Инфоурок Родной язык КонспектыЛінгвістычны батл (урок беларускай мовы, 5 клас)

Лінгвістычны батл (урок беларускай мовы, 5 клас)

Скачать материал

 

Лінгвістычны батл

(урок падагульнення і сістэматызацыі вывучанага ў 5 класе)

Расцавала Казека Ала Георгіеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Слоніма”

Мэты ўрока:

- падагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па вывучаных раздзелах;

-  садзейнічаць авалоданню вымаўленчымі, арфаграфічнымі, пунктуацыйнымі, граматычнымі, стылістычнымі нормамі беларускай мовы;

-       удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова. Дапаможнік для 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. У дзвюх частках”, карткі з заданнямі, карта індывідуальных дасягненняў, шкала поспеху, мультымедыйная прэзентацыя, рознакаляровыя сцікеры.

Ход урока

І. Арганізацыйны этап.

Настаўнік. Вітаю вас, мае юныя сябры! Пачаць свой урок хачу вершам Настассі Нарэйкі “Добры дзень”.

Добры вам дзень!

Добры вам дзень!

Добрыя словы.

Шчырыя словы.

Родныя словы

Для родных людзей.

Словы маёй

Беларускай мовы.

ІІ. Этап падрыхтоўкі вучняў да працы.

         Настаўнік. Вось і завяршаецца навучальны год. Вы добра працавалі, даведаліся многа новага. Прыйшоў час падвесці вынікі нашай працы. Сённяшні ўрок падагульнення і сісэматызацыі ведаў мы правядзём у форме лінгвістычнага батлу. Слова “батл” у перакладзе з англійскай мовы азначае “барацьба”, “спаборніцтва”. На працягу ўрока кожны з вас будзе адстойваць права звацца лепшым знаўцам беларускай мовы.

Перад пачаткам урока вы атрымалі карту індывідуальных дасягненняў, у якой прапісаны этапы батлу і максімальны бал за выкананне задання. У асобную калонку вы будзеце прастаўляць балы, атрыманыя вамі. Пераможцам батлу стане той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў.

На дошцы запісаны тры прыказкі. Прачытайце іх і патлумачце сэнс. Выберыце адну, якая для вас стане дэвізам на ўроку.

Хто добра працуе, таму і шанцуе.

Розум – найлепшае багацце.

І службу служы, і сябру дапамажы.

ІІІ. Этап актуалізацыі і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў.

“Тэарэтычны марафон”.

Настаўнік. Звернемся да карткі № 1. На ёй напісаны сцвярджэнні. Калі вы згодны са сцвярджэннем, то насупраць ставіце  “+”, калі не - ставіце “-”.

Картка № 1

1. Словазлучэнне складаецца з галоўнага і залежнага слова. (+)

2. Дзейнік і выказнік з’яўляюцца словазлучэннем. (-)

3. Дапаўненне, азначэнне, акалічнасць – даданыя члены сказа. (+)

4. Аднародныя члены сказа адносяцца да аднаго і таго ж слова, адказваюць на адно і тое ж пытанне і з’яўляюцца аднолькавымі членамі сказа. (+)

5. Зваротак  з’яўляецца ў сказе дзейнікам. (-)

6. Літары е,ё,ю,я,і абазначаюць два гукі пасля зычных. (-)

7. Словы лягенда, дробезь, пярон напісаны з памылкамі. (+)

8. У (складовае)  пішацца ў словах, якія заканчваюцца на –ус, -ум. (+)

9. Усе словы беларускай мовы з’яўляюцца мнагазначнымі. (-)

10. Устойлівыя непадзельныя спалучэнні слоў называюцца фразеалагізмамі. (+)

11. Пераноснае значэнне слова – гэта асноўнае лексічнае значэнне. (-)

12. Амонімы –словы адной і той жа часціны мовы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але маюць  рознае  лексічнае значэнне. (+)

13. Антонімы – блізкія па значэнні словы. (-)

Пасля выканання задання вучні выконваюць самаправерку і самаацэнку работы па эталоне, змешчаным на слайдзе.

ІV. Этап прымянення ведаў.

         Настаўнік. Наступны этап нашага ўрока – прымяненне набытых ведаў на практыцы.Першае выпрабаванне для вас падрыхтавалі кароль Сінтаксіс і каралева Пунктуацыя.

1.     “Заданне караля Сінтаксіса і каралевы Пунктуацыі”.

Картка № 2. Запішыце сказ, расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Выканайце сінтаксічны разбор сказа. Выпішыце адно назоўнікавае і адно дзеяслоўнае словазлучэнне, выканайце іх разбор.

Варыянт 1.

Вечарам узыходзіў поўны месяц і яго залатое святло разлівалася па наваколлі.

Варыянт 2.

Падзьмуў лёгкі вецер і ў месячным святле паказаліся першыя воблакі.

Пасля выканання задання вучні выконваюць самаправерку і самаацэнку работы па эталоне, змешчаным на слайдзе.

2.     “Арфаграфічны алімп”.

         Настаўнік. Наступнае заданне дазволіць выявіць узровень вашых ведаў па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”.

Картка № 3

Заданне. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Падкрэсліце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.

Варыянт 1.

С..кунда, аб..ява, Жа..на, зел..ніна, св..ткаваць, урачыста-..знёслы, парц..еры, здароў..е, лід..р, а..дыторыя, сув..зь, чарэшан..ка, ба..л, палоз..е.

Варыянт 2.

          Ш..дэўр, рады..с, трох..ярусны, ван...а, м..дзв..дзяня, кал..е, кр..шыць,

по..с, паўночна-..сходні, беспрацоў..е, бал..рына, шніц..ль, соцен..ка, су..дзя.

Пасля выканання задання вучні выконваюць узаемаправерку і ўзаемаацэнку работ па эталоне, змешчаным на слайдзе.

Фізкультхвілінка.

Пачынаем дзень спачатку

Фізкультурнаю зарадкай! 

Раз-налева,

Два –направа,

Крок – наперад,

Крок – назад!

Весела, бадзёра

Патрапляйце з намі ў лад.

3.     “У пошуках слова”.

Настаўнік. Кожнае слова мае лексічнае значэнне.А ці зможаце вы пазнаць слова па яго лексічным значэнні? Зараз праверым.

Картка № 4. Пазнайце слова па лексічным значэнні. Складзіце і запішыце з кожным з іх па адным словазлучэнні.

Варыянт 1.

1.  Друкаванае выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы  з якім-небудзь тэкстам. (Адказ: кніга)

2.  Кавалак тканіны, якім засцілаюць стол; настольнік. (Адказ: абрус)

3.  Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні. (Адказ: друкарня)

Варыянт 2.

1.       Фізічныя практыкаванні для для развіцця і загартоўкі арганізма. (Адказ: спорт)

2.       Абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў. (Адказ: адзнака)

3.       Заплечны рэчавы мяшок з кішэнямі. (Адказ: рукзак).

Франтальная праверка выканання задання.

Картка № 5.  Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А.Добры чалавек – злы чалавек

1. Сінонімы

Б. Цвітуць валошкі – сінія васількі

2. Мнагазначныя словы

В.Атрымаць гасцінец – роўны гасцінец

3.Антонімы

Г.Рог вуліцы – паляўнічы рог

4.Амонімы

Самаправерка па эталоне.

4.     Фразеалагчны вернісаж”.(Работа ў парах)

Настаўнік. Дзеці, на слайдзе вы бачыце фразеалагізмы ў малюнках. Ваша задача – здагадацца, што гэта за фразеалагізмы, вусна растлумачыць іх сэнс. Запішыце фразеалагізмы, з двума фразеалагізмамі (на выбар) складзіце і запішыце  сказы.

5.     Праверка выканання задання.

V.  Этап падвядзення вынікаў працы.

Настаўнік. Вось і падыходзіць да заканчэння ўрок. Падлічыце, калі ласка, колькасць атрыманых вамі балаў. Суаднясіце ваш вынік са шкалой пераводу. У адпаведнасці з вынікам вашай працы прымацуйце на пірамідудасягненняў( дадатак 2) каляровыя сцікеры, якія ляжаць на парце.

Хочацца верыць, што кожны з вас сёння задаволены сабою і сваёю працаю на ўроку. Я хачу падзякаваць вам за працу. Да сустрэчы!

 

Дадатак 1

Карта індывідуальных дасягненняў

Заданне

Максімальны бал

Бал вучня

“Тэарэтычны марафон”

13 б. (1 б. за кожны правільны адказ)

 

“Заданне караля Сінтаксіса і каралевы Пунктуацыі”

 

1 б. за знак прыпынку;

5 б. за правільна разабраны сказ

2 б. за правільна выпісаныя словазлучэнні

 

“Арфаграфічны алімп”

9 б.

8 б. – 1 памылка

7 б. – 2 памылкі

6 б. – 3 памылкі

5 б. – 4 памылкі

4 б. – 5 памылакі

3 б. – 6 памылак

2 б. – 7 памылак

1 б. – 8 памылак

 

 

“У пошуках слова”

 

3б.

 

Заданне на ўстанаўленне адпаведнасці

3 б.

 

“Фразеалагічны вернісаж”

6 балаў

 

Агульная колькасць балаў

42 балы

 

 

Шкала пераводу: 40-42 балы – 10; 37-39 балаў – 9; 34-36 балаў – 8; 31-33балы – 7; 27-30 балаў – 6; 23-26балаў – 5; 19-22 балы – 4; 15-18 балаў – 3.

Дадатак 2

Піраміда дасягненняў

3-4 балы

 

7-8 балаў

 

5-6 балаў

 

9-10 балаў

 
http://media.istockphoto.com/photos/five-color-puzzle-pyramid-picture-id542175286?k=6&m=542175286&s=170667a&w=0&h=9vyds1TtqV-ixv1t6akL1wU2YSClgYVcwO8H4fQG1u8=

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Лінгвістычны батл (урок беларускай мовы, 5 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Заведующий доп. образованием

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Лінгвістычны батл - урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў за курс 5 класа прадмета "Беларуская мова"

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 625 843 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 24.01.2021 897
    • DOCX 302.5 кбайт
    • 24 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Казеко Алла Георгиевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Казеко Алла Георгиевна
    Казеко Алла Георгиевна
    • На сайте: 4 года и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 5487
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Речевое развитие школьников на уроках родного (русского) языка в условиях реализации обновленного ФГОС НОО

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 38 человек из 23 регионов

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по русскому языку в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 334 человека из 61 региона

Курс повышения квалификации

Лингвокультурологический подход в обучении русскому языку как обеспечение принципов и требований ФГОС

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 13 регионов

Мини-курс

Культурное наследие России: язык и фольклор

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Политология: теория, практика, законодательство

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Концепции управления продуктом и проектом: стратегии и практика.

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе