Инфоурок Другое Другие методич. материалыМатэрыялы з вопыту працы

Матэрыялы з вопыту працы

Скачать материал

Абагульненне вопыту па тэме

“Актуалізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў: тэхналогія развіцця крытычнага мыслення як комплексны механізм забеспячэння ўсебаковага развіцця асобы”

 

Справа ўся ў тым, што самым каштоўным, самым важным і змястоўным ў сваім жыцці я абавязана не ведам, не кнігам і далёка не навуцы. Самаму важнаму і самаму неабходнаму для таго, каб пражыць чалавечае жыццё, мяне навучылі людзі: родныя, блізкія, настаўнікі і сябры. І я б хацела для сваіх вучняў таксама паўтарыцца: дапамагчы ім пражыць маленькае наша зямное жыццё з найменшай колькасцю памылак, з найлепшымі вынікамі, набела.

Дзесяць гадоў вучань праводзіць у школе побач з настаўнікам. Дзесяць гадоў самага лепшага і прадуктыўнага часу не маюць права прайсці ўпустую! Кожны момант, кожнае імгненне павінна быць напоўнена вопытам, які надалей дапаможа ў жыцці.

Назіраючы за тым, як хутка вырас мой сын, я яшчэ мацней усведамляю тое, як хутка бяжыць час. Думаючы пра тое, что я “не памерла” без тангенсаў-катангенсаў, без сузор’я Дзевы і без сузалежнага і паслядоўнага падпарадкавання частак, я думаю: магчыма, сярод усёй школьнай навукі ёсць штосьці самае важнае, для чаго школа і існуе як сацыяльны інстытут. Чалавека мы павінны выгадаваць! Чалавека!

Мы нічым ад вучняў не адрозніваемся. Проста мы болей жывем на свеце. І калі я бяру новы клас, то першае, што я раблю, я расказваю ім гісторыю пра тое, як Бог ляпіў чалавека: працаваў ён доўга і ўпарта, ляпіў з гліны свой мудрагелісты выраб. Стаміўся, пайшоў адпачыць. А чалачечка павесіў на паркан сохнуць.

Раптоўна з’явіўся чорт. Ён не ведаў дакладна, як наўхутчэй Богу напаскудзіць – што такое можна карэнным чынам змяніць у чалавеку. Пабаяўся, што на агідную справу ў яго мала часу: падышоў да чалавечка, пастаяў, падумаў і, абхаркаўшы ўвесь выраб, імгненна знік.

Бог прыйшой тады, калі ўжо змяркалася. Ён убачыў, як зларадна чорт яму напаскудзіў. Але часу перарабляць чалавека ў Бога сапраўды не было. Тады ён вывернуў чалавека навыварат – адмеціны чорта так і засталіся ўнутры…

Усё сваё прафесійнае жыццё я змагаюся з тым, з чым змагаецца сусвет: што пераможа ў чалавеку – дабро ці зло, хто пераможа – Бог ці д’ябал. Мне гэта насамрэч каштоўна. І я  тут не баюся паўтарыцца: мне важна, з якімі людзьмі будзе жыць мой сын, калі скончыцца маё зямное існаванне…

Па-другое, я адразу расказваю сваім вучням пра тое, на якой зямлі яны жывуць, расказваю, як Бог дзяліў землі ўсім народам. А беларусы так запрацаваліся, што прашляпілі гэты момант – прыйшлі да Бога пасля таго, як усе землі былі ўжо раздадзены. І Бог сам разгубіўся – не пакідаць жа беларусаў без Радзімы: “ Я аддам вам зямлю, якую прыбярог для сябе: без бур і землятрусаў, без ураганаў і смерчаў, урадлівую, каляровую, самую непаўторную”.

Падараваная Богам наша Радзіма – як можна яе не любіць?!

Па-трэцяе, з першага моманту нашых узаемаадносін я прывучаю вучняў думаць: як сказаць, што сказаць, як сябе павесці, як паступіць… Тэма “Актуалізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў: тэхналогія развіцця крытычнага мыслення як комплексны механізм забеспячэння ўсебаковага развіцця асобы” якраз і ёсць тэма па абагульненні майго вопыту. Гэтая тэхналогія распрацаваная ў канцы ХХ ст. у ЗША (Чарльз Тэмпл, Курт Мэрэдзіт і Джыні Стыл). У ёй сінтэзіраваны ідэі і метады тэхналогій калектыўных і групавых спосабаў навучання, яна з’яўляецца агульнапедагагічнай, надпрадметнай.

Яшчэ ў XVII ст. Я.А. Каменскі  ў ,,Вялікай дыдактыцы” адзначаў: ,,Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”.

Для таго, каб быць паспяховымі ў сучасным зменлівым свеце, вучням наебходна самім умець прасейваць інфармацыю і самім прымаць рашэнні аб тым, што для іх важна, а што – не.

Становіцца відавочным, што школьнікам неабходна ўмець самастойна вырашаць складаныя праблемы, крытычна аналізуючы абставіны, прымаць прадуманыя рашэнні на аснове раней  атрыманай інфармацыі.

Школа не павінна навучыць чалавека нечаму на ўсё яго жыццё, школа павінна навучыць вучыцца ўсё жыццё. У інфармацыйным грамадстве набытыя веды маюць схільнасць да страты важнасці на карысць здольнасцяў набываць новыя веды.

У сучасным грамадстве інтэлектуальная праца ўжо пачынае разглядацца як майстэрства выяўляць, называць, назіраць, разрозніваць, класіфікаваць, апісваць, узаемнічаць, размаўляць, чытаць, пісаць, схематызаваць, ацэньваць, мадэліраваць, аналізаваць, інтэрпрэціраваць, азначаць, судзіць, адрозніваць веды ад меркаванняў ці веры, рабіць высновы з аналізу мыслення і дзейнасці і г.д. З развіццём эканомікі, сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця спатрэбяцца агульныя ўменні, якія школа якраз і зможа сфарміраваць.

Менавіта ў гэтым плане залежнасць грамадства ад школы будзе ўзрастаць.

“Стаць настаўнікам – гэта значыць, ускласці на сябе велізарны цяжар не толькі радасці, але і трывогі, смутку, болю за выхаванне маладога пакалення. Гэта болей аддаваць, чым браць, адмаўляць сабе ў тым, што дазволена іншым, пастаянна падтрымліваць свой аўтарытэт “лепшага чалавека на зямлі...” – словы М. Мішчанчука з’яўляюцца найлепшым эпіграфам ўсёй маёй дзейнасці.

 Настаўнікі даўно спрачаюцца, што важней: факталагічныя ці практычныя і канцэптуальныя веды. Сучасныя праграмы ўсё яшчэ арыентаваны на запамінанне фактаў і атрыманне адназначных адказаў на ўжо даўно вырашаныя пытанні. Ці дае гэта магчымасць актыўна ўдзельнічаць у сацыяльнай сістэме і пры гэтым не адчуваць няўпэўненасці, дыскамфорту? Напэўна, не.

Галава, набітая інфармацыяй, усё роўна, што пустая галава: “Ведаць усё – не ведаць нічога”. Значныя тыя веды, якія карысныя.

Для таго, каб паспяхова дзейнічаць у сучасным зменлівым свеце, трэба ўменне перабіраць інфармацыю і самім прымаць рашэнне аб тым, што для чалавека ў дадзены момант і ў дадзенай сітуацыі з’яўляецца значным, першасным, а што – другарадным.

У выніку маёй шматгадовай працы ўзнікла гэта партфоліа. Яно структуравана наступным чынам:

·  I. Уводзіны

·  II. Асноўная частка

·  1. З гісторыі пытання

·  2. Прадуктыўнае мысленне чалавека – умова паспяховасці ў жыцці

·  3. Структура тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення

·  4. Стадыі працэсу крытычнага (прадуктыўнага) мыслення

·  5. Умовы развіцця крытычнага мыслення. Патрабаванні да вучняў

·  6. Метадычныя прыёмы працы

·  6.1. Вучэбны прыём “Сінквейн” у методыцы развіцця крытычнага мыслення вучняў

·  6.2. Вучэбны прыём “Кластар” (аўтар Гудлат)  у методыцы развіцця крытычнага  мыслення вучняў

·  6.3. Метадычны прыём “Тоўстыя” і “тонкія” пытанні” і яго выкарыстанне пры развіцці крытычнага мыслення вучняў

·  6.4. Вучэбны прыём “Інсерт” і асаблівасці яго выкарыстання праз рэалізацыю тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення вучняў

·  6.5. Асаблівасці выкарыстання вучэбнага прыёму “Свабоднае пісьмо”

·  6.6. Вучэбны прыём “Ведаю – Хачу даведацца – Даведаўся” на ўроках беларускай мовы і літаратуры

·  6.7. Метадычны вучэбны прыём “Двайны дзённік” і асаблівасці яго выкарыстання ў методыцы развіцця крытычнага мыслення

·  6.8. Асаблівасці метадычнага прыёму “Шэсць капелюшоў”

·  6.9. Вучэбны прыём  “Пяціхвіліннае эсэ”

·  6.10. Вучэбны прыём  “Пытальныя словы” і яго асаблівасці

·  6.11. Вучэбны прыём  “Ключавыя словы”

·  6.12. Прыём “Правільныя і няправільныя сцвярджэнні” (“Ці верыце вы”)

·  6.13. Метадычны прыём “Эфектыўная лекцыя”

·  6.14. Метадычны вучэбны прыём “Бартавы журнал” (аўтар Гудлат)

·  6.15. Метадычны вучэбны прыём “Дрэва прадказанняў”

·  6.16. Метадычны вучэбны прыём “Табліцы”

·  6.17. Вучэбны прыём “Чытанне з прыпынкамі” (“Кожная дэталь”) і асаблівасці яго выкарыстання праз рэалізацыю тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення вучняў

·  6.18. Вучэбны прыём “Навучанне разам”

·  6.19. Вучэбны метадычны прыём “Зігзаг” і асаблівасці яго выкарыстання

·  6.20. Вучэбны прыём “Дыскусіі”

·  6.21. Вучэбны прыём “Сумесны пошук” і асаблівасці яго выкарыстання праз рэалізацыю тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення вучняў

·  6.22. Вучэбны прыём “Перакрыжаваная дыскусія”

·  6.23. Вучэбны прыём вуснай рэфлексіі “Двухрадны круглы стол” і асаблівасці яго выкарыстання праз рэалізацыю тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення   вучняў

·  6.24. Метадычны прыём “Хоку”

·  Заключэнне

·  IV. Спіс скарыстанай літаратуры

·  V. Дадатак

 

Розныя сродкі ёсць для таго, каб арганізаваць удалы ўрок. Самы дзейсны – любоў і павага да вучня.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Матэрыялы з вопыту працы"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист по автотранспорту

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 960 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 26.11.2015 1597
    • DOCX 23.3 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Прохарава Ала Нікандраўна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Прохарава Ала Нікандраўна
    Прохарава Ала Нікандраўна
    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 3
    • Всего просмотров: 11753
    • Всего материалов: 7

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 130 человек из 45 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Тревожные расстройства: диагностика и причины

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 15 человек

Мини-курс

Преодоление расстройств: путь к психическому здоровью"

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эффективная самоорганизация и планирование

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 109 человек из 38 регионов
  • Этот курс уже прошли 45 человек