Инфоурок Всеобщая история Другие методич. материалыМастер-класс для методического объединения учителей истории "Формирование национального самосознания средствами музейной педагогики"

Мастер-класс для методического объединения учителей истории "Формирование национального самосознания средствами музейной педагогики"

Скачать материал

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №5 Г.НАВАПОЛАЦКА”

 

 

 

 

 

 

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці
сродкамі музейнай педагогікі

 

(майстар-клас)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала і правяла:

Сугакова Г.Ч.,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,

кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея

“Хата ў жыцці беларуса”

 

 

 

                                     

 

                                             НАВАПОЛАЦК

 

                                                       2014

Тэма: Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці сродкамі музейнай педагогікі.

Мэта: праз разнастайныя формы ўзаемадзеяння з удзельнікамі майстар-класа прадэманстраваць формы і метады музейнай педагогікі, выкарыстанне якіх садзейнічае фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці ў вучняў.

 

 

Этнаграфічны музей “Хата ў жыцці беларуса” ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Наваполацка” быў створаны 22 гады таму назад намаганнямі вучняў і настаўнікаў школы.  За час свайго існавання музей стаў сапраўдным цэнтрам краязнаўства ў школе, важным асяродкам школьнага жыцця. Школьнаму музею належыць важнае месца ў выхаванні навучэнцаў, забеспячэнні захаванасці каштоўнасцей гісторыі і культуры, а таксама ў пашырэнні ведаў па традыцыйнай беларускай культуры сярод выхаванцаў садоў і вучняў школ горада.

Дзякуючы музею, педагагічныя работнікі праз канкрэтныя матэрыялы і факты ўплываюць на фарміраванне светапогляду навучэнцаў, выхоўваюць у іх такія якасці , як патрыятызм, грамадзянскі абавязак, адказнасць.

Згодна Палажэнню аб этнаграфічным музеі “Хата ў жыцці беларуса” сярэдняй школы №5 асноўная мэта яго дзейнасці – стварэнне ўмоў для развіцця асобы шляхам уключэння яе ў рознабаковую дзейнасць школьнага музея.

Задачамі дзейнасці музея  з’яўляюцца:

·                   удзел ва ўдасканаленні вучэбна- выхаваўчай работы;

·                   удзел у фарміраванні, забеспячэнні захаванасці і рацыянальнага выкарыстання музейнага фонду Беларусі, дзяржаўнага архіўнага фонду рэспублікі;

·                   ахова і прапаганда помнікаў гісторыі, культуры, роднага краю;

·                   правядзенне культурна- асветніцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельніцтва;

·                   садзейнічанне выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму.

 

Дзейнасць этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса” вядзецца па некалькіх асноўных накірунках: экспазіцыйная, фондавая, пошукавая, даследчая, экскурсійная, культурна-асветніцкая і вучэбна-выхаваўчая.

Мэта экспазіцыі этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса”: садзейнічаць фарміраванню ў наведвальнікаў музея ўяўлення аб гісторыі наваполацкіх зямель да часу з’яўлення горада і аб традыцыях гэтага рэгіёна праз сямейныя святы і абрады.

Экспазіцыя этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса”  падпарадкавана наступным задачам:

ü адлюстраваць гісторыю знесеных вёсак;

ü гістарычна дакладна аднавіць выгляд сялянскай хаты Паазерскага рэгіёну;

ü на этнаграфічным матэрыяле і з дапамогай сімвалаў паказаць асноўныя моманты жыцця чалавека ў хаце.

Работа з аудыторыяй: выкарыстоўваючы карту “Наваполацк у мінулым і свае асабістыя веды і вопыт назавіце любых пяць з трыдцаці вёсак, якія былі раней на месцы г.Наваполацка. (Кожны з удзельнікаў майстар-класа, які называе вёску, атрымоўвае музейны сувенір).

Акрамя пастаянна дзеючай экспазіцыі, у музеі арганізуюцца часовыя выставы. Да прыкладу, штогод вучні школы ўдзельнічаюць у конкурсе радаводаў. Лепшыя радаводы прадстаўляюцца на выставе, а іх аўтары праводзяць невялікія экскурсіі-аповеды пра гісторыю свайго роду. Часам вынікам такой працы становяцца сапраўдныя  даследаванні. Так, у 2009 г. вучаніца 8 “А” класа Дар’янава Кацярына падрыхтавала даследаванне “Гісторыя сям’і Дар’янавых” (кіраўнік: Сугакова Г.Ч.). Дадзеная праца атрымала Дыплом ІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе радаводаў “Мой род – мая сям’я”.

Адным з важнейшых накірункаў дзейнасці музея з’яўляецца папаўненне яго фондаў новымі экспанатамі, запісамі фальклору, успамінамі былых жыхароў вёсак, на месцы якіх вырас г.Наваполацк. Безумоўна, галоўная роля тут належыць збіральніцкай, пошукавай працы актывістаў музея, вучняў школы. Штогод арганізуюцца невялічкія аднадзённыя экспедыцыі па вёсках Полацкага і суседніх раёнаў. Такі від дзейнасці вельмі падабаецца дзецям. Юныя даследчыкі  маюць магчымасць непасрэдных зносін з носьбітамі традыцыйнай культуры.  Этнаграфічныя вандроўкі носяць  вялікі выхаваўчы патэнцыял: спрыяюць зараджэнню сяброўскіх адносін паміж удзельнікамі вандроўкі, даюць магчымасць адпачыць на вольным паветры, лепш пазнаць гісторыю роднага краю, садзейнічаюць фарміраванню пачуцця гонару за свій родный край, за сваіх землякоў. Прадметы, сабраныя падчас экспедыцыі,  перадаюцца ў фонды музея, а запісы вуснай народнай творчасці выкарыстоўваюцца пры правядзенні свят і абрадаў, удаследчыцкай дзейнасці.  На дадзены момант сабраны каштоўны і змястоўны матэрыял па гісторыі і традыцыях в.Залюхава, в.Праварышча, в. Шніткі. Мяркуецца, што дадзеныя матэрыялы стануць асновай вучнёўскага даследавання. (Дэманстрацыя брашуры “Экспедыцыя ў. в Шніткі)

 З верасня 2007 г. у школе штогод арганізуецца  акцыя “Захаваем спадчыну”.  Вучні школы з 1-га па 11-ы клас перадаюць у музей прадметы побыту сваіх продкаў, якія ўжо выйшлі з ужытку ў бабуль і дзядуль, але для музея маюць каштоўнасць. Вучні, якія перадалі  ў музей ручнікі, посцілкі, гарлачы і іншыя прадметы, зробленыя рукамі іх прадзядуль і прабабуль, з радасцю і задавальненнем прыходзяць на музейныя экскурсіі, урокі, святы. Тут яны разумеюць, што ўнеслі і  сваю лепту ў захаванне культурнай спадчыны беларускага народа. Але перш, чым змясціць экспанаты ў музейнай экспазіцыі, актывісты музея аформлялі ў кабінеце гісторыі міні-выставы “Захаваем спадчыну”. Іх наведваюць практычна ўсе вучні 5 – 11 класаў школы. Пад час адной з такіх акцый вучаніца школы Аржаноўская Марыя перадала ў музей скрыпку. Па яе словах, скрыпку гэту зрабіў сваімі рукамі яе прадзядуля і прайшоў са сваёй “скрыпуляй” ўсю вайну. Мы зацікавіліся гісторыяй гэтага экспаната, сабралі цікавыя звесткі пра інструмент і яго гаспадара. у выніку атрымалася тэматычная экскурсія “Прыгоды Аляксея-музыкі  і яго скрыпкі”. Экскурсавод музея, Ільюхіна Дар’я з дадзенай экскурсіяй прыняла ўдзел у абластным і рэспублікагскім этапах конкурса юных экскурсаводаў і заняла першае месца, за што была ўзнагароджана адпачынкам у рэспубліканскім летніку краязнаўчага  актыву. А зараз мы прадстаўляем вам фрагмент гэтай экскурсіі.

__________________________________________________________________

 

Ільюхіна Дар’я, вучаніца 9 “А” класа, экскурсавод музея:

… Вельмі любіў музыка-скрыпач сваю скрыпку, любіў як жывога чалавека. А яна і падобна на чалавека. (Экскурсавод паказвае элементы скрыпкі.) Мае грудзі (верхняя дэка), плечы (ніжняя дэка), бакавіцы (абячайкі), ноздры (эфы), шыйку, галоўку… А ведаеце як у беларусаў называлі яловую палачку, якая знаходзілася унутры скрыпкі, паміж грудзьмі і плячыма? Тады я прапаную вам адгадаць загадкі пра беларускія народныя інструменты, а з адгадак і правільны адказ атрымаецца.

Экскурсавод праводзіць віктарыну:

1. Раве, як цялёнак, плача, як рабёнак; ні мяса, ні кішок,тольк адзін трыбушок. (Дуда)

3. Гук гэтага музычнага інструмента нагадвае званочак. На вупраж коней іх вешалі ад пяці і больш, каб нечысць адганяць.  (Шумёлы , або шархуны)

4. Музычны інструмент з гліны, які мае 8-10 адтулін для атрымання гуку, часам называюць свісцёлкай (Акарына)

Удзельнікі экскурсіі, якія правільна адгадалі загадкі, атрымоўваюць карткі з якіх складаюць слова ДУША. (У тым выпадку, калі сярод удзельнікаў экскурсіі знойдуцца тыя, хто ведае адказ на пытанне, экскурсавод прапануе праз удзел у віктарыне праверыць правільнасць гэтага адказу).

Так,  сапраўды! Скрыпка мае душу. Ад яе залежыць гук, меладычнасць  інструмента. Дык хіба ж можна інструмент з душой не любіць.

__________________________________________________________________

 

Наведвальнікі нашага музея заўсёды звяртаюць увагу на калекцыі абрадавых і гульнёвых лялек, якая была створана як вынік даследавання па тэме “Беларуская лялька” гурткоўцамі пад кіраўніцтвам Сабітнюк Н.А. Паслухайце, калі ласка,  фрагмент экскурсіі “Беларуская лялька”.

_________________________________________________________________

 

Мікуцёнак Ларыса, вучаніца 10 “А” класа, экскурсавод музея:

Гэта – абрадавая вясельная лялька “Жаніх і Нявеста” . Яна – сімвал аб’яднання маладых у адзінае цэлае, у адну сям’ю. На вяселлі  ляльку падносілі маладым з пажаданнямі быць разам у радасці і бядзе, ісці праз жыццё “рука аб руку”, нарадзіць шмат дзяцей. Пасля нараджэння кожнага дзіцяці лялькі крыху рассоўвалі ў бакі, а на руку падвешвалі маленькую лялечку з нітак. Усё жыццё такая лялечная сям’я вісела ў самым пачэсным месцы хаты – на покуці. А зараз скажыце, колькі дзяцей у нашай “сям’і”?  (Удзельнікі майстар-класа, якія правільна адказалі на пытанне атрымоўваюць музейны сувенір).

Спецыфіка этнаграфічнага музея абумоўлівае і аудыторыю наведвальнікаў: гэта ў асноўным дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, а таксама разнастайныя дэлегацыі, госці школы і горада. Але гэта зусім не азначае, што для вучняў сярэдняга і старэйшага метады музейнай педагогікі з’яўляюцца неактуальнымі. Менавіта навучэнцы гэтага ўзросту з’яўляюцца цудоўнымі даследчыкамі. А тэм для даследаванняў, напэўна, у кожным музеі можна знайсці вялікае мноства. Сярод цікавых даследаванняў, праведзеных у нашым музеі можна назваць наступныя: “Музеі і музейныя экспазіцыі г.Наваполацка”, “Ад расліны да кашулі”, “Адвечны спадарожнік беларуса”, “Ганчарства на Паазер’і” і інш. Усе названыя работы былі адзначаны дыпломамі першай ступені на гарадской канферэнцыі “Пад знакам ХХІ стагоддзя”. Аўтары работ штогод запрашаюцца да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях на базе Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка, па выніках якіх выдаюцца зборнікі матэрыялаў. Вельмі важна, што ўсе даследаванні мае практычную скіраванасць: складзены зборнікі крыжаванак і галаваломак, распрацаваны і праводзяцца тэматычныя інтэрактыўныя экскурсіі.  Адзін з рэбусаў складзеных па тэме “Ганчарства на Паазер’і” я прапаную вам зараз разгадаць. У дадзеным рэбусе зашыфравана назва гарлача у нашым этнаграфічным рэгіёне. (Удзельнікі разгадваюць назву “Стаўбун” і атрымоўваюць музейны сувенір). Экскурсійная дзейнасць – гэта яшчэ адзін накірунак дзейнасці этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса”. Юныя экскурсаводы праводзяць у музеі аглядную і тэматычныя экскурсіі (“Хата ў жыцці беларуса”, “Таямніцы беларускай хаты”,  “Ад калыханкі да галашэння” , “Беларуская лялька”, “Паазерскі ручнік”). Па выніках кожнай праведзенай экскурсіі вызначаецца лепшы экскурсавод. Для замацавання ведаў па традыцыйнай беларускай культуры з экскурсаводамі праводзяцца разнастайныя віктарыны, прапануюцца займальныя заданні. Штогод ў музеі праводзіцца гасцёўня, на якую запрашаюцца бацькі экскурсаводаў. Пры правядзенні экскурсій вучні абавязкова выкарыстоўваюць гульнёвы метад актывізацыі наведвальнікаў. Так, падчас аповеду пра выхаванне дзяцей і падлеткаў у беларускай сям’і наведвальнікам прапануецца пагуляць у народную гульню “Вузел”. Выкарыстоўваецца таксама  метад ролевай гульні: наведвальнікам прапануецца выканаць ролю госця ў сялянскай хаце (павітацца з гаспадаром, дзедам Апанасам), ролю гаспадыні (дастаць кашу з печы), ролю гаспадара (дастаць вады з калодзежа) і інш. Прапануем і вам таксама паспрабаваць сябе ў ролі гаспадынь. (Удзельнікі майстар-класа выкарыстоўваючы вілкі, або ухват дастаюць з печы куццю і ставяць яе на стол.)

Важным накірункам у дзейнасці музея “Хата ў жыцці беларуса” з’яўляецца адраджэнне свят і абрадаў Полаччыны. Ужо традыцыяй стала штогод праводзіць у музеі абрад Дзяды, калядныя вячоркі, свята Вялікдзень. Такія святы і абрады звычайна  праводзяцца для адносна невялікай колькасці дзяцей, якія займаюцца ў музеі,  іх бацькоў, настаўнікаў. Гэтыя відовішчы з’яўляюцца амаль поўнай рэканструкцыяй традыцыйных свят і абрадаў Паазер’я канца 19 – першай палове 20 ст. ст., што стала магчымым, дзякуючы матэрыялам, якія маюцца ў музеі (матэрыялы экспедыцый, этнаграфічная літаратура).

Зараз мы прапануем вам стаць удзельнікамі абраду памінання продкаў – Дзяды.

Удзельнікі рассаджваюцца за сталом.

Гаспадыня: Дзяды – гэта  дзень памінання продкаў, калі, па ўяўленнях нашых продкаў,  душы памерлых зляталі на зямлю, каб даведацца, як мы жывём, як захоўваем гаспадарку, дбаем пра яе узбагачэнне, як складаюцца нашы сямейныя справы, як мы захоўваем даўнія радавыя звычаі, як помнім землякоў сваіх, суродзічаў, продкаў, як зберагаем зямлю сваю, як шануем спадчыну. І таму мы разам сабраліся, каб успомніць продкаў нашых, аддаць ім даніну павагі і падзякі.
Людзі добрыя, давайце запалім свечку, каб завіталі да нас на памінальную вячэру душы нашых продкаў.

Дзяды, хадзіце да нас! Дзяды нашы святыя хадзіце да нас вячэраць. Чакаем вас, як тысячы, як сотні гадоў таму назад чакалі. Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную, хадзіце усе хто на гэтай зямлі жыў: і сталыя і немаўляты, і маці і сёстры, і браты і бацькі, і людзі чужыя , незнаёмыя.

Гаспадыня адкладае лыжку куцці на асобную талерку і ставіць на стол для дзядоў. Далей усе ўдзельнікі спрабуюць куццю і іншыя абрадавыя стравы.

Гаспадыня: Дзяды – гэта  дзень памяці. І мы хочам аддаць даніну павагі, успомніць тых, хто жыў на зямлі нашай, хто навечна адышоў ад нас у іншы, лепшы, свет.

У кожнага з нас ёсць дарагія нам людзі, што пайшлі ад нас у розныя часы: хто – даўно, хто – не вельмі даўно, а хто і зусім нядаўна. Давайце ж успомнім іх добрымі і шчырымі словамі. Успомнім слаўных продкаў-палачан: князя Усяслава і святую Еўфрасінню, князя Андрэя і знакамітага Францыска Скарыну і многоіх-многіх іншых. Успомнім і блізкіх родзічаў сваіх.

Далей кожны ўдзельнік абраду ўспамінае сваіх продкаў. перадаючы з рук у рукі свечку.

Пасля таго, як свечка вернецца да “гаспадыні”, абрад заканчваецца (усе ўдзельнікі абраду адначасова ўстаюць з-за стала.

Хочацца некалькі слоў сказаць аб выніках дзейнасці музея. У 2010 г. актывісты музея прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі (акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”), дзе атрымалі не толькі каштоўныя падарункі, але і Дыплом І ступені.

У кастрычніку 2012 г. наш музей атрымаў гарадскую прэмію “Признание» ў намінацыі “За захаванне і развіццё нацыянальных традыцый”, а таксама у кастрычніку 2012 г. актывісты музея былі запрошаны на першы нацыянальны форум “Музеі Беларусі”.

У 2013 г. экскурсавод музея Ільюхіна Дар’я заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў. 

Пэўныя поспехі і перамогі вучняў, якія займаюцца ў музеі становяцца для іх дадатковым стымулам для далейшай дзенасці на ніве вывучэння і асэнсавання традыцыйнай беларускай культуры, гісторыі малой радзімы. Доказам гэтага можа быць выстава ксілаграм, аўтарам якіх з’яўляецца выпускніца нашай школы Вольга Ермалаева. Зараз яна пражывае ў Бразіліі і актыўна прапагандуе там нашу традыцыйную культуру ( у тым ліку і праз свае творчы работы), а таксама прыкладае ўсе намаганні для стварэння школьнага музея.

Такім чынам, наяўнасць у школе этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса”, метады музейнай педагогікі дазваляюць паглыбіць веды вучняў, выхоўваць у іх   нацыянальную самасвядомасць, фарміруюць пачуццё патрыятызму, грамадзянскую свядомасць.

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Мастер-класс для методического объединения учителей истории "Формирование национального самосознания средствами музейной педагогики""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Садовод-декоратор

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 660 402 материала в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 16.11.2015 911
    • DOCX 28.4 кбайт
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Сугакова Анна Чеславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Сугакова Анна Чеславовна
    Сугакова Анна Чеславовна
    • На сайте: 8 лет и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 66458
    • Всего материалов: 20

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Достижение эффективности в преподавании истории на основе осуществления положений историко-культурного стандарта

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 45 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 638 человек

Курс повышения квалификации

Электронные образовательные ресурсы в работе учителя истории в контексте реализации ФГОС

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 31 человек из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 128 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к проведению ВПР в рамках мониторинга качества образования обучающихся по учебному предмету "История" в условиях реализации ФГОС СОО

72/108 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 25 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 170 человек

Мини-курс

Анализ межпредметных связей: связь педагогики с научными дисциплинами

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Педагогические и психологические основы образования

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Мини-курс

Развитие и воспитание: ключевые навыки для родителей маленьких детей

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе