Инфоурок Классному руководителю КонспектыКласная гадзіна. Экалагічная гасцёўня "Грызуны- чырвонакніжнікі нашай краіны"

Класная гадзіна. Экалагічная гасцёўня "Грызуны- чырвонакніжнікі нашай краіны"

Скачать материал
библиотека
материалов

ДУА “Акцябрская базавая школа імя В.Віткі”

 

 

 

 

 

 

 

Экалагічная гасцёўня

 “ Грызуны- чырвонакніжнікі нашай краіны”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аўтар: Лідзія Анатольеўна Салавей

 

Мэты:

-садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэсу школьнікаў да вывучэння прыроды роднага краю;

-спрыяць фарміраванню станоўчай экалагічна накіраванай пазіцыі ў адносінах да навакольнага асяроддзя.

Задачы:

-пазнаёміць навучэнцаў з жывёламі- чырвонакніжнікамі Рэспублікі Беларусь (хамяк, суслік, палятуха звычайная) і паглыбіць веды аб іх жыццядзейнасці;

-развіваць кругагляд, мову навучэнцаў;

-выхоўваць цікавасць да ўсяго жывога на зямлі;

-вучыць беражліва ставіцца да жывых арганізмаў.

Форма правядзення: экалагічная гасцёўня

Узрост навучэнцаў: 10- 11 гадоў (5,6 клас)

Абсталяванне: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь; запіс гукаў прыроды; камп’ютар; карта Рэспублікі Беларусь; малюнкі жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу (хамяк, суслік, палятуха); відэаролікі пра хамяка, сусліка і палятуху.

Ход мерапрыемства:

На дошку замацаваны малюнкі жывёл (хамяк, суслік, палятуха звычайная), занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; карта Рэспублікі Беларусь. Гучыць запіс гукаў прыроды. Настаўнік чытае верш Якуба Колоса пра лес.

Глуха шэпча лес зялёны,

I шуміць ён, і шуміць,

Гоман доўгі, несканчоны

Цэлы дзень над ім стаіць.

 

Пераблытаны галіны

У адзін салаш жывы...

Лес! Аб чым шумяць вяршыны?

Лес! Што шэпчаш, векавы?

 

Толькі ж лес гудзе-ракоча

Цёмнай шапкай верхавін,

Толькі ж лес сказаць не хоча,

Што ён ведае адзін.

Як вы лічыце, пра што пойдзе гаворка на нашым мерапрыемстве? Хто з вас ведае, што гэта такое? (Дэманструе Чырвоную кнігу.)

Як вы лічыце, дзеці, чаму кнігу назвалі чырвонай, а не жоўтай або сіняй?

(Чырвоны колер прыцягвае ўвагу. Ён сімвалізуе небяспеку, заклік не губіць расліны, не забіваць жывёл.)

Прырода нашай краіны багатая і разнастайная. Але, на жаль, многія віды жывёл і раслін сталі сустракацца вельмі рэдка, а некаторыя зусім зніклі. Каб прыцягнуць да іх увагу, навукоўцы вырашылі стварыць Чырвоную кнігу. З Чырвонай кнігі мы можам даведацца, якія жывёлы і расліны знаходзяцца ў небяспецы, як іх захаваць, як папярэдзіць іх знікненне. Жывёлы і расліны занесены ў Чырвоную кнігу не назаўсёды, а з надзеяй на тое, што з прычыны прынятых ахоўных мер яны перастануць мець патрэбу ў абароне.

Па якіх прычынах жывёлам пагражае знікненне?

Чаму ў Чырвонай кнізе ёсць зялёныя лісты? Пра што яны кажуць? (На гэтых лістах прадстаўленыя ўжо выратаваныя жывёлы і расліны.)

У Беларусі першая Чырвоная кніга была выдадзена ў 1981 годзе. (Настаўнік звяртае ўвагу на маюнак на дошцы, як выглядала першая чырвоная кніга Беларусі)

Па якіх прычынах жывёлам пагражае знікненне?

Дзеці, звярніце ўвагу на дошку. Тут размешчаны выявы жывёл. Хто з вас можа назваць гэтых жывёл? (адказы дзяцей). Правільна, сёння у нас пойдзе гаворка менавіта пра хамяка, сусліка і палятуху звычайную. Давайце зараз паслухаем пра гэтых жывёл.

У клас забягае вучань у касцюме хамяка.

Хамяк звычайны. Добры дзень, рабяты! Усіх бычыць вас я рады! Я- хамяк звычайны. Рэдкі від для нашай краіны. У Беларусі мяне можна сустрэць ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай і ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай абласцей (паказвае на карце). Целасклад мой шчыльны, ногі кароткія. Вушы невялікія, круглявыя, пакрытыя тонкімі цёмнымі валасінкамі. Вочы невялікія (паказвае на сабе). Жыву я ў норах. Норы мае глыбокія, з вялікай колькасцю выхадаў на паверхню зямлі (паказвае на малюнак). Норы я рыю на палях з рознымі сельскагаспадарчымі культурамі, на незапаханых ўскраінах палёў, па абочынах дарог, ўзлесках лесу, у садах, агародах. Есці люблю ў начны час. Сілкуюся я ў асноўным зялёнымі часткамі культурных і дзікіх раслін, насеннем, цыбулінамі, карняплодамі. Я і мае сародзічы ў Беларусі адносімся да рэдкіх жывёл. Ёсць у нас і ворагі. Гэта - лісіцы, гарнастаі, цёмныя хоры і інш. Працягласць нашага жыцця дасягае 3 гадоў.

Вучань 1. Як жа так здарылася, што ты, хамяк звычайны, знікаеш?

Хамяк звычайны. У савецкі час хамякоў масава знішчалі як «шкоднікаў» палёў. У выніку наша колькасць скарацілася настолькі, што ў 2005 годзе наш від быў уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Пра стан нашай папуляцыі ў Беларусі ўжо гадоў 10 нічога невядома.

Вучань 2. А чым жа мы можам дапамагчы хамяку, сябры? Як вы лічыце?

(адказы дзяцей)

Настаўнік . А яшчэ,рабяты, я знайшла такую інфармацыю. Звярніце ўвагу на дошку і паслухайце!

Калі вам ўдалося заўважыць хамяка звычайнага, на сайце info@ptushki.org ў лісце з тэмай «Хамяк» трэба даслаць (на дошцы размешчаны дадзены матэрыял):

·        фота хамяка або ягонай нары, каля якой для маштабу змешчаны прадмет накшталт мабільнага тэлефона;

·        апісанне мясцовасці;

·        тлумачэнне, па якіх прыкметах зроблена выснова, што гэта менавіта хамяк (нара хамяка);

·        ваш тэлефон для сувязі.

Прагляд відэароліка пра хамяка звычайнага.

Фізкультхвілінка:

Устаньце, дзеці, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І на месцы ціха сядзьце.

Настаўнік. Так, рабяты, пойдзем з вамі далей. К нам на мерапрыемства я запрасіла яшчэ аднаго госця. Сустракайце! (У клас забягае вучань у касцюме сусліка)

Суслік. Прывітанне ўсім! Я- суслік з сямейства вавёрчыных. Жыву я пераважна на сельскагаспадарчых землях, адведзеных пад пашы для буйной рагатай жывёлы. Мая афарбоўка шаравата-бурая з рудаватым адценнем. (паказвае на сабе). Голас мой- гучны і меладычны (прысвіствае). Я і мае сародзічы перамяшчаемся строга па сцяжынках. У выпадку любой небяспекі па сцежцы беспамылкова можна знайсці нару і схаваецца ў ёй. Бо без сцяжынкі, асабліва ў густой траве або пасевах, можна прабегчы і міма нары, а такая памылка можа быць ракавой. Кантактуем мы адзін з адным як на паверхні, так і ў норах з дапамогай свісту. Адзін свіст можа папярэджваць аб небяспецы, другі- аб тым, што небяспекі ўжо няма. Мы, суслікі- тыповая жывёлы нор, большую частку жыцця мы праводзім у нары. Глыбіня нары можа дасягаць 50 метраў. Сілкуемся мы зялёнымі часткамі травяністай расліннасці, насеннем, цыбулінамі і карэнішчамі, зрэдку жукамі, мурашкамі і іншымі насякомымі. Таксама вельмі любім канюшыну. Ворагі нашы- гэта лісы, сабакі і каты. З 1960 года наша колькасць скарацілася на 98%! Звярніце на нас ўвагу!Дапамажыце нам захаваць сваю папуляцыю!

Настаўнік. Не хвалюйся! Мы табе дапаможам! А зараз давайце з вамі паслухаем інфармацыю пра тое, як суслік апынуўся на тэрыторыі нашай краіны і што пагражае яму.

Вучань 3. Цікавая для беларускай фауны знаходка выявілася ў Нясвіжскім раёне: каля 230 норак налічылі на ўчастку ў 250 кв. м. Гэта паселішча самае вялікае ў краіне і, магчыма, адно з самых буйных ва ўсёй Еўропе. Раней суслікаў ў краіне было настолькі шмат, што яны лічыліся праблемай для сельскай гаспадаркі. Грызуноў знішчалі, і ў выніку ў большасці раёнаў яны цалкам зніклі. Па папярэдніх падліках, сёння ў Беларусі жыве ўсяго некалькі тысяч асобін. Папуляцыя знаходзіцца на мяжы знікнення і занесена ў Чырвоную кнігу. Дарэчы, не толькі наўмыснае знішчэнне звяркоў прывяло да скарачэння калоній. Была і застаецца яшчэ адна сур'ёзная праблема: жывёлы масава гінуць падчас ўзворвання невыкарыстаных палёў.

Вучань 4. Цікава, што вялікае паселішча грызуноў выявілі менавіта ў Нясвіжскім раёне (паказвае на карце), бо суслікі звязаны з Радзівіламмі - былымі ўладальнікамі Нясвіжскага замка. Іх падарылі Радзівілам ў XVIII стагоддзі. Нейкім чынам яны прасачыліся на тэрыторыю і ўцалелі. Зараз распрацоўваецца стратэгія для таго, каб арганізаваць экскурсіі і назіранне за гэтай папуляцыяй.

Прагляд відэароліка пра сусліка.

Настаўнік. Далей мы з вамі пазнаёмімся яшчэ з адной жывёлай- чырвонакніжнікам- гэта палятуха. Звярніце ўвагу на экран (прагляд відэароліка пра палятуху).

У клас забягае вучань у касцюме палятухі.

Палятуха. Добрага дня! Вітаю ўсіх! Я- палятуха, жывёла- чырвонакніжніца. Знешне я падобная да вавёркі, але амаль у 2 разы меншая. Даўжыня цела 14-17 см, маса 100—120 г. Галава невялікая з кароткімі вушамі, якія ў адрозненне ад вавёркі пазбаўлены кутасікаў (паказвае на сабе). Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Хвост пушысты. Кіпцюры кароткія загнутыя, вельмі ўчэпістыя. Футра густое, мяккае, шаўкавістае; зімой зверху серабрыста-шэрае, зрэдку з цёмнай рабізной, летам — буравата-попельна-шэрае. Я- начны звярок. Жыву ў дуплах дрэў і старых вавёрчыных гайнах. гнёзды будую з сухой травы, лішайнікаў, кары. Я і мае сародзічы кормімся лісцем, парасткамі, пупышкамі і насеннем дрэў і кустоў, ягадамі, грыбамі і нават насякомымі, зімой — каташкамі вольхі і бярозы, пупышкамі хваёвых парод. На зіму робім невялікія запасы корму. Жывём мы ў векавых ялова-драбналістых лясах, пераважна - у далінах рэк Віцебскай  вобласці (паказвае на карце).

Настаўнік. Дзеці, дапаможам з вамі палятусе? Так, не хвалюйся, ідзі да нас. Сёння мы даведаліся пра грызуноў, жывёл- чырвонакніжнікаў, якім пагражае выміранне і якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Зараз я вам прапаную згуляць у гульню "Адгадай жывёлу".

Класс дзеліцца на тры каманды. Кожная атрымлівае камплект разрэзаных малюначкаў з выявамі жывёл (хамяка, сусліка, палятухі). Дзеці аднаўляюць малюнкі і распавядаюць, што яны даведаліся пра гэтыя жывёл падчас мерапрыемства.

Настаўнік. Але берагчы трэба і тых жывёл, якія не ўнесены ў Чырвоную кнігу! Назавіце іх. Памятайце, дзеці, іх жыццё часта залежыць ад нас, ад нашых паводзін у прыродзе. Давайце з вамі паўторым асноўныя экалагічныя правілы (звяртае ўвагу на інфармацыю на дошцы)!

Навучэнцы ўспамінаюць экалагічныя правілы.

·        Ня разбураць птушыныя гнёзды.

·        Не браць у рукі птушанят, інакш птушкі- бацькі могуць пакінуць гняздо.

·        Не зрываць кветкі. Яны прыгожыя, калі растуць.

·        Не лавіць матылькоў, стракоз і іншых насякомых.

·        Не руйнаваць мурашнікі.

·        Не абрываць ў лесе павуцінне і не забіваць павукоў.

·        Падкормліваць птушак зімой.

·        Рабіць шпакоўні да прылёту птушак  вясной.

Гучыць запіс гукаў прыроды, спеў птушак і шум лесу.

Настаўнік. Дарагія рабяты і нашы жывёлы- чырвонакніжнікі, падыходзьце ўсе да мяне. Давайце зараз возьмемся за рукі і паабяцаем берагчы ўсё жывое на зямлі, кожную травінку, кожную мурашачку. Берагчы адно аднаго. Калі кожны з нас пачне з маленькай дапамогі, то разам мы зробім шмат. І, магчыма, з часам у Чырвонай Кнізе з’явіцца яшчэ больш зялёных лістоў! Дзякуў вам за ўвагу! Беражыце сябе і ўсё жывое навокал!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выкарыстаныя крыніцы:

1.     Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Жывёлы: рэдкія і якія знаходзяцца пад

пагрозай знікнення / Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; галоўная рэдакцыйная калегія: І. М. Качаноўскі [і інш.]. - 4-е выд. - Мінск:

Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2015. - 320 с.

2.     Чырвоная кніга Беларусі для дзяцей. Млекакормячыя / [Л. Д. Бурко і інш.]. -Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. - 175 с.

3.     Трафімаў С. А. Яны не павінны знікнуць: апавяданні пра жывёл Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь / С. А. Трафімаў, Г.В. Трафімава. - Мінск: Народная асвета, 2010. - 111 с.

4.     Гардзей В. Малая дзіцячая Чырвоная кніга : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Віктар Гардзей. — Мінск : Беларусь, 2008. — 114, [2] с.

5.     Гардзей, В. Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора / Віктар Гардзей. — Мінск : Беларусь, 2010. — 150, [2] с.

6.     https://be.wikipedia.org/wiki/Хамяк_звычайны

7.     https://ptushki.org

8.     https://gurkov2n.jimdofree.com/млекопитающие/грызуны/суслик-крапчатый/

9.     https://gurkov2n.jimdofree.com/млекопитающие/грызуны/летяга/

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак

http://ptushki.org/wp-content/uploads/684382/Karta-supergryzunou-800.jpg

 

Суслики

 

Хомяк

 

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/1/1c/Pteromys_volans.jpg

 

 

https://novychas.by/images/shutterstock_1571670499_hamjak_na_kukuruze.jpg

 

https://wildlife.by/upload/iblock/1b4/1b43d98e815a79b03cf3c7609ae7bd01.jpg

 

 

https://vsezhivoe.ru/wp-content/uploads/2017/10/maxresdefault-2.jpg

 

Фота Аляксандра Сербуна

 

 

  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
    Пожаловаться на материал
Курс повышения квалификации
Скачать материал
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Краткое описание документа:
Материал мероприятия (классного часа) разработан для школ с белорусским языком обучения
Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Этика делового общения»
Курс повышения квалификации «Нормирование качества окружающей среды»
Курс профессиональной переподготовки «Организация производственно-технологической деятельности в области декоративного садоводства»
Курс повышения квалификации «Инновационные технологии обучения биологии как основа реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Технология проектной деятельности в процессе ознакомления детей дошкольного возраста с природой»
Курс повышения квалификации «Актуальные вопросы банковской деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Политология: взаимодействие с органами государственной власти и управления, негосударственными и международными организациями»
Курс профессиональной переподготовки «Эксплуатация и обслуживание общего имущества многоквартирного дома»
Курс профессиональной переподготовки «Теория и методика музейного дела и охраны исторических памятников»
Курс профессиональной переподготовки «Организация и выполнение работ по производству продукции растениеводства»
Курс профессиональной переподготовки «Организация системы учета и мониторинга обращения с отходами производства и потребления»

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.