Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Начальные классы / Конспекты / Канспект урока па беларускай мове на тэму "Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 26 апреля.

Подать заявку на курс
  • Начальные классы

Канспект урока па беларускай мове на тэму "Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі"

библиотека
материалов

Урок беларускай мовы ў 2 класе.

Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі

Мэта: Фарміраваць уменне адрозніваць мяккія і цвёрдыя зычныя гукі ў слове і абазначаць мяккасць зычных на пісьме; удасканальваць маўленчыя навыкі.

Абсталяванне: падручнік па беларускай мове, пісьмо ад Вожыка (з мультфільма “Смяшарыкі”), картачкі з заданнямі.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант (1 хвіліна)

  • Весела гучыць званок. 

Яго голас вам знаёмы.

Запрашаю на ўрок 

Беларускай мовы!

  • Каб пасля ўрока ў вас засталося ў памяці як мага больш і на ўсё жыццё ведаў, да яго трэба вельмі добра падрыхтавацца: не толькі дастаць падручнік, сшытак, пенал з ручкамі і алоўкамі, але і падрыхтавацца эмацыянальна. Для гэтага станьце ў кружок, вазьміцеся за рукі і ўявіце, якімі вы будзеце ўважлівымі, актыўнымі і адказнымі на ўроку, і адпраўце адзін аднаму, паціснаўшы далоні, часцінку свайго цяпла і дабрыні.

  • Сядайце на месцы.

  1. Праверка дамашняга задання (2 хвіліны)

  • С.70 пр. 151

За асінкай, за вярбою

восень – рыжаю лісою.

Пахне жытам і раллёю (й)

перад новаю сяўбою (й).

  • Чаму ў гэтых словах літара ю абазначае 2 гукі? (Яна пішацца пасля галосных.)

  • Хто з вас успомніць, калі літары е, ё, ю, я абазначаюць 2 гукі? (У пачатку слова, пасля галосных, пасля апострафа і пасля раздзяляльнага мяккага знака.)

  1. Актуалізацыя ведаў (4 хвіліны)

  • Дзеці, сёння я атрымала ліст ад нашага старага знаёмага. Адгадайце, ад каго? Ён вельмі часта нам пісаў у мінулым годзе. (Ад Вожыка.)

  • Без вас я не хацела яго чытаць, каб вы не пакрыўдзіліся на мяне. Вожык жа – наш агульны сябар.

Пісьмо:

Прывітанне, мае даражэнькія першакласнікі!!! Ой, што я пішу? Мае даражэнькія другакласнікі! Вы, напэйна, думаеце, што я забыўся пра вас. Але гэта не так. Мне проста не было часу напісаць вам раней. Я ўсё лета і амаль усю восень спрачаўся са сваім сябрам Карычам, які ніколі не верыць у тое, што вы самыя разумныя, кемлівыя, здольныя дзеці. А на мінулым тыдні ён увогуле сказаў, што вы нічога не ведаеце і нічагусенькі не памятаеце з першага класа. А я яму казаў, што вы ўсё-усё памятаеце, ведаеце і нават больш, чым ён сабе думае. Мы, нават, паспрачаліся па гэтай прычыне. Каб вызначыць, хто з нас гаворыць праўду, ён прапанаваў вам выканаць адно заданне. Калі вы справіцеся, то ён мне падорыць планшэт, а калі не, то планшэт прыйдзецца падарыць яму.

Я веру, што вы ў мяне самыя-самыя, і жадаю вам поспехаў у выкананні задання ад Карыча!!!

Ваш найлепшы сябар Вожык

Заданне ад Карыча:

  1. Адкажыце на пытанні:

  • На якія дзве вялікія групы падзяляюцца ўсе гукі? (Галосныя і зычныя.)

  • Чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных? (Галосныя можна праспяваць, а зычныя нельга; галосныя ўтвараюць склад, а зычныя не.)

  • На якія групкі можна раздзяліць зычныя гукі? (Цвёрдыя і мяккія.)

  1. Над першай літарай кожнага слова напішыце гук, які яна абазначае:

[ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ] [ ]

воз – вёз, лук – люк, нос – нёс, пара – пяро, кран – кіно.

  • Як вы думаеце, што пры дапамозе гэтага задання хацеў праверыць Карыч? (Ці ўмеем вызначаць мяккія і цвёрдыя зычныя.)

  1. Новы матэрыял (10 хвіліны)

  • Адкрыце падручнікі на с. 70 і самастойна прачытайце правіла (1 падрыхтаваны вучань чытае ўслых). Ці правільна вы адказалі на адно з пытанняў Карыча? (Так.)

Фізкультхвілінка

  • Разгледзьце ўважліва малюнак на с. 71 пр. 153. Раскажыце, якімі літарамі на пісьме абазначаюцца зычныя гукі, якія літары дапамагаюць зычны зрабіць цвёрдым, а якія іх робяць ласкавымі і мяккімі? (Адказы дзяцей.)

Работа над правілам (3 хвіліны)

  • Прачытайце правіла на с. 71. (Чытаюць 3 падрыхтавных дзяцей.)

  • Давайце праверым, як вы запомнілі правіла. (Запісваецца першая літара кожнага слова правіла. 2 чалавека прагаворваюць гэта првіла. Потым убіраецца па адной літары, а првіла прагаворваееца цалкам. )

  1. Замацаванне (15 хвілін)

  • Падрыхтуем пальчыкі для работы:

Пеўнік раніцай прачнуўся, (далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).

І да сонца павярнуўся.

(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).

Кукарэкнуў раз, два, тры!

( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).

Ты сягоння не праспі.

  • Адкрыце сшытачкі і запішыце дату, словы “Класная работа”.

Хвілінка чыстапісання

яр ёк сн ца

  • Адкрыце с. 72 пр. 154 (Вызываецца 1 вучань на слова да дошкі, астатнія на месцы. Робіцца гукавы аналіз слова.)

Восень, бярозка, дзянёк, нябесны, раніца, любіць.

  • На гэтай жа старонцы самастойна выканайце пр. 155. Рад каля акна спішыце першы сказ, а рад каля сцяны – другі сказ. У сваіх сказах знайдзіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Простым алоўкам падкрэсліце гэтыя словы.

  1. Вынікі ўрока (4 хвіліны)

  • Гульня “Высокі - маленькі”. (Я буду называць словы. Калі першы гук у іх мяккі – вы прысядаеце, калі цвёрды – стаіце на месцы.)

Словы для гульні: мёд, кот, слон, месяц, санкі, кірмаш, кіёк, люк, стук, сонца, аконца.

  • Гульня “Рэдактар” (На дошцы над літарамі запісаны гукі. Трэба праверыць, ці ўсе гукі вызначаны правільна. )

Словы для гульні:

,] [ц] [к] [р] [м,] [к,][л] [дз] [н,] [с] [б,] [н,]

вецер, камар, самавар, ключ, дзень, сябар, вучні

  1. Дамашняе заданне (3 хвіліны)

  • Паглядзіце на пр. 156 на с. 72. Прачытайце, што ў ім неабходна зрабіць. Калі ўсё зразумела запішыце дамашняе заданне ў дзённікі.

  1. Рэфлексія (2 хвіліны)

  • Якія вы ўсе сёння малайцы! Асабліва добра працавалі (імёны дзяцей). А (імёны дзяцей) падвучаць дома правілы і таксама будуць спраўляцца з любымі заданнямі.

  • Успомніце, як мы разам працавалі на ўроку, якія мы веды паказалі і скажыце, хто ж каму павінен купіць планшэт. Наш сябар Вожык Карычу, ці ўсё ж такі мы малайцы, і карыч купіць планшэт для нашага Вожыка? (Карыч для Вожыка)

  • Станьце каля сваіх парт. Крышачку прысядзьце тыя, у каго былі цяжкасці пры выкананні заданняў толькі ў пачатку ўрока, а ў канцы ўсё было зразумела.

  • Цалкам прысядзьце тыя, хто за цэлы ўрок так і не зразумеў, калі і дзе зычныя мяккія, а калі і дзе цвёрдыя.




Падрыхтавала настаўніца 2 класа

Сівіцкая Н.П.

Краткое описание документа:

Урок падрыхтаваны згодна з каляндарна-тэматычным планаваннем для школ з беларускай мовай навучання.

Мэта дадзенага ўрока - фарміраваць уменне адрозніваць мяккія і цвёрдыя зычныя гукі ў слове і абазначаць мяккасць зычных на пісьме; удасканальваць маўленчыя навыкі.

Неабходнае абсталяванне: падручнік па беларускай мове, пісьмо ад Вожыка (з мультфільма “Смяшарыкі”), картачкі з заданнямі.

Не мала важна на ўроку стварыць спрыяльную атмасферу для работы. Гэта эфектыўна было зроблена ў час арганізацыйнага моманту.

Асобую зацікаўленасць у дзяцей выклікае на ўроку выпраўленне памылак настаўніка, ці выдуманага героя (у дадзены выпадку - гэта рэдактар нейкага невядомага часопіса). 

Автор
Дата добавления 25.11.2014
Раздел Начальные классы
Подраздел Конспекты
Просмотров5924
Номер материала 155092
Получить свидетельство о публикации

Идёт приём заявок на международный конкурс по математике "Весенний марафон" для учеников 1-11 классов и дошкольников

Уникальность конкурса в преимуществах для учителей и учеников:

1. Задания подходят для учеников с любым уровнем знаний;
2. Бесплатные наградные документы для учителей;
3. Невероятно низкий орг.взнос - всего 38 рублей;
4. Публикация рейтинга классов по итогам конкурса;
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://urokimatematiki.ru


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ


"Инфоурок" приглашает всех педагогов и детей к участию в самой массовой интернет-олимпиаде «Весна 2017» с рекордно низкой оплатой за одного ученика - всего 45 рублей

В олимпиадах "Инфоурок" лучшие условия для учителей и учеников:

1. невероятно низкий размер орг.взноса — всего 58 рублей, из которых 13 рублей остаётся учителю на компенсацию расходов;
2. подходящие по сложности для большинства учеников задания;
3. призовой фонд 1.000.000 рублей для самых активных учителей;
4. официальные наградные документы для учителей бесплатно(от организатора - ООО "Инфоурок" - имеющего образовательную лицензию и свидетельство СМИ) - при участии от 10 учеников
5. бесплатный доступ ко всем видеоурокам проекта "Инфоурок";
6. легко подать заявку, не нужно отправлять ответы в бумажном виде;
7. родителям всех учеников - благодарственные письма от «Инфоурок».
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://infourok.ru/konkurs

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх