Инфоурок Русский язык КонспектыКонспект урока "Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін" 6 класс

Конспект урока на тему "Противоположные числа" 6 класс

Файл будет скачан в форматах:

  • pdf
  • docx
9
1
01.05.2025
«Инфоурок»

Материал разработан автором:

Герасимова Уйгулана Мировна

Учитель математики и информатики

Об авторе

Категория/ученая степень: Первая категория
Место работы: МОУ "БООШ"
Учитель математики и информатики I категории. Заместитель директора по воспитательной работе. Руководитель победителей региональных и всероссийских научно-практических конференций "Шаг в будущее" в направлении "Информационные технологии", "Алгоритмы и программирование". В свободное время люблю фотографировать, рисовать и вязать :)
Подробнее об авторе
Урок по математике для 6 класса на тему «Противоположные числа» знакомит учащихся с понятием противоположных чисел, их расположением на числовой оси и взаимосвязью с положительными и отрицательными числами. В ходе урока учащиеся узнают, что противоположные числа имеют одинаковую величину, но разные знаки, например, +5 и -5. Урок включает объяснение теоретического материала, практические задания на нахождение противоположных чисел и задачи на применение этого понятия. В конце урока учащиеся закрепляют знания через самостоятельные задания и получают домашнее задание.

Краткое описание методической разработки

Урок по математике для 6 класса на тему «Противоположные числа» знакомит учащихся с понятием противоположных чисел, их расположением на числовой оси и взаимосвязью с положительными и отрицательными числами. В ходе урока учащиеся узнают, что противоположные числа имеют одинаковую величину, но разные знаки, например, +5 и -5. Урок включает объяснение теоретического материала, практические задания на нахождение противоположных чисел и задачи на применение этого понятия. В конце урока учащиеся закрепляют знания через самостоятельные задания и получают домашнее задание.

Развернуть описание

Конспект урока "Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін" 6 класс

Скачать материал

УА “Магілёўская дзяржаўная

гімназія-каледж мастацтваў”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дабравольская Ірына Васільеўна

 

Тэма: Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на

–оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін.

 

Мэты:

- пазнаёміць вучняў з адрозненнямі ў змяненні ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць прозвішчы і назвы населеных пунктаў;

- навучыць правільна ўтвараць формы творнага і меснага склонаў уласных назваў на  –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін, ужываць такія назоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні;

- садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю малую Радзіму, Магілёўшчыну.

Тып урока:  урок вывучэння новага матэрыялу.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, карткі з заданнямі, геаграфічныя карты.

Афармленне дошкі: запіс даты і тэмы ўрока, дамашняе заданне .

Ход урока

1.      Арганізацыйны момант

2.      Паўтарэнне пройдзенага матэрыяла.

На дошцы. Восень, павуцінка,сонейка, настрой, усмешка.

-Якім чынам гэтыя словы звязаны з тэмай, што зараз вывучаем? Якой яны часціны мовы?

Віктарына. -А што вы ведаеце пра назоўнік, дапаможа высветліць віктарына. Вы, напрыклад, ведаеце ,што:

-          назоўнікі, якія абазначаюць людзей, жывёл, птушак, а таксама іншых жывых істот і адказваюць на пытанне хто?, называюцца…(адушаўленымі). Прывядзіце прыклад.

-          нежывых прадметаў, з’явы прыроды, расліны, пачуцці і адказваюць на пытанне што?, называюцца…(неадушаўленымі).

-          Да якога віду належаць словы народ, нябожчык?( народ-неадуш., нябожчык-адуш.) Чаму?

-          Адушаўленыя назоўнікі, што абазначаюць асоб, называюцца…(асабовымі).

-          Назавіце прыклад канкрэтнага і абстрактнага назоўніка.

-          Прывядзіце прыклады слоў, што абазначаюць зборныя і рэчыўныя назоўнікі.

3.      Падрыхтоўка вучняў для засваення новага матэрыялу.

У сшыткі запісаць дату.

Добра, а сёння працягваем знаёмства з гэтай цудоўнай часцінай мовы. Запішам у радок назоўнікі.

У радок пад дыктоўку запісаць назоўнікі.

А. Куляшоў, А.Пысін, I. Чыгрынаў, М. Лынькоў, В. Быкаў, А. Грачанікаў, Я. Сіпакоў, I. Шамякін, Р. Барадулін, Г. Бураўкін.

Барысаў, Тураў, Ракаў, Магілёў, Крошын, Жлобін.

