Инфоурок Другое КонспектыПлан-канспект урока "Галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні"

План-канспект урока "Галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні"

Скачать материал

Харлап Ганна Леанідаўна, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”,

2 кв/к

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў        V       класе

 

Тэма:  Галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні

 

Мэта: замацоўваць веды вучняў пра будову словазлучэння як сінтаксічнай адзінкі, пра галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні.

 

Задачы:

1) Удасканальваць уменні:

·         знаходзіць словазлучэнні ў сказе,

·         ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова,

·        вызначаць сродкі сувязі ў словазлучэнні,

·        адрозніваць словазлучэнне ад спалучэнняў слоў і сказаў.

·        вызначаць галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні,

·         вызначаць, якімі часцінамі мовы выражаны словы ў словазлучэнні.

2) Развіваць:

·        арфаграфічную пільнасць праз уменне  ўстаўляць прапушчаныя літары ў словах,

·        звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

·        памяць, лагічнае мысленне праз правільнае тлумачэнне,

·        навыкі работы з камп’ютарам.

3) Выхоўваць:

·        цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз   наступныя формы работы: работа  з камп’ютарам, работа з карткамі, работа па варыянтах, праца са смайлікамі).

 

Тып урока: камбінаваны.

Форма правядзення: традыцыйны ўрок.

 

Асноўныя метады і прыёмы:

работа па варыянтах,

работа на камп’ютары,

работа на картках,

актыўнае мэтавызначэнне,

праца са смайлікамі.

Абсталяванне:

Дата, словы “класная работа” і тэма ўрока ,

мультымедыйная ўстаноўка;

камп’ютар,

тэставыя заданні на камп’ютары,

карткі з заданнямі,

схемы да практыкавання 129,

смайлікі для рэфлексіі,

дамашняе заданне.

Мэты на дошцы:

·        Я даведаюся аб тым, што …

·        Я замацую свае веды пра …

·        Я буду ўмець вызначаць …, ставіць …, адрозніваць …

Ход урока

 

1.     Арганізацыйны этап 

Добры дзень вам, мае цудоўныя дзяўчынкі і хлопчыкі! Сядайце! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Падыміце пальчыкі ўверх, калі вы пачынаеце свой урок з добрым настроем. Я спадзяюся, што ён будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам працаваць лёгка і прыемна і атрымаць добрыя адзнакі.  Праверце, ці ўсё падрыхтавалі да ўрока. Запішыце дату, словы “класная работа” і тэму ўрока.

 

2. Пастаноўка мэт і задач урока

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць і ўмець у канцы ўрока?

(Адказы вучняў)

Ø Я даведаюся аб тым, што …

Ø Я замацую свае веды пра …

Ø Я буду ўмець вызначаць …, ставіць …, адрозніваць …

 

-Добрыя мэты! Сёння на ўроку мы:

Ø даведаемся аб тым, якія словы ў словазлучэнні называюцца галоўным і залежным,

Ø будзем вучыцца вызначаць

·        галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні,

·        якімі часцінамі мовы выражаны словы ў словазлучэнні,

Ø  будзем удасканальваць уменні

·        ставіць пытанне ад галоўнага да залежнага слова,

·        вызначаць сродкі сувязі ў словазлучэнні,

·        адрозніваць словазлучэнне ад спалучэнняў слоў і сказаў.

-Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца!

-Але адразу мы праверым, як вы зразумелі прошлую тэму ўрока і выканалі дамашняе заданне.

 

3.  Правера Д/З

 

3.1 Апытванне

1.        Які раздзел навукі аб мове называецца сінтаксісам?

2.        Якое спалучэнне слоў называецца словазлучэнем?

3.        Што азначае “звязаных граматычна”?

4.        Прывядзіце некалькі прыкладаў словазлучэнняў.

5.        Чым адрозніваецца словазлучэнне ад слова? ( Словазлучэнне больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне: клас пяты клас, светлы клас, увесь клас)

6.        З чаго складаецца словазлучэнне?

7.        Якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі?

-Добра, але да тэарэтычнага матэрыялу неабходна адносіцца сур’ёзней, каб у будучым гэтыя веды не разгубіць. Прыводзьце больш прыкладаў.

 

 

 

3.2 Работа на камп’ютэры (арфаграфічная хвілінка) 

3.3 Праца на картках

3.4 Праверка выканання д/з у сшытках

-Зараз пойдзе папрацуе на камп’ютары                  .

-Твая мэта:

прачытаць сказы , выпісаць праз коску словазлучэнні.

 

https://learningapps.org/display?v=pd4q65dma20

-Зараз выканае заданне на картках                .

-Ваша мэта:

1) выпісаць з прапанаваных спалучэнняў слоў словазлучэнні.

 

Знайдзіце і падкрэсліце  словазлучэнні, пасьаўце пытанне ад галоўнага слова да залежнага.  Шырокае поле, працаваць старанна, хадзіць па вуліцы, у лесе, ідзе дождж, мароз і вецер, пісьмо брата, я чытаю.

 

 

 

 

-А пакуль дзеці працуюць за камп’ютарам і на картках, мы праверым д/з.

- Якое практыкаванне вы выконвалі дома?

- Што трэба было зрабіць?

 

Размаўляю на мове.

Кажу словы, кажу ў час, кажу пяшчоты.

Свяці ярчэй, свяці над краем.

Запалі зоркі, запалі ў нябёсах.

Чаруюць нас, чаруюць красой.

 

Час перад саітаннем – дасветны час.

Краса, якую нельга знішчыць – нязводная краса.

 

Гаварыць – размаўляю, кажу, весці гаворкі,

Праца за камп’ютарам, на картках, праверка д/з  у сшытках

праца за камп’ютарам

праца на картках

праверка д/з  у сшытках

-Ці справіўся (справілася) з заданнем?

-Памылкі ёсць?

-Малайчына, можаш прысесці!

-Ці справіліся з заданнем?

-Што выклікала цяжкасці?

-Здавайце карткі.

-Ці ўсе згодны?

--Пытанні ёсць?

Да выканання дамашняга задання некаторым вучням неабходна адносіцца адказней.

Такім чынам можна лічыць, што пройдзеную тэму на прошлым уроку вы засвоілі (поўнасцю, часткова). Неабходна вам дома спыніцца на гэтай тэме і яшчэ раз папрацаваць. Не забудзьце прыйсці на падтрымліваючыя заняткі.


 

4. Вывучэнне новага матэрыялу

4.1 Назіранне над моўным матэрыялам

Што?                      Дзе?                            Як?

 


Чытаць кнігу, чытаць у бібліятэцы, чытаць прыгожа, я чытаю.

       Дз+наз          дз    +у  +наз                  дз+прысл          

 

4.2  Чытанне правілаў з падручніка

А зараз давайце звернемся да падручніка.

-Як вы заўважылі, асноўную інфармацыю я ўжо агучыла. Што новага мы даведаліся?

 

4.3Фізкультхвілінка

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахінёмся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.

Вось мы і адпачылі. Можна працаваць далей.

4.4 Праверка разумення правілаў

·         З якіх кампанентаў складаецца словазлучэнне?

·         У чым асаблівасць галоўнага слова?

·        Як пазначаецца галоўнае слова?

·         У чым асаблівасць залежнага слова?

·         Якімі часцінамі мовы могуць выражацца галоўнае і залежнае словы?

·        Як залежнае слова звязваецца з галоўным?

·         Якія словы звязваюцца з галоўным толькі па сэнсе?

·         Якое спалучэнне слоў не з’яўляецца словазлучэннем?

5. Замацаванне вывучанага

 

5.1 Па чарзе каля дошкі

-Такім чынам, мы навучыліся вызначаць галоўнае і залежнае слова ў словазлучэнні і сродкі сувязі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.2 Па чарзе каля дошкі

 

5.3 Па жаданню

-Зараз я намалюю схемы словазлучэнняў. Ваша мэта: выпісаць з верша (пр.129) словазлучэнні, якія адпавядаюць схемам.

 

Чым?                                  Дзе?                        У якім?

 

Назоўнік+дзеяслоў, дзеяслоў+на+назоўнік, у+назоўнік+прыметнік

 

-Такім чынам, мы упыўніліся ў тым, што дзейнік і выказнік (граматычная аснова) словазлучэннем не з’яўляецца, а таксама навучыліся суадносіць словазлучэнні з іх схемамі.

 

5.4 Па варыянтах (1 варыянт: 1-4 словазлучэнні, 2 варыянт: 5-8 словазлучэнні)

-Такім чынам, мы навучыліся перабудоўваць словазлучэнні тыпу наз.+наз у тып наз.+прым., вызначаць, якімі часцінамі мовы выражаны галоўнае і залежнае словы, ставіць пытанне ад галоўнага слова да залежнага.

 

 

 

5.5 Па варыянтах (1 варыянт: 1-3 выдзеленае слова, 2 варыянт: 4-6 выдзеленае слова)

-Такім чынам, мы навучыліся знаходзіць словазлучэнні ў сказах, ставіць пытанні ад галоўнага да залежнага слова.


 

6.Падвядзенне вынікаў урока

· Якую тэму вывучалі сёння?

· Пра што даведаліся?

· Што паўтарылі?

· Які раздзел навукі аб мове называецца сінтаксісам?

· Якое спалучэнне слоў называецца словазлучэнем?

· Што азначае “звязаных граматычна”?

· Прывядзіце некалькі прыкладаў словазлучэнняў.

· Чым адрозніваецца словазлучэнне ад слова? ( Словазлучэнне больш дакладна, чым слова, называе прадмет, прымету, дзеянне: клас пяты клас, светлы клас, увесь клас)

· Якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі?

·        З якіх кампанентаў складаецца словазлучэнне?

·         У чым асаблівасць галоўнага слова?

·        Як пазначаецца галоўнае слова?

·         У чым асаблівасць залежнага слова?

·         Якімі часцінамі мовы могуць выражацца галоўнае і залежнае словы?

·        Як залежнае слова звязваецца з галоўным?

·         Якія словы звязваюцца з галоўным толькі па сэнсе?

 

 

 

7. Рэфлексія

7.1 Апытванне

·        Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Што не зразумелі?

·        Ці паспяхова выканалі заданні?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Якое заданне здалося самым цяжкім?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

7.2 Праца са смайлікамі

-Зараз паглядзіце на дошку. Там прымацаваны смайлікі. Падыміце руку

·        На першы смайлік, хто актыўна ўдзельнічаў у працы класа, з заданнямі справіўся паспяхова і  вельмі задаволены сабой.

·        На другі смайлік, хто выконваў заданні, дапускаючы ў іх памылкі.

·        На трэці смайлік, каму заданні былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

8. Ацэнка ведаў

Я лічу, што сёння ўсе (добра/дрэнна/не ў поўную моц/ актыўна/пасіўна) працавалі.

Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку: ...

Трэба падцягнуць веды: …

 

9. Д/З

Звернемся да дамашняга задання.

Асноўнае заданне

Дадатковае заданне

Дома вы папрацуеце з практыкаваннем 132.

Прыдумаць картку з заданнем для аднакласнікаў па тэме “Словазлучэнне”. Таксама можна прыдумаць і скласці тэставае заданне з 5 пытанняў.

-Вы павінны будзеце прачытаць верш, выпісаць з яго словазлучэнні, якія адпавядаюць схемам, дадзеным пад вершам. Вы павінны запісаць і словазлучэнні, і іх схемы.

-Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі сёння ў класе. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

За дапамогай зможаце падыйсці ў канцы дня.

 

Дзякую вам за добрую працу на ўроку! Можаце быць вольнымі!

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 937 444 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 876
    • DOCX 1.4 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 4 года и 7 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 48934
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой