) У каго засталіся пытанні? Хто не задаволены сваімі вынікамі?

-Вы заўважылі, што ў нас сёння адзіная лексічная тэма? Гэта …(выбар прафесіі). Гэта вельмі актуальнае пытанне ў вашым жыцці. Засталося зусім мала часу да заканчэння школы, усе вы марыце аб адным: паступіць у тыя навучальныя ўстановы, якія ўжо выбралі або яшчэ выбераце для сябе.Хацелася, каб вы зразумелі, што, нягледзячы на тое, якая прафесія будзе ўвас у будучым, самае галоўнае, каб у любой сітуацыі вы заставаліся людзьмі.І няхай словы Якуба Коласа  будуць не толькі дэвізам урока, але і вашым жыццёвым дэвізам.


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рабочы ліст урока
Прозвішча, імя____________________________________________________
1. Заданне 1. “Такія розныя працяжнікі”
1. ___________________________________________________________________________
2. ___________________________________________________________________________
3. ___________________________________________________________________________
4. ___________________________________________________________________________
5. ___________________________________________________________________________
2. Выберыце з пранаваных задач урока сваю:

 на ўроку я замацую свае веды і ўменні ў пастаноўцы працяжніка ў  бяззлучнікавых складаных сказах;
- атрымаю добрую адзнаку;
- удасканалю арфаграфічныя, пунктуацыйныя і маўленчыя навыкі;
- ____________________________________(свой варыянт)

3. Заданне 2.Тэарэтычная размінка
. Суаднясіце бяззлучнікавыя складаныя сказы з сэнсавымі адносінамі, што ўзнікаюць паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах
1) Цягнік нячутна крануўся – пабегла назад прывакзальная плошча. 2)
Адны днямі корпаюцца на градах, другія бегаюць у бліжэйшы лясок у грыбы,
некаторыя проста вылежваюць у гамаку – звычайнае лета ў дачным пасёлку.
3) Умееш быць сябрам – людзі ўмеюць гарнуцца да цябе. 4) Віцяпашпацыраваў па тратуарах, пахадзіў па парку – весялей не стала. 5)Засмяялася – званочак зазвінеў. 6) Хай пойдзе суткі цёплы дождж – папарацьзазелянее і дагоніць малады сасняк.
Адносіны: а) супрацьпастаўлення; б) умовы, часу; в) хуткая змена
падзей або вынік; г) абагульненне папярэдніх частак; д) параўнанне.

Адказ запішыце: 1а і г.д.

4. Заданне 3. Дзелавая гульня “У рэдакцыі”
5. Заданне 4.  Тэст    Варыянт 1
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах        

2.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік

1) Напэўна, матчына доля такая_сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.

2) Дабро прыносіш людзям_з табою людзі як браты.

3) Прапала кароўка _ прападай і вяроўка.

4) Цвітуць лугі_ жаўцее проса_ ўздымае жыта каласы.

5) Пульсуе радасць у прасторах_ залатыя свецяцца агні.

     2.  1) Меднастволы, як выліты, высіцца бор_ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.

           2) Так ужо наканавана небам_ маці дзеліцца з дзецьмі душою, як хлебам.

            3) Тут трэба быць пільным_ у верасе заўсёды хаваюцца пільныя баравікі.

          4) Сваё сябрам адкрыеш сэрца _душу сяброў пазнаеш лепш.

           5) Ідзе яна па вуліцы_ лебедзь плыве.

Адказ:_________________

   

Заданне

Заданне 1

Заданне 2

Заданне3.
Работа ў
групах

Заданне4. Тэст

Балы ад
настаўніка

Вынік

Максімальная
колькасць

5

6

5

4

2

22

Набраныя
балы

Шкала пераводу балаў

1-4

5-6

7-9

10-11

12-13

14-15

16-17

18-19

20-21

22

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Рабочы ліст урока
Прозвішча, імя____________________________________________________
1. Заданне 1. “Такія розныя працяжнікі”
1. ___________________________________________________________________________
2. ___________________________________________________________________________
3. ___________________________________________________________________________
4. ___________________________________________________________________________
5. ___________________________________________________________________________
2. Выберыце з пранаваных задач урока сваю:

 на ўроку я замацую свае веды і ўменні ў пастаноўцы працяжніка ў  бяззлучнікавых складаных сказах;
- атрымаю добрую адзнаку;
- удасканалю арфаграфічныя, пунктуацыйныя і маўленчыя навыкі;
- ____________________________________(свой варыянт)

3. Заданне 2.Тэарэтычная размінка Суаднясіце бяззлучнікавыя складаныя сказы з сэнсавымі адносінамі, што ўзнікаюць паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах
1) Цягнік нячутна крануўся – пабегла назад прывакзальная плошча. 2)
Адны днямі корпаюцца на градах, другія бегаюць у бліжэйшы лясок у грыбы,
некаторыя проста вылежваюць у гамаку – звычайнае лета ў дачным пасёлку.
3) Умееш быць сябрам – людзі ўмеюць гарнуцца да цябе. 4) Віця
пашпацыраваў па тратуарах, пахадзіў па парку – весялей не стала. 5)
Засмяялася – званочак зазвінеў. 6) Хай пойдзе суткі цёплы дождж – папараць
зазелянее і дагоніць малады сасняк.
Адносіны: а) супрацьпастаўлення; б) умовы, часу; в) хуткая змена
падзей або вынік; г) абагульненне папярэдніх частак; д) параўнанне.

Адказ запішыце: 1а і г.д.