-          Што аб’ядноўвае гэтыя назоўнікі? (Уласныя)

-          Якія назоўнікі называюцца ўласнымі? (Гэта імёны, прозвішчы людзей, клічкі жывёл, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык, калгасаў, часопісаў, літаратурных твораў і інш.)

-          Якія з пералічаных пісьменнікаў з’яўляюцца нашымі землякамі, нарадзіліся на Магілёўшчыне? (Куляшоў, Пысін, Чыгрынаў).

Праца з тэкстам. Тэкст на слайдзе.Прачытаць тэкст, адказаць на пытанні, назваць уласныя назоўнікі.

            Магілёўшчына – радзіма слаўных сыноў беларускай зямлі. Нагадаем некаторых з іх: Пётр Мсціславец, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Генадзь Аўсяннікаў. Хто з іх народны артыст? Хто вядомы мастак? Хто класік беларускай літаратуры? Хто адзін з першадрукароў?

-          Растлумачце пастаноўку працяжніка ў першым сказе.

-          Яшчэ раз звернемся да запісаных вамі назоўнікаў. Што ў іх агульнага? Звярніце ўвагу, на што заканчваюцца назоўнікі.

На дошцы (адваротны бок). Як правільна напісаць у Тв. склоне Куляшовым ці Куляшовам? Туравым або Туравам? Аб Куляшове ці аб Куляшову? Аб Тураву ці аб Тураве?

У гэтых канчатках лёгка заблытацца і памыліцца. А можа, хто з вас ведае ад чаго залежыць правапіс дадзеных канчаткаў?

-Давайце прыгадаем, ці ёсць прозвішчы з такімі канчаткамі ў вашым класе, ды і ў школе ўвогуле? Стаўце іх у мужчынскі род. (Пеклін, Старавойтаў, Росінаў, Сцяпанаў, Калоцін)

-Запішыце тэму ўрока. Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў,-еў,-ын, -ін. (Можна на дошцы запісаць не ўсю назву ўрока, а потым з вучнямі дапісаць)

-Зыходзячы з тэмы ўрока, чаму павінны навучыцца сёння? (Правільна пісаць канчаткі ў прозвішчах, назвах населеных пунктаў на –оў, ёў, аў, яў, ін, ын у Тв. і М. склонах.)

 

4.      Тлумачэнне новага матэрыялу.

Аналіз табліцы

Склоны

Канчаткі прозвішчаў

Кнчаткі назваў населеных пунктаў

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

Куляшоў, Сілін

-а

-ым

Магілёў, Шумілін

 


-ам

-          Каб правільна напісаць канчатак у назоўніках на –оў,-ёў,-аў,-яў,-ын,-ін, што трэба ўлічваць?

-          У якіх склонах канчаткі не супадаюць?

-          Прачытаць правіла на с.71

-          Звернемся да слоў на дошцы (Куляшовым ці Куляшовам), і выберым правільны варыянт напісання слоў. ( Правільна: Куляшовым, Туравам, аб Куляшову, аб Тураве).

5.      Замацаванне новага матэрыялу.

Праца з карткамі. “Хто хутчэй?” Дапісаць у картках канчаткі назоўнікаў. Потым абмяняцца і праверыць работу суседа.

З мастаком Шышкін.., п’есы, напісаныя Бетховен.., гутарыць з Рыгорам Барадулін.., сустрэцца пад Лоев..,  з рэжысёрам Турав.., пасёлак пад Турав.., прыпынак пад Магілёв.., створанае Канстанцінам Тарасав.., адпачываць пад Рагачов.., шахты пад Старобін.., напісанае Шамякін.., азёры пад Браслав.., пазнаёміцца з Барадзін… Стасем, вёска пад Крычав.., захапляцца горадам Кракав.. .

Праца са слайдам.

Звярніце ўвагу на наступны слайд.

У мовазнаўстве вылучаецца асобны раздзел анамастыка (ад грэчаскага оnomastikе – мастацтва даваць імёны), які займаецца вывучэннем уласных імёнаў. Анамастыкай называецца і сукупнасць усіх уласных імёнаў. Да іх адносяцца імёны асабовыя, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі людзей і жывёл, назвы гарадоў, рэк, акіянаў, плошчаў, нябесных цел і г.д.

Уласныя імёны, якія называюць людзей, – гэта антрапонімы, а навука, якая займаецца іх вывучэннем,  – антрапаніміка (ад грэчаскага  anthropos – чалавек і onyma – імя). Геаграфічнымі назвамі – тапаніміка (грэчаскае topos – месца і onyma – імя). Тапонімы і антрапонімы – пераважна назоўнікі.

-          Давайце праскланяем антрапонім Іван Барысаў і тапонім горад Барысаў.(Слайд з табліцай адкрыты.)2 вучні да дошкі

 

Праца з картай прозвішчаў.          Прозвішчы на -оў, -еў, -ін, -ын уласцівы пераважна паўночнаму ўсходу Беларусі (Віцебшчына, Магілёўшчына, усходнія раёны Гомельшчыны. Гэта відаць на прыкладзе прозвішчаў беларускіх пісьменнікаў, вядомых дзеячаў навукі, культуры, ураджэнцаў гэтых абласцей Беларусі: М. Лынькоў, В. Быкаў, А. Куляшоў, I. Чыгрынаў, С. Законнікаў, А. Ушакоў, В. Матэвушаў, П. Пруднікаў, I. Шамякін, Р. Барадулін, А. Вялюгін, Г. Бураўкін, А. Грачанікаў, Я. Сіпакоў і інш. Так, Леў Успенскі адзначыў: тыя, хто носіць прозвішчы на -оў, -аў, найчасцей павінны быць велікарусамі, ураджэнцамі спрадвечна рускіх абласцей.

Прозвішчы з суфіксамі -овіч, -евіч, -іч, -ыч бытуюць ва ўсіх кутках Беларусі, але найбольш тыповыя яны для цэнтральнай часткі і Гродзеншчыны. Параўнаем таксама: К.М. Міцкевіч (Я. Колас), I.Д. Луцэвіч (Я. Купала), Ф. Багушэвіч, В. Дунін-Марцінкевіч, Н. Гілевіч, Я. Непачаловіч, У. Юрэвіч, М. Ермаловіч, А. Марціновіч, Г. Далідовіч, М. Багдановіч і інш.

 

Праца з геаграфічнай картай Магілёўскай вобласці. (у кожнага на партах)

 

Описание: C:\Users\Admin\Desktop\для урока\карта области.gif1 заданне. Перад вамі геаграфічная карта Магілёўскай вобласці , трэба выпісаць усе гарады з канчаткамі –аў, -оў,-ёў,-ін і паставіць іх у месны склон. (8 гарадоў).

2 заданне. Прыдумаць сказ, выкарыстаўшы назву любога горада.

 

 

 

 

 

 

Праца з тэкстам. Перад вамі тэкст, у ім ёсць памылкі. Ваша задача іх знайсці.

 

Навуковец А. Рогалеў  сцвярджае, што верагодней за ўсё горад назвалі Магілёвым ад слова-тапоніма Магілы, якім называлі ўзгорыстыя мясціны, на якіх у XIII ст. узнікла паселішча. Слова «магіла» у мове ўсходніх славян і яе дыялектах абазначала: пагорак, асобная гара, насып, курган і іншыя пахавальные насыпы. Тапанімічная назва Магілёў узнікла як канкрэтная назва пасялення ў магілах, што значыць на ўзгорках, пра што вельмі яскрава светчыць сучасны і старажытны ландшафт горада на Дняпры, старая частка якога размешчана на стромкім правым беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго рачулкі Дубравенкі.

Рэфлексія.

-          Давайце зноў звернемся да мэт, што ставілі ў пачатку ўрока?

-          Што мы хацелі высветліць на ўроку?

-          Пра што вы даведаліся?

-          Што было мамым цікавым на ўроку?

-          Хто хоча каго-небудзь пахваліць?

 

Д/З пар. 21, пр. 133 (пракаменціраваць практ.)

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Конспект урока "Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін" 6 класс"
Смотреть ещё 5 819 курсов

Методические разработки к Вашему уроку:

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

7 313 782 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

Скачать материал
    • 19.04.2019 162
    • DOCX 412.5 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Волосникова Александра Андреевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 4189
    • Всего материалов: 67

Оформите подписку «Инфоурок.Маркетплейс»

Вам будут доступны для скачивания все 292 803 материалы из нашего маркетплейса.

Мини-курс

Самоповреждающее поведение у подростков: профилактика и методы работы

4 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 26 человек из 12 регионов
  • Этот курс уже прошли 35 человек

Мини-курс

Русская литература: личность и творчество мастеров слова

3 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 28 человек

Мини-курс

Эффективность обучения школьников на уроках литературы

5 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 16 человек
Смотреть ещё 5 819 курсов