Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Свидетельство о публикации

Автоматическая выдача свидетельства о публикации в официальном СМИ сразу после добавления материала на сайт - Бесплатно

Добавить свой материал

За каждый опубликованный материал Вы получите бесплатное свидетельство о публикации от проекта «Инфоурок»

(Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-60625 от 20.01.2015)

Инфоурок / Воспитательная работа / Конспекты / Методическая разработка праздника национальной кухни "Смачна есці"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 28 июня.

Подать заявку на курс
  • Воспитательная работа

Методическая разработка праздника национальной кухни "Смачна есці"

библиотека
материалов

Дзяржаўная установа адукацыі

Сярэдняя школа №5 г.Наваполацка”

























hello_html_m66684e38.png













Аўтар:

Сугакова Ганна Чаславаўна,

кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея

Хата ў жыцці беларуса”

2016

Метадычная распрацоўка свята нацыянальнай кухні для актывістаў музея і іх бацькоў “Смачна есці”

Задачы:

  • праз знаёмства з традыцыйнай беларускай кухняй паглыбіць веды пра побыт беларусаў;

  • садзейнічаць ўсведамленню адметнасці і своеасаблівасці традыцый, побыту;

  • садзейнічаць выхаванню культуры сямейных адносін, пачуцця павагі да сямейных традыцый і культурнай спадчыны беларускага народа.

Абсталяванне: карткі з прымаўкамі, малюнкізвыявамі традыцыйных беларускіх страў; традыцыйныя беларускія стравы і напоі (дранікі, бліны, печыва, кісель, морс); экспанаты школьнага этнаграфічнага музея “Хтат ў жыцці беларуса” (лапата для хлеба, дзяжа, стаўбун, чыгунок, маслабойка, пранік, верацяно, грэбень, гаршчок); каравай для пераможцоў.

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Вядучы:

Добры дзень усім!

Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, -

То ўмее ён і смачна з’есці

І адпаведна – згатаваць!

Таму – дастойна, без эфекту

Прымай падзяку-пахвалу –

І беларускаму таленту,

І беларускаму сталу!

Родныя дзеці”, Ніл Гілевіч.

Паважаныя сябры! Сёння ў нас свята нацыянальнай кухні. Мы ўзгадаем, якія стравы спажывалі нашы продкі, і як яны гатаваліся. У свяце прымаюць ўдзел дзве каманды. Але як яны называюцца – пакуль невядома. Вось зараз мы і пазнаёмімся.

  • Прадстаўленне каманд.

Вядучы. Добрая гаспадыня перш, чым гатаваць, загадзя ўсё падрыхтуе: не толькі прадукты, але і посуд, іншыя неабходныя прыстасаванні. Сёння гэта разнастайныя талеркі, міскі, блэндары, міксеры ды мульціваркі. А вось якія прадметы выкарыстоўвалі гаспадыні раней, мы даведаемся падчас першага конкурсу.

Конкурс 1. Як зварыш, так і з’ясі

Камандам дэманструюцца разнастайныя прадметы побыту сялян Паазер’я ХІХ ст.

Заданне. Выбраць прадметы, з дапамогай якіх паазерскія гаспадыні маглі гатаваць стравы.

Прадметы для дэманстрацыі: лапата для хлеба, дзяжа, стаўбун, чыгунок, маслабойка, пранік, верацяно, грэбень.

За кожны правільна выбраны прадмет каманда атрымлівае 1 бал. За правільна выбраны прадмет каманда атрымлівае 1 бал. За правільнае тлумачэнне выкарыстання гэтага прадмета – 2 балы.(Дадатак №1)

Вядучы. У беларусаў з дзяцінства выхоўвалася беражлівасць і павага для хлеба. З ім ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле і іншыя падзеі. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей. Хлеб даставаўся цяжка. Кінуць яго быў смяротны грэх. Абраніўшы, трэба было падняць кавалачак, пацалаваць яго і сказаць: “Даруй, Божухна!” Пра хлеб складзена шмат прыказак і прымавак. Менавіта хлебу і мудрым выслоўям пра хлеб прысвечаны другі конкурс.

Конкурс 2. Хлеб усяму галава

Каманды атрымліваюць карткі з тэкстамі.

Заданне. Скласці народныя прыказкі і прымаўкі пра хлеб.

За кожную правільна сабраную прыказку або прымаўку каманда атрымлівае 1 бал, за правільнае тлумачэнне – 2 балы.

Прыказкі і прымаўкі:

1. Найсмачнейшы хлеб ад саёй працы.

2. Як не стала хлеба, дык і нож не трэба.

3. Як дачакаўся свайго хлеба, дык і бацька не трэба.

4. Без працы няма чаго хлеба шукаці.

5. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.

6. Без хлеба яда – да парога хада.

Вядучы. “Бульба – другі хлеб. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы… Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале, яна – дзіва! Бяры і еш. А да яе сала, салёныя агуркі (з кропам, халодныя) і селядзец. Або … залаты сланечнікавы алей, масла каровіна ці міска кіслага малака… Смаката!” Вось так “смачна” пісаў пра бульбу Уладзімір Караткевіч. Нягледзячы на тое, што з’явілася яна стале беларуса толькі ў XVIІІ стагоддзі, бульба стала сапраўды другім хлебам. А якія народныя стравы з бульбы ведаеце вы?

Конкурс 3. Бульба – хлебу падмога

Заданне. Назваць як мага больш страў з бульбы (па чарзе).

За кожную назву стравы каманда арымлівае 0,5 бала.

Вядучы. А зараз пытанне да матуль. Ці часта вам прыходзіцца ўгаворваць сваіх дзетак есці суп? Адказы ўдзельніц каманд. А вось, дарэчы, ужыванне першых страў было абавязковым і ў нашых продкаў. Чаго толькі не гатавалі беларускія гаспадыні: зацірка, халаднік, поліўка, юшка і іншыя. Менавіта першым стравам народнай кухні прысвечаны чацвёрты конкурс.

Конкурс 4. Смачна было, ды блізка дно

Заданне. З прапанаваных прадуктаў неабходна выбраць тыя, якія маглі выкарыстоўваць для прыгатавання першых страў паазерскія гаспадыні ў XVIІІ стагоддзі.

Набор прадуктаў: гарох, бульба, грыбы, морква, цыбуля, часнок, памідоры, перац салодкі кроп, кмін, сланечнікавы алей, мука, малако.

За кожны правільна выбраны прадукт каманда атрымлівае 0,5 бала, за кожную назвау першай стравы – 1 бал.

Вядучы. Шмат самых розных і вельмі смачных страў гатавалі беларускія гаспадыні. І назвы ў іх цікавыя: бабка, камы, клёцкі, узвар, кулага, куцця. Падчас наступнага конкурсу вы ўзгадаеце некалькі самых смачных і самых папулярных у наш час народных страў.

Конкурс 5. Дзе каша і аладка, там будзе і грамадка

Каманды атрымліваюць пазл (8 элементаў).

Заданне. Скласці малюнак і назваць страву.

За правільна сабраны пазл – 1 бал, за правільную назву стравы – 2 балы.

Пазлы: яечня, каўбаса, паляндвіца, наліснікі.

Вядучы. Народная кухня – гэта не толькі стравы, але і напоі. Шмат іх было ў нашых продкаў: бярозавік, кляновік, квас і іншыя. А якімі яшчэ напоямі наталялі смагу беларусы нам адкажуць капітаны каманд падчас наступнага конкурсу.

Конкурс 6. Будзе час – будзе і квас, не ўсё за раз

Капітаны каманд атрымліваюць кубкі з напоямі

Заданне. Вызначыць напой на смак і назваць.

Напоі: морс з журавін, аўсяны кісель.

За кожную назву напою – 1 бал.

Вядучы. Сёння мы ўзгадалі шмат народных страў і напояў. Але ж у кожнай сям’і ёсць свая, самая любімая беларуская народная страва. Раскажыце нам пра яе, а яшчэ лепш – пачастуйце. Гэтае выпрабаванне і будзе нашым апошнім конкурсам.

Конкурс 7. Ласы на каўбасы

Заданне. Дэманстрацыя і рэклама любімай сямейнай стравы беларускай народнай кухні.

Ацэньваецца рэклама стравы (максімальная адзнака – 5 балаў), знешні выгляд (2 балы) смак (2 балы).(Дадатак №2)

  • Падвядзенне вынікаў конкурснай праграмы.

Па выніках усіх конкурсаў вызначаецца каманда-пераможца, якая ўзнагароджваецца святочным караваем.

Вядучы. Дарагія сябры, ганарыцеся цудоўнай Радзімай, беражыце яе традыцыі. Няхай у вашых сем’ях будзе заўсёды добра, цёпла і ўтульна. Няхай заўсёды на вашых сталах стаяць найлепшыя, найсмачнейшыя беларускія стравы.

Народ беларускі, гасцінны народ,

І любіць прыгожыя святы,

Дзе столькі вясёлых, цудоўных прыгод,

Дзе стол накрываюць багаты.

А стравы такія, што нашы дзяды

Калісьці яшчэ гатавалі,

Нашчадкі да нашых часоў праз гады

Рэцэпты тых страў захавалі.

Мы верым, што звычаі нашы не згінуць,

Майстэрства народа не стухне.

Няхай жа традыцыі нашы жывуць

І ў песнях, і ў святах, і ў кухні.











Спіс выкарыстаных крыніц

1. Болотникова, В.А. Белорусская кухня / В.А. Болотникова. – 2-е изд. – Минск: Ураджай, 1984 .

2. Гілевіч, Н. С. Родныя дзеці: раман у вершах: для ст. шк. узросту/ Н.С.Гілевіч. – Мінск: Маст. літ., 2010.

3. Караткевіч, У.С. Зямля пад белымі крыламі/ У.С.Караткевіч. – Мінск: Маст. літ., 1977.

4. Літоўская гаспадыня/ перакл. П.Казлоўскага, В. Нядзвецкай. – Мінск: Полымя, 1993.

5. Этнаграфія Беларусі: энцыклпедыя/ рэдкал.: І.П.Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелСЭ імя П.Броўкі, 1989









































Дадаткі

Дадатак №1

hello_html_m72bde67a.jpg























Дадатак №2

hello_html_m5279b91c.jpg


Подайте заявку сейчас на любой интересующий Вас курс переподготовки, чтобы получить диплом со скидкой 50% уже осенью 2017 года.


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Автор
Дата добавления 20.09.2016
Раздел Воспитательная работа
Подраздел Конспекты
Просмотров71
Номер материала ДБ-204491
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх