Инфоурок Другое КонспектыКонспект урока по теме "Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме." (9 класс)

Конспект урока по теме "Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме." (9 класс)

Скачать материал

                                             9 клас (беларуская мова)

Тэма: Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме.

 Мэта: Садзейнічаць засваенню сэнсу, які ўкладваецца ў слова “цытата”, растлумачыць ролю цытаты ў выказванні,фарміраваць уменне дарэчна падбіраць і ўключаць цытаты ў сваё маўленне,пунктуацыйна правільна афармляць іх на пісьме, развіваць уменне публічна выказвацца, ужываць у мове цытаты,выхоўваць павагу да Бацькаўшчыны, да роднага слова.

Абсталяванне: Карта Беларусі, лірычная музыка, сцікеры ў выглядзе сэрцаў,карткі з заданнямі, праверачны тэст,выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, чые творы будуць гучаць на ўроку,партэты гэтых аўтараў, прэзентацыя “Цытаты, роля цытат у выказванні,афармленне іх на пісьме”.

                                          Ход урока

      I.            Арганізацыйны момант

1.       Гучыць музыка і загадзя падрыхтаваныя вучні з месца пачынаюць выразна чытаць на памяць урыўкі з твораў бел. пісьменнікаў:

 “Спадчына” Я.Купала- 1 слупок

“Родныя вобразы” Я.Коласа-1 слупок

“Не шукай” Я.Купала- 1 слупок

З прадмовы да кнігі “Юдзіф” Ф.скарына – таму што звяры…

2.       Настаўнік:

v  Рабяты, а ці вядомы вам творы ,урыўкі з якіх зараз прагучалі? Назавіце іх.

v  Але ж зараз не ўрок беларускай літаратуры, а ўрок беларускай мовы.Як вы думаеце, навошта тады гучалі гэтыя творы?( Каб прыгожа пачаць урок,   Каб успомніць творы, якія вывучалі на ўроках  літаратуры,       Я заўважыла, што ўсе гэтыя творы на адну тэму , у іх гаворыцца пра Радзіму,   А можа, наш урок будзе звязаны з выказваннямі  беларускіх пісьменнікаў)

·         Сапраўды, рабяты, наш сённяшні ўрок будзе прысвечаны вось такім прыгожым выказванням, інакш кажучы, цытатам

·         Дата----     Класная работа-------  Тэма

v   А як вы думаеце, ці спатрэбяцца вам веды па гэтай тэме ў жыцці? (Да, таму што цытаты робяць мову больш прыгожай, насычанай,                  Выкарыстанне цытат паказвае на культурны ўзровень чалавека,      Спатрэбіцца пры далейшай вучобе- напісанне сачыненняў, розных прац у інстытуце, тэхнікуме)

3.       Вучні фармулюць мэту ўрока.      

 Мэта нашага ўрока:

·         Навучыцца дарэчна падбіраць цытаты і ўключаць іх у сваё маўленне

·         Правільна афармляць іх на пісьме

·         Выхоўваць у сябе павагу і любоў да Радзімы, роднай мовы

 

   II.            Праверка арфаграфічнай граматнасці вучняў

Зараз, з мэтай  выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў і ўменняў, мы напішам з вамі слоўнікавы дыктант:

Нарэшце, раз-пораз, таксама,якраз, паціху, па- таварыску,калісьці, дзе- небудзь, па пояс, дзясятка, васямнаццаты,пяцьдзясят, семдзесят,абедзве, дзвесце, медаль, легенда, герой, камп’ютар,інтэрнэт,шынель,абы- як, абы з кім, на памяць, вінчэстар, мядзведзь, каменьчык, чамаданчык, не спяшаючыся, здароўе. (Ажыццявіць самаправерку, ключ падаецца)

 

v  Рабяты, яшчэ раз звярніце ўвагу на тыя словы,у якіх вы зрабілі памылкі. Дома выпішыце іх ў свой слоўнік і запомніце правапіс.

III.            Тлумачэнне новага матэрыялу

1.      А вось цяпер пераходзім непасрэдна да нашай тэмы ўрока. Адкрыйце,калі ласка, падручнікі на стар.218, прачытайце правіла, падкрэсліце ключавыя словы. Зрабіце вывад: цытата – гэта…

2.      Перад вамі на парце карткі з цытатамі. Давайце прачытаем іх і выведзем правіла афармлення цытат на пісьме:

·         І. Мележ пісаў:”Той, хто не паважае родную мову, не паважае роднага народа”

                                         А:”Ц”.          ( Як простая мова)

·         Віталь Вітка неаднаразова напамінаў,што” з усіх сродкаў выхавання, якія ёсцьу нас, людзей,самым выпрабанавым і надзейным было і будзе слова”.

                             [      ], ( што  ц”).                (Як складаназалежны сказ)

·         У вершы “Родныя вобразы” Я.Колас шчыра выказвае любоў да сваёй Радзімы:

                                Вобразы мілыя роднага краю,

                                Смутак і радасць мая!

                                Што маё сэрца да вас парывае?

                               Чым так прыкованы я

                            А:                                                      ( Не бярэцца ў “ “)

                                                         Верш.цытата

·         Як казаў Ф.Багушэвіч, “не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”

                                      Як п.с., “ц”.                                      (Пабочны сказ і цытата)

 

3.      Вучні фармулююць правіла, складаюць схему ў сшытку

IV.            Фізкультхвілінка (Успамінаем геаграфію, рукамі малюем абрысы Беларусі,Сэрцам нашай краіны з’ўляецца Мінск (рукі на сэрца), на поўначы размяшчаецца Віцебск

( цягнемся да яго), на поўдні -  Брэст і Гомель (нахіляемся ўніз),на захадзе – Гродна (нахіляемся ўбок), на ўсходзе Магілёў (нахіляемся ў другі бок ). Мы, беларусы, шчыры і гасцінны народ. Сябруем на поўначы з Літвой і Латвіяй ( памашам ім рукамі), на поўдні- з Украінай( нізкі паклон нашым сябрам), на захадзе павітаем жыхароў Польшчы (паціснем руку суседу злева), на ўсходзе размяшчаецца наша сястра – Расія ( паціснем руку суседу справа) і апладысментамі павітаем саміх сябе – жыхароў горада Магілёва).

  V.            Замацаванне новага матэрыялу

 

1.      А зараз замацуем тэарэтычныя веды на практыцы. Задача: запісаць сказ на дошцы, расставіць знакі прыпынку. Звярнуць увагу на правапіс асобных слоў.

·         Народная мудрасць сцвярджае: “Чалавек без Радзімы,як салавей без песні”.

·         У вершы “ Не шукай” Я. Купала зрабіў своеасааблівы заклік:

                                  Не шукай ты шчасця, долі

                                  На чужым, далёкім полі

·            М. Танк, гаворачы пра паэзію Я.Купалы, падкрэсліваў, што “гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”.

·           Як гаворыць прыказка, “толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць”.

2.      Творчае заданне. Мэта наступнага задання навучыцца падбіраць цытаты і ўжываць іх у вусным маўленні.

Кожная група (3 рады- 3 групы)рыхтуе невялікі тэкст( 5-6 сказаў) на пэўныя тэмы, уводзячы ў яго цытаты( цытаты змешчаны на форзацы вашага падручніка.Можна выкарыстаць тыя, што ўжо гучалі на ўроку)

1 група- Прырода Беларусі

2 група- Мая Радзіма Беларусь

3 група – Родная мова

v  Некалькі вучняў чытаюць свае тэксты

(1.     Беларусь – мая краіна, мая любоў, маё жыццё… Маю Радзіму  здаўна называюць сінявокай, чароўнай і зялёнай прыгажуняй. І гэта , безумоўна, так, бо столькі казачных мясцін, прыгожых рэк і азёр, лясоў і лугоў не сустрэнеш нідзе! Як можна не любавацца зялёнымі лясамі, напоўненымі сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну дрэў. Заходзіш - і ты быццам у зачараваным царстве. Жыццё  ідзе, бурліць, кіпіць… І нельга не пагадзіцца са словамі Я.Коласа:      

Мой родны кут, як ты мне мілы!

                                                    Забыць цябе не маю сілы!

2.      Беларусь… Як шмат значыць гэта слова для нас – яе дзяцей. Гэта і родныя з дзяцінства краявіды, і працавітыя, сціплыя людзі, і мілагучная беларуская мова, і мама, і клёкат буслоў… І нельга імкнуцца ў іншыя месцы адтуль, дзе ўсё так сэрцу міла, люба і знаёма! Бо , як кажа народная мудрасць, “ дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”.

3.      Ф. Багушэвіч пісаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Я поўнасцю згодна з гэтым выказваннем, бо мова – гэта вопратка народа. Без мовы народ голы, бездапаможны, слабы. Мова выхоўвае людзей, фарміруе нацыю, надзяляе народ мудрасцю, годнасцю. Жыве мова – жыве народ! Шануйце, беражыце, паважайце беларускую мову! Шануйце і паважайце сябе, беларусы!) 

 

VI.            Выніковы кантроль

1.      З мэтай праверкі ведаў па тэме вучні працуюць над тэстам .

                                                         Тэст

1.Адзначце правільнае сцвярджэнне:

Цытата – гэта…

А) чужая мова, перададзеная ад імя аўтара са змяненнем граматычных прымет непасрэдна сказанага;

Б) даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.

       2.Адзначце сказы, у якіх цытата ўведзена ў аўтарскую мову як частка сказа:

А) Якуб Колас пісаў:” Паэзія Я. Купалы- гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”

Б) Якуб Колас вельмі вялікае значэнне надаваў роднаму слову. Ён называў яго “ першай крыніцай, рпаз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет”.

В) У нас любяць цытаваць радкі Я.Коласа” Мой родны кут, як ты мне мілы!”

      3.Адзначце сказ з цытатай:

А) А дзядзька Ігнат сказаў: “ Не разумею я тых людзей, якія адракаюцца ад Радзімы!”

Б)” Глядзі дзяцей і маці, сынок,” - сказаў Ігнат Дзянісавіч, пацалаваўшы Петруся.

В) “ Падзел мовы на літаратурную і народную,- пісаў М. Горкі, - азначае толькі тое, што мы маем, так сказаць “ сырую” мову і апрацаваную майстрамі.”

      4. Цытаты афармляюцца:

А) Як простая мова

Б) Як просты сказ

В) Як сладаназалежны сказ

     5. Цытаты заўсёды бяруцца ў двукоссе:

А) Да, абавязкова

Б) Не, вершаваныя цытаты ў двукоссе не бяруцца.

                                                                  Ключ:

1.Б);  2.Б);   3.В);   4.А) В);   5.Б);

 

VII.            Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.

VIII.            Д/З : Стар. 218 –правіла, практ.331. Па жаданні -творчае заданне: праект або прэзентацыя на тэму : “Цытаты , іх роля ў маўленні”.

IX.            Рэфлексія

Перад Вамі карта Беларусі, на парце ў кожнага сцікер у выглядзе сэрца. Напішыце 1 сказ пра Беларусь, мову і падарыце сваё сэрца Радзіме.( Вучні выходзяць,чытаюць сказ і клеяць сэрца на карту). Прыкладныя адказы:

·         Я ганаруся тым, што жыву ў Беларусі

·         Мой родны кут, як ты мне мілы

·         Я люблю сваю Радзіму

·         Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

·         Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы

·         Радзіму, як маці, не выбіраюць

·         Не шукай ты шчасця, долі на чужым,далёкім полі                  і г.д.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Конспект урока по теме "Цытаты,роля цытат у выказванні, афармленне іх на пісьме." (9 класс)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист по благоустройству

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 661 833 материала в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.04.2016 8754
    • DOCX 32.5 кбайт
    • 277 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гончарова Ирина Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гончарова Ирина Александровна
    Гончарова Ирина Александровна
    • На сайте: 8 лет
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 203643
    • Всего материалов: 50

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 282 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 483 человека из 70 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Мини-курс

Современные инструменты инвестирования и управления затратами

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Стратегии и инструменты для эффективного продвижения бизнеса в интернете

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 15 регионов

Мини-курс

Эффективная корпоративная коммуникация

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе