Инфоурок Классному руководителю КонспектыЛітаратурная гасцёўня " Грэе мне сэрца родны куточак"

Літаратурная гасцёўня " Грэе мне сэрца родны куточак"

Скачать материал

Літаратурная гасцёўня  “Грэе мне сэрца родны куточак”

Мэты

-  пазнаёмiць вучняў з творчасцю наваполацкiх аўтараў;

-  развiваць уменне крытычна мыслiць, выказваць свае думкi;

-  выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

Абсталяванне: стол, засланы абрусам, выстава кнiг наваполацкiх паэтаў, малюнкi на тэму «Родны край», дыскi з беларускiмi песнямi (словы Талкачовай Т.I.), вiдэаролiкi «Полацк – калыска Бацькаўшчыны», «Мой родны горад»

Ход мерапрыемства

1.Уступнае слова настаўнiка

Добры дзень. Рада бачыць вас у лiтаратурнай гасцёўнi, якая прысвечана роднай зямлi i людям, якiя жывуць на гэтай зямлi.

Сёння наша сустрэча пройдзе пад дэвiзам «Грэе мне сэрца родны куточак». Многiя мастакi, скульптары, паэты, пiсьменнiкi прысвячаюць свае творы Радзiме. Любоўю да Бацькаўшчыны прасякнуты малюнкi вучняў, якiя размешчаны на дошцы.

Мы вельмi любiм сваю зямлю. Яна ў нас адзiная, чароўная, прыгожая. I на самай справе, дзе б мы нi былi, якую экзатычную прыроду нi бачылi, нас заўсёды цягне да нашых лясоў, да нашых палёў.

Чым жа так прываблiвае беларуская зямля? Напэўна, не толькi сваёй сцiплай i рамантычнай прыродай, мовай, казкамi, легендамi, але i людзьмi, якiя жывуць тут.

Так, наша краiна, наш горад багаты на таленты. Гэтаму пацверджанне i выстава кнiг нашых землякоў. Давайце нагадаем iх iмёны i пазнаёмiмся з выстаўкай.

2.Паведамленне вучня ( знаёмства з выстаўкай)

3.Слова настаўнiка

Цёпла, пяшчотна апiсваюць паэты беларускiя краявiды, пейзажы. Шчыра прызнаюцца ў любовi да роднага краю, Беларусi.

I зараз запрашаю паслухаць некалькi вершаў наваполацкiх паэтаў у выкананнi нашых вучняў.

4.Паэтычны вянок ( выступленне вучняў)

5.Слова настаўнiка

Сёння ў нашай школе мы вiтаем таленавiтага, творчага чалавека, прыгожую жанчыну, аўтара многiх зборнiкаў вершаў, удзельнiка лiтаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», члена Саюза пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Знаёмства з яе творамi дорыць хвiлiны радасцi, узбагачае душу. Гэта Талкачова Тамара Iванаўна. Таксама рады вiтаць яшчэ адну мiлую i прыгожую жанчыну Сташкевiч Галiну Сяргееўну. Яна з’яўляецца кiраўнiком лiтаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы».

-   Галiна Сяргееўна, раскажыце нам пра творчую дзейнасць вашага калектыва.

6. Выступленне Сташкевiч Г.С.

7. Слова настаўнiка:

Хочацца працягнуць нашу сустрэчу песняй «Полацк – калыска Бацькаўшчыны», словы i музыку да якой напiсала наша госця Тамара Iванаўна. Мы зрабiлi маленькi падарунак. Падрыхтавалi клiп. I я прадстаўлю яго вашай увазе.

8. Гучыць песня « Полацк  -  калыска Бацькаўшчыны маёй»

Вядучы 1-ы :  Любiмы паэт. Сустрэча з iм, яго творамi заўсёды жаданая. За         што мы любiм паэзiю?

Вядучы 2-i : Мабыць, за нестандартнасць думкi, за даверлiвую шчырасць, глыбiню лiрычнага перажывання. Калi слухаеш цi чытаеш творы, здаецца, паэт звяртаецца мнавiта да цябе, выказвае свае i твае самыя запаветныя думкi i пачуццi.

Вядучы 1-ы : Тамара Iванаўна, хочацца пачуць вашу думку, за што вы любiце паэзiю? Раскажыце пра сябе, сваю творчасць. Асаблiва цiкава даведацца, як нараджаецца песня?

9. Выступленне Талкачовай Тамары Iванаўны

10. Гучыць песня « По Молодёжной» ( руская мова)

11. Iнтэрв’ю.   Прыкладныя пытаннi

1. Да многiх сваiх вершаў вы напiсалi самi музыку. Цi помнiце, як нарадзiлася першая песня?

2. Раскажыце пра супрацоўнiцтва з беларускiм кампазiтарам Iзмаiлам Капланавым. Якiя песнi стварыў ваш творчы саюз? Як усё пачыналася?

3. Мы ведаем, што вашы песнi выконваюць папулярныя зоркi беларускай эстрады. А якая ваша песня i ў чыiм выкананнi больш падабаецца вам?

4. Ваша паэзiя напоўнена не толькi патрыятычным зместам, але яшчэ насычана любоўнай i пейзажнай лiрыкай. Прачытайце нам вашы любiмыя вершы.

5. Тамара Iванаўна, мы ведаем, што вы не толькi сачыняеце вершы, пiшыце музыку, але яшчэ i спяваеце. Парадуйце нас яшчэ адным сваiм талентам.

6. Якiмi песнямi, вершамi вы плануеце ў будучым нас парадаваць? Раскажыце пра свае творчыя задумкi, планы.

7. Галiна Сяргееўна, я бачу, што Тамара Iванаўна вельмi cцiплы чалавек, раскажыце нам пра дасягненнi, узнагароды гэтай цудоўнай жанчыны.

12. Слова настаўнiка :

Мiрскi замак, плошча незалежнасцi ў Мiнску, « Славянскi базар» у Вiцебску  -  усе гэтыя адрасы маюць самае непасрэднае дачыненне да Тамары Iванаўны. Вось ужо колькi гадоў запар яе песенная лiрыка гучыць на беларускай эстрадзе. Вяршыняй яе творчасцi стала песня « Мая Белая Русь». Гэты цудоўны твор прагучаў у выкананнi Iрыны Дарафеевай i адразу стаў папулярным. I зараз мы маем магчымасць паслухаць песню ў грамзапiсе.

13. Гучыць песня «Мая Белая Русь»

14. Слова настаўнiка:

Вось i заканчваецца наша сустрэча. Дзякуй вам за цёплыя i шчырыя словы, за цудоўныя песнi i вершы, за хвiлiны радасцi, якiя даставiлi нам. Хочацца пажадаць, у першую чаргу, здароўя, вясенняга настрою, творчых поспехаў. I ў знак удзячнасцi прымiце ад нас гэтыя кветкi.

А ўсiм нам я гавару : « Да пабачэння. Да новых сустрэч!»

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Літаратурная гасцёўня " Грэе мне сэрца родны куточак""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Директор детского оздоровительного лагеря

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 946 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 04.11.2015 3388
    • DOCX 25.2 кбайт
    • 16 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Стрэльчанка Таццяна Рыгораўна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Стрэльчанка Таццяна Рыгораўна
    Стрэльчанка Таццяна Рыгораўна
    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 4
    • Всего просмотров: 51470
    • Всего материалов: 12

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Современные технологии профилактики зависимого поведения среди подростков и молодежи

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 112 человек

Курс повышения квалификации

Особенности реализации Федеральной рабочей программы воспитания в школе

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 93 человека из 32 регионов
  • Этот курс уже прошли 250 человек

Курс повышения квалификации

Медиаграмотность как форма работы с современным родителем

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 37 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 126 человек

Мини-курс

Создание и продвижение сайтов для достижения максимальных результатов

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 31 человек из 15 регионов

Мини-курс

Стимулирование интереса к обучению у детей дошкольного возраста

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 11 человек

Мини-курс

Теория и практика инвестиций в контексте устойчивого развития

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе