Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / История / Другие методич. материалы / КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПЕДАГОГА ПА РАЗВІЦЦЮ Ў НАВУЧЭНЦАЎ НАВЫКАЎ КАНТРОЛЮ, САМАКАНТРОЛЮ, САМААЦЭНКІ
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 26 апреля.

Подать заявку на курс
  • История

КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПЕДАГОГА ПА РАЗВІЦЦЮ Ў НАВУЧЭНЦАЎ НАВЫКАЎ КАНТРОЛЮ, САМАКАНТРОЛЮ, САМААЦЭНКІ

библиотека
материалов

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама

ДУА “Доцішская сярэдняя школа”








КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

ПЕДАГОГА ПА РАЗВІЦЦЮ Ў НАВУЧЭНЦАЎ НАВЫКАЎ КАНТРОЛЮ, САМАКАНТРОЛЮ, САМААЦЭНКІ









Педагог гісторыі і грамадазнаўства І кв.к.

Русялевіч Алена Раманаўна



Важным звяном працэсу навучання з'яўляецца кантроль ведаў і ўменняў навучэнцаў. Глыбіня і трываласць ведаў залежыць ад сістэматычнасці і глыбіні кантролю. У працэсе навучання кантроль, як правіла, прысутнічае на ўсіх этапах, пачынаючы з самых першых момантаў у авалоданні вучнямі новым матэрыялам, і да завяршэння тэмы. Але гэта не аднабаковы працэс. Ён уключае ў сябе тры віды кантролю:

  • знешні (з боку настаўніка);

  • узаемны кантроль навучэнцаў;

  • самакантроль.

Значэнне слова самакантроль:

Самакантроль - кантроль над самім сабою, сваімі паводзінамі, станам, сваёй працай. (па слоўніку Яфрэмавай Т.Ф.)

Самакантроль - кантроль над сваімі дзеяннямі, учынкамі. (па слоўніку Ажэгава С.І.)

Самакантроль - кантроль над самім сабою, над сваёй працай. (па слоўніку Ушакова Д.М.)


Самакантроль мяркуе самаацэнку.

Значэнне слова самаацэнка:

Самаацэнка - ацэнка самога сябе, уласных вартасцяў і недахопаў. (па слоўніку Яфрэмавай Т.Ф.)

Самаацэнка - ацэнка самога сябе, сваіх вартасцяў і недахопаў, сваіх учынкаў (па слоўніку Ажэгава С.І.)

Самаацэнка - ацэнка асобай самой сябе, сваіх магчымасцяў, якасцяў і месцы сярод інш. людзей; адзін з найважных рэгулятараў паводзін асобы. (па Энцыклапедычным слоўніку)

Самаацэнка бывае:

  1. рэтраспектыўная;

  2. пааперацыйная;

  3. прагнастычная.

Рэтраспектыўная самаацэнка – ацэнка ўжо выкананай працы. Фарміраванне дзеяння самаацэнкі пачынаецца менавіта з рэтраспектыўнай самаацэнкі: вучань ацэньвае сваю працу пасля таго, як настаўнік яе праверыў (выправіў памылкі), аднак не выставіў адзнаку.

Другі крок рэтраспектыўнай самаацэнкі: вучань ацэньвае сваю працу адразу пасля яе выканання, да настаўніцкай праверкі. Вынікі вучнёўскай самаацэнкі дазваляюць выдзеліць групу школьнікаў з заніжанай ці завышанай самаацэнкай і карэкціраваць надалей іх самастойную ацэначную дзейнасць.

Пааперацыйная самаацэнка – самаацэнка выканання кожнай аперацыі, якая ўваходзіць у агульны спосаб дзеяння. На гэтым этапе вучні ацэньваюць і звяраюць свае дзеянні з дадзеным алгарытмам. Гэты від самаацэнкі дазваляе вучням пракантраляваць выкананне сваёй работы ці работы аднакласніка і зрабіць неабходную карэкцыю ўласных дзеянняў або дзеянняў іншых вучняў. 

Прагнастычная самаацэнка – ацэнка будучай працы. Яна з’яўляецца “пунктам росту” самой здольнасці школьнікаў да ацэньвання сябе і фарміруецца на аснове ўжо сфарміраванай рэтраспектыўнай і пааперацыйнай самаацэнкі. 

Уменне дзяцей самастойна ацэньваць свае вучэбныя дасягненні не менш істотна, чым уменне бегла чытаць, хутка і правільна лічыць і граматна пісаць. Вучань, які не ўмее ацэньваць свае магчымасці, так і не стане сапраўдным суб’ектам вучэбнай дзейнасці, а пастаянна будзе мець патрэбу ў кантролі і ацэнцы сваёй дзейнасці настаўнікам. З дзеяння самаацэнкі, са здольнасці зразумець: “гэта я ўжо ведаю і ўмею”, “гэта я яшчэ не зусім ведаю, трэба даведацца”, “гэта я ўжо трохі ведаю, але трэба яшчэ разабрацца”, пачынаецца вучэбная самастойнасць школьніка. 

Толькі чалавек са здаровай агульнай самаацэнкай можа канструктыўна ставіцца да ўласных памылак і няўдач, пераводзячы іх у задачы навучання, а не ў крыўды на таго, хто крытыкуе ці ў прычыны для смутку і ў адмову ад намаганняў”  (Г. А. Цукерман)

 Жаданне быць ацэненым заложана ў чалавеку ад прыроды. Але ці заўсёды мы згодны з атрыманай ацэнкай? Напэўна, у кожнага ў жыцці была сітуацыя, калі вы лічылі, што ацэнены не па годнасці? І мала таго, у вас не было магчымасці даказаць гэта, выправіць становішча. Так і нашы навучэнцы: часта не разумеючы прычыну атрымання нізкай адзнакі, лічаць яе несправядлівай і вельмі перажываюць. Для таго, каб такіх выпадкаў непаразумення было менш у нашай працы, мы, педагогі, павінны развіваць у школьнікаў навык кантролю, самакантролю і самаацэнкі.

ПРАКТЫКАВАННЕ “Намалюйце школу”

Заданне слухачам: намалюйце, калі ласка, школу (без усякіх каментарыяў).

Ацаніце сябе. Затым ацэньваю я.

  • У каго адзнакі супалі?

  • Ці ўсе задаволены маімі адзнакамі? Чаму?

  • Я ставіла “10” толькі тым, хто намаляваў трохпавярховую школу.

  • Якая ў мяне, як педагога, была памылка ў пачатку задання? (не вызначыла агульных крытэрыяў ацэнкі).

Правільна. І гэта часта сустракаецца ў нашай педагагічнай практыцы.


Пры арганізацыі кантролю ведаў навучэнцаў важна тое, каб перад праверкай вучні ведалі нормы ацэнкі і крытэрыі ацэньвання.

З нормамі ацэнкі па вучэбным прадметам сусветная гісторыі, гісторыя Беларусі і грамадазнаўства я знаёмлю навучэнцаў на першых уроках.

Працу па фарміраванню крытэрыяў ацэньвання мне дапамагаюць арганізаваць прыём “Критерии “5П” для ответа учащегося” і элементы методыкі актыўнай ацэнкі: перавод задач урока на мову навучэнцаў і “НаШтоБуЗУ”.

Критерии “5П” для ответа учащегося”

Ответ должен быть:

  1. Правильным

  2. Полным

  3. Последовательным

  4. Примеры

  5. Пояснения к примерам

Гэтыя крытэрыі дазваляюць навучэнцу ажыццявіць самакантроль і даць самаацэнку свайму адказу (асабліва вуснаму).

Перавод задач урока на мову навучэнцаў”.

Пасля агучвання тэмы ўрока мы абавязкова павінны паставіць перад навучэнцамі задачы, над якімі ім прыйдзецца працаваць. Ацаніць сябе навучэнцы могуць толькі тады, калі яны маюць дастаткова яснае ўяўленне пра задачы, якіх яны павінны дасягнуць у працэсе навучання. Калі яны не будуць ведаць будучага канчатковага выніку сваёй дзейнасці, то яны не будуць праяўляць актыўнасць або будуць рухацца ў няправільным накірунку. А калі мы, педагогі, адкрыем ім таямніцу, навошта мы вучымся, то яны стануць больш актыўнымі і матываванымі навучэнцамі, яны будуць нашымі саюзнікамі і іх можна будзе пераканаць паскорыць тэмп навучання або нейкі час засяродзіцца на важным пытанні. Больш таго, іх самаацэнка стане аб’ектам дыскусій з настаўнікам і аднакласнікамі і будзе спрыяць змяненню ўласнага пункту гледжання. 

Аднак даць задачы ў гатовым варыянце – гэта вельмі проста і лёгка, і гэта будуць нашы задачы, так як мы іх бачым. Пры гэтым будзе пераважаць знешняя матывацыя, пры якой навучэнцы не ў стане адчуць сябе суб’ектамі навучання. Школьнікам вельмі цяжка дасягнуць задачы навучання, пакуль яны не зразумеюць яе і не ацэняць, што трэба зрабіць для яе дасягнення. Таму я даю навучэнцам заданне паставіць перад сабой задачы самастойна і адсочваць працэс па іх дасягненню. У гэтым выпадку ім трэба праяўляць творчасць, рызыкаваць, задаваць пытанні. Карацей кажучы, цяпер яны самі павінны клапаціцца пра сваё навучанне. А гэта і ёсць самакантроль.

НАПРЫКЛАД

7 класс, тэма ўрока “Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.

Сёння на ўроку вы будзеце

  • вучыць паняцці “трохполле”, дым; назвы прылад працы;

  • характарызаваць асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

  • вызначаць прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

  • апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

  • паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.


Наступны этап у фарміраванні крытэрыяў для ацэнкі і самаацэнкі – гэта вызначэнне НаШтоБуЗУ.

НаШтоБуЗУ (крытэрыі ацэнкі) – гэта абрэвіятура выраза “на што буду звяртаць увагу”.

Пасля пастаноўкі задач навучэнцамі, я ўказваю ім на што яны павінны звярнуць увагу ў час працы на ўроку і пры падрыхтоўцы дамашняга задання. Гэта дапамагае засяродзіць іх увагу на галоўным матэрыяле, не адцягваючыся на другасную інфармацыю. НаШтоБуЗУ дысцыплініруе настаўніка і вучняў, так як першы абяцае, што будзе трымацца ўмовы і фактычна будзе правяраць толькі тое, пра што абвясціў, а апошнія ўжо не скажуць, што не ведалі або не зразумелі, так як змогуць праверыць з ліста НаШтоБуЗУ, ці добра падрыхтаваліся да праверкі, ці слушна скарысталіся ўрокам.

Прыклад НаШТОБуЗУ

7 класс, тэма ўрока “Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст

Буду ведаць:

  • паняцці трохполле, дым;

  • назвы прылад працы;

  • асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

  • прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

умець:

  • апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

  • паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

  • адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы.

Наступны этап па развіццю ў навучэнцаў навыкаў самакантролю – гэта арганізацыя кантролю сваёй дзейнасці на працягу ўрока. Для гэтага я выкарыстоўваю метад тэхналогіі крытычнага мыслення “ІНСЕРТ (INSERT)”. У арыгінале гэты метад прадназначаны для выкарыстання пры працы з тэкстам падручніка.

ІНСЕРТ – гэта асмысленне – прыём маркіроўкі тэкста – гэта інтэрактыўная самаактывізуючая сістэмная разметка для эфектыўнага чытання і разважання. Маркіроўка тэксту ажыццяўляецца сімваламі «v», «+», « - », «?».

Iinteractive самактывізуючая

Nnoting (дыялогавая) «ü» – ужо ведаў

Ssystem сістэмная разметка «+» – новае

Eeffective для эфектыўнага «» – думаў па іншаму

R - reading & чытання і «?» – ёсць пытанні

T – thinking разважання

«ü» – Пастаўце гэты знак на палях, калі тое, што вы чытаеце, адпавядае таму, што ведаеце або думалі, што ведаеце.

«+» – Пастаўце гэты знак на палях, калі тое, што вы чытаеце, для вас з'яўляецца новым.

«» – Пастаўце гэты знак на палях, калі тое, што вы чытаеце, супярэчыць таму, што вы ўжо ведалі або думалі, што ведаеце.

«?» – Пастаўце гэты знак на палях, калі тое, што вы чытаеце, незразумела, або вы жадалі бы атрымаць больш падрабязныя звесткі па дадзеным пытанні.

Я ж гэтыя сімвалы выкарыстоўваю для маркіроўкі этапаў вывучэння новага матэрыяла ўрока.

«ü» – вельмі добра зразумеў, магу патлумачыць іншым;

«+» – усё зразумела;

«?» – ёсць пытанні;

«» – нічога не зразумеў

Формы маркіроўкі: “Далонька”, “Ліст даследчыка”, маршрутны ліст, “Дзённік падарожніка” і інш.

Эфектыўнымі сродкаміразвіцця навыка самакантролю і самаацэнкі з’яўляюцца нетрадыцыйныя формы і метады.

  1. Метад ТКМ «ПАПС-формула»

  • Пр., І.________________________

  • П (пазіцыя) - у чым заключаецца твой пункт гледжання

Я лічу, што …….

  • А (абгрунтаванне, тлумачэнне) – доказы ў падтрымку пазіцыі

Таму, што ….

  • П (прыклады) – факты, якія ілюструюць довад

Я магу даказаць гэта на прыкладзе (Напрыклад, …)

  • С (следства, меркаванне) – вывад, заклік да прыняцця пазіцыі

Таму, я лічу, што

Каштоўнасць гэтага тэхналагічнага прыёму складаецца ў тым, што дазваляе навучэнцам коратка і ўсебакова выказаць уласную пазіцыю па вывучанай тэме, пры тым, што патрабуе глыбокае веданне матэрыяла.

Ацэньваецца змястоўнасць вывадаў, довадаў. Напрыклад, запаўненне “ПАПС-формулы” па тэме “Прыгоннае права”:

Я лічу, што адмена прыгоннага права ў Расіі была непазбежнай.

Таму, што яно тармазіла развіццё ўсіх сфер жыцця грамадства.

Я магу даказаць на прыкладзе таго, што Расія значна адставала ад іншых краін па ўзроўні жыцця. Расія ганебна прайграла Крымскую вайну.

Зыходзячы з гэтага, я раблю выснову, што гэта рэформа мела вялікае значэнне ў гісторыі Расіі і дала магутны штуршок вялікім ператварэнням 1860-х гадоў.

  1. Метад “Тоўстыя і «тонкія» пытанні”.

З жыццёвага вопыту мы ведаем, што ёсць пытанні, на якія лёгка адказаць "так" або "не", але сустракаюцца пытанні, на якія нельга адказаць адназначна. Тым не менш, мы нярэдка аказваемся ў сітуацыях, калі чалавек, які задае пытанні, патрабуе ад яго адназначнага адказу.

Таму, для больш паспяховай адаптацыі дзяцей у сталым жыцці, неабходна вучыць адрозніваць тыя пытанні, на якія можна даць адназначны адказ (тонкія пытанні), і тыя, на якія адказаць гэтак вызначана не магчыма (“тоўстыя пытанні). Тоўстыя пытанні – гэта праблемныя пытанні, якія прадугледжваюць неадназначныя адказы.


Тонкія” пытанні

Тоўстыя” пытанні

  • хто...

  • што...

  • калі...

  • як звалі ...

  • ці праўда ..

  • ці было ...

  • ці згодны вы…

  • патлумачце, чаму...

  • чаму вы думаеце, што..

  • чаму вы так лічыце ...

  • у чым розніца ...

  • уявіце, што будзе, калі ...

  • што, калі...


Пры працы з гэтым заданнем ў вучняў развіваецца аналітычнае мысленне, навык самакантролю, т.я. яны павінны вызначыць на што звярнуць увагу ў працэссе навучання. На этапе фармуліроўкі ключавых пытанняў школьнікі вучацца разумець і самастойна фармуляваць праблемы, задаваць па-сапраўднаму цікавыя пытанні. Ключавыя пытанні схіляюць навучэнцаў да мыслення. Дзякуючы сваёй добрай фармуліроўцы, яны паказваюць навучэнцам больш шырокі кантэкст праблемы, заахвочваюць да пошуку адказаў і больш актыўнага ўдзелу ў працэсе навучання. Пры гэтым развіваецца самастойнасць, здольнасць да пошукавай дзейнасці.

  1. Тэст

Комплексную праверку ведаў вучняў мне дапамагае ажыццявіць такі новы, але ўжо стаўшы традацыйным, метад, як тэст. Тэсціраванне з'яўляецца адной з важных і эфектыўных форм кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагога. Тэсты дазваляюць атрымаць аб'ектыўную ацэнку ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў, ствараюць умовы для фарміравання навыка працы з ЭСН. Для складання тэстаў я выкарыстоўваю электронную праграму easyQuizzi.

Пры дапамозе тэстаў правяраю наступныя веды:

  • веданне датаў, фактаў, паняццяў і тэрмінаў, прычынаў і следстваў;

  • групіроўка фактаў, характэрных прыкмет з'яў;

  • пошук інфармацыі ў крыніцы;

  • выяўленне агульных рыс і адрозненняў параўноўваемых гістарычных падзей, працэсаў;

  • суаднясенне адзінкавых фактаў і агульных гістарычных з'яў, працэсаў;

  • указанне характэрных рыс падзей, з'яў, працэсаў.

Выкарыстанне тэстаў уносіць у працэс навучання элементы спаборнасці і гульні, дапамагае навучэнцу зняць псіхалагічную напружанасць падчас урокаў, а таксама самому ацаніць свае веды.

Не застаюцца без увагі і такія традыцыйныя віды кантролю, як маналагічны адказ вучня, паведамленне на тэму, паняційная дыктоўка, тэксты з памылкамі і г.д.

  1. Гульня «Пентагон»

Па ўмовам гэтай гульні, я павінна задаць пяць азначаючых пытанняў, характарызуючы падзею, азначэнне, асобу і г.д. Пытанні задаюцца ад самага цяжкага да самага лёгкага. Адзнака выстаўляецца адпаведна таму, на якім пытанні навучэнец пазнаў задуманае.

Адзнака выстаўляецца па колькасці супадзенняў адказаў (1 супадзенне – адзін бал)

  1. Творчыя заданні: сплануйце маршрут экскурсіі, падарожжа па краіне, складзіце крыжаванку або мультымедыйную прэзентацыю, састаўце праект, складзіце “сінквейн”, тэкст з пропускамі або памылкамі (цяжэй).


Такім чынам, сфарміраваныя навык самакантролю і самаацэнка – адныя са значных новаўтварэнняў школьніка, якія дазваляюць рэгуляваць яго паводзіны і вучэбную дзейнасць. Поспех ці няпоспех у вучэбнай дзейнасці залежыць не толькі ад уменняў і здольнасцей навучэнца, але ў значнай меры і ад таго, як сам вучань ацэньвае свае шансы быць паспяховым. Па меркаванню Р. Бёрнса, “Самаацэнка выражае ступень развіцця ў індывіда пачуцця самапавагі, адчування ўласнай каштоўнасці і пазітыўных адносінаў да ўсяго таго, што ўваходзіць у сферу яго “Я”. Самаацэнка прызваная дапамагчы вучню набыць, з аднаго боку, здаровую, спакойную ўпэўненасць у сваіх сілах (без самалюбавання), з другога боку, – здаровую самакрытычнасць (без самаедства). 




Автор
Дата добавления 27.10.2015
Раздел История
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров1313
Номер материала ДВ-103194
Получить свидетельство о публикации

"Инфоурок" приглашает всех педагогов и детей к участию в самой массовой интернет-олимпиаде «Весна 2017» с рекордно низкой оплатой за одного ученика - всего 45 рублей

В олимпиадах "Инфоурок" лучшие условия для учителей и учеников:

1. невероятно низкий размер орг.взноса — всего 58 рублей, из которых 13 рублей остаётся учителю на компенсацию расходов;
2. подходящие по сложности для большинства учеников задания;
3. призовой фонд 1.000.000 рублей для самых активных учителей;
4. официальные наградные документы для учителей бесплатно(от организатора - ООО "Инфоурок" - имеющего образовательную лицензию и свидетельство СМИ) - при участии от 10 учеников
5. бесплатный доступ ко всем видеоурокам проекта "Инфоурок";
6. легко подать заявку, не нужно отправлять ответы в бумажном виде;
7. родителям всех учеников - благодарственные письма от «Инфоурок».
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://infourok.ru/konkurs


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ


Идёт приём заявок на международный конкурс по математике "Весенний марафон" для учеников 1-11 классов и дошкольников

Уникальность конкурса в преимуществах для учителей и учеников:

1. Задания подходят для учеников с любым уровнем знаний;
2. Бесплатные наградные документы для учителей;
3. Невероятно низкий орг.взнос - всего 38 рублей;
4. Публикация рейтинга классов по итогам конкурса;
и многое другое...

Подайте заявку сейчас - https://urokimatematiki.ru

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх