Инфоурок Начальные классы КонспектыКонспект урока по учебному предмету "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь" по теме "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны"

Конспект урока по учебному предмету "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь" по теме "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны"

Скачать материал

Канспект
 
ўрока па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь”

  па тэме “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны                      

 

 

Дата правядзення:__________________

Клас: 4

Тэма: “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”

Мэта: азнаямленне вучняў з творчасцю народных паэтаў Беларусі і ўсведамленне іх ролі ў нацыянальнай культуры спадчыны.

Задачы: адукацыйная: усведамленне вучнямі ролі Ф. Багушэвіча ў захаванні

роднай мовы і значнасці беларускай мовы як дзяржаўнай; азнаямленне вучняў з творчасцю народных паэтаў Беларусі; фарміраванне ўмення працаваць з партрэтамі гістарычнай асобы;

развіццёвая:  садзейнічаць развіццю цікавасці да нацыянальнай культурнай спадчыны;

развіваць крытычнае мысленне;

выхаваўчая: выхоўваць паважлівыя адносіны да духоўнай спадчыны нашага народа; патрытычныя пачуцці, пачуцця гонару за славутых людзей нашай Бацькаўшчыны;

Тып урока: камбініраваны.

Формы працы: індывідуальная, франтальная, парная, групавая.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь” (аўтары: С.В. Паноў, С.В. Тарасаў), карткі з заданнямі для вучняў, відэафрагмент “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”; аўдыязапіс з урыўкамі беларускіх песень (“Спадчына” на верш Я. Купалы)

 

План урока:

1.     Арганiзацыйны момант (2 хв.)

2.     Праверка дамашняга задання (5 хв.)

3.     Паведамленне тэмы і мэт урока (4 хв.)    

4.     Вывучэнне новага матэрыялу (20 хв.)

5.     Замацаванне (6 хв.)

6.     Падвядзенне вынікаў урока (3 хв.)

7.     Дамашняе заданне (2 хв.)

8.     Рэфлексія (2 хв.)

9.     Выстаўленне адзнак (1 хв.)

 

 

Ход урока

1. Арганiзацыйны момант.


-         Падраўнялісь, ціхонька селі. Праверце, каб на парце ляжала ўсё неабходнае да ўрока. Жадаю вам працаваць на ўроку з добрым настроем і спадзяюся, што вы будзеце ўважлівымі, добразычлівымі і кемлівымі.

-         Ітак, пачнем!

  2. Праверка дамашняга задання.

- Што вам трэба было зрабіць дома ?

- Праверым дамашняе заданне наступным чынам. Я вам дам невялічкі тэст. У тэсце 9 заданняў. Тэст не складаны. Даю вам на выкананне 5 хвілін. Потым разам праверым.

(настаўнік раздае тэставае заданне)

 

Тэст “Ад батлейкі – да паланэза

Заданне 1

У калядных прадстаўленнях батлеечнікі часцей за ўсё паказвалі:

1) сцэны нараджэння Хрыста і пакланення яму пастухоў і каралёў-вешчуноў.

2) сцэнкі з жыцця шляхты.

3) сцэнкі з жыцця простых людзей.

Заданне 2

Падбяры да імёнаў асоб, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, назвы месцаў, дзе знаходзіліся заснаваныя ім тэатры.

Вызнач адпаведнасць для ўсіх 3 варыянтаў адказу:

1) Слонім

2) Нясвіж

3) Полацк

_2_ Францішка Уршуля Радзівіл

_3_ Сімяон Полацкі

_1_ Міхал Казімір Агінскі

Заданне 3

Якія персанажы не прымалі ўдзел у батлеечных сцэнках?

Выберы некалькі з 5 варыянтаў адказу:

1) анёл

2) мужык

3) індус

4) тыгр

5) цар

Заданне 4

Беларускія магнаты, якія арганізавалі тэатр у сваім маёнтку ў г. Нясвіжы:

Выберы адзін з 3 варыянтаў адказу:

1) Радзівілы

2) Сапегі

3) Агінскія

Заданне 5

З якога стагоддзя вядомы батлейкі на беларускіх землях?

Выберы адзін з 4 варыянтаў адказу:

1) 18 ст.

2) 15 ст.

3) 16 ст.

4) 17 ст.

Заданне 6

Як называўся народны лялечны тэатр?

Запішы адказ:

____батейка__________

 

Заданне 7

Пра які тэатр гаворыцца:

"На сцэне маглі змясціцца некалькі соцень акцёраў, коннікі. Пры неабходнасці значная частка сцэны затаплялася вадой, і па ёй плавалі сапраўдныя лодкі".

Выберы адзін з 4 варыянтаў адказу:

1) нясвіжскі

2) шклоўскі

3) слонімскі

4) полацкі

Заданне 8

Як называўся знакаміты паланэз М. К. Агінскага?

Выберы некалькі з 3 варыянтаў адказу:

1) "Развітанне з Радзімай"

2) "Сустрэча з Радзімай"

3) "Радзіма мая дарагая"

Заданне 9

Выберы падаўжэнне сказа:

"Музыкантамі, спевакамі, танцорамі ў Слонімскім тэатры былі пераважна ..."

Выберы адзін з 3 варыянтаў адказу:

1) таленавітыя беларускія сяляне.

2) іншаземныя акцёры.

3) знатныя шляхціцы.

(франтальная праверка; звяраюцца адказы: настаўнік пытае – дзеці адказваюць)

 

3. Паведамленне тэмы і мэты  ўрока.     

Уступная гутарка.

-         Паслухайце, каі ласка словы Вячаслава Ляшковіча:

(запіс на дошцы; настаўнік чытае)

 “Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці”. (В. Ляшковіч)

- Як сцврджаў аўтар гэтых радкоў, гісторыю сваей краіны трэба ведаць. Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Чаму? (Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць, чым яна жыла, як жыве зараз і да чаго трэба імкнуцца)

- Каб даведацца, пра што мы будзем далей гаварыць на ўроку, паспрабуйце здагадацца, якое слова я зашыфравала.  

(на дошцы запісаны літары, у якіх схавалася зашыфраваныя словы.)

-         Гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Што гэта ? (Родная мова).

   ПДАРЦОДУВНЫАСЯМІТОВЎА

Праільна, малайцы! Гэта родная мова!

- А дзе вы можаце пачуць родную мову? (У школе на уроках, дома, на вуліцы)

- Што трэба для таго, каб вы, вашы родныя і сябры пачалі размаўляць на беларускай мове кожны дзень? (Трэба каб кожны разумеў, што вельмі важна гаварыць на роднай мове – гэта наша культура)    

- Тэма нашага сягодняшняга ўрока – “Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны”.

- А навогул, каго называюць песнярамі ? Хто з вас ведае ? (Пяснярамі называюць паэтаў, вершы якіх перкладаюць на музыку. Другімі словамі – гэта людзі, якія нешта апяваюць альбо праслаўляюць )

- Мы з вамі пазнаемімся з творчасцю народных паэтаў Беларусі – песнярамі, паслухаем музычныя творы і пагаворым пра святкаванне Дня беларускага пісьменства.

 

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Праца з падручнікам.

 - Адгарніце падручнік на старонцы 95. Паслухайце, калі ласка, як мы з вамі будзем працаваць. Для пачатку я вас размяркую па групах, кожная з якой будзе выконваць свае заданне. 1-я группа – першы рад, 2-я група – другі рад, 3-я група – трэці рад.

- У вас на сталах ляжаць карткі. У кожнага рада яны крыху адрозніваюцца адзіна ад адной. Гэта план, па якім вы будзеце рыхтаваць паведамленні (на 2-3 хвіліны) пра тое, што ўнёс у развіццё  беларускай мовы дзеяч. Зараз раскажу, хто пра каго рыхтуе: 1-ы рад рыхтуе паведамленне пра Ф. Багушэвіча, 2-гі рад – пра Я. Коласа і Я. Купалу, а 3-ці рад – пра У. Мулявіна.

(падрыхтоўка вучняў)

 

(настаўнік вывешвае на доску партрэт Багушэвіча)

-         Зараз мы паслухаем першую групу, якая рыхтавала нам невялічкае паведамленне пра Багушэвіча. Але перад тым як пачнем, паглядзце, калі ласка, на дошку. Гэта партрэт Ф Багушэвіча.

-         Што мы можам сказаць, гледзячы на яго партрэт? Ці злы гэта чалавек ? Чаму ? (па вачах)

-         Паглядзіце, якія ў яго вусы..  Як ен апрануты..

-         Нейкае ўяўленне ў вас ужо сфарміравалася, а зараз паслухаем першы рад. Хто пойдзе расказваць?

(настаўнік выклікае вучня)

1- я група:

Ф. Багушэвіч:

       дзе і калі жыў

       дзе вучыўся і працаваў

       вядомы зборнік вершаў

       ці можам назваць яго песняром роднай мовы і Бацькаўшчыны? Чаму?

(адзін вучань выходзіць да дошкі, астатнія слухаюць)

-         Дзякуй, малайчынка, сядай.

 

-         Першы свой зборнік беларускіх вершаў “Дудка беларуская”, Ф. Багушэвіч прысвяціў менавіта простаму люду і ў якасці псеўданіма ўзяў блізкае да сялян імя – Мацей Бурачок. Дарэчы, а хто з вас ведае, што такое псеўданім ? (гэта выдуманае імя або прозвішча пад якім часта выступаюць пісьменнікі, мастакі і іншыя творчыя людзі.)

-         Зараз я вам уключу невялічкі урывак са зборніка Багушэвіча – “Дудка беларуская”. Вы ўважліва паслухайце і паспрабуйце адказаць на пытанне: “Дык да чаго заклікаў нас Ф.Багушэвіч ?” 

 (Настаўнік уключае відэафрагмент пра Ф. Багушэвіча – 6.27 – 7.48.)

-         Дык да чаго заклікаў нас Ф.Багушэвіч ? (Каб мы не пакідалі нашай беларускай мовы)

(настаўнік вывешвае на дошку словы Багушэвіча)

-         Што пад гэтымі словамі мей на ўвазе пісьменнік ? (каб мы шанавалі мову, любілі і размаўлялі)

-         Добра, малайцы!

 

-         Другая група ў нас рыхтавала паведамленне пра Я.Купалу і Я.Коласа. Хто з вашага рада пойдзе расказваць ? (настаўнік выкліке вучня)

2-я група:

Я. Коласа і Я. Купала:

       дзе і калі жылі

       дзе вучыліся і працавалі

       вядомыя вершы, зборнікі вершаў

       ці можам назваць іх песнярамі роднай мовы і Бацькаўшчыны? Чаму?

(настаўнік вывешвае на доску партрэты Я. Коласа і Я. Купалы)

 

-         Звычайна Я.Купалу і Я. Коласа блытаюць. Сапраўды, яны вельмі падобныя, але розныя.

-         Паглядзіце, калі ласка, на дошку. Гэта партрэт Я.Коласа. У адрозненні ад Я.Купалы ен пісаў вершы і творы больш “прыземнага” характару, аб чым нават гаворыць нам яго прозвішча – Колас.. Якія ў яго мяккі позірк, добрая і прыветлівая ўсмешка..

-         А гэта партрэт Я Купалы. Паглядзце, якія ў яго глыбокія, задуменныя вочы…Ен пісаў творы “вЕлічнага, глабальнага” характару. Калі Я. Колас больш звязаны з зямлей, то Купала.. гэтае прозвішча падобна вельмі да свята “Купалле”. Такое ж незвычайнае і таямнічае..

-         А як вы лічыце, ці сапраўдныя гэтыя імены пісьменнікаў – Якуб Колас і Янка Купала ?

-         Правіьна, Я.Колас і Я. Куала – гэта псеўданімы пісьменнікаў, як і Ф.Багушэвіча. На самой справе сапраўднае імя Я. Коласа – Канстанцін Міцкевіч, а Я.Купалы - Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

 

Фізкультхвілінка

 

-         І ў нас засталася апошняя група, якая рыхтавала паведамленне пра Уладзіміра Мулявіна. Калі ласка, хто пойдзе расказваць ?

3-я група:

У. Мулявін:

       дзе і калі жыў і працаваў

       вядомыя  песні

       ці можам назваць яго песняром роднай мовы і Бацькаўшчыны? Чаму?

(настаўнік вывешвае на дошку партрэт У. Мулявіна)

-         Паглядзіце, калі ласка, на дошку. Гэта партрэт У.Мулявіна – савецкі і беларускі музыка, эстрадны спявак, гітарыст, кампазітар, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» і заслужаны артыст БССР.

(настаўнік расказвае біяграфію музыканта)

Нарадзіўся Уладзімір Муявін у 1941 годзе ў Свярдлоўске. Бацька працаваў рабочым на заводзе «Уралмаш». Маці была швачкай.

Хлопчык рана захапіўся музыкай - пачаў граць на гітары ў 12-гадовым узросце, меў выдатны слых.

Паколькі грошай на музычную школу ў сям'і не было, ён пайшоў у Дом культуры ім. Сталіна, дзе быў дзіцячы сектар са струнным аркестрам. Кіраваў гэтага гуртка – Аляксандр Наўроцкі, разгледзеў у Мулявіне талент.

Маці Уладзіміра, каб пракарміць траіх дзяцей, шмат працавалла. І сын, каб хоць неяк дапамагчы маці, стаў граць на гітары ў пераходах і цягніках, атрымліваючы ў ўзнагароду, як правіла, прадукты.

Пасля заканчэння 7-гадовай школы, паступіў у Свярдлоўскую музычную кансерваторыю, на аддзяленне струнных інструментаў. Давучыўся ен не да канца з-за вялікага захаплення джазам.

У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію. Там стварылі вакальна-інструментальны ансамбль «Лявоны», які пазней змянілі на назву ”Песняры”.

(Настаунік вывешвае на дошку малюнак – ансамбль “Песняры”)

 

З 1973 года Ўладзімір Мулявін здымаўся ў кіно, у якім ўпершыню прагучалі некаторыя кампазіцыі "Песняроў", што сталі пасля хітамі.

У рэпертуары ансамбля былі песні на вершы шматікіх пісьменнікаў.

 

-         Паслухайце, калі ласка, урывак  песені “Спадчына” і паспрабуйце здагадацца, хто аўтар гэтых слоў.   

(Праслухванне урыўка песені “Спадчына” – 1.00 – 2.02)

 

-         Ці знаемы вам словы песні ? Хто аўтар гэтых слоў ? (гэта верш Янкі Купалы “Спадчына”, перкладзены на музыку)

 

14 мая 2002 гада Уладзімір Мулявін патрапіў у аўтакатастрофу пад Мінскам, у выніку чаго атрымаў пералом пазваночніка і быў паралізаваны. 26 студзеня 2003 года памер у Маскве. Быў пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

(Настаўнік паказвае малюнак)

А пазней, у 2006 годзе была зроблена надмагільная скульптура, прысвечаная музыканту.

 

Дзень беларускага пісьменства .

-         А зараз самастойная праца. Адгарніце падручнік на старонцы 99 – глядзім прадапошні абзац. “Імя”, зачытай,  калі ласка, услых.

-         Дык што гэта за дзень такі – День беларускага пісьменства ?

-         Так, сапраўды, Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.

-         Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

 

5. Замацаванне.

- А зараз адкрыйце свае рабочыя сшыткі на старонцы 28. Выканаем заданне № 1. Трэба вызначыць, каму належаць словы. Першы тэкст чытай, ”Імя”.

(Настаўнік выклікае вучняў чытаць тэкст – дзеці вызначаюць, каму надежаць словы і звяраюцца з падручнікам)

-         Заданне 2. Што трэба зрабіць? Разбяром разам. “Імя”, чытай першы сказ. Можна карыстацца падручнікам.

-         Глядзім заданне № 3.

Мы ужо з вамі пазнаеміліся з дзеячамі буларускай культуры, а зараз паспрабуйце самі, без дапамогі падручніка злучыць стрэлкамі дзеяча культуры з вынікам яго творчасці. На выкананне вам адна хвілінка.

(пасля выканання – настаўнік выклікае аднаго вучня, астатнія слухаюць і правяраюць)

 

6. Падвядзенне вынікаў.

- З кім мы сягодня з вамі пазнаеміліся ?

- Да чаго заклікаў Францішак Багушэвіч?

- Навошта Уладзімір Мулявін спецыяльна вывучыў беларускую мову, а яго слухачы набывалі беларуска-рускія слоўнікі?

- Чаму Дні беларускага пісьменства адзначаліся ў Полацку? (Полацк – гістарчны цэнтр культуры)

 

7. Дамашняе заданне.

- Агарніце дзённікі і запішыце дамашняе заданне.

- с.95 – 99 – чытаць, с. 99 – адказы на пытанні;

Творчае заданне: паведамленні пра Я.Купалу, Я Коласа і Ф.Багушэвіча.

 

8. Рэфлексія.

- Прадоўжыце, калі ласка,  фразы (вусна):

Вярнуўшыся дамоў, я раскажу…

Мне запомнілася…

Я сёння даведаўся…

Мне было цікава…

 


9. Выстаўленне адзнак

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Конспект урока по учебному предмету "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь" по теме "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Флорист

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 304 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 26.11.2020 3642
    • DOCX 42.8 кбайт
    • 262 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Жевно Татьяна Леонтьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Жевно Татьяна Леонтьевна
    Жевно Татьяна Леонтьевна
    • На сайте: 3 года и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 3749
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Теория и методика обучения информатике в начальной школе

Учитель информатики в начальной школе

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 95 человек из 34 регионов
  • Этот курс уже прошли 222 человека

Курс повышения квалификации

Методика повышения техники чтения у младших школьников с ОВЗ

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 103 человека из 28 регионов
  • Этот курс уже прошли 412 человек

Курс повышения квалификации

Видеотехнологии и мультипликация в начальной школе

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 257 человек из 51 региона
  • Этот курс уже прошли 1 263 человека

Мини-курс

Психология сиблингов в семейной структуре

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 27 человек из 15 регионов

Мини-курс

Toolbox классического проектного менеджмента

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Современные вызовы педагогической профессии: развитие профессионализма педагогов в контексте улучшения качества образования

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 20 человек из 12 регионов
  • Этот курс уже прошли 13 человек