Выдаём удостоверения и дипломы установленного образца

Получите 5% кэшбэк!

Запишитесь на один из 793 курсов и получите 5% кэшбэк стоимости курса на карту

Выбрать курс
Инфоурок Начальные классы КонспектыПлан-канспект па беларускай мове "Абагульненне па раздзеле "Гукі і літары""

План-канспект па беларускай мове "Абагульненне па раздзеле "Гукі і літары""

Скачать материал
библиотека
материалов

ДУА “Табульская сярэдняя школа” Пінскага раёна

 

 

 

 

 

 

План-канспект па беларускай мове

Абагульненне па раздзеле “Гукі і літары”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                      Настаўнік пачатковых класаў

                                                                     Лук’янчук Наталія Аляксандраўна

 

 

Тэма: Абагульненне па раздзеле “Гукі і літары”

Мэты: абагульніць веды вучняў па пройдзеным раздзеле;

            развіваць фанематычны слых, арфаграфічную пільнасць;

            выхоўваць стрыманасць, уменне слухацьадказы аднакласнікаў.

Абсталяванне: малюнкі Маша, мядзведзя, сабакі, вожыка, зайчыка, воўка, вясёлага і сумнага гноміка, картачкі на арфаграфічную размінку, картачкі на заданні, картачкі на дамашняе заданне.

 

Ход урока:

I.                  Арганізацыя пачатку ўрока.

Усім добры дзень! І ў добры час!

Мова родная ў нас. На ўрок я запрашаю,

Усім поспехаў жадаю! Сябрам сваім усмешку падарыце,

Які настрой у вас скажыце? (Адказы дзяцей.)

Дарагія сябры, у вас такі спакойны выгляд, што побач з вамі забываеш пра ўсе свае хваляванні. Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Давайце ўсміхнемся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.

У нас сёння незвычайны ўрок. Дзяўчынка Маша папрасіла вас дапамагчы ёй дайсці ў госці да Мядзведзя, бо лясныя жыхары падрыхтавалі ёй заданні, з якімі яна самастойна не справіцца. Дапаможам дзяўчынцы?

II.              Хвілінка чыстапісання.

Каб настроіцца на працу Машы патрэбна крышачку прапісаць літары і словы.

ММ   Мр   Мн   Ма   см   мі  

Маша   мядзведзь   мышка

III.  Арфаграфічная размінка.

Пайшла Маша і сустрэла сабаку. У заданні ал сабачкі дзяўчынцы патрэбна ўставіць патрэбную літару т або ц:

___элевізар, ве___ер, бало___а, гос___ь, пар___а, ма___і, ква___эра.

Літару д або дз:

___ыня, ___ень, гняз___о, ва___а, каман___а, ня___еля.

Малайцы! Выканалі заданне ад сабачкі.

IV. Актуалізацыя ведаў.

Чым адрозніваюцца гукі ал дітар? (Гукі мы чуем, літары пішам.)

Якія бываюць гукі? (Зычныя, галосныя)

Якія бываюць зычныя гукі? (Цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія)

V.     Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэма нашага ўрока “Абагульненне па раздзеле “Гукі і літары””. Сёння на ўроку мы ўспомнім усе тэмы раздзелва.

VI. Праца па тэме ўрока.

 а) Наступнае заданне ад вожыка Літары е, ё, ю,я, і.  

Успомніце, калі літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі? (Калі стаяць у пачатку слова, пасля галосных, пасля апострафа і раздзяляльнага мяккага знака.)

Вожык прапануе вам наступнае заданне (на картачках): трэба выпісаць словы, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі і растлумачыць чаму.

Ячмень таполя, фіялка, бяроза, яліна, юнак, абед, з’ява, цёмны, паштальён.

Малайцы! Выканалі заданне і рушылі далей!

А зараз паклалі пакуль ручкі. Зробім фізкультхвілінку для нашых вочак.

Сардэчка б’ецца – тук, тук, тук,

раблю вачыма малы круг.

Яшчэ тук, тук, і круг вялікі

На зоркасць вочак усе разлікі.

Улева, управа, улева, управа,

як вочкі бегаюць рухава.

Уверх, уніз, уверх, уніз,

выконвай наш любы капрыз.

Стамілася і прылягло,

васьмёркі шлях яно прайшло.

Заплюшчы вочкі, не хітруй!

Удалеч позірк накіруй!

б) Рушыла Маша далей і сустрэла зайчыка.

Успомніце правілы пераносу слоў. (Пераносіць толькі па складах, літары й, ў, ь і апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй літары, словы з аднаго склада не пераносяцца, нельга пераноіць склад з адной літары, дз, дж не раздзяляюцца пры пераносе.)

Зайчык прапануе вам падзяліць словы на два слупкі: у 1 слупок запісаць словы, якія можна перанесці, а ў 2 слупок словы, якія нельга перанесці.

Майка, Юлія, завея, ясень, ягада, лось, ластаўка, гусь, алень, ураджай, сузор’е, воўк, сядзіба.

Якія малайчынкі! Пайшлі далей.

в) Наступнае заданне ад воўка. Напісанне слоў з літарамі ў-у. Калі ў беларускай мове пішацца літара ў (у нескладовае) (пасля галосных).

Воўк хоча праверыць, як добра вы засвоілі гэта правіла. Ён прапануе вам запісаць сказы пад дыктоўку, а потым праверым.

Мой брат Паўлік – будаўнік. Ён пабудаваў шмат дамоў, садоў і школ. Я быў разам з ім на будоўлі.

А зараз праверце сябе і выпраўце памылкі, калі яны ў вас ёсць. Праверылі? Падыміце руку ў каго не было памылак? У каго адна памылка? У каго 2 памылкі? Малайцы!

г) Пайшла Маша далей і сустрэла вавёрку. Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Назавіце парныя звонкія і глухія зычныя гукі. ([б] - [п], [д] - [т], [з] - [с], [дж] - [ч], [дз] - [ц], [г] - [х], [ж] - [ш].)

Вавёрка прапануе вам пагуляць у гульню “Палячыце словы”. Вам патрэбна знайсці памылкі, выправіць іх і растлумачыць.

Абет, берах, волаз, гараш, дзет, хлеп, рыпка, бяроска, кнішка, загатка, кробка, жапка, бутка.

Малайчынкі! Дайшла наша Маша да Мядзведзя.

д) Калі застаецца час, то мядзведзь таксама прыдумаў заданне с. 127, зад.9. У якіх словах прапушчаны апостраф, а ў якіх – раздзяляльны  мяккі знак?

Пад езд, л.ецца, Дзям.ян, камп ютар, меда лён.

Малайчынкі! І з гэтым справіліся.

VII.    Падвядзенне вынікаў урока.

Давайце ўспомнім, якія правілы паўтарылі на сённішнім уроку? (Правапісанне літар е, ё, ю, я, і; перанос слоў; напісанне слоў з літарамі ў-у; парныя звонкія і глухія зычныя гукі.) Ці дасягнулі мы мэты ўрока?

А зараз ацаніце калі ласка, сваю працу. (Настаўнік раздае лінеечкі самаадзнакі.).

Мне вельмі спадабалася, як вы сёння працавалі! Мы дасягнулі мэты, якія паставілі ў пачатку ўрока. Вы ўсе былі актыўныя і добра адказвалі.

VIII. Дамашняе заданне.

У дамашнім заданні вам патрэбна запісаць месяцы ў алфавітным парадку.

Снежань, ліпень, красавік, верасень, май, люты, жнівень, лістапад, чэрвень, сакавік, кастрычнік, студзень.

IX.        Рэфлексія.

А зараз ацаніце наш урок. Калі вам усё спадабалася, спадабалася, як вы працавалі, прымацуйце да дошкі вясёлага гноміка.

Калі ўрок вам не спадабаўся, не спадабалася, як вы сёння працавалі, прымацуйце сумнага гноміка.

Вы ўсе вялікія малайчынкі! Можаце адпачываць! Урок акончаны!

 

 

 

 

  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
    Пожаловаться на материал
Курс профессиональной переподготовки
Учитель начальных классов
Курс повышения квалификации
Скачать материал
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Организация проектно-исследовательской деятельности учащихся в рамках реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Использование мини-проектов в школьном: начальном, основном и среднем общем и среднем профессиональном естественнонаучном образовании в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Сетевые и дистанционные (электронные) формы обучения в условиях реализации ФГОС по ТОП-50»
Курс повышения квалификации «Сопровождение детского отдыха: от вожатого до руководителя детского лагеря»
Курс повышения квалификации «Профессиональная компетентность педагогов в условиях внедрения ФГОС»
Курс повышения квалификации «Система образовательной организации в начальном общем образовании в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Психолого-педагогические аспекты профессиональной компетентности педагогических работников в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Тайм-менеджмент - персональная эффективность преподавателя»
Курс повышения квалификации «Теория и практика инклюзивного обучения в образовательной организации в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Мотивационное сопровождение учебного процесса младших школьников «группы риска» в общеобразовательном учреждении»
Курс повышения квалификации «Организация и проведение культурно-досуговых мероприятий в соответствии с ФГОС НОО»
Курс повышения квалификации «Продуктивность учебной деятельности младших школьников общеобразовательного учреждения в рамках реализации ФГОС НОО»
Курс повышения квалификации «Организация работы с обучающимися с ограниченными возможностями здоровья (ОВЗ) в соответствии с ФГОС»
Курс повышения квалификации «Новые методы и технологии преподавания в начальной школе по ФГОС»
Курс повышения квалификации «Современные тенденции цифровизации образования»

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.