Инфоурок Другое ПрезентацииПавышэнне якасці ведаў вучняў праз выкарыстанне дыферэнцыраваных індывідуальных формаў працы

Павышэнне якасці ведаў вучняў праз выкарыстанне дыферэнцыраваных індывідуальных формаў працы

Скачать материал
Скачать материал

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • Павышэнне якасці ведаў вучняў праз выкарыстанне дыферэнцыраваных індывідуальн...

    1 слайд

    Павышэнне якасці ведаў вучняў праз выкарыстанне дыферэнцыраваных індывідуальных формаў працы


    Настаўнік
    беларускай мовы і літаратуры
    Пратасава Таццяна Мікалаеўна
    Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №6 г. Магілёва»

  • Паняцце дыферэнцыяцыіДыферэнцыяцыя ў перакладзе з лацінскай мовы абазначае па...

    2 слайд

    Паняцце дыферэнцыяцыі
    Дыферэнцыяцыя ў перакладзе з лацінскай мовы абазначае падзел, расслаенне цэлага на часткі, формы, ступені.

    Дыферэнцыяцыя ў адукацыі – гэта форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў, пры якой улічваюцца іх індывідуальныя асаблівасці, схільнасці, інтарэсы. Пры гэтым вучні групіруюцца на аснове якіх-небудзь асаблівасцей для асобнага навучання, гэта значыць, дыферэнцыяцыя – адна з форм індывідуалізацыі навучання, калі ўтвараюцца групы вучняў на аснове агульных прыкмет.

  • Асаблівасці вучняў, якія ўлічваюцца пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага навуч...

    3 слайд

    Асаблівасці вучняў,
    якія ўлічваюцца пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага навучання
    1) узровень разумовых здольнасцей, г. зн. сфарміраваныя перадумовы да навучання (навучальнасць), атрыманыя веды (навучанасць), здольнасць дасягаць за кароткі тэрмін высокага ўзроўню ведаў;

    2) хуткасць засваення вучэбнага матэрыялу;

    3) агульныя разумовыя здольнасці – запамінанне, выкананне лагічных аперацый, творчае мысленне;

    4) спецыяльныя здольнасці і адоранасць дзяцей – схільнасць да музыкі, мовы, літаратуры і інш.

  • Мэтанакіраванасць дыферэнцыраванага навучання1) удасканальванне ведаў, уменн...

    4 слайд

    Мэтанакіраванасць
    дыферэнцыраванага навучання
    1) удасканальванне ведаў, уменняў і навыкаў вучняў; садзейнічанне рэалізацыі вучэбных праграм, павышэнне ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў кожнага вучня і групы вучняў; паглыбленне і пашырэнне ведаў, зыходзячы з інтарэсаў і магчымасцей кожнага вучня;

    2) фарміраванне і развіццё лагічнага мыслення і ўменняў вучэбнай працы кожнага вучня;

    3) выхаванне гарманічна развітай асобы, стварэнне перадумоў для развіцця інтарэсаў і спецыяльных здольнасцей вучняў.

  • Этапы ўнутрыкласнай дыферэнцыяцыі1. Вызначэнне крытэрыя, на аснове якога вы...

    5 слайд


    Этапы
    ўнутрыкласнай дыферэнцыяцыі
    1. Вызначэнне крытэрыя, на аснове якога выдзяляюцца групы вучняў для дыферэнцыраванай работы (першасным крытэрыем тут павінен выступаць узровень навучальнасці дзяцей).
    2. Правядзенне дыягностыкі.
    3. Размеркаванне дзяцей па групах з улікам вынікаў дыягностыкі.
    4. Выбар спосабаў дыферэнцыяцыі, распрацоўка рознаўзроўневых заданняў для створаных груп.
    5. Рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу да вучняў на розных этапах урока.
    6. Дыягнастычны кантроль за вынікамі работы вучняў, у адпаведнасці з якім можа мяняцца склад груп і характар дыферэнцыраваных заданняў.

  • Групы вучняў у залежнасці ад узроўню навучальнасці:1 група – вучні з устойлі...

    6 слайд

    Групы вучняў
    у залежнасці ад узроўню навучальнасці:
    1 група – вучні з устойлівай высокай паспяховасцю, якія маюць дастатковы запас ведаў, высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці, развітыя станоўчыя якасці розуму: абстрагаванасць, абагульненне, аналіз. Яны менш, чым другія вучні, стамляюцца ад актыўнай разумовай працы, валодаюць высокім узроўнем самастойнасці.
    2 група – вучні з сярэднімі вучэбнымі магчымасцямі. Пры рабоце з гэтымі вучнямі галоўную ўвагу трэба надаваць развіццю іх пазнавальнай актыўнасці, удзелу ў вырашэнні праблемных сітуацый, выхаванню самастойнасці і ўпэўненасці ў сваіх пазнавальных магчымасцях. Неабходна пастаянна ствараць умовы для паступовага пераходу часткі з іх у 1 групу.
    3 група – вучні з нізкай паспяховасцю ў выніку іх педагагічнай запушчанасці або нізкіх здольнасцей (дрэнна чыюць, не запамінаюць, не гавораць і г. д.). Задача настаўніка пры рабоце з гэтымі вучнямі – удзяляць ім асаблівую ўвагу, падтрымліваць, дапамагаць засвойваць матэрыял, працаваць некаторы час толькі з імі на ўроку, пакуль 1 і 2 групы працуюць самастойна, фарміраваць уменне тлумачыць арфаграму або пунктаграму, прагаворваць услых.

  • Фактары, якія трэба ўлічваць настаўніку пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага н...

    7 слайд

    Фактары,
    якія трэба ўлічваць настаўніку пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага навучання
    1) тлумачэнне новага матэрыялу павінна быць для ўсіх аднолькавым, г. зн. ва ўсіх вучняў ёсць магчымасць вучыцца ў аднолькавых умовах;
    2) заканчваць тлумачэнне новага матэрыя-лу трэба ўзорным адказам з выкарыстаннем апорных схем, табліц, графічных выяў;
    3) выкарыстоўваць на ўроку ў вялікай колькасці наглядныя, дыдактычныя матэрыялы;
    4) агульная пазнавальная мэта і задачы па тэме ўрока адзіныя, але кожны вырашае іх на сваім узроўні;
    5) усе варыянты выконваюць свае заданні, але падчас праверкі іх – слухаць усім адзін аднаго;
    6) перад кожным заданнем канкрэтна ставіць задачы і падводзіць вынікі (адзнака за выкананыя заданні ў вуснай форме або паўрочным балам);
    7) арганізацыя самаправеркі, узаемаправеркі самастойна выкананых работ;
    8) развіццё ўстойлівай увагі, бо трэба хутка пераходзіць ад аднаго віда работы да другога.

  • Структура ўрока з  прымяненнем  дыферэнцыраванага навучання

    8 слайд

    Структура ўрока
    з прымяненнем дыферэнцыраванага навучання

  • Этап дыферэнцыраванага паўтарэнняТэма: Паняцце пра складаны сказ. Сродкі сув...

    9 слайд

    Этап дыферэнцыраванага паўтарэння
    Тэма: Паняцце пра складаны сказ. Сродкі сувязі частак у складаных сказах (9 клас)

    Дадзеныя заданні прапануюцца групам перад вывучэннем тэмы з мэтай паўтарэння ведаў пра складаны сказ.
    Заданне для 1 групы. Знайдзіце ў групе сказаў “трэці лішні”, замест яго прыдумайце і запішыце сказ, які не парушае логікі.

    1. Каля ракі заліваліся ў нястрыманым запале салаўі, ды над жытнёвым палеткам дрыготкімі крапінкамі віселі жаўранкі, славячы надыход новага дня.
    2. Сонца разагнала над зямлёй рэшткі туману і павольна плыло паміж высокіх купчастых аблачынак.
    3. Мінула яшчэ з паўгадзіны павольнай язды ў густой цемры, і раптам мы ўбачылі наперадзе прыветлівы агеньчык.

  • Заданне для 2 групы. Прачытайце. Назавіце складаныя сказы. Укажыц...

    10 слайд













    Заданне для 2 групы. Прачытайце. Назавіце складаныя сказы. Укажыце, колькі ў іх сэнсава-граматычных частак, падкрэсліце граматычныя асновы.


    1. Ледзь прыкметна гусцее блакіт, і не так балюча слепіць вочы бялюткі снег.
    2. Колькі разоў, уведзеныя ў зман гэтым прыгожым міражом, мы, пасялковая басата, мералі крокамі гарачыя рэйкі, спадзеючыся нарэшце дайсці да пачатку гэтага дзіўнага відовішча.
    3. Адны толькі дружныя, вясёлыя шпакі, павыводзіўшы дзяцей, зляталіся ў велічэзныя гурты, лёталі над палямі, то збіваючыся ў густыя, чорныя кучы, то рассыпаючыся ў паветры празрыстымі сеткамі.
    4. Калі павее ветрык, прыплывуць адна за другой шызаватыя хвалі.
    5. Даверліва цягнуліся да цёплых промняў набрынялыя вільгаццю травы, кветкі, лістота дрэў.

  • Заданне для 3 групы. Адзначце правільныя сцвярджэнні:Складаным называецца ск...

    11 слайд

    Заданне для 3 групы. Адзначце правільныя сцвярджэнні:

    Складаным называецца сказ…
    1) граматычная аснова якога складаецца з двух галоўных членаў (дзейніка і выказніка);
    2) які мае некалькі граматычных асноў.

    Складаныя сказы размешчаны пад нумарамі:
    1) У паветры яшчэ сыра, на галінках вішняку вісяць буйныя кроплі начнога туману.
    2) На ўсходзе неба святлее, і над гарызонтам паказваецца сонца.
    3) Сонца адрываецца ад зямлі і паволі плыве над лесам, слізгае па вершалінах дрэў і западае ў прагаліны.

  • Тэма: прыслоўе як часціна мовы (7 клас).                                Тэар...

    12 слайд

    Тэма: прыслоўе як часціна мовы (7 клас).

    Тэарэтычны даведнік для ўсіх груп.
    Прыслоўе – нязменная самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні дзе?, куды?, адкуль?, калі?, як?, спалучаецца часцей за ўсё з дзеясловамі і залежыць ад іх: прыйшоў (калі?) раніцай, вярнуўся (куды?) дадому, напісаў (як?) добра, падаў (адкуль?) зверху.

    Заданне для 1 групы. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Знайдзіце прыслоўі, вызначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.
    1. Утром выпал снег.
    2. Дверь распахнута настежь.
    3. Я помог старику-соседу бескорыстно.
    4. Радостно птицы поют.
    5. Счастливо улыбаясь, бежал навстречу сын.
    6. Сначала я зашел к директору.

  • Заданне для 2 групы. Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыслоўямі. Пастаўце...

    13 слайд


    Заданне для 2 групы. Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыслоўямі. Пастаўце да іх пытанні.
    Звярнулі налева. Цяпер наша машына пайшла мякка. Аднак поплаў быў няроўным. Машыну кідала то ўправа, то ўлева. Але хутка нізіна мінулася, і машына пакаціла зноў весела і лёгка. Паводле Я. Скрыгана.

    Заданне для 3 групы. Прачытайце словазлучэнні. Пастаўце пытанні да прыслоўяў.
    Гаварыць спакойна, крыху зрабіў, стаяла побач, прыехаць дадому, далятала зблізку, бачыліся пазаўчора, спрасонку не зразумеў, запомніць назаўсёды.


  • Этап тлумачэння новага матэрыялуНа дадзеным этапе работа звычайна праводзіцц...

    14 слайд

    Этап тлумачэння новага матэрыялу

    На дадзеным этапе работа звычайна праводзіцца з усім класам без дыферэнцыяцыі. Аднак у некаторых выпадках тлумачэнне новага матэрыялу можна арганізаваць, выкарыстоўваючы дыферэнцыраваны падыход. Разгледзім гэта на прыкладзе вывучэння тэмы “Аднасастаўныя сказы, іх віды” (8 клас).

    Усім групам даецца папярэдняе заданне пазнаёміцца са зместам параграфа па тэме

    Папярэдняе заданне для 1 групы: скласці апорны канспект па матэрыялах параграфа

  • Заданне для 1 групы на ўроку: прэзентаваць і абараніць свой варыянт апорнага...

    15 слайд

    Заданне для 1 групы на ўроку: прэзентаваць і абараніць свой варыянт апорнага канспекта па тэме.
    У выніку агучвання і абмеркавання індывідуальных канспектаў на дошцы з’яўляецца канчатковы варыянт апорнага канспекта.

  • Заданні для 2 і 3 груп. Узнавіць графічна па памяці апорны канспект.

2. Вуч...

    16 слайд

    Заданні для 2 і 3 груп.

    Узнавіць графічна па памяці апорны канспект.

    2. Вучням 2 групы агучыць апорны канспект для вучняў 3 групы, а затым памяняцца ролямі (работа ў парах).

    У гэты час вучні 1 групы выконваюць заданні на замацаванне.


  • Этап замацаванняТэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з роз...

    17 слайд

    Этап замацавання
    Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак (9 клас).

    Усе вучні працуюць з адным тэкстам, але заданні да тэкста дыферэнцыраваныя. Тэкст спачатку чытаецца ўслых у класе, а затым вучні ў групах працуюць з заданнямі.

    Мова – аблічча душы народа
    Слова – гэта не толькі ўмоўны знак для выражэння думкі, а мастацкі вобраз, вызначаны найжывейшымі адчуваннямі, якія прырода і жыццё выклікалі ў першабытным чалавеку. Яно знаходзіцца ў цеснай сувязі з народным бытам, светапоглядам, гісторыяй, звычаямі людзей, а дзеля гэтага мова ёсць вялікая скарбніца, святая спадчына, якая пераходзіць з пакалення ў пакаленне, ад дзядоў і ўнукаў. Увесь светапогляд і паэзія нашых прадзедаў замыкаліся ў мове. Кожнае слова было легендай-пагудкай, міфам, было поўнае зместу і паэзіі, бо міф грунтаваўся на легендзе, а легенда замыкалася ў слове. Слова ёсць творчасць усяго народа; формы слова ўліваліся многімі пакаленнямі і стагоддзямі, пакуль сталіся тым, чым яны ёсць сёння.
    Гэтую цэльнасць і гармонію народнага слова парушылі чужыя панаванні над народам. Прыйшоўшая да нас хрысціянская граматнасць свядома старалася зацерці змест народных слоў чужымі словамі, запазычанымі ад іншых народаў для выражэння новых хрысціянскіх паняццяў, або словамі, перакладзенымі з чужых моў, якія не мелі нічога агульнага з народным светапоглядам.

  • Дыферэнцыраваныя заданні да тэксту:   1. Знайсці і выпісаць складаныя сказы...

    18 слайд

    Дыферэнцыраваныя заданні да тэксту:
    1. Знайсці і выпісаць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, расставіць знакі прыпынку (для 1, 2, 3 груп, у тэксце для 3 групы гэтыя сказы выдзеленыя).
    2. Падкрэсліць граматычныя асновы ў выпісаных сказах (3 група)
    3. Скласці схемы выпісаных сказаў, растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку (2 групы).
    4. Растлумачыць, чаму 1 і 7 сказы не з’яўляюцца складанымі з рознымі відамі сувязі частак (3 група).
    5. Перабудаваць, дзе магчыма, сказы ў складаныя з рознымі відамі сувязі частак, расставіць знакі прыпынку і зрабіць схемы (2 група).
    6. Скласці свой невялікі тэкст-разважанне “Запазычаная лексіка ў сучаснай беларускай мове”, выкарыстоўваючы складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак (1 група).

  • Дыферэнцыраванае дамашняе заданнеТэма: Зваротак. Спосабы выражэння, знакі пр...

    19 слайд

    Дыферэнцыраванае дамашняе заданне
    Тэма: Зваротак. Спосабы выражэння, знакі прыпынку (8 клас).

    Агульнае заданне для ўсіх груп. Карыстаючыся апорным канспектам, выканайце практыкаванне

    Заданне для 1 групы. Скласці тэкст гутарковага стылю “Сустрэча праз гады”, выкарыстоўваючы звароткі.

    Заданне для 2 групы. Карыстаючыся апорным канспектам, падабраць з тэкстаў мастацкай літаратуры прыклады сказаў на правілы пастноўкі знакаў прыпынку пры зваротках.

  • Працэс  дыферэнцыяцыі дазволіць рэалізаваць у навучанні наступныя прынцы...

    20 слайд






    Працэс дыферэнцыяцыі дазволіць рэалізаваць у навучанні наступныя прынцыпы:

    праблемнасці (атрыманне вучнямі новых ведаў у выніку ўласнай актыўнай пазнавальнай дзейнасці);

    2) узаеманавучання (мабілізацыя групавых, парных форм навучання);

    3) індывідуалізацыі (арганізацыя дзейнасці з улікам індывідуальных здольнасцей);

    4) стварэння матываці да атрымання новых ведаў, уменняў і навыкаў, да вывучэння беларускай мовы.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 874 640 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.01.2022 112
    • PPTX 879.2 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Протасова Татьяна Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Пожаловаться на материал
  • Автор материала

    Протасова Татьяна Николаевна
    Протасова Татьяна Николаевна
    • На сайте: 4 года и 8 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 142
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой