Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Другое / Конспекты / Конспект урока по теме Праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце” (10 класс)
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Другое

Конспект урока по теме Праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце” (10 класс)

библиотека
материалов

10 клас беларуская літаратура

Тэма: Праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”

Мэта: Паказаць актуальнасць рамана і надзённасць маральна -этычных праблем, якія ў ім вырашаюцца, стварыць умовы для пошука творчай актыўнасці вучняў, самастойнасці мыслення, выхоўваць пачуццё адказнасці за свае ўчынкі,спрыяць усведамленню імі прыярытэту станоўчых маральных якасцей чалавека, выпрацоўваць навыкі адстойвання ўласнай пазіцыі і меркавання.

Урок - даследванне

Абсталяванне: выказванне А.Адамчыка, партрэт І.Мележа, фатаздымкі галоўных герояў з кінафільма “Людзі на балоце” (Васіль, Ганна, Яўхім, Хадоська),выстава малюнкаў вучняў,запіс песні “Явар і каліна” на словы Я.Купалы , вальс з кінафільма “ Мой ласкавы і пяшчотны звер”, рэфлексійная карта “Разбітае сэрца”,сцікеры-сэрцы, раман “Людзі на балоце”( І.Мележ. Збор твораў у 10 тамах, том 5,Мінск “Мастацкая літаратура” 1981)

Юнацтва і кахае, і памыляецца,

і карае і сябе, і другога па- асабліваму.

А.Адамовіч

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Гучыць лірычная мелодыя , вучаніца пачынае чытаць на памяць верш Я. Янішчыц

Ты пакліч мяне, пазаві”, яна са свайго месца ідзе да дошкі, потым падыходзіць да вучня, які, як бы у адказ ёй, пачынае чытаць на памяць верш М. Шабовіча “ Нас цяпер аніхто не разлучыць”.

  1. Уступнае слова настаўніка:

  • Рабяты, якая тэма гучыць у гэтых вершах? ( Гэта вершы пра каханне)

Сапраўды, у нас сёння незвычайны, хвалюючы ўрок, мы будзем гаварыць пра каханне.Тэма: “ Каханне ў рамане І.Мележа “ Людзі на балоце”.Чаму я выбрала менавіта гэту тэму? Ды таму, што мележаўскія героі – вашы аднагодкі, іх радасці, перажыванні,праблемы вельмі блізкія і зразумелыя вам, і з жыцця гэтых герояў можна і патрэбна ўзяць урокі, якія магчыма спатрэбяцца вам у жыцці, таму і мэта сённяшняга ўрока не толькі раскрыць і ўсвядоміць дадзеную тэму, але і паказаць актуальнасць рамана і надзённасць маральна-этычных праблем, якія вырашаюцца ў ім, і зрабіцьдля сябе ўласныя вывады.

  • Адкрыйце літаратурныя сшыткі, пазначце дату і тэму ўрока.

  • Рабяты,якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас, калі вы чуеце слова “каханне”, у сшытках прадоўжыце азначэнне: каханне - гэта….

  • Прыкладныя адказы вучняў: каханне – гэта свет,шчасце, радасць, кветкі,натхненне,палёт,сям’я,боль,перажыванні,хваляванні,пакуты,бяссонніца,

слёзы, нянавісць, смерць і інш.

  • А чаму ў вас, побач са светлымі фарбамі, гучаць трагічныя ноткі?

Прыкладныя адказы вучняў: так, каханне можа ўзнесці чалавека да нябёс, а можа кінуць у самыя глыбокія нетры. Яно можа рабіць цуды, а можа прывесці да трагедыі. Для аднаго яно лекі, а другому - самы страшэнны яд. Нездарма ж у народзе гавораць: “ Ад кахання да нянавісці адзін крок”.

  • Дзякуй. А зараз звернемся да выставы малюнкаў, на якіх вы адлюстроўвалі каханне. Абараніце, калі ласка, свае работы.

Прыкладныя адказы вучняў: На маім малюнку каханне – гэта райская птушка, якая вельмі прыгожая, чароўная, незвычайная, але не кожны можа злавіць яе, а яшчэ не кожнаму дадзена яе ўтрымаць.

А на маім малюнку каханне – гэта карабель з ружовымі ветразямі, які здольны пераадоліць любыя перашкоды, якому не страшны дзявяты вал, які імчыць, раздзьмуваючы ветразі, у краіну Шчасця.

А для мяне каханне – гэта папараць- кветка, бо хто яе знойдзе, будзе

заўсёды шчаслівы ( прыкладна так вучні абараняюць і іншыя свае малюнкі).

Настаўнік: Гарачая пара юнацтва. Яна хвалюе, яна трывожыць, яна прыносіць першае шчырае пачуццё – каханне. У кожнага яно сваё, але не кожны здольны на бескарыслівае, светлае каханне, не кожны разумее. Як гэта цудоўна – кахаць!

3.Даследванне праблемы

Настаўнік: А зараз звернемся непасрэдна да нашых герояў з рамана Івана Мележа. Загадзя клас быў падзелены ны тры групы, якія займаліся пэўнымі праблемамі:

  • Першая група даследвала жыццёвыя ўрокі Васіля і Ганны.

  • Другая – Яўхіма і Ганны.

  • Трэцяя – Хадоські і Яўхіма.

  1. Як жа зараджаецца каханне Васіля і Ганны?( працуе першая група, якая даследвала жыццёвыя ўрокі Васіля і Ганны)

  2. Чаму Ганна з усіх хлопцаў вёскі выбірае, менавіта, Васіля?

  3. З чым параўновае іх каханне аўтар? (з вугольчыкамі, якія трымае ў сваіх далонях Васіль,зачытаць, стар.23)

  4. Хто вінаваты (Васіль ці Ганна), што дарогі іх разышліся? ( Абодва, таму што няма ў каханні пераможцы! Калі б Васіль і Ганна з двух бакоў падзьмулі на агеньчык, то разгарэўся б ён моцным, яркім полымем. Але ж яны не зрабілі гэтага, і тыя вугольчыкі кахання, якія засталіся, паступова патухлі.

  5. А ці кахалі яны адзін аднаго? Дакажыце. ( Вучні прыводзяць доказы, зачытваюць:

А) прастойваюць ночы напралёт пад старой грушай, Б) Ганна з Васілём ласкавая, зусім не калючая, стрымлівае свой “язычок” В) хвалюецца, калі ён трапляе да бандытаў, сядзіць у турме.Г) Васіль, седзячы ў турме, думкамі з Ганнай. Д)Балючая рэўнасць да Яўхіма. Д) На сходзе, калі абмяркоўваюць падаткі, уваходзіць Ганна, і ўсе думкі Васіля з такога важнага для яго пытання пераключаюцца на дзяўчыну. Стар.38,40,144)

6.Што паслужыла апошняй кропляй разрыву паміж Васілём і Ганнай? ( Чуткі, што Яўхім згвалтаваў Ганну)

  • Сцэнка (Вучань-Васіль у сялянскай вопратцы і вучаніца-Ганна у вясковым адзенні разыгрываюць загадзя падрыхтаваны дыялог)

Чуў? – сказала нарэшце з выклікам.– Чуў...– Знаеш усё, значыцца?.. Паверыў?– Гавораць – дак штось е... Дыму без агню не бувае...– Аге, значыць, було ўсё?– А можа, не? – ён не пытаўся, ён быў упэўнен.– Дак ты лепей знаеш!– Лепей не лепей. Другія бачылі, сказалі...– Хто – другія? Хто – бачыў?!– А не ўсё адно? Хто бачыў, той бачыў.Ганна не знайшла што і сказаць. Ад крыўды, ад злосці на яго ў грудзях паліла,думкі блыталіся.– Дак, можа, ужэ і не прыйдзеш? – сказала як бы з насмешкай.Ён трохі памаўчаў.– А чаго хадзіць?.. Няхай другія цяпер ходзяць!.. – Ён скрывіўся з крыўдай і,заўважыла яна, з гідлівасцю. – Багацейка! Карчыха!..– Дурань!!!– Канешне. Дурны. Усе бедныя дурныя. Корч – разумны!..– Разумнейшы! У сто, у тысячу разоў!– То–та і круцілася ля яго! І дакруцілася!– Не твой клопат! Не твая бяда! А мне, можа,– анігадкі! Я, можа, і рада?!Яна ўзрадавалася, калі ўбачыла: такі ўкалола. Аж засоп важка ад крыўды. Так яму і трэба!– А то гавораць,– прамовіў ён, нібы спрачаючыся з некім. – Можа, не па сваёй ахвоце? Можа, ён сілаю?.. – Васіль хмыкнуў. – Сілаю!..– Па-добраму, па згодзе ўсё було! – пацвердзіла яна. І раптам не вытрывала,сказала шчыра, з болем, з пагрозай: – Я етаго табе не забуду! Прыпомню калі-небудзь! Яна адразу адвярнулася і пайшла з дарогі на гумнішча.

Дзякуй нашым артыстам.

7.Чаму ж Васіль так упэўнены, што Ганна была з Яўхімам?(Бо Яўхім багаты, з зямлёй, і любая пайшла б з ім, калі б ён пазваў,паманіў бы пальцам, а чым Ганна адрозніваецца ад іншых дзяўчат?)

8.Чаму Ганна не апраўдваецца перад каханым, а наадварот на зло Васілю гаворыць, што сама па сваёй ахвоце была з Яўхімам? (Крыўда вельмі моцная, што любы верыць чуткам, чужым людзям, а не ёй; жаночая гордасць; жаданне зрабіць і яму так балюча , як ён робіць ёй).

9.Чаму Васіль не змагаецца за каханне, здаецца, саступае? (Для Васіля – зямля, дабрабыт стаяць на першым месцы. І ён верыць, што Яўхім ссільнічаў Ганну і яна яму паддалася, таму што не магла адмовіць багатаму, бо здаўна лічылася шчасцем выйсці замуж за багатага, ажаніцца з багатай. Па – другое, ён і сам бы хацеў узяць не Ганну, а нейкую багацейшую, з лепшым пасагам. На папрок Хоні, ён адказвае: стар.396

10.Ці можна сказаць,што Васіль не ўпэўнены ў сабе, таму і не змагаецца за Ганну?

(Не. Ён не ўпэўнены ў тым, ці патрэбна яно яму гэта каханне. Бо за зямлю ён змагаецца вельмі ўпарта. І зямля перавешвае каханне, перамагае яго).

11.Чаму Ганна з яе характарам не змагаецца за каханне? ( стар.248-249)

  • Хвілінка адпачынку:(гучыць мелодыя вальса з кінафільма “ Мой ласкавы і пяшчотны звер”). А зараз, рабяты, заплюшчыце вочы, уключыце сваё вобразнае ўспрыманне. Я запрашаю вас на вальс. На вальс вашых мар, надзей, пачуццяў. Уявіце, што вы танцуеце са сваім каханым чалавекам, моцна трымаеце сваё шчасце, вакол вас радасць, пяшчота, надзея.Вы - шчаслівыя! Танцуйце, і хай каханне ніколі не пакідае вас! З вамі раздзялілі асалоду вальса і героі рамана, фатаздымкі якіх вы бачыце на дошцы, і сам Іван Мележ,якога, я спадзяюся, вы пазналі.А наша даследванне працягваецца.

12.Ці кахае Ганна Яўхіма ? Даказаць( працуе другая група, якая даследвала жыццёвыя ўрокі Яўхіма і Ганны),стар.248

13.Калі ж кахання няма, чаму яна выходзіць замуж за Яўхіма?( Крыўда на Васіля, угаворы мачыхі, беднасць, “сцерпіцца – злюбіцца”, уплыў Карчоў, на зло Васілю,каб зрабіць яму балюча, і г.д.)

14.Чаму Яўхім бярэ замуж Ганну – “зрэбную каралеву”? Ці кахае ён яе? ( Не. Яўхім быў першы хлопец на вёсцы, ён прывык, што ўсе дзяўчаты сохнуць па ім, ён прывык, што ўсё самае лепшае павінна належыць яму: фарсіста апрануты, у ботах, адзіных на ўсе Карані, у крамнай вопратцы,ён хоча займець як ўпрыгожанне і першую вясковую красуню. У яго няма рэўнасці, ён нават на вяселлі гатовы ўступіць Ганну Дубадзелу, а за непаслушэнства ледзь прылюдна не пабіў яе. Перад вяселлем ён робіць ёй падарунак ,але шчырасці ў гэтым няма: ён траціь грошы і пры гэтым гаворыць, што яны вернуцца да яго, стар.92,217-218,276).

15.Як вы расцэньваеце ўчынак Ганны з яе замужаствам?

Настаўнік: А зараз давайце зачытаем словы, якія я ўзяла ў якасці эпіграфа да сенняшняга ўрока.Растлумачце словы Алеся Адамовіча.

17. Як пакарала сябе Ганна?

18. Як пакараў сябе Васіль?

19.Які вывад можна зрабіць для сябе?

Яшчэ адна няшчасная гераіня рамана – гэта Хадоська.

20. Раскажыце, што вы ведаеце пра гэтага героя? ( працуе трэцяя група, якая даследвала жыццёвыя ўрокі Хадоські і Яўхіма).Стар.81-82

21.Ці кахае Хадоська Яўхіма? Даказаць,стар.96, 97,235

22.Ці кахае Яўхім яе? ( дыялог зачытать стар.99,227)

23.Ці можам мы асудзіць Хадоську?

24.Як пакарала сябе Хадоська?

25.Якое выйсце вы б маглі ёй прапанаваць? (Расказаць Глушаку, параіцца з маці, звярнуцца да сваёй сяброўкі Ганны)

26.Чаму Хадоська нават не паспрабавала пагаварыць з блізкімі ёй людзьмі? ( Страх, боязь асуджэння, крыўда на Ганну і г.д.)

27.Ці зразумелі яны яе? Ці здольныя былі дапамагчы?стар 351-352

28. Якія вывады з гэтай сітуацыі можна і трэба зрабіць для сябе?

29.Ці магчыма шчасце без кахання?

30.Ці дастаткова кахання,каб быць шчаслівым?

А зараз,рабяты, давайце выведзем формулы шчасця:

Васілёва шчасце = …..(зямля, гаспадарка, багацце, Ганна і г.д)

Ганнніна шчасце = …..(Васіль,каханне,гаспадарка,дзеці,багацце і г.д.)

Яўхімава шчасце =…(багацце, самалюбаванне, зямля,гаспадарка,дзяўчатыі г.д.)

Хадосьчына шчасце =…….(Яўхім,каханне,дзеці,гаспадарка і г.д.)

Формула шчасця =…..няма агульнай формулы,кожны чалавек на працягу жыцця яе складае сам.

4.Рэфлексія

Настаўнік: Па старой прытчы даўным-даўно людзі былі падобныя да страшэнных пачвар: мужчына і жанчына былі адзіным цэлым.Але дзве палавінкі ніяк не ўжываліся адна з адной.Таму,раззлаваўшыся, Бог раздзяліў іх. З таго часу кожная палова імкнецца знасці сваю частку і, каму гэта ўдасца,той зведае сапраўднае шчасце.Я хачу, каб кожны з вас знайшоў сваю палавінку, зведаў сапраўднае каханне, бо гэта вялікае шчасце - кахаць і быць каханым ці каханай! Вазьміце сцікеры-сэрцы, напішыце свае пажаданні і давайце разам вылечым наша разбітае сэрца. Пачынайце словамі: Я хачу….( Гучыць мелодыя песні

Явар і каліна”,вучні пішуць пажаданні (адзін сказ), выходзяць, чытаюць і клеяць сэрцы, дапаўняючы другую палову разбітага сэрца)

hello_html_m1c9861f9.png

  • Я хачу, каб каханне прыносіла толькі радасць

  • Я хачу, каб каханне было вечным

  • Я хачу, каб каханне не было сляпым

  • Я хачу,каб кожны з нас сустрэў сваю палавінку

  • Я хачу, каб каханне было без падману

  • Я хачу знайсці такую дзяўчыну, як Ганна Чарнушка

  • Я хачу, каб каханне было светам

  • Я хачу,каб у маім жыцці не сустрэўся Яўхім

  • Я хачу,каб каханне не прыносіла боль

  • Каханне – гэта багацце, людзі, беражыце яго і інш.

Настаўнік ставіць фінальную кропку: клеіць свой сцікер з пажаданнем:

Сардэчна вам жадаю быць шчаслівымі, шчырымі і каханымі! Хай каханне ў вас будзе ўзаемным, каб не было разбітых сардэц!

5.Д/З

Міні сачыненне – разважанне на тэмы:

Калі б я была на месцы Ганны Чарнушкі…..” (дзяўчатам)

Калі б я быў на месцы Васіля Дзятла….” ( хлопцам)





























Автор
Дата добавления 04.04.2016
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров1556
Номер материала ДБ-008393
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх