Инфоурок Родной язык КонспектыПлан-канспект урока "Правілы пераносу слоў"

План-канспект урока "Правілы пераносу слоў"

Скачать материал

Харлап Ганна Леанідаўна, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”,

2 кв/к

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў        V       класе

 

Тэма: Правілы пераносу слоў

 

Мэта: замацоўваць веды вучняў пра падзел слоў для пераносу з аднаго радка на другі.

 

Задачы:

 

1)    Удасканальваць уменні:

·        пераносіць словы з  аднаго радка на другі па складах, улічваючы, што словы з 1 складам не пераносяцца, а таксама што нельга пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу,

·        адрозніваць паняцце складападзелу ад падзелу слоў для пераносу,

·        пераносіць словы з аднаго радка на другі са спалучэннем зычных, літарамі й, ў, ь  і апострафам,

·        тлумачыць перанос слоў правіламі,

·        пераносіць словы са спалучэннямі літар дз і  дж, калі яны абазначаюць гукі [дж], [дз], [дз’]), а таксама калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня.

·        выкарыстоўваць перанос слоў на пісьме.

 

2)    Развіваць:

      арфаграфічную пільнасць праз уменне  знаходзіць і выпраўляць памылкі, дапушчаныя пры пераносе слоў,

      звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

      лагічнае мысленне праз адгадванне загадак,

      навыкі работы з інтэрактыўнымі заданнямі на камп’ютары.

 

3)    Выхоўваць:

         цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз наступныя формы работы: выкананне інтэрактыўных заданняў на камп’ютары, праца на індывідуальных картках і маршрутных лістах, работа па варыянтах, праца з “палітрай настрою”.

 

Тып: камбінавы ўрок.

 

Форма: зімовае падарожжа.

 

Асноўныя метады і прыёмы:

актыўнае мэтавызначэнне,

работа на камп’ютары,

работа на індывідуальных картках,

работа на маршрутных лістах,

работа па варыянтах,

самастойная работа,

прыём “Палітра настрою”,

прыём “Незавершаны сказ”,

гульня “Знайдзі словы”.

Абсталяванне:

камп’ютар,

праектар,

экран,

інтэрактыўнае заданне на камп’ютары,

падручнік,

індывідуальныя карткі з заданнямі,

маршрутныя лісты,

“Палітра настрою”.

Запісы на дошцы:

дата,

словы “класная работа”,

эпіграф,

тэма ўрока,

дамашняе заданне,

назвы станцый,

ключ да тэста,

мэты:

·        Я даведаюся аб тым, як …

·        Для гэтага мне патрэбна…

·        Я буду ўмець адрозніваць …

 

Структура ўрока:

1.     Арганізацыйны этап  / Станцыя “Прывітанне, Студзень”

1.1 Прывітанне

1.2 Прыём “Палітра настрою”

1.3 Праца на маршрутных лістах

2. Мэтавызначэнне / Станцыя “Мэты Зімы”

2.1 Работа з эпіграфам

2.2 Пастаноўка задач урока

3. Праверка дамашняга задання / Станцыя “Выпрабаванні Снегавіка”

3.1 Работа на камп’ютары 

3.2 Работа на індывідуальных картках

3.3 Праверка выканання д/з у сшытках

3.4 Франтальнае апытванне

4. Вывучэнне новага матэрыялу / Станцыя “Дапаможам Сняжынцы”

4.1 Назіранне над моўным матэрыялам і праверка разумення правілаў

4.2 Фізкультхвілінка

4.3  Чытанне правілаў з падручніка

5. Замацаванне вывучанага / Станцыя “Завіраха ведаў”

5.1 Праца з падручнікам

5.3 Гульня “Знайдзі словы”

5.4 Праца па варыянтах

5.5 Самастойная праца з тэставым заданнем

6. Падвядзенне вынікаў урока / Станцыя “Ледзяныя веды”

7. Рэфлексія / Станцыя “Лыжны настрой”

7.1 Апытванне

7.2 Прыём “Палітра настрою”

8. Дамашняе заданне / Станцыя “Лютае выпрабаванне”

9. Ацэнка ведаў / Станцыя “Марозная адзнака”

9.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

9.2 Самаацэнка

 

 

 

Ход урока

 

1.     Арганізацыйны этап   / Станцыя “Прывітанне, Студзень”

 

1.1 Прывітанне

-Добрай раніцы! (Вучні вітаюцца)

 

-Сёння да нас прыйшло шмат гасцей. Павярніцеся да іх і павітайцеся.

 

Дзеці:         На ўроку мовы сёння

Мы будзем добра працаваць.

І свае веды вельмі  рады ўсім вам паказаць.

 

-Сядайце!

 

1.2 Прыём “Палітра настрою”

-Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. З   дапамогай палітры настрою, пакажыце свой настрой у пачатку ўрока.

 

      Падыміце зялёныя палачкі ўверх, калі вы пачынаеце ўрок з цудоўным настроем і чакаеце ад урока што-небудзь цікавае.

      Жоўтыя – з сонечным настроем, бо добра падрыхтаваліся да ўрока.

      Аранжавыя – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

      Ружовыя – вам сумна.

      Сінія – вы напружаны, адчуваеце трывогу.

 

-Я спадзяюся, што ўрок будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам лёгка працаваць і атрымліваць добрыя адзнакі.  

 

1.3 Праца на маршрутных лістах

-Дзеці, сёння мы з вамі будзем працаваць на маршрутных лістах, якія ляжаць у вас на партах. Таму вазьміце іх, запішыце дату, словы “класная работа”.  (Вучні робяць запісы на маршрутных лістах)

 

2. Мэтавызначэнне / Станцыя “Мэты Зімы”

 

2.1 Работа з эпіграфам

-Дзеці, прачытайце, калі ласка, эпіграф да нашага ўрока.

 

З кожным днём усё халадне-

й.

Грэе сонца ўсё слабей.

Усюды снег, ды не вясна,

Бо на двары ў нас ... (зіма).

-Аб чым ён? (Адказы дзяцей)

 

- Эпіграф вельмі добра падыходзіць да нашага ўрока, таму што ў нас не звычайны ўрок, а зімовае падарожжа. Нас чакаюць цікавыя заданні, выканаўшы якія, вы зможаце атрымаць добрыя адзнакі.

- Скажыце, ці ёсць у гэтым эпіграфе памылкі? (Няправільна перанесена слова халадней).

 

- Значыць, каб выправіць памылку ў нашым эпіграфе, мы адпраўляемся ў зімовае падарожжа па якой тэме? (Вучні адказваюць:  “Правілы пераносу слоў”).

 

-Малайцы! Таму давайце на маршрутныя лісты запішам тэму ўрока. (Вучні робяць запісы на маршрутных лістах)

 

2.2 Пастаноўка задач урока

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць і ўмець у канцы ўрока? (Адказы вучняў)

 

Ø Я даведаюся аб тым, як … (правільна пераносіць словы з аднаго радка на другі).

Ø Для гэтага мне патрэбна… (вывучыць правілы, уважліва слухаць настаўніка, выканаць усе заданні).

Ø Я буду ўмець адрозніваць … (складападзел ад падзелу слоў для пераносу).

 

-Добрыя мэты! Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца!

 

3. Праверка дамашняга задання / Станцыя “Выпрабаванні Снегавіка”

-Мы зараз з вамі адпраўляемся на станцыю “Выпрабаванні Снегавіка”. На гэтай станцыі вам неабходна  паказаць, ці зразумелі вы прошлую тэму ўрока і як выканалі дамашняе заданне.

 

3.1 Работа на камп’ютары 

-Зараз пойдзе папрацуе на камп’ютары                                .                  .

 

-Твая мэта – размеркаваць  словы па чатырох скрынках: словы з 1 націскным складам, 2 націскным складам, 3 націскным складам і 4 націскным складам.

https://learningapps.org/display?v=pqsa642jt21

Адказ:

1

2

3

4

спіна, рэмень, лопух, вусы, супавы

жыхар, імя, абруч, малы, сівы, дэфіс

крапіва, дакумент, навіна, жалюзі, адзінаццаць, кіламетр, таварыскі

прэміраваць, садавіна

 

-Ці справіў(-ла)ся з заданнем?

 

-Памылкі ёсць?

 

-        балаў у цябе за выкананне гэтага задання. Малайчына, можаш прысесьці!

 

3.2 Работа на індывідуальных картках

-Хто жадае папрацаваць на індывідуальных картках?

-Ваша мэта – паставіць націскі ў словах. Працуеце самастойна. На картках запісаць сваё прозвішча, імя, клас.

 

 

 

Індывідуальная картка

“Націск”

Клас                                                                                                        

Прозвішча, імя                                                                                      

 

Пастаўце націск у словах:

Грамадзянін, дыспансер, адзінаццаць, каталог, стары, занятасць, крапіва, маленькі, прыяцель, спіна, вусы, рэмень, каменны, наспех, супавы, дасыта, цяжар, сліна, імя, фартух.

 


Адказы:


Грамадзянін – грамадзЯнін

дыспансер – дыспансЕр

адзінаццаць – адзінАццаць

каталог – каталОг

стары – старЫ

занятасць – занЯтасць

крапіва – крапівА

маленькі – малЕнькі

прыяцель – прЫяцель

спіна – спІна

вусы – вУсы

рэмень – рЭмень

каменны – камЕнны

наспех – наспЕх

супавы – сУпавы

дасыта – дасЫта

цяжар – цяжАр

сліна – слІна

імя – імЯ

фартух – фартУх

 

-Ці справіліся з заданнем?

 

-Што выклікала цяжкасці?

 

-Здавайце карткі на праверку. На наступным уроку я вам скажу адзнакі за выкананне гэтых заданняў.

 

3.3 Праверка выканання д/з у сшытках

-Якое дамашняе заданне выконвалі? (Практыкаванне 38).

 

-Што трэба было зрабіць у гэтым практыкаванні? (Прыдумаць пачатак тэкста (2-3 сказы). Выпісаць з тэксту па 2 словы з першым, другім і трэцім націскнымі складамі. Паставіць націск у словах).

 

-Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання?

 

-Зараз пойдуць да дошкі 3 вучні.  1-шы вучань запіша словы з 1 націскным складам.   2-гі –  з 2 націскным складам.   3-ці – з 3 націскным складам.  Не забудзьце паставіць націскі. Хто жадае?

Адказ:

1 націскны склад

2 націскны склад

3 націскны склад

 

Дзя’дзечка

Глядзі’це

Закрыча’лі

Но’гі

Лісі’чкі

Асцяро’жна

 

 

 

 

 

 

-Ці ёсць памылкі на дошцы? Добра! Можаце прысесці.

 

-А пачатак, які вы павінны былі прыдумаць,  прачытае                         .        

Адказ:

Сонечным ранкам з вядзерцам у руках я направіўся ў лес. Там я сустрэў хлопчыкаў з нашай вёскі.

 

-У каго іншы варыянт? Зачытайце, калі ласка.

 

-Да выканання дамашняга задання некаторым вучням неабходна адносіцца адказней.

 

3.4 Франтальнае апытванне

·        Які раздзел навукі аб мове называецца “фанетыка”? (Фанетыка — раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі мовы).

·        Які раздзел навукі аб мове называецца “арфаэпія”? (Арфаэпія — раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца правілы вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў).

·        Які раздзел навукі аб мове называецца “графіка”? (Графіка — раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца пісьмовыя знакі, суадносіны паміж гукамі і літарамі).

·        Які раздзел навукі аб мове называецца “арфаграфія”? (Арфаграфія — раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў і іх частак).

·        Які графічны знак называецца літарай? (Літара — графічны знак, які выкарыстоўваецца для абазначэння на пісьме гукаў мовы).

·        Што называецца алфавітам? (Алфавіт — сукупнасць літар, размешчаных ва ўстаноўленым парадку).

·        Колькі літар у беларускім алфавіце? (32)

·        Як вызначыць колькасць складоў у слове? (Колькі ў слове галосных гукаў, столькі і складоў: гром (1 склад), рэ-ха (2 склады)).

·        Якія склады называюцца націскнымі? (Галосны гук, на які падае націск, і склад з гэтым галосным называюцца націскнымі).

·        Якія словы называюцца амографамі? Прывядзіце прыклады. (Амографы – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску: му́ка – мука́, па́даць – пада́ць).

 

- Такім чынам, можна лічыць, што пройдзеную тэму на прошлым уроку вы засвоілі (поўнасцю, часткова), але да тэарэтычнага матэрыялу неабходна адносіцца сур’ёзней, каб у будучым гэтыя веды не разгубіць. Не забудзьце прыйсці на падтрымліваючыя заняткі.

 

 

 

4. Вывучэнне новага матэрыялу / Станцыя “Дапаможам Сняжынцы”

 

4.1 Назіранне над моўным матэрыялам і праверка разумення правілаў

 

-Дзеці, мы адпраўляемся на станцыю “Дапаможам Сняжынцы”. У яе здарылася бяда. Ёй неабходна было падзяліць словы для пераносу. Але яна на ведае, як правільна гэта зрабіць. Давайце дапаможам ёй!

 

1.     Тр-ава, гал-ава.

-         Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-         Дзе яна зрабіла памылкі?

-         Давайце сфармулюем правіла пераносу слоў. (З аднаго радка на другі словы пераносяцца па складах).

-         Давайце запішам гэтыя словы на маршрутныя лісты, правільна падзяліўшы іх для пераносу.

 

2.     Д-ом, л-ес, мос-т.

-       Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-       Дзе яна зрабіла памылкі?

-       Давайце сфармулюем правіла пераносу слоў. (Словы з 1 складам не пераносяцца).

-       Давайце запішам гэтыя словы на маршрутныя лісты правільна.

 

3.     За-йка, піс-ьмо,  ла-ўка, аб-‘ява.

-         Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-         Дзе яна зрабіла памылкі?

-         Давайце сфармулюем правіла пераносу слоў. (Літары й, ў, ь  і апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй літары).

-         Давайце запішам гэтыя словы на маршрутныя лісты, правільна падзяліўшы іх для пераносу.

 

4.     Ся-стра, сяс-тра, сяст-ра.

-         Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-         Ці магчыма некалькі варыянтаў пераносу аднаго і таго слова?

-         Давайце сфармулюем правіла пераносу слоў. (Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка).

 

5.     А-сака, ліні-я, рады-ё.

-         Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-         Дзе яна зрабіла памылкі?

-         Давайце сфармулюем правілы пераносу слоў. (Нельга пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу).

-         Давайце запішам гэтыя словы на маршрутныя лісты, правільна падзяліўшы іх для пераносу.

 

6.     Студ-зень, урад-жай.

-         Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-         Дзе яна зрабіла памылкі?

-         Давайце сфармулюем правіла пераносу слоў. (Нельга раздзяляць пры пераносе спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць гукі [дж], [дз], [дз’]).

-         Давайце запішам гэтыя словы на маршрутныя лісты, правільна падзяліўшы іх для пераносу.

 

7.     Ад-жаць, пад-земны.

-         Ці правільна перанесла Сняжынка словы?

-         Давайце сфармулюем правіла пераносу слоў. (Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж да кораня).

 

-Малайцы! Я лічу, што вы не толькі дапамаглі Сняжынцы, але і сабе. Бо ўсім неабходна быць адукаванымі і ўмець пераносіць словы на другі радок, не дапускаючы пры гэтым памылак.

 

4.2 Фізкультхвілінка

-Ці стаміліся? Прыйшоў час адпачыць.

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахінёмся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце, удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.

-Вось мы і адпачылі. Можна працаваць далей.

 

4.3  Чытанне правілаў з падручніка

-         А зараз давайце звернемся да падручніка. Адкрыйце ст.20, пр.40.   Хуценька праглядзіце, ці ўсё мы сказалі?

-Такім чынам, вы ведаеце ўсе правілы, таму можа адпраўляцца далей.

 

 

 

5. Замацаванне вывучанага / Станцыя “Завіруха ведаў”

-Дзеці, мы адпраўляемся на наступную станцыю “Завіруха ведаў”. Каб яна вас не закруціла ў снежнай буры, нам неабходна паказаць свае веды па тэме “Правілы пераносу слоў”.

 

5.1 Праца з падручнікам

-Зараз мы выканаем практыкаванне 42 з падручніка. Нам неабходна размеркаваць словы на 3 слупкі: а) словы, якія нельга падзяліць для пераносу, б) словы, пры пераносе якіх магчымы толькі адзін варыянт, в) словы, пры пераносе якіх дапускаюцца варыянты.

 

-Будзем працаваць каля дошкі па чарзе. 1 вучню – 2 словы. Хто жадае?

 


 

Адказы:

А)

Б)

В)

Якар,

алея,                              

унук,

ідэя.

Аб’-езд,

пу-дзель,

каў-нер,

шай-ба

По-шта – пош-та,

жы-ццё – жыц-цё,

лі-чба – ліч-ба,

ме-сца – мес-ца.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы замацавалі правілы, паводле якіх нельга пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу, а таксама ўпэўніліся, што магчымы 1 ці некалькі варыянтаў пераносу слоў са спалучэннем зычных. Спалучэнні дж і дз можна раздзяляць пры пераносе нельга, кали яны абазначаюць 1 гук.

 

5.2 Гульня “Знайдзі словы”

Дзеці, ваша мэта: знайсці  5 слоў – назваў рэчаў, неабходных для зімніх гульняў. Выпішыце гэтыя словы. Падзяліце іх для пераносу.

Адказ:

Санкі – са-нкі, са-нкі.

Клюшка – клю-шка, клюш-ка.

Лыжы – лы-жы.

Канькі – ка-нькі, кань-кі.

Шайба – шай-ба.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы замацавалі правілы пераносу слоў са збегам зычных і з літарай й, якая на другі радок не пераносіцца.

 

5.3 Праца па варыянтах

-Выпішыце з верша 3 словы. Падзяліце іх  для пераносу. Прывядзіце 2 прыклады слоў, якія нельга падзяліць для пераносу.

 

-Ад 1 варыянта да дошкі пойдзе … . Ад 2 варыянта да дошкі пойдзе… . Ад 3 варыянта да дошкі пойдзе… .

1 варыянт

2 варыянт

3 варыянт

Хто на санкі, хто на лыжы —

Выбірай, каму што бліжай.

Ды за правіла вазьмі:

Сам і саначкі вазі!            

Чэмпіён між нас – Ягорка,

Першы ён ва ўсім, бадай,

І яму любая горка

ды з трамплінам – не бяда.

Лёдам бліскае каток,

ззяе востры мой канёк.

Марш бадзёры загучыць —

лёд ад радасці звініць.

Адказ:

1 варыянт

2 варыянт

3 варыянт

Са-нкі – сан-кі, лы-жы, вы-бі-рай, ка-му, блі-жай, пра-ві-ла, ва-зьмі – вазь-мі, са-на-чкі – са-нач-кі, ва-зі.

Чэ-мпі-ён – чэм-пі-ён, яго-рка, пе-ршы – пер-шы, ба-дай, лю-бая, го-рка – гор-ка, тра-мплі-нам – трам-плі-нам – трамп-лі-нам, бя-да.

Лё-дам, блі-скае, ка-ток,

во-стры – вос-тры – вост-ры,  ка-нёк, ба-дзё-ры, за-гу-чыць, радасці – ра-да-сці – ра-дас-ці,  зві-ніць.

Хто, што, на, ды, за, сам.

Між, нас, ён, ва, усім, яму, ды, не.

Ззяе, мой, марш, лёд, ад.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы замацавалі правілы, паводле якіх словы з 1 складам не пераносяцца. Нельга раздзяляць пры пераносе спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць гукі [дж], [дз], [дз’]: гля-дзяць.

 

5.4 Самастойная праца з тэставым заданнем

1.     Выбраць правільны адказ.

1)    Адну літару можна пакідаць ці пераносіць на другі радок.

2)    Адну літару нельга пакідаць ці пераносіць на другі радок.

2.     Заўсёды нельга пераносіць слова…

1)    з аднаго склада,

2)    з двух складоў,

3)    з трох складоў.

3.     Якія літары нельга аддзяляць ад папярэдняй пры пераносе?

1)    й,

2)    і,

3)    ь,

4)    ў.

4.     Якія словы падзелены правільна для пераносу?

1)    до-ўгі

2)    агень-чы-кі

3)    студ-зень

4)    дож-джык

5.     У якім радку словы для пераносу падзелены правільна.

1) Дзе-нь, а-дзе-жа, дожд-жык;

2) Ня-дзе-ля, дож-джык, мядз-ведзь;

3) Дз-ве-ры, дзя-ў-чын-ка, сад-жа-нец.

 

Адказ:

1.2)

2.1)

3.1), 3), 4).

4.2), 4).

5.2)

 

-Такім чынам, я ўпэўнілася, што Завіруха вас не закруціла ў снежнай буры і вы  паказалі свае веды па тэме “Правілы пераносу слоў”.

 

6. Падвядзенне вынікаў урока / Станцыя “Ледзяныя веды”

-Мне хочацца, каб веды, якія вы атрымалі на ўроку, не расталі  і не затанулі. Таму адкажыце на мае пытанні:

 

·        Якую тэму вывучалі сёння?

·        Пра што даведаліся?

·        Як пераносяцца словы з аднаго радка на другі? Прывядзіце прыклад. (З аднаго радка на другі словы пераносяцца па складах: пе-рамога).

·        Што не аддзяляецца ад папярэдняй літары? Прывядзіце прыклад. (Ад папярэдняй літары не аддзяляюцца літары й, ў, мяккі знак і апостраф: вай-на, поў-ны, кась-ба, пад’-ём).

·        Як пераносіцца спалучэнне зычных? Прывядзіце прыклад. (Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка: збо-жжа, збож-жа)

·        Што трэба памятаць пра перанос спалучэнняў дж і дз? Прывядзіце прыклад.  (Спалучэнні дж і дз можна раздзяляць пры пераносе, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж — да кораня: ад-звінець. Нельга раздзяляць пры пераносе спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць гукі [дж], [дз], [дз’]: гля-дзяць).

·        Ці можна пакідаць ці пераносіць на наступны радок 1 літару? (Нельга пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару: юнак).

·        Што мы ведаем пра перанос слоў, якія складаюцца з 1 склада? (Такія словы не пераносяцца: дом).

 

7. Рэфлексія / Станцыя “Лыжны настрой”

-Дзеці, калі вы катаецеся на лыжах, у вас вельмі добры настрой. Зараз праверым, з якім настроем для вас прайшоў урок.

 

7.1 Апытванне

·        Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Што не зразумелі?

·        Ці паспяхова выканалі заданні?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Якое заданне здалося самым цяжкім?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

 

7.2 Прыём “Палітра настрою”

-Зараз падрыхтуеце палачкі настрою.

·        Падыміце зялёную палачку тыя, хто з цудоўным настроем актыўна працаваў, з заданнямі справіўся паспяхова.

·        Жоўтую – хто з сонечным настроем, бо добра зразумеў правілы, якія вывучалі на  ўроку.

·        Аранжавую – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

·        Ружовую – вам сумна, бо ў некаторых заданнях вы рабілі памылкі.

·        Сінюю – каму заданні былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

8. Дамашняе заданне / Станцыя “Лютае выпрабаванне”

-Дзеці, звернемся да дамашняга задання.

Асноўнае заданне

Дадатковае заданне

-Дома вы папрацуеце з практыкаваннем 44.

 

-Прыдумаць картку з заданнем для аднакласнікаў па тэме “Правілы пераносу слоў”. У гэтым заданні павінна быць 10 слоў для пераносу на ўсе пункты правіл.

-Вы павінны будзеце спісаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць словы, якія нельга падзяліць для пераносу.

-Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі сёння ў класе. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

-За дапамогай зможаце падысці ў канцы дня.

 

9. Ацэнка ведаў  / Станцыя “Марозная адзнака”

 

9.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

-Дзеці, сёння ўсе (добра/дрэнна/не ў поўную моц/ актыўна/пасіўна) працавалі.

-Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку: ... .

-Трэба падцягнуць веды: … .

 

9.2 Самаацэнка

-Не забудзьце ацаніць сябе самі, паставіўшы адзнаку ў пустую клетку на маршрутным лістку.

зякую вам за добрую працу на ўроку! Здавайце маршрутныя лісты. Можаце быць вольнымі!

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Правілы пераносу слоў""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Техник-конструктор

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 155 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 3459
    • DOCX 714 кбайт
    • 325 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98495
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Русский язык и литературное чтение: теория и методика преподавания в сфере начального общего образования

Учитель начальных классов русского языка и литературного чтения

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 147 человек из 44 регионов
  • Этот курс уже прошли 222 человека

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "Русский язык")

Учитель русского языка

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания предмета «Родной (русский) язык» с учетом реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 234 человека из 59 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 167 человек

Мини-курс

Основы управления проектами

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психология личности: свойства и характеристики личности

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 60 человек из 27 регионов

Мини-курс

Преодоление фобий: шаг за шагом к свободе от социальных источников страха

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 32 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 16 человек