Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Физика / Другие методич. материалы / Методический материал по теме "ИКТ на уроках физики"

Методический материал по теме "ИКТ на уроках физики"


До 7 декабря продлён приём заявок на
Международный конкурс "Мириады открытий"
(конкурс сразу по 24 предметам за один оргвзнос)

  • Физика

Поделитесь материалом с коллегами:

ІНФАРМАЦЫЙНА–КАМУНІКАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ НА ЎРОКАХ ФІЗІКІ


Умеет учить тот,

кто учит интересно

А. Энштейн


21 стагоддзе – гэта стагоддзе інфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій і інфармацыйнай цывілізацыі. Веды, якія сёння вучні набываюць у школе, хутка старэюць, па-гэтаму асноўная задача настаўніка навучыць дзіця вучыцца і здабываць веды самастойна. У наш час дастаткова востра адчуваецца патрэба сучаснага грамадства ў выпускніках школы, накіраваных на самаразвіццё і самарэалізацыю, якія ўмеюць аперыраваць атрыманымі ведамі, якія валодаюць развітымі пазнавальнымі запатрабаваннямі, уменнем арыентавацца ў сучасным інфармацыйным асяроддзі, прадуктыўна працаваць, эфектыўна супрацоўнічаць, адэкватна ацэньваць сябе і свае дасягненні, а таксама выпускніках, гатовых да самастойнага жыццёвага выбару. Гэтаму і садзейнічаюць ІКТ. Што разумеюць пад ІКТ? Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыі – гэта сукупнасць метадаў, прыбораў і працэсаў, якія выкарыстоўваюцца для збору, апрацоўкі і распаўсюджвання інфармацыі і выкарыстанням яе ў адукацыйным працэсе [1].

Асноўныя мэты прымянення ІКТ:

  • Павысіць эфектыўнасць навучання пры дапамозе камп’ютара;

  • Забяспечыць уключэнне кожнага вучня ў розныя віды дзейнасці, спалучэнне якіх вызначаецца мэтамі ўрока і асобных яго частак;

  • Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў;

  • Павышаць цікавасць да вывучэння прадмета праз камп’ютар[2].

  • Выпрацоўваць уменні і навыкі індывідуальнай і самастойнай работы вучняў. Калі кожны вучань працуе самастойна, то ўзровень навучанасці слабых школьнікаў павышаецца і ў той жа час не аказваюцца запушчанымі і моцныя вучні, таму што кожны з іх вырашае свае задачы свядома, паколькі ў яго ёсць права на выбар зместу навучання і ўзроўню засваення. У сваю чаргу настаўнік павінен даць магчымасць кожнаму вучню засвоіць матэрыял на базавым альбо вышэйшым узроўні.

Напрамкі прымянення ІКТ

  • Мультымедыя, як ілюстрацыйны сродак;

  • Камп’ютар - сродак кантролю і карэкцыі ведаў;

  • Камп’ютар – сродак самаадукацыі.

Прымяненне ІКТ на ўроках фізікі павышае цікавасць да прадмета, дае ўпэўненасць у тым, што вучань можа засвоіць прадмет, дазваляе мадэляванне на камп’ютары розных фізічных працэсаў і з’яў, якія дазваляюць глыбей усвядоміць фізічную сутнасць з’явы.

На сваіх уроках, акрамя ЭСН, якія рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі РБ, я выкарыстоўваю наступныя сервісы:

  • сэрвіс http://learningapps.org, з дапамогай якога можна ствараць розныя інтэрактыўныя заданні: фізічныя пазлы, крыжаванкі з наступным размяшчэннем іх у блогу настаўніка, каб кожны з вучняў меў доступ да задання (http://dranizafizik.blogspot.com/p/7.html);

  • сэрвіс https://docs.google.com/, з яго дапамогай ствараю рознага віду тэсты, якія ацэньваюцца. Жадаючыя могуць выканаць заданні дома самастойна ці з дапамогай падручніка, пры гэтым настаўнік бачыць памылкі, якія дапускаюць вучні і можа правесці карэкцыю ведаў (https://docs.google.com/forms/d/10JHoZHR3beOKseHcMtdLf6OvqhNusGCOcLOHFH9uprI/viewform).

  • сэрвіс https://bubbl.us/ - для стварэння карт – ведаў. Вось такія карты вучань можа стварыць як на ўроках, так і дома.

Карта ведаў па тэме “Праваднікі”, 10 клас

hello_html_m5257dbb7.jpg

Любому настаўніку хочацца мець на сваім ўроку “ізюмінку”, якая выклікала б у вучняў цікавасць да вывучаемага матэрыялу. Я думаю, што кожны з нас неаднойчы сутыкаўся з рэбусамі і ведае, што рэбус – гэта загадка ў выглядзе малюнкаў і розных знакаў. На ўроках фізікі ў 6-8 класах іх паспяхова можна прымяняць, і такія заняткі не будуць манатоннымі. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Будова атама” ў пачатку ўрока вучням 8 класа прапаную адгадаць рэбус:

Атам


‘‘hello_html_21668959.png

hello_html_m321807cc.png

О=А


Электрон

Эhello_html_24398bae.png

С=К

hello_html_m51ed947d.png

Пратон

hello_html_m1ef5758f.png

4 2 3 1

hello_html_6b4008c4.png

м=н


Вучні, адгадаўшы заданне, фармулююць мэту ўрока, а дасягнуўшы яе, задаюць пытанне: “Чаму не было рэбуса з адгадкай ядро?” Разам з настаўнікам на ўроку пры дапамозе камп’ютара, тэктавага рэдактара WORD і любога браўзера яны выконваюць заданне па складанню рэбуса.

У заключэнні хочацца адзначыць, што фізіка - эксперыментальная навука і законы фізікі заснаваныя на фактах, устаноўленых доследным шляхам. Таму не трэба празмерна захапляцца ўкараненнем ІКТ у працэсе выкладання фізікі. Вучні павінны бачыць «жывыя» доследы і рабіць іх самі, бачыць рэальныя прыборы і трымаць іх у руках, абмяркоўваць з настаўнікам пастаноўку эксперыментаў і аналізаваць атрыманыя вынікі.


Літаратура


  1. http://pravmisl.ru/index.php?id=673&option=com_content&task=view

  2. http://ttbyol.narod.ru/Autor/Exp/ObobInfTechnBM.html


57 вебинаров для учителей на разные темы
ПЕРЕЙТИ к бесплатному просмотру
(заказ свидетельства о просмотре - только до 11 декабря)

Автор
Дата добавления 26.09.2015
Раздел Физика
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров178
Номер материала ДВ-011295
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх