Инфоурок Другое КонспектыПлан-канспект урока "Неалагізмы" (5 клас)

План-канспект урока "Неалагізмы" (5 клас)

Скачать материал

Харлап Ганна Леанідаўна, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”,

1 кваліфікацыйнай катэгорыі

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў        V       класе

 

Тэма: Неалагізмы

 

Дата:

 

Мэта: даць уяўленне пра неалагізмы, іх асаблівасці

 

Задачы:

 

1)    Удасканальваць уменні:

·        Знаходзіць неалагізмы ў сказах,

·        Тлумачыць значэнне неалагізмаў,

·        Ужываць неалагізмы ў сваім маўленні.

·        Адрозніваць неалагізмы ад іншых разрадаў лексікі.

 

2)    Развіваць:

      арфаграфічную пільнасць праз уменне  знаходзіць і выпраўляць памылкі, дапушчаныя пры выкананні заданняў,

      звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

      лагічнае мысленне праз складанне матэматычнага прыклада,

      навыкі работы з інтэрактыўнымі заданнямі на камп’ютары.

 

3)    Папаўняць слоўнікавы запас.

 

4)    Выхоўваць:

         цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз наступныя формы работы: выкананне інтэрактыўных заданняў на камп’ютары, праца на індывідуальных картках, работа па варыянтах, праца з “палітрай настрою”.

 

Тып: камбінавы ўрок.

 

Форма: падарожжа.

 

Асноўныя метады і прыёмы:

актыўнае мэтавызначэнне,

работа на камп’ютары,

работа на індывідуальных картках,

работа па варыянтах,

прыём “Палітра настрою”,

прыём “Незавершаны сказ”

Самаацэнка

Абсталяванне:

камп’ютар,

праектар,

экран,

інтэрактыўнае заданне на камп’ютары,

падручнік,

індывідуальныя карткі з заданнямі,

 “Палітра настрою”.

Запісы на дошцы:

дата,

словы “класная работа”,

словы  Neos +Logos +ізм

тэма ўрока,

дамашняе заданне,

мэты:

Ø Я даведаюся аб тым, якія …

Ø Для гэтага мне патрэбна…

Ø Я буду ўмець ужываць …

    тлумачыць …

    знаходзіць…

 

Структура ўрока:

1.     Арганізацыйны этап 

1.1 Прывітанне

1.2 Прыём “Палітра настрою”

2. Мэтавызначэнне

2.1 Работа з эпіграфам

2.2 Пастаноўка задач урока

3. Праверка дамашняга задання

3.1 Работа на камп’ютары 

3.2 Работа на індывідуальных картках

3.3 Праверка выканання д/з у сшытках

3.4 Франтальнае апытванне

4. Вывучэнне новага матэрыялу

4.1 Чытанне правілаў

4.2 Праверка разумення правілаў

4.3  Фізкультхвілінка

5. Замацаванне вывучанага

5.1 Праца з падручнікам

5.3 Праца з падручнікам

5.4 Праца па варыянтах

5.5 Праца па варыянтах

6. Падвядзенне вынікаў урока

7. Рэфлексія =

7.1 Апытванне

7.2 Прыём “Палітра настрою”

8. Дамашняе заданне

9. Ацэнка ведаў

9.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

9.2 Самаацэнка

 

 

 

 

 

 

 

Ход урока

 

1.     Арганізацыйны этап 

 

1.1 Прывітанне

-Добрай раніцы! Прывітанне!

 

Дзеці:         На ўроку мовы сёння

Мы будзем добра працаваць.

І свае веды вельмі  рады ўсім вам паказаць.

 

-Сядайце!

 

1.2 Прыём “Палітра настрою”

-Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. З   дапамогай палітры настрою, пакажыце свой настрой у пачатку ўрока.

 

      Падыміце зялёныя палачкі ўверх, калі вы пачынаеце ўрок з цудоўным настроем і чакаеце ад урока што-небудзь цікавае.

      Жоўтыя – з сонечным настроем, бо добра падрыхтаваліся да ўрока.

      Аранжавыя – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

      Ружовыя – вам сумна.

      Сінія – вы напружаны, адчуваеце трывогу.

 

-Я спадзяюся, што ўрок будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам лёгка працаваць і атрымліваць добрыя адзнакі.  

 

1.3 Запіс даты, тэмы

-Дзеці, сёння мы з вамі будзем працаваць на маршрутных лістах, якія ляжаць у вас на партах. Таму вазьміце іх, запішыце дату, словы “класная работа”.  (Вучні робяць запісы на маршрутных лістах)

 

2. Мэтавызначэнне

 

2.1 Работа са словамі

-Дзеці, паглядзіце на дошку. Перад вамі грэчаскія словы. Як вы думаеце, што яны абазначаюць? (Адказы вучняў)

 

Neos – новы

Logos – слова

 

-А давайце гэтыя словы злучым і прыбавім да іх суфікс –ізм-. Як вы думаеце, што ў нас атрымаецца?

 

Neos +Logos +ізм= неалагізм.

 

- Вось мы з вамі і вызначыліся з тэмай урока.

 

 

2.2 Пастаноўка задач урока

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць і ўмець у канцы ўрока? (Адказы вучняў)

 

Ø Я даведаюся аб тым, якія … (словы называюцца неалагізмамі).

Ø Для гэтага мне патрэбна… (вывучыць правілы, уважліва слухаць настаўніка, выканаць усе заданні).

Ø Я буду ўмець ужываць … (неалагізмы ў  сваім маўленні неалагізмы),

    тлумачыць … (значэнне неалагізмаў).

    знаходзіць… (неалагізмы ў сказах).

 

-Добрыя мэты! Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца! Таму давайце запішам дату, словы класная работа і тэму ўрока. (Вучні робяць запісы)

 

-Працуючы па новай тэме, абавязкова адзначайце колькасць памылак пры выкананні заданняў.

Шкала самаацэнкі

Выніковая адзнака

 

Колькасць памылак

 

 

 

 

 

 

 

3. Праверка дамашняга задання

-Але адразу праверым, як вы выканалі дамашняе заданне і наколькі зразумелі тэму прошлага ўрока.

 

3.1 Работа на камп’ютары 

-Зараз пойдзе папрацуе на камп’ютары                                .                  .

 

-Твая мэта – разгрупаваць словы па 2 скрынках: 1 – устарэлыя словы, 2 – словы СБМ .

https://learningapps.org/display?v=pt86udqfa21

 

-Ці справіў(-ла)ся з заданнем?

 

-Памылкі ёсць?

 

-        балаў у цябе за выкананне гэтага задання. Малайчына, можаш прысесьці!

 

3.2 Работа на індывідуальных картках

-Хто жадае папрацаваць на індывідуальных картках?

-Для вучняў, якія працуюць з 1 варыянтам, мэта – падкрэсліць устарэлыя словы. Для вучняў, якія працуюць з 2 варыянтам, мэта – падабраць да выдзеленых слоў сучасны адпаведнік і запісаць яго .

 

Індывідуальная картка 1

“Устарэлыя словы”

Клас                                                                                                        

Прозвішча, імя                                                                                      

 

Прачытайце словы-сінонімы. Падкрэсліце сярод іх устарэлыя.

Архітэктар – дойлід.

Факел – паходня.

Чай – гарбата.

Работнік – лёкай.

Твар – лік.

 

 

 

Індывідуальная картка 2

“Устарэлыя словы”

Клас                                                                                                        

Прозвішча, імя                                                                                      

 

Падбярыце да выдзеленых слоў сучаны адпаведнік і запішыце яго.

На калядныя вакацыі Алесь паехаў да бабулі (                                        ).

Астрожскі быў надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў (                                        ).

Убачыўшы верхавога, салдат спыніўся (                                           ).

 

Адказы:

Архітэктар.

Факел.

Чай.

Работнік.

Твар.

Канікулы.

Беларусы.

Коннік.


-Ці справіліся з заданнем?

 

-Што выклікала цяжкасці?

 

-Здавайце карткі на праверку. На наступным уроку я вам скажу адзнакі за выкананне гэтых заданняў.

 

3.3 Праверка выканання д/з у сшытках

-Якое дамашняе заданне выконвалі? (Практыкаванне 224).

 

-Што трэба было зрабіць у гэтым практыкаванні? (Падабраць да ўстарэлых слоў  сінонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове).

 

-Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання?

 

-Ці выконвалі вы дадатковае заданне? Хто зрабіў фанетычны разбор слова прыгажосць?

 

-Да дошкі з фанетычным разборам выйдзе….

 

Узаемаправерка.

Адказ:

1)    Сеча – бой.

Чало – лоб.

Пілігрым – вандроўнік.

Кляса – клас.

Краса – прыгажосць.

2)    Прыгажосць – пры-га-жосць.

П – [п] – зычны, глухі, цвёрды

Р – [р] – зычны, санорны, зацвярдзелы

Ы – [ы] – галосны, ненаціскны

Г – [г] – зычны, звонкі, цвёрды

А – [а] – галосны, ненаціскны

Ж – [ж] – зычны, звонкі, шыпячы, зацвярдзелы

О – [о] – галосны, націскны

С – [с’] – зычны, глухі, свісцячы, мяккі

Ц – [ц’] – зычны, глухі, свісцячы, мяккі

Ь – [-]

10 літар, 9 гукаў

 

-Ці ёсць памылкі на дошцы? Добра! Можаце прысесці.

 

-Да выканання дамашняга задання некаторым вучням неабходна адносіцца адказней.

 

3.4 Франтальнае апытванне

·        Які раздзел навукі аб мове называецца “лексіка”?

·        Што называецца словам?

·        Што такое лексічнае значэнне слова?

·        На якія віды па колькасці значэнняў дзеляцца словы?

·        Прывядзіце прыклад сіноніма.

·        Прывядзіце прыклад антоніма.

·        Прывядзіце прыклад амоніма.

·        Якія словы называюцца ўстарэлымі?

·        Прывядзіце прыклад устарэлых слоў.

 

- Такім чынам, можна лічыць, што пройдзеную тэму на прошлым уроку вы засвоілі (поўнасцю, часткова), але да тэарэтычнага матэрыялу неабходна адносіцца сур’ёзней, каб у будучым гэтыя веды не разгубіць. Не забудзьце прыйсці на падтрымліваючыя заняткі.

 

4. Вывучэнне новага матэрыялу

 

4.1 Назіранне над моўным матэрыялам

 

Дзеці, давайце адкрыем практыкаванне 225. Разглядзім малюнкі, запішам назвы транспартных сродкаў.

 

Адказы:

Конка,карэта, скутар, квадрацыкл.

 

-Давайце паразважаем, у сувязі з чым узнікаюць новыя словы.

 

4.2  Чытанне правілаў з падручніка

-         А зараз давайце звернемся да падручніка. Адкрыйце ст.112.   Прычытаем правілы.

 

4.3 Праверка разумення правілаў.

·        Якія словы называюцца неалагізмамі?

·        Як узнікаюць неалагізмы?

-Такім чынам, вы ведаеце ўсе правілы, таму можа адпраўляцца далей.

 

4.4 Фізкультхвілінка

-Ці стаміліся? Прыйшоў час адпачыць.

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахінёмся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце, удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.

-Вось мы і адпачылі. Можна працаваць далей.

 

 

5. Замацаванне вывучанага

-Дзеці, зараз вам  неабходна паказаць свае веды па тэме “Неалагізмы”.

 

5.1 Праца з падручнікам

-Зараз мы выканаем практыкаванне 227 з падручніка. Нам неабходна пазнаць неалагізмы па іх апісанні. Будзем запісваць лічбу і адказ.

 

-Будзем працаваць каля дошкі па чарзе. Хто жадае?

 

Адказ:

1.чыпсы,

2.піца,

3.гамбургер,

4.ноўтбук.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы суаднеслі значэнне слоў з неалагізмамі.

 

5.2 Праца з падручнікам

Зараз папрацуем з практыкаваннем 228. Наша мэта, знайсці ў кожным радку лішняе слова і вызначыць, да якога разраду лексікі яно адносіцца.

 

Будзем працаваць па чарзе каля дошкі.

 

Адказы:

1.патэфон – устарэлае (музычная прылада для праігрывання пласцінак)

2.залівень – дыялектнае (заліўны дождж)

3.андарак – устарэлае (доўгая шырокая спадніца з ваўнянай або паўваўнянай саматканкі ў рознакаляровую клетку або падоўжныя ці папярочныя палосы)

4.горад - агульнаўжывальнае

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы не толькі знайшлі неалагізмы, але і паўтарылі разрады лексікі.

 

 

5.3 Праца з карткамі па варыянтах.

 

Зараз ваша мэта – сзнайсці ў сказах неалагізмы і падкрэсліць іх. Для гэтага падзелімся на 2 варыянты. 1 варыянт – 1 і 2 сказы, 2 варыянт – 3 і 4 сказы.

 

 

5.4 Праца за карткамі

Зараз ваша мэта – дапісаць сказы, ужываючы словы для даведак. Для гэтага падзелімся на 2 варыянты. 1 варыянт – 1-4 сказы, 2 варыянт – 5-8 сказы.

 

 

-Такім чынам, я ўпэўнілася, што вы зразумелі тэму “Неалагізмы”.

 

6. Падвядзенне вынікаў урока

-Адкажыце на мае пытанні:

 

·        Якую тэму вывучалі сёння?

·        Пра што даведаліся?

·        Якія словы называюцца неалагізмамі?

·        Як узнікаюць неалагізмы?

·        Прывядзіце прыклад неалагізма.

 

7. Рэфлексія

 

7.1 Апытванне

·        Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Што не зразумелі?

·        Ці паспяхова выканалі заданні?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Якое заданне здалося самым цяжкім?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

 

7.2 Прыём “Палітра настрою”

-Зараз падрыхтуеце палачкі настрою.

·        Падыміце зялёную палачку тыя, хто з цудоўным настроем актыўна працаваў, з заданнямі справіўся паспяхова.

·        Жоўтую – хто з сонечным настроем, бо добра зразумеў правілы, якія вывучалі на  ўроку.

·        Аранжавую – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

·        Ружовую – вам сумна, бо ў некаторых заданнях вы рабілі памылкі.

·        Сінюю – каму заданні былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

8. Дамашняе заданне

-Дзеці, звернемся да дамашняга задання.

Асноўнае заданне

Дадатковае заданне

-Дома вы папрацуеце з практыкаваннем 230.

 

 

-Пісьмова растлумачыць значэнні выдзеленых слоў. Прыдумаць жартаўлівыя неалагізмы з агульнай часткай –дром.

-Вы павінны будзеце спісаць тэкст, знайсці і падкрэсліць неалагізмы .

-Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі сёння ў класе. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

-За дапамогай зможаце падысці ў канцы дня.

9. Ацэнка ведаў  

 

9.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

-Дзеці, сёння ўсе (добра/дрэнна/не ў поўную моц/ актыўна/пасіўна) працавалі.

-Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку: ... .

-Трэба падцягнуць веды: … .

 

9.2 Самаацэнка

-Не забудзьце ацаніць сябе самі, паставіўшы адзнаку алоўкам.

9 балаў – 1 выпраўленне.

8 балаў – 1 памылка і г.д.

 

зякую вам за добрую працу на ўроку! Можаце быць вольнымі!

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 938 751 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 911
    • DOCX 619.1 кбайт
    • 39 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 4 года и 7 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 49505
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой