Тэма урока:
“Аксіды – злучэнні элементаў з кіслародам”
Тып урока: вывучэння новага матэрыялу
Структура: 1. Вывучэнне новага матэрыялу.
2.
Замацаванне.
3.Абагульненне.
4.Дамашняе
заданне.
Задачы:
·
Сфарміраваць паняцце
“аксіды”, правілы іх наменклатуры, замацаваць веды аб хімічных уласцівасцях
кісларода.
·
Працягваць развіццё
уменняў састаўляць формулы бінарных злучэнняў па валентнасці, запісываць
ураўненні рэакцый на прыкладзе хімічных уласцівасцях кісларода і спосабаў яго
атрымання.
·
Развіваць уменні аналізаваць,
параўноўваць, рабіць вывады.
·
Выхоўваць у вучнях
беражлівыя адносіны да матэрыялаў і абсталявання; акуратнасць, стараннасць.
Мэта:
вывучыць паняцце аксіды, навучыцца запісваць формулы аксідаў і іх называць.
Формы работы: работа ў парах, франтальная , самастойная.
Абсталяванне: прэзентацыя да ўрока, мультымедыйны праектар, CaO, CuO, FeO, SiO, HO.
Дэвіз урока: “Веды толькі тады сапраўдныя веды, калі яны набыты не
запамінаннем, а намаганнямі сваёй думкі.”
Л.М.Талстой
Ход урока
Арганізацыйны момант
1.Вывучэннне новага матэрыялу
Мы працягваем вандраванне па краіне пад назвай “Кісларод”. Сёння на
ўроку мы пазнаёмімся з адным з класаў неарганічных здучэнняў, у састаў якіх
уваходзіць хімічны элемент кісларод.
Тэма сёнешняга ўрока:
“Аксіды – злучэнні элементаў з кіслародам” (запіс на дошцы і ў сшыткі)
(слайд 1)
Дэвіз сёнешняга
урока: “Веды толькі тады сапраўдныя веды, калі яны набыты не запамінаннем, а
намаганнямі сваёй думкі.”
Л.М.Талстой
(слайд 2)
Сёння мы з вамі
вывучым паняцце “аксіды”, навучымся састаўляць формулы аксідаў і даваць ім
назвы.
(слайд 3)
Франтальны апрос.
Перад тым як пачаць вывучэнне новага матэрыялу давайце ўспомнім:
1.Што такое валентнасць? Якая валентнасць кіслароду?
2.Ці ўсе элементы так , як кісларод, маюць пастаянную валентнасць? Прывядзіце
прыклады.
3. Якія хімічныя ўласцівасці характэрны для кіслароду?
4.Што неабходна ведаць, каб саставіць формулу бінарнага злучэння?
Напрыклад: жалеза з кіслародам.
Аксіды шырока распаўсюджаны ў навакольным асяроддзі.Уявіце сабе,колькі
вады змяшчаецца у морах, акіянах,рэках,азёрах. А гэта ўсё аксід вадароду. Мы ў
паўсядзённым жыцці сустракаемся яшчэ з іншымі аксідамі- аксідам крэмнію, або
звычайным пяском, вуглякіслым газам- аксідам вугляроду, аксідамі жалеза ў
выглядзе ржаўчыны, нягашанай вапнай і іншымі.(дэм. аксідаў) (слайд
4,5)
- Вывучэнне паняцця “аксіды”
1.Каб зразумець што ж такое аксіды, прапаную спачатку закончыць
ураўненні хімічных рэакцый (на пару – адно):
А)С+ О à ; д)
Mg+ О à ; і)Ca + О à ;
Б)S + О à ; е)Al + О à ; к)Li + О à ;
В)Fe + О à ; ж)H + О à ; л)B + О à ;
Г)P + О à ; з)N +
О à ; м)Na + О à .
(слайд
6)
Калі выканаеце, то праверце адзін у аднаго (узаемаправерка)
А зараз давайце паглядзім, ці ўсё вы правільна зрабілі. ( слайд 7)
2.Што агульнага ва ўсіх
запісаных вамі ураўненнях хімічных рэакцый?
3. Можна сказаць ці не, што усе гэты рэакцыі – рэакцыі акіслення? Чаму?
4.І так,ва ўсіх вышэй прыведзеных рэакцыях утварыліся рэчывы,якія
называюцца аксідамі.Дайце адзначэнне аксідам.
Аксіды – гэта складаныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў двух хімічных
элементаў, адзін з якіх кісларод. (слайд 8)
5.Я сцвярджаю, што рэчывы HCl і HClO - аксіды. Пагодзіцеся вы са мной ці не? Адказ
абгрунтуйце. (слайд
9)
-Наменклатура аксідаў
1.Прачытайце § 23, артыкул “Назвы аксідаў” стар.104
2.Адкажыце на пытанні.
А)Як
утвараюцца назвы аксідаў?Прывядзіце прыклад.
Б)Якая асаблівасць назвы аксідаў элементаў з пераменнай валентнасцю?
Прывядзіце прыклады. (слайд 10)
Назавіце наступныя
аксіды. (слайд 11)
Самаправерка.
(слайд 11)
-Састаўленне формул аксідаў (слайд 12)
Састаўце формулы наступных аксідаў.
(слайд 13)
Самаправерка
(слайд 13)
Хвілінка адпачынку. Прапаную вам устаць і выканаць невялікую фізічную
размінку
Вельмі хімію мы любім!
Шыяй улева, управа круцім.
Паветра – гэта атмасфера,
Калі так – топай смела.
У паветры ёсць азот
Рабі ўправа паварот
Таксама ёсць і кісларод,
Рабі ўлева паварот
Паветра мае масу
Мы папрыгаем па класу.
2.Замацаванне.
“Магічныя кольцы”
1 варыянт 2
варыянт
1.З прапанаванага
спіску рэчываў выпішыце формулы аксідаў і дайце ім назвы.
(слайд 15)
Праверка (слайд
16)
2.Закончыце
прапанаваныя схемы рэакцый, укажыце іх тып, назавіце аксіды. Увага!
Валентнасць элементаў: С,S - 4, P – 5.
А)HgO à ; А)AgO à
;
Б) P + О à;
Б) С+ О à ;
В) Zn+ О à; В) S + О à ;
Г) Zn S + О à;
г)SiH+ О à .
(слайд 17)
Узаемаправерка
Самаправерка
( слайд 18)
-
Гульня “Ты-мне, я –табе”
Кожны вучань задае любое пытанне па тэме свайму таварышу, той іншаму і
т.д.
(слайд 19)
3.Абагульненне
Закончыце наступныя
сказы. Словы, якія неабходна уставіць замест кропак, запішыце ў сшыткі.
1.Рэчывы, якія
складаюцца з 2- х хімічных элементаў, адзін з якіх кісларод, называюцца ….
2.Звычайна аксіды
утвараюцца пры … простых і складаных рэчываў.
3.Назвы аксідаў
утвараюцца ад назвы хімічнага элемента + слова …
4.Калі элемент мае
пераменную валентнасць, то яго валентнасць у дадзеным аксідзе указваецца у …
пасля назвы элемента.
5.Аксіды валодаюць
рознымі … уласцівасцямі. (слайд 20)
Праверка
(слайд 21)
Рэфлексія. Ацані свае веды па новай тэме, адзначыўшы на
малюнку адпаведны ім сектар штрыхоўкай.
100%
75% 25%
50%
(слайд 22)
Дамашняе заданне: § 23
з.6,7 (слайд 23)
Ліст самаправеркі
1
варыянт
2 варыянт
1.CO-вуглякіслы газ, MgO-аксід магнію, NaO-аксід натрыю,
AlO-аксід алюмінію. CaO-аксід
кальцыю, SO -аксід серы.
2. HS- так як усе астатнія рэчывы- аксіды HSO-так як усе астатнія рэчывы- аксіды
3.
А)2HgO à2Hg+O-р. раскладання ; А)AgO àAg+ О-р. раскладання
;
аксід ртуці
аксід серабра
Б)4P + 5О à2PО-р.злучэння; Б) С+
О à СО- р.злучэння ;
аксід
фосфару
аксід вугляроду
В) 2Zn+ О à2 ZnО- р.злучэння; В) S + О à S О- р.злучэння ;
аксід цынку аксід
серы
4.
2Zn S + 3О à 2ZnО+
2S О;
SiH+ 2О à SiО+ HO .
Аксід
цынку аксід серы
аксід крэмнію
2.Замацаванне.
1
варыянт 2 варыянт
1.З прапанаванага спіску рэчываў выпішыце
формулы аксідаў і дайце ім назвы.
NaCO, CO, KOH,
MgO, AlO, NaO, NaCl,
CuCl , CaO,
SO,
CuSO , HSO. HSO, Ca(OH)
.
2.Выключыце лішняе і дайце тлумачэнне вашага
выбару.
HS, CO, MgO, AlO. PО, FeO, HSO, HO.
3.Закончыце прапанаваныя схемы рэакцый,
укажыце іх тып, назавіце аксіды. Увага! Валентнасць элементаў: С,S - 4, P – 5.
А)HgO à
; А)AgO
à
;
Б) P + О à; Б)
С+ О à ;
В) Zn+ О à; В) S + О à ;
4.Закончыце схемы рэакцый і назавіце утвораныя
рэчывы:
Zn S + О à; SiH+ О à .
Самаправерка (матэрыялы да уроку)
Ліст самаправеркі
1 варыянт 2
варыянт
1.CO-вуглякіслы газ, MgO-аксід магнію, NaO-аксід натрыю,
AlO-аксід алюмінію. CaO-аксід кальцыю, SO -аксід
серы.
2. HS- так як усе астатнія рэчывы- аксіды HSO-так як усе астатнія рэчывы- аксіды
3.
А)2HgO à2Hg+O-р. раскладання ; А)AgO àAg+ О-р. раскладання
;
аксід ртуці
аксід серабра
Б)4P + 5О à2PО-р.злучэння; Б) С+
О à
СО- р.злучэння ;
аксід
фосфару
аксід вугляроду
В) 2Zn+ О à2 ZnО- р.злучэння; В) S + О à
S О-
р.злучэння ;
аксід
цынку
аксід серы
4.
2Zn S + 3О à
2ZnО+ 2S О; SiH+ 2О à
SiО+ HO .
Аксід цынку аксід
серы аксід крэмнію
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.