4. Заданне 3. Дзелавая гульня “У рэдакцыі”
5. Заданне 4.Тэст    Варыянт 2.
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах        

1.    1) Хлеб у возе_няма бяды ў дарозе.

           2) Ноч гусцее_пагасла зара_зорка срэбная ўпала ў ваду.

           3) Сэрцу быць гадзіннікам нягожа_ спыніцца – не завядзеш.

           4) Праз вокны нічога не было відаць_ іх пакрыў іней.

           5) Падымаешся на гэты ўзгорак _ перад табою адкрываецца прыгажосць.

     2.   1) Надзя хуценька апаласнула халоднай вадой твар_сон як рукой зняло.

           2) Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны Мацеевай хаты_ дзед паехаў у горад.

           3) Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.

           4) Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.

           5)  Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.

Адказ:___________

 

Заданне

Заданне 1

Заданне 2

Заданне3.
Работа ў
групах

Заданне4.
 Тэст

Балы ад
настаўніка

Вынік

Максімальная
колькасць

5

6

5

4

2

22

Набраныя балы

Шкала пераводу балаў

1-4

5-6

7-9

10-11

12-13

14-15

16-17

18-19

20-21

22

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

 

Перакладчыцкі аддзел.

Заданне.Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Летят года ,мы становимся взрослыми. Ещё недавно ходили в
детский сад – сегодня заканчиваем базовую школу. Перед нами стоит
вопрос о выборе профессии. Не хочется ошибиться. «Хорошо быть в
дороге, которую сам себе выбираешь», -- писал Якуб Колас.


Карэктарскі аддзел. Заданне
Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
Ляцяць гады ,мы становімся дарослымі. Яшчэ нядаўна хадзілі
ў дзіцячы садок сёння заканчваем базавую школу. Перад намі стаіць
пытанне аб выбары прафесіі. Не хочацца памыліцца. Добра быць у
дарозе якую сам сабе выбіраеш пісаў Якуб Колас.


Аддзел культуры. Заданне
Устаўце прапушчаныя літары і неабходныя знакі прыпынку.
Л..цяць гады мы становімся даросл..мі. Яшчэ нядаўна хадзілі ў
дзіцячы садок сё..я заканчваем базав..ю школу. Перад намі стаіць
пыта..е аб выбары прафесіі. (Не)хоч..цца памыліцца. Добра быць у
дарозе якую сам с..бе выбіраеш, пісаў Якуб Колас.


Літаратурны аддзел. Заданне
Скласці невялікі тэкст на тэму: “Мая будучая прафесія” з выкарыстаннем
бяззлучнікавых складаных сказаў.


Дадатак
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў
абвешчаны ЮНЭСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіла краіна
Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай
мове, загінулі пяцёра студэнтаў. Сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЭСКА аб
гэтым свяце была і Беларусь. Прапануйце сваім бацькам,сваякам, сябрам 21
лютага паразмаўляць па-беларуску!

Аддзел культуры. Заданне
Устаўце прапушчаныя літары і неабходныя знакі прыпынку.
Л..цяць гады мы становімся даросл..мі. Яшчэ нядаўна хадзілі ў
дзіцячы садок сё..я заканчваем базав..ю школу. Перад намі стаіць
пыта..е аб выбары прафесіі. (Не)хоч..цца памыліцца. Добра быць у
дарозе якую сам с..бе выбіраеш, пісаў Якуб Колас.

Карэктарскі аддзел. Заданне
Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
Ляцяць гады ,мы становімся дарослымі. Яшчэ нядаўна хадзілі
ў дзіцячы садок сёння заканчваем базавую школу. Перад намі стаіць
пытанне аб выбары прафесіі. Не хочацца памыліцца. Добра быць у
дарозе якую сам сабе выбіраеш пісаў Якуб Колас.

Перакладчыцкі аддзел.

Заданне.Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Летят года ,мы становимся взрослыми. Ещё недавно ходили в
детский сад – сегодня заканчиваем базовую школу. Перед нами стоит
вопрос о выборе профессии. Не хочется ошибиться. «Хорошо быть в
дороге, которую сам себе выбираешь», -- писал Якуб Колас.


Перакладчыцкі аддзел.

Заданне.Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Летят года ,мы становимся взрослыми. Ещё недавно ходили в
детский сад – сегодня заканчиваем базовую школу. Перед нами стоит
вопрос о выборе профессии. Не хочется ошибиться. «Хорошо быть в
дороге, которую сам себе выбираешь», -- писал Якуб Колас.


Перакладчыцкі аддзел.

Заданне.Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Летят года ,мы становимся взрослыми. Ещё недавно ходили в
детский сад – сегодня заканчиваем базовую школу. Перед нами стоит
вопрос о выборе профессии. Не хочется ошибиться. «Хорошо быть в
дороге, которую сам себе выбираешь», -- писал Якуб Колас.


Перакладчыцкі аддзел.

Заданне.Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Летят года ,мы становимся взрослыми. Ещё недавно ходили в
детский сад – сегодня заканчиваем базовую школу. Перед нами стоит
вопрос о выборе профессии. Не хочется ошибиться. «Хорошо быть в
дороге, которую сам себе выбираешь», -- писал Якуб Колас.



 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.


1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.


1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.

 

1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.

1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.

1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.

1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.

1. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі.
2. Выбар прафесіі – адказны крок у жыцці старшакласнікаў.
3. Яшчэ некалькі дзён – і я буду працаваць на заводзе.
4. Прыйшоў працаваць – няма чаго часу каратаць.
5. Я працую настаўнікам, а сястра – урачом.

 

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Пожаловаться на материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

также Вы можете выбрать тип материала:

Проверен экспертом

Общая информация

Скачать материал

Похожие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.