План-канспект урока па беларускай літаратуры "М.Танк "Ля вогнішч начлежных..." (6 клас)
Инфоурок Литература КонспектыПлан-канспект урока па беларускай літаратуры "М.Танк "Ля вогнішч начлежных..." (6 клас)

План-канспект урока па беларускай літаратуры "М.Танк "Ля вогнішч начлежных..." (6 клас)

Скачать материал

М.Танк “Ля вогнішч начлежных” і народная легенда “Нарач”. Параўнальны аналіз твораў.

Мэты урока:

навучальная: дапамагчы вучням асэнсаваць змест паэтычнай апрацоўкі Максімам Танкам народнай легенды пра ўзнікненне возера Нарач, параўнаць сюжэты народнай і літаратурнай легенд, выпрацоўваць уменне характарызаваць герояў легенды і твора, адбіраць літаратурны матэрыял для характарыстыкі герояў;

развіваючая: развіваць камунікатыўныя навыкі і рэфлексійныя здольнасці, творчасць; фарміраваць уменне працаваць у пары або групе;

выхаваўчая: выхоўваць у вучняў станоўчыя маральныя якасці асобы.

Тып урока: урок камбінаванай будовы;

Абсталяванне: карткі-заданні, малюнкі вучняў, фотаздымкі возера Нарач, раздатачны матэрыял.

 

                                                                    Ход урока

І.Арганізацыйны момант.

Прыём “Зламаны тэлефон”

Настаўнік для кожнага рада вучняў рыхтуе  пажаданне, задача вучняў перадаць  пажаданне па чарзе кожнаму вучню.

1 рад : Добрага настрою!!!

2 рад : Выдатных адзнак!!!

3 рад : Новых ведаў!!!

               

ІІ.Актуаліацыя ведаў і вызначэнне тэмы і мэты ўрока.

Слова настаўніка:

– Сёння мы працягваем працаваць з тэмай мінулага ўрока. Нагадайце, з творам якога пісьменніка мы пазнаёміліся мінулы раз? Якую назву меў твор?

         Крыжаванка (праца ў парах):

– Каб узгадаць сюжэт твора, я прапаную вам звярнуцца да крыжаванкі.

     

 

1л

е

г

е

Н

д

а

 

2г

а

л

і

н

А

 

3л

ю

с

т

э

Р

к

А

 

 

 

4в

А

с

і

л

ё

к

 

5Ч

а

й

к

а

 

 

1)    Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў? (Легенда)

2)    Як завуць галоўную гераіню твора М.Танка “Ля вогнішч начлежных” ? (Галіна)

3)    Які незвычайны, чарадзейны прадмет быў у гераіні твора? (Люстэрка) Чым яно было незвычайнае? (Прадказвала лёс).

4)    Хто падарыў гэта люстэрка гераіне твора? (Васілек)

5)    У якую птушку ператварылася гераіня твора? (У чайку)

 

– А якія яшчэ пытанні вы дадалі ў крыжаванку?

– Якое апорнае слова ў выніку атрымалася? Як гэтае слова звязана з творам?

– А якая народная легенда стала асновай твора М.Танка “Ля вогнішч начлежных”?

– З пакалення ў пакаленне перадаваліся гэтыя аповеды, каб зберагчы іх у народнай памяці да нашага часу. Так дайшла да нас легенда пра возера Нарач. Давайце разам узгадаем яе змест?

– Не толькі ў нашай краіне, але і далека за яе межамі ведаюць пра возера Нарач, якое яшчэ называюць “беларускім морам”.  Не мог абысці сваёй увагай гэтае возера і народны паэт Беларусі Максім Танк (партрэт паэта Максіма Танка), бо менавіта ў гэтым цудоўным і маляўнічым куточку Беларусі, на Мядзельшчыне, непадалеку ад Нарачы, прайшло яго дзяцінства. Пясняр захапляўся прыгажосцю возера і любіў слухаць цікавыя гісторыя пра яго, якія расказвалі рыбакі, уладкавыўшыся ноччу ля вогнішча на адпачынак. Паглядзіце на фотаздымкі тых мясцін, пра якія гаворыцца ў творы (фотаздымкі Нарачы ў розныя поры года).

– Сёння мы працягнем разглядаць твор Максіма Танка “Ля вогнішч начлежных”, і наша задача даць характарыстыку героям твора, параўнаць фальклорную легенду з літаратурным аналагам.

 

IV. Праца па тэме ўрока.

 

         Характарыстыка герояў:

 Прыём “Люстэрка”(індывідуальная работа): вучням неабходна ахарактарызаваць свайго героя (1 рад – Галіна; 2 рад – Васілёк; 3 рад – Барына) па прыведзеным плане:

1. Два назоўнікі (хто ён?).

2. Два прыметнікі (які ён?).

3. Два дзеясловы (што робіць герой?).

4. Складзіце сказ пра героя.

 

                                 Ф І З К У Л Ь Т Х В І Л І Н К А

   – Пакажыце, якое возера Нарач у шырыню, якая яго глыбіня. Вада ў возеры вельмі чыстая. Пакажыце, як бы вы плавалі, каб апынуліся на Нарачы. Адпачылі крыху, паплавалі, набраліся сіл, каб актыўна працаваць далей.

 

Прыём “Выбар” (праца ў парах):

Вучням неабходна выбраць 5 маральных якасцей, якія характэрны для Галіны, і тыя, якія характэрны для Барыны:

Галіна

Барына

душэўная прыгажосць

Злосць

талент

Жорсткасць

вернасць

Эгаізм

смеласць

Упартасць

каханне

Бяздушнасць

дабрыня

 

 

Параўнальны аналіз фальклорнага і літаратурнага твораў:

(праца ў групах – па чатыры чалавекі)

Пытанні

Легенда “Нарач”

Паэма “Ля вогнішч начлежных”

Хто стварыў твор?

 

 

Назавіце галоўных герояў твораў?

 

 

Дзе адбываюцца падзеі?

 

 

Якія здарэнні адбыліся з галоўнымі героямі?

 

 

Якую канцоўку маюць творы? Што стала з героямі твораў?

 

 

 

V. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

 Прыём “Кубік Блума”: некалькі вучняў кідаюць кубік, дзе на кожнай грані ёсць сваё слова. З гэтага слова і пачнецца пытанне для вучня.

– ЧАМУ:    1. Чаму Галіна адмовіла  Барыне?

                   2. Чаму Васілёк забіў Баторыя?

– НАЗАВІ: 1. Назаві герояў твора М.Танка “Ля вогнішч начлежных”?

                   2. Назаві птушку, у якую ператварылася Галіна?

– ПАТЛУМАЧ:   1. Патлумач чым адрозніваецца фальклорная легенда ад

літаратурнага твора?

2.  Патлумач як узнікла возера згодна з творам.

– ПРАПАНУЙ:    1. Прапануй іншую назву для твора.

– ПРЫДУМАЙ:   1. Прыдумай іншы канец для твора.

– ПАДЗЯЛІСЯ:   1. Падзяліся сваімі ўражаннямі ад прачытанага твора

VІ. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак

VІІ. Рэфлексія

Прыём “Лесвіца поспеху”

VІІІ. Дамашняе заданне.

        Напісаць міні-сачыненне “За што мне спадабаўся(лася) Васілек, Галіна…”    або  скласці план твора “Ля вогнішч начлежных”     

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Пожаловаться на материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

также Вы можете выбрать тип материала:

Проверен экспертом

Общая информация

Скачать материал

Похожие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.