Инфоурок Другое ТестыОлимпиадные задания по бел.языку 10 кл.

Олимпиадные задания по бел.языку 10 кл.

Скачать материал

Алімпіядныя заданні

10 клас

1.      У нас ёсць “будаўнічы матэрыял”: гукі [о],[а],[б],[в],[г],[р],[т],[ы]. Запішыце 10 слоў (не формаў), выкарыстоўваючы гэтыя гукі. Кожны з гукаў можна выкарыстоўваць у слове толькі адзін раз. Чаму не падыходзяць словы рог, бераг, грыб?

Максімальная колькасць балаў – 4 (адно слова – 0,25 бала).

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

2.      Пастаўце націск у словах.

Максімальная колькасць балаў – 5.

 

Алфавіт, вусы, дыспансер, дэцыметр, індустрыя, крапіва, малы, садавіна, узяла, фурман.

 

3.      Растлумачце значэнне запісаных запазычаных слоў на тэму “Тэатр” (“У тэатры”).

       Максімальная колькасць балаў – 3 (адно слова – 0,5 бала).

Абанемент (франц) - __________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Авансцэна (франц.) - __________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________

Арерэта (італ.) - ______________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________

Бенефіс (франц.) - ____________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________

Дэкарацыя (франц.) -__________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Партэр (франц.) - ____________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

4.      Запішыце фразеалагізмы, семантычна суадносныя з наступнымі словамі.

Максімальная колькасць балаў – 2,5.

Смачны - ____________________________________________________________________________

Смяяцца - ___________________________________________________________________________

Блізка, недалёка - ____________________________________________________________________

Знаходлівы (у размове) - ______________________________________________________________

Перабольшваць - _____________________________________________________________________

 

5.      Укажыце, ананімія якіх адзінак мовы пададзена ў наступных словах.

Максімальная колькасць балаў – 2 (адно слова – 0,5 бала).

Стала́ – вада - ________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________

Нагаравацца – гарыстая (мясцовасць) - __________________________________________________

____________________________________________________________________________________

Выразаць – адразу - __________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________

Будаўнік – ельнік - ____________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________

 

6.      Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і спосабамі іх утварэння. Адказ запішыце ў форме спалучэння літар і лічбаў.

 

Максімальная колькасць балаў – 2.

А. па-гаспадарску

1. прыставачны

Б. мапед

2. суфіксальны

В. ніяк

3. прыставачна-суфіксальны

Г. помнік

4. абрэвіяцыя

 

7.      Устаўце прапушчаныя літары. Напісанне разам падкрэсліце __, а напісанне асобна размяжуйце - /.

Максімальная колькасць балаў – 4,5.

      Чаму сустракаюцца н…ўдала пабудаваныя сказы?

      Па-першае, пішучы, мы добра н…падумалі. Падводзіць н…складанасць думкі, а лянота падумаць. Пры гэтым н…ўменне назваць прадмет, з’яву, дзеяннне – гэта н…рэдка таксама і н…веданне іх. Наша н…выразная думка цягне за сабой і моўную н…зграбнасць.

      Па-другое, прычынай н…ахайнай фразы бывае н…веданне пэўных нормаў мовы. Н…зразумеўшы, скажам, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў і н…патрэніраваўшыся ў складанні з імі сказаў, наўрад ці ўнікнеш н…пажаданых памылак. Н…засвоеныя намі веды па мове прыносяць н…мала н…прыемнасцей пры пісьме.

      Шлях да правільнага пісьма н…лёгкі, але шярокі, ён патрабуе н…аслабных намаганняў.

 

8.      У адной з беларускіх песень ёсць такія радкі “Панаехала гасцей з іншаземных абласцей. Не, няправільна, - гасцёў з іншаземных абласцёў”. Які ж варыянт склонавай формы правільны? Выберыце адпаведныя з прапанаваных у дужках словы і падкрэсліце іх.

Максімальная колькасць балаў – 3 (адно слова – 0,5 бала)/

1.      Пруты ( качергаў, качарог, качаргоў).

2.      Крыламі (лебедзей, лебядзей, дебедзяў).

3.      Струхлелых (пней, пнёў, пянёў).

4.      Пры вопытным (кавалі, кавалю, кавале).

5.      Пошту (развезяце, развязеце, развезеце).

6.      Аб маладым (бусле́, бу́сле, буслу).

 

9.      Запішыце па-беларуску.

Максімальная колькасць балаў – 4 (адно словазлучэнне – 0,5 бала, арфаграфічная памылка – мінус 0,5 бала).

Сварить ботву - ______________________________________________________________________

Накрашенная бровь - _________________________________________________________________

Притяжательное местоимение - ________________________________________________________

Маленький перепелёнок - _____________________________________________________________

Сказать дочке, бабушке и дедушке - _____________________________________________________

Встретиться на рассвете - ______________________________________________________________

Сломанная прялка - ___________________________________________________________________

Исследование процесса речи - _________________________________________________________

10.  Запішыце адпаведныя літаратуразнаўчыя тэрміны, пададзеныя ў вызначэнні.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1.      Асноўная думка, задума, якая вызначае змест твора – гэта ______________________________.

2.      Тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца - ______________________________.

3.      Сюжэтны вершаваны твор гераічнага або легендарнага зместу, у якім расказваецца пра незвычайнае здарэнне – гэта _______________________________________________________.

 

11.  Прыведзеныя ніжэй прыметнікі ўтвораны ад назваў вядомых у рэспубліцы перыядычных выданняў. Запішыце гэтыя выданні і іх назвы.

1)      На роднасловаўскіх старонках - __________________________________________________.

2)      Лімаўскія вершы - ______________________________________________________________.

3)      Вожыкаўскія гумарэсткі - ________________________________________________________.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даведкі

1.      Бор, гора, тыгр, трывога, вароты, рот, боты, борт, брат.

Словы рог, грыб, бераг не падыходзяць, бо ў слове рог [рох] – гук [х], у слове грыб  [грып] – гук [п], а ў слове бераг [б’эрах][б’], [э], [х].

 

2.      Алфаві́т, ву́сы, дыспансе́р, дэцыме́тр, інду́стрыя, крапіва́, малы́, садаві́на, узяла́, фурма́н.

3.      Абанемент – 1) права на карыстанне пэўны час чым-небудзь (напрыклад, месцам у тэатры), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права; 2) аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.

Авансцэна – пярэдняя частка сцэны (ад заслоны да рампы).

Аперэта – музычна-вакальны твор камедыйнага характару з элементамі размовы.

Бенефіс – спектакль у гонар аднаго з яго ўдзельнікаў як выражэнне прызнання заслуг артыста; спектакль, збор з якога ішоў на карысць аднаго з ўдзельнікаў.

Дэкарацыя – 1) мастацкае афармленне сцэны для паказу месца і абставін тэатральнага дзеяння; 2)пераноснае – што-небудзь паказное, штучнае, што служыць для прыкрыцця недахопаў, непрывабнай сутнасці чаго-небудзь.

Партэр – 1) ніжні паверх звычайна тэатральнай залы з месцамі для гледачоў; 2) адкрытая частка парку або саду, размешчаная звычайна на роўнай мясцовасці, аформленая газонамі, вадаёмамі; 3) у некаторых краінах – становішча ў спартыўнай барацьбе, калі барэц ляжыць на дыване або, стоячы на каленях, абапіраецца на дыван рукамі.

 

4.      Смачны- за вушы не адцягнеш, пальчыкі абліжаш, у роце растае (антонім: расце ў роце).

Смяяцца – зубы прадаваць, сушыць зубы, зубы грэць на сонцы.

Блізка, недалёка – пад бокам, пад самым носам.

Знаходлівы (у размове) – слова не пазычае, не лезе па слова ў кішэню, востры на язык.

Перабольшваць – рабіць з мухі слана.

 

5.      1) Ананімія канчаткаў: стол – а́ (родны склон, мужчынскі род) – вад –а (назоўны склон, жаночы род); 2) ананімія каранёвых марфем: на-гар-авацца  -  гар-ыстая (мясцовасць); 3) аманімія каранёвых марфем: вы-раз-аць – ад-раз-у; 4) аманімія суфіксаў: будаў-нік (значэнне асобы) – ель-нік (значэнне зборнасці.

 

6.      А3, Б4, В1,Г2.

 

7.      Чаму сустракаюцца няўдала пабудаваныя сказы?

Па-першае, пішучы, мы добра не падумалі. Падводзіць не складанасць думкі, а

лянота падумаць. Пры гэтым няўменне назваць прадмет, з’яву, дзеяннне – гэта нярэдка таксама і няведанне іх. Наша невыразная думка цягне за сабой і моўную нязграбнасць.

Па-другое, прычынай неахайнай фразы бывае няведанне пэўных нормаў мовы.

Не зразумеўшы, скажам, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў і не патрэніраваўшыся ў складанні з імі сказаў, наўрад ці ўнікнеш непажаданых памылак. Не засвоеныя намі веды па мове прыносяць нямала непрыемнасцей пры пісьме.

Шлях да правільнага пісьма нялёгкі, але шярокі, ён патрабуе неаслабных намаганняў.

8.      Пруты качэргаў.

Крыламі лебедзяў.

Струхлелых пнёў.

Пры вопытным кавалю.

Пошту развезяце.

Аб маладым бу́сле.

 

9.      Заварыць бацвінне (наварыць бацвіння).

Нафарбаванае брыво.

Прыналежны займеннік.

Меленькае перапеляня (ё).

Сказаць дачцэ, бабулі і дзядулю.

Сустрэцца на світанні (на золку, на досвітку).

Зламаны калаўрот.

Даследаванне працэсу маўлення.

 

10.  Ідэя.

Тэма.

Балада.

 

11.  Часопіс “Роднае слова”.

Газета “Літаратура і мастацтва.

Часопіс “Вожык”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэкст для пісьмовага водгуку

Роднае слова

 

Пры суседзях у вёсцы нялоўка
"Невучоным" сябе паказаць,
I пiльнуецца хлопец, каб слоўка
Так, як кажуць яны, не сказаць.


Мовы ён не забыўся, вядома,
Гэтых простых i сцiплых людзей.
Толькi ён ужо год, як не дома,
I на дом не ўскладае надзей.


Мацi песню малому спявала
Пра духмяны ў бары чабарок...
Песня сыну нялюбаю стала,
Як пакiнуў бацькоўскi парог.


Ад калыскi знаёмыя рэчы
Ён па-iншаму ў хаце заве.
Мацi тулiць хусцiнаю плечы:
"Што ж, i пэўна: не ў вёсцы жыве".


Ёй не ў крыўду сынова пагарда:
Друг высока абучаны мой!
Сёння матчынай мовы, а заўтра
Засаромiшся мацi самой?


Ведай: роднае слова грымела
У крывавым агнi барыкад,
За свабоду адважна i смела
Заклікала ў паход, як набат.


Родным словам мы грознай парою
Гуртавалi рады змагароў,
З родным словам на вуснах герояў
Запякалася алая кроў.


За яго памiралi i гiблi,
Каб на здзекi i глум не аддаць,
Каб маглі сёння песнi i гiмны
Пра шчаслiвую долю складаць.

Год выдання: 1960

Ніл Гілевіч

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Олимпиадные задания по бел.языку 10 кл."

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Руководитель научной организации

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 625 484 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.11.2016 4350
    • DOCX 26.7 кбайт
    • 82 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ульянчик Марина Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Ульянчик Марина Владимировна
    Ульянчик Марина Владимировна
    • На сайте: 7 лет и 9 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 25707
    • Всего материалов: 11

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 40 человек из 19 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 458 человек из 66 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5900 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психология учебной среды и развития детей: от диагностики к коррекции

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 14 регионов

Мини-курс

Управление проектами: концепции, практика и финансы

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Развитие детей: сенсорика, самостоятельность и моторика

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе