Инфоурок Белорусская литература КонспектыПлан-канспект "А.Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым"

План-канспект "А.Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым"

Скачать материал

 

Урок беларускай літаратуры ў 7 «А» класе

М.В. Курко, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Тэма ўрока: А.Вярцінскі. “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Мэта: садзейнічаць асэнсаванню падзей Вялікай Айчыннай вайны на аснове аналізу вершаванага твора, пабудове міралюбівага і адкрытага грамадства ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Задачы:

-       дапамагчы вучням асэнсаваць драматычны змест твора, абудзіць у іх пачуццё болю за страты, нанесеныя беларускаму народу ў час вайны;

-       развіваць навыкі творчага мыслення, цікавасць да пабудовы міралюбівага і адкрытага грамадства;

-       садзейнічаць выхаванню пачуцця адказнасці за зробленае, павагі да свайго народа, гонару за яго мужнасць і гераізм.

 

Тып урока: урок засваення новых ведаў, урок дадатковага чытання.

Віды кампетэнцый: урок садзейнічае развіццю вучэбна-пазнавальнай, камунікатыўнай кампетэнцыі.

Абсталяванне: партрэт А. Вярцінскага, раздрукоўкі верша, фрагмент вакальна-сімфанічнай паэмы беларускага кампазітара Генрыха Вагнера “Вечна жывыя”, асацыятыўныя карткі, схемы дыяманты.

Эпіграф:

 

Я вас прашу, не зведаў хто вайны,

Прашу вас, мае дочкі і сыны,

Узяць хоць долю памяці маёй,

Каб потым ёй не зарасці травой.

А. Вярцінскі

 

Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на ўрок (1 хвіліна).

- Вітаю вас, мае паважаныя сямікласнікі. Сёння я хачу, каб вы падумалі, гледзячы на фотаздымкі: (на дошцы)

- Якія думкі ў вас узнікаюць, што нагадваюць выявы? На якія думкі наводзіць? (Сумныя, непрыемна становіцца)

- Сумныя думкі ў вас узнікаюць, і размова ў нас будзе не вельмі вясёлая, нават трагічная.

 

2. Паведамленне тэмы ўрока (1 хвіліна)

- Мы пазнаёмімся з творам Анатоля Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Запішам тэму і дату ў сшыткі па літаратуры.

- Звяртаю вашу ўвагу, што дамашняе заданне будзе праверана ў час хвілінкі-адпачынку.

 

3. Мэтавызначэнне (2 хвіліны)

- Паглядзіце на эпіграф. Давайце прачытаем. Пра што ў ім гаворыцца? (Пра  гістарычную памяць) Запішыце ў сшытак.

- Як вы мяркуеце, пра што мы будзем гаварыць на сённяшнім уроку? (Пра цану Перамогі, трагедыю нашага народа)

 

4. Уступнае слова настаўніка (2 хвіліны)

 Вялікая Айчынная вайна - адна з трагічных старонак у гісторыі нашай краіны. У час вайны загінула вельмі многа людзей, былі знішчаны цэлыя вёскі. Дваццаць мільёнаў жыццяў людзей былі аддадзены за вызваленне ад фашысцкай навалы.

Вайну Анатоль Вярцінскі сустрэў дзесяцігадовым хлапчуком. Дзіцячая памяць захавала яе трагічныя малюнкі ўсе да самых драбніц. Яны засталіся ў сэрцы паэта на ўсё жыццё. Вось што напісаў у адказе на пытанні анкеты часопіса «Маладосць» сам паэт: «...Мы, жывыя сведкі вайны, не маем маральнага права маўчаць. I тут нашы вершы і паэмы трэба яшчэ разглядаць як і сведчанне». Дарагой цаной - мільёнамі жыццяў заплацілі мы за сённяшняе мірнае неба. Таму творы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны, - перасцярога і напамін сучаснікам, «каб нашчадкаў зямлі абмінуў непапраўны лёс».

5. Вывучэнне новага матэрыялу (4 хвіліны)

- Мы працягваем падарожнічаць па загадкавай краіне Паэзіі. Краіне, дзе адбуджаюцца нашы мары, думкі, пачуцці. І не толькі пачуцці радасці, захаплення прыгажосцю, свету, але і болю, і суму, і адчаю.Толькі памятаючы, што на свеце ёсць гора, мы навучымся цаніць імгненні спакою, міру, шчасця. Такім чынам, сённяшні ўрок яшчэ раз зверне нас да нашай гістарычнай памяці, яшчэ раз пакажа нам, што, каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае.

- Дапаможа нам у гэтым верш А.Вярцінскага,  які напісаны ў новым для нас жанры рэквіема.

Заданне: прачытайце і запішыце азначэнне рэквіема на старонцы 252 (Адзін вучань услых чытае азначэнне).

5.2. Выразнае чытанне верша настаўнікам (4 хвіліны)

- На партах у кожнага з вас ляжыць тэкст вершу. Калі ласка, сачыце ўважліва.

5.3. Аналіз першаснага ўспрымання (3 хвіліны)

- Якія пачуцці ўзніклі ў вас пры слуханні верша? Чым ён вас уразіў? (Уразіў колькасцю сумных і балючых падзей)

- А якія словы выкарысталі б вы для характарыстыкі гучання верша? (Магчымыя варыянты адказаў: пакутлівае, трагічнае, тужлівае, цяжкое, шчымлівае. Словы-характарыстыкі размяшчаюцца на дошцы)

 

5.4. Зварот да міжпрадметных сувязей (4 хвіліны)

- Пазнаёмімся з узорам рэквіема ў музыцы: гучыць урывак з вакальнасімфанічнай паэмы беларускага кампазітара Генрыха Вагнера “Вечна жывыя”, які так і называецца “Рэквіем”.

- Параўнайце ўражанне ад музычнага твора і паэтычнага тэксту: якое гучанне яны маюць? (Адказы вучняў, калі некаторыя вучні будуць адзначаць разыходжанні ў гучанні верша і музыкі, можна даць дадатковае дамашняе заданне: прачытаць твор пад музыку Вагнера, а потым параўнаць іх гучанне.)

5.5. Праца над аналізам верша (3 хвіліны)

- Прачытайце назву верша і эпіграф да яго, вызначце, чыёй памяці прысвяціў А.Вярцінскі свой твор.

- Пералічыце падзеі, факты, звесткі, пададзеныя ў вершы.

- Вылучыце тое, што выклікала ў вас адмоўныя пачуцці і эмоцыі.

6. Фізкультхвілінка (хвілінка-адпачынку)  (1 хвілін)

Дамашняе заданне “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”

- Устаньце, калі ласка, тыя, у каго продкі змагаліся з ворагам ці перажылі жудасны час саракавых. (Амаль усе дзеці ўстаюць. Настаўнік просіць устаць усіх, таму што вайна кранула кожную сям’ю.)

- Давайце паслухаем, як закранула вайна вашы сем’і. (Адказваюць 3-4 вучні, 9 хвілін)

7. Разрыў (1 хвіліна)

- Праслухаўшы паведамленні, адкажыце на пытанне: на вашу думку, што самае галоўнае ў жыцці? (Дзеці могуць даць розныя адказы: бацькі, дзеці, мір.)

Самае галоўнае ў жыцці – само жыццё. А яшчэ – чалавечая памяць, мы павінны памятаць, кім заваёвана наша Перамога, наша жыццё, наша будучыня.

9. Працяг аналізу верша (5 хвілін)

- Мы пазнаёміліся з вершам А. Вярцінскага, зразумелі яго сэнс, настрой. - Прачытайце верш самастойна. Якія асбалівасці вы заўважылі? (Мы заўважылі, што кожная частка мае вядучы матыў, які ўзмацняецца трагічнымі звесткамі.)

- Якія словы паўтараюцца ва ўступе? Дзе яны знаходзяцца? Растлумачце іх ролю ў тэксце. (Паўтараюцца словы “Вы бачылі лес, дзе прагал скразны?”, яны знаходзяцца ў пачатку радка. Паўтор слоў у пачатку радка павышае эмацыянальнасць верша, узвышае яго тон. Пытанне “Вы бачылі лес?...” звяртае ўвагу чытача на ўзнятую тэму. Такое пытанне не патрабуе адказу і называецца рытарычнае. )

- Якія словы паўтараюцца ў 1 частцы? Дзе яны знаходзяцца? Растлумачце іх ролю ў тэксце. (У канцы страфы паўтараецца словазлучэнне “кожны чацвёрты”. Аўтар гэтым паўторам падкрэслівае значнасць страт, кожны чацвёрты беларус загінуў у гады вайны)

- А ці кожны чацвёрты загінуў на вайне? Падцвердзіце свой адказ радкамі з твора. (А. Вярцінскі ўлічвае і тых, хто памёр ад ран, прапаў без вестак, падарваўся на міне…)

- Знайдзіце ў тэксце амонімы. Што гэта за словы. Для чаго пісьменнік іх ужывае? (Амонімы – гэта словы аднолькавыя па напісанні і гучанні, але маюць рознае лексічнае значэнне. Амонімы “…лячылі раны” і “…рана паміралі”. Пісьменнік ужывае іх дзеля таго, каб узмацніць значэнне слова “раны”)

- Знайдзіце радкі, у якіх аўтар падкрэслівае, што беларусы змагаліся з ворагам не толькі на фронце (Аўтар падкрэслівае, што радную зямлю абаранялі і старыя (Дзед Талаш), і малыя (паянер-герой Марат Казей).

- У эпілогу паэт звяртаецца да прыёму “спражэння”: Я іду, ты ідзеш, а ён не ідзе… Як вы разумееце гэты прыём? З якой мэтай пісьменнік яго выкарыстоўвае? (Аўтар супрацьпастаўляе: мы жывыя – яны загінулі, хаця маглі ісці, спяваць, жыць)

 - А зараз параўнайце ўступ і эпілог верша (пачатак і канец верша) (Ва ўступе Вярцінскі падрыхтоўвае нас да ўспрымання трагічных падзей, гаворыць пра страты. У эпілогу ўслаўляецца жыццё.)

- Чаму вучыць верш? (Гэты верш – помнік загінуўшым, ён вучыць нас адвазе, шчырай адданасці Радзіме, змаганню за мір і справядлівасці на ўсёй планеце. Ён прымушае нас памятаць аб трагічных уроках гісторыі)

- Я згодна з вамі, нам трэба помніць аб трагічных уроках гісторыі, каб не паўтараць страшных памылак, каб пабудаваць міралюбівае і адкрытае грамадства.

 

10. Падагульненне (2 хвіліны)

- Я згодна з вамі. Эпілог уражвае сваёй пераканальнасцю, супрацьпастаўленнем жыцця і смерці. Вайна – гэта жах, катастрофа, праз спражэнне дзеясловаў надзвычай выяўна гэта падкрэсліваецца: мёртвыя – жывыя. (Тут настаўнік звяртаецца да слоў, карткі-асацыяцыі і малюнкаў дзяцей на дошцы: сумнае, балючае, журботнае, жаласлівае).

 - А зараз давайце яшчэ раз звернемся да першага эпіграфа нашага ўрока. Да чаго заклікае нас паэт? (Паэт заклікае нас, каб мы памяталі тых, кім заваявана наша Перамога, аб тых жахлівых падзеях, каб яны больш не паўтарыліся ніколі.)

11. Рэфлексія (2 хвіліны)

Вучням прапануецца скласці дыяманту, схема ў кожнага на парце (ключавое слова вайна).

 

Вайна

Жудасная, крывавая.

Забівае, разбурае, знішчае.

Гора, жах, кроў, крыкі.

Нараджае, будуе, павялічвае.

Прыгожы, сонечны Мір.

11. Каменціраванае выстаўленне адзнак (1 хвіліна)

13. Дамашняе заданне:

Напісаць невялікае сачыненне-разважанне на аснове дыяманты.

14. Заключэнне.

Мы па прыкладзе вучня сёмага класа Трэвара МакКіні (герой з кінафільма “Заплаці іншаму”) будзем старацца зрабіць свет больш добрым. Для гэтага трэба аказаць каму-небудзь істотную паслугу і прасіць гэтага чалавека аддзячыць не Вас, а трох іншых людзей, якія, у сваю чаргу, аддзячаць яшчэ траіх, і гэтак далей, распаўсюджваючы цеплыню і дабрыню ў сусветным маштабе.

 

 

Дадатак 1

Партрэты А. Вярцінскага

 

 

                    

 

Дадатак 2

Стыкеры са словамі-асацыяцыямі

 

Пакутлівае

тужлівае

Трагічнае

цяжкае

шчымлівае

Дадатак 3


А. Вярцінскі

Рэквіем па кожным чацвёртым (1996)

У часе мінулай вайны загінуў
кожны чацвёрты беларус.
З дакумента

Ой, хацела мяне маці
за чацвёртага аддаці...
З народнай песні

Уступ

Вы бачылі лес,
дзе праг
ал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
дзе кожнай другой няма сасны
ці сама меней — чацвёртай?
Тое ж было з народам маім.
Сякера ваеннай навалы
прайшлася бязлітасна па ім,
і — прагалы, прагалы.
Яны і сёння не зараслі,
свіцяцца прасторай мёртвай...
Вы бачылі лес,
дзе прагал скразны?
Скажыце,
вы бачылі бор той?

Частка першая

Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея — малыша.
I падаў, распасцёрты,
кожны чацвёрты.

Часта згаралі знічкі тады.
Быў небасхіл чорны.
А на зямлі стылі сляды —
кожны чацвёрты.

Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.

Доўга не трацілі ўдовы надзей,
доўга чакалі маці дзяцей.
Не верылі ў
сё, што мёртвы
кожны чацвёрты.

Помнім болі і страты свае.
Памяць шуміць, як чароты.
О, як нам вас нестае —
кожны чацвёрты!

Частка другая

Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны.

Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.

Зеўралі* ямы, траншэі,
зеўралі печы ў друзе** —
ранай адной страшэннай
на целе маёй Беларусі.

Частка трэцяя

Лічым: чацвёрты кожны.
А можа, кожны трэці?
Голадам падкошаныя,
паміралі дзеці.

Яшчэ мы не ўлічылі
тых, што лячылі раны,
раны не залячылі,
рана паміралі.


Колькі прапала без вестак,
без пахаванняў, памінак!

А колькі потым дзетак
Узарвалася на мінах!

Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.

Эпілог.

Не забываецца той урон,
не зарастаюць прагалы...
«Дзеці, вы вывучылі урок?
Дзеці, вы праспрагалі?
Я іду,
ты ідзеш,
а ён не ідзе,
ён мёртвы.
Я пяю,
ты пяеш,
маўчыць кожны чацвёрты.
Мы ідзём,
ідзеце вы.
Грунт пад нагамі цвёрды.
Яны не ходзяць — не жывы
кожны чацвёрты.
Любім мы,
любіце вы.
Колькі травы,
ліствы,
сінявы! —
Хоць сэрца насцеж разгортвай.
А каб яшчэ ды быў жывы
кожны чацвёрты!

* Зеўралі — тут: былі бачны.
** Друз — тут: маса з бітай цэглы, камення.


 

Дадатак 4

          Схема дыяманты

 

Назоўнік (1 - назва)

Прыметнікі (2)

Дзеясловы (3)

Сказ (4 словы)

Абагульняючае слова (1)

 

Дадатак 5

          Асацыятыўныя карткі

 

 


 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект "А.Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым""

Настоящий материал опубликован пользователем Курко Мария Валерьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

  • Скачать материал
    • 27.11.2024 886
    • DOCX 999.5 кбайт
    • 45 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Курко Мария Валерьевна
    Курко Мария Валерьевна
    • На сайте: 4 года и 8 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 1235
    • Всего материалов: 5

План -канспект інтэгрыраваннага урока па геаграфіі

Файл будет скачан в форматах:

  • pdf
  • docx
3865
2
15.05.2024
Разработок в маркетплейсе: 1
Покупателей: 2

Настоящая методическая разработка опубликована пользователем Конобай Полина Юрьевна. Инфоурок является информационным посредником

материал учителям, преподающим в классах интегрированного обучения и воспитания. Основные задачи учителя-предметника интегрированного класса – поддержка социального и личностного развития ребёнка, обучение «особого» ученика с учетом его потенциальных возможностей, создание в классе партнерских отношений, условий личностного взаимодействия в коллективе.

Краткое описание методической разработки

материал  учителям, преподающим в классах интегрированного обучения и воспитания.  Основные задачи учителя-предметника интегрированного класса – поддержка социального и личностного развития ребёнка, обучение  «особого» ученика с учетом его потенциальных возможностей, создание в классе партнерских отношений, условий личностного взаимодействия в коллективе.

Смотреть ещё 5 296 курсов

Методические разработки к Вашему уроку:

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 975 716 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

  • 31.10.2024
  • 91
  • 1
  • 31.10.2024
  • 46
  • 0

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

Оформите подписку «Инфоурок.Маркетплейс»

Вам будут доступны для скачивания все 158 636 материалов из нашего маркетплейса.

Мини-курс

Волонтерство: сущность, мотивация, и воспитание

3 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 17 человек

Мини-курс

Мастерство влияния и успешных переговоров

4 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 15 человек

Мини-курс

Правовые аспекты корпоративного управления

2 ч.

699 руб.
Подать заявку О курсе
Смотреть ещё 5 296 курсов