Урок
КВЗ па матэматыцы
5
клас
Тэма урока: Натуральныя лікі
Тып урока: Урок КВЗ
Мэта ўрока: паўтарэнне, абагульненне
вывучанага матэрыялу, кантроль узроўню ведаў вучняў па дадзенай тэме.
Абсталяванне і матэрыялы: класная дошка з
папярэднім афармленнем назвы каманд, шары. Карткі-пытанні з тэкстам лікавых
выразаў, карткі-плакаты для рашэння ўсіх тыпаў вывучаных ураўненняў, карткі з
тэкставымі задачамі ўсіх відаў, планшэты для “кіёска задач”,з кішэнямі для
прызоў, прызы, сшыткі, алоўкі, фарбы.
Ход
урока.
І. Уступная частка.
Настаўнік знаёміць прысутнічаючых з
умовамі правядзення ўрока КВЗ.
ІІ. Тэарэтычная віктарына
ІІІ.Эстафета-размінка.
ІV.Касмічная
эстафета.
V. Кіёск задач.
VІ. Конкурс капітанаў.
VІІ. Падвядзенне вынікаў.
Віншаванне пераможцаў.
У КВЗ прымаюць удзел дзве каманды.
Тэарэтычная
віктарына.
На дошцы пад шарыкамі прымацоўваюць
пытанні,пад кожным шарыкам па аднаму тэарэтычнаму пытанню па тэме “Натуральныя
лікі”. Усяго 12 пытанняў.
У конкурсе прымаюць ўдзел па 6 чалавек з
кожнай каманды. Па сігналу “Пачалі” першы член каманды падыходзіць да дошкі,
здымае любое з пытанняў. На падрыхтоўку адказу часу не даецца, так як з
пытаннямі вучні былі пазнаёмлены ў час падрыхтоўкі да ўрока. Калі адказ дадзены
правільны, вучань атрымлівае ўзнагароду—шарык, які вісіць пад дадзеным
пытаннем, а пад назвай каманды на дошцы з’яўляецца маляўнічая паштоўка, якая
сведчыць аб тым, што каманда заваявала адзін бал. Калі адказ дадзены
неправільна, то шарык застаецца на месцы, а паштоўка—ачко камандзе не
прысуджаецца. Так паўтараецца да таго часу, пакуль не будуць зняты
пытанні.Вынікі конкурсу адразу вядомы—колькасць паштовак-балаў, прысуджаных
кожнай камандзе, бачны ўсім.
Пытанні.
1.Сфармуліраваць перамяшчальны закон
складання.
2. Сфармуліраваць перамяшчальны закон
множання.
3. Сфармуліраваць спалучальны закон
складання.
4. Сфармуліраваць спалучальны закон
множання.
5. Сфармуліраваць размеркавальны закон.
6.Правілы параўнання натуральных лікаў.
7. Парадак выканання дзеянняў.
8. Знаходжанне невядомага складаемага.
9. Знаходжанне невядомага множніка.
10. Знаходжанне невядомага памяншаемага(
адымаемага).
11. Знаходжанне невядомага дзялімага(
дзельніка).
12. Якія лікі называюцца натуральнымі.
Эстафета-размінка
На цэнтральнай дошцы вешаюцца два плакаты,
на якіх запісана па аднаму прыкладу на ўсе дзеянні з мнагазначнымі натуральнымі
лікамі. Для паспяховага рашэння гэтага задання вучні павінны не толькі ўмець
выконваць усе арыфметычныя дзеянні з лікамі, але ведаць яшчэ парадак выканання
дзеянняў.Па камандзе “Пачалі” да дошкі выходзяць па аднаму члену каманды з
кожнай каманды і пачынаюць выконваць першае, на іх погляд, дзеянне прыклада.
Пасля таго, як будзе знойдзены адказ, першы член каманды садзіцца на месца, а
яму на змену выходзіць другі член каманды і выконвае наступнае дзеянне і г.д.,
да таго часу. Пакуль усе дзеянні не будуць выкананы. Улічваецца хуткасць
рашэння і пры правільным адказе, каманда, якая першая справілася з заданнем.
Атрымлівае дадатковы бал. Рэзультат, які павінен атрымацца ў адказе, загадзя
падрыхтоўваецца на плакаце і ў канцы дэманструецца. За правільныя рашэнні
камандзе прысуджваецца бал, а на дошцы пад назвай каманды з’яўляецца яшчэ адна
маляўнічая паштоўка. Агульны лік таксама адразу бачны па колькасці паштовак.
Прыклады.
1. 43268-3268*(6075+9980-15996):38;
2. 20045-10045(50005-49868+68)*109.
Касмічная
эстафета
На дошцы
вывешваюцца два плакаты. Па аднаму вучню з кожнай каманды па камандзе “Пачалі”
выходзяць да дошкі і пачынаюць рашаць у парадку запісу па аднаму ўраўненню.
Літара, якая адпавядае правільнаму адказу, запісваецца пад плакатам на дошцы.
Пасля гэтага выходзіць наступны вучань і г.д. да таго часу. Пакуль не будуць
рэшаны 6 ураўненняў.Калі ўсе адказы правільныя, то пад плакатамі будуць
складзены словы: Венера, Плутон.
Ураўненні.
Кіёск
задач
На планшэтах, якія размешчаны на дошцы,
запісаны тыпы задач.
Тыпы задач:
·
Задачы на знаходжанне двух лікаў па іх
суме і дзелі (рознасці і дзелі);
·
Задачы на рух па цячэнні (супраць цячэння);
·
Купля-продаж;
·
Геаметрычныя задачы.
Ніжэй прымацаваны карткі з тэкстамі задач,
па дзве задачы кожнага тыпу, кожнай камандзе па адной задачы.Яшчэ ніжэй. Пад
кожнай карткай знаходзіцца прыз за правільна рэшаную задачу.
Выходзяць адначасова па аднаму члену з
кожнай каманды.Спачатку каманда выбірае тып задач, якія будзе рашаць каманда.
Затым прадстаўнік каманды дастае картку з заданнем і, пасля 30 секунд роздуму,
расказвае аб ходзе рашэння задачы і дае адказ. Пасля гэтага выходзяць наступныя
два члены ад каманд і зноў выбіраюць тып задач, дастаюць карткі з заданнем,
рашаюць.Калі адказ дадзены правільны, то рыз пераходзіць да іграка, а каманда
атрымлівае ачко-паштоўку, якая вывешваецца на дошку пад назвай каманды. У
выпадку няправільнага адказу—прыз застаецца на месцы, каманда ячкі не
атрымлівае. Затым выходзяць два наступныя прадстаўнікі каманд і ўсё паўтараецца
спачатку,толькі зараз тып задач выбірае каманда-саперніца.
Конкурс
капітанаў
Кожны капітан атрымлівае па аднаму
заданню, заданні аднолькавыя для двух капітанаў, але рашаюць яны іх самастойна
за асобнымі сталамі. Для рашэння адводзіцца тры мінуты. Перад класам
вывешваецца ўмова задачы і ўсе вучні маюць магчымасць прымаць удзел у рашэнні.
У выпадку, калі ва ўказаны час капітаны не справіліся з заданнем, яны маюць
магчымасць узяць дапамогу каманды,але тады ўжо за правільнае рашэнне каманда
атрымае не два, а адно ачко-паштоўку.
Планшэтка-заданне



Расставіць лічбы ад 1 да 9 так, каб сума лічбаў
на кожнай старане раўнялася 15.
Задачы
“Кіёска задач”
1.
Задачы на знаходжанне двух лікаў па іх
суме і дзелі(рознасці і дзелі).
А) Дзве швачкі сшылі 99
касцюмаў, прычым адна з іх працуе ў два разы хутчэй, чым другая.Колькі касцюмаў
сшыла кожная з іх?
Б)Каця купіла на 24
грэцкія арэхі менш, чым Юля. Колькі грэцкіх арэхаў купіла Каця і колькі Юля,
калі Юля купіла ў 5 разоў больш арэхаў, чым Каця?
2.
Задачы на рух па цячэнні (супраць цячэння).
А)Уласная скорасць кацера
18 км/г, скорасць цячэння ракі 2 км/г. Адлегласць паміж прычаламі 80 км. За які
час кацер праплыве гэту адлегласць, калі будзе плыць па цячэнні ракі?
Б) Уласная скорасць
кацера 18 км/г, скорасць цячэння ракі 2 км/г. Адлегласць паміж прычаламі 80 км.
За які час кацер праплыве гэту адлегласць, калі будзе плыць супраць цячэння
ракі?
3.Задачы
на куплю-прадажу
А)За 5 кг яблык заплацілі
2325 рублёў. Вылічыць, колькі каштуе 1 кг яблык.
Б) Колькі кілаграм сліў
можна купіць за 4698 рублёў, калі 1 кілаграм сліў каштуе 783 рублі?
Падвядзенне вынікаў. Віншаванне
пераможцаў.
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.