Инфоурок Родной язык КонспектыПлан-канспект урока "Аналіз кантрольнага пераказу. Канструкцыі з чужой мовай, ужыванне, знакі прыпынку"

План-канспект урока "Аналіз кантрольнага пераказу. Канструкцыі з чужой мовай, ужыванне, знакі прыпынку"

Скачать материал

Харлап Ганна Леанідаўна, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”,

1 кв/к

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў        ХІ     класе

 

Тэма: Аналіз кантрольнага пераказу. Канструкцыі з чужой мовай, ужыванне, знакі прыпынку  (1 урок па тэме)

 

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў пра канструкцыі з чужой мовай, а менавіта сказаў з простай мовай.

 

Задачы:

1)    Удасканальваць уменні:

рабіць работу над памылкамі па кантрольным пераказе,

расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з простай мовай і тлумачыць іх,

будаваць схемы сказаў з простай мовай,

знаходзіць памылкі пры афармленні сказаў з простай мовай і выпраўляць іх,

суадносіць сказы з простай мовай з іх схемамі.

2)    Развіваць:

арфаграфічную і пунктуацыйную пільнасць праз уменне  знаходзіць і выпраўляць памылкі ў сказах з простай мовай,

звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

уменне рабіць самаацэнку сваёй дзейнасці.

3)    Выхоўваць:

цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз наступныя формы работы: праца на маршрутных лістах, работа па варыянтах, самастойная работа, праца з “палітрай настрою” і шкалой самаацэнкі.

 

Тып: камбінавы ўрок.

 

Асноўныя метады і прыёмы:

Мэтавызначэнне “Працягні сказ”,

работа на маршрутных лістах,

работа па варыянтах,

самастойная работа,

работа на індывідуальных кантках,

шкала самаацэнкі,

прыём “Палітра настрою”.

 

Абсталяванне:

падручнік,

маршрутныя лісты,

“Палітра настрою”,

кантрольныя сшыткі,

шкала самаацэнкі,

індывідуальныя карткі.

 

Запісы на дошцы:

дата,

словы “класная работа”,

эпіграф,

тэма ўрока,

схемы,

дамашняе заданне,

ключ да тэста,

мэты:

Ø Я ўспомню аб тым, якія

Ø Для гэтага мне патрэбна…

Ø Я буду ўмець

расстаўляць …

будаваць …

знаходзіць…

суадносіць…

 

Структура ўрока:

1.     Арганізацыйны этап 

1.1 Прывітанне

1.2 Прыём “Палітра настрою”

1.3 Запіс даты, слоў класная работа

2. Мэтавызначэнне

2.1 Слова настаўніка

2.2 Работа з эпіграфам

2.3 Пастаноўка задач урока

3. Аналіз кантрольнага пераказу, работа над памылкамі

3.1 Слова настаўніка

3.2 Запіс работы над памылкамі ў сшыткі

4. Вывучэнне новага матэрыялу

4.1 Слова настаўніка

4.2 Франтальнае апытванне

4.3 Назіранне над моўным матэрыялам

4.4 Чытанне правілаў

5.  Фізкультхвілінка

6. Замацаванне вывучанага

6.1 Праца па чарзе

6.2 Праца па варыянтах

6.3 Праца па варыянтах

6.4 Праца па чарзе пад дыктоўку каля дошкі

6.5 Самастойная работа

7. Падвядзенне вынікаў урока

8. Дамашняе заданне

9.Рэфлексія

Прыём “Палітра настрою”

10. Ацэнка ведаў

10.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

10.2 Самаацэнка

 

 

 

 

 

 

Кузьма Чорны сказаў: “Мова – жывая істота. Яна жыве, а не існуе. Адным словам можна вельмі шмат выказаць або тым жа словам нічога не сказаць”.

 

Ход урока

 

1.     Арганізацыйны этап 

 

1.1 Прывітанне

-Добрай раніцы! Прывітанне!

 

Дзеці:         На ўроку мовы сёння

Мы будзем добра працаваць.

І свае веды вельмі  рады ўсім вам паказаць.

 

-Сядайце!

 

1.2 Прыём “Палітра настрою”

-Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. З   дапамогай палітры настрою, пакажыце свой настрой у пачатку ўрока.

      Падыміце зялёныя палачкі ўверх, калі вы пачынаеце ўрок з цудоўным настроем, бо добра падрыхтаваліся да ўрока.

      Жоўтыя – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

      Ружовыя – вы напружаны, адчуваеце трывогу.

-Я спадзяюся, што ўрок будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам лёгка працаваць і атрымліваць добрыя адзнакі.  

 

1.3 Запіс даты, слоў “класная работа”

-Дзеці, сёння мы з вамі будзем працаваць на маршрутных лістах, якія ляжаць у вас на партах. Таму вазьміце іх, запішыце дату, словы “класная работа”.  (Вучні робяць запісы на маршрутных лістах)

 

2. Мэтавызначэнне

 

2.1 Слова настаўніка

-На зямным шары больш за 3000 моў. І наша родная мова, якую беларускі народ пранёс праз стагоддзі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. І гэты скарб ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее. Лёс роднай мовы залежыць ад нас. А каб добра ёю валодаць, спачатку трэба яе дасканала вывучыць. І таму сённяшняя наша сустрэча накіравана на далейшае паглыбленне ведаў па беларускай мове.

 

2.2 Зварот да эпіграфа

-Давайце звернем увагу на эпіграф да нашага ўрока. Прачытаем яго.

-Як вы разумееце выказванне Кузьмы Чорнага?

-Што нагадвае гэты сказ?

 

2.3 Пастаноўка задач урока

-А зараз скажыце, якую тэму мы будзем вывучаць на ўроку?

-Так, сапраўды “Канструкцыі з чужой мовай” (знакі прыпынку ў сказах з простай мовай).

-Давайце запішам тэму ўрока на маршрутныя лісты.

- Скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць і ўмець у канцы ўрока?

 

Ø Я ўспомню аб тым, якія … (канструкцыі называюцца чужой мовай, якія знакі прыпынку ставяцца ў  сказах з простай мовай).

Ø Для гэтага мне патрэбна… (паўтарыць правілы, актыўна працаваць, выканаць усе заданні правільна).

Ø Я буду ўмець расстаўляць … (знакі прыпынку ў сказах з ПМ),

    будаваць … (схемы сказаў з ПМ),

    знаходзіць… (памылкі пры афармленні сказаў з ПМ і выпраўляць іх),

    суадносіць… (сказы са схемамі).

 

-Добрыя мэты! Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца!

 

-Працуючы па новай тэме, абавязкова адзначайце колькасць памылак пры выкананні заданняў.

 

Шкала самаацэнкі

Прозвішча, імя

Заданне

1

2

3

4

5

Вусныя адказы

Выніковая адзнака

Колькасць памылак

 

 

 

 

 

 

 

 

3.Аналіз кантрольнага пераказу, работа над памылкамі

3.1 Слова настаўніка

-Але перад тым, як пачаць вывучаць новую тэму, мы напішам работу над памылкамі.

-Давайце адкрыем сшыткі з кантрольнымі пераказамі, запішам дату, словы “работа над памылкамі”.

-Прааналізаваўшы кантрольныя работы, хочацца адзначыць, што пісалі работу 12 вучняў з 16. Аднатыпныя памылкі, якія сустракаюцца, гэта пропуск слоў у сказах (у 5 вучняў), паўтор слоў (у 5 вучняў), пропус косак у складаназлучаным сказе (у 2 вучняў).

У некаторых вучняў сустракаліся арфаграфічныя памылкі. Таму я вам загадзя сказала падрыхтаваць работу над памылкамі.

Спяшацца.  Правапіс я. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам: зямля,  зялёны,  сям’я,  сястра.

Цётка, ёй. Правапіс ё пад націскам. Напрыклад: ён, вёска.

Коля ўдзячны. Правапіс  нескладовага ў. Нескладовае ў пішацца пасля галосных у пачатку слова: на ўвесь дзень, моцны ўдар.

Любуйцеся. Правапіс ц. Ц пішацца перад галоснымі е,ё,ю,я,і, перад літарай в, калі яна абазначае мяккі гук: у самалёце, цвёрды.

Твар цёткі Дзіны змяніўся, і яна сказала. Яна ўжо дарослая, і тэба падумаць пра свой выгляд. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб’яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці.

 

3.2 Запіс работы над памылкмі ў сшыткі

 

-Я спадзяюся, што такіх памылак вы больш рабіць не будзеце.

3.3 Праца на індывідуальных картках

Вучні, якія не пісалі кантрольны пераказ, папрацуюць на індывідуальных картках.

 

Індывідуальная картка

 

Прозвішча, імя

 

Устаўце літары е, ё, я.

Б..склапотны, ф..льетон, сп..вак, с..мнаццаты, н..здарма, б..дняк, б..дната, дэл..гацыя, п..рсцёнак, запав..дзь, з..лкі, м..сці, кал..ндар, выгл..д, б..нзін, сц..блінка, л..снічоўка, б..злюдны, з..фір, дроб..зь, ц..жкавата, пам..ць, дз..сятка, п..рыметр, св..ткаваць, св..тлячок, дыл..тант, мес..ц, сн..гавік, дз..ржаўны, Тэг..ран, Х..рсон, в..рацяно, заз..лянець, дз..сятка, рэз..да, нап..рэдадні, ма..тнік, выс..яць, сан..т, п..хота, ц..цярук, с..рыял, імп..ратар.

 

4. Вывучэнне новага матэрыялу

 

4.1 Слова настаўніка

-         А зараз пачнём вывучаць новую тэму, а менавіта паўтараць вывучанае з 9 класа. Звяртаючыся да нашага эпіграфа, я жадаю, каб вам было што сказаць і вы паказалі сваё веданне беларускай мовы, а менавіты пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

 

 

 

4.2 Франтальнае апытванне

 

-Не забывайце пазначаць у шкале самаацэнкі свае адказы.

 

·        Якія сінтаксічныя канструкцыі называюцца чужой мовай?  (ЧУЖАЯ МОВА –  чужое выказванне, якое ўключаецца ў аўтарскае апавяданне)

·        Назавіце спосабы перадачы чужой мовы? (простая, ускосная, няўласна-простая)

·        Якія сінтаксічныя канструкцыі называюцца простай мовай? (ПРОСТАЯ МОВА – спосаб перадачы чужой мовы, пры якім дакладна захоўваюцца змест і форма выказвання)

·        З якіх дзвюх частак складаецца сказ з простай мовай? (уласна простая мова і словы аўтара)

·        На што ўказваюць словы аўтара? (каму належаць словы, дзе і  пры якіх абставінах яны былі сказаны)

·        З дапамогай якіх знакаў прыпынку афармляюцца сказы з простай мовай? (Двукосся)

·        Ад чаго залежыць выбар знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай? (Ад месца знаходжання ўласна простай мовы да слоў аўтара)

 

4.3 Назіранне над моўным матэрыялам

 

-На дошцы бачыце схемы. Скажыце, калі ласка, ці падыходзяць гэтыя схемы да  нашага ўрока? Чаму?

 

-Давайце звернем увагу на знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Ці правільна расстаўлены знакі прыпынку?

 

-Давайце разам з вамі выправім памылкі і растлумачым пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з прстай мовай.

 

Словы аўтара стаяць перад простай мовай

Слова аўтара стаяць пасля простай мовы

Словы аўтара разрываюцца простай мовай

Простая мова разрываеца словамі аўтара

А – “П”.

А: “П”?

А: “П”!

“П,” – а.

“П”! – а.

“П”? – а.

А: “П,” – а.

А: “П”! – а.

А: “П”? –  а.

А: “П”… –  а.

“П, –  а, –  п.”

“П, –  а, –  П”.

“П? –  а, –  П”.

“П! –  а, –  П”.

“П… –  а, –  П”.

“П? –  а: –  п”.

 

Адказ

А: “П”.

А: “П?”

А: “П!”

“П”, – а.

“П!” – а.

“П?” – а.

А: “П”, – а.

А: “П!” – а.

А: “П?” –  а.

А: “П…” –  а.

“П, –  а, –  п”.

“П, –  а. –  П”.

“П? –  а. –  П”.

“П! –  а. –  П”.

“П… –  а. –  П”.

“П? –  а: –  П”.

 

-Не забывайце пазначаць у шкале самаацэнкі свае адказы.

 

4.4 Чытанне правілаў з падручніка

-         А зараз давайце звернемся да падручніка. Адкрыйце ст.190 і 192-193. Праглядзіце правілы.

-         Пра што мы не сказалі?

-         Раз пра ўсё мы сказалі, то можна ісці далей.

 

5. Фізкультхвілінка

-Ці стаміліся? Прыйшоў час адпачыць.

 

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахінёмся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце, удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.

 

-Вось мы і адпачылі. Можна працаваць далей.

 

6. Замацаване вывучанага

 

6.1 Праца па чарзе

-Зараз звернемся да 1 задання на маршрутных лістах.

 

Знайсці сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя і арфаграфічныя памылкі, выправіць іх, растлумачыць, намаляваць схемы.

1.            Чытаю радкі В.К. Бялыніцкага-Бірулі: “Нідзе на поўдні няма такой шматфарбнай, урачыстай вясны, як у нашых краях.”

2.            “Скажы ты, якое дзіва! – прамовіў дзядзька расчулена, – такое, мне здаецца, не можа намаляваць найлепшы мастак”.

3.            “Дабро – адзіная сіла, здольная зрабіць чалавека высакародным” – гаварыла мне некалі маці.

4.            Ігар Васільевіч выслухаў нас уважліва, пасля ўсё ж запытаўся: – “Вы нічога не пераблыталі?”

5.            “А я хачу быць доктарам, – кажа малодшы сын і дадае – Хачу людзей лячыць, дарыць ім надзею”.

6.            “Хворым дрэвам, як і хворым людзям, трэба дапамагаць,” – гаварыў мне бацька.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання вы змаглі знайсці памылкі ў сказах з ПМ, выправіць іх, растлумачыць і  намаляваць схемы.

 

6.2 Праца па варыянтах

-Зараз падзелемся на 2 варыянты.

 

Якой схеме адпавядае сказ? Расставіць знакі прыпынку.

Варыянт 1

Варыянт 2

Больш за ўсё , гаварыў мне дзядуля, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у дзяцінстве.

Матчына мова за руку павяла прызнаваўся Якуб Колас і, хвіліну памаўчаўшы, дадаваў Беларускае слова, пяшчотнае і ласкавае, гнеўнае і сумнае, паслухмянае і гнуткае ў паэтычным радку, было бліжэйшае і мілейшае майму сэрцу.

1)    А: “П”.

2)    “П,” – а.

3)    “П, – а, – п”.

4)    “П, - а і а: - П”.

5)    А: “П”, - а.

1) “П: – а і а, – П”.       

2) “П, – а і а: – П”.       

3) – П? – а і а: П.

4) “П? – а і а: П”.

5) – П ? – а і а: П.

 

 

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання вы паказалі ўменне суадносіць сказы са схемамі, расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

 

6.3 Праца па варыянтах

-Мы зноў працуем па варыянтах.

Расставіць знакі прыпынку ў сказах з простай мовай, пабудаваць схемы.

Варыянт 1

Варыянт 2

1. Алесь падумаў   Немагчыма стварыць для сябе ціхае сховішча, куды не  прыйдуць трывогі часу.

 

 

2. Вясною   марыць Валік  вернецца наша птушка ў родны край.

 

 

1. Зямля ажывае ў гэтыя дні  адзначыў Міхась гаворыць з небам і варушыцца пад нагамі.           

 

 

2. Дзядуля запытаўся ўнук няўжо ты ніколі не сумуеш  

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы замацавалі правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай, а таксама паказалі ўменне складаць схемы да такіх сказаў.

 

6.4 Праца па чарзе каля дошкі пад дыктоўку

Праверачны дыктант

1. Я моцна крычу сонейку: “Добры дзень!”

2. “Няма нікога дома”, – катэгарычна адказаў хлапчук.

3. “Што самае галоўнае было ў маім жыцці? – пытаецца матуля і дае вычарпальны адказ:  – Любоў да дзяцей”.

4. Серж пачаў шаптаць бацьку на вуха: “Хадзем дадому”, – але той і слухаць не хацеў.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы замацавалі правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

 

6.5 Самастойная работа

Тэст “ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ З ПРОСТАЙ МОВАЙ”

1. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай.

1) “Ідзі, мая кароўка, у зялёную дуброўку, каб пад сонейкам хадзіла, пад месячкам не

блудзіла”, - так выпраўлялі мы сваю малочніцу ў поле.

2) Апошні час у яго на душы было неспакойна. Хто ён цяпер? Без пяці хвілін камандзір узвода.

3) “Выбачайце, - нарэшце сказаў я, - дзе тут каралеўскі палац?”

4) Алесь падумаў: “Немагчыма стварыць для сябе ціхі аазіс, нейкае сховішча, куды не

прыйдуць трывогі часу”.

5) Пісьменнік гаварыў, што адной з рыс індыйскага характару з’яўляецца адчуванне

ўласнай годнасці.

 

2. Адзначце, які знак прыпынку ставіцца на месцы пропуску ў сказе.

“Вясною _ - марыць Валік, - вернецца наша птушка ў родны край”.

1)кропка; 2) коска; 3) двукроп’е; 4) двукоссе; 5) клічнік.

 

3. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе.

Бачыш вунь тую самую высокую вяршыню паказвае мне Ахмет (Я, я) там многа год авечак пасвіў.

“П, - а. – п”. 2) “П! – а, - п”. 3) “П... – а. – П”. 4) “П? – а. – П”. 5) “П! – а. – П!”

 

4. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі.

1) – Добры дзень вам!, ветліва павіталася жанчына.

2) Сымонка збіраў маленькіх шчупакоў і плотак па лужынах, кідаў у вядро і нёс да

возера, прыгаворваючы: “Плывіце і расціце!”

3) – Тобік, Тобік. – лашчыў пярэстага сабачку дзед. Ідзі, маленькі, пабегай.

4) Дзяўчына раптам думае: што трэба забыць крыўды і непрыемнасці.

5) Якраз у гэты момант Сяргей пачуў цокат конскіх падкоў па бруку, знаёмае, хоць і

не дужа моцнае, “ура!” і выскачыў з хаты.

 

5. Устанавіце адпаведнасць сказаў з правільным варыянтам пастаноўкі знакаў прыпынку.

А. Не забывай мяне сказаў на развітанне Турсевіч.

1. Працяжнік, працяжнік, коска,

працяжнік.

Б. Міхась адзначыў што зямля як жывая гаворыць з небам і варушыцца пад нагамі.

2. Двукоссе, двукоссе, коска,

працяжнік.

В. Шчымліва падумалася хіба я на свеце знайду пекнату як тут на Беларусі?

3. Двукроп'е, двукоссе, працяжнік,

двукоссе.

Г. А ў вас дзеці ёсць? Дзве паненкі адказваю.

4. Двукроп’е, двукоссе, коска,

коска, двукоссе.

 

5. Коска, коска, коска.

1) А2Б5В4Г1; 2) А2Б3В5Г4; 3) А4Б1В2Г5; 4) А3Б5В1Г4; 5) А3Б5В4Г1

 

 

Узаемаправерка

Ключ-адказ

1. 1, 3, 4

2. 2

3. 4

4. 1, 3, 4

5. 1

 

-Такім чынам, я ўпэўнілася, што вы ўспомнілі правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

 

7. Падвядзенне вынікаў урока

-Я хачу зноў звярнуцца да нашага эпіграфа.

·        Скажыце, калі ласка, ці паказалі вы веданне беларускай мовы, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Якую тэму вывучалі сёння?

·        Якія сінтаксічныя канструкцыі называюцца чужой мовай?  (ЧУЖАЯ МОВА –  чужое выказванне, якое ўключаецца ў аўтарскае апавяданне)

·        Назавіце спосабы перадачы чужой мовы? (простая, ускосная, няўласна-простая)

·        Якія сінтаксічныя канструкцыі называюцца простай мовай? (ПРОСТАЯ МОВА – спосаб перадачы чужой мовы, пры якім дакладна захоўваюцца змест і форма выказвання)

·        З якіх дзвюх частак складаецца сказ з простай мовай? (уласна простая мова і словы аўтара)

·        На што ўказваюць словы аўтара? (каму належаць словы, дзе і  пры якіх абставінах яны былі сказаны)

·        З дапамогай якіх знакаў прыпынку афармляюцца сказы з простай мовай? (Двукосся)

·        Ад чаго залежыць выбар знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай? (Ад месца знаходжання ўласна простай мовы да слоў аўтара)

·        Што не зразумелі?

·        Ці паспяхова выканалі заданні?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Якое заданне здалося самым цяжкім?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

 

8. Дамашняе заданне

-Дзеці, звернемся да дамашняга задання.

Асноўнае заданне

Дадатковае заданне

-Дома вы папрацуеце з практыкаваннем 219.

 

 

Паўтарыць правілы “Правапіс у і  нескладовага ў ”.

Падрыхтаваць картку для аднакласнікаў з 20 слоў па гэтай тэме

-Вы павінны будзеце спісаць сказы з простай мовай, расставіць у іх знакі прыпынку.

-Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі сёння ў класе. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

-За дапамогай зможаце падысці ў канцы дня.

 

9. Рэфлексія

-Зараз падрыхтуеце палачкі настрою.

 

Прыём “Палітра настрою”

      Падыміце зялёныя палачкі ўверх тыя, хто з цудоўным настроем актыўна працаваў, з заданнямі справіўся паспяхова.

      Жоўтыя – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

      Ружовыя – вам сумна, бо заданні былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

10. Ацэнка ведаў 

 

10.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

-Дзеці, сёння ўсе (добра/дрэнна/не ў поўную моц/ актыўна/пасіўна) працавалі.

-Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку: ... .

-Трэба падцягнуць веды: … .

 

10.2 Самаацэнка

-Не забудзьце ацаніць сябе самі, паставіўшы адзнаку ў шкалу самаацэнкі.

 

10 балаў – 1 выпраўленне не на месцы арфаграмы.

9 балаў – 1-2 выпраўленні.

8 балаў – 1 памылка і г.д.

 

зякую вам за добрую працу на ўроку! Можаце быць вольнымі!

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Аналіз кантрольнага пераказу. Канструкцыі з чужой мовай, ужыванне, знакі прыпынку""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Научный сотрудник музея

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 508 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 3692
    • DOCX 39.2 кбайт
    • 306 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98512
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 130 человек из 45 регионов

Курс повышения квалификации

Родной (русский) язык и родная литература: теория и методика преподавания в образовательной организации

72/180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 57 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 314 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к проведению ВПР в рамках мониторинга качества образования обучающихся по учебному предмету "Русский язык" в условиях реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 66 человек из 27 регионов
  • Этот курс уже прошли 238 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по русскому языку в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 339 человек из 63 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 707 человек

Мини-курс

Управление рисками в бизнесе: анализ, оценка и стратегии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Современные тенденции в искусстве: от постмодернизма до поп-культуры

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 29 человек из 15 регионов
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Мини-курс

Теоретические аспекты трекинга и менторства

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе