Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015

Опубликуйте свой материал в официальном Печатном сборнике методических разработок проекта «Инфоурок»

(с присвоением ISBN)

Выберите любой материал на Вашем учительском сайте или загрузите новый

Оформите заявку на публикацию в сборник(займет не более 3 минут)

+

Получите свой экземпляр сборника и свидетельство о публикации в нем

Инфоурок / Другое / Конспекты / Конспект по теме Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня” (8 класс)
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Другое

Конспект по теме Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня” (8 класс)

библиотека
материалов

Тэма: Уладзімір Караткевіч “Беларуская песня”

Мэта: даць паняцце пра лірычнага героя, засяродзіць увагу на своеасаблівай інтанацыіверша-гімна Бацькаўшчыне, яе гістроыя, культуры, мове; вучыць усведамляць грамадзянскую пазіцыю лірычнага героя, развіваць навыкі выразнага чытання, пачуццё патрыятызму за Беларусь.

Абсталяванне: падручнік па літаратуры, сшыткі, камп’ютар, мультымедыйны праектар, выстава кніг па творчасці У.Караткевіча, партрэт пісьменніка, фатаздымкі сям’і, фатаздымкі пра Беларусь.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Слова настаўніка: Паглядзіце на дошку, на фатаздымкі, якой тэме прысвечаны яны. Тка, усе яны адлюстроўваюць прыроду, прыгожыя мясціны нашай Беларусі. Пра што мы будем гутарыць сёння на уроку? Так, пра нашу Радзіму, пра Беларусь. Шмат твораў беларускіх пісьменікаў прысвечаны гэтай тэме, а мы звернемся да верша У. Караткевіча “ Беларуская песня”.

Настаўнік: З якімі творамі У.Караткевіча вы ўжо знаёмыя?

Чырвонай рыскай праз усю творчасць пісьменніка праходзіць тэма Бацькаўшчыны.

Работа па тэме, фармулёўка мэт урока.

  1. Работа з тэкстам твора

Выразнае чытанне верша “Беларуская песня”

Работа з тлумачальным слоўнікам:

Сафія - будынак старажытнага сабора ў Полацку; поліўка – суп з якой-небудзь прыправай; раць – войска.

3. Аналіз тэксту

  • Ці задавалі вы самі сабе калі-небудзь пытанне: “Дзе мой край?” Як гэта зрабіў У.Караткевіч.

  • У чым адметнасць інтанацыі гэтага верша?

  • Якія звесткі з гісторыі дапамагаюць знайсці адказ?

  • Якія прыкметы роднага краю з’яўляюцца ўстойлівымі сімваламі Радзімы, народнымі святынымі?

  • Якія эпітэты і параўнанні, ужытыя для характарыстыкі роднай мовы і песні, дапамагаюць зразумець галоўную думку твора?

  • Што вы ведаеце пра свій родны горад Рагачоў і як ён звязаны з У.Караткевічам?

  • Чаму верш заканчваецца радкамі клятвы, роднаму краю? Прачытайце іх уголас.

  • Як тут выяўляецца грамадзянская пазіцыя паэта7

  • Ці можна верш назваць одай? (Ода – урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня у гонар важнай падзеі, з’явы, асобы) .

  • Падумайце, якія з вобразаў роднага краю, створаных у прачытаных вершах, найбольш блізкія вам

  • Выкарыстоўваючы іх, намалюйце словамі карціну “Мой родны край”

  1. Слоўнае маляванне.

  2. Інфармацыя для вучняў, звярнуцца да партрэта, фотаздымкаў:

Карані У.Караткевіча па матчынай галіне з Рагачова. Для Уладзіміра Караткевіча  Рагачоў быў тым месцам, што для А.С.Пушкіна Болдзіна ці для Янкі Купалы Акопы. Тут ён з задавальненнем працаваў, адпачываў, лавіў рыбу, хадзіў на паляванне, сустракаўся з цікавымі людзьмі.

Пісьменнік любіў роднае Прыдняпроўе. На гэтай зямлі ён напісаў многія свае творы. Некаторыя з іх прысвечаны роднай старонцы і яе людзям.

Заўсёды гасцінным і ўтульным для Уладзіміра Караткевіча быў дом па вуліцы Чкалава ў горадзе Рагачове, які яшчэ ў 1914 годзе пабудаваў яго дзед Васіль Юльянавіч Грынкевіч. Шмат пачутага ад дзеда ў дзяцінстве У. Караткевіч пазней выкарыстаў у сваёй творчасці. Так, галоўны герой апавядання “Дзядуля” вельмі падобны на дзеда Васіля. Маці пісьменніка Надзея Васільеўна нарадзілася ў Рагачове, там жа і пазнаёмілася з бацькам Уладзіміра, Сямёнам Цімафеевічам Караткевічам, потым пераехалі ў Оршу. Адзін з першых твораў, апавяданне “Багун-трава” У. Караткевіч прысвяціў любімай матулі, а потым яшчэ і раман “Каласы пад сярпом тваім” (1962), пачатак якога ўзнік каля вёскі Азярышча.

Многія з твораў У. Караткевіч стварыў у Рагачове. Так, паэму “Зямля дзядоў” ён пачаў пісаць ў 1950 годзе. У ёй паэт згадаў “руіны замка каралевы Боны і над Дняпром шырокім курганы”, “Збароў, дзе некалі мая матуля вясковаю настаўніцай была”, капліцу “над бабчынай магілаю старой”, дзядзьку-рыбака, дом “пад разгатаю таполяй”, дзе “расце на змену самы меншы брат”, выказаў сваю любоў да роднай зямлі і яе народа.

Асабліва пісьменніку падабалася вёска Кісцяні: “…а вышэй ад горада лясы ідуць і вёскі на адхонах такія, што сэрца заходзіцца ад замілавання. Адны Кісцяні чаго варты!”. Падзеі аповесці “Сівая легенда” (1960) адбываюцца ў Кісцянёўскім замку.

У ліпені-жніўні 1964 года была напісана ў Рагачове і легенда “Ладзя роспачы”,нарысы пра Латвію “Казкі янтарнай краіны”, аўтабіяграфія “Дарогаю, якую прайшоў”, апавяданне “Дрэва вечнасці” і іншыя творы.

У 1966 годзе ў Рагачове была закончана аповесць “Чазенія” і раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Уладзімір Караткевіч нібы прадчуваў смерць. У апошнія месяцы жыцця, развітваючыся, наведаў дарагія яму мясціны: Рагачоў, Кіеў…



4. Фізкультхвілінка:

Па класе развешаны прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, знайсці іх і зачытаць.

  1. Работа ў сшытках па літаратуры

Аналіз верша па плане:

1.Аўтар, назва твора

2.Тэма:

3.Ідэя верша:

4. Тып лірыкі

5.Форма верша

6. Мастацкія сродкі

7. Вывад

8.Актуальнасць твора





У.Караткевіч напісаў гэты твор, каб перадаць захапленне прыгажосцю слаўнай гісторыяй і народам Беларусі. Твор можна падзяліць на некалькі частак: у 1-ай падаецца гістарычнае і геаграфічныя сімвалы Беларусі; у 2-ой расказваецца пра незвычайны народ з гордай мовай, якую параўноўвае з булатным клінком; у 3-яй дае клятву-вернасці: ніколі не пакінуць і нікому не аддаць .

Верш паэта прасякнуты сцвярджзннем магутнасці і несмяротнасці чалавека, рамантычнай узнёсласцю, страснасцю, асацыятыўнай вобразнасцю, патрыятычным гучаннем, далучанасцю да лёсу ўсяго чалавецтва. Радзіма – адна на свеце, самая прыгожая і непаўторная.

  1. Вынік.

Краю «раскрытых душ і дзвярэй», беларускай зямлі, яе гордым, моцным духам людзям прысвяціў У. Караткевіч вершы «Беларуская песня», «Старажытны беларус», «Надпіс на камені над крыніцай», «Развітальная песня», «О любоў мая, Беларусь!», «На Беларусі Бог жыве». У іх гучыць упэўненасць у жыццёвай сіле народа, яго светлай будучыні, бязмежная любоў да бацькоўскай зямлі, адданасць ёй:

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

  1. Прапануецца вучням праглядзець відэазамалёку на верш У.Караткевіча “Беларуская песня”

  2. Рэфлексія

Складанне сінквейна

  1. Выстаўленне адзнак.

  2. Дамашняе заданне: выразнае чытанне твора, даць разгорнуты пісьменны адказ на пытанне “Якімі тэмамі, вобразамі, ідэямі, вершамі “грамадзянская лірыка” прадстаўлена ў тваёй чытацкай свядомасці?

Автор
Дата добавления 04.04.2016
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров1526
Номер материала ДБ-008390
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх