Инфоурок Другое ТестыМіні-тэст па беларускай мове на тэму "Дзеепрыметнікавы зварот" (7 клас)

Міні-тэст па беларускай мове на тэму "Дзеепрыметнікавы зварот" (7 клас)

Скачать материал

Дзеепрыметнікавы зварот

Варыянт 1

1. Выберыце правільны адказ.

1) Дзеепрыметнікавы зварот — гэта дзеепрыметнік разам са словам, якое ён паясняе.

2) Дзеепрыметнікавы зварот — гэта дзеепрыметнік з залежнымі ад яго словамі.

2. Адзначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам.

1) асветлены сонцам

2) асветленая паляна

3) засланы ложак

4) стомленая жанчына

5) вельмі стомлены

6) пачырванелы ад сораму

3. Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыметнікавыя звароты.

1) Пазней давялося самому зайсці ў той домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавала паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша вясковае жыта, пасеянае рукой паэта-акадэміка (Я.Брыль).

2) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні — усё жоўтае, выпаленае сонцам (А.Чарнышэвіч).

3) Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд (Т.Хадкевіч).

4) Мы ішлі паміж рэдкімі, працярэбленымі вайной соснамі на святло ў Коласавым акне... (Я.Брыль).

4. Дзеепрыметнікавы зварот выдзяляецца на пісьме коскамі...

1) заўсёды, незалежна ад яго месца ў сказе

2) калі стаіць перад назоўнікам, які ён паясняе

3) калі стаіць пасля слова, якое ён паясняе.

5. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты патрэбна выдзеліць коскамі.

1) Гледзячы на засланыя чыстай травой крапасныя валы, успамінаю расказ пра дзяўчыну... (Я.Брыль).

2) Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні (З.Бядуля).

3) Знявечаны ў верасні трыццаць дзевятага года горад быў канчаткова преатвораны ў руіны... (Я.Брыль).

4) Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня грозна ўшчувае крыкуноў (Я.Колас).

5) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым (Р.Сабаленка).

6. У якіх сказах дзеепрыметнікавыя звароты выдзелены коскамі правільна?

1) Сонца выглянула з-за хмар, набрынялых дажджом.

2) Над вершалінамі соснаў, густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар.

3) Асіны і вольхі, пераплеценыя знізу, галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду.

4) За далёкім, засланым сінім туманам лесам высокімі купаламі праглядвалася царква.

5) Нечакана з-за павароту паказалася паляна, асветленая першымі промнямі ранішняга сонца.

7. У якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў?

1) Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй.

2) Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы.

3) З сумам хлопец праводзіў вачыма нахіленае сонца на захад.

4) Нясмела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю дымкаю сонца.

5) Ціха шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо.

 

 

 

 

 

Дзеепрыметнікавы зварот

Варыянт 2

1. Выберыце правільны адказ.

1) Дзеепрыметнік з залежнымі ад яго словамі называецца дзеепрыметнікавым зваротам.

2) Дзеепрыметнік разам са словам, якое ён паясняе, называецца дзеепрыметнікавым зваротам.

2. Адзначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам.

1) напісаная кніга

2) напісаная вядомым пісьменнікам

3) напісаная даўно

4) асветлены промнямі

5) асветлены край

6) пачырванелы ад сораму

3. Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыметнікавыя звароты.

1) Позіркі снуюць па сценах, нібы па зжаўцелых старонках рукапісу (Я.Брыль).

2) Старадаўнія ліхтары, па малюнках адноўленыя сённяшнімі ўмельцамі (Я.Брыль).

3) Юзік узяў люстэрка і глядзіцца, зачэсвае валасы, расчэсвае вусы і даўно стрыжаную бараду (К.Крапіва).

4) Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека (Т.Хадкевіч).

4. Дзеепрыметнікавы зварот выдзяляецца на пісьме коскамі...

1) калі стаіць перад назоўнікам, які ён паясняе

2) калі стаіць пасля слова, якое ён паясняе

3) заўсёды, незалежна ад яго месца ў сказе

5. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты патрэбна выдзеліць коскамі.

1) Я зноў гляджу з акна і бачу красу тваю ахутаную павалокай ціхай вераснёўскай ночы... (Я.Брыль).

2) Рукамі хочацца пакратаць параненыя фашысцкімі кулямі рэшткі старой сцяны... (Я.Брыль).

3) Думкі закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою (Я.Колас).

4) Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну (І.Навуменка).

5) Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве вуліцы (І.Мележ).

6. У якіх сказах дзеепрыметнікавыя звароты выдзелены коскамі правільна?

1) Абсаджаная ліпамі з абодвух бакоў, алея вяла да самага будынка.

2) Лес, асветлены і абагрэты ранішнім сонцам, пазіраў вельмі весела і прыветна.

3) На зямлю ліліся сатканыя са звону срэбных струн, з булькання лясных ручайкоў, з шолаху красак, чароўныя мелодыі.

4) З хаты выйшла маці, руплівая, працавітая, заўсёды заклапочаная жанчына.

5) Над наваколлем, асветленым ласкавым, шчодрым сонцам паветра аж свяцілася.

7. У якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў?

1) Сонца надоўга застыла, быццам спыненае рукой нечай уладнай.

2) Вузкая лясная сцежка, зарослая густой травой, давяла нас да хаты лесніка.

3) Абветраныя і патрэсканыя рукі ад цяжкай працы бабуля ў час размовы хавала пад сталом.

4) Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звезеныя снапы з поля.

5) Бацька ніяк не мог пазбыцца сумных дум, навеяных вялікай стратай.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Міні-тэст па беларускай мове на тэму "Дзеепрыметнікавы зварот" (7 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Специалист архива

Получите профессию

Технолог-калькулятор общественного питания

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 234 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.12.2019 8956
    • DOCX 17.5 кбайт
    • 96 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Шыман Ірына Васільеўна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Шыман Ірына Васільеўна
    Шыман Ірына Васільеўна
    • На сайте: 6 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 187430
    • Всего материалов: 24

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 475 человек из 69 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 324 человека

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 152 человека

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 67 регионов
  • Этот курс уже прошли 847 человек

Мини-курс

Психология развития личности: от мотивации к самопониманию

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 85 человек из 29 регионов
  • Этот курс уже прошли 31 человек

Мини-курс

Музыкальная культура: от истории до современности

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологическое консультирование семей: от неблагополучия к гармонии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 28 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек