Инфоурок Начальные классы КонспектыПлан-канспект па матэматыцы "Вымярэнне плошчы фігур з дапамогай палеткі"

План-канспект па матэматыцы "Вымярэнне плошчы фігур з дапамогай палеткі"

Скачать материал
библиотека
материалов

План-канспект па матэматыцы ў 3 класе

Тэма: Вымярэнне плошчы фігур з дапамогай палеткі

Мэты: азнаёміць вучняў з палеткай і навучыць карыстацца ёю для вымярэння плошчы фігур; паўтарыць прыёмы параўнання выразаў:

            развіццё зрокава-прасторавага ўспрымання і зрокава-маторнай каардынацыі, садзейнічаць развіццю матэматычных здольнасцей, памяці;

             выхаванне культуры зносін у працэсе вучэбнага ўзаемадзеяння, садзейнічаць выхаванню цікавасці да прадмета.

Абсталяванне: карткі для праверкі дамашняга задання, матэрыял для рэфлексіі, палетка.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Від урока: камбінаваны.

Ход урока

I.                  Арганізацыйны момант.

Добры дзень, настройцеся на добрую працу, усміхніцеся адзін аднаму. Праверце, ці ёсць усе прылады. Я жадаю вам поспехаў і добрага настрою.

II.              Праверка дамашняга задання.

-                     Мы пачнём з праверкі дамашняга задання. Адзін вучань працуе з карткай.

Франтальнае апытванне.

1)                Задача № 10, стар. 103.

Колькі дзеянняў у задачы?

+ Два.

Назавіце першае дзеянне.

+ 7 10=70 (стар.)

Што мы даведаліся гэтым дзеяннем?

+ Колькі старонак прачытаў Вася.

Якое другое дзеянне?

+ 100-70=30 (стар.)

Што мы даведаліся другім дзеяннем?

+ Колькі старонак засталося прачытаць.

2)                Заданне № 11, стар. 103.

Правяраем ураўненні.

Аня – 1 слупок. Х = 3, b = 8.

Надзя – 2 слупок. Х = 17, а = 3.

Даша – 3 слупок. Х = 12, х = 43.

Малайцы! Добра выканалі дамашняе заданне.

III.           Вусны лік.

а) рашыце прыклады:

20+19=                           24-15=                     3 9=                          42:7=

56+14=                           79-29=                     8 8=                          72:8=

б) параўнайце:

1 м  100 см                                                          1 г 15 мін  65 мін

10 дм  1 м                                                            56 сек  1 мін 6 сек

в) рашыце задачу:

На экскурсію ў Мінск паехала 20 дзяцей з 3 класа, 15 дзяцей з 4 клас. Колькі ўсяго чалавек паехала ў Мінск на экскурсію?

IV.           Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэма нашага сённяшняга ўрока – “Вымярэнне плошчы фігур з дапамогай палеткі”.

V.               Знаёмства з новым матэрыялам.

Давайце ўважліва паглязім на правіла на старонцы 104.

З дапамогай палеткі – празрыстай плёнкі, падзеленай на квадраты са стараной 1 см, можна вызначыць, колькі квадратных сантыметраў змяшчае фігура, або знайсці плошчу фігуры (S) у квадратных сантыметрах.

S = 2+4:2= 4 (кв. см)

VI.           Замацаванне вывучанага матэрыялу.

С. 104, № 1 (пісьмова)

а) 9 кв.см; б) 2 + 4:2 = 4 кв.см; в) 6 + 4:2 = 8 кв.см.

с. 104, № 2 (пісьмова)

Прачытайце задачу.

Паўтарыце ўмову.

Паўтарыце пытанне.

Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы?

Можам мы адразу адказаць на пытанне задачы?

Чаму?

Можам даведацца, колькі радоў прапалолі разам дзяўчынкі?

Якім дзеяннем?

Зараз можам адказаць на пытанне задачы?

Чаму?

Якім дзеяннем?

Ці адказалі мы на пытанне задачы?

Што мы даведаліся 1-ым дзеяннем?

Што мы даведаліся 2-ім дзеяннем?

Запішыце рашэнне задачы па дзеянням з паясненнямі.

Назавіце адказ.

Ці можна рашыць задачу друнім спосабам?

Малайцы! Рашылі задачу!

Фізкультхвілінка

Рыбка плавае ў вадзіцы, рыбцы весела гуляць

Як жа нам  не памыліцца і за хвост яе спаймаць?

Рыбка спіначку прагнула, рыбка хлебцы ўзяла,

Рыбка хвосцікам махнула, рыбка далей паплыла.

С. 104, № 3 (пісьмова)

На прамой АВ адзнач пункты К і М. Запішы прамені з пачаткам у гэтых пунктах.

 

 

КА, КМ, МК, МВ.

Малайчынкі! Справіліся з такім цяжкім заданнем!

С. 105, № 4 (пістмова)

Знайдзі:

а) 42 + (21 : 7) = 42 + 2 = 45;

б) 42 : (20 – 14) = 42 : 6 = 7;

в) (8 8) – (8 5) = 64 – 40 = 24;

г) (64 : 8) + (35 : 5) = 8 + 7 = 15.

С. 105, № 5 (вусна)

Параўнайце.

9 7  9 6 + 9                                                     9 2 + 40  97

54 : 6  54 – 6                                                  9 4  9 5 – 9

9 3 + 20  50                                                    9 6  5 9

Малайцы! Справіліся і з гэтым заданнем. 

С. 105, № 8 (пісьмова)

Прачытайце задачу.

+ У чатырох скрынях ляжыць перац па 9 кг у кожнай. Яго пераклалі ў сеткі па 6 кг у кожную. Колькі атрымалася сетак з перцам?

Паўтарыце ўмову.

Паўтарыце пытанне.

Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы?

Можам мы адразу адказаць на пытанне задачы?

Чаму?

Ці можам мы даведацца, колькі кілаграм перцу было?

Якім дзеяннем?

Зараз можам адказаць на пытанне задачы?.

Чаму?

Якім дзеяннем?

Ці адказалі мы на пытанне задачы?

Што мы даведаліся 1-ым дзеяннем?

Што мы даведаліся 2-ім дзеяннем?

Запішыце рашэнне задачы па дзеянням з паясненнямі.

Назавіце адказ.

Ці можна рашыць задачу другім спосабам?

+ Не.

С. 105, № 7 (вусна)

Даўжыня ломанай АВС роўная 21 см. Знайдзі даўжыню звяна АВ, калі даўжыня звяна ВС роўная 1 дм 2 см.

1 дм 2 см = 12 см

21 – 12 = 9 (см)

С. 105, № 9 (пісьмова)

х + 25 = 82                                 4 х = 36                             60 – а = 45

х = 82 – 25                                 х = 36 : 4                           а = 60 – 45

х = 57                                         х = 9                                  а = 15

Праверка:                                  Праверка:                         Праверка:

57 = 25 = 82                               4 9 = 36                             60 – 15 = 45

82 = 82                                       36 = 36                               45 = 45

VII.       Падвядзенне вынікаў урока.

Над якой тэмай мы сёння працавалі?

Што больш спадабалася?

Якія былі цяжкасці?

Выстаўленне адзнак за ўрок.

VIII.    Рэфлексія.

Калі ўрок вам спадабаўся, вам спадабалася, як вы працавалі, падыміце тварык з усмешкай. Калі вам трэба яшчэ падцягнуцца, падыміце сумны тварык.

Дзякую за ўрок!

  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
    Пожаловаться на материал
Курс повышения квалификации
Курс профессиональной переподготовки
Учитель начальных классов
Скачать материал
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Воспитание и социализация учащихся в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Сетевые и дистанционные (электронные) формы обучения в условиях реализации ФГОС по ТОП-50»
Курс повышения квалификации «Профессиональная компетентность педагогов в условиях внедрения ФГОС»
Курс повышения квалификации «Средства педагогического оценивания и мониторинга в работе учителя в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Психолого-педагогические аспекты профессиональной компетентности педагогических работников в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Тайм-менеджмент - персональная эффективность преподавателя»
Курс повышения квалификации «Методика обучения игре детей с особенностями развития в рамках реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Организация и проведение культурно-досуговых мероприятий в соответствии с ФГОС НОО»
Курс профессиональной переподготовки «Теория и методика обучения информатике в начальной школе»
Курс повышения квалификации «Проективные методики в начальной школе в соответствии с ФГОС»
Курс повышения квалификации «Техники креативного мышления как инструмент формирования общих компетенций по ФГОС»
Курс повышения квалификации «Система диагностики предметных и метапредметных результатов в начальной школе»
Курс профессиональной переподготовки «Инклюзивное образование в начальной школе»
Курс повышения квалификации «Современные тенденции цифровизации образования»

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.