Инфоурок Родной язык КонспектыКанспект урока "Водгук на верш Я.Коласа "На полі вясною"

Канспект урока "Водгук на верш Я.Коласа "На полі вясною"

Скачать материал

Тэма: Водгук на верш Я. Коласа  “На полі вясною”

Мэта: Удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў, выпрацоўваць уменне пісаць  водгук на празаічны або вершаваны твор, у якім адлюстроўваецца ўласнае меркаванне з апорай на добрае веданне зместу, мастацкай формы, апісанне свайго ўспрымання і разгорнутую ацэнку змястоўна-мастацкіх дэталяў першакрыніцы; падтрымліваць цікавасць да беларускай мастацкай літаратуры.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

Сення на ўроку мы будзем вучыцца пісаць водгук на верш Я. Коласа  “На полі вясною”. У адпаведнасці з тэмай нам неабходна вырашыць наступныя задачы:паглыбіць тэарэтычныя звесткі пра структуру тэксту-водгуку;  вызначыць тэму і ідэю твора, ахарактарызаваць кампазіцыю, моўныя вобразна-выяўленчыя сродкі, якія выкарыстоўвае аўтар; напісаць водгук на мастацкі твор -

2.Актуалізацыя ведаў.

- Якое выказванне мы называем водгукам?

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае некалькі тлумачэнняў слова “водгук”

Водгук

1)адбіццё гуку, водгулле;

2)спачувальныя адносіны , салідарнасць з чым-небудзь (водгук на чужое гора);

3)тое, што з’яўляецца вынікам чаго-небудзь, адказам на якія-небудзь падзеі (водгукі мінулага);

4)думка, меркаванне з ацэнкай чаго-небудзь, каго-небудзь.

Такім чынам, водгук на мастацкі твор – гэта такое сачыненне , у якім аўтар выказвае асабістае меркаванне  адносна прачытанага твора , ацаніўшы яго мастацкія вартасці. 

Да якога  тыпу маўлення адносіцца водгук?

-Чым характарызуецца тып  тэксту разважанне?  (Разважанне – тып маўлення, які складаецца з 3 кампазіцыйных частак: тэзіс, аргумент, вывад).

Водгук на твор мастацкай літаратуры – гэта сачыненне-разважанне  наконт вартасці і своеасаблівасці таго ці іншага твора. Таму водгук выразна падзяляецца на 3 часткі: уступ, асноўная частка, заключэнне.

3.Інфармацыйны этап .

Перад вамі ляжаць табліцы сас структурай водгуку. Іх вам неабходна запаўняць на працягу ўрока. Кожны этап аналізу твора будзе фіксавацца ў табліцы. План­схема водгуку

План                                                                            схема

1. Агульная ацэнка твора, уражанне ад яго.           1. Тэзіс.

2.  2.1. Тэма, ідэя (праблема) твора, аўтар-

ская пазіцыя.

2.2. Кампазіцыя твора (сюжэтныя лініі,

вобразы, памер верша, наяўнасць

эпіграфа, форма верша і г. д.).

2.3. Мова твора (асаблівасці ўжывання

лексічных, фанетычных, сінтаксічных

адзінак, на яўнасць тропаў і г.  д.).

                                                                                    2. Аргументы

3. Чым узбагаціў твор, над чым прымусіў

задумацца, чаму варта прачытаць.

                                                                                            3. Вывад.

А пачнём мы вось з чаго. Вам неабходна занатаваць уражанні, якія выклікаў твор , чым закрануў, што спадабалася, што ўспомнілася падчас чытання верша.

А цяпер паслухаем верш  Я. Коласа  “На полі вясною” 

Якуб Колас

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.

I вузкія стужкі
Сялянскіх палос —
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.

Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.

Люблю я узгоркі,
I насып-курган,
I сіняй далечы
Празрысты туман...

Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.

Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.

Прыкладны адказ

Часткі водгуку

Сістэматызацыя ўласных назіранняў

Прыклады з твора

Абставіны знаёмства. Першае ўражанне ад прачытанага верша. Аўтар як цікавая асоба.

Падумаў пра Коласа ; успомнілася поле, лета, захацелася на волю; цудоўны пейзажны твор; гэта тэма любімая ў пісьменнікаў, успамінаю твор М.Багдановіча  “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог”…

Калышацца жыта,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...

_Першае ўражанне можа паслужыць пачаткам водгуку. Таксама можна пачаць з асобы самога аўтара, можна расказаць пра чароўнасць і хараство беларускай прыроды. Успомніўшы іншых  паэтаў, якія звяртаюцца да гэтай тэмы, працытаваць урыўкі з іх твораў.

4.Праца ў групах.

Уступ нашага водгуку ўжо ёсць. А цяпер звернемся да асноўнай часткі. Асноўная частка – гэта аналіз твора.

Клас дзеліцца на групы. І кожная группа атрымлівае сваё заданне.

1Група. Раскрыйце тэму і ідэю твора, дакладна вызнаце аўтарскую пазіцыю, выпішыце прыклады з тэкту.

2 група. Паспрабуйце адлюстраваць у малюнках вобразы і карціны, якія ўзніклі ў вышым уяўленні. Вызначце кампазіцыю твора.

3група. Ахарактарызуйце моўныя сродкі.

5.Фізхвілінка.

6.Агучванне вынікаў працы.

Назва твора : сэнс і сувязь з ідэяй твора

Самой назвай аўтар кліча нас на ўлонне прыроды, каб і мы адчулі яе ўздзеянне на чалавека

На полі вясною

Тэма –асноўны змест разважання. выкладу

Аўтар малюе прыроду роднага края і захапляецца яе прыгажосцю

Зялёнае мора
Ржаных каласоў

Ідэя – асноўная, галоўная думка твора, якая вызначае яго змест

Паэт выказвае пачуццё любові да роднага краю

Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў

Праблема – складаныя пытанні, задачы, якія патрабуюць вырашэння

Важна навучыцца слухаць, бачыць тую прыгажосць, якая вакол нас.

Калышацца жыта,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...

 

Аўтарская пазіцыя і сродкі яе выражэння

Перад намі мастак, які любіць сваю старонку, бачыць яе незвычайную прыгажосць і хоча падзяліцца сваімі пачуццямі з кожным чалавекам. Амаль кожную страфу Я.Колас пачынае са слоў “Люблю я…”

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,

Кампазіцыя – будова літаратурнага твора, спалучэнне і размяшчэнне асобных яе частак, эпізодаў. карцін

Твор пачынаецца і заканчваецца адным і тым жа слупком. Замена толькі аднаго слова. Такая капмазіцыя называецца кальцавой. Аўтар малюе карціны беларускай прыроды: лясы, старыя грушы, дарогі і ручай, узгоркі, насыпы.

Люблю я узгоркі,
I насып-курган,
I сіняй далечы
Празрысты туман...

 

Мастацкае майстэрства пісьменніка. Моўныя сродкі. Фанетычны ўзровень

Я.Колас ужывае вялікую колькасць галосных.Пераважаюць галосныя гукі {a}, у, о. Напеў і мілагучнасць у 1-х радках перадаецца праз чаргаванне санорных р, л, в. Шэлест ігрушы чуваць праз чаргаванне свісцячых і шыпячых с, ш.

Дрыжанне паветра -  праз спалучэнне зычных д, р.

Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.

 

Лексічны ўзровень

Асноўнымі з’яўляюцца словы адной лексічнай групы. Поле, калас,плёс, ігрушы.ежы, дарогі,гара, ручай, узгоркі, ветрык, жыта,  паветра. Усё тое, што дарагое сэрцу Коласа-паэта, атуляе многіх з дзяцінства. А значыць, добра знаёмае і любімае. Таму карціны вельмі лёгка паўстаюць у нашым уяўленні.

“плёс- шырокі”, “зялёныя межы”, “далёкая гладзь”

Мастацкія сродкі. Метафары, эпітэты, параўнанні, паўторы

Эпітэты ў Коласа сталыя. Бо твор нагадвае народную песню. Праз метафару паэт адухаўляе прыроду, робіць малюнак рухомым, жывым. Шмат разоў паўтараецца дзеяслоў “люблю”.

“зялёнае мора”, “вузкія стжкі”, “далёкая гладзь”, “сіняя далеч”,  “хваля бяжыць”, “ветрык дрыжыць”

Сінтаксічны ўзровень

Сказы простыя, падобнай сінтаксічнай будовы, робяць твор дынамічным, лёгкім і музычным.

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.

 

Ацэнка твора. Заключэнне

Твор пакінуў моцнае ўражанне, дапамог зразумець, як шмат прыгажосці вакол нас, што край наш разнастайны і непаўторны. І як важна захацець гэта ўбачыць і адчуць. Праз паэтызацыю прыроды раскрываецца багаты ўнутраны свет аўтара.

 

7. Праца над заключнай часткай водгуку.

Мы прааналізавалі твор. Засталося напісаць толькі канцоўку водгуку. У заключнай частцы трэба адзначыць, чым узбагаціў вас прачытаны твор, выявіць яго актуальнасць, запатрабаванасць да сучаснасці. ( Самастойная праца вучняў над канцоўкай водгуку.)

Прыкладны адказ 

Многія творы Якуба Коласа  - гэта аповед пра самае дарагое, пра родны край, мілейшага за які няма. Вось і верш “На полі вясною” дапамог мне зразумець, як шмат прыгажосці вакол нас, што край наш разнастайны і непаўторны. І як важна захацець гэта ўбачыць і адчуць. І тут я іду за сваім настаўнікам  - Коласам.Сэрца перапаўняе пачуццё замілаванасці, гонару за сваю старонку. Робіцца так хораша і слаўна на душы. І хіба не гэта ёсць самае важнае для кожнага чалавека, у якіб час ён ні жыў?

8. Падвядзенне вынікаў.

Часткі водгуку аб’ядноўваюцца і зачытваюцца на занятках.

9. Рэфлексія.

Ці ўдалося нам вырашыць задачы, пастаўленыя на ўроку?

10.Дамашняе заданне.

Напісаць водгук на самастойна выбраны твор.

 

 

Дадатак

1Група. Раскрыйце тэму і ідэю твора, дакладна вызначце аўтарскую пазіцыю, выпішыце прыклады з тэкту.  

 

2 група. Паспрабуйце адлюстраваць у малюнках вобразы і карціны, якія ўзніклі ў вашым уяўленні. Вызначце кампазіцыю твора.  

 

3група. Ахарактарызуйце моўныя сродкі.

 

 

Водгук

1)адбіццё гуку, водгулле;

2)спачувальныя адносіны , салідарнасць з чым-небудзь (водгук на чужое гора);

3)тое, што з’яўляецца вынікам чаго-небудзь, адказам на якія-небудзь падзеі (водгукі мінулага);

4)думка, меркаванне з ацэнкай чаго-небудзь, каго-небудзь.

 

Водгук

1)адбіццё гуку, водгулле;

2)спачувальныя адносіны , салідарнасць з чым-небудзь (водгук на чужое гора);

3)тое, што з’яўляецца вынікам чаго-небудзь, адказам на якія-небудзь падзеі (водгукі мінулага);

4)думка, меркаванне з ацэнкай чаго-небудзь, каго-небудзь.

 

 

1Група. Раскрыйце тэму і ідэю твора, дакладна вызначце аўтарскую пазіцыю, выпішыце прыклады з тэкту.  

 

2 група. Паспрабуйце адлюстраваць у малюнках вобразы і карціны, якія ўзніклі ў вашым уяўленні. Вызначце кампазіцыю твора.  

 

3група. Ахарактарызуйце моўныя сродкі.

 

 

 

 

 

Водгук на верш Я. Коласа  “На полі вясною” 

Сёння ўжо і не ўспомню, калі я першы раз пачула словы “Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы”… Здаецца, што ведаю  гэтыя радкі з самага дзяцінства. Яны дарагія і зразумелыя кожнаму. Паэт заўседы побач: дапаможа, супакоіць, парадуе, адкажа на важныя жыццёвыя пытанні. Неабходна толькі навучыцца чытаць яго вершы.

 

З задавальненнем слухаю верш  “На полі вясною”  . Ён аб прыгажосці роднага краю. Ужо з першых радкоў мы ўяўляем родныя краявіды:

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.

 Асноўнымі з’яўляюцца словы адной лексічнай групы. Поле, калас,плёс, ігрушы.ежы, дарогі,гара, ручай, узгоркі, ветрык, жыта,  паветра. Усё тое, што дарагое сэрцу Коласа-паэта, атуляе многіх з дзяцінства. А значыць, добра знаёмае і любімае. Таму карціны вельмі лёгка паўстаюць у нашым уяўленні.

