Инфоурок Другое КонспектыПлан-канспект урока "Пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту гістарычнай тэматыкі з элементамі апісання"

План-канспект урока "Пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту гістарычнай тэматыкі з элементамі апісання"

Скачать материал

Харлап       Ганна        Леанідаўна, 

настаўнік      беларускай  мовы   і літаратуры,      ДУА   “Сярэдняя школа       №    31     г.Бабруйска”,

1 кв/к

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў                 8        класе

 

Тэма: Пераклад з рускай мовы на беларускую тэксту гістарычнай  тэматыкі з элементамі апісання

 

Дата: 30.04.2021

 

Мэта: садзейнічасць фарміраванню ўмення перакладаць рускамоўны тэкст на беларускую мову.

 

Задачы:

1) Удасканальваць уменні:

·        правільна ўспрымаць змест прачытанага на рускай мове і дакладна перадаваць яго па-беларуску,

·        захоўваць аўтарскі стыль і вобразна-выяўленчыя сродкі,

·        карыстацца перакладным слоўнікам;

·        правільна перадааваць пры перакладзе сказы рознай будовы,

·        выяўляць адрозненні ў перадачы моўных сродкаў.

2) Развіваць:

·        арфаграфічную пільнасць, уменне заўважаць у тэксце перакладу памылкі і недахопы,выпраўляць іх;

·        уменне рабіць самаацэнку выкананага перакладу;

·        навыкі работы з камп’ютарам,

·        навыкі самастойнай работы.

3) Узбагаціць слоўнікавы запас вучняў.

4) Выхоўваць  пазнавальную цікавасць да ўрокаў беларускай мовы, авалодання культурай маўлення, павагу да гістарычнага мінулага.

Тып урока: камбінаваны.

Пераклад тэксту

Асноўныя метады і прыёмы:

Самастойная работа,

Работа з кам’ютарам,

Работа з сігнальнымі палачкамі,

індывідуальная работа,

Абсталяванне:

Сігнальныя палачкі,

дата, словы “класная работа” і тэма ўрока ,

камп’ютар,

тэставыя заданні на камп’ютары,

індывідуальныя картачкі,

слоўнікі руска-беларускія,

шкала самаацэнкі.

Ход урока

1.     Арганізацыйны этап 

Добры дзень! Сядайце! Хто сёння адсутнічае?

Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”.

Падыміце зялёныя палачкі ўверх, калі вы пачынаеце ўрок з добрым настроем.

Сінія палачкі – калі з дрэнным.

Ружовыя – калі чакаеце ад урока што-небудзь цікавае.

Я спадзяюся, што ўрок сёння пройдзе добра, і гэта дапаможа нам працаваць вельмі лёгка. 

Праверце, ці ўсё падрыхтавалі да ўрока. Адкрыйце сшыткі, запішыце дату, словы “класная работа” і тэму ўрока.

 

3. Пастаноўка мэт і задач урока

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца?

-Добрыя мэты!

-Сёння на ўроку мы будзем перакладаць тэкст, замацуем навыкі перакладу з рускай мовы на беларускую, пашырым слоўнікавы запас,  карыстаючыся  перакладным слоўнікам.

-Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаеца!

4.  Правера Д/З

 

4.1 Работа на камп’ютэры (арфаграфічная хвілінка) 

4.2 Праца на картках (дошцы)

4.3 Праверка выканання д/з у сшытках

-Зараз пойдзе папрацуе на камп’ютары                 .

https://onlinetestpad.com/by/test/68504-pravap%D1%96s-l%D1%96tary-%D1%9E

 

https://learningapps.org/view703101

Зараз выканае заданне на картках .

 

-А пакуль дзеці працуюць за камп’ютарам і на картках, мы праверым д/з.

- Якое практыкаванне вы выконвалі дома?

- Што трэба было зрабіць?

Праца за камп’ютарам, на картках (дошцы), праверка д/з  у сшытках

(праца за камп’ютарам)

(праца на картках (каля дошкі)

праверка д/з  у сшытках

Ці справіўся (справілася) з заданнем?

Памылкі ёсць?

Малайчына, можаш прысесці!

Ці ёсць памылкі на дошцы (у картках)?

Ці ўсе згодны? Пытанні ёсць?

 

Такім чынам можна лічыць, што пройдзеную тэму на прошлым уроку вы засвоілі (поўнасцю, часткова). Неабходна вам дома спыніцца на гэтай тэме і яшчэ раз папрацаваць. Не забудзьце прыйсці на падтрымліваючыя заняткі.

 

5. Работа над перакладам тэксту


 

·        Выразнае чытанне тэксту настаўнікам

 

·        Вызначэнне стылю маўлення

-Давайце з вамі вызначым тып тэксту (апавяданне з элементамі апісання)

-Дакажыце, што гэты тэкст адносіцца да апавядання.

-Назавіце ў гэтым тэксце элементы апісання. Зачытайце.

-Вызначце стыль тэксту. (мастацкі)

-Чаму гэты тэкст адносіцца да мастацкага стылю?

·        Вызначэнне тэмы

-Якая тэма тэксту?

 

·        Вызначэнне асноўнай думкі

-Якая асноўная думка тэксту?

 

·        Адказы на пытанні да тэксту

 

·        Высвятленне лексічнага значэння незразумелых слоў

 

6.     Вусны пераклад тэксту

 

7.     Фізкультхвілінка

 

Трошкі мы стаміліся –

Але не зусім...

Вочкі ў нас закрыліся.

Дапаможам ім?!

Будзе ў нас зарадка

Зараз для вачэй.

Каб была разрадка,

Зробім ТАК хутчэй.

Вочы паднімаем,

Але не глядзім.

Потым – апускаем.

Так карысна ім.

У бакі паводзім,

Ўверх і ўніз яшчэ.

Разы тры так зробім –

І вачам лягчэй.

А зараз - усталі...

Рукі узнялі...

Ўніз накіравалі...

І разам звялі.

Пальчыкі пісалі –

Трэба адпачнуць.

Імі памахалі,

Каб цяжар струснуць.

Вось цяпер – сядайце!

Вас чакае ўрок.

Навукай загружайце

Розум, рукі, зрок.

 

7. Самастойная работа вучняў над тэкстам перакладу

 

·        Самастойны пераклад вучнямі тэксту, афармленне чарнавікоў.

 

·        Праверка тэксту-перакладу, выпраўленне памылак.

 

·        Запіс перакладу ў сшытак.

 

8.Падвядзенне вынікаў урока

·        Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Што здалося самым цяжкім?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

 

9. Рэфлексія

 

Зараз падрыхтуеце сігнальныя палачкі.

Падыміце зялёную палачку тыя, хто з лёгкасцю справіўся з усімі заданнямі і  вельмі задаволены сабой.

Падыміце жоўтую палачку тыя, хто не справіўся толькі з апошнім заданнем.

Падыміце ружовую палачку тыя, хто выканаў толькі тэставыя заданні, а астатнія здаліся цяжкімі.

Падыміце аранжавую палачку тыя, хто выканаў палову заданяў.

Падыміце сінюю палачку тыя, для каго ўсе заданні на ўроку былі цяжкім і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

10. Ацэнка ведаў

·        Слова настаўніка

Я лічу, што сёння ўсе (добра/дрэнна/не ў поўную моц/ атыўна/пасіўна) працавалі.

Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку:...

 

·        Афармленне шкалы самаацэнкі

 

 

 

 

 

Шкала самаацэнкі

Клас         

Прозвішча і імя                                                       

Пастаў +

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Мне было цяжка на ўроку ад 0 да 10.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Я актыўна працаваў ад 0 да 10.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мне было цікава на ўроку ад 0 да 10.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

11. Д/З

Звернемся да дамашняга задання.

Дома вы папрацуеце з практыкаваннем

 

Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі на прошлых уроках. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.Дзякую вам за добрую працу на ўроку! Можаце быць вольнымі!

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 938 466 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 1670
    • DOCX 225.9 кбайт
    • 31 скачивание
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 4 года и 7 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 49357
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой