Тэма: Літара Ё
Мэта: вучыць пісаць
вялікую літару Ё
Задачы: адпрацоўваць тыпы
злучэння ў працэсе спісвання з друкаванага і рукапіснага тэксту; адпрацоўваць
навык напісання імёнаў людзей, назваў рэк з вялікай літары; адпрацоўваць навык каліграфічнага
спісвання;
выхоўваць сяброўскія адносіны адзін да аднаго.
Ход урока
I.
Арганізацыйны этап.
Весела гучыць званок,
Яго голас нам знаёмы,
Запрашае на ўрок
Беларускай мовы.
–Падарыце ўсмешкі адзін аднаму і сонейку.
–З якім настроем вы прыйшлі сёння на ўрок? (да дошкі прымацоўваецца сонейка)
–
Скажыце адзін
аднаму добрае слова.
–З чаго складаецца слова? (З гукаў.)
–На якія дзве групы падзяляюцца гукі
беларускай мовы? (Зычныя, галосныя.)
–Чым абазначаюцца
гукі на пісьме? (Літарамі)
На дошцы размешчаны друкаваныя літары: в,
Е, З, ё, В, е з
–Якой літары не хапае пары? (ё)
//Вучні ўтвараюць пары і выстаўляюць
вялікую літару Ё
”Ё” таксама тут не
госць,
Шмат для “Ё”
работы ёсць.
Бо без “Ё” і мёд
не мёд.
Як без ёлкі
карагод.
–Сёння
на ўроку мы будзем вучыцца пісаць пісьмовую вялікую літару Ё.
У якім выпадку нам спатрэбіцца навык напісання вялікай
літары Ё?
Слоўнікава-лексічная работа
1)Загадка
Заўсёды летам і
зімой
Мае
іголачкі са мной,
Галінак ў мяне багата.
Зімой прыходжу к
вам на свята. (Ёлка)
–Як вы разумееце
сэнс “Заўсёды летам і зімой мае іголачкі са мной”? (Ёлка не скідвае на
зіму свае хваінкі.)
–Звычайна Ёлка прыходзіць да нас на зімовае свята.
Але да нас
Завітала ў
весні… ( час)
//Настаўнік прымацоўвае
на дошку малюнак Ёлка і раздае кожнаму вучню шаблон Ёлкі.
2) Верш ў “Жывой
азбуцы”
–Прачытайце
верш пра Ёлачку.
Ёлачка,
ёлачка са сцюдзёнай вуліцы.
Едкія
іголачкі да галінак туляцца.
Мы
галлё зялёнае апранем вясёлачкай,
Самае
ўлюблёнае – гэта свята з ёлачкай.
–Адкуль
прыйшла Ёлачка? (Са сцюдзёнай вуліцы.)
–З
якім зімовым месяцам сугучна слова СЦЮДЗЁНАЯ? (Студзень)
–У
народзе кажуць: Студзень зямлю студзіць.
– Падкрэсліце
літару ё ў гэтым слове.
– Якую
ролю яна адыгрывае? (Паказчык мяккасці)
– Як
вы разумееце выраз “Мы галлё зялёнае апранем вясёлачкай”? (Упрыгожваем.)
– Падкрэсліце
літары ё ў гэтым сказе. Колькі іх?
– А
вы любіце навагодняе свята?
3) Суаднясенне
графічнага пісьмовага вобраза з друкаваным
– Давайце
ўпрыгожым Ёлачку. Хто здагадаўся, як пішацца пісьмовая вялікая літара Ё,
напішыце ў паветры.
– Вазьміце
аранжавы аловак і апраніце сваю Ёлачку
//Вучні малююць на Ёлачцы
пісьмовую літару Ё (3 разы -серпанцін )
4)Скорагаворка
–Хто
пад Ёлкай боршч еў ёлкі?
Ён жыве заўжды ў
вадзе
І пры дне, не абы
дзе.
Часам клёў, не
трэба горш.З
рэдку клюне
толькі… (ёрш)
//Настаўнік
прымацоўвае на дошку малюнак Ёрш і раздае кожнаму вучню шаблон Ярша.
Ёрш
пад ёлкай боршч еў ёлкі.
Фізхвілінка
Рыбка плавае ў
рацэ,
Рыбка – вось яна ў
руцэ!
На спіне ў яе
плаўнік –
Ёрш! Калючы
чараўнік!
Гукалітарны аналіз слова ЁРШ
–
Колькі гукаў? (4)
–
Колькі літар у слове ЁРШ? (3)
–
Чаму? (Гукі [ЙО] абазначаюцца літарай Ё, таму што стаіць у пачатку
слова)
–
На якую пісьмовую літару вельмі падобна пісьмовая вялікая
літара Ё? (Е)
–
//Вучні прапісваюць
на шаблоне Ярша пісьмовую літару Е замест верхняга плаўніка.
–Што значыць
боршч “ёлкі”?
–Ці можа ёрш сядзець пад ёлкай? (Не. Гэта небыліца)
–Дзе водзяцца яршы?
//Настаўнік
выстаўляе малюнак Рака на дошку і раздае вучням шаблон Ракі.
–
На якую пісьмовую літару вельмі падобна пісьмовая вялікая
літара Е? (На вялікая
пісьмовую літару З)
–Намалюйце
на рацэ хвалі.
//Вучні малююць хвалі на шаблоне Ракі.
–Успомніце
правапіс назваў рэк і азёр.
–Падпішыце назву ракі пісьмовымі літарамі.
//Вучні прапісваюць на шаблоне:Нёман.
IV.
Вывучэнне новай тэмы
Работа ў Пропісі
Тлумачэнне напісання літары Ё.
–Пакажыце на лінеечцы поспеху, як вы
лічыце, на колькі справіцеся з заданнем.
Практыкаванне ў напісанні літары Ё.
//Вучні прапісваюць 2 радкі
Практыкаванне ў вызначэнні падабенства і адрознення напісання
вялікіх літар Ё, Е, З
//Вучні прапісваюць 3 радок.
–Справіліся з заданнем? На лінеечцы поспеху
пакажыце, як вы справіліся. Ці супалі вашы самаацэнкі?
Фізхвілінка для вачэй ( па трэнажоры)
Спісванне з рукапіснага тэксту. Стар. 39
–
Колькі сказаў?
Колькі слоў у сказе?
–
Назавіце назвы
рэк.
//Настаўнік
прымацоўвае да дошкі карту Беларусі.
–
Чаму з вялікай
літары? (Уласныя назвы рэк.)
//Вучні
спісваюць сказ.
–
Гульнявое практыкаванне Дзе чыё?
//Вучні
чытаюць імёны, ўтвараюць новыя словы і запісваюць іх.
Фізхвілінка
для рук
//Настаўнік
мяняе Пропісі. Вучні спрабуюць узнаць, чыя Пропісь і ўтвараюць новыя словы ад
імён.
V.Абагульненне і сістэматызацыя
ведаў
Гульнявое практыкаванне “Следчыя”?
Рачны, вёрткі, калючы….
(Ёрш)
Зялёная, востраверхая,
навагодняя… Ёлка)
//Вучні
запісваюць словы з вялікай літары.
–Прыдумайце сказ з гэтымі словамі, каб яны
запісваліся з вялікай літары.
Гульнявое практыкаванне “Ад кожнай
літары – слова з літарай Ё”?
Ё – (ёрш) Л– (лёд) К –
(казёл) А – ( асёл)
VI.Кантроль ведаў
Рубрыка “Вам пісьмо”
Мяне завуць Алёна. Я жыву ў горадзе
Бялынічы. У нашай мясцовасці працякае рака друць. А ў вас якая?
–Прачытайце пісьмо. Чыё яно? (Алёніна)
–Хто заўважыў памылку ў тэксце? (Назва
ракі напісана з маленькай літары.)
VII.Вынік урока
–Запусціце Ярша ў раку.
//Вучні наклейваюць шаблон Ёрш на шаблон
Нёман. І размяшчаюць (наклейваюць) шаблон Ёлка.
–Каму вы хочаце падарыць сваю кампазіцыю?
(Алёне, маме, сябру..)
–Якую літару вы навучыліся
пісаць?
–Якою ролю яна выконвае ў словах?
–Пакажыце, які настрой у вас у канцы ўрока. (Вучні
паказваюць карткі настрою)
VIII.
Рэфлексія
“Лесвіца поспеху”
На мадэлі лесвіцы поспеху
размясціце першую літару свайго імя па выніках работы на ўроку.



Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.