Зрокавы малюнак дапаўняецца гукавым. Я.Колас ужывае вялікую колькасць галосных.Пераважаюць галосныя гукі {a}, у, о. Складваецца ўражанне , што паэт стаіць сярод поля і выгуквае ў прастору: Люблю цябе, поле,

 Напеў і мілагучнасць у 1-х радках перадаецца праз чаргаванне санорных р, л, в. Шэлест ігрушы чуваць праз чаргаванне свісцячых і шыпячых с, ш. Быццам сама мова дапамагае аўтару:

 Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...

 

Узмацняюць выразнасць і вобразнасць малюнка эпітэты. Колас ужывае сталыя мастацкія азначэнні (“вузкія сцежкі”, “далёкая гладзь”, “сіняя далеч”). Мабыць таму твор яго нагадвае народную песню. Вельмі добра вядомы паэту народныя песні, таму і ветрык у яго, а не вецер. Памяншальна-ласкальны суфікс падкрэслівае адзінства аўтара і прыроды. Нельга не заўважыць, што важную выяўленчую ролю адыгрываюць метафары. Гэты мастацкі прыём надае паэтычнаму малюнку адухоўленась. Сазы простай сінтаксічнай будовы ствараюць лёгкасці і дынамічнасць радкоў:

 

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.

Слова “люблю” паўтараецца аўтарам амаль у кожнай страфе і ўвасабляе галоўную думку: нічога мілейшага за родны край  у свеце няма. Коласа захапляе ў прыродзе гармонія, радасць,хараство, застаецца толькі  падзяліцца гэтым з людзьмі.

Многія творы Якуба Коласа  - гэта аповед пра самае дарагое, пра родны край, мілейшага за які няма. Вось і верш “На полі вясною” дапамог мне зразумець, як шмат прыгажосці вакол нас, што край наш разнастайны і непаўторны. І як важна захацець гэта ўбачыць і адчуць. І тут я іду за сваім настаўнікам  - Коласам.Сэрца перапаўняе пачуццё замілаванасці, гонару за сваю старонку. Робіцца так хораша і слаўна на душы. І хіба не гэта ёсць самае важнае для кожнага чалавека, у які б час ён ні жыў?

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Канспект урока "Водгук на верш Я.Коласа "На полі вясною""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист по учету энергопотребления

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 655 198 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

"Тематическое планирование по татарскому языку"
  • Учебник: «Татарский язык (Татар теле) учебник для образовательных организаций с обучением на русском языке, для изучающих татарский язык как родной (на русском и татарском языках) (в 2 частях)», Мияссарова И.Х., Файзрахманова К.Ф.
  • 17.05.2021
  • 350
  • 5
«Татарский язык (Татар теле)  учебник для образовательных организаций с обучением на русском языке,  для изучающих татарский язык как родной (на русском и татарском языках) (в 2 частях)», Мияссарова И.Х., Файзрахманова К.Ф.
"Тематическое планирование по литературному чтению"
  • Учебник: «Татарский язык (Татар теле) в 2 частях: учебник для образовательных организаций начального общего образования с обучением на русском языке, для изучающих татарский язык как родной (на русском и татарском языках)», Мияссарова И.Х., Файзрахманова К.Ф.
  • 17.05.2021
  • 253
  • 0
«Татарский язык (Татар теле) в 2 частях: учебник для образовательных организаций начального общего образования с обучением на русском языке,  для изучающих татарский язык как родной (на русском и татарском языках)», Мияссарова И.Х., Файзрахманова К.Ф.
Урок у 8 класе па тэме "Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні"
  • Учебник: «Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання», З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя
  • Тема: § 47. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні
  • 17.05.2021
  • 3366
  • 365
«Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання», З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 17.05.2021 9618
    • DOCX 83 кбайт
    • 243 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Коршаковская Татьяна Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 4 года и 3 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 32386
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "Русский язык")

Учитель русского языка

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности преподавания учебного предмета «Родной (русский) язык» в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 105 человек из 41 региона
  • Этот курс уже прошли 1 199 человек

Курс повышения квалификации

Родной (русский) язык: теория и методика преподавания в образовательной организации

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 39 человек

Мини-курс

Патологии нервной системы у детей: от перинатального периода до нарушений поведения

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 38 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 24 человека

Мини-курс

История архитектуры: от классицизма до конструктивизма

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 32 человека из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 16 человек

Мини-курс

Вероятность и статистика в рамках обновленного ФГОС

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе