Инфоурок Другое ТестыОлимпиадные задания по бел.языку 10 класс

Олимпиадные задания по бел.языку 10 класс

Скачать материал

Комплексная алімпіядная работа па беларускай мове 10 клас

 

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 1. Якія гукі абазначаюць падкрэсленыя літары? Запішыце гукі ў квадратныя дужкі.

                                                                                                 Максімальная колькасць балаў – 4

1) бярозка [      ]

5) не ведалі [        ]

2) мундзір [      ]

6) супрацьдымны [       ]

3) перабежчык [      ]

7) хрэсьбіны [      ]

4) каўказскі [      ]

8) cпартсмен [      ]

 

Заданне 2. Утварыце і запішыце прыметнікі.

Максімальная колькасць балаў – 4    

1. без + бровы =

 

2. без + верх =

 

3. без + пошліна =

 

4. без + выезд =

 

5. не + важнасць =

 

6. не + спадзяванасць =

 

7. без + сорам =

 

8. не + цот =

 

Заданне 3. Утварыце пяць словазлучэнняў  лічэбнік + палавіна (назоўнік). Запішыце.

Максімальная колькасць балаў – 5

____________________ палаві́на

____________________ палаві́на

____________________ палаві́ны

____________________ палаві́на

____________________ палаві́ны

 

Заданне 4. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы.

Максімальная колькасць балаў – 6.

1.

Пусцiць чырвонага пеўня

 

2.

Пяро ўставiць

 

3.

Ранняя птушка

 

4.

Распраўляць крылы

 

5.

Сабакам сена касiць

 

6.

Сабака на сене

 

Заданне 5. У правы слупок табліцы запішыце словы-паронімы, якія адрозніваюцца ад дадзеных слоў толькі адной літарай.

                                                                                                                     Максімальны бал – 5.

адвячорак

 

бацькаўскі

 

гумар

 

бялізна

 

адолець

 

вечка

 

пачуванне

 

вышка

 

акраец

 

газ

 

Заданне 6. Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

Максімальная колькасць балаў – 5.

 

Пуцявіны песняра

         Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым л__сным кутку дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі па__піралі неба а побач бруіліся хвалі н__стомнага Н__мана.

        Акінчыцы а потым Ласток  гэта ціхія і прыгожыя м__сціны чароўнага роднага краю дзе праляглі пуц__віны паэта. Але найбольш уражанняў юна__тва было звязана з л__снічоўкай Альбуць дзе ён прачытаў першае слова склаў першы свой верш слухаў песні л__сных жаваранкаў радаваўся гулкім в__сновым навальніцам.

        Апрача д__рэктараў быў у л__снічоўцы і яшчэ адзін настаўнік дзядз__ка Антось. Натура паэтычная і шматгран__ая ён многае зрабіў каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага плям__нніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды складанае і н__лёгкае с__лянскае жыццё.

        Тут у Альбуці  загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра і ніякія ліхалецці жыцця не__маглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт свой п__сняр с__лянскай н__долі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана гоман лес__ лугавое раздол__е дзядз__кавы ка__кі ма__чыны песні і само жыццё якое настойліва стукалася ў акенца глухой л__снічоўкі. (Паводле С. Александровіча)

 

Заданне 7. Выпішыце з тэксту задання 6 па два сінонімы да наступных слоў:

Максімальная колькасць балаў – 4.

Эфектны – ________________________________________________.

Натхніцель – ______________________________________________.

Гора – ___________________________________________________.

Мастак слова – ____________________________________________.

 

Заданне 8. Запішыце беларускія адпаведнікі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

В течение зимы

 

Прислониться к стене

 

Обеих старых берёз

 

Не говорить об этом

 

Благодарить маму

 

 

Заданне 9. Запоўніце, дзе лічыце патрэбным, пустыя клеткі табліцы.

Максімальная колькасць балаў – 4.

            Апошні сказ тэксту задання 6 з’яўляецца:

1. Паводле структуры сказ –

 

2. Тып сказа –

 

3. Сродак сувязі частак –

 

4. Адносіны паміж часткамі

 

 

Заданне 10. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Замест пропускаў запішыце іх імёны.

Максімальная колькасць балаў – 5

Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча

 

Багдановіч

 

Рымша

 

Гілевіч

 

Пашкевіч

 

Дудараў

 

Шамякін

 

Барадулін

 

Быкаў

 

Дубоўка

 

Атраховіч

 

ВОДГУК НА МАСТАЦКІ ТВОР

  Х клас   

                       

Трывожнае веча

Звоняць трывожна ў Хатыні званы,

Быццам склікаюць на веча

Памяць вайны, раны вайны,

Боль чалавечы.

Быццам склікаюць і іх, нежывых, —

Блізкіх, някроўных і кроўных, —

Нельга быць поўнаму вечу без іх,

Веча ж павінна быць поўным.

Крыўда не ціхне… Не прыйдуць яны…

Кожная плача травінка.

Звонам тужлівым у небе званы

Звоняць памінкі.

Будзяць трывогу апошніх хвілін,

Каменем помнікаў стынуць.

Грукае ў грудзі, як звон-напамін,

Попел Хатыні.

 

Стогне трывога і рэхам ідзе —

Мілю мінае за міляй…

Хочацца полю, каб болей нідзе

Гэтак званы не званілі.

 

Звоняць, не ціхнуць Хатыні званы,

Клічуць нястомна на веча

Памяць вайны, раны вайны,

Боль чалавечы!..

Алесь Бачыла

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даведкі і каментарыі

 

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы

4

4

5

6

5

5

4

5

4

5

47

 

                                                                Заданне 1.                                                            

1) бярозка [ск]

5) не ведалі [н’а]

2) мундзір [н’дз’]

6) супрацьдымны [дз’д]

3) перабежчык [шч]

7) хрэсьбіны [з’б’]

4) каўказскі [с]

8) cпартсмен [ц]

 

Заданне 2.

 

1)      бязбровы, 2) бязверхі, 3) бяспошлінны, 4) бязвыезны, 5) няважны, 6) неспадзяваны,

7) бессаромны, 8) няцотны.

 

Заданне 3.

      Адна палавіна, дзве палавіны, абедзве палавіны, першая палавіна, другая палавіна.

 

Каментарый. Пры слове палавіна ўжываюцца толькі лічэбнікі адна, дзве, абедзве, першая, другая. Гэта абумоўлена самім значэннем слова палавіна – адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае. Таму няправільна пісаць і гаварыць: тры палавіны, чацвёртая палавіна і г. д.

 

Заданне 4.

 

1.

Пусцiць чырвонага пеня

Зламысна падпалiць што-небудзь

2.

Пяро ставiць

Пакараць каго-небудзь, прагнаỳшы адкуль-небудзь

3.

Ранняя птушка

Дбайны чалавек, якi рана ўстае.

4.

Распраўляць крылы

Пачынаць дзейнiчаць на поỳную сiлу сваiх здольнасцей, магчымасцей.

5.

Сабакам сена касiць

Бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой справай  або знаходзiцца невядома дзе, хаваючыся ад сям’i.

6.

Сабака на сене

Чалавек, якi сам не карыстаецца i iншым не дае карыстацца чымсьцi.

 

Заданне 5.

адвячорак

падвячорак

бацькаўскі

бацькоўскі

гумар

гумор

бялізна

белізна

адолець

здолець

вечка

вейка

пачуванне

спачуванне

вышка

вышкі

акраец

акраек

газ

газа

 

Заданне 6.

 

 

Пуцявіны песняра

Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным кутку, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба, а побач бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.

Акінчыцы, а потым Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе праляглі пуцявіны паэта. Але найбольш уражанняў юнацтва было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.

Апрача дарэктараў, быў у леснічоўцы і яшчэ адзін настаўнік – дзядзька Антось. Натура паэтычная і шматгранная, ён многае зрабіў, каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага пляменніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды, складанае і нялёгкае сялянскае жыццё.

Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт, свой пясняр сялянскай нядолі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца глухой леснічоўкі. (Паводле С. Александровіча)

 

Каментарый. За няправільна пастаўлены знак прыпынку, няправільна ўстаўленую літару  мінус 0,1 бала

Заданне 7.

Эфектны – маляўнічы, прыгожы, чароўны.

Натхніцель – дарэктар, настаўнік.

Гора – ліхалецце, нядоля.

Мастак слова – паэт, пясняр, Якуб Колас.

 

Каментарый. Усяго 8 слоў. 0,5 бала за правільна выпісанае слова.

 

Заданне 8.

В течение зимы

На працягу зімы.

Прислониться к стене

Прыперціся (прытуліцца, прыхіліцца, прыхінуцца) да сцяны

Обеих старых берез

Абедзвюх старых бяроз.

Не говорить об этом

Не гаварыць пра гэта.

Благодарить маму

Дзякаваць маме.

 

Каментарый. За кожны правільна запісаны (без арфаграфічных і граматычных памылак) адпаведнік налічваецца 0,5 бала. Калі ў адказе ёсць недакладнасці або памылкі, балы не налічваюцца.

Заданне 9.

Апошні сказ тэксту задання 6 з’яўляецца:

 

1. Паводле структуры сказ –

складаны

2. тып сказа –

складаназалежны

3. Сродак сувязі частак –

злучальнае слова  якое

4. Адносіны паміж часткамі

азначальныя

 

Заданне 10.

 

Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча

Максім

Багдановіч

Андрэй

Рымша

Ніл

Гілевіч

Алаіза

Пашкевіч

Аляксей

Дудараў

Іван

Шамякін

Рыгор

Барадулін

Васіль

Быкаў

Уладзімір

Дубоўка

Кандрат

Атраховіч

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Олимпиадные задания по бел.языку 10 класс"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Землеустроитель

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 258 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.11.2016 2111
    • DOCX 102 кбайт
    • 12 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ульянчик Марина Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Ульянчик Марина Владимировна
    Ульянчик Марина Владимировна
    • На сайте: 7 лет и 10 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 26037
    • Всего материалов: 11

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 67 регионов
  • Этот курс уже прошли 847 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5900 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 475 человек из 69 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 324 человека

Мини-курс

Психологическое благополучие и успех в учебе: методы помощи детям на разных этапах развития

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 202 человека из 52 регионов
  • Этот курс уже прошли 122 человека

Мини-курс

Стратегии B2C маркетинга: от анализа до взаимодействия с клиентом

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Стрессоустойчивость и успех в учебе: практические методики и стратегии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 51 человек из 26 регионов
  • Этот курс уже прошли 16 человек