Инфоурок Доп. образование КонспектыНародное музыкальное творчество в вокале

Народное музыкальное творчество в вокале

Скачать материал

ПЕСЕННЫ ЗБОРНІК ДЛЯ ФЕСТЫВАЛЬНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ НА “БЕРАГІНІ” – 2012

“ К У П А Л Ь С К І   С П Е Ў Н І К “

 

СКЛАДАЛЬНІК ТАЦЦЯНА ПЛАДУНОВА

І. Збор зёлак і завіванне вянкоў

       

 

№1. “Ой, пойдзем, сястрыцы”

Зап. Р.Шырмай у 1929 г. у г. Вільні ад мастака Язэпа Драздовіча  –  Беларускія     народныя песні. У чатырох тамах. Запіс Р.Шырмы. Том 3 – Мінск, 1962 -  №66.

 

66. Ой,пойдзем, сястрыцы.tif

 

Ой, пойдзем, сястрыцы,

Пад ясну зарыцу,

Ночка малая купальная!

 

Набяром, сястрыцы,

Жоўтага пясочку,

Іграй, сонца, із зарою!

 

Пасыплем, сястрыцы,

Ў таткі пад аконцам,

Ночка малая купальная!

 

Пасеем, сястрыцы,

Белага гарошку,

Іграй, сонца, із зарою!

 

Гарошку не ўзысці,

Мне ў таткі не быці.

Ночка малая купальная!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. “Ой, бору мой”

Зап. М. Чуркіным у 1909 г. ад Анны Піліпёнкавай 1873 г.н. у в. Завулкі Міёрскага   р. Віцебскай в. - Анталогія беларускай народнай песні. Укл. Г.Цітовіча. – Мінск, 1975 - №36.

 

 

ОЙ, БОРУ МОЙ.tif

 

 

 

 

- Ой, бору мой, бору мой,

Чаму, бору, не шумён?

 

- Як мне, бору, шумну быць,

Ў мяне, бору, пташак нет.

 

Адна была зязюля,

Адна была шэрая.

 

Адна была й шэрая,

Тую арлы задралі.

 

Арол сабе на перя?

Cакол сабе на мяса.

 

- Ой, двору мой, двору мой,

Чаму, двору, не мяцён?

 

- Як мне, двору, мяцён быць,

Ў мяне, двору, дзевак нет.

 

Адна была Марусічка,

Адна была й молада.

 

Адна была й молада,

Тую сваты павязлі.

 

Сваты сабе на гульню,

Янка сабе за жану.

 

 

 

№3.  “Іван, Іван і Мар’я”

Зап. у 1972 г. у в. Валынцы Верхнядзвінскага р. Віцебскай в. ад Вольгі ЯфімаўныСівохі 1909 г.н.  –  Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. - Мн., 1981 - №70.

 

70. ІВАН, ІВАН І МАР'Я.tif

 

Іван, Іван і Мар’я,

А на гарэ купальня.

 

Дзеўкі зёлкі збіралі,

Дзеўкі зёлкі збіралі.

 

У (вы) Івана пыталі,

У (вы) Івана пыталі:

 

- Іван, Іван, стары дзед,

Іван, Іван, стары дзед,

 

Скажы, што гэта за зёлкі,

Скажы, што гэта за зёлкі?

 

- Гэты зёлкі – купальня,

Гэты зёлкі – купальня:

 

Дзявоцкая ўмывання,

А мальцоўская ўздыхання.

 

№4. “Перад Пятром пятым днём”

Зап. Р.Шырмай  у 1931 ад мастака Язэпа Драздовіча ў Вільні. “Песня з-пад Галубіцкай пушчы Дзісненскага павета. Спяваюць на купалле, як збіраюць зёлкі” –  Беларускія          народныя песні. У чатырох тамах. Запіс Р.Шырмы. Том 3 – Мінск, 1962 -  №78.

 

 

78. ПЕРАД ПЯТРОМ ПЯТЫМ ДНЁМ.tif

 

 

Перад Пятром пятым днём

Дзеўкі зёлкі збіралі.

 

Дзеўкі зёлкі збіралі

Да караля паслалі.

 

Кароль зёлак не пазнаў

Каралеўне адаслаў.

 

Каролеўна пазнала

І дзевачкам сказала:

 

- Гэта зёлкі цар-зелле

Дзявоцкае вяселле,

 

Дзявоцкае каханне

А хлопчыкаў ўздыханне.

 

А на гары пад дубам

Загарэўся панскі двор.

 

Ідзеце мальцы тушыць

Рэшатам ваду насіць.

 

Ў рэшаце вады няма

Ў хлопцаў ды праўды няма.

 

Ідзеце дзеўкі тушыць

Кубкамі ваду насіць.

 

А ў кубачках вада ёсць

А ў дзевачак праўда ёсць.

 

 

№5. “Пайдзём, дзеўкі, траву рваць”

Зап. Г.Таўлай у 1976 г. у в. Прокшына Шклоўскага р. Магілёўскай в.ад Г.І.Кузіьміной 1917 г.н. – Купальскія і пятроўскія песні .- Мн., 1985 (Беларуская народная творчасць) - с.455.

 

 

1. Пайдзём, дзеўкі.tif

 

 

Гэта ж тая травіца,

А што брат і сястрыца.

 

А братулька жоўты цвет,

А сястрыца сіненькі.

 

А сястрыца сіненькі,

Ўсяму свету відненькі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№6. “Купалёнка”

Зап. Р.Шырмай у 1934 г. у в. Навасёлкі Мядзельскага р. Мінскай в. ад МарыіСкурко  –  Беларускія народныя песні. У чатырох тамах. Запіс Р.Шырмы. Том 3 – Мінск, 1962 -  №67.

 

 

67. купалёнка.tif

 

 

Купалялё, на сенажаці мядуначка, купалялё!

Купалялё, там кукавала зязюлечка, купалялё!

Купалялё, як кукавала, праўду казала, купалялё!

Купалялё, а што казала, не ўсім то знаці, купалялё!

Купалялё, Янка Марыську хоча узяці, купалялё!

Купалялё, не буду браці – не ўмее жаці, купалялё!

Купалялё, выйдзе на ніўку толькі ляжаці, купалялё!

Купалялё, сярпом махае вышэй ад сябе, купалялё!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№7.  “Як на Йвана сонца йграла”

Зап. Г.В.Таўлай і  Р.С. .Гамзовіч у 1995 г. у  в. Багатырская Полацкага  р. Віцебскай в. ад             Я.Я.Драздовай 1912 г.н. і В.У.Пісюковай 1936 г.).Натацыя Т.А.Пладуновай.

 

 

Спевы антыфоам (пераклічка двух гуртоў)

ЯК НА ЙВАНА СОНЦА ЙГРАЛА.tif

 

 

Як на Йвана,

Як на Йвана сонца йграла,

Сонца йграла.

 

А там дзеўка,

А там дзеўка цвяты рвала,

Цвяты рвала.

 

Цвяты рвала,

Цвяты рвала, вянкі віла,

Вянкі віла.

 

Старшым дзеўкам,

Старшым дзеўкам па вяночку,

Па вяночку.

 

Младшым дзеўкам,

Младшым дзеўкам па цвяточку,

Па цвяточку.

 

Старшы дзеўкі,

Старшы дзеўкі замуж пойдуць,

Замуж пойдуць.

 

Младшы дзеўкі,

Младшы дзеўкі гуляць будуць,

Гуляць будуць.

 

 

 

ІІ. Абход вёскі – скліканне грамады на свята

 

№8. “А ўжо Іван наступаіць”

Зап. у 1974 г. у в. Сенькава Верхнядзвінскага р. Віцебскай в. ад Аўдакеі       Сцяпанаўны Ясюкевіч1908 г.н.  –  Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. - Мн.,1981- №61.

 

61. А ЎЖО ІВАН НАСТУПАІЦЬ.tif

 

А ўжо Іван наступаіцьà,

Чалядзіну пабуджаіць:

- Уставайце, чалядзіны,

Вывадзіця коні ў поля,

Толькі майго не вядзіця,

Злотам-срэбрам прыбярыця.

Я й паеду ў чыста поля,

Ў чыста поля, проця сонца.

Буду сонца пілнаваці,

- Ды як будзіць сонца йграці.

- Іграй, сонца, харашэнька,

Да ля бога прыгажэнька,

Ля малойца вісяленька.

 

 

 

№9. “У нас сягоння Купалачка”

Зап. у 1973 г. у  в. Замошша Чашніцкага р. Віцебскай в. ад Наталлі Нікіфараўны   Кульгі 1911 г.н і Ганны Лаўрэнаўны Казак, 1932 г.н. –  Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. – Мн., 1981- №47.

 

 

 

47. Ў НАС СЯГОННЯ КУПАЛАЧКА.tif

 

Ў нас сягоння

Ў нас сягоння Купалачка,

Купалачка

 

А ў нас заўтра,

А ў нас заўтра Іванічка,

Іванічка.

 

А хто не быў,

А хто не быў на купаллі,

На купаллі.

 

Бадай таго,

Бадай таго закапалі,

Закапалі.

 

Жану яго,

Жану яго калодаю,

Калодаю.

 

Дзетак яго,

Дзетак яго цельпушкамі,

Цельпушкамі.

 

 

№10. “Пятрова ночка малюсенька”

Зап. Г.В.Таўлай і  Р.С. .Гамзовіч  у 1995 г. у в. Ухвішча Полацкага  р. Віцебскай в. ад Апанасенка П.Б. 1925 г.н., Мардамай Е.С. 1916 г.н,  Ключонак Н.В. 1927 г.н.,  Асташкевіч Н.М. 1929 г.н., Бакан В.І. 1935 г.н. Ермак Л.С. 1932 г.).Натацыя Э. Шчадрыной.

 

 

Спевы антыфонам – “у дзве шоры” (пераклічка двух гуртоў)

ПЯТРОВА НОЧКА МАЛЮСЕНЬКА.tif

 

 

Пятрова ночка малюсенькаà.

 

Усходзіць сонца ранюсенька.

 

Волечка ночку не даспала.

 

Шоўкам кашульку вышавала.

 

Таму-сяму да й за вішаньку.

 

Свайму мілому за мысельку.

 

* * *

Ішла Купалка сялом, сялом.

 

Закрыўшы вочкі пяром, пяром.

 

Вітала хлопцаў чалом, чалом.

 

Паліла ночку агнём, агнём.

 

Славу Купалке пяём, пяём.

№11. “Ляцеў чыжак цераз рынак”

Зап. у 1972 г. у в. Валынцы Верхнядзвінскага р. Віцебскай в. ад Вольгі Яфімаўны    Сівохі 1909 г.н.  –  Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. - Мн., 1981 - №62.

62. ЛЯЦЕЎ ЧЫЖАК ЦЕРАЗ РЫНАК.tif

 

Ляцеў чыжак цераз рынак,

Люлі-рана, цераз рынакà.

 

Збіраў дзевак не купальню:

- Вам, дзевачкам, свая воля.

Маладзічкам волі нету:

Мала дзіця ў калыбелі,

Ліхі мужык на пасцелі,

Журны свёкар на пакуці,

А свякроўка проці печы.

- Я ж, малада, прыгадаю:

Мало дзіця прыкалышу,

Ліхога мужа перапрошу,

А свёкарку пакаруся,

А свякроўцы пакланюся.

Сама пайду на купалля,

А з купалля на гуляння.

Пакуль млода сабралася,

Ўся купалля разышлася.

* * *

А на Йвана сонца йграла.

После Йвана перастала.

Хадзіў чыжак па вуліцы,

Прасіў дзевак на купалля.

А на Йвана сонца йграла,

А на Петра сонца пекла.

№12. “Сёння Купала, заўтра Йван”

Зап. у в. Рассвет Мсціслаўскага р. Магілёўскай в. –  Купальскія і пятроўскія песні .- Мн., 1985 (Беларуская народная творчасць) - с. 451.

 

№5. СЁННЯ КУПАЛА, ЗАЎТРА ЙВАН.tif

 

 

Сёння Купала, заўтра Йван,à

 

Зайграй, сонца, зайграй нам,

 

Каб зялёны лугі шумелі,

 

Каб сырая зямля стагнала,

 

Да й ад дзявоцкага гуляння,

 

Да й ад жаноцкага спявання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ІІІ. Абход жытнёвага поля

 

№13. “Пойдзем, дзеўкі, каля жыта”

Зап. у 1974 г. у в. Дабея Шумілінскага р. Віцебскай в. ад Марыі Нікіцічны   Васілевіч 1916 г.н. і Еўдакеі Нікіцічны Варанцовай 1914 г.н. . “Купалка жытная, як кругом жыта ходзюць”. –  Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. - Мн., 1981. №48.

48. ПОЙДЗІМ, ДЗЕЎКІ, КРУГОМ ЖЫТА.tif

 

Пойдзім, дзеўкі,

Пойдзім, дзеўкі, кругом жыта,

Кругом жыта.

 

Ці не ўвідзім,

Ці не ўвідзім каго ў жыці,

Каго ў жыці.

 

Ці коніка,

Ці коніка варанога,

Варанога.

 

Ці мальчыка,

Ці мальчыка маладога,

Маладога.

 

Мы з конікам,

Мы з конікам пагарцуім,

Пагарцуім.

 

Мы з мальчыкам,

Мы з мальчыкам пажартуім,

Пажартуім.

* * *

Пойдзім, дзеўкі,

Пойдзім, дзеўкі, каля жыта,

Каля жыта.

 

Ці не найдзім,

Ці не найдзім каго ў жыці,

Каго ў жыці.

 

Найдзім зайца,

Найдзім зайца – паганяім,

Паганяім.

 

Найдзім мальца,

Найдзім мальца – пагуляім,

Пагуляім.

 

Нашлі зайца,

Нашлі зайца, паганялі,

Паганялі.

 

Нашлі мальца,

Нашлі мальца, пагулялі,

Пагулялі.

№14.  “Шла Купалка па вуліцы”

 

Зап. Л.П.Касцюкавец у 1981 г. ад этнаграфічнага ансамбля вёскі Ананчыцы Cалігорскага р. Мінскай в. –  “Мелодыя”, 1982. Натацыя Т.Пладуновай.

 

 

ШЛА КУПАЛКА ПА ВУЛІЦЫ.tif

 

 

Шла Купалка па вуліцыà,

Просіць Іллішча на ігрышча.

 

Не пайду я, Купалачка,

Не пайду я цёмнай ночкай.

 

Буду жыта пілноваці,

Каб ведзьма не заламала.

 

         Каб ведзьма не заламала,

Ў кароў малако не адбірала.

 

         А ў кароўкі круты рожкі,

Яна выкале ведзьме вочкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№15.  “Ой, рана на Йвана”

Зап. у 1973 г. у  в. Дунаёк Быхаўскага р. Магілёўскай в. –  Купальскія і пятроўскія песні .- Мн., 1985 (Беларуская народная творчасць), с. 397.

 

1. Ой, рана на Йвана.tif

 

 

Ой, рана на Йвана!

Ой, рана на Йвана!

Дзе Йван ходзе,

Там жыта родзе,

Ой, рана на Йвана! à

 

Дзе Йван ходзіць,

Там жыта родзіць,

 

Дзе Йванова жонка,

Там жыта гонка.

 

Дзе Йванова жонка,

Там родзе пшонка,

 

 

Йванавы дзеці,

Там жыта рэдзей.

 

Дзе Йванавы дзеці,

Люба паглядзеці,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ІV. Абранне Купалінкі – Адорванне дзяўчат вянкамі

 

 

№16. “Купала, Купала”

Зап. у 1972 г. у в. Забор’е Расонскага р. Віцебскай в. ад Еўдакеі Цімафееўны Шубанавай 1901 г.н. –  Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. - Мн., 1981 - №59.

 

59. КУПАЛА, КУПАЛА.tif

 

- Купала, купала,

Дзе ты начувала?

 

А Бог сына жэніць,

А Бог сына жэніць.

- Начувала ночку

Ў бога на краёчку.

 

Ілля пірагі пякець,

Ілля пірагі пякець

* * *

- Купала, купала,

Дзе ты начувала?

 

Ілля дачку даець,

Ілля дачку даець.

- Начувала ночку

Ў бога на краёчку.

 

А Бог са свячою,

А Бог са свячою.

А Бог сына жэніць,

А Бог сына жэніць.

Ілля са слязою,

Ілля са слязою.

 

 

 

 

 

 

 

 

№17.  “Купалінка”

Зап. Ул. Тэраўскі ў Чэрвеньскім р. Мінскай в. (“Купальская песня. Напеў навейшага паходжання”) - Анталогія беларускай народнай песні. Укл. Г.Цітовіча. – Мінск, 1975 - №39.

 

КУПАЛІНКА, КУПАЛІНКА..tif

 

 

Купалінка, Купалінка,

Цёмная ночка,

Цёмная ночка,

Дзе ж твая дочка?

 

Мая дочка у садочку

Ружу, ружу поліць,

Ружу, ружу поліць,

Белы ручкі коліць.

 

Кветачкі рвець, кветачкі рвець,

Вяночкі звівае,

Вяночкі звівае,

Слёзкі пралівае.

 

 

Купалінка, купалінка,

Цёмная ночка,

Цёмная ночка,

Дзе ж твая дочка?

 

Мая дочка у садочку,

Ружу, ружу поліць,

Ружу, ружу поліць,

Белы ручкі коліць.

 

Кветачкі рвець, кветачкі рвець,

Вяночкі звівае,

Вяночкі звівае,

Слёзкі пралівае.

 

 

№ 18. “Купала на Йвана!”

Зап.  у  в. Пружанка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці –  Купальскія і пятроўскія песні. - Мн., 1985 – с.395.

1. Купала на Йвана.tif

 

                                 

Купала на Йвана!     

Іванічка, дзе твая дочка?

Купала на Йвана!     

 

 

Купала на Йвана!     

Начавала ў чыстым полі.

Купала на Йвана!     

 

 

Купала на Йвана!     

Мая дочка у садочку.

Купала на Йвана!     

 

Купала на Йвана!     

У чыстым полі, ў густым жыце.

Купала на Йвана!     

 

 

Купала на Йвана!     

Дзе, Купала, начавала?

Купала на Йвана!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

V. Распальванне і ўтрыманне купальскага агню–

Карагоды вакол вогнішча;

Спевы  антыфонам - “вёска на вёску”.

19.  “Ой, месяцу, месяцу”

Зап. у 1972 г. у  в. Левоновцы Міёрскага р. Віцебскай в. –  Тавлай Г.В.            Белорусское купалье: Обряд, песня. – Мн., 1986. - №62.

 

62. ОЙ, МЕСЯЦУ, МЕСЯЦУ.tif

 

Ой, месяцу, месяцу,

Да ўзыйдзі ранюсенька,

Ой, то-то.

 

Хлопчыкам гуляннейка,

Музыкам на йграннейка,

Ой, то-то.

 

Да ўзыйдзі ранюсенька,

Засвяці яснюсенька,

Ой, то-то.

 

Дзеўкі напяяліся,

Хлопцы нагуляліся,

Ой, то-то.

Засвяці яснюсенька,

Завядзі купаленьку,

Ой, то-то.

 

Хлопцы нагуляліся,

Музыкі найграліся,

Ой, то-то.

Завядзі купаленьку –

Дзевачкам спяваннейка,

Ой, то-то.

 

Бабкі насядзеліся,

Дзеткі наглядзеліся,

Ой, то-то.

Дзевачкам спяваннейка,

Хлопчыкам гуляннейка,

Ой, то-то.

 

 

 

 

№20.  “Ляцела дзераўцо”

Зап. у 1972 г. у  в. Балоціна Верхнедзвінскага р. Віцебскай в., –  Таўлай Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня. – Мн., 1986. - №20.

 

 

№4. ЛЯЦЕЛА ДЗЕРАЎЦО.tif

 

 

Ляцела дзераўцо цераз наша сяльцо.

Чырвона каліна за морам далёкаà.

Ляцела, ляцела, на цэркаўку села.

А ў тэй цэркаўкі тры месяцы ясных.

Тры месяцы ясных, тры зарыцы красных:

Ды першы жа месяц – малады Янутка,

А яго зарыца – малада Марыська,

Ды другі жа месяц – малады Пятруська,

А яго зарыца – малада Гануська,

А Трэці жа месяц – малады Юзутка,

А яго зарыца – малада Барбарка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№21.  “Ой, рана на Йвана”

Зап. Г.Цітовіч у 1947 г. ад удзельнікаў хору в. Палуж Краснапольскага р. Магілёўскай  - Анталогія беларускай народнай песні. Укл. Г.Цітовіч. – Мінск, 1975 - №35.

 

ОЙ, РАНА НА ЙВАНА..tif

 

Ой, рана на Йвана!

Проці Йвана ночка мала.

Ой, рана на Йвана! à

 

Дзе, Купала, начавала?

 

Начавала ў чыстым полі.

 

Чым, Купала, вячэрала?

 

Вячэрала белым сырам.

 

Чым, Купала, запівала?

 

Запівала гарэліцай.

 

 

 

 

 

 

№ 22.  “Купала, Купала, дзе ты прабувала”

Зап. Г.В.Таўлай і  Р.С. .Гамзовіч у 1995 г. у  в. Багатырская Полацкага  р.                          Віцебскай в. ад Я.Я.Драздовай 1912 г.н. і В.У.Пісюковай 1936 г.).Натацыя Т.Пладуновай.

 

Спевы антыфонам – “у дзве шоры” (пераклічка двух гуртоў)

 

КУПАЛА, КУПАЛА.tif

Купала, купала,

дзе ты прабувала?

 

Маці не купіці,

Маці не купіці.

 

На Полацкім рынку,

Таргі таргавала.

 

Купала, купала,

Дзе ты прабувала?

Таргі таргавала,

Свякроў прадавала.

 

На Полацкім рынку,

Таргі таргавала.

 

Свякроў прадавала,

А маці купляла.

Таргі таргавала,

У таткі купляла.

 

Свякроў прадавала,

Тры грошы прасіла

 

У таткі купляла,

Свёкру прадавала.

 

А маці купляла,

Сто рублей плаціла.

 

Ў таткі за капейку,

Ў таткі за капейку.

Свякроў не прадаці,

Свякроў не прадаці.

 

Свёкру за сто рублей,

Свёкру за сто рублей.

* * *

Чырвоная ружа,

Чырвоная ружа.

 

Хлопцы йдуць, ружу рвуць,

Хлопцы йдуць, ружу рвуць

Ня стой пры дарозе,

Ня стой пры дарозе.

 

Ня стой пры шырокай,

Ня стой пры шырокай.

 

Дзеўкі йдуць, ружу рвуць,

Дзеўкі йдуць, ружу рвуць.

 

Хлопцы ў карманочкі,

Хлопцы ў карманочкі.

 

Хто йдзе, той ружу рве,

Хто йдзе, той ружу рве.

 

Дзяўчаты ў вяночкі,

Дзяўчаты ў вяночкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

VІ. Ігрышча

 Жартоўныя песні, песні-пікіроўкі дзяўчат і хлопцаў;

 Гульні – танцы – скокі праз вогнішча.

 

№23.  “А на Йвана Купала”

Зап. Г. Таўлай у 1978 г. у  в. Стрэнькі Рагачоўскага р. Гомельскай в. ад В.А.Даманцэвіч 1906 г.н., –  Тавлай Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня. – Мн., 1986. - №54.

 

54. А НА ЙВАНА КУПАЛА.tif

 

А на Йвана Купала

Сорак хлопцаў прапала.

 

Адзевачак ўсяго пяць –

Тыя ў золаце сядзяць.

 

А на Йвана Купала,

Хто што здзелаў – прапала.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№24.  “Ў  Кузьмовам  дварочку”

Зап. у 1972 г. у в. Шпакоўшчына Полацкагаага р. Віцебскай в. ад Дар’і Фёдараўны            Цялушкі 1908 г.н. і Мар’і Пятроўны Прышчапёнак 1916 г.н. –  Мажэйка З.Я. Песні         беларускага Паазер’я. - Мн., 1981 - №56.

 

56. Ў КУЗЬМОВЫМ ДВАРОЧКУ.tif

 

Ў Кузьмовам дварочкуà.

Ўсе дзеўкі ў радочку.

Аднэй Ружы нету.

Ні Ружанай маці.

Маці Ружу чэшаць.

Чэшаць,   навучаіць:

-Ты, Ружа, дачушка,

Не стой з Кузьмом ўпоплеч.

Кузьма хітры малец,

Ён цябе абманіць.

Кузьма дагадаўся,

Узяў ды прыбраўся,

У белая белля,

Дзявоча адзення.

Ружа   не спазнала,

З Кузьмом ўпоплеч стала.

Не жджы, маці, Ружу,

Не жджы у радочку,

А жджы у вяночку.

Не жджы з белым сырам,

А жджы з малым сынам.

 

 

 

 

 

 

 

№ 25. “Сёння Купало, заўтра Йван”

Зап. у в. Касцюковічы Мазырскага р. Гомельскай в. –  Купальскія і пятроўскія песні. - Мн., 1985 – с. 386.

 

СЁНЯ КУПАЛО, ЗАЎТРА ЙВАН.tif

 

 

Хлопцы дзеўкам:

Сёння Купало, заўтра Йван,

Кідала дзевачок чэраз баркан.

Дзеўкі хлопцам :

Сёння Купало, заўтра Пётр,

Кідала хлопчыкаў чэраз плот.

Хлопцы дзеўкам:

Хлопчыкі дзевачак прасілі:

-         Дзевачкі-сястрыцы, ратуйце.

 

Дзевачкі-сястрыцы, ратуйце,

Хаця адну жэрдачку адкіньце.

Дзеўкі хлопцам :

Дзевачкі хлопчыкаў ратавалі,

Яшчэ болей жэрдачак наклалі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

VІІ. Пусканне вянкоў па вадзе – Купанне – Вітанне сонца на золку.

 

№26. “Сягоння Купала, заўтра Ян”

Зап. у 2002 г. у в. Шутавічы Смаргонскага р. Гродзенскай в. ад Соф’і Жабінскай 1933 г.н, Надзеі Шутовіч 1931 г.н., Соф’і Лепяшынскай 1933 г.н., Яўгеніі Радзікевіч 1932 г.н., Ядвігі Шульжыцкай 1927 г.н. і Ванды Нагорскай 1926 г.н.  –             Т.Б.Варфаламеева. Песні лета/Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т.        Т.3. Гродзенскае Панямонне. Кн.1 -  Мінск, 2006 - №46.

         СЯГОННЯ КУПАЛА, ЗАЎТРА ЯН.tif

 

Сягоння Купала, заўтра Ян,

Дзевачкі кветкі збіралі.

 

Дзевачкі кветкі зьбіралі

Ды у вяночкі сьпляталі.

 

Ды у вяночкі сьпляталі,

Ў быструю рэчку пускалі.

 

- Плыві, плыві, мой вяночак,

Дзе жыве мілы дружочак.

 

Плыві, плыві, не астанься,

Мілому ў рукі дастанься.

 

Мілы па вяночку пазнае,

Што па ім дзяўчына скучае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№ 27. “Іван маладою”

Зап. Г.В.Таўлай і Р.С. .Гамзовіч у 1995 г. у в. Заазер’е Полацкага  р. Віцебскай в. ад В.І. Бабковай 1928 г.н., А.У.Целяговай 1936 г.н., А.З.Рэдзькінай 1928 г.н., Н.Ф.Гіржот 1923 г.н., Арол Ф.А. 1934 г.н., Ліснічэнка М.М. 1932 г.н, Чыжэўскай В.П. 1931 г.н.). Натацыя Т. Пладуновай.

 

 

ІВАН МАЛАДОЮ....tif

Іван маладою,à

Ня стой над ракою.

Не быць за табою.

А быць за Кузьмою.

Кузьма на дварочку.

Ўсе дзеўкі ў радочку.

Аднэй Рожы нету

І Рожынай маці.

Маці Рожу чэша,

Чэша, навучае,

З Кузьмом разлучае:

- Ня стой, Рожа, нізка,

І з Кузьмою блізка.

Кузьма табе шуціць,

А з дзевак хахочыць.

* * *

Іван Іванове,

Ня стой над ракою.

Не машы рукою.

Скокні з моста ў рэчку,

Скокні й акуніся,

Вылезь апраніся.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№28.  “Дзе Іванька купаўся”

Зап. А. Ліс у 1972 г. у  в. Даражылава Верхнедзвінскага р. Віцебскай в., –  Тавлай Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня. – Мн., 1986. - №25.

 

25. ДЗЕ ІВАНЬКА КУПАЎСЯ.tif

 

Дзе Іванька купаўся, бераг калыхаўсяà.

Іванькава мамка па беражку ходзіць.

Паберажку ходзіць, кашуленьку носіць.

Кашуленьку носіць, Іванюшку просіць:

- Іванька, сынулька, пераймі кашульку,

Я й тоненька прала і чысценька ткала,

Я й бела бяліла, хораша пашыла,

Хораша пашыла, шоўкам вышывала,

Шоўкам вышывала, Ваню даравала.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№29. “Соўняйко!”

Зап. Т.Б. Варфаламеевай у 1981 г. у в. Морына Іўеўскага р. Гродзенскай в. ад Я.М.Ліхарад 1905 г.н. Варфаламеева Т.Б. Песні Беларускага Панямоння. – 1999. №32.

 

 

СОЎНЯЙКО !.tif

 

 

Соўняйко!

Ляцелі гусі з Белае Русі,

Соўняйкоà.

 

Яны ляцелі, ўсё й гаварылі.

Дзе мы ляталі, дзе мы бывалі.

Такога дзіва мы не відалі.

Як у Крывічах пасярод сяла.

Пасярод сяла калодзец віна.

Ля калодзежа Настачка стаіць.

Настачка стаіць, кубачак дзяржыць.

Кубачак дзяржыць, віно чэрпае.

Віно чэрпае, дзевачкам дае.

Піця, дзевачкі, а маё віно.

А маё віно ды чырвонае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 



à Кожны радок спяваецца двойчы.

à Кожны радок спяваецца двойчы.

à Прыпеў “Люлі- рана”  паўтараецца пасля кожнага радка з захопам яго апошніх слоў.

à Кожны радок спяваецца двойчы.

à Першы радок спяваецца двойчы.

à Кожны радок спяваецца з апаясваючым прыпевам “Ой, рана на Йвана!”, які ў пачатку куплета спяваецца двойчы.

à Прыпеў  “Чырвона каліна за морам далёка ”  паўтараецца пасля кожнага радка..

à Кожны радок спяваецца з апаясваючым прыпевам “Ой, рана на Йвана!”, які паўтараецца двойчы.

 

à Кодны радок спяваецца двойчы.

à Кожны радок спяваецца двойчы.

à Кожны радок спяваецца двойчы.

à Кожны радок спяваецца з апаясваючым прыпевам “Соўняйко”.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Народное музыкальное творчество в вокале"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Спортивный психолог

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 299 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 28.04.2018 2513
    • DOCX 7.2 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Шумская Екатерина Юрьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Шумская Екатерина Юрьевна
    Шумская Екатерина Юрьевна
    • На сайте: 8 лет
    • Подписчики: 27
    • Всего просмотров: 365326
    • Всего материалов: 165

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Современные подходы к организации дополнительного образования детей в условиях очного и дистанционного обучения

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 79 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности педагога дополнительного образования при обучении игре на гитаре

Преподаватель игры на гитаре

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 37 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 215 человек

Курс повышения квалификации

Образовательный интенсив с элементами майнд-фитнеса

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 22 человека

Мини-курс

Экономика и управление

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Развитие физических качеств в художественной гимнастике: теория и практика

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Продвижение экспертной деятельности: от личного сайта до личного помощника

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе